Еще раз об оппозиции в России
Известный политический деятель Сергей Удальцов, лидеру Левого фронта.
Несмотря на срок за "Болотное дело"(4,5 года) сейчас Удальцов поддерживает СВО и участвует в жизни парламентской КПРФ — его жена Анастасия Удальцова — депутат Госдумы от этой партии.
Империя превыше всего.
Людзі сістэмы
На працягу апошніх год, асабліва апошніх некалькіх тыдняў перыядычна ўзьнікаюць біяграфічныя скандалы ў дачыненьні да топавых прадстаўнікоў новай апазіцыі АПК, ОФіСА ды іншых структур. Выходзяць на сьвет дзенны пэўныя "гісторыі" з сямейнага жыцьця Азарава, Лявончыка, Кавалеўскага, Сахашчыка (2022 год) і г.д. Грамадства (што яшчэ цікавіцца апазіцыяй) ўзбуджае інфармацыя пра сваякоў і магчымыя шэрыя сувязі з рэжымам, наяўнасьць другога дна.
Хаця ў 2020 годзе такія б звесткі амаль нікога б не абуралі (і ніхто б такім капаньнем не займаўся), а наадварот былі б прыкметай статуснасьці і палітычнай каштоўнасьці. Што з таго, што чалавек быў зьвязаны з КДБ, зараз ён зьвязаны з намі і працуе на нас! (Прыклад Гайко).
Сеньняшняя "новая апазіцыя" больш чым на 50% складаецца з людзей сістэмы, людзей якія працавалі на яе дзеяткі год. З’яўленьне на палітычным полі такіх людзей з сістэмы, як Бабарыка, Цапкала запусьцілі працэс сістэмападу.
Да штабу Бабарыкі, Цапкала, да агульнага рушаньня пачалі актыўна далучацца прадстаўнікі наменклатуры, адміністрацыі, сілавога апарату, апарату прапаганды, актывізавалася беларуская эміграцыя і алігархат ў Расеі.
Чалавек сітэмы Бабарыка сваёй дзейнасьцю як бы паказваў, што ўлада Лукашэнкі хістаецца. Уласны статус Бабарыка таксама дэманстраваў, што ён можа мець даволі сур’езных патронаў. Верная карта на якую трэба ставіць.
Дзякуючы гэтаму распачаўся працэс агульнай мабілізацыі і эйфарыі, веры ў скоры канец Лукашэнкі.
Далучэньне людзей сістэмы да новай хвалі віталася, і было зусім не важна адкуль ты: апаратчык-ідэолаг, сілавік, які раней, рэпрэсіраваў апазіцыю, ці прапагандыст-рускамірац. Тады, ва ўмовах сістэмнага перавароту і чаканьня хуткай перамогі, працавалі два прынцыпы:
1. Нават калі для перамогі над Лукашэнкам патрэбны саюз і супраца з чортам (Пуціным), то трэба працаваць з чортам;
2. Пачынаем з чыстай старонкі, бо рэвалюцыя абяляе ўсіх. Калі ты зараз за рэвалюцыю і супраць Лукашэнкі, то зусім не важна, што раней ты працаваў на сістэму (чорта).
Калі б у 2020 годзе да новай апазіцыі далучыўся б Шэйман, то ён бы стаў героем, і верагодна стаў бы дарадцам Ціханоўскай і мог бы ўзначаліць нешта там. Рэвалюцыя ўсе выбачае, калі своечасова яе падтрымаць.
Старое, як мір правіла: мэты апраўдваюць сродкі. Людзі (палітыкі) у дасягненьні кароткачасовых мэтаў зрэдку (амаль ніколі) не думаюць над доўгатэрміновымі наступствамі.
Так і што зробіш, калі ў эфектыўнай барацьбе з сістэмай, сама сістэма і становіцца асноўным рэсурсам гэтай барацьбы (унутраная інфармацыя, сабатаж рашэньняў, ізаляцыя і паралізаваньне ўладнага цэнтру).
Ачышчэньне рэвалюцыяй таксама датычылася грамадзянска-апазіцыйнага актыву. Ранейшыя правалы, прэтэнзіі, пвдманы плямы ў біяграфіі - усе сьцерлася. Але ж, унутраная прырода, недахопы нікуды не зьнікаюць і з цягам часу (пры адсутнасці кантролю) ізноў праяўляюцца з усей моцай.
Пакуль была надзея на хуткую перамогу, апора і палітычныя чаканьні зьвязваліся з людзьмі сістэмы з іх палітычнымі і фінансавымі актывамі/сувязямі, у тым ліку ў Маскве. Тады, у 2020 - гэта былі героі, зараз у 2023/24 - гэта ўжо імаверныя агенты Крамля і Менску.
Зараз, калі барацьба зацягнулася, а перспектывы перамен аддаліліся на не вызначаны час (да таго ж расейская агрэсія супраць Украіны), усе тое, што раней было актывам (сувязь з Сістэмай), стала палітычнай заганай і кампраматам.
Таксама ў грамадстве расьце попыт на вінаватых у тым, што апазіцыя не эфектыўна і развальваецца, і канешне, увага зьвяртаецца перш за ўсе на людзей з сістэмы, на людзей з сувязямі ў сістэме (як на магчымых агентаў уплыву, якія праводзяць разбуральную дзейнасьць). Канешне нельга выключаць і таго, што ўлады могуць актыўна выкарыстоўваць людзей з апазіцыі, для зьнішчэньня апошняй.
Тут і ўзьнікае палітычны парадокс, калі апазіцыя мае шанец на перамогу людзі сістэмы становяцца агентамі ўплыву апазіцыі для знішчэньня сістэмы, калі ж апазіцыя прайграе, то чалавек сістэмы хутка пераўтвараецца ў агента ўплыву рэжыму.
