Обзор и анализ текущих политических событий. Беларусь и Мир.
Ноч растраляных паэтаў пераўтварылася ў стагоддзе растралянай памяці, вымазанай з сэрдцаў беларусаў гісторыі.
У гэты дзень і гэтую ноч трэба сказаць дзякую тым, хто працягвае шукаць забытая магілы нашай гісторыі, працягвае прыгадваць пра трагедыю і змушае памятаць, выцягвае з магілаў забыцьця і цемрашальства жывых, якія ўсьцяж у начы.
Вячорка: «Голас «супраць усіх» дае магчымасць беларусам бяспечна выказаць нязгоду».
Як бы сказаў Ленін архігеніяльна.
1. Выбараў няма, але вы ідзіце і галасуйце. То бок рэалізуйце свой выбар.
2. Калі вы галасуеце, то падцьвердзджваеце, што ў вас быў выбар і што вы зрабілі гэты выбар і такім чынам паказалі ўсім, што выбар ёсьць. І што ў вас нават была свабода выбару.
Непайшоўшы на выбары, беларусы сьвядома выкажуць сваю нязгоду як да "недавыбараў" і да сістэмы, так і агульна да палітычнага махлярства.
4.5 гадоў дзейнасьці Ф.Вячоркі (ОСТ) паказалі толькі адно, трэба рабіць дакладна адваротнае таму, што ен (яны) кажуць.
Атручваньне палітыкай
Часам гляджу на тое, што робіцца ўнутры дэмакратычнай супольнасьці і пераконваюся ў тым, што дыктатуру ў краіне ў бліжэйшыя дзесяцігоддзі беларусы не пераадолеюць. Я не кажу пра сыход Лукашэнкі, а дыктатуру як форму дзяржаўнага ладу. Не таму, што грамадства слабое, а таму што палітыка даўно пераўтварылася ў карнавал і шоў. Шоў і карнавал саме па сабе мэта і сутнасьць для тых хто начапіў на сябе гарнітур палітыка. Да і частцы грамадства не патрэбна сур’езная палітыка, разважаньні, якія падштурхоўваюць да думаньня. Палітыка павінна быць "развлекухай". Бо інакш нам гэта не "заходзіць".
Мне вось цікава, як бы людзі аднесьліся да таго, каб лекары і хірургі у аперацыйнай, пад час аперацыі зладзілі дыскатэку. Ці ўвогуле камусьці аперацыю рабіў не сьпецыяліст, а так выпадковы чалавек, які ніколі пра гэта не ведаў і ніводнай кніжкі па медыцыне не прачытаў.
О, гэта б адразу выклікала абурэньне, пратэсты, як жа так, што яны сябе дазваляюць?
Палітык, гэта той жа хірург, толькі адказвае не за жыцьце адной асобы, а за міл’ены лёсаў, за гістарычнае існаваньне краіны, за будучыню. У палітыцы, як і ў медыцыне павінен быць свой этас і адказнасьць. Палітыка, як школа, палітычнае выхоўвае грамадзян, выхоўвае самастойнасьць думаньня. Чамусьці дарослыя хочуць каб йх дзеці былі разумнымі і маглі самастойна думаць, але самі чамусьцііглядзяць і слухаюць нізкапробныя квазіналітычныя праграмы і вераць шарлатанам. Ды лепей чытайце кнігі.
Прычына такіх працэсаў у тым, што палітыка як з’ява і ў нашай супольнасьці пераўтварылася ў нізкапробнае шоў. Бо інакш будзе ніцікава для публікі, ды і галоўнае нешта рабіць, проста каб рабіць нешта. Толькі за апошнія поў гады беларусаў "накармілі" стравамі, што не выключаю амаль сьмяротнага атручваньня "палітыкай".
Напачатку грамадству запрапанавалі дзіўны "суп" пад назвай выбары ў КР, якія пераўтварыліся ў поўную прафанацыю дэмакратыі і апошніх чаканьняў Беларусаў. Потым запрапанавалі "другое" - прыняць як факт пастаноўку ў якасьці пажыцьцевага прэзідэнта-электа Ціханоўскую, і "стратэгію" - ідзі і галасаў у выбарах, якіх не існуе. На тржцьцяе з табакеркі выскачыў чарговы паяц ад дэмакратаў (Рух за Свабоду) (хаця ж была выпрацавана нібы агульная стратэгія адносна невыбараў), які вырашыў дзеля "сьмеху" паўдзельнічаць у выбарах. Так і напісаў (У ВЫБАРАХ). Цікава, ці "аб’яднаныя сілы" выкінуць "кандыдата" з КР, НАУ?
Чалавечак, на фоне тысячаў скатаваных, дзесяткаў за бітых вырашыў запрацаваць на танным шоў.
Зараз СМІ кінуцца барць інтэрв’ю, высьвятляць на поўным сур’езе сутнасьць гэтага важнага кроку. А як жа, пачаўся двіж. Ен жа хоць нешта робіць.
Як жа мне шкада беларусаў з якіх адныя робяць ахвяры і не даюць жыць, а іншыя адкрыта робяць дуракоў. Дык вось тыраны і клоўны, гэта аб’яднаная сіла ў зьняволеньні людзей.
Пазбаўцеся шутоў ад палітыкі і вы зможаце пазбавіцца тыраніі. Але першае, патрабуе нават большых высілкаў, бо ў гэтым плане трэба разумець, што палітыка гэта не шоў, палітыка не павінна быць цікавай, - гэта марудная праца хірурга.
Галоўны выбарчы трыюмвірат акрэсьліўся: Лукашэнка, Гайдукевіч, Канапацкая. Для стварэньня дэмакратычнага шуму могуць з’явіцца і дадатковыя "ўдзельнікі".
Варта прыгадаць, што Канапацкая прадукт АГП (Аб’яднанай Дэмакратычнай Партыі), якая пасьля 2020 году шчыльным колам аточыла Ціханоўскую.
Самую Канапацкую (як Караткевіч у 2015 годзе), будуць рыхтаваць на галоўнага дэмакрата, для прасоўваньня на Захад і канчатковага падрыву пазіцый дэмструктур 2020 году ў самой Беларусі.
