usovpavel | Unsorted

Telegram-канал usovpavel - Usov Pavel

-

Обзор и анализ текущих политических событий. Беларусь и Мир.

Subscribe to a channel

Usov Pavel

Исчезновение правителя из публичного пространства всегда порождает слухи и нервное ожидание. Так было уже ни раз. Лукашенко нет 5 дней. Дежурные поздравления. Он вынужден был поехать в больницу
Вот пришла еще одна "новость". "Якобы вчера из Москвы прилетели врачи, в лечкомиссии провели осмотр Лукашенко, изучили анализы, диагноз. Скорее всего прилетели по команде Путина и не для того чтобы лечить, а определить состояние и перспективу".
Подтвердить возможности нет, но также говорят, что атмосфера нервная.

Читать полностью…

Usov Pavel

Москва отчаянно борется с массовым оттоком населения на "загнивающий, голодающий, замерзающий, аморальный" Запад.
Оказывается, "процветающая, светлая, могучая Россия" не нужна даже собственным "патриотам", ненавидящим Запад.

Проблема оттока населения за рубеж потребовала вмешательства главы государства. Владимир Путин своим указом скорректировал концепцию миграционной политики до 2025 года, потребовав создать «привлекательные финансовые и социальные механизмы» для снижения такого тренда.

Точные оценки числа уехавших из России граждан неизвестны. Но в декабре 2022 года аналитики Альфа-банка сообщали (со ссылкой на статистические данные о рынке труда и потреблении), что в третьем квартале прошлого года Россию покинули около 1,2 млн человек.

Читать полностью…

Usov Pavel

Лукашенко. Молчание. День второй. А Эйсмонт решила "удачно" пошутить, или неудачно.

Читать полностью…

Usov Pavel

Расейцы, па крысе адыходзяць ад Бахмуту. Можна сказаць... пачалося :)💥

Читать полностью…

Usov Pavel

Глядзіце праз 10 хвілін. Задавайце патаньні. Вострых тэмаў даволі шмат.
https://www.youtube.com/watch?v=u5t3ThydVDk

Читать полностью…

Usov Pavel

Таму ўводзіць такую стратэгію дзеяньня, фарміраваць хаду думак унутры краіны трэба зараз.
Сьмерць - уваход ПКК+пратэсты/сабатаж. Як першы этап. Разам з гэтым сутыкненьні з лаяльнымі карнымі структурамі непазьбежны, як і з расейскім кантынгентам. Адгалінаваньні гэтага сцэнару могуць быць рознымі.

Читать полностью…

Usov Pavel

Відавочна, што Лукашэнку "апусьцілі". Верагрдна не дазволілі быць яму ў шэрагу кіраўнікоў краін, яго мейсца побач з Пушыліным і Пасечнікам. Вось так.

Читать полностью…

Usov Pavel

Погребальный парад

1. Жалкая, сбивчивая и совершенно пустая речь Путина. Идеологически и психологически режим выдыхается. Сам Путин в кругу "ветеранов" выглядел как участник Второй мировой - старый и поникший.

Основной посыл - российским оккупантам в Украине: "мы вас любим и молимся о вас". Держитесь.

2. Прохождение военной техники вообще урезано, комичное зрелище из танков только Т-34/85. Вероятно единственный, который на ходу остался. 0 - авиации, вся полегла в полях Украины. Ощущается страшная провинциальщина и дефицит ресурсов.

Вцелом, "парад" стал всесторонним подтверждением внутреннего упадка системы, и это не может не радовать.

Читать полностью…

Usov Pavel

На мой погляд, з’яўленьне КПП на мяжы Беларусі з Расеяй можа быць зьвязана з магчымымі мабілізацыйнымі мерапрыемствамі, якія могуць быць ініцыянаваны ў Расеі, ды і ў Беларусі.
Тое, што КПП выставіў беларускі бок, хутчэй спроба Крамля не дапусьціць несвоечасовай панікі, калі б Расея пачала зачыняць межы на выезд сама.

