usovpavel | Unsorted

Telegram-канал usovpavel - Usov Pavel

-

Обзор и анализ текущих политических событий. Беларусь и Мир.

Subscribe to a channel

Usov Pavel

Белсат бывай

Белсат як адзінае фармальна незалежнае беларуская тэлебачаньне перастае існаваць і пераўтвараецца ў частку Цэнтра Замежных Медыяў польскага тэлебачаньня. Кіраўніком беларускай "рэдакцыі" прызначылі Аліну Коўшык!

З логікі падзей (памкненьне ОСТ-АПК уплываць, ці кантраляваць амаль усе медыя) вынікае, што "рэдакцыя" стане выключна прапагандысткім інструментам у руках Офіса Ціханоўскай, з узмоцненай цэнзурай і разбурэньнем мала-мальскі палітычнай аўтаноміі рэдакцыі

Прызначэньне Коўшык - рашэньне выключна палітычнае і ў гэтым сэньсе небясьпечнае для беларускай дэмсупольнасьці.

Прыгадаю, што яна сыйшла з Белсату ў 2022 годзе, далучылася да Кабінету Ціханоўскай, адказвала за "нацыянальнае адраджэньне".

Калі паглядзець на сістэмныя дасягненьні кабінету: вайсковы праект, план Перамога, пашпарт, універсітэт - вынікаў 0.

Не ведаю, ці сыдзе Аліна з "кабінету", бо нібы павінна (хаця ніякія правілы ў дэмакратычнай супольнасьці не працуюць), гэта нічога не зьмяняе. Але таксама сьведчыць пра тое, што справы кабінету не вельмі добрыя, калі міністры шукаюць больш салодкіх мейсцаў.

Канешне, я магу памыляцца, і Аліна абярэ большь значную палітычную місію - працаваць у кабінеце для справы адраджэньня Беларусі.

Лічу, што для застаўшыхся структур Белсату Аляксей Дзікавіцкі быў бы найлепшым кіраўніком з пункту гледжаньня прафесіяналізму. Мне падаецца беларусы замежжа павінны выступіць у яго падтрымку.

Читать полностью…

Usov Pavel

Глядзіце антрапалітычны аналіз
https://www.youtube.com/watch?v=5FISupQMAeQ

Читать полностью…

Usov Pavel

Улады паказалі сьвету Марыю Калесьнікаву. Такім чынам ствараюць дадатковую дэкарацыю перад выбарамі.
Думаю, такіх "падзей" будзе болей.
Ці можа Лукашэнка пайсьці на вызваленьне Калесьнікавай пасьля "выбараў"? Не выключаю. Калі гэта і адбудзецца, то ў межах нейкай асобнай "інфармацыйнай" кампаніі, якая павінна будзе замацаваць "перамогу" Лукашэнкі і падрыхтаваць умовы для "новага" палітычнага кантракту.

Читать полностью…

Usov Pavel

Інтэрвью Алексіевіч патрабуе асобнага аналізу (зраблю машчыма заўтра). Вялікі пласт для аналізу паліьычнага антраполага.
Тут трэба пахваліць НН, якая нежадаючы таго паказала "творцаў беларускай духовасьці". Агульна гэта комплекс савецка-рускіх міфаў і светапогляду на "маленькую- правінцыйную" Беларусь, дзе нічога няма, нават сваёй гісторыі барацьбы за незалежнасьць. Мы бедныя і забітыя.
Але, што мяне больш за ўсе абурыла, так гэта яе словы, што ўсе павінны "пакланіцца Ціханоўскай".
Усьцяж трансляцыя нейкага каленапакланеньня.

Вельмі.сумна, што погляды Алексіевіч на Беларусь і сьвет шмат у чым павярхоўныя, на жаль, могуць адлюстроўваць погляды большасьці беларусаў. Калі гэта так, то наша грамадства чакае яшчэ доўгая дарога ад вызваленьня з палону "красного человека".

Читать полностью…

Usov Pavel

Сізіфава пракляцьце

Калі Сізіф сказаны на бясконцае цяганьне камяню ў гару, то беларусы, відаць сказаныя на бясконцае галасаванье.

Што мяне здзіўляе ў прасоўвальнікаў ідэі "галасаваньня" дык гэта неабмежаваны палёт фантазіі. Яны гатовы прыдумляць любыя канструкцыі, любыя фантастычныя гісторыі дзеля таго, каб надаць сэнсу сваёй стратэгіі галасаваньня на 2025 год.

Часам гэта прыгадвае наўпрост палітычнае шарлатанства.

Апошняе, што я чуў так гэта тое, што факт галасаваньня супраць усіх у 2025 годзе будзе фактарам сілы ў працэсе перамоваў за круглым сталом".

То бок, не падзеі 2020 году, не беларускія добраахвотнікі, не сілавы ціск рэвалюцыі, а менавіта "галасаваньне супраць усіх" будзе прадумовай палітычнай сілы апазіцыі на перамовах. Гэта як і на якіх перамовах ізноў. Ці яны не адбыліся ўжо ў 2020 і 2021 годзе?