А хто забароніць Канапацкай сустракацца з заходнімі палітыкамі і праводзіць дэмакратычную павестку: дэпутатка, "кандыдатка" ў прэзідэнты 2020 і 2025. Тым больш, "голас зь Беларусі".
Прызывы ж "апазіцыі" да Беларусаў ісьці і галасаваць толькі ўзмоцняць фігуру "дэмакраткі" Канапацкай.
Людзі самі ішлі і галасавалі, усе згодна з прынцыпамі "дэмакратыі".
Яна нават "атрымае 11-13%, каб.было паболей чым афіцыйна ў Ціханоўскай у 2020 годзе.
Пры масавам галасаваньні (да якога заклікае ОСТ) гэта будзе выдатны фокус, асабліва на фоне самапрызначэньня Ціханоўскай прэзідэнтам-электам.
Такім чынам, сваімі прызывамі ісьці галасаваць структуры ОСТ-КС-АПК капаюць сабе магілу.
Ведаючы падыходы да выбараў заходнікаў, яны з гатовасьцю кінуцца на "новы твар" дэмакрата (як калісьці на Сабчак і Караткевіч)
.
Для такой сістэмнай кампаніі і ў поствыбарчы сезон для Канапацкай створаць арганізацыю (Дэмакратычная Беларусь), могуць прымусіць былых і актуальных палітвязьняў галосна агітаваць галасаваць за яе, ці ўступаць у ініцыятыўную групу "арганізацыю".
Лукашэнка працягвае зьдзіўляць.
"Вы поменьше, мы побольше, а у нас экономика такая, сякая. Мы вам будем помогать и дальше вступайте в состав России. Так вопросы ставить нельзя. Это невозможно и нереализуемо. Боюсь даже сказать, что это война".
Відавочна, намагаецца выбудаваць/аднавіць парадыгму Макея. Лукашэнка як гарант незалежнасьці. Цалкам дапускаю, што пасьля выбараў 2025 году інтэнсіўнасьць кантактаў з Захадам узрасьце.
Дзеля гэтага патрэбна спакойная кантраляваная выбарчая кампанія, з дабравольным галасаваньнем Беларусаў.
"Выбары" стануць дэманстрацыяй эфектыўнасьці і безальтэрнатыўнасьці, а частка апазіцыі становіцца тэхнічным памагатаем гэтага працэсу.
Лукашенко о войне в Украине.
Ответ на вопрос о том, что это Россия напала на Украину.
"Мы понимаем вину России".
Это что-то новое, если вспомнить откуда готовилось нападение на Беларусь.
Важна.
Як прадстаўнік "Вольнай Беларусі", якая у сваю чаргу з’яўляецца часткай дэмакратычнай супольнасьці беларусаў (т.н. Дэмакратычных Сіл) зазначыць, што ні Офіс Ціханоўскай, ні КР, ні АПК не з’яўляюцца агульнапрадстаўнічымі ворганамі дэмакратычнай супольнасьці, каб казаць ад імя усіх Дэмакратычных Сіл Беларусі, і тым больш, прызываць беларусаў браць ўдзел у галасаваньні пад час фікцыйнай выбарчай кампаніі 2025 году.
Дэмакратычная супольнасьць Беларусі не абмяжоўваецца узгаданымі трымя структурамі.
Прызыў жа КР-ОСТ-АПК да "галасаваньня" кладзе адказнасьць на ўсю дэмакратычную супольнасьць за непрадуманыя лозунгі і заклікі і дзеяньні АПК-КР-КС, а таксама дэскрыдытуюць усю дэмакратычную апазіцыю ў вачах беларускіх грамадзянаў.
Абсалютна відавочна, што розныя часткі беларускай дэмакратычнай суаольнасьці маюць розныя падыходы і бачаньні, што да працэсу самапрызначэньня Лукашэнкі. А ўдзел у галасаваньні гэта палітычны падман.
Таму, заклік галасаваньня ў кампаніі 2025 году гэта выключна прыватная пазіцыя трох структур Офіса-АПК-КР, а не Дэмакратычных сіл.
Я лічу, што заклік гэтых структур негатыўна адаб’ецца на і без таго, цяжкім маральным стане дэмакратычнай супольнасьці і беларускага грамадства.
Прапаную беларускім дэмакратычным арганізацыям, актывістам, публічным асобам адкрыта выказаць сваю пазіцыю адносна, кампаніі "галасаваньня", якая прасоўваецца ў якасьці нашай агульнай стратэгіі.
Тэму "выбараў" абмяркуем зараз
https://www.youtube.com/watch?v=CXHHg0mlmQU
Ці праект ОФІС Ціханоўскай закрываецца?
Неяк прапусьціў выказваньне былога "міністра" замежных справаў С.Ціханоўскай, якое прагучала пару дзен таму на Еўрарадые В. Кавалеўскага:
«Я думаю, што з пункту гледжання беларусаў, якія жывуць у Беларусі, жывуць у Менску, усё ж такі было б спакайней бачыць, што побач працуюць амбасадары – высокапастаўленыя прадстаўнікі краін, якія падтрымліваюць незалежную, суверэнную, дэмакратычную, еўрапейскую Беларусь. Каб не толькі Расеі і Іран правілі ў Менску і праводзілі свае тэмы, свае наратывы, і рэалізоўвалі свае інтарэсы. А каб там былі тыя краіны, якія сапраўды дбаюць пра Беларусь як пра незалежную краіну»
Хіба нешта здарылася, што Кавалеўскі загаварыў тымі фармулеўкамі, што і Пазьняк і Усаў. Як жа ж так? Прызнаць Лукашэнку (?), ці ўрэшце прыйшло разуменьне дзяржаўных інтарэсаў.
Думаю сітуацыя ў тым, што Кавалеўскі, які працаваў з заходнімі дыпламатамі, адзін з першых, хто зразумеў зьмену кан’юнктуры і падыходаў Захаду да Беларусі і рэжыму Лукашэнкі.