Читать полностью…

Usov Pavel

https://youtu.be/jVQOy4RYNWs

Читать полностью…

Usov Pavel

Новый этап войны

Вполне, вполне "атака" на Кремль будет безусловно приписана Украине. Рейхстаг 2:0. Вследствие чего, русские могут применить тактическое ядерное оружие. (Володин: требуем применения оружия, которое «уничтожит киевский режим»). Возможно также что удар будет нанесен с территории Беларуси.

Иной вариант - массированная бомбардировка Киева, с целью сорвать контрнаступление и создать условия для "перемирия". (Активное использование территории Беларуси для удара).

Путин и его окружение максимально подняли ставки. Не отреагировать - это расписаться в бессилии, показать слабость, создать цунами негодования со стороны агрессивного населения.

Собственные пропагандисты уже предвещают и жаждут "испепеления".

В любом случае, начался новый этап войны.

Читать полностью…

Usov Pavel

Паявілася інфармацыя, што Віктара Бабарыку даставілі ў шпіталь у хірургічнае аддзяленьне. Паведамляюць, што ён быў моцна зьбіты.
Калі гэта так, то я дапускаю, што Лукашэнка псіхалагічна разумее, што будучыня не належыць ні яму, ні ягонай сям’е, таму вырашыў расправіцца з усімі сваімі ворагамі.

Другі варыянт. Апошнім часам даволі шмат вядзецца гаворак пра, перазагрузку (наіўна ў сеньняшніх абставінах), пра гандаль, нават адмену санкцый. Зрабілася даволі голасна на гэтую тэму. Відавочна, што расейцам (расейскаму блоку ў Беларусі) нават сам факт такіх "размоў" не патрэбны.
Таму трэба нагадаць усім, што такое рэжым Лукашэнкі, каб нават спекуляцый і іллюзій на тэму адмены санкцый не было. Каб язык не паварочваўся, казаць пра нейкія перамовы.
Наўрацьці, зараз, ў бліжэйшыя поў гады нехта зноў заікнецца пра адмену санкцый.

Читать полностью…

Usov Pavel

1. Арганізаваць нейкая анлайн-галасаваньне, тыпу таго што было ў сакавіку 2021, але хутчэй за ўсе яно праваліцца па розных прычынах. Перш за ўсе, па прычыне інстытуцыянальнага недаверу да апазіцыйных структур, ды ініцыятыў.  У сваю чаргу, ізаляцыя Беларусі, у тым ліку тэхнічнае, зробіць з Ціханоўскай "прэзідэнта" дыяспары, калі яна ўключыцца ў працэс галасаванне, што таксама, сумнеўна.

2. Самастойнае, харызматычнае, нацыянальнае лідарства Ціханоўскай, што павінна быць зьвязана з яе ўнутранай эвалюцыяй. Што таксама, мала верагодна.
Апора ж на нейкае абстрактнае вонкавае прызнаньне, як крыніцу легітымізацыі ўвогуле не вытрымлівае крытыкі.

У сваю чаргу, я дапускаю, што разбурэньне ўтвораных структу і роляў адбудзецца значна раней. З аднаго боку гэта зьвязана з недахопам унутранай энэргіі развіцьця (дасяжных мэтаў), з іншага - камерцыялізацыяй (грантавай дзейеасьцю), што заўсёды мае разбуральны эфект.

Читать полностью…

Usov Pavel

Вільня, як палітычны сучасны цэнтр - сталіца Літвы.