Па-першае, нідзе, ніхто і ніяк не зафіксуе колькі і якіх было галасоў. І фактарам ціску на любых перамовах (уявім сабе такую фантастычную карціну) з’яўляецца толькі сіла;

Па-другое, для людзей якія будуць у камісіях нейкіх маральных прынцыпаў не існуе, есьць толькі адданасьць. Бо інакш яны ў камісіі не патрапяць. Я калісьці ў 2006 годзе сьпецыяльна пайшоў назіраць у сваю школу ў Магілеве. Пад час дыскусіі са сваім былым настаўнікам адносна сітуацыі ў краіне, ен мне сказаў: "такія як вы развалілі Савецкі Саюз, але мы не дадзім вам разваліць Беларусь". Пры чым, гэта быў не самы дурны чалавек.

Наіўныя спадзяваньні, што людзі ў камісіях дазнаюцца праўду і пераменяцца (ці КДБ, і чыноўнікі) мяне не проста здзіўляюць, а ўводзяць у шок. Калі людзі не зьмяніліся пасьля масавых фальсіфікацый, катаваньняў і забойстваў, яны не зьменяцца нават калі сам Хрыстос загадае нефальсіфікаваць выбары. (гл., Вялікі Інквізітар).

Па-трэцьцяе, калі няма ніякіх механізмаў фіксацыі вынікаў галасаваньня супраць усіх, то як галасавальшчыкі зьбіраюцца даказваць, што супраць усіх прагаласавала 10, 20, 30, 50%. Будуць браць лічбы са столі і прыдумляць новыя фантастычныя гісторыі?

Па-чацьвертае, калі галасавальшчыкі патрабуюць (невядома навошта і дзеля чаго) нейкіх новых доказаў актыўнасьці грамадства, гэта азначае, што для йх недастаткова тых доказаў і ахвяраў, якія прынесьлі беларусы ў 2020 годзе. Большасьць грамадзянаў выказалі сваю пазіцыю і йм няма патрэбы яшчэ раз камусьці нешта даказваць. Гэта Сізіфава пракляцьце

Бандарэнка, Зэльцэр, Тарайкоўскі, Пушкін, Ашурак і дзесяткі іншых даказалі і паказалі ўсе сваім жыцьцем.

Навошта ОСТ-КР-АПК нейкія доказы, што яны зочуць ад беларусаў, якой актыўнасьці і што ОСТ-КР-АПК будуць зь ею рабіць? Прадаваць на заходніх базарах?
Гэтае галасаваньне ніякага сэнсу для Беларусі і беларусаў мець не будзе.

Асабіста для мяне пазіцыя беларусаў ясная, прынцыповая і нязьменная.

1. Лукашэнка нелегітымен;
2. Выбараў у Беларусі няма;
3. У краіне пануе тэрор і палітычнае безладдзе;
4. Большасьць грамадзян чакае перамен, але вымушвна скарыцца пад прыгнетам;
5. Ніякае галасаваньне не зьменіць замацаванага факту непрыняцьця сістэмы. Самы лепшы варыянт не ўдзельнічаць у рытуале;
6. Удзел прывядзе да яшчэ большага расчараваньня беларусаў;

Можаш - НЕ ІДЗІ І НЕ ГАЛАСУЙ;
НЕ МОЖАШ НЕ ІСЬЦІ - ІДЗІ І ЗНІШЧАЙ БЮЛЕЦЕНЬ;
НЕ МОЖАШ ГЭТАГА ЗРАБІЦЬ, ТО СТАЎ КРЫЖЫКІ ЯК ЗАЎГОДНА І ДЗЕ ЗАЎГОДНА, АЛЕ ПАМЯТАЙ - ЛІЧЫЦЬ БЮЛЕЦЕНІ НЕ БУДУЦЬ, АГУЧАЦЬ ТОЕ, ШТО ПАТРЭБНА.

Читать полностью…

Usov Pavel

Перамога дэмакратыі

Адное ясна, што ў ЗША перамагла дэмакратыя. Варта прыгадаць, як 4 гады назад Трамп і ягоныя прыхільнікі абвінавачвалі дэмакратаў у фальсіфікацыі выбараў, у падтасоўцы вынікаў галасваньня, укідах і г.д.
Што спрычынілася да яго паразы.

Гаварылася пра панамерыканскі загавар дэмакратаў супраць Трампа і рэспубліканцаў.

Тагачасны прэзідэнт Трамп заклікаў сваіх прыхільнікаў да Капітолія. Адбыўся штурм. (Цікава, ці Трамп памілуе ўсіх тых, хто ўдзельнічаў у штурме 2021 году?).

Калі б прыхільнікі загавара і фальсіфікацый мелі рацыю, то Трамп сеньня б не перамог у прынцыпе. Ды ен бы ня быў бы зарэгістраваны як кандыдат. Дарэчы дэмакраты, трэба аддаць йм патрэбнае, не кажуць пра нейкую змову і не заклікаюць да радыкальных дзеяньняў сваіх прыхільнікаў.

Як бы там не было, але дэмакратыя ў ЗША працуе, як і механізмы зьмены ўлады. І дэмакратыя застаецца пакуль адзінай і найлепшай формай кіраваньня.

