Беларусь продолжают усиленно марать в грязи и крови. Молодые инициативные служители режима (некий молодежный парламент) на территоррии оккупированного Донбасса, "сажают" деревья. Они наверное уверенны в том, что Лукашенко будет править вечно.
Читать полностью…Лента абмяркоўвае словы нейкага расейскага "ліберала" Адагамава, які пасьмяяўся з беларускага вымаўленьня слоў: сэрыя, Дынама, Трохматчавы. Што мы нібы "каверкаем" велікій русскій.
Я вось хацеў бы яго запытаць, дзе у пералічаных йм словах можна знайсьці хоць адно русское слова? Сэрыя, матч, Дынама такімі не з’яўляюцца. Можа хопіць ужо рускім каверкаць лацінскую і ангельскую мовы?
У гэтым годзе Лукашэнку "умирали" разоў пяць. Апошняя сьмерць была некалькі месяцаў таму, яго ажно маскоўскія лекары адкачвалі. Ці з Масквы прыяжджалі, ці ў Маскву вазілі.
Наколькі памятаю, гарантыі сьмяротнай хваробы і канчатковага паміраньня Лукашэнкі даваў Валеры Цапкала. Ён спасылаўся на самыя дакладныя крыніцы крамлёўскіх лекараў.
Як бачым сёньня, Лукашэнка жывы і здаровы.
Зараз прышла чарга паміраць Пуціну, прычым, ягоная сьмерць апісана проста ў дробезях. (Упаў з ложка, корчыўся, астаноўка сэрца). Як з Лукашэнка, які то пад стол хаваўся, то ў шафу залазіў пад час пратэстаў.
Навошта і зь якой мэтай распаўсюджваюцца такія плёткі?
1. Знешняя дэзінфармацыя і пераключэньне ўвагі (асабліва СМІ) з важных падзей;
2. Пераправерка атачэньня на лаяльнасьць і выяўленьне ўнутраных выцекаў;
3. Дэскрыдытацыя апазіцыйных "аналітыкаў", а таксама палітыкаў, якія ўжо пачынаюць дзяліць тэчкі, як было ў сітуацыі з Прыгожыным.
Заўважце, што ў апошнія 2 гады Пуцін і Лукашэнка пачалі паміраць значна часьцей, чым гэта было да 2020-2022 гадоў.
4. Знешнія ўкіды, для ацэнкі ўнутранай стабільнасьці і кансалідацыі сістэмы ў перыяд крызісу;
5. Унутраныя "вучэньні" дзеля разуменьня таго, як не дапусьціць развалу сістэму ў сітуацыі рэальнай сьмерці. У адрозьненьні ад сістэм ХХ стагоддзя, сеньняшнія неааўтарытарызмы імкнуцца прааналізаваць і мінімалізаваць наступствы. Удана: Азербайджан, Узбекістан. Няўдана - Казахстан.
6. Ну і канешне, падняць хайп, каб набраць падпішчыкаў.
Той факт, што Пуцін "памёр", а сістэма працягвае функцыянаваць ў звычайным рэжыме, сьведчыць пра тое, што яна мае даволі моцныя засобы вытрываласьці і сьмерць дыктатара, яшчэ не азначае сьмерці сістэмы.
Пионер! Ты, готов!? Всегда готов! Во имя, Отца, Сына, Святаго Духа, Ленина, Сталина, Путина и Лукашенко.
Читать полностью…Рэжым. Сістэма. Апазіцыя.
Апазіцыйна-дэмакратычная прастора схлопваецца да стану перад 2020 году. Лукашэнка аднавіў эфектыўны кантроль над палітычнай прасторай у Беларусі. Не гледзячы на працэдуральна-псіхалагічную нелегітымнасьць персанальна яго, сам палітычны парадак, як і дзяржаўны лад легітымізуецца і падтрымліваецца штодзеннымі практыкамі грамадзян. Школы, шпіталі, крамы, сьветафоры працуюць, заробкі выплочваюцца, дэфіцыту базавых тавараў няма. Менавіта штодзеннасьць грамадзянскіх практык з’яўляецца сьведчаньнем падтрымкі існуючага палітычнага парадку.
