Можна доўга спрачацца варта ці не варта публікаваць кнігі са здымкамі, ці фільмы пра падзеі ў Беларусі з 2020. Краіна знаходзіцца ў атмасферы фактычна татальнага тэрору і вайны, і мы (аўтары) не можам быць упэўнены у тым, што нейкая публікацыя здымкаў, кадры з фільмаў камусьці не нашкодзяць. Такой упэўненасьці не можа быць пакуль краіна пад акупацыяй. Так, усе гэта прыгожа і патрэбна, але не коштам жыцьця і вольнасьці.
І прынцып, "нічога новага" КГБ-ГУБаЗ і так усе гэта ведае, не працуе. Зараз на першым мейсцу павінен быць падыход - ненашкодзіць.
А гэтыя паскуднікі могуць пасьля фільму (актуалізацыя тэмы) адмыслова пачаць знову цягаць людзей "па новых абставінах і матэрыялах" экстрэмістскай накіраванасьці.
Затрыманы Гіркін-Стралкоў, па абвінавачваньню ў экстрымізьме. Сьведчаньне таго, што ў Расеі, як і ў Беларусі, экстрэмізм, тэррор, прапаганда можа быць толькі дзяржаўнай, прадзяржаўнай і кансалідуючай. Стралкоў і Ко, пачалі кідацца на "цара", а ў вобразе Пуціна ўжо столькі дзірак, што вельмі небясьпечна, асабліва напярэдадні выбараў.
Читать полностью…Чужая ядзерная зброя, чужая армія, чужыя наёмнікі, чужая ідэалогія і чужы прэзідэнт .у рэшце рэшт чужая вайна. Прававы калапс і дзяржаўны бандытызм. Тут ўжо нават не пра страту суб’ектнасьці казаць можна, а пра афрыканізацыю Беларусі.
Читать полностью…Для наёмнікаў любая тэрыторыя гэта прастора для разбою і грабяжоў. Нават у РФ былыя крымінальнікі-вагнераўцы забівалі і гвалцілі.
У Сірыі, Афрыцы, Украіне здзейсьнялі крывавыя злачынствы.
Беларусь для вагнераўцаў будзе чарговай калоніяй. Крымінальнікі ды яшчэ з ПТС, пакрыўджаныя і незадаволеныя ўсімі і ўсім.
Не.ведаю, як і ў якой форме пачнуцца праявы хаосу, але напэўна пачнуцца. Тым больш, што напэўна прыехалі са сваёй зброяй. Сядзець ў сваіх наметах без "працы" і "справы" доўга проста не змогуць.
Будуць вывешваць свае анучы на будынках, патрабаваць дармовае пойла, ежу, ці іншыя паслугі. Бо яны Кіеў за 3 дні "браў", Бахмут "браў", Маскву за дзьве гадзіны "браў". Пачнуць прашчупваць "мясцовых" сілавікоў з пантамі: "ты чаму не ваяваў", мы там за вас "кроў пралявалі". Ну і ўсе ў такім духу.
Сообщают, что это колонна автомобильной техники ЧВК «Вагнер» в ходе передислокации в Республику Беларус
Читать полностью…Рэжым працягвае забіваць беларускіх патрыетаў. У лукашэнкаўскай вязьніцы быў забіты беларускі мастак і культурны дзеяч Алесь Пушкін.
11 ліпеня ён памер пры "неясных абставінах".
Вось і Швецыя ўрэшце на фінішнай простай да ўступленьня ў НАТА. Турцыя ня будзе блакаваць працэс далучэньня.
Гэта чарговы геапалітычны посьпех Заходняй цывілізацыі ў супрацьстаяньні з Расеяй. Вайсковая і палітычная кансалідацыя будзе паступова заціскаць Масковію, да канчатковай яе перыфірызыцыі. Толькі і так асноўны цяжар на сябе нясуць украінцы.
Ведь у нас одна память о той войне, одна победа и одна правда! - Лукашэнка.
Як жа яны любяць уводзіць уласныя манаполіі на ўсе. Адзін рэйх, адзін фюрэр, адна праўда! Толькі тыя хто нічога не ведаюць прэтэндуюць на адну адзіную праўду. Як на 80% на выбарах.