Читать полностью…

Usov Pavel

Можна не сумнявацца, што "пераможцам" у галасаваньні 2025 году дакладна будзе Лукашэнка. А вось прайграе ўся дэмакратычная апазіцыя і грамадства, бо рэальнага агульнага контрдзеяньня (акрамя галасаваньня) прапанавана не было. Гэта датычыць перш за ўсе і дэаспары. Чаму?
1. Няма нічога, што можга было прапанаваць;
2. Разуменьне, што ўсе прапановы будуць дыяспарай праігнараваны. Атрымоўваецца, што нават ў серадовішчы дыяспары ўселякія ініцыятывы не ўспрымаюцца сур’ёзна.
3. "Галасавалка" паглыбіць крызіс даверу да апазіцыйных структур. Сітуацыю пагоршыць самапрызначэньне Ціханоўскай на "пасаду".
4. У 2025 годзе новая апазіцыя верніцца ў стан старой да 2020.Гэта ў сваю чаргу пашырыць магчымасьці рэжыму ў адносінах з Захадам.

Читать полностью…

Usov Pavel

Пуцін 2022 год
Мы напалі на Украіну бо там фашысты і нацысты прыгнятаюць рускі народ.

Пуцін 2023 год
Мы напалі на Украіну, бо калі б мы не напалі, то яны б напалі на нас.

Пуцін 2024 год
Мы напалі на Украіну бо Захад нас не слухаў і не паважаў.

Читать полностью…

Usov Pavel

Паразмаўляем
https://www.youtube.com/watch?v=-Si-Q2oiFNM

Читать полностью…

Usov Pavel

2020 vs 2025

1. Выбары 2020 году былі недэмакратычнымі, нерэпрэзэнтатыўнымі, адбыліся ва ўмовах татальных фальсіфікацый. Яны не могуць з’яўляцца падставай для легітымізацыі статусаў ніводнага дзеяча. "Выбары" 2020 па сутнасьці і характару правядзеньня былі тымі ж бязвыбарамі, што і 2025.
Тым не менш на падставе сфальсіфікаваных выбараў, атачэньне Ціханоўскай (і яна сама) вырашылі называць яе прэзідэнтам-электам.

2. Факт таго, што выбары 2020 году былі сфальсіфікаваны, а таксама факт таго, што "выбары" 2025 году будуць таксаса сфальсіфікаваны дазваляюць Ціханоўскай і Ко, называць сябе безтэрмінова і безабмежаваньняў "прэзідэнтам-электам". Тобок не воля народу, не рэальны выбар надае чалавеку права да статусу, але факт фальсіфікацый і адсутнасьці выбараў. Гэта супярэчыць здароваму сэнсу і прынцыпам дэмакратыі;

3. Калі выражаная воля народу ў 2020 годзе да "выбараў" і да асабаў, з’яўляецца недастатковай і не дэлігітымізуючай на 2025 год, і што беларусы ПАВІННЫ праз удзел у нейкіх працэдурах яшчэ раз падцьвердзіць сваю нязгоду, то фактычна ўсе вынікі, дасягненьні 2025 году анулююцца. Бо калі 2020 год не быў выражэньнем канчатковай і абсалютнай волі Беларусаў, то тады канешне неабходна рэгулярнае падцьверджаньне гэтай волі праз невыбары, ды іншыя плебісцытарныя інстытуты. У сваю чаргу, гэта азначае, што давер, ці недавер да Ціханоўскай, ды іншых інстытутаў таксама абавязкова павінен быць падцьверджаны.
Фактычна, так адбылося ў 2006, 2010 і 2015 гадах. Чарговы ўдзел у "выбарах прэзідэнта" азначаў прызнаньня факту таго, што выбары ёсьць, а Лукашэнка прэзідэнт.

4. Удзел у "галасаваньні" ў "невыбарах" з вядомым вынікам 80% за Лукашэнку, азначае, ануляваваньне вынікаў выбараў 2020 года і прызнаньне факту прэзідэнтства Лукашэнкі, Магчымасьці даказаць адваротныя вынікі "галасаваньня" не будзе. Яшчэ раз падкрэсьлю, калі Беларусы выказалі сваю волю ў 2020 годзе, разарвалі палітычны кантракт з уладай, то няма ніякіх падставаў засьвядчаць гэта ў 2025 (тым больш, што няма ніякіх для гэтага магчымасьцяў).

5. Заклік ісьці галасаваць, азначае, што апазіцыя прызнае:
- недастатковасьць таго, што беларусы зрабілі ў 2020 годзе;
- прызнае наяўнасьць працэдуры, як і магчымасьці выказаць беларусам сваю нязгоду;
Калі ў беларусаў есьць магчымасьць выказаць сваю нязгоду з Лукашэнкам, то яны таксама павінны мець поўнае права выказаць сваё стаўленьне да Ціханоўскай. Адсутнасьць такой магчымасьці (ОСТ-АПК-КР не змаглі арганізаваць галасаваньне) ануляваньне самавызначаных статусаў, асабліва калі сама ж апазіцыя заклікае да ўдзелу ў Лукашэнкаўскіх выбарах.