Апазіцыя гэта не сьвятая карова, і нават рэлігійныя догмы і правадыры падвяргаюцца рэвізіі.
Рэальная палітыка патрабуе руплівага, крытычнага аналізу (а не веры ў сьвятасьць) таго, што адбываецца ў апазіцыйных структурах.
З большага, адносіны да апазіцыійных структур, якія сфарміравалася ў 2020 годзе будуецца на веры ў тым, што людзі там сумленныя і інтарэсы нацыі і народа для йх вышэй за ўласныя.
Калі дапусьціць, што 70% інфармацыі, што з’яўляецца ў СМІ, пра прадстаўнікоў новай хвалі апазіцыі праўда (карупцыя, сувязі з праўладнымі групамі, сувязі з расейцамі і г.т.), то можна сказаць наўпрост, што шансы на перамогу над рэжымам Лукашэнкі былі роўныя 0.
Элемент нечаканасьці і непрагназаванасьці быў у перыяд масавых пратэстаў і маршаў, але хаджэньне па вуліцах, адцягваньне пратэстаў з цэнтру на перэфэрыю - гэтую пагрозу нейтралізавала.
(Перыяд пратэстаў таксама патрабуе грунтоўнага аналізу. Хто і чаму прызываў людзей зьбірацца па-за цэнтрам горада, чаму вялікія масы беларусаў засталіся без палітычнага кіраваньня, чаму пратэст не перарос у стацыянарную плошчу з блакадай цэнтра гораду і ягонага сталага ўтрыманьня).
Але нават не гэтае важна. З улікам профілю кіроўнага апарату новай апазіцыі ( калі дапусьціць, што толькі 50% з тых зліваў, што з’яўляюцца - праўда), то Беларусь не мела і не будзе мець шансаў на рэальныя перамены і ДЭМАКРАТЫЗАЦЫЮ. Ценявы бэкраўнд (вонкавыя ўплывы, кампраматы) прымусяць людзей пры ўладзе выконваць чужую волю, ці проста параліжуюць іх дзейнасьць (унутраны сабатаж). Выяўленьне такіх пагроз, такой небясьпекі важная задача для дэмсупольнасьці, нават калі гэта адаб’ецца на іміджу. Калі шчыра, у тым жа "квбінэце" ды агульна вядомам атачэньні Ціханоўскай, есьць толькі две палітычныя фігуры да якіх пакуль няма прэтэнзій (шэрага профілю): В. Гарбунова і А.Коўшык).
Разам з гэтым ўзьнікае фундаментальнае пытаньне, а ці ёсьць і з’явіцца альтэрнатыва і што рабіць з праблемнай інфармацыяй.
Па-першае, вялікі абавязак фарміраваньня крытычнага погляду ляжыць на дэмакратычных СМІ, якія пакуль займаюцца канструірваньнем і захаваньнем вобразу сьвятасьці апазіцыі, адмаўляючыся ад функцыі палітычнага, нейтральнага кантролю над структурамі. З большага, выкарыстоўваюцца ў стварэньні шуму вакол праблемы. Пагаманілі і забылі, праз год два тая ж праблема і тыя ж персоны, ізноў пагаманілі і забыліся без палітычнага эфэкту, як ў выпадку з ЧКБ.
Адзіны прыклад на маёй памяці эфектыўнай працы СМІ быў у выпадку Т.Зарэцкай, але без адказу на пытаньні: як, адкуль, чаму яна з’явілася ў кабінэце Ціханоўскай? Задачы СМІ ў сітуацыі крызісу рупліва і дасканала правесьці сьледства каб спраўдзіць усю інфармацыю пра ключовыя фігуры. Толькі так можна захаваць давер да структур і інстытутаў (не людзей);
Па-другое, Ціханоўская ня можа не зьвяртаць увагі на тое, што адбываецца ўнутры дэмсупольнасьць. Ана павінна стаць абсалютна самастойнай фігурай, незалежнай ад шэрых шаптуноў. Стварыць сваю ўласную каманду. Так робіць кожны самастойны лідар, нават калі нехта напачатку ўводзіць новую фігуру ў палітыку. Але, наўрацьці ёй гэта цікава і патрэбна, бо гэта вымагае вялічэзных высілкаў.
Па-трэцьце, натуральная слабасьць нейкіх альтэрнатыўных апазіцыйных цэнтраў. Бо яна фарміруюецца на зьніжэньні пачатковай хвалі палітычнай заангажаванасьці.
З аднаго боку, тыя цэнтры, што ўзьнікаюць імкнуцца да легітымізацыі праз узаемадзеяньне з структурамі новай апазіцыі, і такім чынам губляюць час і палітычную вагу, як у выпадку канфэрэнцыі ПКК у Кіеве. Бо калі 50% інфармацыі пра профілі апазіцыі ў структурах новай апазіцыі праўда, то ніякае аб’яднаньне апазіцыі, яе эфэктыўнае узаемадзеяньне ў прынцыпе немагчыма.
З іншага боку, расчараваўшыся, людзі сыходзяць з палітычнага жыцьця і не жадаюць далей удзельнічаць у гульнях;
Чацьвертае, не зусім ясна, што і як альтэрнатыўныя цэнтры зьбіраюцца рабіць, якія іх падыходы і метады дзеяньня ў сёньняшняй сітуацыі, каб быць лепш і больш эфектыўнымі. Іншымі словамі, якая праграма рэанімацыі даверу да апазіцыі (вязьні, санкцыі-дыялог, перабудова адносін з рэжымам, ізаляцыя-дэканфрантацыя).
Мне падаецца, што Захад апынуўся ў такой сітуацыі, у якой не ведае што і як рабіць далей і з Расеяй і з Беларусьсю. Псіхалагічна, заходнія эліты не гатовыя да доўгатэрміновай і татальнай вайны, не ведаюць яны і таго, як скончыць вайну перамогай для Украіны ў кароткім часе (то грошаў няма, то ракеты не такія).