Ен таксама зраўумеў, што пасьля 2025 году стаўленьне да ОСТ і АПК зьменіцца таксама (як і фінпадтрымка). Апазіцыйныя структуры будуць прызнаныя неэфектыўнымі і ўзьнікне патрэба размаўляць з афіцыйным Менскам.
Таксама і яму стала відавочным правальная палітыка санкцый. І той хто надалей будзе казаць пра ізаляцыю і санкцыйны ціск палітычна прайграе. Так ці інакш, тэма санкцый становіцца дзржаваразбуральнай і антыгуманітарнай.
У гэтай сітуацыі сп. Кавалеўскі намагаецца заняць нішу галоўнага кансультанта па перагаворнаму працэсу. (Практычна і прагматычна). Трэба будзе выжываць у новых абставінах.
Думаю, ускосна дадзены працэс падцьверджаны нейкім візітам заходніх палітыкаў у Менск. Іх будзе больш.
Дарэчы, пра сур’езныя перамены думае і Лябедзька, відавочна намагаючыся вярнуць АГП ў прастору, адрываючыся ад Офіса. АГП у складзе Лябедзькі, Красулінай, Красуліна, Шанцава - робіць тур па гарадам Польшчы. (Уся гэтая группа ўваходзіць у ОСТ і дзейнічала ад імя ОСТ для атрыманьня рэсурсаў).
Раней, 2020-2024 ОСТ быў цэнтрам прыцяжэньня, зараз гэтыя людзі вяртаюцца да ўласных палітычных праектаў, што можа сьведчыць пра паступовае закрыцьце праекту ОСТ-АПК.
Са справаў практычных. Набыцьце і зборка дронаў FPV сябрамі руху "Вольная Беларусь" для ваяроў Палку Каліноўскага. Дадам, некалькі дронаў ужо былі перададзены для ПКК, два пад час нашага апошняга візіту ў Кіеў.
Ніжэй лінк для збору сродкаў.
https://zrzutka.pl/7hcp5x
Калі рэальна. Што значыць "бараніць інтарэсы Украіны на міжнароднай арэне" хаця б у палітычным сэнсе і ў сеньняшняй сітуацыі.
Гэта азначае, што Ціханоўская на кожнай сустрэчы ў кожным інтэрв’ю павінна заяўляць: "дазвольце Украіне наносіць удары заходнімі ўзбраеньнямі па тэрыторыі Расеі". Больш сістжмп СПА, больш самалётаў, больш ракет для ЗСУ. Закрыйце паветраную прастору над Украінай. Ніякіх перамоваў з Пуціным! Зараз гэта жыцьцевыя і стратэгічныя інтарэсы, гэта тое, што скончыць вайну! Будзьце рашучымі!
Калі Ціханоўскае пачне гэта агучваць і публічна і ў кулуарах, я буду першы, хто скажа БРАВА!
P.S. Але што цікава, што ў інтэрв’ю не ўзгадала нават пра полк Каліноўскага і падтрымку для яго. Хаця полк Каліноўскага непасрждна зьвязаны з нашымі інтарэсамі. Можа гэта нейкі сігнал для новарызначанага ў АПК "міністра абароны"?
Сьмерць грамадзянскай супольнасьці
Ціханоўская і яе атачэньне задэкларавала палітычную сьмерць грамадзянскай супольнасьці. Але яы прынізілі беларусаў, асабліва тых, хто з’ехаў з краіны - страціўшы ўсе.
Ці яны не заслугоўваюць, нават тыя 300 тысяч, пра якіх казала сама Ціханоўская ў ГААЗе, на тое каб прагучаў іх голас, каб прагучала йх пазіцыя, згода ці нязгода з тым што робіць Ціханоўская і яе атачаньне? Голас, які б сказаў - што грамадскасьць згодна надзяліць Ціханоўскую даверам?
Лукашэнка краў голасы і права на голас дзясяткі год, скраў іх у 2020. А зараз крадуць гэтае права "дэмакраты" і крадуць нахабна, аткрыта, несаромячыся. Нават няўзбройным вокам відаць, што тыя хто галасавалі за яе ў 2020 крытычна ставяцца да таго, кім яна ёсьць зараз. І ці яны не маюць права даць сваю ацэнку, які і тыя, што ўсьцяж падтрымліваюць яе?
Калі нехта прэтэндуе на мандат, то павінен зрабіць усе, каб гэта мандат быў падцьверджаны.
2025 год, незалежна ад таго, ці есьць, ці няма выбараў у Беларусі з’яўляецца сымбалічным у канстытуцыйным сэнсе і заслужыць на мандат трэба галасамі беларусаў, а не жанглерствам падзеямі.
Сымбалізм 2025 абавязвая да якой заўгодна формы плебісцыту (анлайн галасаваньня, Кангрэсу), які б акрэсьліў статус Ціханоўскай ды іншых інстытутаў, і тым больш каб быў падцьверджаны абсалютна неканстытуцыйны статус " прэзідэнт-элект" на канурэтны тэрмін.
Калі прэтэндуеце на статус і мандат, арганізуйце плебісцыт, прадстаўнічы грамадскі форум. Не можаце гэтага зрабіць - нечага няцягваць 2020 на 2025 год. Розная рэальнась, розныя падзеі. У сваю чаргу ужо выбары ў КР паказалі ўсю фікцыйнасьць структур іх унутраны аўтарытарызм і адарванасьць ад грамадства, нават ад дыяспары. Таму і не праводўіцца ніякай публічнай дыскусіі, публічнага волявыяўленьня. Атачэньне Ціханоўскай проста ўцякае да рафінаванага аўтарытарызму", цалкам ігнаруючы грамадства, пераўтварае яго, грамадства ў палітычнае нішто. Ці беларусы на гэта заслужылі і моўчкі з гэтым пагодзяцца?