"Бригада белорусской армии, при необходимости, была готова к переброске в РФ для помощи в подавлении мятежа" — Лукашенко.
Колькі праўды ў словах Лукашэнкі, але гатовасьць (па загаду з Масквы) пасылаць войскі на сьмерць ёсьць.
Лукашэнка:
- войскі для падаўленьня смуты быў гатовы паслаць;
- з Прыгожыным быў гатовы размаўляць;
- урэшце рэшт гатовы прыняць у Беларусь "здраднікаў Радзімы."
❗️Путин предложил бойцам "Вагнера" заключить контракты с Министерством обороны, либо уволиться, либо уехать в Беларусь.
Из выступления Путина. Пригожину капут или капут Беларуси?
Прыгожын заявіў пра тое, што мае магчымасьць пераходу і дзейнасьці ўсяго "Вагнера" ў Беларусі. Рашэньне Прыгожыным яшчэ не прынятае, але гэта будзе нават горш, чым ядзернае ўзбраеньне.
Непадкантрольнае нікому, прыватнае крымінальнае, узброеннае да зубоў войска пераўтворыць Беларусь у выжжанае поле.
Навошта ваяваць і гінуць ва Украіне, калі можна парабаваць мясцовых.
1. Губернатар Тульскай вобласьці Дюмін, які дамовіўся з Прыгожыным можа стаць Міністрам абароны РФ;
2. Калі Прыгожын увойдзе ў Беларусь (інфармацыя не ясная) з усім сваім "барахлом" то ён атрымае цэлую краіну ў свае рукі. Ягонае войска па колькасьці можна параўнаць з лукашэнкаўскім. Ну і перспектывы адкрыцьця другога фронту павялічваюцца.
Не трэба сумаваць. Такі паварот з Прыгожыным быў для ўсіх прыемнай, а для кагосьці асабліва непрыемнай нечаканасьцю. "Пераварот" паказаў наколькі ўсё хістка ў "імперыі". Прыгожын прадэманстраваў, што менавіта ён становіцца сілай і гаспадаром у Расеі. Ягоная войска застанецца з йм, яно будзе павялічвацца і магчыма ён будзе акрэсьліваць шмат чаго ў палітыцы Расеі, калі раптоўна не сустрэніцца з "Навічком".
Саромны пабег Пуціна, пасярэдніцтва Лукашэнкі, дамоўленасьці і саступкі Прыгожыну - дэманструе, што ўсе зьмяняецца ў імгненьне вока і Расея імкліва ідзе да свайго ўпадку.
Организация и концентрация таких сил в 25 тыс., человек, огромного количество техники, в том числе средств ПВО, удивительная слаженность действий, оперативность "Вагнера" была бы не возможна без согласования и прикрытия иных служб РФ.
План действий готовился давно, но системного противодействия ему не было. А такое невозможно, в условиях усиленного контроля и неприязни к Пригожину высших чинов МО РФ. Возможно Путину докладывали про "черные замыслы" Пригожина, но он не хотел верить, что кто-то поднимет руку на его власть, он ведь мнил себя богом, хозяином мира. Кстати, о такой угрозе неоднократно предупреждал Гиркин.
Если и делались попытки нейтрализовать "Вагнер", то слабые и не эффективные. Что только подчеркивало слабость военного центра. Возможно Пригожину напрямую сливали информацию о готовящихся ударах и покушениях. Вагнер, вероятно смог выстроить хорошую систему разведки, да и не удивительно, если эта структура формировалась на базе ГРУ и непосредственно ГРУ.
Соответственно, действия "Вагнера" можно охарактеризовать как хорошо спланированный военный переворот, о котором могли "догадываться" в ГРУ и ФСБ, и которому попустительствовали.
Цель этого переворота вероятно не сводилась к тому, чтобы убрать Герасимова и Шойгу, а создать новую структуру власти.
Если Пригожин сможет реализовать свои планы, то здесь сложно сказать. Войну продолжать новая власть будет не в силах. Первоочередной задачей будет окончить войну без позорного мира. Но, отсутствие центральной легитимной власти может запустить сепаратистские процессы в регионах, так как удерживать, к примеру, ту же Чечню будет нечем и некем.
