Павел Усов, паплечнiк сьвятого Зянона и большой друг зелёного змия, вышел из штопора и "зьняпраўдзіў" хлусьню рэжымных прапагандыстаў. Ну, это такая древняя традиция: даже если пропаганда покажет видео, как змагар без взаимности сношает козу, змагар не моргнув глазом скажет, что "гэта усё фэйк". И другие змагары сделают вид, что поверили. Потому что сами такие же гнилые, как тот стукач Аксёнов.
Усов знает, что это говорил. Его собеседники знают, что он это говорил. Другие фигуранты большого цитатника на ОНТ помнят, что наговорили с три короба. Их собеседники - тоже. Те, кто в цитатник пока не попал, тоже знают, что их дотошно зафиксированные спичи в любой момент могут появиться в телевизоре. Они - знают, а КГБ - располагает. Поэтому в тусовочке царит удивительная круговая порука, когда все друг друга считают дерьмом, стучат друг на друга, но на публике делают морду кирпичом и разыгрывают комедию про провокации и фейки спецслужб.
Интересный убеглых морально-психологический климат в трудовом коллективе.
Обсуждение | Прислать новость
Афганистан лидирует в рейтинге Global Peace Index десяти самых опасных стран планеты по состоянию на конец осени 2023 года. В целом ТОП-10 выглядит следующим образом: 1. Афганистан, 2. Йемен, 3. Сирия, 4. Южный Судан, 5. Демократическая Республика Конго, 6. Российская Федерация, 7. Украина, 8. Сомали, 9. Судан, 10. Ирак.
https://ceapp.info/2023/12/mir-v-ogne-vozmozhnye-vojny-i-potencialnye-voennye-konflikty/
Я стал таким влиятельным, что лукашенковская пропаганда фабрикует целые цитаты, а потом их же и цитирует. Ну хотя бы чуточку достоверности.
Тут очевидный метод "гнилой селедки": опозицию мной дискредитировать, ну и заодно меня мною же.
Дешево, но эффективно.
Историческая роль русской либеральной интеллигенции в том, чтобы находиться в постоянном заблуждении по отношению к своему народу и власти.
Народ они считают глобокодуховным, стремящимя к к свободе и просвящению, а власть пусть и плохая, коррумпированная, но все же, прогрессивная, рациональная и тоже кое-где просвящянная по западному образцу. Многие из них верят в духовную и историческую миссию России как державы-империи. И своей деятельностью русская интеллигенция распространяет свои заблуждения и мифы в других культурах.
Потом наступает 24 февраля 2022 года и они (интеллигенция) все в шоке, несмотря на 20 лет правления Путина, 2014 год, 70 лет коммунизма и империализма. Они в ступоре и совершенно не понимают как такое чудовищное преступление могла быть совершенно, под торжествующие крики и соучастие народа с его глубинной тягой к "свободе" и просвещению.
2022 год действительно показал, как далеки они от народа и понимания замыслов власти.
Но зато потом, русский интеллигент сидя в Париже или Берлине на культурном мероприятии с глубокой грустью рассуждает о том, как он и его коллеги ошибались насчет народа и власти, что народ российский оказывается не такой, он груб и неотесан и жаждет крови и насилия, а власть только прикрывалась западничеством, но по сути своей она коварна и тоталитарна.
Публика, сочувственно слушая эти признания и духовное самобичевание "поражается" глубине мысли и продолжает восхищаться глубокой русской культуре и духовности. Ведь им приоткрывают загадки русской души и власти, такой коварной и жестокой, разрушают мифы, которые с таким усердием им вдалбливали в головы, создавая новые.
Да, русская интеллигенция существует для того, чтобы заблуждаться, ну и еще время от времени заявлять о смерти тирана и скором освобождении России.
Лепш за любы аналіз. "Саміт" АДКБ у Менску. Вынікі. Такое ўражаньне, што гэта пахавальная каманда.
Читать полностью…Похоже, мы нашли сотрудника «КГБ», который переводил деньги активисту Аксенову – организатору скандальной конференции в Молодежном хабе в Варшаве
В субботу в Беларусском молодежном хабе произошел скандал. Во время конференции по безопасности на связь с участниками вышел замначальника следственного управления «КГБ» Константин Бычек. Выяснилось, что чекисты год манипулировали активистом БХД Олегом Аксеновым, который был одним из организаторов мероприятия.
Он нашел в интернете вакансию «внештатного аудитора Счетной палаты ЕС» и решил предложить свои услуги. Связь с ним через телеграм держал некий Андрей, который якобы представлял подразделение органа ЕС. Он давал Аксенову задания посещать мероприятия демократических сил и писать о них отчеты – якобы для контроля за целевым использованием грантов. Аксенова не смутило, что представитель органа Евросоюза общается с ним на русском языке.
За работу активисту приходили переводы с польского счета на имя Антона Лемешева. Судя по транслитерации имени и фамилии, счет был открыт именно беларусом. В сообществе с «КиберПартизанами», нам удалось выяснить, кому, скорее всего, принадлежит счет.