У дачыненьні да Беларусі таксама пытаньне, што рабіць далей.
Палітыка санкцый сябе цалкам вычарпала. Новых аб’ёмістых санкцый, якімі можна было б ўдарыць па рэжыму ў наяўнасьці ЕЗ-ЗША няма. Падкрэсьлю ударыць, а не зрынуць.
Канешне Захад мог бы пайсьці на татальныя крокі: цалкам разарваць дыпламатычныя адносіны (але гэтага не зрабілі нават з краінай-агрэсарам Расеяй), увесьці эканамічная эмбарга, зачыніць межы (без уліку наступстваў для насельніцтва Беларусі).
Але нават і гэтыя крокі не створаць умоваў для зьмены рэжыму Лукашэнкі ў бліжэйшыя гады.
З іншага боку, няма ніякай гатовасьці і шляхоў на камунікацыю з прадстаўнікамі рэжыму. Адна з прычын, што сам Лукашэнка не жадае весьці перамовы з заходнімі палітыкамі. Прычын можа быць некалькі:
1. Цалкавітая залежнасьць ад Масквы (стоп-сыгнал на камунікацыю з Захадам ад Крамля);
2. Паталагічная крыўда і жаданьне адпомсьціць. Пэўныя апасеньні, што сістэ"размовы"
3. Ультыматыўныя падыходы з двух бакоў (усё на ўсё) і "ты першы, нет ты". Хаця трэба разумець, што ў склаўшыйся сітуацыі перавага па баку ў Лукашэнкі. Ён кантралюе сітуацыю ў краіне, а ўплывы Захаду = 0. Таксама, Лукашэнка разумее, што вяртаньня да status quo ужо ня будзе, і па факце практычнасьць вынікаў нейкіх перамоў для яго не значныя і ў такой сітуацыі можа мець значэньне толькі псіхалагічны фактар;
4. Нізкі статус заходніх перамоўшчыкаў, што незадаваляе Лукашэнку адчуваць нейкае ўскоснае прызнаньне яго ўлады;
5. Заходнія палітыкі таксама разумеюць высокія рызыкі перамоў з дыктатарам, якія могуць мець цалкам негатыўны рэзананс і абсалютна негатыўную рэакцыю з боку беларусеіх апазіцыйных структур і СМІ. Якія стаяць на пазіцыі no talks more sanctions.
То бок, камунікатыўны падыход пакуль не мае легітымнай апоры ў беларускай дэмсупольнасьці (без уліку малых ініцыятыў). Пэўныя зрухі адбудуцца праз нейкі час, калі распад і дэвальвацыя апазіцыі будзе ўжо відавочна і для Захаду.
Але, варта адзначыць важную рэч, чым больш праходзіць часу, тым менш ідэя камунікацыі Менск-Захад будзе прываблівай для Лукашэнкі.
Прызвычаяўшыся жыць ва ўмовах ізаляцыі, ён будзе адчуваць сябе больш камфортна.
Лукашэнка знову памірае і знову баіцца. І гэта толькі пытаньне часу КАЛІ ён... альбо калі мы...
Тихановская: «Последние пару дней люди обсуждают проблемы Лукашенко со здоровьем. Мол, хрипит и теряет голос. Не знаю, какие диагнозы ему ставят врачи.
Это лишь вопрос времени... потому что уже сейчас чувствует страх перед неизбежным будущим".
Так Лукашэнка будзе паміраць да канца сьвету, ну а там мы абавязкова пераможам.
Навошта пісаць гэтыя пустыя нікому непатржбныя тэксты, у якіх знову і знову гучаць збітыя фразы"
Няўжо ўсьцяж ёсьць людзі, якія вераць, што вось вось Лукашэнка памрэ, ён ужо ледўь дыхае. Яшчэ трошкі, яшчэ годзік, ну два, ну можа тры.
Ну і канешне ён баіцца, як жа без гэтага, памірае і баіцца, што яго зрынуць і ў Гаагу. Але ж трэба верыць у нешта адно. Альбо, што яго зрынуць (пакуль невядома як і калі), альбо ён памрэ, пакуль пры ўладзе, але тады ўжо без Гаагі.
Цяжкі палітычны выбар...
Як памне, то калі няма што сказаць людзям, сэнсоўнага і грунтоўнага, то лепей дзень два памаўчаць, а не забіваць эфіры шумам. З такім жа посьпехам можна казаць пра плямы на Сонцы, альбо вывяржэньне вулкану ў Ісландыі.
Такое уражаньне, што беларускія "палітыкі сучаснасьці" баяцца, што калі яны нешта не скажуць (адну фразу ў дзень), не твітнуць, то пра йх адразу забудуць. Калі так, значыцца гэтыя палітыкі ўжо мертвыя.
Рытуальныя фразы проста забіваюць сэнст і сутнасьць словаў і пакідаюць за сабой пустэчу.
А. Аляхновіч, дарадца Ціханоўскай пра правал стратэгіі (калі яна ўвогуле была) апазіцыі пасьля 2020.
«Нашая залежнасць ад Расіі крытычная. Па сутнасці, Расія мае ўсе рычагі ўплыву, каб шантажаваць Беларусь і Лукашэнку сёння. У будучыні, калі ў краіне з’явяцца дэмакратычныя ўлады, у нас будзе кароткае акно магчымасцяў, каб вельмі хутка пераарыентавацца на іншыя краіны – і зрабіць гэтую залежнасць не такой татальнай».
