Наколькі трэба добра маніпуляваць інфармацыйнай прасторай сьвету і чалавечым розумам, каб замест размоваў пра рэальную вайну, дзе штодзенна гінуць людзі, замест таго каб рэальна шукаць рашэньне яе заканчэньня, ды ліквідацыі сапраўднай пагрозы сьпецыялісты, аналітыкі, палітыкі размаўляюць пра варыянты агрэсіўнай палітыкі ЗША ў дачыненьні да суседзяў.
Такое ўражаньне, што Трамп і яго атачэньне падымаюць градус страхаў, няпэўнасьці і напружаннасьці ў сьвеце, з тым каб праблема вайны ва Украіне, на гэтым фоне падавалася дробнасьцю, (незначнай бойкі недзе ў цэнтральнай Афрыцэ), а любы "мірны дагавор" нават коштам бясьпекі Еўропы, чаканым збаўленьнем.
Мне гэта прыгадвае сітуацыю з COVID, які раптоўна скончыўся, як толькі пачалася расейская агрэсія.
Пачатак году не дае магчымасьці спадзявацца на стабільнасьць і прадказальнасьць. Год, як і мінулы будзе стабільна непрадказальны.
https://www.youtube.com/watch?v=Aq2ByLy8oXU
Перазапусканьне палітычнага кантракту ў працэсе.
Сьвету паказалі Бабарыку.
Адной рукой узмацненьне прэсінгу, з іншага маніпуляцыі чаканьнямі на "адлігу" і павышэньне запыту на яе.
Мяркую, што працэсы прысьпешацца пасьля "выбараў". Гэта не азначае, што ключовых актараў выпусьцяць, але выгляд Віктара Бабарыкі сьведчыць пра тое, што яго падводзяць да неабходнага звароту да Лукашэнкі.
Шаноўныя Беларусы, з Новым Годам! Няхай вашыя сэрцы напаўняюцца сьветлымі добрымі надзеямі і думкамі, якія натхняюць Вас на добрыя справы!
https://www.youtube.com/watch?v=N6UopdLAsj4💥
Дзяніс Мельянцоў - аналітык з гнязда Макея, сеньня пахваліўся візітам у Францыю, і не куды-небудзь, а ў міністэрства абароны.
(Дарэчы "вайсковы прадстаўнік" АПК такімі ваяжамі пахваліцца наўрад ці можа).
За апошнія 4 ,5 гады пасьля падзей ў Беларусі гэта, бадай, першы такі візіт "апазіцыйна-праўладнага" аналітыка. (Хутчэй за ўсе быў ён там не адзін). Яго не было чутно і бачна, нават "апазіцыйныя" СМІ, якія раней усяляк усхвалялі групу Прэйгермана-Мельянцова абвесьцілі ім байкот з прычыны абсалютна пралукашэнкаўскай пазіцыі квазіаналітыкаў.
Тым не менш, можна прыпусьціць, што каманда Рыжанкова-Пяткевіч запускае "аналітычны" канал па прасоўваньню рэжыму.
"Менскі дыялог" як праэкт адміністрацыі і МЗС да 2020 сьпецыялізаваўся менавіта на гэтым. Зараз, відавочна, практыкі спрабуюць аднавіць і прасунуць ідэі:
Лукашэнкі як гаранта, апазіцыі як банкрота. Апошні тэзіс пасьля "выбараў" 2025 будзе больш грунтоўным у размове з заходнікамі. Зараз хутчэй адбываецца зандаж настрояў, і Францыя - не выпадковасьць. Нефармальна-фармальныя кантакты з Менскам былі і раней.
Фотаздымак таксама тролінг АПК-ОСТ, іх спробаў цалкам блакіраваць (паў)афіцыйны кантакты з Захадам, з цягам часу іх стане больш, што, на жаль, будзе ўжо візуальным сьведчаньнем упадку апазіцыі.
Заканчэньне году. Шмат пытаньняў - мала адказаў
https://www.youtube.com/watch?v=qXDF_lp-oOs
Капітуляцыя Украіны - "план Пуціна"
Вось ен канкрэтны план "міру" ад Пуціна. Палітычная і стратэгічная капітуляцыя Украіны. Не толькі адмова ад захопленых тэрыторый у тым усей Херсонскай і Запарожскай вобласьцей, але і прызнаньне йх часткай РФ і зафіксаваньне гэтага "факту" "міжнароднымі дамовамі".