Усе, чаму вучыць гісторыя ад 1994 па 2025 так гэта таму, што пакуль ты трымаш уладу, ты творыш сваю легітымнасьць.

Читать полностью…

Usov Pavel

Сваю пазіцыю да "выбараў" у Беларусі я акрэсьліў вельмі і вельмі даўно. На гэтую тэму таксама напісаў не адзін артыкул. Каму цікавы гістарычна-аналітычны погляд на выбары ў "дыктатурах", прапаную мой тэкст з 2018 году.

https://ceapp.info/2018/02/vybory-i-diktatury/?fbclid=IwY2xjawGMS4tleHRuA2FlbQIxMQABHZ441ZExB0O7aOWKo_fpkYwh5Y_Y0moZ6_uzMXJ07-UyBd2pgGYzNe6Nqw_aem_YScOI1F_ePy1utSFt1V6jA

Читать полностью…

Usov Pavel

Прэзыдэнт Грузіі Саламэ Зурабішвілі заявіла пра масавыя фальсіфікацыі пад час парламентскіх выбараў, на якіх перамагла "Грузінская мара" (53%) і прызвала грамадзян да пратэстаў.

Яна назвала выбары "рускімі" і заявіла, што "не аддасьць нікому права правадзіць дэмакратычныя выбары".

Вось гэта пазіцыя Прэзідэнта. Але калі пратэсты не скончаць з кіраваньнем "Грузінскай мары", то гэтая партыя сконьчыць з Грузіяй.

Мірныя "паходы" у гэтым годзе, якія не змусілі ўрад да саступак, надаў расейскім палітычным проксі сілы для рэалізацыі расейскай гібрыднай аперацыі.

Читать полностью…

Usov Pavel

"Інтрыга" скончылася. Лукашэнка ідзе на свае выбары. А хто чакаў іншага?

Чаму і хто прадае беларусам ілжывыя надзеі пра сыход Лукашэнкі, пра дэмакратызацыю сістэмы?

Таму, што на гульнях марамі лягчэй зарабляць папулярнасьць. Тым, хто прадае людзям ілжывыя спадзяваньні пляваць на праўду і на тое, што псеўдааналітычнае махлярства ўрэшце рэшт адбівае ўселякае жаданьне цікавіцца палітыкай.

Але самае важнае, гэтыя і падобныя маніпуляцыі пра "сыход", "перамогу" паказваюць і тое, што грамадства перш за ўсе рэагуе эмоцыямі, простым людзям не хапае часу думаць і аналізаваць самастойна, таму так легка красьці жанглірваць іх надзеямі і чаканьнямі.

Читать полностью…

Usov Pavel

Не ведаю, што найшло на Лукашэнку, але ён хіба нагаварыў у інтэрв’ю для BBC на цэлы прарасейскі вайсковы пераварот ў Беларусі. Дазволіў сабе шмат двузначных заяваў, збольшага скіраваных на заходніх палітыкаў. Але
Цытата. "Я бараню інтарэсы беларускага народу, яны абсалютна супадаюць з расейскімі і ПАКУЛЬ яны супадаюць, мы з Пуціным будзем дзейнічаць поруч".
Слова ПАКУЛЬ прагучала ў даволі цікавым кантэксьце размовы, з якой вынікае, што ўдзел беларускіх войскаў у вайне не ў інтарэсах Беларусі і выключоны. І што можа наступіць момант, калі інтарэсы не супадуць. Толькі як і чым Лукашэнка зьбіраецца йх бараніць.

Читать полностью…

Usov Pavel

Галасаваньне і байкот

Трэба разумець, што палітычная агітацыя за ўдзел у "невыбарах", дабравольны ўдзел ў "невыбарах" і сьвядомае галасаваньне беларусаў - гэта сьвядомая (!), дабравольная легіьымізацыя гэтага працэсу. Ніякім чынам паўплываць на характар гэтага працэсу мы не можам.

Галасаванье - пераўтварэньне невыбараў у выбары, а таксама сьвядомая легітымізацыя вынікаў выбараў праз галасаваньне то бок праз удзел.
Першае. Калі галасуеце значыцца есьць выбары (!) бо вы ідзеце і галасуеце.
Калі галасуеце значыцца прызнаеце вынік, які безумоўна будзе адпаведны. Бо вы выбіралі, бралі бюлецень, ставілі крыжыкі, апускалі яго ў скрыню, то бок візуалізавалі свой выбар.

Для рэжыму важны сам факт таго, што беларусы падтрымалі і ўдзельнічалі ў выбарчыма працэсе СЬВЯДОМА І ДАБРАВОЛЬНА без прымусу.

Байкот - гэта сьвядомае непрызнаньне грамадзянамі факту выбараў, факту працэсу арганізаванага ўладамі і сьвядоме неўключэньне ў гэты працэс. Гэта лічыце - сабатаж. Несаўдзел. Нелегітымізуце Лукашэнку, не галасуйце.

Так, уладам прыдзецца прымушаць, гнаць на выбары - але прымус будзе сьведчыць, што беларусы не скарыліся. Як студэнтам і працоўным пазьбегнуць ад саўдзелу. Хварэце, бярыце адпачынак. Калі прымусу непазьбегнуць - то толькі тады ідзіце. Але галоўнае, што ўладам прыдзецца прымушаць, галоўнае, што ёсьць супраціў.