Вільня як культурна-гістарычны цывілізацыйны цэнтр ёсьць спадчына ўсіх народаў, якія ўваходзілі ў ВКЛ і ў гэтым яе вялікая каштоўначьць і ўніверсальнасьць.
https://youtu.be/B8ZTteK3wiQ

Читать полностью…

Usov Pavel

Учора, калі чытаў лекцыю па гібрыднай вайне, вырашыў прыгадаць механізмы маніпуляцый, якія стасаваліся ў канцы існаваньня СССР. Прывеў прыклад Кашпіроўскага. Тагачасны кіраўнік Дзяржтэлебачаньня СССР, Ненашаў казаў, што мэтай з’яўленьня Чумака, Кашпіроўскага ды іншых было "суцяшэньне грамадства" ва ўмовах узмоцненай палітызацыі і раздражненасьці. Безумоўна Кашпіроўскі, Чумак ды іншыя гэта прыклады пасьпяховай містыфікацыі і кіраваньня масавай сьвядомасьцю.
У першым агульнасавецкім сэаньсе "гіпнозу" Кашпіроўскі кажа: "будзьце пасіўнымі, большт таго будзьце актыўнымі ў сваей пасіўнасьці".
Лічу, што гэта геніяльны інструмент кіраваньня, які дасягнуў мэты.
Зараз мы бачым іншую тэндэнцыю, што ў Расеі, што ў Беларусі: Салаў’еў, Кісялеў, Азаронак - нарошчваньне анрэсіі. Бедзьце актыўнымі ў сваей агрэсіі, што прывядзе да ўнутранага разбурэньня сістэмы.

Читать полностью…

Usov Pavel

2 русских самолета и 2 вертолета уничтожены в российской приграничной зоне, Брянская область. Успешные контр-наступательные мероприятия ВСУ продолжаются.

Читать полностью…

Usov Pavel

"Навiчок" во Дворце Независимости😱

Читать полностью…

Usov Pavel

Нет лучшего подтверждения успешности наступательных действий ВСУ, чем ОПРОВЕРЖЕНИЯ МО РФ. "Минобороны РФ опровергло заявления о прорыве обороны в зоне СВО на разных участках"

Читать полностью…

Usov Pavel

Вялікая дыскусія распачалася у выніку маіх папярэдніх пастоў. Судзячы па каментарах майх шаноўных чытачоў - ёсьць яшчэ вялікія прабелы ў разуменьні таго, што такое нацыянальная ідэя, з чаго яна складаецца і з чаго фарміруецца, і навошта яна патрэбна. Ёсьць меркаваньні, што дзяржава можа існаваць і развівацца без нацыянальнай ідэі. Так, безумоўна можа, толькі ў аснове будзе нацыянальная ідэя іншага народу, ды іншай дзяржавы. Не існуе безідэйнай прасторы, альбо ты (грамадства) прадукуе ідэі, альбо іх будуць фарміраваць іншыя.

З чаго складаецца нацыянальная ідэя? Гэта складанае і адначасова простае пытаньне. Яна складаецца са здольнасьці грамадства, дзяржавы захаваць, кансалідаваць духоўны, палітычны, культурны, гістарычны досьвед мінулага, разьвіць узмоцніць яго ў сучаснасьці і мець здольнасьць скіраваць агульны духоўны капітал у будучыню.
Так фарміравалася навука, філасофія, мова ідэі, палітычныя сістэмы, усе тое, што мы завем цывілізацыя.
Уменьне, здольнасьць сфарміраваць уласную нацыянальную ідэю, разьвіць яе, ёсьць сьведчаньне творчай сілы, гістарычнасьці народу і нацыі, гэта ёсьць яе жыцьцёвая сіла, унутраная філасофія, энэргія.

Читать полностью…

Usov Pavel

Руская вясна ў Беларусі. Гародня 2023. Контрэвалюцыя перарадзілася ў татальную дамінацыю расейскага міру.
Так адбываецца, калі на пачатку "будаваць" дэмакратыю, а потым нацыю. Не будзе ні дэмакратыі, ні нацыі.

Читать полностью…

Usov Pavel

Калі заўтра не будзе Лукашэнкі...

Лукашэнка па прычыне кепскага стану здароў’я хуценька вярнуўся ў Менск. Магчыма ён пакрыўдзіўся на тое, што яго згубілі на Чырвоным пляцу. Але, усе зьвярнулі ўвагу на тое, што ён не ў форме.

Чытачы пытаюцца, што рабіць, калі ён раптоўна памрэ? 