Чакаем зараз "плану Трампа", пакуль цішыня і ціск на Зеленскага каб той пайшоў на перамовы. Якія?
Няўжо ЗША абмянялі Украіну на Бліскі Усход (Сірыю). Але нават першакурсніку студэнту зразумела, што Украіна па ўсіх параметрах самы важны абшар, і сітуацыя там будзе акрэсьліваць новы мірапарадак.
Барацьба за і нават супраць
На вялікі жаль, палітычная барацьба для немалай часткі дэмсупольнасьці, пераўтварылася ў барацьбу за выжываньне. І гэтая барацьба выйшла на абсалютна неверагодны ўзровень. Праяўленьнем гэтага становяцца рэгулярныя скандалы і палемікі. Апошні разгарнуўся на днях паміж А.Ягоравым і П.Латушка, адносна таго, куды ж трапляюць грошы ЕЗ для беларускай дэмсупольнасьці? І хто за гэта адказны. Як аказалася частка застаецца ў еўрапейскіх структурах, частка ідзе на падаткі, частка ідзе камусьці і кудысьці на штосьці, і ніхто не ведае куды і як. Хаця размеркавальнікамі фін дапамогі канкрэтна называюцца ОСТ-АПК-КС. Але гэта тэма для іншай размовы (дарэчы, як мне падаецца ніводнае незалежнае СМІ не адважылася правесьці аналіз і ацаніць вынікі гэтага агульнага дзеяньня - атрыманьне і пераразмеркаваньне грошаў. А гаворка ж ідзе пра дзесяткі міл’енаў. Гэтае пытаньне ўжо сталася галоўным фактарам (сама)дэскрыдэтацыі апазіцыі, канфліктаў, расколаў і рознага кшталту спекуляцый. У выніку гэта прывядзе да таго, што ўселякая дапамога для беларускай супольнасьці мінімалізуецца, як гэта ўжо было пасьля 2014 году.
Дарэчы, новаапазіцыя ў 2020 годзе абвінавачвала старую ў грантажэрстве, але зараз сама грунтоўна асела на гэтых патоках, забыўшыся, што менавіта прага да грашэй зьнішчыла апазіцыю Беларусі.
Зараз мы назіраем тое самае, але ў большых памерах. Чаму?
Канешне, перш за ўсе таму, што аб’емы падтрымкі пасьля 2020 году былі маштабнымі, у тым ліку і з боку беларусаў, якія ахвяравалі агулам сотнітысячаў на дапамогу і салідарнасьць ( і менавіта гэта важная частка беларускай рэвалюцыі зараз знішчаецца. Фактычна зьнішчына). Разбураецца давер, які ёсьць аснова пераменаў да лепшага. ДАВЕР. А аднавіць яго будзе амаль немагчыма Памятаеце адносіны беларусаў да Лукашэнкі і ўлады. "А гэтыя ўжо накралі, няхай застаюцца, бо новыя прыдуць, будуць рабіць тон самае". Няўжо стаўленьне да апазіцыі будзе такое ж? Цікава і тое, што так большасьць беларусаў ацэньвае прыход да ўлады - ўзбагачацца. (Магчыма я памыляюся).
З іншага боку, барацьба за фінансы есьць аб’ектыўная рэч. Людзі, у барацьбе за перамены не жадаюць да канца жыцьця ахвяраваць сваім камфортам. І, чым на болшы тэрмін адсоўваюцца перамены, тым больш інтэнсіўнай становіцца барацьба за рэсурсы і раслаеньне ўнутры апазіцыі. З'яўляецца апазіцыйны пралетарыят і арыстакратыя (двор прыбліжаных). Пра гэта я пісаў ў мінулым годзе.
Сітуацыя ускладняецца і тым, што эміграцыя носіць масавы характар, а людзі якія вымушаны былі з’ехаць у Беларусі фактычна страцілі даробак усяго жыцьця (нездарма рэжым увеў у практыку канфіскацыю маёмасьці. Дарэчы пра гэта я таксама пісаў і папярэджваў).