Зразумела, што вынік будзе аднолькавы, "Лукашэнка" пераможа. Але грамадства не выразіць сваей згоды на падман і не будзе ў гэтым падмане ўдзельнічаць.

Роля СМІ і публічных дзеячоў падтрымліваць факт татальнага агульнага няўдзелу, непрызнаньня "выбарчага працэсу".

Дабравольна прагаласуеш і прайграеш.

Читать полностью…

Usov Pavel

Ну вот, подсветили одну из целей "визита" - показать "человеческое" лицо "главы государства", окно открывшихся вощможностей. И конечно же важность, роль Протасевича в новой информационной кампании властей.

Читать полностью…

Usov Pavel

У чым галоўная задача аўтарытарнай сістэмы ў межах планаванага інжэнірынгу? Не толькі ў тым каб зламаць чалавека, але і дзеля таго, каб зьніччыць пазіьыўныя вобразы герояў у вачах, тых хто падтрымліваў і верыў у іх.

Робіцца гэта праз сістэмнае ўздзеяньне на захаваньне чалавека, прамыўку мазгоў, стварэньне неабходных вобразаў у чалавека адносна атачэньня.
Як мы бачым метадаў перашыўкі сьвядомасьці вельмі шмат (Саўчанка, Пратасевіч), калі ў момант "герой" якога ўзносілі да нябесаў, у момант станавіўся антыгероем і выкарыстоўваўся дзеля дэзарыентацыі грамадства.

Што ўлады намагаюцца.дасягнуць маніпуоюючы лесам Марыі Калесьнікавай?

1. Стварэньне напружаннасьці і атмасферы дэўінфармацыі. Калі напачатку транслюецца думка пра тое, штоткалесьнікаву забіваюць, яна галадае, знаходзіцца ў цяжкім стане. Сітуацыя драматычная, тржба яе ратаваць любымі спосабамі. І тут раптоўна (былы герой Пратасевіч) выкладвае здымкі Калесьнікавай (параўнаць з Зенковічам ці з Палінай Шарэндай-Панасюк). Стан зусім адваротны.

Напружаннасьць спадае, як і агулам невіліруюцца лесы іншых зьняволенных і йх сітуацыя, яны адыходзяць на другі план. Бо з сьпецыфіка чалавечай сьвядомасьці у пераносе вобразу калектыву, на канкрэтную вядому асобу. Калі яна ў больш менш добрым стане, то не ўсе так кепска, як кажуць іншыя. Да гэтага, спрычыняецца задача, не стварыць "сакральнай ахвяры", што вельмі важна для гульні з Захадам.

2. Ці спрабуюць "перапрашыць" Марыю Калесьнікаву, па прыкладу Пратасевіча. Упэўнены, што так. Абсалютна так. Зь яе шмат хто зрабіў сымбаль пратэстаў 2020 году і нават назвалі "творцай нацыі", ператрансфармацыя яе вобразу фундаментальная задача сістэмы. Можна толькі ўявіць, які будзе эфект, калі Марыя Калесьнікава скажа, што трэба перагарнуць старонку (ці нешта падобнае). Дасягнуць такога стану - звышзадача сістэмы. Можна ўявіць, што адчувае Марыя, калі яе каля года утрымоўваюць у ізаляцыі, а потым даюць магчымасьць сустрэцца з бацькам.
Як дадатковы эфект - робяць з гэтага сенсацыю.


Ці здолее Марыя супрацьстаяць масіраввнаму псіхалагічнаму ціску - не ведаю. Як і не ведаю, што ей паказваюць і як на яе ўзьдзейнічаюць.

Ясна адно, што перад выбарамі будуць іншыя неспадзяванкі і, што ўлады перайшлі на новы ўзровень гульні.

Читать полностью…

Usov Pavel

Не ведаю як ацэньваць гэтыя апытаньні і павялічэньне пазітыўнай дынамікі прыхільнікаў міру коштам ўласнай тэрыторыі? Няўжо запускаецца працэс "уміратварэньня Украіны"?

Нагадаю, што для Расеі мір - гэта працяг вайны, толькі іншымі сродкамі, ды падрыхтоўка да новай вайны.

Читать полностью…

Usov Pavel

Вахлярская палітыка Лукашэнкі
Яе мэта перазапусьціць палітычны кантракт з грамадствам не зьмяншаючы працэсу ўнутраных рэпрэсій і чыстак. То бок людзей будуць адной рукой сістэмы душыць, а іншай выпускаць. Каб вызваленьні палітычных вязьняў не выглядала як адліга і не справакавала нейкай актыўнасьці, але з іншага боку, каб узмацнялася надзея ў грамадстве, на паляпшэньне сітуацыі.