Як будуць развівацца падзеі ў дадзеным выпадку я пісаў яшчэ ў 2015 годзе. Хіба ў 2017 (магчыма 2019) пытаньне ўзьнікла ізноў (Лукашэнка зьнік на некалькі дзён, беларускія СМІ, з падачы расейскага ТГ-каналу @незыгаря, пачалі казаць пра інсульт.

Дыскусія ў грамадстве трывала доўга. Дык як будуць развівацца падзеі і як на йх рэагаваць.

1. Сьмерць дыктатара ў сёньняшняй сітуацыі не абавязкова азначае імгненнае падзеньне сістэмы. Напэўна бліжэйшае атачэньне прыхавае ягоную сьмерць, пакуль вырашыць пытаньне забясьпячэньня стабільнасьці і канролю ў краіне. Кіроўны клас разумее, што калі ён не ўтрымае ўладу, йх чакае жорсткая расплата. Спадзявацца на тое, што яны разбягуцца, наіўна;

2. Выключную ролю будзе гуляць лукашэнкаўская Рада Бясьпекі на чале з Вальфовічам. Група ўстановіць калектыўнае кіраваньне на пэўны час, магчыма нават і выбары прызначаць не будуць, бо небясьпечна;

3. Яўнага фаварыту ў групе няма. Не вядома, ці група пагодзіцца на тое, каб перадаць уладу Віктару Лукашэнцы (калі папярэдне гэта не было вырашана), як кампраміснай фігуры. Не гледзячы на тое, што Віктар па-за публічнай палітыкай ён мае пэўны кантроль над сілавымі структурамі і верагодна група Віктара будзе намагацца каб улада засталася ў ягоных руках. Магчыма ў іх ужо прапісан сцэнар на такі выпадак.

4. Ключавую ролю ў перадачы ўлады ў Беларусі і стабілізацыі сістэмы будзе гуляць Масква. Яна, безумоўна будзе падтрымліваць "сваю каманду" для йх больш прымальны хто-небудзь з прарасейскіх сілавікоў, такіх як  Вальфовіч. Таму могуць узьнікнуць пэўная ўнутраная канфрантацыя паміж рознымі групамі. У сваю чаргу сілавы блок адчувае, што дзякуючы менавіта ім, сістэма захавалася пасьля 2020, таму яны будуць лічыць, што ўлада па праву належыць ім, а не клану Лукашэнкі;

5. Націск сістэмы на грамадства не аслабне, калі толькі не ўзьнікне ўнутры групавы хаос. Але грамадства разгублена і неарганізавана для хуткай рэакцыі і жорсткіх дзеяньняў (спыненьне працы, блакіроўка транспартных спалучэньняў, дзеяньні ў рэгіенах, захопы будынкаў, барыкады). На дадзены момант, структур, сетак і механізмаў каардынацыі не пакуль няма, як і яснага плану, што рабіць калі сьмерць вырашыць пытаньне Лукашэнкі. Верагоднай рэакцыяй беларусаў будзе наступае, "прыязджай сюды і рабі рэвалюцыю". 
Дадам, што Масква не дазволіць адбыцца народнай рэвалюцыі і скіруе сродкі для падтрыманьня сістэмы. 
У сваю чаргу, ОСТ-кабінет і блізкія да яго структуры, не маюць канцэпцыі дзеяньня і рэсурсаў для яе рэалізацыі.

Што можна рабіць у такой сітуацыі:
1. Беларускае грамадства павінна разумець, што паўплываць на сітуацыю можна толькі праз агульны пратэст, страйк і сабатаж. Насельніцтва павінна быць моцна зматывавана для такіх дзеяньняў, а таксама быць ўпэўнена ў тым, што іх актыўнасьць будзе падтрымана звонку;

2. Таксама павінен быць аўтарытэтны цэнтр каманды і кіраваньне якога знойдуць водгук унутры краіны. Не ўпэўнены ў тым, што ОСТ- Квбінет захавалі моцны ўплыў на беларусаў, асабліва калі гаворка вядзецца пра супраціў. Але чаканьні на аператыўнае рэагаваньне  ў Беларусі будзе немалы;

