usovpavel | Unsorted

Telegram-канал usovpavel - Usov Pavel

-

Обзор и анализ текущих политических событий. Беларусь и Мир.

Subscribe to a channel

Usov Pavel

1. Правядзеньне агульнай інфармацыйнай кампаніі па бясьпецы і супрацьдзеяньню лукашэнкаўскім сьпецслужбам. Мы функцыянуем ва ўмовах вайны (у прамым і пераносным сэнсе), але дэмакратычная супольнасьць непрыгатаванае на такое сістэмнае псіхалагічнае і інфармацыйнае супрацьстаяньне.

2. Стварэньне эфектыўнай сістэмы бясьпекі і фактычна контрвыведкі. Сёньня гэты пункт фактычна невыканальны. Той патэнцыял, які быў мабілізаваны ў 2020 годзе ў структуры ByPol цалкам вычарпаны. Шмат тых, хто мог бы стварыць патрэбную сістэму ўвайшоў у катэгорыю апазіцыйнага пралетарыяту. Структура развалілася, давер да дзьвух суб-структур зьнізіўся. Зразумела, што апазіцыі супрацьстаіць зладжаны, моцна цэнтралізаваны апарат, з дастатковым фінансаваньнем і вопытам. Пасьля 2020 году гэта апарат быў вычышчаны і стаў больш кансалідаваным і адданым "новаму парадку". Прадстаўнікі гэтага апарату лічаць асновай гэтага парадку. Стварыць альтэрнатыўную структуру такога ўзроўню практычна немагчыма. Але ў такім выпадку ў доўгатрэрміновым супрацьстаяньні з сістэмай апазіцыя прайграе.

3. Правядзеньне падобных ІПСО ў дачыненьні да сістэмы. Гэтым павінны былі б займацца адпаведныя структуры, але йх няма;

4. Узмацненьне маральнага і ідэлагічнага духу ўнутры дэмсупольнасьці, стварэньне "новага палітычнага кантракту". Перш за ўсе, гэта павінна адбыцца праз маральнае аднаўленьне апазіцыйных структур (празрыстасьць, адказансьць, сьціпласьць, дэмакратычнасьць). Пазбяганьне непатрэбнага пазыцыянаваньня "уданага жыцьця" прадстаўнікамі палітычнай арыстакратыі. З сацсетак павінны зьнікнуць здымкі з пляжаў, самалетаў, нью-йёркаў, лонданаў, парыжаў;

5. Сістэмная дапамога "апазіцыйнаму пралетарыяту", якая павінна сыходзіць з разуменьня таго, у якім стане знаходзіцца большасьць прадстаўнікоў беларускай эміграцыі (у тым ліку псіхалагічна-маральны). Ведаю, што ёсьць розныя ініцыятывы, якія рэалізуюць актыўнасьць і аказаньне гуманітарнай і маральнай дапамогі, але гэтая прастора вельмі сэгментавана. Магчыма патрэбны больш цэнтралізаваны падыход.

Читать полностью…

Usov Pavel

Палітычнае разслойваньне беларускай апазіцыі і "шоу ад КДБ"

СМІ ўжо аббегла навіна пра "доўгія рукі" КДБ, якія пралезлі нават на зачыненые Zoom сустрэчу-семінар па бясьпецы.
З аднаго боку, гэты "выпадак" (хаця і не першы), канешне сьведчыць пра тое, што вораг не сьпіць і будзе надалей дзейнічаць у такім фармаце.
За 2023 год, гэта ўжо другая даволі пасьпяховая і рэзанансная акцыя КДБ у кірунку інфармацыйнай дыскрэдытацыі беларускай апазіцыі. Раней, у такім жа фармаце, на вуду трапіла Вольга Кавалькова, якая вяла перамовы з расейскім "алігархам".
З іншага боку, апошняя аперацыя - з'яўляецца інфармацыйна-псіхалагічнай атакай на ўсю дэмакратычную супольнась. Гэта не інфільтрацыя, не сабатаж апазіцыйных струкутур, а стварэньне псіхалагічнай напружанасьці ў дэмсупольнасьці і параліжаваньне яе актыўнасьці. Безумоўна гэта ключовы пункт у супрацьстаяньні двух бакоў. Магчыма недзе стварэньне вобразу інфантыльнасьці і бездапаможнасьці апазіцыйных структур, з якіх робяць клоўнаў.
Так, ці інакш, сітуацыя, якая склалася з Алегам Аксенавым і "моладзевым хабам" патрабуе даволі глыбокага аналізу.

Перш за ўсе, трэба даць псіхалагічны партрэт беларускай супольнасьці, якая апынулася за мяжой пасьля 2020 году. Фактычна мы маем дачыненьне з працэсам сацыяльна-палітычнага разслойвайньня дэмакртычнай супольнасьці на дзьве вялікія групы, гэта: новая апазіцыйная "арыстакратыя" і апазіцыйны "пралетарыят". ( Адразу прашу, не шукаць нічога прынізлівага ў гэтым слове, гэта толькі ўмоўная сацыяльная дэфініцыя і выключна мае разуменьне сітуацыі).