Антон Лемешев родом из Могилева, учился в Беларусско-Российском университете. Служил во внутренних войсках. Его часть позже была реорганизована в отдельную специальную милицейскую бригаду. Судя по соцсетям, он бывал в Польше, у него есть польские знакомые.
О его гражданской работе после 2016 года ничего неизвестно. Скорее всего, Лемешев как минимум сотрудничает с «КГБ». Он приезжал в Польшу для открытия счета в банке, с которого затем переводились деньги Аксенову. Играл ли Лемешев более значительную роль в этой операции, пока неизвестно.
#ЭксклюзивБГМ
Дадатковы пункт.
Аксенаў, як аказалася, яшчэ і пасылаў інфармацыю пра палякаў. То, бок дадтковая мэта стварыць недавер і крытычны падыход з боку польскіх структур да беларускай апазіцыі.
Ведаючы сітуацыю ў апазіцыйным серадовішчы спецслужбы Лукашэнкі з лёгкасьцю могуць гэта выкарыстоўваць, асабліва вывучыўшы асобныя профілі людзей: іх жаданьні, слабасьці, фрустрацыі. Прыклад Кавальковай - прэстыж і грошы, яскрава гэта паказаў. Аксенава злавілі на высокай мэце: "місіі", пачуцьці справядлівасьці, павышэньню статуса (не бяруся даваць маральнай ацэнкі чалавека ў цэлым), ну і магчымасьці трошкі заробіць (хаця заробак, як мне думаецца павінен быў быць выкарыстаны для далейшай вербоўкі).
Прынадай для Аксёнава было тое, што "замежнікі" нібы адчуваюць, што грошы, якія выдзяляюцца на барацьбу, могуць раскрадацца прадстаўнікамі палітычнай арыстакратыі. Менавіта гэты наратыў, сёньня, адзін з распаўсюджаных ў дэмакратычнай супольнасьць. А дэманстрацыя "добрага жыцьця" апазіцыйнай арыстакратыі ўзмацняе гэтае бачаньне сярод людзей. І Аксенаў сьмела ўзяўся з гэтую працу.
Большасьць з такіх людзей як Аксёнаў ніколі не сутыкалася з практыкамі сьпецслужбаў, імі лёгка маніпуляваць і выкарыстоўваць. Гэта таксама паказалі 3 гады дзейнасьці апазіцыі і шматлікія скандалы з выцекамі інфармацыі, нават з закрытых сустрэч.
Сітуацыя ўскладняецца і праз адсутнасьць контрвывядоўчых структур у апазіцыі. Сваю негатыўную псіхалагічную ролю гуляе і высьмейваньне тэзаў, як паранаідальных, пра тое, што апазіцыйныя структуры могуць быць нашпігаваныя агентамі. Гэта прытупляе ўвагу і чуйнасьць ў ацэнцы сітуацыі і стварэньні механізмаў супрацьдзеяньня.
Варта дадаць, што і самыя цэнтральныя апазіцыйныя структуры імкнуцца прыхваць інфармацыю пра праблемы з бясьпекай, пра правалы і злівы, якія сталіся ў выніку дзейнасьці службаў Лукашэнкі, як гэта было з ЧКБ. Калі ж інфармацыя ўсплывае, то замест таго, каб прааналізаваць сітуацыю і стварыць контрсістэмы, узмоцніць уласную бясьпеку, гэтыя скандалы заціраюцца і хутка знікаюць з памяці. З часам сітуацыя паўторваецца і ў выніку церпяць простыя людзі.
Таму, шмат людзей проста не ведаюць, як актыўна працуе КДБ і ГУБАЗіК, не ведаюць і не разумеюць, якім чынам можна супрацьстаяць падобным уплывам, як і не ствараюцца механізмы па контрдзейнасьці.
Але вернімся да сітуацыі з Аксенавым. Ён ня быў агентам КДБ у класычным сэнсе гэтага слова, ня быў завербаваны наўпрост (яго выкарысталі). Дапускаю, што ён не пагодзіўся б на супрацоўніцтва, калі б ведаў, што за акцыяй стаіць лукашэнкаўская бясьпека. Думаю, што КДБ і не зьбіралася яго завербаваць, але мэтанакіравана стварала інфармацыйную бомбу для апазіцыі (упэўнена, што не апошнюю), таму наўпрост яго злілі пад час мерапрыемства.
З якой мэтай?
Першае. Стварыць ілюзію, што КДБ паўсюль, што усе пра ўсіх ведае, што мае сетку інфарматараў. Дзеля таго, каб узмоцніць эффект на прыканцы "праграмы" прапагандыст Тур зачытаў цэлы сьпіс людзей з розных мерапрыемстваў, які можна знайсьці ў любой аб'яве і на старонках СМІ;
Другое. Узмацніць недавер паміж асобнымі актывістамі і структурамі і паказаць йх неэфектыўнасьць у барацьбе з сістэмай. Магчыма, што псіхалагічная атака зьменшыць колькасьць людзей, ахвочых да апазіцыйных мерапрыемстваў. Раней КДБ і ГУБАЗіК дэманстравалі запісы з закрытых апазіцыйных відыё-канферэнцый;
Трэцьце. Асноўным аб'ектам уздзеяньня гэтага добра падрыхтаванага ШОУ павінна была і стала беларускае грамадства, якому прадэманстравалі "сілу і эфектыўнасьць КДБ". Таксама, такія шоу служаць унутранай ідэалагічнай кансалідацыі наменклатуры і бюракратычнага апарату. Таксама ўздзеяньне на палітычна "вагаючыхся" - не трэба зьвязвацца з апазіцыяй.