Конечно, еще рано делать оптимистические прогнозы, но начавшиеся процессы кажутся необратимыми, если конечно "Вагнер" не уничтожат на подступах к Москве.
Путин, в озвучке Лукашенко, пытается сделать из "Вагнера" неуправляемую военизированную группировку, которая действует по своему усмотрению. И таки образом напрягать Запад, но эти игры только усилят военное присутствие НАТО у границ с Беларусью, тогда придется усиливать собственную военную группировку, доводить ее тысяч до 100. И так до момента столкновения, а оно в этих обстоятельствах неизбежно.
Лукашенко же, своими пафосными и абсурдными заявлениями о прогулках по Варшаве и Жешуве, как бы показывает, что вагнер практически самостоятелен и автономен в Беларуси. Он, т.о., укрепляет их политическую субъектность в стране, делает наемников новым центром притяжения. А со значительным внешним финансированием этот процесс пойдет быстрее.
Если "вагнеру" удастся в течение ближайшего времени нарастить численность, вобрать в себя русскомрских местных бойцов ну скажем до 20 ты.,, то Лукашенко и его службы действительно уже не смогут с ними ничего сделать.
Наверное все помнят восторги Лукашенко и Макея по поводу приезда Бабича в Беларусь в 2018?
Лукашенко думал, что получил ключи к кабинету Путина и только с большим опозданием осознал, что Бабич это политическая кувалда, которой вскрыли систему и подготовили 2020 год.
Пригожин с наемниками, по сравнению с Бабичем, это атомная бомба. И по всей видимости до Лукашенко это не доходит.
Видимо, ему уже по ходу все равно. Получив ярлык на пожизненное правление взамен за вассализацию страны, ему совершенно безразлично, что ее ждет в перспективе.
Понятно, что ни до Жешува, ни до Варшавы горе вояки близко не дойдут, но вот какие-нибудь Осиповичи, Быхов или Могилев прибрать к рукам смогут очень быстро.
Збожжавая адмова
Чарговая дэманстрацыя бясьсільля Захаду. Расея "гучна" выйшла з "дамовы",, хутчэй каб выправіць Пуціну імідж пасьля прыгожынскага маршу, ну і паспрабаваць спыніць вайсковую падтрымку для Украіны, каб давесьці вайну да замарозкі і такім чынам перамагчы.
Пасьля выхаду рускія пачалі інтэнсіўна бамбіць Адэсу і марскія парты, каб зрабіць вываз зерня ўвогуле немагчымым, а таксама дадаткова мінірваць акваторыю.
Захад у чарговы раз абурана лямэнтуе, ад ЗША да ААН кажуць, што блакада Украіны прывядзе да голаду ў трэцьціх краінах, перш за ўсё Афрыцы. Што гэта новы доказ нецывілізаванасьць Расеі (новы!). Старых не дастаткова.
У сваю чаргу, блакада спрычыніцца да вялікай гуманітарнай катастрофы і новай хвалі эміграцыі, якая захлыне Еўропу.
Але раней ці пазьней гэта павінна было стацца.
Па-першае, быў цэлы год каб Захад і такія структуркі як ААН маглі неяк падрыхтавацца да такой сітуацыі. Зрабіць адпаведныя запасы, каналы дастаўкі і транспартыроўкі. Але ж яны спадзяваліся на "добрую волю Масквы", again.
2. У НАТА (толькі ў Турцыі) вялічэзны ваенна-марскі патэнцыял у Чорным моры, дзеля таго каб рэалізаваць гуманітарную місію і дэблакіраваць Украіну (як мінімум), бо як жа ж па іншаму, тут гаворка ўжо вядзецца не пра бедную Украіну, якую штодня рускія закідваюць ракетамі, але пра сотні міл’енаў людзей якія будуць галадаць і паміраць з голаду. А таксама ўласную бясьпеку. Наўрацьці Масква захоча ўступаць наўпрост у ваенную канфрантацыю з НАТА.