То бок трэба прызнаць, што стратэгія ОСТ была памылковай і прывяла да сур’ёзных негатыўных наступстваў для Беларусі Тык, што рабіць? Ці ёсьць магчымасьці, каб выправіць сітуацыю? Застаецца чакаць пакуль з’явіцца вакно магчымасьцяў. Але тут узьнікае іншае пытаньне, як гэтая вакно можа з’явіцца і якім чынам апазіцыя прыйдзе да ўлады, калі сёньня Беларусь татальна залежная ад Расеі? Можна падумаць, што Масква дазволіць дэм.аппазіцыі прыйсьці да улады, каб Беларусь адарвалася ад Расеі.
Так які ж выхад? Што дарадцы Ціханоўскай прапануюць у гэтай сітуацыі, каб аслабіць залежнасьць Беларусі ад Масквы?
Дэлегаты прагаласавалі за тое каб ў "новым скліканні" было не меней за 40% жанчын.
То бок, атрымоўваецца, што беларускія жанчыны такія слабыя і неактыўныя, палітычна нездольныя, што ім патрэбна сталая квота ў 40%? Як раз жа падзеі 2020 году паказалі, што ў беларускім грамадстве жанчыны больш актыўныя, чым мужчыны.
Як мне падаецца навязваньне нейкай квоты гэта дыскрымінацыя жанчын і такім чынам падкрэсьліваецца не іх роўнасьць а іх слабасьць. Можа жанчыны больш разумнейшыя і не бачаць сэнсу гуляць ў нейкія пустыя гульні, а імкнуцца зарабляць грошы і рабіць кар’еру.
І скажыце, што будзе калі жанчын ў КС будзе болей за 40%, альбо меней? КС будзе нелегітымным? Хіба так.
Вайна "структур"
Так можна ацаніць тое, што адбываецца з КС. Тое, што створана кулуарна і на аснове карпаратаўных інтарэсаў не можа функцыянаваць дэмакратычна. Да і не пра дэмакратыю гэта ўсе.
Пакуль высвятляю хто ініцыяваў петыцыю пра самароспуск КС і з якой мэтай, бо супярэчнасьці там настолькі глыбокія, што часам цяжка акрэсьліць мэты, якія пераследуюцца.
І гэта адразу пасьля "стратэгічнай сэсіі". Тэндэнцыі ўнутры апазіцыі відавочны, колькасьць сустрэч з замежнікамі ўплывае на ўнутраную якасьць апазіцыі ў адваротным накірунку.
Што хацелася б сказаць.
1. Не ведаю, што гэта за слова такое "негайна". Нейкія украінскія ўплывы, ці як?
2. У петыцыі вядзецца гаворка, пра карупцыю. Хацелася каб ініцыятары петыцыі апублічылі ўсе факты карупцыі і назвалі прозьвішчы (бо без гэтага, тыя ж карупцыянеры ізноў увойдуць у апазіцыйныя структуры і так па коле). І чаму КС не змагла раней надаць падобнай інфармацыі публічны характар.
3. Парушэньне рэгламенту і дамоваў. Гэтыя абвінавачаньні таксама патрабуюць яснасьці і прыкладаў. Хто, як з якімі мэтамі;
На жаль, тое што адбываецца з дэмакратычнымі структурамі - гэта вынік іх зачыненасьці і безадказнасьці перад грамадзянамі. Можаце сабе ўявіць, як выглядала б палітыка ўнутры Беларусі, квлі б зьмены ўсе ж наступілі ў 2020? З такімі падыходамі да палітыкі краіна б апынулася ў стане палітычнага хаосу, альбо ўлада ізноў стала закрытай і аўтарытарнай.
Так, у дзяржаве існуюць інструменты кантроля і адказнасьці за карупцыю, у апазіцыйных структурах такіх механізмаў, акрамя сумленьня - няма. А такія структуры як ОСТ і Кабінет зрабілі ўсе, каб абараніць сябе ад знешняга нагляду і адказнасьці.
Я ўпэўнены, што беларусы хацяць і гатовы жыць ў дэмакратычнай і свабоднай краіне, але не ўпэўнены што новая хваля "палітыкаў" у стане супрацьстаяць спакусе ўладай і грашыма.
Зараз няма ані першага, ані другога, а барацьба за гэтыя фантомы не на жыцьцё, а на сьмерць.
Адна з важных функцый КС была хіба ў тым, што было цяжка закрыць рты ўсім 90 асобам. Прымусіць іх падпісаць НДА і безкрытычна падтрымліваць Офіс. Інфармацыя пра дзіўныя і непрымальныя рэчы, якія творацца ў дэмсупльнасьці выходзілі на сьвет дзенны. Голасна гучалі галасы крытыкі. Але ў цэлым КС не набыў функцыі незалежнага самастойнага воргана.
Ключовая мэта першай і другой "рэфомаў" зрабіць КС цалкам стэрыльным і паслухмяным, асабліва перад 2025 годам, калі будзе трэба пашукаць новых крыніцаў легітымнасьці. Інтрыгі і больш нічога. Для беларусаў і перспектываў перамен - гэта катастрофа.
Я не думаю, што зараз можна правесьці нейкую рэальную рэформу і дэмкаратызаваць дэмакратычныя структуры (парадокс). Зацікаўленасьць і тым больш сілаў у людзей гуляць у гэтыя гульні няма, займацца гэтым будзе выключна палітычная арыстакратыя і дзеля сваіх прыватных інтарэсаў. Новая апазіцыя амаль ўжо цалкам увайшла ў стан старой, толькі маштабы больш грандыезныя, як і катастрафічныя наступствы.
Адзінае, што яшчэ можна было зрабіць гэта правесьці ўсебеларускі устаноўчы сход (1000 чалавек), які б і абраў публічна і празрыста (наколькі гэта магчыма) Палітычную Раду.
Думаю, гэта апошні такі шанец нешта перамяніць у той крызіснай сітуацыі ў якой апынулася дэм.супольнасьць. Хаця, калі гэта не ўдалося зрабіць за 3.5.год (бо мэты былі іншыя), наўрацьці можна будзе зрабіць зараз пры яўным дэфіцыце даверу і падтрымкі.