Гэта псіхалагічная адаптацыя да новай рэчаіснасьці і ўспрыняцьцё Лукашэнкі і ягонай сістэмы як непазьбежнае Зло. Ну ёсьць і ёсьць, а жыць та трэба. Прапаганда, ды сам Лукашэнка наўпрост усоўваюць гэтую думку ў голавы людзей. Асабліва Азаронак і Тур. "Так, мы хамы, лайно, суцэльныя бастарды і вы з гэтым нічога ўрабіць не можаце. Прыміце як дадзенасьць". Тур нават прапануе прыдаць і без таго манархічнаму праўленьню Лукашэнкі статус царату. Адным з асьпектаў падтрымкі палітычнага парадку з’яўляецца выкананьне загадаў сілавымі структурамі. Яны гэты парадак твораць і сочаць за рэалізацыяй штодзенных практык. Больш таго, амаль усе сацыяльныя інстытуты ўключыліся ў працэс кааптацыі непазьбежнага блага ў сьвядомасьць іншых грамадзян і мадэлі йх паводзінаў. Хтосьці атаясамлівае сябе з гэтым парадкам, хтосьці (што горш), робіць гэта дзеля выжываньня, разумеючы, што ў бліжэйшы час нічога не зьменіцца.
Для сістэмы, персанальна для Лукашэнкі, зараз ёсьць толькі дзьве сур’ёзныя пагрозы:
1. Рэальная перамога Украіны ў вайне;
2. Нейкая стратэгія Пуціна ў дачыненьні да Беларусі. А). Канчатковая інтэграцыя; Б). Перасоўваньне Лукашэнкі з пасады "прэзідэнта" на ролю кіраўніка прэзідыюма УНС.
Прэ гэтым рэпрэсіі і тэрор у краіне павінны нейкім чынам паказаць Пуціну, што толькі Лукашэнка можа забясьпечыць стабільнасьць і парадак у Беларусі. (Як Кадыраў у Чачні).
Датычна расейскіх сцэнароў, то тут можа быць шмат варыянтаў. Я асабіста, пакуль не бачу, каб у Масквы была неабходнасьць рэалізоўваць аперацыю "Тэтрыс".
У сваю чаргу, ва ўмовах новага парадку дэмакратычная супольнасьць у замежжы не ў стане выпрацаваць і тым больш рэалізаваць эфектыўную стратэгію па дэмантажу сістэмы і перахопу ўлады. Дзеля гэтага няма ўласных рэсурсаў і магчымасьцяў. Канешне, перамога Украіны (пытаньне, "калі"), можа стварыць прадумовы для нейкіх працэсаў у краіне (шмат варыянтаў), але ўключэньне апазіцыі ў гэты працэс будзе залежыць ад яе стану. Можна дапусьціць, што "перамога" дасьць імпульс для новай мабілізацыі ўнутры Беларусі і за мяжой, але ўлічваючы тое, як была спушчаная энэргія пратэсту ў 2020-2021 годзе, не ўпэўнены ў тым, што апазіцыйныя структуры будуць у стане эффектыўна кіраваць мабілізацыяй грамадства ў 202...- 203...
(Я пакуль нават не пабачыў разгорнутага плану дзеяньня ў сітуацыі "калі". Паспрабую ў бліжэйшы час напісаць сваё разуменьне сітуацыі).
Тым больш, у гэтых абставінах трэба ўлічваць узровень грамадскага даверу да апазіцыйных структур. А ён будзе малець. Адзіным варыянтам дзеяньня апазіцыі у дадзеных абставінах з’яўляецца захаваньне маральна-палітычнага аўтарытэту і развіцьцё структур. А гэта можна зрабіць толькі пры ўмовах поўнай трансфармацыі апазіцыйнай дзейнасьці, у якой ключовую ролю будзе гуляць інстытут палітычнай рэпутацыі.
Без гэтага апазіцыя як такая будзе хутка губляць і ўплыў і давер. Будзе таксама падаць (ужо спала) цікаўнасьць да палітыкі нават у эміграцыі, а значыць і спыненьня прытоку новых людзей ў апазіцыйныя структуры, а значыць і разьвіцьцё апошніх. Ужо зараз відавочна, што практыкі шмат якіх апазіцыйных палітыкаў скіраваныя на захаваньне свайх нічым не абмежаваных пазіцый у структурах. Бо натуральна, гэта пытаньне не толькі амбіцый, але элементарнага матэрыяльнага забясьпячэньня.
Калі апошняе стане фундаментам дзеяньня апазіцыйных актывістаў, нвўрацьці можна будзе чакаць пасьпяховых дзеяньняў у крытычны для сістэмы перыяд.
Праблема існаваньня сістэмы-Лукашэнкі ў тым, што немагчыма пабудаваць рэальную антысістэму, на дэмакратычных прынцыпах, і дэмакратычнай культуры.