3. Адзінай структурай, якая можа аказаць рэальную падтрымку паўстаўшаму народу з'яўляецца Полк Каліноўскага, які да гэтага моманту павінен мець план уваходу ў Беларусь і "зяленае сьвятло" ад Украіны;

4. ПКК таксама можа паспрабаваць увайсьці ў Беларусь да пачатку пратэстаў у Беларусі і стаць каталізатарам унутранага супраціву. Гэты пратжст неабходны для маштабнага ціску на сістэму. Але дзеяньні, думкі, воля павінны быць кансалідаваны і скаардынаванымі ў крытычны момант.

5. Каардынацыя і кансалідацыя розных суб’ектаў можа адбывацца праз сталае інфармаваньне. Не гледзячы на тое, што грамадства стомленая, сьмерць Лукашэнкі можа надаць усеагульны, нацыянальны імпульс.

Читать полностью…

Usov Pavel

Ах да, самое важное. Оказывается по красной площади проходили дружины (видимо парадным строем) Юрия Долгорукого и Дмитрия Донского (явно взято из фильма "Иван Васильевич меняет профессию, там если помните строем и с песьнями про Марусю). Вот так, нужно переучивать историю. Жаль, что Путин не вспомнил про Батыя и Тохтамыша.

Читать полностью…

Usov Pavel

Ці стане 9 траўня, дзём ганьбы Пуціна?

На маю думку выступ Пуціна 9 траўня павінен быць феерычным, сутрасальны, гучным, я б сказаў эпахальным. Інакш, на фоне апошніх падзей ен будзе выглядаць палітычным і ідэалагічным банкротам.
Падпалены Крэмль, падрыў Прылепіна узмацненьне Украіны, поўны правал у рэалізацыі грандыезнага наступленьне "плану Пуціна".

Выбар у заявах у Пуціна невялікі: абвяшчэньне вайны, усеагульная мабілізацыя, ТЯО. Але ўсяго гэтага не адбылося пасля ўключэньня захопленных тэррыторый у склад Расеі, ці адбудзецца зараз?

Пасьля ваяўнічага закліку " правадыра" "дывізіі", па логіцы, павінны сходу адправіцца на фронт.
З іншага боку, гучныя заявы, і чарговае патрасаньне ЯУ можа таксама выглядаць, як гістрэка ад бясьсільля, бо згодна з йх жа прапагандай, усе ідзе па плану. 200 000 забітых акупантаў (па дадзеных Кіева), безумоўна закладзена ў "плане".

Читать полностью…

Usov Pavel

Пасля вызваленьня Украінай акупаваных тэрыторый Расею чакае маленькая грамадзянская вайна. Пуціну варта баяцца не абстрэлаў з боку Украіны, а новай сілы, якая верніцца з фронту.
Дарэчы, гледзячы на выкрыкі Прыгожына на фоне купы забітых "вагнераўцаў", можна прыпусьціць хто выслаў на Крэмль безпілотнік

Читать полностью…

Usov Pavel

Также как реакция может стать "объявление войны" Украине, тотальная мобилизация и использование солдат-срочников на все 100% в идущем конфликте. В этом случае, Лукашенко будет вынужден объявить войну и беларуская армия будет использована для открытия "второго фронта".

Читать полностью…

Usov Pavel

Российская пропаганда набирате в Беларуси мощные обороты. В тандеме с лукашенковскийм каналом работает канал "белорусский силовик" 50 тыс., подписчиков belarusian_silovik
Информация разбавлена 30% ситуация в Беларуси, борьба с оппощицией. 20% международные сводки, 50% война в Украине.
- упор на формирование негативного, вражеского образа Украины;
- похвала Лукашенко;
- слава Путину;
- упоенно рассказывает об бомбардировке украиских городов;
- особый пиетет Пригожину и ЧВК Вагнеру..
- Усиленно продвигается нарратив, что война с Украиной - наша (белорусская война), что там воюют наши солдаты.