Шмат людзей страцілі сввю маемасьць, бізнэсы, з’ехалі з сям’ей у пустэчу, ў нікуды. Можна ўявіць іх маральны і псіхалагічны стан. Актыў пратэсту быў таксама элітарны, у ім ўдзельнічалі людўі са статусам. Яны ўдзельнічалі бо верылі ў хуткія перамены, а зараз вымушаны выжываць (большасьць зь йх). Тое самае датычыць і людзей, якія фарміруюць палітычны актыў. Гэта цэлы пласт: палітычныя актывісты, блогеры, журналісты, прадстаўнікі партый і арганізацый. Іх дзейнасьць і есьць праца, якая павінна прыносіць сталы даход.
А ен можа быць толькі з грантаў (атрымаць якія даволі цяжка і трэба быць у фаворы пэўных структур, якія манапалізавалі рынак).
Пачуцьце несправядлівасьці (асабліва з боеу тых хто прайшоў пакуты і нічога не атрымаў ні статусу, ні падтрымкі) стварыла канфліктную атмасферу. Яна ўзрастае з прычыны таго, што палітычныя сліўкі (ОСТ-АПК-КС) фактычна не вылазяць з розных паездак-канфэрэнцый-сустрэч, аынік якіх акрамя гучных заяваў = 0. А перспектывы перамен вельмі вялікаму 0.
Палітычны пралетарыят у сваю чаргу, сыходзячы з уласнага самапачуцьця, не разумеюць якім чынам людзі, якія нідзе не працуюць могуць не толькі выжываць.
Канешне, гэта спараджае недавер, агрэсію і ненавісьць да "апазіцыі" - усей.
Тым больш, што на сітуацыю ўнутры Беларусі "такая актыўнасьць ну ніяк не ўплывае".
Вельмі трапная карыкатура, якая паказвае зьмену мысьленьня ва ўмовах нязьменнай рэчаіснасьці сучаснага сьвету, прыроды чалавека і дзяржавы. Калі ўсьцяж чалавек чалавеку далека не брат.
Читать полностью…Марта Кос, еўракамісар ад палітыкі добрасуседства заявіла, што пачаўшы з 2020 году Еўразьвяз выдзяліў беларусам (уключна з новым траншам) - студэнтам, праваабаронцам, палітзьняволенным і г.д), 170 мільенаў (!!!) эўра.
І гэта не ўлічваючы ахвяраваньняў саміх беларусаў (узяць да прыкладу вядомы марафон на якім сабралі больш за 500 тыс.,), а таксама асобную дапамогу якую выдзеляюць тыя ці іншыя краіны Еўропы (памятаю нарвежцы стварылі свой фонд дапамогі беларусам на мільён крон).
Добра гэта ці кепска, мала гэта ці шмат - не ведаю. Напэўна есьць людзі якім падтрымка патрэбна і дайшла. Але есьць шмат, тых хто пра гэта нават не ведае і ад бязвыхаднага стану губляе здароў’е, а часам і жыцьце.
Але чаго публічнасьць дакладна не ведае, так гэта механізмаў пераразмеркаваньня грошаў, механізмаў кантроля і эфектыўнасьці усёй гэтай дапамогі, механізмаў барацьбы з карупцыяй унутры дэмсупольнасьці.
Колькі ж насамрэч атрымалі беларусы, а колькі засталося ў руках пасярэднікаў (дзесяткаў фондаў і арганізацый).
Калі казаць пра палітычны эфект, то як ўсе разумеюць - яго няма. Людзі ў болтшасьці саёй стомлены і расчараваны, і не апошнюю ў гэтым ролю гуляюць як раз грошы, а дакладней - пачуцьце несправядлівасьці, калі людзі, йх правы, йх жыцьці пераўтварыліся ў тавар.
Справаздача АПК-ОСТ за апошнія 6 месяцаў.
Цытата:
«За апошнія шэсць месяцаў мы шмат чаго дамагліся разам.
Разам мы арганізавалі мноства імпрэзаў з удзелам дыпламатаў Еўрасаюза па ўсім свеце.
Не разумею, навошта ўвогуле параўноўваць Асада і Лукашэнку? Дзеля чаго, піяру і лайкаў? Гэтыя сьпекулятыўныя параўнаньні пераходзяць межы разумнага як і палітычнага сэнсу.
Калі "гуляцца ў параўнашкі", то тады можа варта ўзгадаць пра што прайшла Сірыя?