Апазіцыйная арыстакратыя, яна ўключае ў сябе асобных палітычных лідэраў, кіраўнікоў фондаў, асобных грамадска-палітычных структур, уласны апазіцыйны наменклатурны апарат. Гэты слой не шматлікі і знаходзіцца ў больш менш камфортных матэрыяльных умовах, са статусам і прызнаньнем.

Матэрыяльнае забясьпячэньне, дзякуючы пазіцыям у структурах (з розных крыніц) дае йм магчымасьць прафесійна займацца апазіцыйнай дзейнасьцю, а міжнароднае "прызнаньне", паездкі ўмацоўваюць іх псіхалагічны камфорт і статус, асабліва ў параўнаньні з тым, што яны мелі да рэвалюцыі 2020 году.
Немалая колькасьць прадстаўнікоў фарміруючыйся"арыстакратыі" так захопленыя добрым жыцьцем, што дазваляюць рэгулярна выкладаць прыгожыя здымкі са сваіх нетанных падарожаў па сьвеце, з пляжаў і рэстарацый, з самітаў і прыемаў. Гэта пашырае разрыў з апазіцыйным пралетарыятам, тымі людзьмі, што засталіся ў краіне, так і большасьцю тых, хто апынуўся за мяжой.

Апазіцыйны пралетарыят

За аснову ў фарміраваньні вобразу пралетарыяту можна ўзяць таго ж сп. Аксенава. З большага "апазіцыйны пралетарыят", гэта людзі якія вымушаны цяжка працаваць, каб пракарміць сябе і сям'ю, немалую частку заробкаў траціцца на пражываньне. Фактычна яны не могуць займацца палітыкай (ды і якой формай палітыкі гэтыя людзі маглі б займацца (асноўная дзейнасьць засяроджана ў руках арыстакратыі). Збольшага не хапае часу, хаця і яны могуць схадзіць на мітынгі, сустрэчы, семінары. Але і такая актыўнасьць паступова спадае. Нярэдка гэта людзі якія ўжо фізічна і псіхалагічна стомленыя, расчараваныя, пакінутыя сам на сам са сваімі праблемамі. Без веры ў перамены і растучым недаверам да палітычнай "арыстакратыі".
Тут неабходна дадаць, што шмат прадстаўнікоў пралетарыяту страцілі свой сацыяльны статус (у параўнаньні з тым, што мелі да падзей 2020 году, што ўзмацняе іх псіхалагічныя фрустрацыі), а таксама апынуліся ў сітуацыі незапатрабаванасьці.

Нельга выключаць таго, што сярод апазіцыйнага пралетарыяту (ды і арыстакратыі, хоць у меншай ступені), ёсьць нямала тых, хто хацеў бы перагарнуць старонку.

Толькі палітычны фундаменталізм рэжыму Лукашэнкі ўтрымлівае ў людзей ненавісьць да яго, нават сярод тых, хто аслаб духам.

Канешне, застаецца шмат тых, хто жыве Ідэяй, і таму якой бы цяжкой не было жыцьцё ў выгнаньні, яны будуць працягваць барацьбу.

Читать полностью…

Usov Pavel

Расейскія СМІ актыўна тыражуюць словы Зяленскага (Блумбергу) пра магчымую падрыхтоўку "рэвалюцыі" - "майдана" ва Украіне.
Як мне падаецца само з’яўленьне гэтай тэмы ў інфармацыйнай прасторы вельмі небясьпечна. І будзе выкарыстоўвацца расейскімі інфармацыйнымі і палітычнымі актывамі для ўзмацненьня напружанасьці ўнутры грамадства і паміж рознымі дзяржаўнымі суб’ектамі.

З іншага боку, гэта можа быць інфармацыйнай падрыхтоўкай для таго, каб не праводзіць выбары. Але гуляцца ў выбары ва умовах вайны - самагубства для дзяржавы.
Гэта разумеюць ва Украіне, але не разумеюць на Захадзе (не ўсе).

Читать полностью…

Usov Pavel

Мапа геапалітычнай экспансіі Кітаю. У 2023 годзе зхявілася інфармацыя, што Кітай стварае паравайсковыя цэнтры на Кубе.

Читать полностью…

Usov Pavel

Размова. Задавайце пытаньні
https://www.youtube.com/watch?v=dYzAuRUoOag

Читать полностью…

Usov Pavel

Топ-1

На жаль, вось такія павярхоўныя людзі потым акрэсьліваюць падыходы да знешнепалітычных праблем. Яны не ведаюць ні гісторыі іншых краін, хаця б тых, пра якія кажуць, ні гісторыі ўласнай краіны.
Горш за ўсе, яны нават не намагаюцца разабрацца, ці зразумець, што адбываецца ў сьвеце, але прэтэндуюць на кіраваньне адной з самых магутных дзяржваў у сьвеце. Безумоўна, сітуацыя ў сваёй краіне і пошук рашэньняў больш важная справа, чым вайна ва Украіне, але лепей маўчаць, чым станавіцца карысным ідыётам, і ўпэўнена заяўляуь, што ва Украіне забаранілі хрысьціянства. Больш прымітыўных выказваньняў я пакуль яшчэ не чуў.