Можа стацца так (а хутчэй так і будзе), што патрэбнай колькасьці людзей для ЧУ проста не хопіць і апазіцыя будзе жыць ленінскімі прынцыпам (і кухарка можа кіраваць краінай), але хутчэй за ўсе трэба будзе абапірацца на старую адміністрацыю.
У сваю.чаргу існаваньне АПК (Кабінету Ціханоўскай) паказала неэфектыўнасьць апазіцыі ў фарміраваньні нейкіх протаўрадавых структур. Можна толькі сабе ўявіць той хаос які можа пачацца ў сувязі з наяўнасьцю рэальнай улады.
Адначасова па тэксьце, невядома адкуль і з якой нагоды, на падставе чаго і якога "легітымнага дакументу" ўсплывае "Прэзідэнт" і прычым, альбо часова выконваючы абавязкі прэзідэнта, які аказваецца кіруе краінай да выбараў. І не вядома якімі кампетэнцыямі і аб’ёмам улады гэты чалавек карыстаецца. (Уражаньні, што да абеду тэкст пісала адна асоба, пасьля абеду іншая).
ІV. Легітымнасьць. Цікава, што заяўляючы пра незаконнасьць сёньняняй улады і пра тое, што кіраваць краінай будзе ЧУ (надканстытуцыйны), аўтары стратэгіі пачынаюць разважаць (на 3-4 старонках) пра тое, якая ж канстытуцыя легітымная, уключаючы ў гэты сьпіс нават варыянт канстытуцыі ад 2022 году.
Стваральнікі стратэгіі, замест таго, каб прапанаваць спрошчаны варыянт дзеяньня, які патрэбны ў пераходны перыяд (глядзіце тэкст пра пераходны перыяд у праграме "Вольная Беларусь" 2018 год), пачынаюць займацца псеўда прававой казуістыкай.
Цікавы наступны сказ: "калі на працягу транзіту ўлады ў асноўных (асноўным - П.У.) палітычных (ым) сілаў (ам) атрымаецца дасягнуць кансэнсус па праекце новай Канстытуцыі, то... (с.7).
Адразу некалькі пытаньняў:
1. Хто гэта асноўныя палітычныя сілы ў транзітны перыяд, якія павінны дасягнуць кансэнсус? Які ўплыў яны будуць мець у краіне і ў ЧУ;
2. Ці існуе ў прыродзе новая канцэпцыя канстытуцыі;
3. І што будзе калі асноўныя сілы (нікому невядомыя) не дасягнуць кансэнсусу;
V. Вяртаньне да аўтарытарызму.
Прадстаўленая стратэгія зусім не бярэ пад увагу ні гістарычнага досьведу і рэальнага стану грамадства і фактычна падрыхтоўвае трамплін для аўтарытарнага (алігархічнага транзіту). Гэты "дакумент" прапаноўвае арганізацыю парламентарных выбараў па прапарцыйнай сістэме. Пры гэтым я не заўважыў каб аўтары ўзгадвалі пра роспуск і забарону дзейнасьці такіх арганізацый, як Белая Русь, БРСМ, БРПО, ЛДПБ, партыі Камуністаў ды іншых неасавецкіх, неапрарасійскіх структур у Беларусі. Не прапануецца ўвядзеньне выбарчых фільтраў для тых, хто дзейнічаў у гэтых структурах, ці ў структурах лукашэнкаўскага рэжыму.
Усе гэтыя структуры, спалучаныя з былымі сілавікамі і наменклатурай, якая застанецца на сваіх пасадах + алігархат, без аніякіх праблем набяруць калі не большасьць, то базавую сілу на першых выбарах. Без клопатаў сфарміруюць новы блок (асабліва на фоне пагаршаючыйся эканамічнай сітуацыі. Яны таксама могуць прыватызаваць апазіцыйныя структуры, за прыкладам БСДГ (Чэрэчэнь) і вельмі хутка пераўтвораць новы парламент у крыніцу аўтарытарнай рэакцыі, як то было ў 90-х. І як сказала В.Кавалькова, пабудуюць сістэму лепшую за дэмакратыю, асабліва, калі за гэта будуць плаціць USD 500 тыс.
VI. Зьнешняя палітыка і нацыянальная бясьпека.
Агульна і вельмі абстрактна з відавочным спадзяваньнем на добрасуседства з Расеяй. Нічога няма пра выхад з АДКБ, ШОС, Еўразійскага эканамічнага зьвязу (толькі перагляд умоў(!!!)) нічога пра закрыцьце расейскіх вайсковых аб’ектаў і абсалютна нічога пра ўсталяваньне мяжы з РФ. Нібы няма ніякай агрэсіі і вайны.
Нічога пра фарміраваньне рэгіянальнага вайсковага блоку, нічога пра нацыянальнае войска і службы нацыянальнай бясьпекі. Увогуле пра прытаньне нацыянальнай бясьпекі 00000.
VII. Эканоміка.
Гэты блок распісаны больш шырока чым палітычны. Мне асабіста спадабаліся наступныя абзацы: "Урад будзе гнутка рэагаваць на сацыяльныя выклікі, якія ўзьнікнуць у пераходны перыяд, аператыўна распрацоўваючы адпаведныя часовыя формы падтрымкі і забясьпечваючы іх фінансаваньне за кошт бюджэтых сродкаў (с. 23).
Ключовы аспект учорашняга інфармацыйнага выбуху не ў самой навіне, агучанай у чарговы раз(!) Янінай Сазановіч, а ў тым, што аж з 2021 году праблема была не вырашына, а вінаватыя не разлічаныя.