Судя по тому, сколько внимания уделяется Вагнеру и Пригожину, канал очевидно связан с ним, и вероятно используется для вербовки "добровольцев".
Это еще один пример, фактически полного информационного контроля Беларуси Москвой.

(Кстати, хотел давно написать, русские же так ненавидят Запад, но назвали свое ЧВК почему-то именем немецкого композитора, не назвали своих террористов например: ЧВК " Чайковский" или "Мусоргский", ну или на худой конец "Пушкин". Как же борьба с тлетворным влиянием Запада).

Читать полностью…

Usov Pavel

Мітусьня і інфармацыйны шум працягваецца. Адсочваем, аналізуем, думаем.
https://youtu.be/6QOX_d9Jvg0

Читать полностью…

Usov Pavel

Гульні з рэчаіснасьцю. Палітычны аналіз

Паслухаў я нядаўні выступ аднаго з дарадцаў С.Ціханоўскай на Еўрарадые. Як я зразумеў, згодна з ягонымі словамі С.Ціханоўская " уступіла на пасаду" (мяркую маецца на ўвазе) прэзідэнта (электа)) і зараз мае неабмежаваны па часе і па ўзроўню падтрымкі мандат, які будзе доўжыцца ад 2020 году, аж да новых дэмакратычных выбараў у Беларусі. ❗️
То бок фактычна, сыходзячы з сітуацыі гэта азначае прыняцьце статусу пажыцьцевага прэзідэнт-электа.
Даволі цікавы прэцэдэнт у палітычнай гісторыі.

Але:

❗️ Па-першае, калі і ў які момант Ціханоўская ўступіла на сваю пасаду і што гэта за пасада ў якім дакуменце яна прапісана?

❗️ Па-другое, на аснове якіх працэдур і законаў, адпаведных рытуалаў яна ўступіла на Х-пасаду?

❗️ Па-трэцяе, любая пасада гэта нейкі фармальна-прававы статус, які прадугледжвае наяўнасьць канкрэтных функцый, абавязкаў, адказнасьці, часовых рамак, механізмаў адкліканьня палітыка. Канешне, калі гаворка не вядзецца пра ўзурпацыю гэтай пасады.

‼️Ну і апошняе, напрыклад, калі раптоўна зьмены ў краіне адбудуцца ў 2026, ці гэта азначае, што С.Ціханоўскай будзе апрыёры з’яўляцца дзеючым прэзідэнтам краіны незалежна ад канстытуцыйнага палажэньня рэспублікі?

На колькі я ведаю ніякага афіцыйнага, фармалізаванага прававога ўступленьня на Ціханоўскай на Х-пасаду не адбылося. Сьвятлана заявіла, што яна прэзідэнт-элект падчас нейкага інтэрв’ю толькі ў 2022 годзе! Яна не зрабіла гэта публічна, перад тварам народу, а ў інтэрв’ю і два гады пасьля "выбараў".

Я дапускаю, што такі крок ЯК прэзідэнцкая прысяга, мела сэнс у 2020 годзе, калі развівалася рэвалюцыйная сітуацыя, і стварэньне другога сымвалічнага палітычнага цэнтру магло мець ключовае значэньне ў разбурэньні сістэмы. Тым больш, што менавіта тады быў грамадскі запыт на гэта. Зараз такая "пасада" выглядае як фікцыя.

Больш таго, няма ніякага дакументу які зацьверджвае і афармляе пазіцыю С.Ціханоўскай. Умоўна, такім дакументам павінна была быць канстытуцыя, на якой прымаецца прысяга, і якая акрэсьлівае функцыі і адказнасьць  палітыка.

Што самае галоўнае, яна інстытуцыялізуе легітымнасьць, бо падтрымка (легітымнасьць) не доўжыцца ў бясконцасьць.