Паразмаўляем пра пост/савецкі і расейскі нацыяналізм, рынак, дзяржаву і стратэгіі:
https://www.youtube.com/watch?v=eQt1zZRDU3w
Тое ж самае, датычыць культурнай лібералізацыі. Фактычна расейская культура зараз функцыянуе ва ўмовах культурнай манаполіі, беларуская культура цалкам выцесьнена з рынку, выцесьнена яна і ў галавах немалай часткі беларускай інтэлігенцыі. Лагічна, што для роўнай і справядлівай працы вольнага культурнага рынку неабходна, каб стартавыя магчымасьці беларускай і расейскай культуры былі аднолькавыя. А як гэтага дасягнуць без рэгуляцыі і паніжэньня манапольнага капіталу расейскай культуры (яго долі ў рынку) і без дзяржаўнага дапінгаваньня нацыянальнай культуры? Інакш, маючы агромісты стартавы капітал руская культура і рускі бізнес цалкам выдавіць і зьнішчыць усе нацыянальнае. І ўсе адбудзецца згодна з “правіламі ліберальнага рынку”. А што за гэтым ідзе? Манапалізацыя палітычнай сістэмы, яе карумпаваньне і кантроль, захаваньне аўтарытарнай прарасейскай сістэмы, якая будзе забясьпечваць правы (манаполію) расейскага капіталу (!). Самым яскравым прыкладам працы такога “рынку” была Україна да 2014, ды і фактычна да 2022 году. Зараз менавіта такія працэсы здзейсьняюцца на нашых вачах у Грузіі.
Ізноў, беларусы будуць стаяць перад выбарам: “вольны рынак з расейскім монакапіталам і карупцыяй”, ці рэгуляцыя і кантроль рынку нацыянальнай дзяржавай, дзеля таго, каб рынак сапраўды мог быць вольным і функцыянаваць згодна з законам. Нацыянальная рэгуляцыя ў эканоміцы павінна (як і ў культуры) ажыцьцяўляцца на аснове недапушчэньня расейскага алігархічнага капіталу ў Беларусь, абмежаваньня ўплываў пост-лукашэнкаўскага алігархату як на эканамічнае, так і палітычнае жыцьцё Беларусі.
Каб пабудаваць вольны рынак, неабходна моцная нацыянальна дзяржава. Каб была моцная нацыянальная дзяржава неабходна нацыянальная, ліберальная эліта. Каб з’явілася такая эліта - трэба наяўнасьць, разуменьне і развіцьцё нацыянальных, ліберальных каштоўнасьцяў і філасофіі. Пры гэтым адзначу, што ліберальнае і нацыянальнае не супярэчыць адно адному, асабліва ў кантэксьце Беларусі.
Нацыяналізм – гэта вызваленьне (свабода) нацыі ад імперскага ціску і залежнасьці, забясьпячэньне ўстойлівага незалежнага разьвіцьця грамадства і адзінкі ва ўмовах дэмакратычнай дзяржавы.
Каб аднавіць захаваць моц і сілу, патрэбна адпаведная нацыянальная і культурная палітыка, пранацыянальнае дзяржаўнае мысьленьне. Толькі тады беларусы атрымаюць магчымасьць культурнага выбару, калі нацыянальная культура будзе мець хаця б палову тых правоў і магчымасьцяў, якія мае ІНШАЯ культура - расейская.
Читать полностью…2020 vs 2025
1. Выбары 2020 году былі недэмакратычнымі, нерэпрэзэнтатыўнымі, адбыліся ва ўмовах татальных фальсіфікацый. Яны не могуць з’яўляцца падставай для легітымізацыі статусаў ніводнага дзеяча. "Выбары" 2020 па сутнасьці і характару правядзеньня былі тымі ж бязвыбарамі, што і 2025.
Тым не менш на падставе сфальсіфікаваных выбараў, атачэньне Ціханоўскай (і яна сама) вырашылі называць яе прэзідэнтам-электам.
2. Факт таго, што выбары 2020 году былі сфальсіфікаваны, а таксама факт таго, што "выбары" 2025 году будуць таксаса сфальсіфікаваны дазваляюць Ціханоўскай і Ко, называць сябе безтэрмінова і безабмежаваньняў "прэзідэнтам-электам". Тобок не воля народу, не рэальны выбар надае чалавеку права да статусу, але факт фальсіфікацый і адсутнасьці выбараў. Гэта супярэчыць здароваму сэнсу і прынцыпам дэмакратыі;
3. Калі выражаная воля народу ў 2020 годзе да "выбараў" і да асабаў, з’яўляецца недастатковай і не дэлігітымізуючай на 2025 год, і што беларусы ПАВІННЫ праз удзел у нейкіх працэдурах яшчэ раз падцьвердзіць сваю нязгоду, то фактычна ўсе вынікі, дасягненьні 2025 году анулююцца. Бо калі 2020 год не быў выражэньнем канчатковай і абсалютнай волі Беларусаў, то тады канешне неабходна рэгулярнае падцьверджаньне гэтай волі праз невыбары, ды іншыя плебісцытарныя інстытуты. У сваю чаргу, гэта азначае, што давер, ці недавер да Ціханоўскай, ды іншых інстытутаў таксама абавязкова павінен быць падцьверджаны.
Фактычна, так адбылося ў 2006, 2010 і 2015 гадах. Чарговы ўдзел у "выбарах прэзідэнта" азначаў прызнаньня факту таго, што выбары ёсьць, а Лукашэнка прэзідэнт.
4. Удзел у "галасаваньні" ў "невыбарах" з вядомым вынікам 80% за Лукашэнку, азначае, ануляваваньне вынікаў выбараў 2020 года і прызнаньне факту прэзідэнтства Лукашэнкі, Магчымасьці даказаць адваротныя вынікі "галасаваньня" не будзе. Яшчэ раз падкрэсьлю, калі Беларусы выказалі сваю волю ў 2020 годзе, разарвалі палітычны кантракт з уладай, то няма ніякіх падставаў засьвядчаць гэта ў 2025 (тым больш, што няма ніякіх для гэтага магчымасьцяў).