Чацьвертае. Апошнім часам інфармацыйнае і псіхалагічнае ўздзеяньне лукашэнкаўскіх службаў павялічылася. Думаю, гэта зьвязана з надыходзячай "выбарчай кампаніяй". Улады імкнуцца максімальнай нейтралізаваць любыя актыўнасьці ў Беларусі і інфармацыйныя ўплывы на грамадзян з-за мяжы. Кампанія 2024 павінна быць абсалютна стэрыльнай, бо сістэма рыхтуецца да 2025 году.
Што па ідэі павінна была б зрабіць апазіцыя з улікам гэтага ды іншых выпадкаў.
Стрым з палітолагам Паўлам Усавым на канале WARTA: адказы на пытаньні падпісчыкаў
Калі: панядзелак, а 13-й гадзіне па Менску (11 па Варшаве).
❗️Дасылайце вашыя пытаньні ў каментарах!
https://www.youtube.com/watch?v=6P24ciKpeOE
Это еще тот далекий 2018 год, мой взгляд на, казавшееся многим, безоблачное небо. Навеянное постоянными скандалами вокруг "Минского городового".
Некоторые итоги абсурдизации деятельности белорусских властей, а также процесса закабаления общества:
1. Слово президент можно использовать только в отношении главы государства и писать с большой "П";
2. Сбор на улице или дома в количестве больше трех персон без специального разрешения запрещено и приравнивается к несанкционированному митингу; Кстати это касается и религиозных собраний;
3. Хлопать в ладоши на улицах запрещено, и приравнивается к политической демонстрации;
4. Экстремистской считается фраза, "кто не скача, той Маскаль";
5. Хулиганством считается непочтительное отношение к скульптурам и иным изображением. Думаю здесь нужно ввести дополнительный закон, запрещающий приближение к памятнику, постаменту более чем на 1 метр, а также запрет фотографироваться с памятником без его письменного согласия;
6. Будет введен запрет на съемки представителей правоохранительных органов. Следом, запрет на съемки чиновников и президента, так как они могут быть использованы ненадлежащим образом. И, вообще, в момент проезда кортежа Лукашенко по улицам городов, все должны будут падать ниц.
Я думаю, что этим дело не закончится. В скором времени последует запрет на обсуждение политических тем в публичных местах, это приравняют к нецензурной брани. Публиковать критические материалы по поводу деятельности государственных учреждений и институтов, как порочащих честь и достоинство государства.
Однако, мне даже трудно представить до чего могут дойти острые умы наших чиновников.
Интересно, что будет, если втроем подойти к памятнику и похлопать в ладоши и скзать "Аминь"!?
Кітай - ЗША. Новыя полюсы
«Две такие большие страны, как Китай и США, не могут себе позволить повернуться друг к другу спиной. На планете Земля достаточно места, чтобы эти две страны были успешными».
Да адлігі ў адносінах дзьвух супер дзяржаваў далёка. Больш таго, супрацьстаяньне паміж бакамі будзе нарастаць. Але:
- Гэтая сустрэча паказвае, што ў сучасным глабальным сьвеце ізноў сфарміраваліся два полюсы ЗША і Кітай.
- Сеньня Кітай становіцца полюсам прыцягненьня і абароны ўсіх антызазодніх плыняў і дзяржаваў;
- Кітай выходзіць па-за межы эканамічнай экспансіі і становіцца геапалітычным гульцом. Магчыма Кітай будзе спрабаваць прадставіць сваю ідэалагічную і палітычную альтэрнатыву заходняй сістэме і філасофіі.
- Расея становіцца сатэлітам Кітаю, Байдэн абмяркоўвае з Сі аспекты зьвязаныя з расейскай палітыкай, падкрэсьлівае важную ролю Пекіна ў дзеяньнях Масквы. Гэта выглядае так, як бы гаворка вялася пра Пхеньян. І сапраўды, можна ўжо дапусьціць, што ад пазіцыі Кітаю залежыць кірунак вайны ва Украіне;
- Ускосна развіваецца тэма сьферы уплываў, і Расея хіба ўжо разглядаецца як магчымы суб’ект уплываў Кітаю.
- Зараз Расея ўжо выступае ў той ролі ў якой выступаў калісьці Кітай ў 70-х гадах ХХ стагоддзя;
У любым выпадку сустрэча Байдэна і Сі Дзы Піна ідэалагічнае і геапалітычнае прыніжэньне Расеі і падкрэсьлівае яе паступовую перэферызацыю;
Без сумневу, калі дапусьціць (як піша WP), што украінскія сьпецслужбы спрычыніліся да атакі на Nord Stream, гэта можа сьведчыць толькі пра вельмі высокі ўзровень выведкі і падрыхтоўкі украінцаў. Моцнае і пасьпяховае дзеяньне.