Читать полностью…

Usov Pavel

Псіхапалітыка - фарміраваньне патржбных мадэляў мысьленьня і паводзін.

Прыклад даволі пасьпяховай псіхалагічнай атакі і маніторынг паводзін насельніцтва краіны і рэакцыі сацыяльна-палітычных інстытутаў у краіне.

Беларусь 2018 год. Адна з першых расейскіх інфармацыйна-палітычных атак.
Інсульт у Лукашэнкі, ягоная хуткая сьмерць.

“Незыгарь“: Наши источники о болезни Лукашенко - в очень высоких кабинетах белорусской власти.
01.08.20
Гэтая атака паказала даволі высокі ўзровень маніпулятыўнасьці беларускіх незалежных СМІ і грамадства. Іх інфарматыўную арынтаванасьць на расейскія крыніцы і па сутнасьці залежнасьць у фарміраваньні інфармацыйнага кантэнту. Таксама, абсалютную нездольнасьць дзяржаўных інстытутаў хутка рэагаваць на такія выклікі, неразуменьня сур’езнасьці сітуацыі ў электроных каналах інфармацыі.

Гэта ва ўзмоцненным рэжыме паўтарылася ў 2020 годзе. Праз ўкіды і мэмы, Саша 3%, "Таракан". У 2021 і 2023 (сьмяротная хвароба Лукашэнкі).

Фактычна, расейскі інфармацыйны кантэнт дамінуе ў Беларусі і зараз.
Што паказала, чарговая сьмерць Пуціна. Канешне не беларусы былі мэтай уздзеяньня, яле гледзячы па рэакцыях каналаў, нас таксама моцна зачапіла і ў далейшым расейскія крыніцы будуць уплываць на палітычныя працэсы ў Беларусі.

Читать полностью…

Usov Pavel

Новы гістарычны трэш ад Пуціна. Можа ўжо варта Бытыю помнік ў Маскве паставіць.

Читать полностью…

Usov Pavel

Пуцін пакуль жывы. Чакаем другой часткі ў серыяле "паміраньне дыктатара". Але, "незалежная" аналітыка дзякуючы "некрамантыі" памірае рэальна.

Читать полностью…

Usov Pavel

Российские СМИ сообщают, что один из представителей высшего политического руководства ХАМАСа Муса Абу Марзук прибыл в Москву.

Цікава, ці завітае да Лукашэнкі?

Читать полностью…

Usov Pavel

Сеньняшняя размова на ЕР
https://www.youtube.com/watch?v=Ie9TmZqmGsw

Читать полностью…

Usov Pavel

Разважаньні па выбарах
https://youtu.be/Y5cBiHR_1V0

Читать полностью…

Usov Pavel

https://youtu.be/DdyehfMasKA?si=zmU0MpVmrcoK9Qi_

Читать полностью…

Usov Pavel

Вярнуўся ў поле
https://youtu.be/zO5ywcgE3do?si=117H1ur_aVS3ITtL

Читать полностью…

Usov Pavel

О! Это совершенно правильный тип мышления. Как сказал бы тов. Ленин, "верной дорогой". Возвращение к истокам рабства.
Царь и крепостное право. Только вот, все те кто радеет за возвращение царя уверены в том, что они будут дворянами, а не крепостными. Они будут кутить на балах и собирать подати с плетью в руках. Они (туры и азаренки) видят себя новой, неприкасаемой знатью, хозяевами страны. Только потом, это происходит всегда (закон истории), на смену самодержавию и тирании приходит кровавый, неудержимый бунт. Мечтающие о царе забывают о Разине, Пугачеве, Сталине.

Те, кто снит о возвращении сталинизма, почему-то считают, что будут оплотом режима, а не безимянными холмиками в лесах.
Если кто-то хочет увидеть корень, суть настоящего зла, внимательно посмотрите на лица говорящих и слушающих. Так умирает разум и оживают чудовища. (Анатомия зла).

Читать полностью…

Usov Pavel

Ведаючы сітуацыю ў апазіцыйным серадовішчы спецслужбы Лукашэнкі з лёгкасьцю могуць гэта выкарыстоўваць, асабліва вывучыўшы асобныя профілі людзей: іх жаданьні, слабасьці, фрустрацыі. Прыклад Кавальковай - прэстыж і грошы, яскрава гэта паказаў. Аксенава злавілі на высокай мэце: "місіі", пачуцьці справядлівасьці, павышэньню статуса (не бяруся даваць маральнай ацэнкі чалавека ў цэлым), ну і магчымасьці трошкі заробіць (хаця заробак, як мне думаецца павінен быў быць выкарыстаны для далейшай вербоўкі).

Прынадай для Аксёнава было тое, што "замежнікі" нібы адчуваюць, што грошы, якія выдзяляюцца на барацьбу, могуць раскрадацца прадстаўнікамі палітычнай арыстакратыі. Менавіта гэты наратыў, сёньня, адзін з распаўсюджаных ў дэмакратычнай супольнасьць. А дэманстрацыя "добрага жыцьця" апазіцыйнай арыстакратыі ўзмацняе гэтае бачаньне сярод людзей. І Аксенаў сьмела ўзяўся з гэтую працу.