Але ж не, Захад усьцяж баіцца раздражняць Расею. Турцыя ж у сваю чаргу будзе надалей рабіць грошы на рускіх турыстах і прапускаць рускія караблі праз Басфор. (Агульны тавараабарот расейскіх партоў каля 200 млн., тон у год).
Адсутнасьць радыкальных мер уздзеяньня і прымусу ў дачыненьні да Масквы, на жаль будзе спрыяць:
1. Зацягваньню вайны.
2. Пошукам з боку Захаду новых кампрамісаў з Масквой, асабліва, калі сапраўды пачнецца новы гуманітарны крызіс у Афрыцы.
"Піянерскі лагер" - пуцінізацыя Беларусі
Чарговае выражэньне прымітыўнасьці і апантанасьці рускім мірам. Самі па сабе гэтыя дамы ня.блішчуць розумам, але іх роля зрабіць іншых больш прымітыўнымі, чым яны самі. Ты той каго слухаеш.
Гэтае ідэалагічнае і палітычнае сьмецьце інтэнсіўна ўкладаецца ў голавы дзяцей. І гледзячы па рэакцыях усё гэта ужо сядзіць там даволі моцна. Прыгадаўся канцэрт Газманава ў Гародні.
Канешне можна дапусьціць, што гэта дзеці чыноўнікаў і карнікаў з сістэмна прамытымі мазгамі, але гэта не змяняе сутнасьці сітуацыі - мэтанакіраванае духоўнае раскладаньне нацыі і яе пуцінізацыя.
Каланізацыя
Што будзе паступова адбывацца з Беларусьсю ў бліжэйшыя гады. Тое, што заўжды адбывалася з акупаванымі тэрыторыямі. Беларусь стала "libensraum" Расеі, хутчэй "geopolitik raum".
Прастора для жыцьця і развіцьця для Расеі не патрэбна. Ей патрэбна прастора каб падавацца моцнай. Ня быць, а падавацца, для вонкавага сьвету.
Каб быць моцнай дастаткова было б разьвіваць самую сябе: гаспадарку, грамадства, тэхналёгіі. На гэта ніколі ў Расеі не было ні ўнутранай волі, ні мазгоў. А вось захопліваць новыя тэрыторыя - была заўседы нейкая ненасытнае прагненьне.
Дык вось Беларусь (як і Украіна) пераўтвараецца ў гэтую прастору расейскага быцьця. Захопліваю пакуль існую, існую - пакуль захопліваю. А чакае Беларусь інтэнсіўная дэбеларусізацыя інтэлектуальная і этнічная.
Сістэмная, па сутнасьці прымусовая эміграцыя этнічных беларусаў, пазбаўленьне грамадзянства (якое таксама неўзабаве можа стаць масавым) прывядзе да далейшай рассіянізацыі краіны. На сеньняшні момант, з 9,2 млн., насельніцтва краіны каля 1 + млн, гэта расейцы. Частка зь йх беларусізавалася, але частка (як Караеў, Вальфовіч, Касыгін, Белаконеў і т.д.), стаяць на варце інтарэсаў імперыі, разам з русіфікаванымі, пазбаўленымі ўласнай нацыянальнай годнасьці жыхарамі Беларусі. Такіх, на жаль даволі шмат.
Але зараз выцісканьне беларускасьці ўзмоцніцца, так было пасьля паўстаньня 1831 і 1863, так было пасьля 1939 і 1945. Новая хваля этнічнай дэканструкцы нацыі.
- Узмоцненая інтэрвенцыя расейскага бізнэсу;
- Набыцьце маёмасьць, якая за гэтыя гады для выхадцаў з Расеі фактычна каштуе дробезь;
- Звалка сацыяльных адходаў. Вагнераўцы толькі пачатак, потым можа яшчэ з’явіцца "Ахмат", "Факел" і г.д. Фактычна ўсіх нелаяльных Пуціну можна ссылаць у Беларусь, на службу, ці пенсію. Суравікіна можна прызначыць у ГШ ВС РБ;
- Расейцы пачнуць занімаць ключовыя пасады ў сістэме адукацыі, адміністрацыі, аховы здароў’я і г.д.,
- Мэтанакіраванае залюдненьне тэрыторыі краіны насельніцтвам з дэградавыных абшараў РФ: Заўральля, Далёкага Ўсходу, Каўказу;
Хутчэй за ўсе гэтым "пасяленцам" будуць аддаваць маёмасьць "неграмадзян", яны стануць новай сацыяльнай базай новага рэжыму.