Ніжэй тэкст-успаміны беларускай журналісткі Любові Лунёвай
https://www.facebook.com/100001291200858/posts/pfbid02GNWDzTdikwXkxr36VeTJnGZiTeJasyHoQ3dtVgJBryGC9MGoTNjpPvodYcjpfS1Al/
Как я ушла з РАДЫЁ СВАБОДА. Вот теперь расскажу. Официальная причина — непродление аккредитации МИД, без которой корреспонденту иностранного СМИ работать запрещено. Поводом стал один репортаж о волне репрессий против активистов. Среди прочих упоминалась одна девушка, которая работала переводчицей в фирме кажется «AgrimatCo». Фирма якобы занималась поставками сельхозтехники. Её директор был арабом из Иордании, а основатель и президент — из Кипра. За день до увольнения в фирму пришли «товарищи» устанавливать «какие-то штуки безопасности на компьютеры» и видеокамеры. Те же «товарищи» взяли в ОК дела всех сотрудников и тут обнаружилось, что одна девушка сябра «Маладога фронта». А вскоре перепуганный директор вызвал её и сообщил, что она должна уйти.
Через пару дней после выхода сюжета на каком-то приёме посол Палестины накидывается на ребят из «Маладога фронту» со словами: «зачем рассказали АМЕРИКАНСКОЙ радиостанции, что приходили на фирму ЕГО ДРУГА те «товарищи»». Посыпались звонки в редакцию. Руководитель офиса Жданко требовал от меня что-то сделать. Что? Я исказила информацию? Нет. Так что тогда? Как-то вызвал меня в кабинет, а там сидит секретарша из той фирмы. Требует опровержение. Чего именно? Оказывается надо было у них сначала разрешение спросить, а потом писать… Жданко при мне попросил её написать на меня жалобу в МИД, мол там разберутся…
Но я ещё успела сходить на защиту диссертации посла. Это был Мунтасер Абу Зейд. На защиту меня позвал Яков Басин. Нас там явно не ждали. Что б не быть голословной, скажу, что источниками научного шедевра были статьи Примакова в газете «Труд», опубликованные в 70-х годах… Было видно как неудобно чувствуют себя члены комиссии (а это же ещё и мои бывшие преподаватели). Ответов на вопросы по существу мы не услышали. Хотя у соискателя перед носом на столе была бумажка. В основном сыпались обвинения в адрес Израиля. Но ведь это не первокурсник и защита же не курсовой!.. Но он должен быть «остепенён» потому как скоро ему возвращаться. А со степенью-то можно и министерство какое возглавить. Не возглавил. Поехал послом в Казахстан. За 2,5 месяца до разгона демонстрации 2010 года Лукашенко на прощание ему ласково сказал: "Самая неприятная миссия президента, когда расстаешься с послами, особенно со своими друзьями. Если бы у нас все послы иностранных государств были, как вы, у нас, наверное, не было бы проблем во взаимоотношениях с другими странами».
Руководитель Радыё Свабода Александр Лукашук не стал поднимать шум из-за того, что журналисту, который освещал уличные акции и суды, МИД накануне выборов не дал аккредитацию. Работать без неё было нельзя. Ещё было радио и мой голос был узнаваем. Я ушла сама. Потом не раз слышала, что начальство говорило, что я просто решила отдохнуть. Это был период, когда у меня на руках умерли от рака с интервалом в три года родители, а сын стал студентом. Ну, а я, конечно, без средств к существованию решила просто отдохнуть. И при чём тут посол Палестины спросите вы. Кажется ни при чём.
У чарговы раз дэмакратыя ў Польшчы перамагла, а разам з ёю ў краіне будзе лева-ліберальны ўрад PiS 36,8%, KO-31.6%, Trzecia Droga 13%, Lewica 8.6%. Партыя права і справедлівасьць павінна будзе сыйсьці з палітычнага алімпу.
Падабаецца рыторыка ПіС. Прызнаньне паразы, без гістэрык. Узважана і спакойна.
Таму патрэбна арганізацыя (і вельмі якасная) выбараў у парапарламент, каб у 2025 годзе Ціханоўская магла атрымаць, ці зацьвердзіць свой электаральны/палітычны статус.
Ізноў, ужо зараз неабходныя распісаныя механізмы, працэдуры і дакументы (унутраная канстытуцыя), каб гэта хоць нейкім чынам выглядала дэмакратычна.