Як мы бачым, зараз западрабаваньне нават не на адлігу, а на зьмягчэньне палітыкі рыжыму ўнутры краіны, як і за мяжой, даволі вялікае. Людзі стаміліся, як мы памятаем у 2020-2022 былі моцныя спадзяваньні на хуткі сыход Лукашэнкі, зараз на - ўмоўную перазагрузку.
Спадзяваньні на перазагрузку безумоўна будуць зьвязаны з "выбарамі", вынікі якіх акрэсьляць далейшы ўнутраны працэс.

Для мяне, пакажчыкам зьмены падыходу (пра гэта пісаў раней) будзе рэгістрацыя Канапацкай.
Суправаджацца гэта будзе новымі вызваленьнямі палітычных вязьняў, а пасьля "выбараў" (калі на думку Лукашэнкі, яны пройдуць добра) працэс паскорыцца.
Пачуцьце "народнай любові" можа прывесьці і да знакавых вызваленьняў. Дапускаю, што менавіта гэтымі надзеямі і пачне гандляваць Лукашэнка і яго атачэньне ўнутры грамадства.

Читать полностью…

Usov Pavel

Пра выбары, дэмакратыю і шмат іншага - https://www.youtube.com/watch?v=HuNFHGS0GG8

Читать полностью…

Usov Pavel

Папулізм. Палітыка. Дыктатура.

Кароткі аналіз небясьпечных папулістычных лозунгаў, якія шкодзяць тым, хто бяздумна іх агучвае.

Ніколі так не рабіце, гэта сьведчыць, пра тое, што чалавек не задумваецца над сэнсам сваіх словаў. Вось адзін з такіх прыкладаў.

Святлана Ціханоўская: «Мая каманда – гэта ўсе беларусы»

Гэта цытата, якая вынесена ў падзагаловак відые на канале Ціханоўскай.

Што гэта азначае, акрамя прэтэнзій на палітычны ўніверсалізм і ўласную выключнасьць?

Калі ЎСЕ беларусы ў камандзе Ціханоўскай, то згодна з логікай такога сьцьвярджэньня, тыя хто зараз прыгаворвае людзей да доўгіх тэрмінаў зьняволеньня, тыя хто катуе і забівае беларусаў і фальсіфікуе выбары - каманда Ціханоўскай (бо робяць гэта нажаль грамадзяне Беларусі, звычайныя беларусы). Атрымоўваецца - каманда, на чале якой стаіць Ціханоўская забівае беларусаў.

Тыя з беларусаў, хто падтрымлівае Пуціна ў вайне з Украінай таксама ў камандзе Ціханоўскай.

Генералы лукашэнкаўскага МВД і КДБ, ГУБАЗіКУ - каманда Ціханоўскай. Гайдукевіч, Чамаданава, Марзалюк, Шпакоўскі ў камандзе Ціханоўскай. Як і Тур з Азаронкам.

Што ў ж тут хаваць, сам Лукашэнка і яго сям’я ў камандзе Сьвятланы.

Добрая атрымалася каманда, таму няма што здзіўляцца той сітуацыі ў якой мы ўсе знаходзімся.

Магчыма Кубракоў і Церцель і ў камандзе Ціханоўскай - не ведаю, але я дакладна ведаю, што ні я, ні Пазьняк, ні сотні тысяч беларусаў і блізка не ў камандзе Ціханоўскай.

Гэтая рыса абагульняць, казаць ад імя ўсіх, прыпісваць сабе бязьмерную падтрымку ЎСІХ без выключэньняў - характэрна толькі для аўтарытарных асоб.

Думаю, шмат хто чуў ленінска-сталінскі бальшавіцкі лозунг: "хто не з намі, той супраць нас".

Дык вось, тэзіс Ціханоўскай таксама можа інтэрпрытаваць такім чынам, "калі ў маёй камандзе ўсе беларусы, то тыя хто не ў маёй камандзе, той не беларусы".

Але звычайна, калі кажуць усе, то па факце азначае - ніхто.

Читать полностью…

Usov Pavel

Каму яшчэ цікава тэма "гульні ў галасаваньне" пакідаю тут спасылку
https://youtu.be/gwLO1S8btzA?si=lKdFUPfeNf6cYOuy

Найлепшая пазыцыя — гэта сьвядома не ісьці на «выбары». Гэта якраз і ёсьць сьвядомая пазыцыя няўдзелу, непрыняцьця гэтага рытуалу, непрыняцьця імітацыі, якую робіць Лукашэнка.

Читать полностью…

Usov Pavel

Можна павіншаваць грамадзянаў Малдовы, якія здолелі мабілізавацца і адстаяць сваю свабоду і краіну на выбарах.
Майя Санду па выніках другога туру галасаваньня набрала 55%

Читать полностью…

Usov Pavel

Ноч растраляных паэтаў пераўтварылася ў стагоддзе растралянай памяці, вымазанай з сэрдцаў беларусаў гісторыі.
У гэты дзень і гэтую ноч трэба сказаць дзякую тым, хто працягвае шукаць забытая магілы нашай гісторыі, працягвае прыгадваць пра трагедыю і змушае памятаць, выцягвае з магілаў забыцьця і цемрашальства жывых, якія ўсьцяж у начы.

Читать полностью…

Usov Pavel

Вячорка: «Голас «супраць усіх» дае магчымасць беларусам бяспечна выказаць нязгоду».
Як бы сказаў Ленін архігеніяльна.