Большасьць з такіх людзей як Аксёнаў ніколі не сутыкалася з практыкамі сьпецслужбаў, імі лёгка маніпуляваць і выкарыстоўваць. Гэта таксама паказалі 3 гады дзейнасьці апазіцыі і шматлікія скандалы з выцекамі інфармацыі, нават з закрытых сустрэч.
Сітуацыя ўскладняецца і праз адсутнасьць контрвывядоўчых структур у апазіцыі. Сваю негатыўную псіхалагічную ролю гуляе і высьмейваньне тэзаў, як паранаідальных, пра тое, што апазіцыйныя структуры могуць быць нашпігаваныя агентамі. Гэта прытупляе ўвагу і чуйнасьць ў ацэнцы сітуацыі і стварэньні механізмаў супрацьдзеяньня.

Варта дадаць, што і самыя цэнтральныя апазіцыйныя структуры імкнуцца прыхваць інфармацыю пра праблемы з бясьпекай, пра правалы і злівы, якія сталіся ў выніку дзейнасьці службаў Лукашэнкі, як гэта было з ЧКБ. Калі ж інфармацыя ўсплывае, то замест таго, каб прааналізаваць сітуацыю і стварыць контрсістэмы, узмоцніць уласную бясьпеку, гэтыя скандалы заціраюцца і хутка знікаюць з памяці. З часам сітуацыя паўторваецца і ў выніку церпяць простыя людзі.

Таму, шмат людзей проста не ведаюць, як актыўна працуе КДБ і ГУБАЗіК, не ведаюць і не разумеюць, якім чынам можна супрацьстаяць падобным уплывам, як і не ствараюцца механізмы па контрдзейнасьці.

Але вернімся да сітуацыі з Аксенавым. Ён ня быў агентам КДБ у класычным сэнсе гэтага слова, ня быў завербаваны наўпрост (яго выкарысталі). Дапускаю, што ён не пагодзіўся б на супрацоўніцтва, калі б ведаў, што за акцыяй стаіць лукашэнкаўская бясьпека. Думаю, што КДБ і не зьбіралася яго завербаваць, але мэтанакіравана стварала інфармацыйную бомбу для апазіцыі (упэўнена, што не апошнюю), таму наўпрост яго злілі пад час мерапрыемства.
З якой мэтай?

Першае. Стварыць ілюзію, што КДБ паўсюль, што усе пра ўсіх ведае, што мае сетку інфарматараў. Дзеля таго, каб узмоцніць эффект на прыканцы "праграмы" прапагандыст Тур зачытаў цэлы сьпіс людзей з розных мерапрыемстваў, які можна знайсьці ў любой аб'яве і на старонках СМІ;

Другое. Узмацніць недавер паміж асобнымі актывістамі і структурамі і паказаць йх неэфектыўнасьць у барацьбе з сістэмай. Магчыма, што псіхалагічная атака зьменшыць колькасьць людзей, ахвочых да апазіцыйных мерапрыемстваў. Раней КДБ і ГУБАЗіК дэманстравалі запісы з закрытых апазіцыйных відыё-канферэнцый;

Трэцьце. Асноўным аб'ектам уздзеяньня гэтага добра падрыхтаванага ШОУ павінна была і стала беларускае грамадства, якому прадэманстравалі "сілу і эфектыўнасьць КДБ". Таксама, такія шоу служаць унутранай ідэалагічнай кансалідацыі наменклатуры і бюракратычнага апарату. Таксама ўздзеяньне на палітычна "вагаючыхся" - не трэба зьвязвацца з апазіцыяй.

Чацьвертае. Апошнім часам інфармацыйнае і псіхалагічнае ўздзеяньне лукашэнкаўскіх службаў павялічылася. Думаю, гэта зьвязана з надыходзячай "выбарчай кампаніяй". Улады імкнуцца максімальнай нейтралізаваць любыя актыўнасьці ў Беларусі і інфармацыйныя ўплывы на грамадзян з-за мяжы. Кампанія 2024 павінна быць абсалютна стэрыльнай, бо сістэма рыхтуецца да 2025 году.

Што па ідэі павінна была б зрабіць апазіцыя з улікам гэтага ды іншых выпадкаў.

Читать полностью…

Usov Pavel

Стрым з палітолагам Паўлам Усавым на канале WARTA: адказы на пытаньні падпісчыкаў

Калі: панядзелак, а 13-й гадзіне па Менску (11 па Варшаве).

❗️Дасылайце вашыя пытаньні ў каментарах!

https://www.youtube.com/watch?v=6P24ciKpeOE

Читать полностью…

Usov Pavel

Это еще тот далекий 2018 год, мой взгляд на, казавшееся многим, безоблачное небо. Навеянное постоянными скандалами вокруг "Минского городового".