5. Заклік ісьці галасаваць, азначае, што апазіцыя прызнае:
- недастатковасьць таго, што беларусы зрабілі ў 2020 годзе;
- прызнае наяўнасьць працэдуры, як і магчымасьці выказаць беларусам сваю нязгоду;
Калі ў беларусаў есьць магчымасьць выказаць сваю нязгоду з Лукашэнкам, то яны таксама павінны мець поўнае права выказаць сваё стаўленьне да Ціханоўскай. Адсутнасьць такой магчымасьці (ОСТ-АПК-КР не змаглі арганізаваць галасаваньне) ануляваньне самавызначаных статусаў, асабліва калі сама ж апазіцыя заклікае да ўдзелу ў Лукашэнкаўскіх выбарах.
Усе, чаму вучыць гісторыя ад 1994 па 2025 так гэта таму, што пакуль ты трымаш уладу, ты творыш сваю легітымнасьць.
Сваю пазіцыю да "выбараў" у Беларусі я акрэсьліў вельмі і вельмі даўно. На гэтую тэму таксама напісаў не адзін артыкул. Каму цікавы гістарычна-аналітычны погляд на выбары ў "дыктатурах", прапаную мой тэкст з 2018 году.
https://ceapp.info/2018/02/vybory-i-diktatury/?fbclid=IwY2xjawGMS4tleHRuA2FlbQIxMQABHZ441ZExB0O7aOWKo_fpkYwh5Y_Y0moZ6_uzMXJ07-UyBd2pgGYzNe6Nqw_aem_YScOI1F_ePy1utSFt1V6jA
Прэзыдэнт Грузіі Саламэ Зурабішвілі заявіла пра масавыя фальсіфікацыі пад час парламентскіх выбараў, на якіх перамагла "Грузінская мара" (53%) і прызвала грамадзян да пратэстаў.
Яна назвала выбары "рускімі" і заявіла, што "не аддасьць нікому права правадзіць дэмакратычныя выбары".
Вось гэта пазіцыя Прэзідэнта. Але калі пратэсты не скончаць з кіраваньнем "Грузінскай мары", то гэтая партыя сконьчыць з Грузіяй.
Мірныя "паходы" у гэтым годзе, якія не змусілі ўрад да саступак, надаў расейскім палітычным проксі сілы для рэалізацыі расейскай гібрыднай аперацыі.
"Інтрыга" скончылася. Лукашэнка ідзе на свае выбары. А хто чакаў іншага?
Чаму і хто прадае беларусам ілжывыя надзеі пра сыход Лукашэнкі, пра дэмакратызацыю сістэмы?
Таму, што на гульнях марамі лягчэй зарабляць папулярнасьць. Тым, хто прадае людзям ілжывыя спадзяваньні пляваць на праўду і на тое, што псеўдааналітычнае махлярства ўрэшце рэшт адбівае ўселякае жаданьне цікавіцца палітыкай.
Але самае важнае, гэтыя і падобныя маніпуляцыі пра "сыход", "перамогу" паказваюць і тое, што грамадства перш за ўсе рэагуе эмоцыямі, простым людзям не хапае часу думаць і аналізаваць самастойна, таму так легка красьці жанглірваць іх надзеямі і чаканьнямі.
Не ведаю, што найшло на Лукашэнку, але ён хіба нагаварыў у інтэрв’ю для BBC на цэлы прарасейскі вайсковы пераварот ў Беларусі. Дазволіў сабе шмат двузначных заяваў, збольшага скіраваных на заходніх палітыкаў. Але
Цытата. "Я бараню інтарэсы беларускага народу, яны абсалютна супадаюць з расейскімі і ПАКУЛЬ яны супадаюць, мы з Пуціным будзем дзейнічаць поруч".
Слова ПАКУЛЬ прагучала ў даволі цікавым кантэксьце размовы, з якой вынікае, што ўдзел беларускіх войскаў у вайне не ў інтарэсах Беларусі і выключоны. І што можа наступіць момант, калі інтарэсы не супадуць. Толькі як і чым Лукашэнка зьбіраецца йх бараніць.
Галасаваньне і байкот
Трэба разумець, што палітычная агітацыя за ўдзел у "невыбарах", дабравольны ўдзел ў "невыбарах" і сьвядомае галасаваньне беларусаў - гэта сьвядомая (!), дабравольная легіьымізацыя гэтага працэсу. Ніякім чынам паўплываць на характар гэтага працэсу мы не можам.
Галасаванье - пераўтварэньне невыбараў у выбары, а таксама сьвядомая легітымізацыя вынікаў выбараў праз галасаваньне то бок праз удзел.
Першае. Калі галасуеце значыцца есьць выбары (!) бо вы ідзеце і галасуеце.
Калі галасуеце значыцца прызнаеце вынік, які безумоўна будзе адпаведны. Бо вы выбіралі, бралі бюлецень, ставілі крыжыкі, апускалі яго ў скрыню, то бок візуалізавалі свой выбар.
Для рэжыму важны сам факт таго, што беларусы падтрымалі і ўдзельнічалі ў выбарчыма працэсе СЬВЯДОМА І ДАБРАВОЛЬНА без прымусу.
Байкот - гэта сьвядомае непрызнаньне грамадзянамі факту выбараў, факту працэсу арганізаванага ўладамі і сьвядоме неўключэньне ў гэты працэс. Гэта лічыце - сабатаж. Несаўдзел. Нелегітымізуце Лукашэнку, не галасуйце.
Так, уладам прыдзецца прымушаць, гнаць на выбары - але прымус будзе сьведчыць, што беларусы не скарыліся. Як студэнтам і працоўным пазьбегнуць ад саўдзелу. Хварэце, бярыце адпачынак. Калі прымусу непазьбегнуць - то толькі тады ідзіце. Але галоўнае, што ўладам прыдзецца прымушаць, галоўнае, што ёсьць супраціў.
Зразумела, што вынік будзе аднолькавы, "Лукашэнка" пераможа. Але грамадства не выразіць сваей згоды на падман і не будзе ў гэтым падмане ўдзельнічаць.
Роля СМІ і публічных дзеячоў падтрымліваць факт татальнага агульнага няўдзелу, непрызнаньня "выбарчага працэсу".
Дабравольна прагаласуеш і прайграеш.