Канешне дэманстратыўнае зьняцьце праграмы з Ю-тубу павысіла градус увагі і нанесла сур’езны ўдар па рэпутацыі дэмакратычных структур. З іншага боку ізноў была агучана такая з’ява, як стварэньне інфармацыйнага холдынгу, функцыя ягога прамое ідэалагічнае абслугоўваньне ОСТ і Ціханоўскай і прыхваная інфармацыйна-псіхалагічная атака на крытыкаў узгаданай структуры і асобных персон.
Канешне, кэйс ЧКБ ізноў з’явіўся ў той момант, калі стаўленьне да ОСТ, унутранага складу становіцца ўсе больш устрыманы.
Але хвароба офісу ў тым, што гэты суб’ект дэманстратыўна ігнаруе любыя крызісы, якія ўзьнікаюць па прычыне некампэтэнцыі, кепскага кіраваньня кадрамі і структурамі.
Гэта выражаецца не толькі ў нейкай актыўнасьці (рэкрутацыя і звальнененьне Зарэцкай, праблемы з Азаравым) але нават у тэкстах, выказваньнях (знікненьне з цытаты Каліноўскага "маскалёў") і ніхто, за такія відочныя правалы, крызісы не панёс адказнасьці. А між іншым, гэта адбіваецца на даверы, а што горш, можа каштаваць людзям свабоды, як ў сітуацыі з ЧКБ.
Галоўны падыход ОСТ, знішчаць (маргіналізаваць) любые крытычныя заўвагі, ствараючы інфармацыйную бурбалку і іллюзію "а ў нас ўсе добра".
Гэта прынцып дзеяньня любой зачыненай аўтарытанай структуры, але такі падыход разбуральны для дэмакратычнай супольнасьці і будзе спрыяць паглыбленьню ўнутранага крызісу.
У заканчэньні прамовы С.Ціханоўскай ізнову пра старое. Такое ўражаньне, што тыя, хто пішуць ёй прамовы, хочуць большай дыскрэдытацыі. Проста нейкі палітычны суіцыд.
"The US aid to Belarus amounts to 30 million USD a year approximately, while Russian aid to sustain Lukashenka’s regime is in billions.
The international aid to the democratic Belarus is enough to subsist, but we need resources to win.
Мне вось цікава, прыблізна колькі патрэбна грошаў для апазіцыі (ОСТ), каб перамагчы рэжым? І сыходзячы з заявы кожна год па 30, то атрымоўваецца 90 млн. USD, а дэм.сілы зараз слабей чам 3 гады таму.
Сесія Незалежнасьці 1991 год. Жнівень. Лукашэнка Кебічу (сябра Бюро КПБ). " ВЫ таким образом взяли на себя жесточайшую ответственность за поддержку БАНДЫ (ГКЧП - П.У). Вы не имеете морального права находиться во главе нашего правительства. Я прошу вас и тех, кто поддерживал эту БАНДУ уйти в отставку".
Вось так бывае. А какую ж страну развалили.
Что это было? ИИ в действии?
Официальный представитель СК Беларуси Александр Суходольский выступил вот с таким заявлением.
Сітуацыя, час, мяняе суб’ектыўныя ацэнкі і ролі адных і тых жа людзей, незалежна ад йх рэальнага палажэньня.
У такіх выпадках галоўнае - аб’ектыўна і ўсебакова ацэньваць тое, што адбываецца: не перабольшваць і не зьменьшваць, не ўцякаць ад сумневаў, але не ўпадаць у параною.
Мы (як ідэальнае калектыўнае дэмакратычнае) у перспектыве, так ці інакш сутыкнемся з вялікай колькасьцю гуманітарных праблем:
1. Усе людзі ў той ці іншай ступені заганны і мы ніколі не знойдзем 1000 - 100 000 абсалютна сумленных, непадкупных, прынцыповых і адданых ідэям людзей, якіх не зломіць выпрабаваньне грашыма і ўладай. У гісторыі былі адзінкі, але нават Пётр тройчы адрокся ад Хрыста, а Юда яго прадаў. Таму патрэбны інстытуты крытыкі, расьледваньняў, таму непавінна быць нейкага табу для зьнешняга кантролю, а тыя людзі якія запляміліся павінны сыйсьці з палітыкі назаўседы.
Дзеля эфектыўнай працы інстытутаў патрэбны і "Вірус" і "Кіберпартызаны", і "Белсат" і "Еўрарадыё", якія будуць трымаць палітыкаў пад павялічальным шклом і захоўваць галоснасьць. Але катастрофай будзе калі яны пачынаюць абслугоўваць тыя ці іншыя групы інтарэсаў і ігнараваць хібы.
На жаль і ў СМІ (інстытутах) працуюць слабыя, далека не прынцыповыя людзі, са сваімі слабасьцямі. Таму і неабходны плюралім дэмСМІ;
2. Немагчыма будзе цалкам пазбавіцца ад людзей сістэмы і людзей зьвязаных з сістэмай. Частка йх ужо стала "мы". Больш таго, яшчэ ў 90, частка людзей сістэмы фарміравала тое дэмакратычнае "мы".
Няма і не будзе такой магчымасьці каб зачыніць Беларусь на ключ год на 40, і няма такой пустыні дзе можна было б гэтыя 40 год вадзіць 10 міл’ёнаў людзей, каб выхаваць новае пакаленьне.
Сістэма, і рэха яе ўплываў будзе доўга адгукацца ў сьвядомасьці і культуры беларусаў. Пытаньне не ў тым, каб пазбавіцца ад людзей сістэмы, а ў тым каб пазбавіцца заганных практык сістэмы ў іх галавах.
Няма і не будзе такой магчымасьці каб мець пэўнасьць, што людзі сістэмы (зараз) разарвалі цалкам з ёй сувязі, і не з’яўляюцца актывам сістэмы (як і частка старой апазіцыі).
Таму і патрэбны незалежныя інстытуты кантролю і грамадскія інстытуты рэпутацыі.