Некоторые итоги абсурдизации деятельности белорусских властей, а также процесса закабаления общества:
1. Слово президент можно использовать только в отношении главы государства и писать с большой "П";
2. Сбор на улице или дома в количестве больше трех персон без специального разрешения запрещено и приравнивается к несанкционированному митингу; Кстати это касается и религиозных собраний;
3. Хлопать в ладоши на улицах запрещено, и приравнивается к политической демонстрации;
4. Экстремистской считается фраза, "кто не скача, той Маскаль";
5. Хулиганством считается непочтительное отношение к скульптурам и иным изображением. Думаю здесь нужно ввести дополнительный закон, запрещающий приближение к памятнику, постаменту более чем на 1 метр, а также запрет фотографироваться с памятником без его письменного согласия;
6. Будет введен запрет на съемки представителей правоохранительных органов. Следом, запрет на съемки чиновников и президента, так как они могут быть использованы ненадлежащим образом. И, вообще, в момент проезда кортежа Лукашенко по улицам городов, все должны будут падать ниц.

Я думаю, что этим дело не закончится. В скором времени последует запрет на обсуждение политических тем в публичных местах, это приравняют к нецензурной брани. Публиковать критические материалы по поводу деятельности государственных учреждений и институтов, как порочащих честь и достоинство государства.
Однако, мне даже трудно представить до чего могут дойти острые умы наших чиновников.

Интересно, что будет, если втроем подойти к памятнику и похлопать в ладоши и скзать "Аминь"!?

Читать полностью…

Usov Pavel

Кітай - ЗША. Новыя полюсы

«Две такие большие страны, как Китай и США, не могут себе позволить повернуться друг к другу спиной. На планете Земля достаточно места, чтобы эти две страны были успешными».

Да адлігі ў адносінах дзьвух супер дзяржаваў далёка. Больш таго, супрацьстаяньне паміж бакамі будзе нарастаць. Але:
- Гэтая сустрэча паказвае, што ў сучасным глабальным сьвеце ізноў сфарміраваліся два полюсы ЗША і Кітай.
- Сеньня Кітай становіцца полюсам прыцягненьня і абароны ўсіх антызазодніх плыняў і дзяржаваў;
- Кітай выходзіць па-за межы эканамічнай экспансіі і становіцца геапалітычным гульцом. Магчыма Кітай будзе спрабаваць прадставіць сваю ідэалагічную і палітычную альтэрнатыву заходняй сістэме і філасофіі.

- Расея становіцца сатэлітам Кітаю, Байдэн абмяркоўвае з Сі аспекты зьвязаныя з расейскай палітыкай, падкрэсьлівае важную ролю Пекіна ў дзеяньнях Масквы. Гэта выглядае так, як бы гаворка вялася пра Пхеньян. І сапраўды, можна ўжо дапусьціць, што ад пазіцыі Кітаю залежыць кірунак вайны ва Украіне;

- Ускосна развіваецца тэма сьферы уплываў, і Расея хіба ўжо разглядаецца як магчымы суб’ект уплываў Кітаю.
- Зараз Расея ўжо выступае ў той ролі ў якой выступаў калісьці Кітай ў 70-х гадах ХХ стагоддзя;

У любым выпадку сустрэча Байдэна і Сі Дзы Піна ідэалагічнае і геапалітычнае прыніжэньне Расеі і падкрэсьлівае яе паступовую перэферызацыю;

Читать полностью…

Usov Pavel

Без сумневу, калі дапусьціць (як піша WP), што украінскія сьпецслужбы спрычыніліся да атакі на Nord Stream, гэта можа сьведчыць толькі пра вельмі высокі ўзровень выведкі і падрыхтоўкі украінцаў. Моцнае і пасьпяховае дзеяньне.

Але, у сеньняшнім кантэксьце палітычных зносін з Захадам, дзе не ўсе так добра, інфармацыя і сьведчаньне ўдзелу украінцаў у падрыве трубы, можа сур’ёзна, у негатыўны бок, паўплываць на адносіны з Еўропай, асабліва зь Нямеччынай і Скандынаўскімі краінамі. (Падрыў адбыўся ў выключнай эканамічнай зоне Швецыі і Даніі). Могуць прыпыніцца пастаўкі зброі, як мінімум.

Інфармацыя пра дыверсію WP апублікавала, як раз у час, калі галасы пра "перамовы" з Расеяй пачалі гучаць часьцей. Можна дапусьціць, што нейкая заходняя выведка адмыслова зліла інфармацыю пра выбух.

Мне падаецца, што калі б украінскі бок заявіў бы пра гэта год назад, дадзены факт мог бы мець менш негатыўных наступстваў для Кіева ў палітычным сэнсе, чым магчыма зараз. Бо мабілізацыйны патэнцыял і маральная падтрымка была вельмі вялікай.

Читать полностью…

Usov Pavel

Польша ўсе ж ўвайшла ў палітычны крызіс. Не гледзячы на тое, што большасьць у Сэйме атрымала апазіцыйная кааліцыя, прэзідэнт Дуда запусьціў працэс, пры якім урад будзе фарміраваць прадстаўнік парламентскай меншасьці ПіС, дзейсны ПМ Маравецкі.
Робіцца гэта дзеля таго, каб зацягнуць прыход да ўлады апазіцыі, пасьпець перакіраваць палітычныя і фінансавыя актывы, а магчыма і перакупіць дэпутатаў апазіцыі і стварыць ўласную кааліцыю. Потым яе расфарміраваць і правесьці новыя выбары.