Але, у сеньняшнім кантэксьце палітычных зносін з Захадам, дзе не ўсе так добра, інфармацыя і сьведчаньне ўдзелу украінцаў у падрыве трубы, можа сур’ёзна, у негатыўны бок, паўплываць на адносіны з Еўропай, асабліва зь Нямеччынай і Скандынаўскімі краінамі. (Падрыў адбыўся ў выключнай эканамічнай зоне Швецыі і Даніі). Могуць прыпыніцца пастаўкі зброі, як мінімум.
Інфармацыя пра дыверсію WP апублікавала, як раз у час, калі галасы пра "перамовы" з Расеяй пачалі гучаць часьцей. Можна дапусьціць, што нейкая заходняя выведка адмыслова зліла інфармацыю пра выбух.
Мне падаецца, што калі б украінскі бок заявіў бы пра гэта год назад, дадзены факт мог бы мець менш негатыўных наступстваў для Кіева ў палітычным сэнсе, чым магчыма зараз. Бо мабілізацыйны патэнцыял і маральная падтрымка была вельмі вялікай.
Польша ўсе ж ўвайшла ў палітычны крызіс. Не гледзячы на тое, што большасьць у Сэйме атрымала апазіцыйная кааліцыя, прэзідэнт Дуда запусьціў працэс, пры якім урад будзе фарміраваць прадстаўнік парламентскай меншасьці ПіС, дзейсны ПМ Маравецкі.
Робіцца гэта дзеля таго, каб зацягнуць прыход да ўлады апазіцыі, пасьпець перакіраваць палітычныя і фінансавыя актывы, а магчыма і перакупіць дэпутатаў апазіцыі і стварыць ўласную кааліцыю. Потым яе расфарміраваць і правесьці новыя выбары.
Сфарміраваны ўрад так ці інакш павінен быць зацьверджаны большасьцю Сейма, што не будзе зроблена (калі не перакупяць дэпутатаў), так ці інакш гэтыя гульні з зацягваньнем часу, маніпуляцыямі хутчэй за ўсе зацягнецца да студзеня 2024 года. Фактычна перыяд безураддзя. Ніякіх сур’езных рашэньняў прыняць будзе немагчыма, краіна ўвойдзе ў перыяд турбулентнасьці.
Выглядае, што аб'ядноўчая канфэрэнцыя скончылася яшчэ большым раз’яднаньнем. Хіба так і павінна быць ў нашай з вамі рэчаіснасьці? Канешне гэта нейкі сорам...
Таму, адзінае што можна рабіць - кансалідацыя нацыянальнага ядра. Без сумленных і адказных людзей для краіны няма будучыні.
Я, як удзельнік працоўнай групы па падрыхтоўцы канферэнцыі магу сказаць, што пытаньне прыняцьця/подпісу дакумэнтаў падымалася і ўзгаднялася. І не адзін раз. І Лябедзька ведаў, як і Манько куды і навошта едзе.
Вы смотрите, с ЖС состоялась заочная дискуссия и даже острая. Им даже хочется сделать гнилую селедку еще более гнилой. Видимо появился на ЖС мой внимательный читатель :)
Как показал последний пост ЖС (ниже) относительно моей скромной особы, пропагандисты заботятся о своем образе "правдолюбов" и беспокоятся о том, что читатели сочтут их лжецами и они утратят последние крохи доверия.
Фантастика!
Ну и кто же врет?!💥
Ну раз читают, то я бы им порекомендовал еще сменить свой примитивный жаргончик, если их волнует "чистота" нации.
А то получается, что своих читателей они считают неотесанными маргиналами и чертями, а не представителями вселенского добра.
Давно замечено, что агрессивные люди скатываются к девиациям в своих словах и действиях, да и еще пытаются перенести на других свои проблемы.
Не удивительно, трудно даже представить, что там на ЖС с их мозгами происходит. Видимо на сайты, оппонентов они приходят для психологического релакса. Ни ругани, ни хамства, вежливость и коректность. Что большая редкость для тех, кто сегодня обслуживает власть и метит на звание "совести" народа. Вощьмите любую статью пропагандиста: искренняя ругань, ненависть, брань, ложь - незавилная работка. Рано или поздно это сказывается на психике.
Ребята, жизнь одна, бегите оттуда не калечьте себя. Подобные тексты читать тяжело, я представляю сколько в себе нужно накопить ненависти, злобы, чтобы такое написать! Вы же ни о чем хорошем написать уже не в состоянии. А ведь, все это Зло остается внутри вас и уже отражается на близких (скандалы в семье, насилие, разводы, алкоголизм) и ради чего? Вы же сами в эту ахинею, что пишите не верите, но себя уничтожаете. Бегите оттуда, спасайте себя.
Маем магчымасьць новага канфлікту ў сьвеце. Тым разам паміж Венесуэлай і Гайянай.
3 сьнежня 2023 году ў Венесуэле адбудзецца рэфэрэндум па магчымай анэксіі спрэчнай тэрыторыі Гайяна-Эскіба, багатай прыроднымі рэсурсамі.