Зараз, на жаль, становіцца відавочным, што практыкі Сістэмы (закрытасьць, непразрыстасьць, карпаратыўны інтарэс) пачынаюць дамінаваць у дэмсупольнасьці і разбураць яе.
З гэтай прычыны, ў такой сітуацыі людзі сістэмы аб’ектыўна становяцца галоўнымі вінаватымі ў гэтым працэсе, а апазіцыя рэсурсам рэжыму.
Прастора палітычнага дзеяньня настолькі звужана, што прапанаваць нешта фундаментальна новае амаль немагчыма;
Патае, у сітуацыі крызісу і дэвальвацыі структур вельмі важным ёсьць актывізацыя дыаспры і фарміраваньне самастойных груп палітычнага ўплыву, якія б у перспектыве маглі б адгуляць важную ролю ў працэсе аднаўленьня даверу да апазіцыйных інстытутаў і трансфармацыі ў Беларусі.
Такой выбарчай сафістыцы можа пазайздросьціць нават Ярмошына.
Замест таго каб зрабіць максімальна проста, робіцца ўсе максімальна складана, незразумела (хіба ў гэтым і мэта дзецнасьці).
Такі падыход проста заб’е апошнія надзеі.
Вызначэнне вынікаў у Каардынацыйную раду:
13.1. Вызначаецца агульная колькасць галасоў за ўсіх суб’ектаў — гэта сума галасоў, пададзеных за ўсе спісы і за кожнага асобнага кандыдата ў спісе самавылучэнцаў.
13.2. Вызначаецца агульная колькасць галасоў за кожны суб’ект — гэта сума галасоў, пададзеных за спіс, а таксама за кандыдатаў у спісе самавылучэнцаў.
13.3. У размеркаванні мандатаў удзельнічаюць суб’екты, за якія (пункт 13.2) пададзена больш за 3 працэнты ад агульнай колькасці галасоў (пункт 13.1) і самавылучэнцы, якія пераадолелі парог з 750 галасоў.
13.4. Для кожнага выбарчага суб’екта, які мае права ўдзельнічаць у размеркаванні мандатаў, па метадзе найбольшых астаткаў вызначаецца колькасць мандатаў у Каардынацыйнай радзе. Спіс не можа атрымаць больш мандатаў, чым кандыдатаў у спісе.
13.5. Мандаты сярод кандыдатаў у спісе самавылучэнцаў размяркоўваюцца, зыходзячы з колькасці галасоў, пададзеных за індывідуальных кандыдатаў у гэтым спісе.
13.6. У выпадку роўнасці галасоў прыярытэт аддаецца кандыдату, які знаходзіцца вышэй у спісе.
Парадокс. Задачы.
Год 2024, што ў глабальным кантэксьце мы маем:
1. Лукашэнка кіруе, сістэма стабільная і функцыянальна. (Цынічна: людзі жывуць - заробкі выплочваюцца);
2. Грамадства задаўленае, тэрор асноўны механізм унутранага кантролю не паслабіцца;
3. У краіне да 5000 тыс., палітычных вязьняў і лічба рэпрэсаваных павялічваецца?
4. Апазіцыя ў крызісе (яе ўнутраны распад працягваецца);
5. Грамадскія структуры за мяжой (незалежныя журналісты) ужо адчуваюць дэфіцыт падтрымкі, не гледзячы на тое, што такая падтрымка была задэкларавана;
6. Дыскрымінацыя і антыбеларуская міфатворчасьць у некаторых еўрапейскіх краінах пашыраецца;
7. Сталая вайсковая прысутнасьць Расеі ў Беларусі + фантом ядравай зброі;
8. Сістэмная русіфікацыя грамадства;
9. Эканамічная залежнасьць ад Расеі амаль 100%, як і неспынная датаваньне рэжыму з боку Масквы;
10. Ізаляцыя Беларусі ў дачыненьнях з Захадам пашыраецца.
Рашэньні???
На колькі я ведаю, стратэгіі вырашэньня гэтых рэальных, лёсавызначальных праблем не існуе. (Затое, ёсьць стратэгія на 40 ст., цудоўнага пераходу ад аўтарытарызму да дэмакратыі ў 20NN годзе). Праект будучыні безумоўна гэта добра, але ёсьць пытаньні сучаснасьці, ад вырашэньня якіх будучыня гэтая і залежыць.
Структуры, якія прэтэндуюць на абсалютнае палітычнае прадстаўнцтва беларусаў не хочуць прыняць на сябе адказнасьць і агучыць гэты сьпіс праблем, як і прызнацца ў адсутнасьці нейкіх механізмаў і стратэгіі йх вырашэньня, нават на тэарытычным узроўні.
Вось дзе была б патрэбна сістэмная праца.
Выбары ў КС. Механізм абраньня па нейкім спісам, але, што цікава: "Кожны выбаршчык мае 3 галасы: максімальна можна будзе абраць 3 спісы". Гэта як?
То бок, умоўна адначасова можна галасаваць за нацыянальную і антынацыянальную платформу.
Гэтыя выбары ў КР будуць яшчэ большым цыркам і пахаваюць КС цалкам (няўданы досьвед парламентарызму).
У сітуацыі крызісу і патрэбаў хуткага рэагаваньня, чым прасьцей працэс, тым лепей і больш эффектыўна. Але тут усе наадварот.
Пералік мераў макрапрудэнцыйнай палітыкі будзе выкарыстоўвацца для забяспячэньня фінансавай стабільнасьці, якая будзе ўзмацняцца за кошт паступовага купірваньня праблемы дрэнных пазыкаў. (Вось так, не больш, не менш).