Як хутка гэты працэс стане масавым, пакуль не бяруся сказаць, але фактам ёсьць тое, што ён пачаўся - новы этап расейскай каланізацыі
Дзяржава-бандыт
Фактычна так можна ахарактарызаваць сістэму, якую стварыў Лукашэнка і ягонае атачэньне. Фактычна такім па сутнасьці з'яўляецца любая аўтарытарная і таталітарная дзяржава.
Дзяржава-бандыт функцыянуе па-за межамі маралі і права, элементарных чалавечых нормаў і прынцыпаў, асабліва калі гэта тычыцца палітычных справаў. Але любы чалавек ў адносінах з дзяржавай-бандытам безабаронны. Раньніцай дзяржава-бандыт можа раздаваць "эскімо", цукеркі, паказваць кіно і нават казаць пра бясплатную адукацыю і медыцыну, а ў ночы, будзе рабаваць, забіваць людзей, пазбаўляць йх элементарнай дапамогі.
Адам Сьміт калісьці казаў пра дзяржаву як начнога ахоўніка, ствараючы ментальныя канструкцыі дэмакратыі. Мы ж у дачыненьі да Беларусі можам казаць пра дзяржаву злодзея і бандыта, які крадзе свабоду, правы, маёмасьць і жыцьцё.
Але дзяржава-бандыт гэта не абстракцыя, не нейкая бяздушная сістэма. Яна жыве коштам людзей якія яе ствараюць і абслугоўваюць, калектыўнага бандытызму, які адкідвае нават уласныя нормы і "законы". Гэты калектыўны бандытызм, накіраваны на барацьбу супраць усяго, нават уласнай сацыяльнай абслугі, якая разглядаецца як бяспраўная працоўная маса.
Непадпарадкаваньне прыводзіць да імгненнага зьнішчэньня асобных адзінак, якія хутка замяняюцца. Як кажуць няма такіх, каго немагчыма было замяніць: прафесара гісторыі аграномам, інжынера слесарам, міністра - кіраўніком мясцовай ЖКХ.
Маса павінна паслухмяна працаваць і мець нешта паесьці, узровень і якасьць жыцьця - гэта не для йх.
У сваю чаргу, быць чалавекам і падпарадкоўвацца дзяржаве-бандыту немагчыма.
Таму каб функцыянаваць у такой сістэме трэба адмовіцца ад базавых чалавечых норм: гуманізму, эмпатыі, справядлівасьці, навучыцца не разумець і не бачыць Благое. Усе чалавечае з'яўляецца слабасьцю і недапускаецца ў дзяржаве-бандыце.
Эталонам паводзінаў і вобразам ментальнага захаваньня з'яўляецца Азаронак, Гайдукевіч, Мукавозчык, Карпянкоў шмат іншых.
У іх вынішчана ўсе, што дазваляе казаць пра тое, што гэта Чалавек. Гэта людзі якія жывуць чыстай ненавісьцю, злосьцю/благасьцю, адкідваньнем гуманізму і маралі як такой. Для йх магчымасьць забіваць, знішчаць, дэманстратыўна выліваць сваю прагніўшую прыроду праз ненарматыўную лексіку і вульгарныя паводзіны - адзіная мадэль жыцьця.
І па гэтай мадэлі існуе дзяржава-бандыт: школы, універсітэты, сем’і, мейсца працы займаюцца замацаваньнем такіх паводзінаў.
Дзяржава-бандыт разбурае чалавечасьць, бо толькі ў антычалавечых умовах яноа можа існаваць, толькі праз прыняжэньне чалавечасьці: хлусьню, падман, гвалт, фізычнае і псіхалагічнае разбурэньне Асобы, можа дасягнуць унутранай стабільнасьці.