Каракас распачаў мабілізацыю і прапагандыстскую кампанію ўнутры краіны накіраваную на вайну.
Масква як ведама актыўна падтрымлівае Мадуру і вайна ў Лацінскай Амерыцы гэта посьпех гібрыднага ўздзеяньня Расеі.
Шмат хто са слухачоў хацела б часьцей чуць прыгожыя і сьветлыя байкі адносна нашай сучаснасьці і будучыні. Адну такую байку прыгожую нарысаваў Лукашэнка ў 1994 годзе, і шмат каму гжтая байка спадабалася. У выніку зараз грамадства Беларусі жыве ў фільме жахаў. Палітыка і байка рэчы не сумяшчальныя.
Читать полностью…Трошкі разнастайнасьці, для разуменьня Разуменьня. Працяг уводзіны да папярэдняга посту. Вельмі карысна для нас. Акрамя містыцызму Быкава і ацэнкі СССР амаль зусім згодны.
https://m.youtube.com/watch?v=uGTWf4RB-HI&si=L5bU0bAssjIalzg4
Кабінет Ціханоўскай апублікаваў "стратыгію-канцэпцыю нацыянальнага адраджэньня". Не, прабачце, не кабінет Ціханоўскай, а Кабінет Беларусі(!)💥
https://revivalbelarus.org/strategyfull.html
Стратыгія, асабліва ў такой важнай, грунтоўнай сутнаснай справе, павінна быць сама ў сабе і філасофіяй і ідэалогіяй. Яна паказвае пра што і як думаюць людзі.
Тое, што я прачытаў з большага нейкі набор фраз і сказаў, пабудаваных так, што цяжка зразумець сэнс гэтага тэксту. Такое уражаньне, што тэкст быў напісаны праз GPT-chat, ці проба пяра студэнта першага курсу.
Мне падаецца, што аўтарам, ды іншым чальцам кабінету варта было б прачытаць гэты "дакумент" перш, чым яго публікаваць.
Толькі некалькі прыкладаў:
💥Пры гэтым Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі💥💥💥 бачыць сябе першым сярод роўных у тым, каб абвясціць і распачаць гэтае рушэнне і надалей рупіцца пра яго сінхранізацыю і выкананне, наладжваючы прадуктыўныя і партнёрскія стасункі з тымі, хто таксама гатовы падтрымаць дадзены дакумент і падпісацца пад ім"
(Кабінет Беларусі! Тытулуе сябе як Папа Рымскі! І каліж беларусы пасьпелі выбраць гжты кабінет? І ён прэтэндуе ні больш ні менш, а на цэлую манаполію ў пытаньнях нацыянальнага адраджэньня!!!💥 Цікава на падставе чаго? Можа ў кабінэце прадстаўлены вядомыя і аўтарытэтныя дзеячы нацыянальнага адраджэньня? Можа яны працавалі над гэтай "стратэгіяй"?). Я б параіў быць больш сьціплым ў сваіх дэкларацыях.
💥"Зыходзячы з гэтага і ўсведамляючы цяперашні паслаблены стан ключавых элементаў нацыянальнай ідэнтычнасці, на пярэдні план рушэння нацыянальнага адраджэння і развіцця мы выносім неабходнасць праграмы іх комплекснага вяртання ў шырокі грамадскі ўжытак з адначасовым пазбаўленнем ад каланіяльна-імперскай і таталітарнай спадчыны"🧠💥
Хто на кім стаіць?
💥"яна (канцэпцыя) прымае і ўлічвае досвед папярэднікаў і ўключае ў сябе іх лепшыя дасягненні, але з’яўляецца прынцыпова новым этапам і развіццём беларускага грамадскага руху".
У чым гэта прынцыпова новы этап я так і не зразумеў. Але галоўна гучна заявіць, а сутнасьць зусім не важна.
💥Праграма нацыянальнага адраджэння прадугледжвае таксама імкненне сфармуляваць тое, што можна назваць выразам «нацыянальны мэйнстрым» — тая агульная прызма, праз якую беларусы вызначаюць сваё месца ў гісторыі, ацэньваюць актуальныя і мінулыя падзеі, фармуюць вобраз будучыні. Гэта можна таксама акрэсліць як пэўны нацыянальны фокус, інтарэс, «нацыянальную мару», якая не зводзіцца да асобнай палітычнай ідэалогіі, а вызначае напрамкі развіцця грамадства на аснове ўласных беларускіх каштоўнасцяў, прынцыпаў, ідэалаў і фундаментальнай павагі да чалавечай свабоды і годнасці.
Галоўна ўвесьці нейкае моднае слова, прыхаваць, ці загарнуць яго ў ворах купы розных слоў, якія па сутнасьці з’яўляюцца базай нацыянальнай ідэалогіі, але слова ідэалогія не ўжываць :).
💀Падчас сваёй рэалізацыі праграма нацыянальнага адраджэння мусіць стаць інструментам палітычнага і ідэйнага абгрунтавання неабходнасці рэфармавання дзяржавы і грамадства ў напрамку здабыцця такіх важных для існавання беларускай нацыі складнікаў, як:
❗️То бок, зараз ні разуменьня, ні абгрунтаваньня неабходнасьці рэформаў няма. Але, магчыма яно з’явіцца падчас рэалізацыі гэтай стратэгіі. Пакуль пачакаем.