Галасаваньне, ці вяртаньне "марнатраўнага народу"
Якая стратэгія новаапазіцыі на "выбарах" 2025 году?
Ісьці і галасаваць супраць ўсіх!
І такім чына прызнаць працэс галасаваньня - "выбары" як праўдзівы і легітымны! Бо пад час галасаваньня людзі выкажуць сваю волю - дабравольна і без прымусу.
Такім чынам, намінальна будуць галасаваць за Лукашэнку.
Гэта працяг той бяздарнай стратэгіі пра ❌❌ крыжыкі, якая была рэалізавана ў 2022 годзе. Толькі рэфэрэндум адбыўся незаўважна, у ценю расейскай агрэсіі. А гэтым разам Лукашэнку будзе патрэбная яркая карцінка, прыход народу, прызнаньне праз галасаваньне новага парадку. (Можа ў гэтым сэнст, а можа так і правільна? Можа тады беларусы згодны прызнаць шэты парадак?)
Ідзіце і Галасуйце. Уладам нават не трэба будзе рабіць высілкаў каб гнаць людзей на выбары, самі пойдуць і бросяць свой годас ў сьметнік, уласнымі рукамі. (А што рабіуь?) Але, такім чынам паставяць тлусты крыжык на усей апазіцыі агулам?
Галасаваньне ў любой форме - легітымізацыя выбарчага працэсу і вынікаў. А ввнік будзе вядомы - 80% за лукашэнку пры візуальным удзеле беларусаў у галасаваньні.
А на дадзены момант няма ніякай магчымасьцяў прадэманстраваць, візуалізаваць тое, што людзі галасуюць супраць у працэсе падліку галасоў, якога таксама не будзе. Тое, што сябры камісій будуць ведаць што за Лукашэку не прагасавала 80% (калі яны гэтыа.будуць ведаць) ні на што не паўплывае.
Тое ж самае датычыць прапановы "галасаваць" за іншага кандытата Гайдукевіча-Канапацкую.
Гэта азначае ўласнымі заклікамі, уласнымі галасамі ствараць патрэбную альтэрнатыву, але не для Лукашэнкі, а для апазіцыі. Калі ў выніку заклікаў і галасаваньня Гайдукевіч-Канапацкая "атрымаюць" афіцыйна і задэкларавана 10% галасоў, яны будуць значна большыя прадстаўнічыя правы чым апазіцыя. І йх умоўная легітымнасьць будзе абапірацца не на самом галасаваньні, а на закліках апазіцыі галасаваць за йх. Фармальна заходнія краіны і палітыкі не змогуць адмовіцца ад сустрэч зь ймі, бо за іх "прагаласавалі", бо апазіцыя заклікала ісьці галасаваць.
У афіцыйнага Менску з’явіцца добры шанец стварыць электаральную альтэрнатыву апазіцыі з той жа Канапацкай. І яе голас пасьля выбарчай кампаніі 2025 з 10% галасоў будзе гучаць даволі моцна, і гэты годас будзе замацаваны прызывам Ціханоўскай і Ко ісьці і галасаваць.
26 студзеня 2025 году адбудзецца перапрызначэньне Лукашэнкі прэзыдэнтам (выбары).
Відавочна сыходзячы з больш менш стабільнай сітуацыі, і стану здароў’я "выбары" вырашылі правесьці максімальна хутка.
Палітычная сітуацыя ў Малдове вельмі крытычная. У рэфэрэндуме па пытаньні памкненьня Малдовы ў ЕЗ вынік фактычна 50/50. Розьніца ў ка 0.2%.Што тычыцца прэзідэнтскіх выбараў, то Мая Санду набірае пакуль 43% галасоў, прарасейскі кандыдат Стояногло 26%. Але іншыя тры прарасейскія кандыдаты ў суме набралі яшчэ 23%. Што азначае, што ў другім туры антыеўрапейскія сілы змогуць мабілізавацца, у Санду палітычнага рэсурсу амаль няма. Захад у сваю чаргу не ў стане весьці такую кампанію ў Малдове, як вядзе Масква па дэстабілізацыі гэтай краіны. І сыходзячы з йх логікі будуць рыхтавацца да вяртаньня расейскіх сіл да улады. Чарговая геапалітычная параза. А мы тут спадзяемся пра дапамогу ў Беларусі.
Читать полностью…Белта: "Лукашенко наделил комиссию по возвращению беглых новыми полномочиями".
То есть следуя из заголовка, комиссия Азаренка получила новое назначение и миссию - " возвращать беглых".
Но по сути ничего в ее работе не изменилось. Добавилось, " граждане будут уведомляться о проведении в отношении них соответствующей проверки, наличии либо отсутствии оснований для нее".
Так или иначе лукашенковская пропаганда все больше и больше говорит о "возвращении", но без реальной политической амнистии со стороны режима.
Полагаю, что люди системы бояться общей амнистии, да и сторонники репрессий доминирую в окружении Лукашенко.
Но почему риторика о возвращении усилилась и почему сейчас? Если бы произошло массовое возвращение политэмигрантов перед выборами 2025 это было бы условной легитимизацией режима и его признание противниками.
Также, не исключаю, что после выборов может произойти смягчение, не оттепель, а только смягчение атмоферы напряжения в стране, которое изнашивает самую систему.
Прабачце, я ўжо думаў што пачуў усе перлы ад Ціханоўскай, пачынаючы, ад масавага партызанскага руху ў Беларусі і таго, што беларусы спынілі наступленьне рускіх на Кіеў", але ж не, скарбонка відаць поўная:
Ціханоўская: Мы не можам даць Украіне вайсковую тэхніку ці мільёны даляраў, але мы можам бараніць яе інтарэсы на міжнароднай арэне»
(https://kyivindependent.com/the-fate-of-belarus-and-ukraine-are-interconnected-tsikhanouskaya-says/)
Інтарэсы Беларусі і беларусаў ОСТ і АПК я так разумею ўжо абаранілі. З дыскрымінацыяй і праблемамі зь якімі сутыкаецца беларуская дыяспара (напр., настрыфікацыя, візы) - цалкам вырашылі. Войска і вайсковае лагістычнае забясьпячэньне пабудавалі.