Таму, аснова ўнутранай палітыкі дзяржавы-бандыта -- татальная дэгуманізацыя грамадства. Толькі ў такіх умовах можна працягваць: лёгка хлусіць і забіваць. Жыцьце па-Чалавечы у дзяржаве-бандыце гэта ўжо палітыка, гэта ўжо вялізарны подзьвіг і выклік сістэме.
Разам з гэтым, Моцна дэгуманізаванаму грамадству будзе цяжка перабудаваць сістэму, калі хлусьня і падман становяцца нормай жыцьця.
Пакуль расейскія прапагандысты некалькі месяцаў хавалі Буданава і Залужнага, ЗСУ ліквідаыалі чарговага расейскага генерала.
В результате удара британскими крылатыми ракетами Storm Shadow по ЗКП 58-й армии в районе Бердянска погиб заместитель командующего ЮВО генерал-лейтенант Олег Цоков.
Лукашэнка падцьвердзіў разьмяшчэньне ядзернай зброі ў Беларусі.
Это такая тема (ядерного оружия. - Прим. БЕЛТА), на которую рассуждать особо не прилично любому политику. Определенное количество ядерных боеголовок перемещены на территорию Беларуси. Находятся под надежной охраной"
З'явілася інфармацыя пра тое, што "заслужаны генарал РФ" Суравікін арыштаваны, за саўдзел ў змове Прыгожына.
Гэта другая добрая навіна пасьля "прыгожынскай смуты".
Чысткі ў шэрагах МА РФ толькі паскораць распад войска. Вядома, што Суравікан меціў на міністра абароны.
Пуцін прызнаў, што толькі за год травень 22 - травень 23, з бюджэту РФ на ўтрыманьне ЧВК "Вагнер" было выдаткавана каля 1 млрд., еўра ‼️
Читать полностью…На жаль, Захад імкнецца захаваць Расею. Яны баяцца яе развалу больш, чым яе імперскай агрэсіўнай палітыкі.
У перыяд аднаго з самых вострых крызісаў пуцінскай эпохі, заходнія палітыкі намагаліся ўстрымаць Украіну ад дзеяньняў якія б пагоршылі сітуацыю ўнутры. (Тобок нічога не рабіць, каб Расея аслабла і каб яна была не ўстане весьці вайну і далей забіваць украінцаў). Гэта нейкі абсурд і ганьба. Гэта чарговая маральная і псіхалагічная параза Захаду. На жаль Зазад будзе дамаўляцца з Пуціным пры першай жа магчымасьці, што таксама ставіць пад пытаньне лёс Беларусі пасьля перамогі Украіны.
25 тысячаў +++ забойцаў, гвалтаўнікоў, марадзераў, псіхапатаў, крымінальнікаў у Беларусі.
Гэтае сьмецьце адразала і разьбівала кувалдамі галовы, сваіх і чужых, гвалціла і рабавала сваіх і чужых, на фроньце і ў тылу, ва Украіне, Сірыі, Афрыцы, а зараз Лукашэнка (па сваёй воле) цягне ўсе гэта чалавечае сьмецьце ў Беларусь.
Можна толькі ўявіць, што яны пачнуць вычыняць у Беларусі.
Больш таго, гэтае паскудства будзе працягваць перацягваць крымінальнікаў з Расеі ў Беларусь. Можна толькі ўявіць у якое пекла пераўтворыцца краіна.
Real Politik. Ці зможа Лукашэнка выкарыстаць новую палітычную сітуацыю, каб пазбавіцца залежнасьці ад Пуціна?
Калі Лукашэнка сапраўды так дапамог Пуціну, што падцьвердзіў Пяскоў і нават падзякаваў, то пазіцыі Лукашэнкі на фоне Пуціна безумоўна ўзмоцніліся.
Таксама, напэўна палепшыўся ягоны статус у самой Расеі. З загнанага і слабога, які па сутнасьці валяўся ў нагах Пуціна, ён стаў "важаком", (другім цьвіком дня пасьля Прыгожына), які дапамог вырашыць адзін з самых сур’ёзных унутрыпалітычных крызісаў з часоў 1993. Выратаваў Маскву, калі Пуцін збег.