4. Гледзячы на тое, як разгортваюцца падзеі, і бяручы пад увагу працэсы, якія адбываліся да 2020 году, то Захад бліжэй да 2025 і асабліва пасьля 2025 году пачне шукаць магчымасьцяў камунікацыі з лукашэнкаўскай уладай (пры умове, што будзе працягвацца вайна, альбо наступіць перамр’е, а Беларусь яшчэ захавае форму незалежнай краіны). Парадаксальна, але зьнішчэньне незалежнасьці Беларусі захавае "статус" і прадоўжыць жыцьцё існуючых апазіцыйных структур.
Маскоўскія прапагандысты, а гэта значыць і ўся вайскова-палітычная хеўра, актыўна перанімаюць рыторыку Ізраілю.
По словам Элиава Беньямина, ХАМАС «выбрало эту битву», а безопасность мирных жителей в секторе Газа «зависит от руководства ХАМАС»
А что, так можно было? (Военный осведомитель).
Гэта азначае, што ў бліжэйшыя часы яны ўжо нават апраўдвацца не будуць за свае злачынствы ў дачыненьні да Украіны. Пачнуць спасылацца на досьвед Ізраіля.
В. Кавалькова. "Мы можам пабудаваць сістэму лепшую за дэмакратыю. На мой погляд, дэмакратыя таксама мае свае хібы".
Гэты перл увойдзе ў анналы беларускай палітычнай антыдумкі.
Не разумею, чым Кавальковай не падабаецца сістэма створаная Лукашэнкам. Падобныя яму, заўседы казалі, што пабудавалі такі лад, які лепшы за дэмакратыю. Камунізм быў лепшы за дэмакратыю, фашызм таксама.
Думаю, Эйсмант, якая прапанавала з беларускай дыктатуры зрабіць еўрапейскі брэнд, час пайсьці на пенсію. З’явіліся новыя, больш прагрэсіўныя "мысьляры".
Насамрэч, гэта нейкі праклен для Беларусі. А можа так і трэба?
А тут новая карціна сьвету ў расейскіх падручніках. Уяўляю, што напісана пра незаконнае абвяшчэньне незалежнасьці, "як нацыянальны сэпаратызм былых савецкіх рэспублік".
Читать полностью…Усе часьцей і часьцей мне прыходзіць інфармацыя пра новы элемент у рэпрэсіях.
Карнікі наўпрост фабрыкуюць справы пра данаты, пра "падпіскі" на экстрымісцкія каналы. Калі чалавек патрапіў пад падазрэньне, але доказаў няма, то яму на "размовах", пад час праверак адмыслова ўсталеўваюць на тэлефон тыя, ці іншыя "праграмы", "доказы" злачынства.
Пасьля чаго пачынаюць тэрарызаваць, узбуджаюць крымінальныя справы, у лепшым выпадку патрабуюць зрабіць "дабравольныя" ахвяраваньні на дзяржаўныя патрэбы.
Тэрор перайшоў у глыбінную псіхалагічную фазу. У сутнасьці насельніцтва краіны перафарматуецца у дзьве катэгорыі:
1. Тыя хто ажыцьцяўляе і абслугоўвае сістэму тэрору;
2. Тыя хто стане ахвярамі тэрору;
Трэцьцяга варыянту ужо не будзе.
Думаю, што кожнаму, хто застанецца ў Беларусі прыдзецца зрабіць такі жыцьцевы выбар.
Дарэчы, нешта мне падказвае, што "выбары" ў 2024 годзе могуць набыць форму абавязку і "выбаршчык" павінен будзе прадэманстраваць свой зазначаны бюлецень камісіі.
Гэта дадатковы механізм выдаўленьня ўнутранай свабоды чалавека. Рытуал па маральнаму падпарадкаваньню асобы рэжыму. Што будзе азначаць канчатковае афармленьне таталітарнага панаваньня.
Ва ўмовах асаджанай крэпасьці нават фармальная нелаяльнасьць павінна быць знішчана. Толькі так Лукашэнка зможа дасягнуць поўнага аднадушша ў грамадстве.
Пуцін пакуль жывы. Чакаем другой часткі ў серыяле "паміраньне дыктатара". Але, "незалежная" аналітыка дзякуючы "некрамантыі" памірае рэальна.
Читать полностью…Российские СМИ сообщают, что один из представителей высшего политического руководства ХАМАСа Муса Абу Марзук прибыл в Москву.
Цікава, ці завітае да Лукашэнкі?
О! Это совершенно правильный тип мышления. Как сказал бы тов. Ленин, "верной дорогой". Возвращение к истокам рабства.