Сфарміраваны ўрад так ці інакш павінен быць зацьверджаны большасьцю Сейма, што не будзе зроблена (калі не перакупяць дэпутатаў), так ці інакш гэтыя гульні з зацягваньнем часу, маніпуляцыямі хутчэй за ўсе зацягнецца да студзеня 2024 года. Фактычна перыяд безураддзя. Ніякіх сур’езных рашэньняў прыняць будзе немагчыма, краіна ўвойдзе ў перыяд турбулентнасьці.

Читать полностью…

Usov Pavel

Беларусь продолжают усиленно марать в грязи и крови. Молодые инициативные служители режима (некий молодежный парламент) на территоррии оккупированного Донбасса, "сажают" деревья. Они наверное уверенны в том, что Лукашенко будет править вечно.

Читать полностью…

Usov Pavel

Лента абмяркоўвае словы нейкага расейскага "ліберала" Адагамава, які пасьмяяўся з беларускага вымаўленьня слоў: сэрыя, Дынама, Трохматчавы. Што мы нібы "каверкаем" велікій русскій.
Я вось хацеў бы яго запытаць, дзе у пералічаных йм словах можна знайсьці хоць адно русское слова? Сэрыя, матч, Дынама такімі не з’яўляюцца. Можа хопіць ужо рускім каверкаць лацінскую і ангельскую мовы?

Читать полностью…

Usov Pavel

У гэтым годзе Лукашэнку "умирали" разоў пяць. Апошняя сьмерць была некалькі месяцаў таму, яго ажно маскоўскія лекары адкачвалі. Ці з Масквы прыяжджалі, ці ў Маскву вазілі.

Наколькі памятаю, гарантыі сьмяротнай хваробы і канчатковага паміраньня Лукашэнкі даваў Валеры Цапкала. Ён спасылаўся на самыя дакладныя крыніцы крамлёўскіх лекараў.
Як бачым сёньня, Лукашэнка жывы і здаровы.
Зараз прышла чарга паміраць Пуціну, прычым, ягоная сьмерць апісана проста ў дробезях. (Упаў з ложка, корчыўся, астаноўка сэрца). Як з Лукашэнка, які то пад стол хаваўся, то ў шафу залазіў пад час пратэстаў.

Навошта і зь якой мэтай распаўсюджваюцца такія плёткі?
1. Знешняя дэзінфармацыя і пераключэньне ўвагі (асабліва СМІ) з важных падзей;
2. Пераправерка атачэньня на лаяльнасьць і выяўленьне ўнутраных выцекаў;
3. Дэскрыдытацыя апазіцыйных "аналітыкаў", а таксама палітыкаў, якія ўжо пачынаюць дзяліць тэчкі, як было ў сітуацыі з Прыгожыным.
Заўважце, што ў апошнія 2 гады Пуцін і Лукашэнка пачалі паміраць значна часьцей, чым гэта было да 2020-2022 гадоў.
4. Знешнія ўкіды, для ацэнкі ўнутранай стабільнасьці і кансалідацыі сістэмы ў перыяд крызісу;
5. Унутраныя "вучэньні" дзеля разуменьня таго, як не дапусьціць развалу сістэму ў сітуацыі рэальнай сьмерці. У адрозьненьні ад сістэм ХХ стагоддзя, сеньняшнія неааўтарытарызмы імкнуцца прааналізаваць і мінімалізаваць наступствы. Удана: Азербайджан, Узбекістан. Няўдана - Казахстан.
6. Ну і канешне, падняць хайп, каб набраць падпішчыкаў.

Той факт, што Пуцін "памёр", а сістэма працягвае функцыянаваць ў звычайным рэжыме, сьведчыць пра тое, што яна мае даволі моцныя засобы вытрываласьці і сьмерць дыктатара, яшчэ не азначае сьмерці сістэмы.

Читать полностью…

Usov Pavel

Пионер! Ты, готов!? Всегда готов! Во имя, Отца, Сына, Святаго Духа, Ленина, Сталина, Путина и Лукашенко.