Гэта 13 год крывавага супрацьстаяньня. Недзе поў міл’ёну забітых, больш за два міл’ёны бежанцаў. Галоўнае, што зрынаньне Асада гэта не пачатак дэмакратыі і стабільнасьці ў краіне. І ніхто не ведае, ці ён будзе і ці будзе адўіная Сірыя.
Краіну бамбяць з усіх бакоў, яна разарваная паміж рознымі вайсковымі групоўкамі у тым ліку ісламістскімі.
Сітуацыяй у Сірыі трэба вучыцца апазіцыі перш за ўсе.
1. Паддзеньне рэжыму Адбылося праз жорсткую ўзбройную барацьбу, а не заклёнамі ў Ю-тубе і ТГ каналах пра "вось-вось".
2. Узбройная апазіцыя знаходзілася ў Сірыі і кантралявала частку тэрыторыі краіны;
3. Без кансалідаванай моцнай палітычнай сілы, якая будзе ўстане кантраляваць краіну пасьля сыходу Лукашэнкі, Беларусь можа сутыкнуцца з рознымі эканамічным і палітычным хаосам (задашленая санкцыямі, аслабленая эміграцыяй ды з расейскай ядзернай зброяй).
А як мы бачым за 4.5 год быў страчаны амаль ўвесь сацыяльны і палітычны патэнцыял, які ўзьнік у 2020 годзе;
4. Псіхалогія часткі беларускіх палітычных дзеячоў сыходзіць з пазіцыі чаканьня таго, што як толькі Лукашэнка падзе, ўладу нейкім цудам прынясуць на падносе. Таму трэба проста дачакацца і праіснаваць у інфармацыйнай прасторы.
Як бы там ні было, Сірыя ні ў якай форме і ніякім аспэкце не павінна быць прыкладам для Беларусі і параўноўвацца з ею.
Часам праглядаю кароткія тэксты "беларускіх інтэлектуалаў", "палітыкай" і "каля палітыкаў", якія ўпарта даказваюць, што Беларусі непатрэбны ўнутраны і культурны суверэнітэт - не сваечасова, ды неяк правінцыйна. Як жаж, мы інтэграваныя ў вялікую рускую культуру (баскавых, гагарыных, лебсаў), будзем будаваць свой суверэнітэт. Немагчыма, цяжка адарвацца, вось вырашым глабальныя задачы тады будзе час на культурны, ўнутраны суверэнітэт.
Па-першае, унутраны суверэнітэт і ёсьць глабальная задача, без якой ніякая іншая вырашына не будзе;
Па-другое, калі такая думка будзе дамінуючай, беларусы без унутранага палітыка-культурнага суверэнітэту будзе заўседы выбіраць Лукашэнку, бо так проста і зразумела.
Скончылася пэўная палітычна гістарычная эпоха Сірыі. Асадаўскі рэжым бацька + сын існаваў з 1971 па 2024 год, то бок 53 гады.
Так, аўтарытарныя рэжымі, падаюць, яле якім коштам.
🎄 Пачынаецца калядная акцыя для дзяцей загінулых беларускіх ваяроў
З гэтай нагоды да ўсіх неабыякавых беларусаў звяртаецца камандзір палка Каліноўскага Павал "Дзядзька" Шурмей. Наша мэта — сабраць сродкі на падарункі для дзетак нашых загінулых пабрацімаў. Мэта збору: 7000 еўра.
Ахвяраваць можна на рахункі нашага сяброўскага фонда (націсніце, каб разгарнуць)👇
БАНКАЎСКІ ПЕРАВОДЧитать полностью…
📌АТРЫМАЛЬНІК: FUNDACJA WOLNA BIAŁORUŚ
(лацініцай: FUNDACJA WOLNA BIALORUS)
НУМАРЫ РАХУНКАЎ
📍PLN: PL75 1140 2004 0000 3402 8329 8472
📍USD: PL70 1140 2004 0000 3612 1824 8290
📍EUR: PL80 1140 2004 0000 3812 1824 8303
📌БАНК: mBank
Адрас банка: ul. Prosta 18, 00-850 Warszawa
SWIFT: BREXPLPWMBK
📌НАЗВА ПЕРАВОДУ: DAROWIZNA NA CELE STATUTOWE
(лацініцай: DAROWIZNA NA CELE STATUTOWE)
ПЕРАВОД З КАРТКІ АЛЬБО BLIK
Польскі злоты (PLN) - https://donate.stripe.com/14k4hP6SC4SFgpi5kk
Даляр ЗША (USD) - https://donate.stripe.com/4gwg0x4Kucl75KEeUV
Еўра (EUR) - https://donate.stripe.com/7sI15D0uegBn1uobIK
Не заставайцеся ўбаку! Павіншаваць дзетак тых, хто аддаў жыццё за нашу будучыню, — самае простае, што мы можам зрабіць для іх.