Царь и крепостное право. Только вот, все те кто радеет за возвращение царя уверены в том, что они будут дворянами, а не крепостными. Они будут кутить на балах и собирать подати с плетью в руках. Они (туры и азаренки) видят себя новой, неприкасаемой знатью, хозяевами страны. Только потом, это происходит всегда (закон истории), на смену самодержавию и тирании приходит кровавый, неудержимый бунт. Мечтающие о царе забывают о Разине, Пугачеве, Сталине.
Те, кто снит о возвращении сталинизма, почему-то считают, что будут оплотом режима, а не безимянными холмиками в лесах.
Если кто-то хочет увидеть корень, суть настоящего зла, внимательно посмотрите на лица говорящих и слушающих. Так умирает разум и оживают чудовища. (Анатомия зла).
"Выбары"?
Зараз шмат гаворыцца пра "выбары" ў беларускі парапарламент за мяжой. На дадзены момант гэта выглядае з большага як чарговая палітычная авантура.
Хаця стварэньне такога воргану, як і іншых, само па сабе, было патрэбнай рэччу яшчэ 2 гады таму. Ідэі таксама маюць свой тэрмін сьвежасьці. Пратэрмінаваныя ідэі наносяць больш шкоды, а не добрага.
1. Каб выбары нейкім чынам выглядалі як выбары (за мяжой зрабіць гэта вельмі цяжка, асабліва зараз), як мінімум патрэбна, для пачатку, ўласная незалежная і аўтарытэтная выбарчая камісія. Не будзе такой камісіі, не будзе ніякіх выбараў.
- Гэтая камісія магла б распрацаваць рэгламент выбарчага працэсу;
- Падлічыць умоўную колькасьць людзей, якія б маглі прыняць удзел у выбарах (каб модна было казаць пра рэпрэзэнтатыўнасьць);
- Прадумаць механізм афлайн выбараў, (а не выключна праз інтэрнэт), а для гэтага патрэбны палявыя выбарчыя камісіі.
Дзейнасьць камісіі паказала б хаця б нейкае падабенства дэмакратычнасьці, празрыстасьці, адказнасьці.
Выбары - вялізарны маштаб працы (які павінен арганізаваць ні Офіс, ні кабінет, ні КС, а ўмоўна незалежная аўтарытэтная выбарчая камісія ❗️). Канешне ж устане пытаньне, а хто і як будзе прызначаць ВК? Зноў нехта на каленцы напіша "сакрэтны дакумент"? Магчыма, больш менш прымальны варыянт - незалежныя грамадскія дзеячы якія не ўваходзяць ні ў КС, ні ОСТ, ні Кабінет, хаця прадстаўнік можа быць. Напрыклад, старшынёй ВК мог бы быць А.Талерчык, альбо Н.Пінчук (+ 10 сябраў).
Без усіх гэтых базавых дэмакратычных механізмаў "выбары" пераўтворацца ў пахавальны звон для усёй беларускай апазіцыі за мяжой.
Я ўжо не кажу пра зацікаўленасьць і мабілізацыю людзей (якія не будуць разумець навошта ўсе гэта), рэсурсы, якія трэба накіраваць на арганізацыю гэтага працэсу, каб ён прыгадваў хаця б здаля выбары, ну і самае галоўнае - унутраную канстытуцыю для апазіцыйных структур: хто за што адказвае, каго кантралюе і г.д., іх механізмы ўзаемадзеяньня. Дзейнасьць "КС" збольшага паказала, што гэта кішэнная структура, якая ні на што не ўплывае і нікому не патрэбна.
‼️Самае галоўнае, як дэкларуецца, выбары апазіцыі павінны стаць ідэалагічнай і інстытуцыянальнай альтэрнатывай для рэжымных выбараў. То бок прыкладам чыстай дэмакратыі і выражэньнем волі народа, а не ўнутранай кулуарнай валтузьнёй. Гэта важная місія і палітычная мэта, на кон ставіцца здольнасьць апазіцыйных структур не толькі арганізаваць і стварыць нешта сэнсоўнае, але і мабілізаваць на гэтую актыўнасьць (удзел) прынамсі каля 1 млн., грамадзянаў. Каб можна было б прэтэндаваць на статус дэмакратычнага, рэпрэзэнтатыўнага і легітымнага парапарламенту.