Неэфектыўная, непасьпяховая палітыка прыводзіць да вычэрпаньня легітымнасьці, але прававыя аспекты ўтрымоўваюць палітыка ў легальных рамках. Легітымнасьць ня ёсьць пажыцьцевае памазаньне, калі гэта не манархія, ці супер-харызматычнае лідэрства.

Яшчэ раз падкрэсьлю, ніякага дакументу, ніякага пратаколу, ніякіх працэдур увядзеньня ў пасаду з боку С.Ціханоўскай здзейсьнена не было. Больш таго, спробы развіць уласны канстытуцыйны праект ОСТ праваліліся.

І зразумела чаму, бо чаканьні грамадства з большага зьвязаныя з увядзеньнем не прэзідэнцкай формы праўленьня ў Беларусі. Адпаведна, у момант прыняцьця такога дакументу "статус" Ціханоўскай становіцца неканстытуцыйным.

Далей, па логіцы рэчаў, выбары 2020 году адбываліся на аснове "канстытуцыі" ад 1996-2004, яна балатавалася на пасаду прапісаную ў дакуменце і абмежаваную канкрэтным 5 гадавым тэрмінам. Больш таго, ніякіх фармулёвак "прэзідэнт-элект" у гэтым дакуменце няма.

 Гэта азначае, што незалежна ад жаданьняў ОСТ, фармальныя "ролі", якіх няма ў "канстытуцыі" так ці інакш, скончваюцца ў 2025 годзе. 
Працяг "мандаду", у любым патрабуе дазволу ад грамадзян, бо такія правілы гульні. Беларусы такога дазволу не давалі.
Калі ж "канстытуцыя" не ўспрымаецца як легітымізуючы дакумент, то і ўся дзейнасьць, статус, ролі С.Ціханоўскай роўныя 0.
Бо менавіта на падставе гэтага дакументу і працэдур адбылася і электаральная легітымізацыя, якую таксама трэба пацьвердзіць, асабліва зараз, ва ўмовах дэфіцыту даверу да Ціханоўскай, ОСТ, Кабінету, Каардынацыйнай Рады.
Спробы пракрочыць гэтыя бар'еры абсалютна антыдэмакратычны. Гэта будзе спрыяць узмацненьню супярэчнасьцяў, крытыкі, недаверу (што адбываецца і зараз).
З гэтага фармальна-ралявога тупіку ёсьць толькі два выхады.

Читать полностью…

Usov Pavel

Вот так, не больше не меньше.

А. Лукашенко: ""Нам предстоит большая работа по укреплению нашего союза Беларуси и России, который сегодня является оплотом свободы и правды на пространстве СНГ и за его пределами".

"Мы видим, что сегодня нацисты, фашисты и прочая дрянь, деструктивные силы пытаются переписать историю, отрицать наш общий вклад в Великую Победу и оправдать свои преступные действия и того времени, и сегодняшние. Через конфликт в Украине втягивают нас в третью мировую войну".

От себя добавлю. Мы все-таки напишем правдивую историю о той дичи, которой сегодня являет собой режим Путина и Лукашенко, и о прородителях этих режимов. Можете не сомневаться.

Читать полностью…

Usov Pavel

Арестович: "Эта война может быть не последней...Есть неизбежность второй войны, где то 2028-2029".

Во-первых, нельзя даже допускать повтора войны в политическом мышлении украинского общества и элит. Допущение второй войны означает допущение "перемирия", а также возможную потерю территорий Украины;

Во-вторых, перспектива второй войны означает, что эта война не приведет к деконструкции России, а ведь это должно быть фундаментальной целью нынешнено противостояния с Москвой. Целостность России дает ей возможность к экспансии в отношении других постсоветских республик, их политической дестабилизации;

Сохраниение России исключает стабильное развитие и восстановление Украины. Перспектива новой войны сделает невозможным долгосрочные инвестиции и сохранит отток специалистов из страны.

В-третих, в этих обстоятельствах Беларусь перестает существовать как страна, ее территория будет милитаризироваться, а население культурно маргинализироваться.

Читать полностью…
Subscribe to a channel