Падкапвацель
Сеньня, пад час аднаго інтэрв’ю адносна сітуацыі ў Беларусі і апошніх падзей, падумалася пра рэальную ролю Пратасевіча ў гісторыі з палітвязьнямі. І яна, вядома, не ў стварэньні нейкіх сувязяў і каналаў камунікацыі з ізаляванымі палітвязьнямі, а ў дадатковым мягкім маральна-палітычным ціску на вязьняў - у падкапваньні і разбурэньні йх духу, падштурхоўваньне да скоранасьці.
Раман Пратасевіч вясьцес са знешняга міру, ен імкнецца апраўдаць сябе за выбраны шлях, коштам перацягваньня на свае пазіцыі іншых. Гэта найлепшая матывацыя ў тым што кажаш і робіш.
Як адзіны канал інфармацыі звонку, ен, як мне падаецца, у размовах са зьняволеннымі малюе патрэбную карціну палітычнага і апазіцыйнага сьвету ў вельмі шэра-цемных танах.
"Ідэалы рэвалюцыі і перамен здраджаны", палітычныя "інвестыцыі" і "ахвяры" перахапілі прайдзісьветы і авантурысты, якія сьпекулююць на палітвязьнях (на вас) і неблага ўладкаваліся. Вы тут "гніеце", прайшло 5 год, а дзеля чаго? На вас проста зарабляюць. (Распавядае пра міл’ены еўра і даляраў). Лепей скарыцца і прызнаць перамогу Лукашэнкі, прызнаць свае памылкі.
Вось я, Раман Пратасевіч, жывы і здаровы прыклад. Ну і гэтак далей.
Важнай мэтай для Лукашэнкі, і у гэтым выпадку, роля Пратасевіча, вымусіць пакаяньне з боку галоўных праціўнікаў (што канешне не азначае вызваленьне). Робіцца гэта праз умацаваньне атмасферы безперспектыўнасьці, сумневаў, безнадзейнасьці, тугі і сказанасьці на забыцьцё.
Канешне гэта ўбудоўваецца ў працэс продажы выбараў, замацаваньня новага кампрамісу. Але дэманстрацыя "маральнай перавагі", асабліва зараз, для Лукашэнкі гэта сьверх-задача
Дональд Трамп апублікаваў мапу "вялікіх ЗША"
Дзеяньні Трампа па павышэньню градуса напружаннасьці вельмі небясьпечныя.
Пакуль палітычна гэта азначае, што фармат існуючага палітычнага парадку і стандартаў у дэмакратычным сьвеце для Трампа не з’яўляецца абмежаваньнем. І ЗША перастаюць быць галоўным гарантам стабільнасьці гэтага парадку.
Сьвет пераходзіць у перыяд валюнтарызму, непрадказальных дзеяньняў.
Трамп, як і Пуцін, можа казаць што заўгодна (але пакуль не рабіць). Ці гэта дэманстрацыя неабмежаванага валюнтарызму і дамінацыі ў сьвеце, навязваньне свайго агрэсіўнага бачаньня міжнароднай палітыкі, якое ніхто не ўстане паўстрымаць. У тым ліку Расеі і Кітай.
Магчыма, гэта водгук на запыт, у тым ліку і на Захадзе, на моцнага лідара. Менавіта таму так захапляліся Пуціным, які зробіць парадак у сьвеце.
Але, калі для дэманстрацыі сілы патрэбныя такія гучныя правакацыі, то чаму б не апублікаваць мапу амерыканскай Камчаткі ці Тыбету.
Будущая пятилетка - это смена поколений. Нужно подготовить наших детей, чтобы они взяли власть. Кто бы сомневался.
Читать полностью…Няхай адраджаецца чалавечае дабро, няхай яно ў сэрцах захаваецца, як бы цяжка не было.