Читать полностью…

Usov Pavel

Рэжым. Сістэма. Апазіцыя.
Апазіцыйна-дэмакратычная прастора схлопваецца да стану перад 2020 году. Лукашэнка аднавіў эфектыўны кантроль над палітычнай прасторай у Беларусі. Не гледзячы на працэдуральна-псіхалагічную нелегітымнасьць персанальна яго, сам палітычны парадак, як і дзяржаўны лад легітымізуецца і падтрымліваецца штодзеннымі практыкамі грамадзян. Школы, шпіталі, крамы, сьветафоры працуюць, заробкі выплочваюцца, дэфіцыту базавых тавараў няма. Менавіта штодзеннасьць грамадзянскіх практык з’яўляецца сьведчаньнем падтрымкі існуючага палітычнага парадку.
Гэта псіхалагічная адаптацыя да новай рэчаіснасьці і ўспрыняцьцё Лукашэнкі і ягонай сістэмы як непазьбежнае Зло. Ну ёсьць і ёсьць, а жыць та трэба. Прапаганда, ды сам Лукашэнка наўпрост усоўваюць гэтую думку ў голавы людзей. Асабліва Азаронак і Тур. "Так, мы хамы, лайно, суцэльныя бастарды і вы з гэтым нічога ўрабіць не можаце. Прыміце як дадзенасьць". Тур нават прапануе прыдаць і без таго манархічнаму праўленьню Лукашэнкі статус царату. Адным з асьпектаў падтрымкі палітычнага парадку з’яўляецца выкананьне загадаў сілавымі структурамі. Яны гэты парадак твораць і сочаць за рэалізацыяй штодзенных практык. Больш таго, амаль усе сацыяльныя інстытуты ўключыліся ў працэс кааптацыі непазьбежнага блага ў сьвядомасьць іншых грамадзян і мадэлі йх паводзінаў. Хтосьці атаясамлівае сябе з гэтым парадкам, хтосьці (што горш), робіць гэта дзеля выжываньня, разумеючы, што ў бліжэйшы час нічога не зьменіцца.
Для сістэмы, персанальна для Лукашэнкі, зараз ёсьць толькі дзьве сур’ёзныя пагрозы:
1. Рэальная перамога Украіны ў вайне;
2. Нейкая стратэгія Пуціна ў дачыненьні да Беларусі. А). Канчатковая інтэграцыя; Б). Перасоўваньне Лукашэнкі з пасады "прэзідэнта" на ролю кіраўніка прэзідыюма УНС.
Прэ гэтым рэпрэсіі і тэрор у краіне павінны нейкім чынам паказаць Пуціну, што толькі Лукашэнка можа забясьпечыць стабільнасьць і парадак у Беларусі. (Як Кадыраў у Чачні).
Датычна расейскіх сцэнароў, то тут можа быць шмат варыянтаў. Я асабіста, пакуль не бачу, каб у Масквы была неабходнасьць рэалізоўваць аперацыю "Тэтрыс".

У сваю чаргу, ва ўмовах новага парадку дэмакратычная супольнасьць у замежжы не ў стане выпрацаваць і тым больш рэалізаваць эфектыўную стратэгію па дэмантажу сістэмы і перахопу ўлады. Дзеля гэтага няма ўласных рэсурсаў і магчымасьцяў. Канешне, перамога Украіны (пытаньне, "калі"), можа стварыць прадумовы для нейкіх працэсаў у краіне (шмат варыянтаў), але ўключэньне апазіцыі ў гэты працэс будзе залежыць ад яе стану. Можна дапусьціць, што "перамога" дасьць імпульс для новай мабілізацыі ўнутры Беларусі і за мяжой, але ўлічваючы тое, як была спушчаная энэргія пратэсту ў 2020-2021 годзе, не ўпэўнены ў тым, што апазіцыйныя структуры будуць у стане эффектыўна кіраваць мабілізацыяй грамадства ў 202...- 203...
(Я пакуль нават не пабачыў разгорнутага плану дзеяньня ў сітуацыі "калі". Паспрабую ў бліжэйшы час напісаць сваё разуменьне сітуацыі).
Тым больш, у гэтых абставінах трэба ўлічваць узровень грамадскага даверу да апазіцыйных структур. А ён будзе малець. Адзіным варыянтам дзеяньня апазіцыі у дадзеных абставінах з’яўляецца захаваньне маральна-палітычнага аўтарытэту і развіцьцё структур. А гэта можна зрабіць толькі пры ўмовах поўнай трансфармацыі апазіцыйнай дзейнасьці, у якой ключовую ролю будзе гуляць інстытут палітычнай рэпутацыі.
Без гэтага апазіцыя як такая будзе хутка губляць і ўплыў і давер. Будзе таксама падаць (ужо спала) цікаўнасьць да палітыкі нават у эміграцыі, а значыць і спыненьня прытоку новых людзей ў апазіцыйныя структуры, а значыць і разьвіцьцё апошніх. Ужо зараз відавочна, што практыкі шмат якіх апазіцыйных палітыкаў скіраваныя на захаваньне свайх нічым не абмежаваных пазіцый у структурах. Бо натуральна, гэта пытаньне не толькі амбіцый, але элементарнага матэрыяльнага забясьпячэньня.
Калі апошняе стане фундаментам дзеяньня апазіцыйных актывістаў, нвўрацьці можна будзе чакаць пасьпяховых дзеяньняў у крытычны для сістэмы перыяд.

Читать полностью…

Usov Pavel

Праблема існаваньня сістэмы-Лукашэнкі ў тым, што немагчыма пабудаваць рэальную антысістэму, на дэмакратычных прынцыпах, і дэмакратычнай культуры.