І калі Прыгожын змог выгандляваць вельмі карысныя для сябе ўмовы і зьнікнуць з радараў, то і Лукашэнка мог бы перагледзіць сочынскія дамоўленасьці з 2020 году на новыя "Менскія ад 2023". Дапускаю, што Пуцін будзе вымушаны пагадзіцца.
Калі Пуціна накланіў звычайны повар-зэк, то ў Лукашэнкі ўрэшце з’явіўся шанец на пашырэньне прасторы сваёй улады і на паступовую дэакупацыю Беларусі.
Дзеля гэтага патрэбны некалькі крокаў:
1. Прыпыніць працэс разьмяшчэньня расейскай ядравай зброі;
2. Прыпыніць інтэграцыйныя працэсы;
3. Расфарміраваць рэгіянальную групоўку войск на тэрыторыі Беларусі;
4. Замяніць расейскіх агентаў уплыву ў сваім атачэньні;
5. Спыніць рэпрэсіі супраць грамадзян і пачаць выпускаць палітычных вязьняў, хаця б жанчын, што будзе пазітыўна ўспрынято на Захадзе і грамадстве. Правесьці ціхую амністыю;
5. Спыніць прэсінг на нацыянальную прастору і паступова звужаць расейскі мір у Беларусі;
Гісторыя не паспрыяла пачатку грамадзянскай вайны ў Расеі на гэтым этапе, але паказала:
1. Пуцін слабы;
2. Сістэма РФ хісткая;
3. Расея вайну прайграе;
З ТЯЗ альбо без, Лукашэнка пойдзе на дно разам з Пуціным і наступствы для яго, ягонай сям’і, краіны і насельніцтва будуць жудаснымі.
Пакуль Пуцін будзе адыходзіць ад шоку і маральнага банкруцтва, а думаю працягнецца гэта месяц; пакуль будуць адбывацца зьмены ў вайсковым кіраўніцтве; пакуль трывае контр-наступ і можна злагодзіць адносіны з Украінай, Лукашэнка можа пачаць сваю гульню.
Бо калі Пуцін ачуняе, ён наадварот будзе больш жорсткім у дачыненьні да Лукашэнкі. Слабасьць Імператара недапушчальная рэч.
Гэта прынамсі створыць прадумовы для грамадзянскага дыялогу, а ў перспектыве для мірнага транзіту), захавае (адновіць) незалежнасьць краіны, і зьберажэ Беларусь ад наступстваў вайны.
Неспрыяльным сцэнаром (ён больш веранодны) будуць адваротныя дзеяньні;
- больш узбраеньняў + Вагнер;
- больш грошаў;
- больш ільготаў;
- больш "мы разам Z брацкаю РоZZией;
(Тэкст з’яўляецца выключна маёй паліталагічнай ацэнкай сітуацыі, якая слалася вакол Беларусі пасьля "бунту Вагнера").
Дмитрий Песков заявил, что Пригожин «уйдёт», в Беларусь, кем он там будет работать — Пескову неизвестно.
Читать полностью…Усе ж, якая яна гісторыя ЦіКАВАЯ
❗️Лукашенко провел переговоры с Пригожиным по согласованию с Путиным — пресс-служба Президент Республики Беларусь.
Евгений Пригожин принял предложение Президента Беларуси Александра Лукашенко об остановке движения вооруженных лиц компании Вагнер на территории России и дальнейших шагах по деэскалации напряжения с гарантиями безопасности для бойцов ЧВК Вагнер.
Як падзеі могуць разгортвацца для Беларусі
Яшчэ раз хачу падкрэсьліць, што не гледзячы на смуту Прыгожына фронт не спыніўся. Трываюць баі.
У выпадку калі Прыгожын увойдзе ў Маскву і фронт на Украіне пасыпецца, то гэта будзе добрай прадумовай для дзеяньняў у Беларусі.
Дапускаю, што украінскі бок мог бы даць беларускім ваярам дастаткова рэсурсаў, каб вымусіць Лукашэнку зьбегчы. Тут ужо не будзе ніякіх варыянтаў. З ваенным і палітычным крахам Пуціна лукашэнкаўскі рэжым не пражыве і дня.