Няхай ад душы да душы перагукаецца, і надзеяй праменьніцца ў цемныя часы.
Усіх Вас са сьвятамі, шаноўныя чытачы!
Узровень неадэкватнасьці але і сутнасьці рэжыму Пуціна.
Дарэчы, мне падалося, што ў яго праблемы з моўным апаратам і выклядае ён як "дракула" нейкім усохшым. Лукашэнку раздае ў шыр, а гэты муміфіцыруецца. Як там ні было, але есьць выразные фізіялагічныя метамарфозы.
Як Паўночная Карэя ратуе беларусаў. Для прагляду "ябацькам" і лукашэнкаўскім прапагандыстам. Чым скончваюцца бравурныя маршы.
Рызыка таго, што Пуцін змусіць Лукашэнку да актыўнага ўдзелу ў вайне застаецца.
Пакуль дыктатару ўдаецца расплочвацца стратэгічнымі саступкамі датычнымі суверэнітэту дўяржавы: адравая зброя, "Арэшнік", расейскія базы,.інтэграцыя эканомік.
Але можа наступіць той крытычны момант, калі беларусаў пагоняць на ўбой (спадзяюся што не).
Квлі б гэта адбылося, то на відые лес тых, хто пачне ваяваць на баку Пуціна.
Вялікія страты, якія стануць пахавальным звонам для рэжыму Лукашэнкі.
З аднаго боку, няма нічога страшнага ў тым, што частка сродкаў накіравана на ўтрыманьне і развіцьце дзейнасьці апазіцыйных структур. Страшна тое, што атрыманьне гэтай падтрымкі становіцца самамэтай, адсюль шэраг розных ідыёцкіх праектаў,.канфэрэнцый і сустрэч (кшталту ідзі і прагаласуй супраць);
Другое - фінансавае размеркаваньне знахолўіцца па-за грамадскім кантролем у руках маленічкай групкі людзей;
Трэцьцяе, з таго, што я ўжо ведаю, існуюць пэўныя палітычныя прэфэрэнцы і сьпісы "лаяльных" і "нелаяльных" арганізацый і фондаў. Вельмі дэмакратычна - праўда; Ці есьць схемы адкатаў у такіх адносінах? Дакладна не ведаю. Але ведаю, што ўсе закрытыя сістэмы ў выніку скатваюцца да гэтага;
Калі працэсы будуць надалей так развівацца, а "палітыкай" будуць займацца людзі цалкам грантава залежныя, то дэмакратыя ў Беларусі памрэ так і ненарадзіўшыся.
У Грузіі "прайшлі выбары" прэзідэнта. У іх, калегіяй выбаршчыкаў (300 чалавек, сябры нядаўна "выбранага парламенту і мясцовых радаў) на безальтэрнатыўнай аснове быў "абраны" прарасейскі кандыдат, былы футбаліст Міхаіл Кавелашвілі.
Саламэ Зурабішвілі, згодна з пазіцыяй часткі грамадства і апазіцыі застаецца дзейсным прэзідэнтам. Хаця і так відавочна, што яна не мае ўплыву на дзяржаўныя структуры і сілавікоў.
Рэальная ўлада застаецца ў руках "Грузінскай мары" то бок Масквы, якая пасьпяхова рэалізуе экспрапрыяцыю Грузіі.
Мірныя пратэсты застаюцца мірнымі, на фоне йх прамаскоўскія сілы кансалілуюцца і паступова задушаць супраціў.
Рэванш Масквы быў магчымы не гледзячы на агрэсію Расеі ў 2008 годзе.
Прыкладна такі сцэнар мог бы быць рэалізаваны ў Беларусі ў 2020 годзе, калі б сыйшоў Лукашэнка. Калі б Крэмль падтрымаў "апазіцыю" Пуцін у вачах пратэстнага электарату быў бы героем (на колькі я ведаю рыхтаваліся "народныя" звароты да Пуціна.
Але Крэмль хутчэй за ўсе вырашыў максімальна аслабіць Лукашэнку, зрабіць яго цалкам залежным, а Беларусь пераўтварыць у стратэгічны плацдарм. Што ўрэшце рэшт і адбылося.
Дональд Трамп, ад ледзь не сусветнага "патвора", стаў чалавекам года паводле Times. Таксама прызнаў, што сконьчыць вайну за 24 годзіны будзе немагчыма.