1. Выбараў няма, але вы ідзіце і галасуйце. То бок рэалізуйце свой выбар.

2. Калі вы галасуеце, то падцьвердзджваеце, што ў вас быў выбар і што вы зрабілі гэты выбар і такім чынам паказалі ўсім, што выбар ёсьць. І што ў вас нават была свабода выбару.

Непайшоўшы на выбары, беларусы сьвядома выкажуць сваю нязгоду як да "недавыбараў" і да сістэмы, так і агульна да палітычнага махлярства.

4.5 гадоў дзейнасьці Ф.Вячоркі (ОСТ) паказалі толькі адно, трэба рабіць дакладна адваротнае таму, што ен (яны) кажуць.

Читать полностью…

Usov Pavel

Атручваньне палітыкай

Часам гляджу на тое, што робіцца ўнутры дэмакратычнай супольнасьці і пераконваюся ў тым, што дыктатуру ў краіне ў бліжэйшыя дзесяцігоддзі беларусы не пераадолеюць. Я не кажу пра сыход Лукашэнкі, а дыктатуру як форму дзяржаўнага ладу. Не таму, што грамадства слабое, а таму што палітыка даўно пераўтварылася ў карнавал і шоў. Шоў і карнавал саме па сабе мэта і сутнасьць для тых хто начапіў на сябе гарнітур палітыка. Да і частцы грамадства не патрэбна сур’езная палітыка, разважаньні, якія падштурхоўваюць да думаньня. Палітыка павінна быць "развлекухай". Бо інакш нам гэта не "заходзіць".

Мне вось цікава, як бы людзі аднесьліся да таго, каб лекары і хірургі у аперацыйнай, пад час аперацыі зладзілі дыскатэку. Ці ўвогуле камусьці аперацыю рабіў не сьпецыяліст, а так выпадковы чалавек, які ніколі пра гэта не ведаў і ніводнай кніжкі па медыцыне не прачытаў.

О, гэта б адразу выклікала абурэньне, пратэсты, як жа так, што яны сябе дазваляюць?

Палітык, гэта той жа хірург, толькі адказвае не за жыцьце адной асобы, а за міл’ены лёсаў, за гістарычнае існаваньне краіны, за будучыню. У палітыцы, як і ў медыцыне павінен быць свой этас і адказнасьць. Палітыка, як школа, палітычнае выхоўвае грамадзян, выхоўвае самастойнасьць думаньня. Чамусьці дарослыя хочуць каб йх дзеці былі разумнымі і маглі самастойна думаць, але самі чамусьцііглядзяць і слухаюць нізкапробныя квазіналітычныя праграмы і вераць шарлатанам. Ды лепей чытайце кнігі.

Прычына такіх працэсаў у тым, што палітыка як з’ява і ў нашай супольнасьці пераўтварылася ў нізкапробнае шоў. Бо інакш будзе ніцікава для публікі, ды і галоўнае нешта рабіць, проста каб рабіць нешта. Толькі за апошнія поў гады беларусаў "накармілі" стравамі, што не выключаю амаль сьмяротнага атручваньня "палітыкай".

Напачатку грамадству запрапанавалі дзіўны "суп" пад назвай выбары ў КР, якія пераўтварыліся ў поўную прафанацыю дэмакратыі і апошніх чаканьняў Беларусаў. Потым запрапанавалі "другое" - прыняць як факт пастаноўку ў якасьці пажыцьцевага прэзідэнта-электа Ціханоўскую, і "стратэгію" - ідзі і галасаў у выбарах, якіх не існуе. На тржцьцяе з табакеркі выскачыў чарговы паяц ад дэмакратаў (Рух за Свабоду) (хаця ж была выпрацавана нібы агульная стратэгія адносна невыбараў), які вырашыў дзеля "сьмеху" паўдзельнічаць у выбарах. Так і напісаў (У ВЫБАРАХ). Цікава, ці "аб’яднаныя сілы" выкінуць "кандыдата" з КР, НАУ?

Чалавечак, на фоне тысячаў скатаваных, дзесяткаў за бітых вырашыў запрацаваць на танным шоў.

Зараз СМІ кінуцца барць інтэрв’ю, высьвятляць на поўным сур’езе сутнасьць гэтага важнага кроку. А як жа, пачаўся двіж. Ен жа хоць нешта робіць.

Як жа мне шкада беларусаў з якіх адныя робяць ахвяры і не даюць жыць, а іншыя адкрыта робяць дуракоў. Дык вось тыраны і клоўны, гэта аб’яднаная сіла ў зьняволеньні людзей.
Пазбаўцеся шутоў ад палітыкі і вы зможаце пазбавіцца тыраніі. Але першае, патрабуе нават большых высілкаў, бо ў гэтым плане трэба разумець, што палітыка гэта не шоў, палітыка не павінна быць цікавай, - гэта марудная праца хірурга.

Читать полностью…

Usov Pavel

Галоўны выбарчы трыюмвірат акрэсьліўся: Лукашэнка, Гайдукевіч, Канапацкая. Для стварэньня дэмакратычнага шуму могуць з’явіцца і дадатковыя "ўдзельнікі".