Зараз ОСТ возьмецца дапамагаць украінцам і УВАГА - Бараніць інтарэсы Украіны (!!!) Вось што гэта? Як гэта назваць?
Вось я не ведаю, як на гэта будуць украінцы рэагаваць, улічваючы што нехта намагаецца рабіць ПР.
Ці там нехта ў офісе маламальскі адэкватны застаўся?
Непаміраючы аўтарытарызм
І не кажыце, што Лукашэнка скраў у беларусаў дэмакратыю, што Лукашэнка маніпулюе рэальнасьцю і чаканьнямі людзей. Грмадства дазваляе гэта рабіць
Вось прыклад таго, як у беларусаў крадуць нават вобраз ідэаю дэмакратыі як такую. Калі яшчэ далека да рэальнай улады. Так і паўстае аўтарытарызм.
Ціханоўская BILD. "Политик ответила, что, когда она стала лидером беларусских демсил в 2020 году, речь шла «не о мандате на пять лет».
— Наша революция была о свободных и честных выборах. И люди дали мне мандат до того момента, когда эти выборы можно будет организовать, — рассказала Тихановская.
Па-першае, ніхто такога мандату не даваў;
Па-другое, у 2020 годзе нават і гаворкі не вялося ні пра 5, ні пра 10 год;
Па-трэцьце, любы мандат (калі ен даваўся) трэба як мінімум падцьвердзіць, як і статус, асабліва калі рэальных палітычных вынікаў няма.
Фактычна беларусы, галасаваўшы супраць аднаго пажыцьцевага дыктатара - атрымалі дзьвух.
Я нават ведаю які будзе вынік - маўчаньне, "а што мы можам зрабіць".
Лукашэнка ў 1996 дзеля таго каб зьмяніць канстытуцыю, зламаць механізмы дэмакратыі хаця б склікаў Сход і "атрымаў мандат". Тут нават і сходаў ніякіх неспатрэбілася.
Забіць Беларусь другі раз
Вацлаў Ластоўскі - выбітны беларускі дзеяч, ідэолаг беларускай дзяржаўнасьці. Быў растраляны 23 студзеня 1938 сталінскімі карнікамі.
Другі раз забіць яго намагаюцца сеньня лукашэнкаўскія прыслужкі. Творы Вацлава Ластоўскага прызнаныя экстрымістскімі. Відавочна, што хутка надыйдзе той момант, калі гісторыя Беларусі да 1944 году будзе ўся прызнаная экстрымізмам.
“Вольны рынак” і нацыянальная дзяржава
Яшчэ адным небясьпечным уяўленьнем пра шансы і разьвіцьцё краіны з’яўляюцца ілюзіі адносна вольнага рынку, як ў эканоміцы, так і культуры. Канцэпцыя вольнага рынку, які з’яўляецца галоўным рэгулятарам эканамічных адносін і абмежаваньня ролі дзяржавы, есьць вынікам эвалюцыі ліберальных ідэй. І гэтыя ідэі далі пачатак развіцьцю капіталізму і заходняй эканамічнай моцы. Але наколькі зараз механічны перанос класычных ліберальных ідэй на беларускую рэчаіснасьць магчымы і будзе спрыяць разьвіцьцю краіны, а не яе зьнішчэньню?
1. Пачнем з таго, што лібералізм гэта цэлая канцэпцыя, сьветапогляд і сістэма каштоўнасьцяў грамадства, якая ўзьнікла і разьвівалася ў межах протадэмакратычнай дзяржавы Велікабрытаніі. Гэтая ідэя не ўзьнікла ні ў Гішпаніі, ні ў Расеі, ні ў Кітаі, а менавіта ва ўмоўна праліберальным грамадстве і дзяржаве. Таму мы сеньня зьвяртаемся да ідэй Адама Сміта, якога спарадзіла нацыянальная ліберальная культура Ангельскай дзяржавы. Іншымі словамі, дзяржава спрыяе разьвіцьцю, рэалізацыі і абароне ідэй, каштоўнасьцяў і самога рынку. Без моцнай дзяржавы, якая ў стане гаратнаваць функцыянальнасьць рынку, на аснове дэмакратычных каштоўнасьцяў, ні рынку, ні лібералізму не будзе. Што таксама паказалі гістарычныя прыклады існаваньня гітлераўскай Нямеччыны, СССР, ды сёньняшняй Расеі.
Іншымі словамі, без моцнай дэмакратычнай дзяржавы не магчымы рынкавая эканоміка. Ліберальная эканоміка не можа функцыянаваць у неліберальным грамадсте. Бо толькі дзяржава можа забясьпечыць, каб усе гульцы выконвалі агульныя для ўсіх правілы эканамічнай гульні, бараніць правы ўласнасьці і г.д.
З іншага боку, без фарміраваньня ліберальнай гаспадаркі і адносін у грамадстве немагчыма пабудаваць дэмарктычную дзяржаву. Гэта азначае, што дадзеныя працэсы нейкім цудам павінны адбывацца адначасова ў межах стабільнай палітычнай сітэмы.
2. Трэба разумець, што працэс рэалізацыі эканамічнага і культурнага лібералізму ў Беларусі не будзе адбывацца ў ізаляваным, стырыльным серадовішчы. З аднаго боку беларусы будуць мець вялізарны алігархічны рынак Расеі, з іншага, практыкі і схемы, а таксама карумпаваную сьвядомасьць уласных эканамічных груп. То бок, у прынцыпе такая формула: “вось рынак, усе на ім маюць роўныя правы і магчымасьці”, непацаздольная, памылковая і шкодная. У момант, калі будзе абвешчана “праца вольнага рынку”, laissez faire - ніхто не будзе мець ні роўных правоў, ні роўных магчымасьцяў у эканамічна-культурным сэснсе. Розьніца ў стартавым капітале будзе вялізарная. Так фактычна адбылося ў працэсе перабудовы ў СССР, людзі якія мелі палітычныя рэсурсы сталі капіталістамі-алігархамі, а большая частка насельніцтва – зьбяднелымі люмпенамі.