Читать полностью…Бастрыкін, кіраўнік Следчага Камітэту, ўзнагародзіў Лукашэнку ордэнам СК за вернасьць службовым абвязкам.
І есьць за што, за здачу суверэнітэту краіны і русіфікацыю.
На маёй памяць Беларусь не раз параўноўвалі з іншымі дыктатарскімі краінамі і прарочылі Лукашэнку хуткі канец. Колькі дыктатараў і дыктатур "пала" за 30 год?
1. Гейдар Аліеў (памер на пасту);
2. Іслам Карымаў (памер на пасту);
3. Нурсултан Назарбаеў (тады амаль усе "незалежныя аналітыкі, казалі пра формулу Назарбаева для Лукашэнкі) - сыйшоў не сыходзячы і быў скінуты;
4. Сапармурат Ніязаў (памер) Бердымухамедаў (перадаў уладу сыну) ;
5. Саддам Хусэйн (зрынуты і павешаны);
6. Аскар Акаеў (як тады Кіргізію з Беларусьсю параўновалі). Зрынуты ў Маскве
7. Курманбек Бакіеў (як жа Беларусь знову параўноўвалі з Кіргізіяйі казалі пра хуткія перамены) - зрынуты і ў Менску. Дарэчы зараз Кіргізія больш аўтарытарная, чым на пачатку 2000-х;
8. Віктар Януковіч (зрынуты ў Маскве);
9. Эдуард Шэварнадзэ, зрынкты. Тады была вялікая эйфарыя і спадзяваньні, асабліва з боку грузін, яны запусьцілі хвалю каляровых рэвалюцый. І што мы назіраем зараз, амаль 20 год з тых падзей. Як тут не сказаць, што гісторыя не разьвіваецца па коле;
10. Бен Алі (Туніс) - зрынуты. Нават есьць кніга з параўнаўчым аналізам з Беларусьсю;
11. Хасьні Мубарак (Егіпет) + Мухамед Мурсі - зрынутыя;
12. Фідэль і Рауль Кастра (амаль да самой сьмерці на пасту, сыйшлі);
13. Уга Чавес (памер);
14. Робэрт Мугабэ (Зімбабвэ), зрынуты;
15. Кім Чэн Ір (памер);
16. Цьдзян Цзэмінь і Ху Цьзіньтао (Кітай) - сыйшлі;
17. Серж Саргсян (Арменія) - зрынуты. Памятаю як СМІ і аналітыкі пачалі ў Беларусі шукаць свайго Пашыняна;
18. Хафез Асад - памер + Башар Асад - зрынуты ў Маскве;
Я да таго, што не тржба жыць эйфарыямі ад паддзеньня іншых дыктатур - што есьць абсалютна натуральным гістарычным працэсам. У Беларусі ў гэтым працэсе свой гістарычны шлях, свае асаблівасьці і адметнасьці. І перамены ў краіне могуць быць абсалютна нечаканымі, як нечакана сама гісторыя.
На новага лідэра Сірыі прарочаць Абу Мухамада аль-Джулані - лідар паўстанцаў Хайят Тахрыр аш- Шам (Арганізацыя вызваленьня Леванта). Да 2016 году з’яўляўся чальцом Аль-Каіды, Дзеяч Ісламскай Дўяржавы Іраку (ІДІ).
Быў у сьпісе ЗША як выключна небясьпечны тэрарыст. Узнагарода за яго 10 млн., даляраў.
43 тисячі українських військових вбито та 370 тисяч поранено з початку 24 лютого 2022 року, — Зеленський.
«Оновлені дані щодо втрат рф перевищують 750 тисяч: у них 198 тисяч убитих і понад 550 тисяч поранених», — додав Президент.
ДАМАСК ЗАХОПЛЕН. Рэжым Асада звалены. Паўстанцы захапілі Дамаск.
Што далей? Сыходзячы з таго што ў Сірыі змагаліся розныя групоўкі, тут сутыкнуліся інтарэсы розных краінаў. Есьць вялікае рызыка таго, што паўторыцца лівійскі сцэнар, разарваная краіна з сутыкненьнямі розных груповак.
Полк Каліноўскага абвесьціў збор сродкаў для дзяцей загінулых ваяроў.
Падрабязная Інфармацыя ніжэй 👇