Варта прыгадаць, што Канапацкая прадукт АГП (Аб’яднанай Дэмакратычнай Партыі), якая пасьля 2020 году шчыльным колам аточыла Ціханоўскую.

Самую Канапацкую (як Караткевіч у 2015 годзе), будуць рыхтаваць на галоўнага дэмакрата, для прасоўваньня на Захад і канчатковага падрыву пазіцый дэмструктур 2020 году ў самой Беларусі.

А хто забароніць Канапацкай сустракацца з заходнімі палітыкамі і праводзіць дэмакратычную павестку: дэпутатка, "кандыдатка" ў прэзідэнты 2020 і 2025. Тым больш, "голас зь Беларусі".

Прызывы ж "апазіцыі" да Беларусаў ісьці і галасаваць толькі ўзмоцняць фігуру "дэмакраткі" Канапацкай.
Людзі самі ішлі і галасавалі, усе згодна з прынцыпамі "дэмакратыі".

Яна нават "атрымае 11-13%, каб.было паболей чым афіцыйна ў Ціханоўскай у 2020 годзе.

Пры масавам галасаваньні (да якога заклікае ОСТ) гэта будзе выдатны фокус, асабліва на фоне самапрызначэньня Ціханоўскай прэзідэнтам-электам.

Такім чынам, сваімі прызывамі ісьці галасаваць структуры ОСТ-КС-АПК капаюць сабе магілу.

Ведаючы падыходы да выбараў заходнікаў, яны з гатовасьцю кінуцца на "новы твар" дэмакрата (як калісьці на Сабчак і Караткевіч)
.
Для такой сістэмнай кампаніі і ў поствыбарчы сезон для Канапацкай створаць арганізацыю (Дэмакратычная Беларусь), могуць прымусіць былых і актуальных палітвязьняў галосна агітаваць галасаваць за яе, ці ўступаць у ініцыятыўную групу "арганізацыю".

Читать полностью…

Usov Pavel

Лукашэнка працягвае зьдзіўляць.
"Вы поменьше, мы побольше, а у нас экономика такая, сякая. Мы вам будем помогать и дальше вступайте в состав России. Так вопросы ставить нельзя. Это невозможно и нереализуемо. Боюсь даже сказать, что это война".

Відавочна, намагаецца выбудаваць/аднавіць парадыгму Макея. Лукашэнка як гарант незалежнасьці. Цалкам дапускаю, што пасьля выбараў 2025 году інтэнсіўнасьць кантактаў з Захадам узрасьце.
Дзеля гэтага патрэбна спакойная кантраляваная выбарчая кампанія, з дабравольным галасаваньнем Беларусаў.
"Выбары" стануць дэманстрацыяй эфектыўнасьці і безальтэрнатыўнасьці, а частка апазіцыі становіцца тэхнічным памагатаем гэтага працэсу.

Читать полностью…

Usov Pavel

Лукашенко о войне в Украине.
Ответ на вопрос о том, что это Россия напала на Украину.
"Мы понимаем вину России".
Это что-то новое, если вспомнить откуда готовилось нападение на Беларусь.

Читать полностью…

Usov Pavel

Важна.
Як прадстаўнік "Вольнай Беларусі", якая у сваю чаргу з’яўляецца часткай дэмакратычнай супольнасьці беларусаў (т.н. Дэмакратычных Сіл) зазначыць, што ні Офіс Ціханоўскай, ні КР, ні АПК не з’яўляюцца агульнапрадстаўнічымі ворганамі дэмакратычнай супольнасьці, каб казаць ад імя усіх Дэмакратычных Сіл Беларусі, і тым больш, прызываць беларусаў браць ўдзел у галасаваньні пад час фікцыйнай выбарчай кампаніі 2025 году.

Дэмакратычная супольнасьць Беларусі не абмяжоўваецца узгаданымі трымя структурамі.

Прызыў жа КР-ОСТ-АПК да "галасаваньня" кладзе адказнасьць на ўсю дэмакратычную супольнасьць за непрадуманыя лозунгі і заклікі і дзеяньні АПК-КР-КС, а таксама дэскрыдытуюць усю дэмакратычную апазіцыю ў вачах беларускіх грамадзянаў.

Абсалютна відавочна, што розныя часткі беларускай дэмакратычнай суаольнасьці маюць розныя падыходы і бачаньні, што да працэсу самапрызначэньня Лукашэнкі. А ўдзел у галасаваньні гэта палітычны падман.

Таму, заклік галасаваньня ў кампаніі 2025 году гэта выключна прыватная пазіцыя трох структур Офіса-АПК-КР, а не Дэмакратычных сіл.

Я лічу, што заклік гэтых структур негатыўна адаб’ецца на і без таго, цяжкім маральным стане дэмакратычнай супольнасьці і беларускага грамадства.

Прапаную беларускім дэмакратычным арганізацыям, актывістам, публічным асобам адкрыта выказаць сваю пазіцыю адносна, кампаніі "галасаваньня", якая прасоўваецца ў якасьці нашай агульнай стратэгіі.

Читать полностью…
Subscribe to a channel