2. Есьць і другі варыянт - непрамыя выбары. Калі зьбіраецца ўсебеларускі нацыянальны ўстаноўчы сход (кангрэс, з’езд) з 1000 дэлегатаў, які і выбірае са свайго складу Раду Прадстаўнікоў (парапарламент), які ў сваю чаргу фарміруе Выканачую Раду (Кабінет).
Але арганізацыя працэсу таксама будзе патрабаваць аўтарытэтнай камісіі, распрацаваных працэдур. У сукупнасьці людзей, часу (6 месяцаў ад зараз) і фінансаў.
Рэалізацыя першага, ці другога варыянту хоць у нейкай ступені дазволіць быць блізкімі да дэмакратычнасьці і сур’езнасьці, а ў перспектыве прэтэндаваць на ўладу ў пераходны перыяд у Беларусі.
3. Той факт, што ОСТ актыўна ўзяўся за прасоўваньне "выбараў", азначае, што менавіта новая форма КС, "парапарламент" будзе намашчаць Ціханоўскую ў 2025 годзе на палітычнае лідарства. Справа ў тым, што С.Ціханоўская фармальна толькі электаральны лідар, не рэвалюцыйны, не ідэалагічны, не харызматычны, а выключна электаральны. І прыдуманае саманазваньне "прэзідэнт-элект" мае часовыя абмежаваньні да 2025 году. Без іншых формаў і механізмаў легітымізацыі Ціханоўскай "прэзідэнт-элект" пераўтворыцца ў прэзідэнта-узурпатара.
Канешне, нейкім цудам можа з’явіцца ўсеагульная любоў, якая абдорыць Сьвятлану Ціханоўскую статусам пажыцьцёвага лідарства. Але і гэтую любоў трэба нейкім чынам прадэманстраваць праз інстытуты.
Як сказав один мій знайомий, Ізраїль-- це «яйця США», натиснеш – у Вашингтоні почуєш лемент. Кому і для чого вигідна повноцінна війна палестинських арабів та Ізраїлю , що аж на день народження Путіну принесли такий подарунок – питання риторичне. Всі одразу скажуть: Росії, Ірану, частково Палестині, але не одразу скажуть що Китаю. Але насправді, Китай – ця супердержава- ляльковод, розпочала раунд підготовки до переговорів зі США на своїх умовах
Третій крок Китаю проти гегемонії США зроблено з Гази
Тайная змова літвіністаў contra цывілізацыя Літва
Уся гэта гісторыя з "літвінізмам" у кантэксьце ўнутранай палітыкі Літвы пачынае моцна прыгадваць паляваньне на ведзьмакоў, "укрыжаванага хлопчыка", выкрыцьцё антысавецкіх змоваў. У гэтую міфатворчасьць і барацьбу з ёй вельмі актыўна ўцягввецца беларуская палітычная дыаспара.
С. Ціханоўская: «Заявления провокаторов (литвинистов - П.У.) абсурдны и возмутительны, они противоречат базовым принципам демократии и национальным интересам Беларуси. Я хотела бы подчеркнуть общую позицию — у нас нет и никогда не будет никаких территориальных претензий к Литве.
Справа ў тым, што ніхто не ведае, хто ж гэта за тайная такая група "літвіністаў", ніхто йх ніколі жыўцом не бачыў, чаго гэтыя літвіністы хочуць, таксама не вядома.
Нібы нехта, на нейкіх інтэрнэт форумах (якіх???), ад імя невядома каго выказваў нейкія тэрытарыяльныя прэтэнзіі да Літвы і прыніжаў літоўцаў.
Паляваньне на літвінізм і вяўленьнем тайных прыхільнікаў гэтай групы займаюцца цэлыя дзяржаўныя структуры бясьпекі Літвы, палітыкі і дэпутаты рэспублікі. Напэўна выдзеляюцца рэсурсы на тое каб абараніць нацыянальныя інтарэсы ад тайнай змовы невядомых літвіністаў. Не гледзячы на гэта, рэальнага, арганізаванага цэнтру літвіністаў так і не знайшлі, праўда (на колькі я ведаю) намагаліся Сп. Пазьняку прыпісаць нейкую крамолу адносна Вільні, але не атрымалася.
Тым ня менш, прыцягнулі сюды сп. Ціханоўскую, якая горача і ад імя ўсяго беларускага народу асуджае гэтых невядомых літвіністаў. Дзеля чаго? Каб прыдаць праблеме нейкую дадатковую вагу.
Яшчэ раз падкрэсьлю, калі палітыка ўваходзіць у гісторыю гэта заўсёды кепска скончваецца.