Вельмі цікавае чытво. Спадзяюся, што кабінет Беларусі папрацуе над тэкстам больш грунтоўна.
З іншага боку, КДБ, дзеля таго каб паўдзельнічаць у семінары ў Варшаве:
А. Заплаціла грошы;
Б. Зліла сетку сваіх інфарматараў (няхай і несьвядомых);
В. Зліла свайго агента (і магчыма не аднаго. Вельмі добрая праца Кібераў);
Г. Цалкам раскрыла адну са сваіх схем дзейнасьці ў ЕЗ.
Гэтая схема мне прыгадвае даволі папулярны ў Польшчы метад махінацыі. Na wnuczka (на ўнука). Калі злодзеі тэлефануюць сталым людзям і кажуць, што іх унук трапіў у недобрую сітуацыю, што трэба хуткая фінансавая дапамога. Есьць тыя, хто трапляюцца на такую маніпуляцыю.
У выпадку нашых дэмакратаў выкарыстаны метад "на еўрапейскага донара".
У КДБ і ў злодзеяў шмат розных хітрыкаў. Падмануць чалавека не складана. Таму, проста неабходна захоўваць цьвярозы падыход і асьцярожнасьць у сітуацыі, калі па сутнасьці ідзе вайна.
Выглядае, што КДБ змарнавала немала рэсурсаў, каб стварыць таннае шоў і справакаваць псіха-інфармацыйны шторм.
Калі зараз нехта знаходзіцца ў падобнай сітуацыі, варта хутка прыдаць галоснасьці дадзены факт і такім чынам абараніцца ад шантажу і пагроз з боку КДБ ці ГУБАЗіКа.
Не выключаю, што "раскрыцьце" Аксенава - акт запалохваньня тых, хто адмаўляецца ад супрацы з лукашэнкаўскімі службамі, альбо хоча саскочыць.
У некаторай ступені рэзкія рэакцыі (натуральныя у такоц сітуацыі) грамадства на такія маніпуляцыі з боку КДБ, стрымлівае людзей ад прызнаньня. Пад пагрозай можа быць статус ўнутры апазіцыі, а таксама страх перад сацыяльнай ізаляцыяй. На гэта і разлік КДБ.
Тым ня менш, для усіх будзе добра (перш за ўсе для саміх ахвяр маніпуляцый) каб такія людзі вырваліся з пастак, а для дэмакратычнай супольнасьці гэта будзе немалаважная маральная перамога.
Канешне такі крок - крыж на йх грамадскай актыўнасьці, але не йх годнасьці.
Пакуль не зусім вядомыя, але вельмі важныя аспекты справы Аксенава.
Ен падаваў анкету па ўладкаваньні на працуў у нейкую заходнюю структуру.
А. Што гэта за структура (назва). Павінна быць старонка і адрас;
В. Як інфармацыя пра тое, што Аксенаў падаваў анкету, трапіла да КДБ;
С. З якога нумару Аксенаву тэлеванавалі і прапаноўвалі супрацу (бо дакладна ведалі з кім ён сустракаўся і што падаваўся на працу);
D. З якога рахунку аплочваўся зароба сп. Аксенаву. Гэта ж мог быць толькі рахунак Банку еўрапейскай краіны;
То бок, КДБ павінны былі стварыць цэлую складаную схему, "фірма", размовы, "банк", адмысловыя формы пра справаздачу, каб падчапіць фігуру малавядомага Аксенава і толькі дзеля таго каб атрымоўваць інфу пра і так публічныя мерапрыемствы. Ці схема стваралася пад нешта іншае, ці сп. Аксенаў не ўсе нам яшчэ распявоў. Варта было б паслухаць усю гісторыю ад самага пачатку ад яго самога.
1. Правядзеньне агульнай інфармацыйнай кампаніі па бясьпецы і супрацьдзеяньню лукашэнкаўскім сьпецслужбам. Мы функцыянуем ва ўмовах вайны (у прамым і пераносным сэнсе), але дэмакратычная супольнасьць непрыгатаванае на такое сістэмнае псіхалагічнае і інфармацыйнае супрацьстаяньне.
2. Стварэньне эфектыўнай сістэмы бясьпекі і фактычна контрвыведкі. Сёньня гэты пункт фактычна невыканальны. Той патэнцыял, які быў мабілізаваны ў 2020 годзе ў структуры ByPol цалкам вычарпаны. Шмат тых, хто мог бы стварыць патрэбную сістэму ўвайшоў у катэгорыю апазіцыйнага пралетарыяту. Структура развалілася, давер да дзьвух суб-структур зьнізіўся. Зразумела, што апазіцыі супрацьстаіць зладжаны, моцна цэнтралізаваны апарат, з дастатковым фінансаваньнем і вопытам. Пасьля 2020 году гэта апарат быў вычышчаны і стаў больш кансалідаваным і адданым "новаму парадку". Прадстаўнікі гэтага апарату лічаць асновай гэтага парадку. Стварыць альтэрнатыўную структуру такога ўзроўню практычна немагчыма. Але ў такім выпадку ў доўгатрэрміновым супрацьстаяньні з сістэмай апазіцыя прайграе.