У выпадку, калі нацыянальная дзяржава страцьць (ці не будзе мець) кантроль над рынкам, яе рэсурсы (прадпрыемствы, зямля) будуць вельмі хутка выкуплены расейскім бізнэсам, ці мясцовымі алігархамі, якія маюць значна больш фінансавых магчымасьцяў, чым простыя беларусы (тыя ж прадпрымальнікі), якія магчыма, хацелі б таксама паўдзельнічаць у прыватызацыі. Умоўна беларус Кавалеўскі, у якога толькі 1000 еўра не зможа цягацца з Шакуціным, ці Цімчанкам, калі захоча быць уласьнікам Нафтана.
Беларуская мова, свабода і дзяржава
Развіцьце і станаўленьне дзяржавы - гэта праблема над якой філосафы біліся тысячы гадоў, каб зразумець мэты і межы дзяржавы. Адна з тэорыяў дзяржавабудаваньня сьцьвярджае як раз пра неабходнасьць абмежаваньня свабоды чалавека, яго натуральнага стану ў якім сіла і моц перавышае ўсе іншае. Па сутнасьці сіла і моц гэта той прынцып па якім жывуць людзі і дзяржавы сеньня.
Абмежаваньніе свабоды было неабходна для суіснаваньня і развіцьця чалавечай супольнасьці.
Культура, мова, філасофія, рэлігія былі патрэбны для большага абмежаваньня свабоды, падпарадкаваньня і да ўнутранай інтэгральнасьці дзяржавы.
Каб дзяржава існавала, неабходны такія ўнутраныя пачуцьці і сувязі, якія будуць аб’ядноўваць, узмацняць, выхоўваць грамадства, якое ў сваю чаргу, будзе ўзмацняць жыцьцевыя сілы дзяржавы.
У такім працэсе няма аніякай свабоды (пра гэта пісалі Русо і Маркузэ), гэтая думка была асновай руху нігілістаў 19 ст., мэтай скрайных правых і левых - зьнішчыць культуру, быць свабодным, але пры гэтым сфарміраваць нейкую новую палітычную канструкцыю. Чалавецтва проста сказанае на дзяржаву і на падпарадкаваньне ей.
Зьнішчэньне культуры, унутраных сувязей (мовы) - гэта зьнішчэньне дзяржавы. Пры гэтым новыя культурныя плыні намагаюцца каб дзяржава бараніла іх правы на права быць кім заўгодна, насуперак традыцыяналізму і Ўвага - натуралізму! Ва ўмовах рэальнай чалавечай свабоды ўсе сеньняшнія культурныя і пост-культурныя плыні проста не існавалі б. Яны вынікі дамінацыя дзяржавы камфорту, а не свабоды.
Дзяржава займаецца тым, што забясьпечвае і бароніць матэрыяльна-культурны камфорт разнастайных груп, якія без яе не выжывуць і такім чынам ствараюць максімальную залежнасьць ад яе. Пра гэта ў 40-я пісаў Хакслі "Гэты дзіўны сьвет", калі апісваў новы таталітарызм.
Таму свабода гэта толькі ўмоўная прастора, якая акрэсьліваецца інтарэсамі дзяржавы, інтарэсамі яе існаваньня.
Калі інтарэсы пэўных супольнасьцяў перарастаюць жыцьцевыя інтарэсы грамадства - дзяржава гіне.
Але вернімся да мовы і культуры, гэта тыя злучнікі якія фарміруюць ідэйную аснову любой дзяржавы і ў інтарэсах дзяржавы йх падтрымоўваць і разьвіваць. Калі дзяржава не ўстане гэтага рабіць - яна гіне.
Гэта як чалавек які не можа па нейкіх прычынах фізычна і псіхічна разьвівацца, ен фактычна перастве існаваць.
Кожная дзяржава без выключэньняў падтрымоўвае і культывуе сваю ўнутраную сілу праз: выхаваньне, адукацыю, навуку, рэлігію, сям’ю, палітыку. Дзяржавы трацяць на гэта міл’ярды, каб выхаваць людзей, які будуць здольныя далей будаваць дзяржаву, узмацняць яе і калі спатрэбіцца бараніць.
Іншымі словамі, дзяржава праграмуе свае насельніцтва на быцьце часткай сваёй дзяржавы і тут няма і не можа быць ніякай свабоды. Альбо ты частка гэтага грамадства і дзяржавы (прымаеш яе культурныя коды, мову, філасофію, гісторыю), альбо не. Нават, калі чалавек не прымае коды адной дзяржавы, ен успрымае коды іншай (мову, традыцыі, мысьленьне). Чалавек не можа існаваць па-за дзяржавай ці па-за грамадствам, ен фармальна мае толькі "свабоду выбару" у якой вязьніцы яму сядзець.
Але, усе б было добра, калі б іншыя дзяржавы (як і людзі) не хацелі б дамінаваць, панаваць, захопліваць тое, што йм не належыць. Пры гэтым яны карыстаюцца поўнай свабодай бо магутныя і сільныя.
Дзеля свайго панаваньня яны разбураюць культуры і сувязі іншых грамадстваў, знішчаючы падмуркі дзяржавы. Яны не даюць права выбару, яны не клапоцяцца пра свабоду і правы (Расея), яны праводзяць культурную экспансію, ствараючы свой народ з тых дзяржаваў, якія яны захапілі.
І думаць, што дзяржавы некалі адмовяцца ад такой палітыкі - верх наіўнасьці.
Беларусь і зараз і ў будучыні не будзе мець свабоды і выбару. Альбо яна захаваецца як нацыянальная дзяржава, адбудуе сваю ўнутраную моц і сілу, альбо застанецца часткай іншай дзяржаўнай і жыцьцевай прасторы. Разважаньні ў такіх абставінах пра свабоду культурнага выбару чалавека - гэта разважаньні на карысьць іншай культурнай дамінацыі (несвабоды). Заўважце, што толькі адна дзяржава ўвесь час кажа пра культурную свабоду і выбар - Расея.