Таму, адзінае пагроза для беларуска-літоўскіх адносінаў гэта як раз мэтанакіраванае палітычнае раздзьмухіваньне справы змовы невядомых "літвіністаў". (Сапраўды гучыць ужо як экстрымісты).
Іншым наступствам гэтай "міфічнай" пагрозы можа з’яўляцца жаданьне літоўскіх палітыкаў да ўсталяваньня манаполіі адной краіны на гісторыю ВКЛ.
Што для беларусаў Літва?
Скажу словамі Багдановіча
Ўсё лятуць і лятуць тыя коні,
Срэбнай збруяй далёка грымяць…
Старадаўняй Літоўскай Пагоні
Не разбіць, не спыніць, не стрымаць
Для Беларусаў Літва (адсюль літвінства) гэта ўніверсальная палітыка-дзяржаўная і гістарычная катэгорыя, з’ява. Не этнічная, а менавіта палітычная, зьвязаная з пабудаваньнем антымаскоўскага (антыардынскага) дзяржаўнага праекту, ідэнтычнасьці.
Літва ў гэтым кантэксьце гэта не этнас, не асобная нацыя, а самадастатковая цывілізацыя, палітычная супольнасьць, якая ўключала розныя народы, якія былі аб’яднаныя асобным палітычным і ідэалагічным канструктам.
На аснове гэтай цывілізацыі, а хутчэй у выніку яе разбурэньня ўзьніклі асобныя нацыянальныя дзяржавы: Беларусь, Літва, Украіна.
Пагаджуся з тым, што сярод беларусаў есьць тыя, хто атаясамліваюць сябе з дзяржаўнасьцю ВКЛ і называюць сябе літвінамі, менавіта ў палітыка-ідэалагічным, цывілізацыйным кантэксьце.
Гэтую з’яву можна назваць модным словам транснацыяналізм, ці трансгістарызм, прыналежнасьць да сучаснай беларускасьці і да гістарычнай Літвы. Але такія ўяўленьні ніякай пагрозы для дзяржаўнасьці Літвы ніколі не несьлі. Тут нават нічога не трэба даказываць.
Для іх (транснацыяналістаў) Вільня, як для католікаў Рым. Гэта культурная і духоўная універсальная сталіца старажытнай цывілізацыі, а значыцца транснацыянальны горад, прызнаная сучасная сталіца рэспублікі Літва.
І ніякай праблемы, ніякіх супярэчнасьцяў я не бачу, акрамя багацьця нашай супольнай гісторыі і палітычнай традыцыі, з ключовым антымаскоўскім гепалітычным аспектам. Давайце гэтага і трымацца.
У размове спадара Панкаўца са спадарыняй Красулінай (прэс-сакратаром С.Ціханоўскай) есьць шмат цікавых момантаў, якія раскрываюць псіхалогію, культуру паводзінаў людзей, увайшоўшых у палітыку ў 2020, якія вырашылі кінуць выклік Лукашэнцы і якія заклалі прадумовы для паражэньня. Канешне не сьцьвярджаю, што яны былі фундаментальнымі, але ўсе ж такі важнымі. Бо ад паводзін, мысьленьня людзей, што аказаліся на вострышчы палітычных працэсаў залежыць йх вынік. Асабліва ўражвае тое, як людзі ўспрымалі рэальнасьць і гуляліся з Монстрам, бачучы ў ім пудзеля.
Але хачу зьвярнуць увагу на самы цікавы момант, 42 хвіліна, сп., Красуліна распавядае сваю версію падзей зьвязаных з "паходам" Ціханоўскай у ЦВК. Паводле яе словаў, аўтарам і рэалізатарам гэтай авантуры была Вольга Кавалькова (!!!). Аказваецца Кавалькова, насуперак папярэднім дамоўленасьцям, не паставіўшы (па словах Красулінай) нікога ў веданьне, зацягнула Ціханоўскую да ЦВК. Пасьля чаго там з’явіліся Знак і Калесьнікава (іншыя прадстаўнікі штабу Бабарыкі). Вынік мы ўсе ведаем.
Гісторыя з ЦВК усьцяж пакрыта мрокам і застаецца незразумелай, як і роля В. Кавальковай (спадзяюся пачуць яе версію). Ці гэта была яе ўласная ідэя, ці нехта падказаў?
Ясна адно, што Ціханоўскай маніпулявалі хто, як хацеў. Але дзеяньні Кавальковай (і невядомых) - гэта, альбо глупствы, альбо сьвядомы акт сабатажу, мэта якога было цалкам выключыць Ціханоўскую з гульні.