3. Правядзеньне падобных ІПСО ў дачыненьні да сістэмы. Гэтым павінны былі б займацца адпаведныя структуры, але йх няма;
4. Узмацненьне маральнага і ідэлагічнага духу ўнутры дэмсупольнасьці, стварэньне "новага палітычнага кантракту". Перш за ўсе, гэта павінна адбыцца праз маральнае аднаўленьне апазіцыйных структур (празрыстасьць, адказансьць, сьціпласьць, дэмакратычнасьць). Пазбяганьне непатрэбнага пазыцыянаваньня "уданага жыцьця" прадстаўнікамі палітычнай арыстакратыі. З сацсетак павінны зьнікнуць здымкі з пляжаў, самалетаў, нью-йёркаў, лонданаў, парыжаў;
5. Сістэмная дапамога "апазіцыйнаму пралетарыяту", якая павінна сыходзіць з разуменьня таго, у якім стане знаходзіцца большасьць прадстаўнікоў беларускай эміграцыі (у тым ліку псіхалагічна-маральны). Ведаю, што ёсьць розныя ініцыятывы, якія рэалізуюць актыўнасьць і аказаньне гуманітарнай і маральнай дапамогі, але гэтая прастора вельмі сэгментавана. Магчыма патрэбны больш цэнтралізаваны падыход.
Палітычнае разслойваньне беларускай апазіцыі і "шоу ад КДБ"
СМІ ўжо аббегла навіна пра "доўгія рукі" КДБ, якія пралезлі нават на зачыненые Zoom сустрэчу-семінар па бясьпецы.
З аднаго боку, гэты "выпадак" (хаця і не першы), канешне сьведчыць пра тое, што вораг не сьпіць і будзе надалей дзейнічаць у такім фармаце.
За 2023 год, гэта ўжо другая даволі пасьпяховая і рэзанансная акцыя КДБ у кірунку інфармацыйнай дыскрэдытацыі беларускай апазіцыі. Раней, у такім жа фармаце, на вуду трапіла Вольга Кавалькова, якая вяла перамовы з расейскім "алігархам".
З іншага боку, апошняя аперацыя - з'яўляецца інфармацыйна-псіхалагічнай атакай на ўсю дэмакратычную супольнась. Гэта не інфільтрацыя, не сабатаж апазіцыйных струкутур, а стварэньне псіхалагічнай напружанасьці ў дэмсупольнасьці і параліжаваньне яе актыўнасьці. Безумоўна гэта ключовы пункт у супрацьстаяньні двух бакоў. Магчыма недзе стварэньне вобразу інфантыльнасьці і бездапаможнасьці апазіцыйных структур, з якіх робяць клоўнаў.
Так, ці інакш, сітуацыя, якая склалася з Алегам Аксенавым і "моладзевым хабам" патрабуе даволі глыбокага аналізу.
Перш за ўсе, трэба даць псіхалагічны партрэт беларускай супольнасьці, якая апынулася за мяжой пасьля 2020 году. Фактычна мы маем дачыненьне з працэсам сацыяльна-палітычнага разслойвайньня дэмакртычнай супольнасьці на дзьве вялікія групы, гэта: новая апазіцыйная "арыстакратыя" і апазіцыйны "пралетарыят". ( Адразу прашу, не шукаць нічога прынізлівага ў гэтым слове, гэта толькі ўмоўная сацыяльная дэфініцыя і выключна мае разуменьне сітуацыі).
Апазіцыйная арыстакратыя, яна ўключае ў сябе асобных палітычных лідэраў, кіраўнікоў фондаў, асобных грамадска-палітычных структур, уласны апазіцыйны наменклатурны апарат. Гэты слой не шматлікі і знаходзіцца ў больш менш камфортных матэрыяльных умовах, са статусам і прызнаньнем.
Матэрыяльнае забясьпячэньне, дзякуючы пазіцыям у структурах (з розных крыніц) дае йм магчымасьць прафесійна займацца апазіцыйнай дзейнасьцю, а міжнароднае "прызнаньне", паездкі ўмацоўваюць іх псіхалагічны камфорт і статус, асабліва ў параўнаньні з тым, што яны мелі да рэвалюцыі 2020 году.
Немалая колькасьць прадстаўнікоў фарміруючыйся"арыстакратыі" так захопленыя добрым жыцьцем, што дазваляюць рэгулярна выкладаць прыгожыя здымкі са сваіх нетанных падарожаў па сьвеце, з пляжаў і рэстарацый, з самітаў і прыемаў. Гэта пашырае разрыў з апазіцыйным пралетарыятам, тымі людзьмі, што засталіся ў краіне, так і большасьцю тых, хто апынуўся за мяжой.