Ніжэй тэкст-успаміны беларускай журналісткі Любові Лунёвай

https://www.facebook.com/100001291200858/posts/pfbid02GNWDzTdikwXkxr36VeTJnGZiTeJasyHoQ3dtVgJBryGC9MGoTNjpPvodYcjpfS1Al/

Как я ушла з РАДЫЁ СВАБОДА. Вот теперь расскажу. Официальная причина — непродление аккредитации МИД, без которой корреспонденту иностранного СМИ работать запрещено. Поводом стал один репортаж о волне репрессий против активистов. Среди прочих упоминалась одна девушка, которая работала переводчицей в фирме кажется «AgrimatCo». Фирма якобы занималась поставками сельхозтехники. Её директор был арабом из Иордании, а основатель и президент — из Кипра. За день до увольнения в фирму пришли «товарищи» устанавливать «какие-то штуки безопасности на компьютеры» и видеокамеры. Те же «товарищи» взяли в ОК дела всех сотрудников и тут обнаружилось, что одна девушка сябра «Маладога фронта». А вскоре перепуганный директор вызвал её и сообщил, что она должна уйти.

Через пару дней после выхода сюжета на каком-то приёме посол Палестины накидывается на ребят из «Маладога фронту» со словами: «зачем рассказали АМЕРИКАНСКОЙ радиостанции, что приходили на фирму ЕГО ДРУГА те «товарищи»». Посыпались звонки в редакцию. Руководитель офиса Жданко требовал от меня что-то сделать. Что? Я исказила информацию? Нет. Так что тогда? Как-то вызвал меня в кабинет, а там сидит секретарша из той фирмы. Требует опровержение. Чего именно? Оказывается надо было у них сначала разрешение спросить, а потом писать… Жданко при мне попросил её написать на меня жалобу в МИД, мол там разберутся…

Но я ещё успела сходить на защиту диссертации посла. Это был Мунтасер Абу Зейд. На защиту меня позвал Яков Басин. Нас там явно не ждали. Что б не быть голословной, скажу, что источниками научного шедевра были статьи Примакова в газете «Труд», опубликованные в 70-х годах… Было видно как неудобно чувствуют себя члены комиссии (а это же ещё и мои бывшие преподаватели). Ответов на вопросы по существу мы не услышали. Хотя у соискателя перед носом на столе была бумажка. В основном сыпались обвинения в адрес Израиля. Но ведь это не первокурсник и защита же не курсовой!.. Но он должен быть «остепенён» потому как скоро ему возвращаться. А со степенью-то можно и министерство какое возглавить. Не возглавил. Поехал послом в Казахстан. За 2,5 месяца до разгона демонстрации 2010 года Лукашенко на прощание ему ласково сказал: "Самая неприятная миссия президента, когда расстаешься с послами, особенно со своими друзьями. Если бы у нас все послы иностранных государств были, как вы, у нас, наверное, не было бы проблем во взаимоотношениях с другими странами».

Руководитель Радыё Свабода Александр Лукашук не стал поднимать шум из-за того, что журналисту, который освещал уличные акции и суды, МИД накануне выборов не дал аккредитацию. Работать без неё было нельзя. Ещё было радио и мой голос был узнаваем. Я ушла сама. Потом не раз слышала, что начальство говорило, что я просто решила отдохнуть. Это был период, когда у меня на руках умерли от рака с интервалом в три года родители, а сын стал студентом. Ну, а я, конечно, без средств к существованию решила просто отдохнуть. И при чём тут посол Палестины спросите вы. Кажется ни при чём.

Читать полностью…

Usov Pavel

Пачынаем
https://youtu.be/zFK7_p4iQbs

Читать полностью…

Usov Pavel

У чарговы раз дэмакратыя ў Польшчы перамагла, а разам з ёю ў краіне будзе лева-ліберальны ўрад PiS 36,8%, KO-31.6%, Trzecia Droga 13%, Lewica 8.6%. Партыя права і справедлівасьць павінна будзе сыйсьці з палітычнага алімпу.
Падабаецца рыторыка ПіС. Прызнаньне паразы, без гістэрык. Узважана і спакойна.

Читать полностью…

Usov Pavel

Таму патрэбна арганізацыя (і вельмі якасная) выбараў у парапарламент, каб у 2025 годзе Ціханоўская магла атрымаць, ці зацьвердзіць свой электаральны/палітычны статус.
Ізноў, ужо зараз неабходныя распісаныя механізмы, працэдуры і дакументы (унутраная канстытуцыя), каб гэта хоць нейкім чынам выглядала дэмакратычна.

4. Гледзячы на тое, як разгортваюцца падзеі, і бяручы пад увагу працэсы, якія адбываліся да 2020 году, то Захад бліжэй да 2025 і асабліва пасьля 2025 году пачне шукаць магчымасьцяў камунікацыі з лукашэнкаўскай уладай (пры умове, што будзе працягвацца вайна, альбо наступіць перамр’е, а Беларусь яшчэ захавае форму незалежнай краіны). Парадаксальна, але зьнішчэньне незалежнасьці Беларусі захавае "статус" і прадоўжыць жыцьцё існуючых апазіцыйных структур.

Читать полностью…
Subscribe to a channel