Што ў выніку і было зроблена. Хто ведае, як бы разгортваліся падзеі, калі б яе не вывезьлі ў Літву.
Разам з гэтым, не гледзячы на яўна разбуральныя дзеяньні Кавальковай у гэтай крытычнай сітуацыі, Ціханоўская даручае ёй стварэньне Каардынацыйнай Рады, дзе яна гуляла адну з ключовых роляў амаль 3 гады, ды і зараз застаецца на версе, не гледзячы на крытыку і кампрамітацыю, з маўклівай згоды КС.
Прыхоўваньне фактаў, фактычна трыманьне людзей у няведаньні пра тое, што і як адбывалася ў 2020-2021 у апазіцыйных колах, хто і якія прымаў рашэньні, гэта на маю думку злачынства перад беларусамі, якія заплацілі крывёй, свабодай за палітычны авантурызм, шкодніцтва і безадказнасьць.
Калі людзі, якія зрабілі сур’ёзныя памылкі будуць працягваць прэтэндаваць на ролю прадстаўнікоў беларусаў, прэтэндаваць на ролю палітыкаў перамен, то ніякіх перамен не будзе!
Уявіце, што безадказнае захаваньне некаторых "актывістаў" у крытычныя моманты з’яўляецца праяўленьнем чужой волі і гэтаму ніхто не будзе перашкаджаць, ці супрацьдзейнічаць, тады на наступным крызісным этапе сітуацыя паўторыцца.
На жаль, бачу і тое, што журналісты не імкнуцца расьледваць гэтыя тэмы. Адна з прычын, каб не нашкодзіць усяму дэмакратычнаму руху. Так такое стаўленьне і маўчаньне, працяг дзейнасьці "авантурыстаў" і зьнішчае дэмакратычны рух. Дэмакратыя і свабода будуецца на адказнасьці. Іншага шляху не існуе.
https://m.youtube.com/watch?v=uLgSa_1TmcM
Вось не ведаю смяяцца тут, ці вельмі сьмяяцца. Русскія прапаганДзівы прапанууюць вярнуцца да ядзернага шантажу і падарваць тэрмаядзерную бомбу недзе над Сібір’ю (чаму не над Масквой), каб вярнуць сьвет ў далічбавую эпоху. (Таксама пакажчык узроўня іх ведаў).
Яна б ужо з радасьцю карысталася аналагавымі тэлефонамі па 2 капейкі з часоў СССР і можа туалетамі на вуліцах.
Але у гэтым пасляньні гучаць новыя інтанацыі - прызыў да самазьнішчэньня. Прызнаньне таго, што вайну яны прайгралі, калапс непазьбежны, таму і гучыць традыцыйна маскоўскае: паміраць дык з музыкай.
ФБ прыгадаў мне пра тэкст, які я напісаў у 2016 годзе, датычна стану палітычнай культуры ў беларускац апазіцыі. Ці нешта зьмянілася зараз? Ці ў нашу рэчаіснасьць прыйшлі новыя людзі, з новымі палітычнымі стандартамі і культурай? Як думаеце?
Чем будет Беларусь и белорусское общество в будущем, если в нем нет честных и принципиальных политиков? Тем, чем Беларусь есть сегодня.
Если политик готов поступиться собственными принцпами и убеждениями (если они у него есть), будьте уверены в том, что он спокойно продаст и вас и страну.
Почему умные люди, которые являются свидетелями повседневной лжи действующей власти и говорят, что это плохо, в тоже время, с таким усердием пытаются доказать, что для политики: беспринципность, ложь и безответственность - это нормально и, что не страшно, если оппозиционный политик в этом запачкан (компромисс важное дело).
Тогда я не понимаю, зачем вы, отрицающие мораль в политике, боретесь против нынешнего режима, который давно сделал политику аморальной? Почему бы взять и не оправдать Лукашенко за все его злодеяния?
Если вы не стремитесь сделать белорусскую политику лучше, чище и моральнее, то каково ваше стремление? Стать частью этой большой ЛЖИ? Но получается, что вы уже ее часть. А если так, то действующая власть отобрала не только свободу, но и завоевала ваши души и ваши умы, заставляя вас поверить в то, что политика - это исключительно грязное дело, для лживых и изворотливых людей.
Новые паўлікі марозавы, якія ганарацца тым, што яны вата (!)
Тут насамрэч трэба казаць не пра рашызм, ці пуцінізм, а ВАТНІЦТВА, як базавую ідэалогію Расеі.