Апазіцыйны пралетарыят
За аснову ў фарміраваньні вобразу пралетарыяту можна ўзяць таго ж сп. Аксенава. З большага "апазіцыйны пралетарыят", гэта людзі якія вымушаны цяжка працаваць, каб пракарміць сябе і сям'ю, немалую частку заробкаў траціцца на пражываньне. Фактычна яны не могуць займацца палітыкай (ды і якой формай палітыкі гэтыя людзі маглі б займацца (асноўная дзейнасьць засяроджана ў руках арыстакратыі). Збольшага не хапае часу, хаця і яны могуць схадзіць на мітынгі, сустрэчы, семінары. Але і такая актыўнасьць паступова спадае. Нярэдка гэта людзі якія ўжо фізічна і псіхалагічна стомленыя, расчараваныя, пакінутыя сам на сам са сваімі праблемамі. Без веры ў перамены і растучым недаверам да палітычнай "арыстакратыі".
Тут неабходна дадаць, што шмат прадстаўнікоў пралетарыяту страцілі свой сацыяльны статус (у параўнаньні з тым, што мелі да падзей 2020 году, што ўзмацняе іх псіхалагічныя фрустрацыі), а таксама апынуліся ў сітуацыі незапатрабаванасьці.
Нельга выключаць таго, што сярод апазіцыйнага пралетарыяту (ды і арыстакратыі, хоць у меншай ступені), ёсьць нямала тых, хто хацеў бы перагарнуць старонку.
Толькі палітычны фундаменталізм рэжыму Лукашэнкі ўтрымлівае ў людзей ненавісьць да яго, нават сярод тых, хто аслаб духам.
Канешне, застаецца шмат тых, хто жыве Ідэяй, і таму якой бы цяжкой не было жыцьцё ў выгнаньні, яны будуць працягваць барацьбу.
Расейскія СМІ актыўна тыражуюць словы Зяленскага (Блумбергу) пра магчымую падрыхтоўку "рэвалюцыі" - "майдана" ва Украіне.
Як мне падаецца само з’яўленьне гэтай тэмы ў інфармацыйнай прасторы вельмі небясьпечна. І будзе выкарыстоўвацца расейскімі інфармацыйнымі і палітычнымі актывамі для ўзмацненьня напружанасьці ўнутры грамадства і паміж рознымі дзяржаўнымі суб’ектамі.
З іншага боку, гэта можа быць інфармацыйнай падрыхтоўкай для таго, каб не праводзіць выбары. Але гуляцца ў выбары ва умовах вайны - самагубства для дзяржавы.
Гэта разумеюць ва Украіне, але не разумеюць на Захадзе (не ўсе).
Мапа геапалітычнай экспансіі Кітаю. У 2023 годзе зхявілася інфармацыя, што Кітай стварае паравайсковыя цэнтры на Кубе.
Читать полностью…Топ-1
На жаль, вось такія павярхоўныя людзі потым акрэсьліваюць падыходы да знешнепалітычных праблем. Яны не ведаюць ні гісторыі іншых краін, хаця б тых, пра якія кажуць, ні гісторыі ўласнай краіны.
Горш за ўсе, яны нават не намагаюцца разабрацца, ці зразумець, што адбываецца ў сьвеце, але прэтэндуюць на кіраваньне адной з самых магутных дзяржваў у сьвеце. Безумоўна, сітуацыя ў сваёй краіне і пошук рашэньняў больш важная справа, чым вайна ва Украіне, але лепей маўчаць, чым станавіцца карысным ідыётам, і ўпэўнена заяўляуь, што ва Украіне забаранілі хрысьціянства. Больш прымітыўных выказваньняў я пакуль яшчэ не чуў.
Псіхапалітыка - фарміраваньне патржбных мадэляў мысьленьня і паводзін.
Прыклад даволі пасьпяховай псіхалагічнай атакі і маніторынг паводзін насельніцтва краіны і рэакцыі сацыяльна-палітычных інстытутаў у краіне.
Беларусь 2018 год. Адна з першых расейскіх інфармацыйна-палітычных атак.
Інсульт у Лукашэнкі, ягоная хуткая сьмерць.
“Незыгарь“: Наши источники о болезни Лукашенко - в очень высоких кабинетах белорусской власти.
01.08.20
Гэтая атака паказала даволі высокі ўзровень маніпулятыўнасьці беларускіх незалежных СМІ і грамадства. Іх інфарматыўную арынтаванасьць на расейскія крыніцы і па сутнасьці залежнасьць у фарміраваньні інфармацыйнага кантэнту. Таксама, абсалютную нездольнасьць дзяржаўных інстытутаў хутка рэагаваць на такія выклікі, неразуменьня сур’езнасьці сітуацыі ў электроных каналах інфармацыі.
Гэта ва ўзмоцненным рэжыме паўтарылася ў 2020 годзе. Праз ўкіды і мэмы, Саша 3%, "Таракан". У 2021 і 2023 (сьмяротная хвароба Лукашэнкі).
Фактычна, расейскі інфармацыйны кантэнт дамінуе ў Беларусі і зараз.
Што паказала, чарговая сьмерць Пуціна. Канешне не беларусы былі мэтай уздзеяньня, яле гледзячы па рэакцыях каналаў, нас таксама моцна зачапіла і ў далейшым расейскія крыніцы будуць уплываць на палітычныя працэсы ў Беларусі.