Фундаментальны падыход. Таксама эканамісты прапануюць рэалізацыю амністыі капіталу, у тым ліку (як я зразумеў) і ў дачыненьні тых, хто ўзбагаціўся коштам карупцыйных і злачынных сувязяў з рэжымам Лукашэнкі, хто дзякуючы такім сувязям знішчыў канкурэнтаў і прысвоіў йх бізнэс. І нічога пра аднаўленьне эканамічнай справядлівасьці, вяртаньне актываў. Фактычна "стратэгія" замацоўвае алігархічны ўклад у Беларусі і гарантуе бясьпеку лукашэнкаўскаму бізнэсу. Таксама няма (не ўзгадана) ніякіх механізмаў па блакіроўках вываду капіталу з краіны, а таксама, арышту і вяртаньня выведзеных раней капіталаў. Пытаньне зямлі, як і аграрны комплекс у цэлым - адсутнічае.
Рызыкі.
Стратэгія ані як не прадугледжвае магчымыя сістэмныя рызыкі і выклікі ў пераходны перыяд. Не падаецца ніякіх інструментаў іх ліквідацыі. (Есьць асобныя ў эканамічным блоку кшталту "макрапрудэнцыйных мераў).
Сярод ключовых:
- дэфіцыт кадраў;
- дэфолт;
- сабатаж з боку наменклатуры і алігархату;
- карумпаваньне прадстаўнікоў апазіцыі;
- інфляцыя і дэфіцыт дзяржаўнага бюджэту;
- вывад сродкаў;
- бакротствы прадпыемстваў і гвалтоўны ўзрост безпрацоў’я;
- гвалтоўны ўзрост злачыннасьці;
- пагаршэньне сацыяльна-эканамічнай сітуацыі, асабліва ва ўсходніх рэгіёнах Беларусі;
- рызыка аўтарытарнага рэваншу і расейскага ўплыву.
Стратэгія транзіту?
Азнаёміўся з тэкстам стратэгіі пераходу ад аўтарытарызму да дэмакратыі, падрыхтаванай ОСТ (Амаль 50 ст). Засталіся зьмешаныя ўражаньні.
З аднаго боку, добра што ўрэшце пасьля 3,5 год барацьбы (пакуль безвыніковай) нарадзілася канцэпцыя (скампанаваныя розныя тэксты) барацьбы за дэмакратыю ўжо пасьля трыумфальнай перамогі ў 20.... годзе. Таксама добра, для разуменьня кірунку стратэгічнага мысьленьня тых, хто прэтэндуе на ўладу (хаця пісалі не тыя, хто хоча кіраваць).
З іншага боку, тэкст стратэгіі адлюстроўвае, шмат у чым усё тое ж НДА-мысьленьне і веру ў нейкую цудоўную моц самарэгуляцыі і самавыпраўленьня дзяржавы і грамадства.
Сыходжу з таго, што над гэтай стратэгіяй працавалі не адзін год і не адзін чалавек (цэлы стратком, бачна па эканамічнаму блоку).
Але ўсе па чарзе:
І. Вельмі вялікае пажаданьне на будучыню як да "стратэгаў" так і да беларускіх журналістаў, ніколі не ўжывайце такіх фраз "рэжым баіцца, рэжым хоча, рэжым думае". Рэжым гэта не чалавек і нават не група людзей (у яго няма пачуццяў) - гэта спосаб арганізацыі і функцыянаваньня палітычнай сістэмы, улады. Гэта як сказаць, што: тэлевізар думае, шафа хоча, боты імкнуцца.
Тым больш немагчыма (як гэта напісана ў "стратэгіі"), адхіліць рэжым ад улады (гэта нонсэнс). Таксама не можа рэжым незаконна захапіць і ўтрымліваць уладу гэта фізычна немагчыма.
Аўтарытарны рэжым паўстае ў выніку захопу ўлады ў краіне групай асоб.
Палітычны рэжым і ёсьць арганізацыя ўлады. Існуе дэмакратычны рэжым, гібрыдны, аўтарытарны, таталітарны і г.д., то бок палітычны рэжым можна зьмяніць, разбурыць, трансфармаваць і г.д. але ніяк не адхіліць ад улады.
ІІ. Сцэнары
Прадстаўленая канцэпцыя сыходзіць з ідэальнага для апазіцыі сцэнару развіцьця падзей, калі нейкія дэмакратычныя сілы прыходзяць да ўлады і пачынаюць кіраваць краінай.
Базавымі сцэнарамі перамен з’яўляюцца: 1. Перамовы; 2-3. Вонкавы і зьнешні ціск; 4. Унутраная эвалюцыя аўтарытарнай сістымы.
Пры гэтым дадзеная стратэгія і прыход да ўлады "дэмакратычных сіл" наўрацьці магчыма ў 1 і 4 выпадку. "Круглы стол" як і саматрансфармацыя сістэмы будзе азначаць, што апазіцыя ў нейкім фармаце можа быць уключана ў палітычны працэс, але ключовы дзяржаўны кантроль хутчэй застанецца ў руках былой наменклатуры і буйных бізнесменаў (алігархату). Якія і будуць акрэсьліваць умовы і ступень заангажаванасьці прадстаўнікоў апазіцыі ў працэс. Апазіцыя, на маю думку будзе гуляць у такім выпадку функцыю дэкарацыі, асабліва калі "транзіт" будзе мець мейсца праз 5-10 год.
ІІІ. Хто нясе адказнасьць у пераходны перыяд?
Ворган улады, яго кампетэнцыі і спосаб функцыянаваньня ў пераходны перыяд з’яўляецца па сутнасьці фундаментальным пытаньнем. Ад ягонай эфектыўнасьці залежыць не толькі сам пераходны перыяд, але і далейшы лёс краіны. У "стратэгіі" дадзенаму пытаньню прысьвечаны толькі адзін абзац - тлумачэньне пра Часовы Ўрад (Урад Пераходнага перыяду).
Але пра тое, як і з каго ён фарміруецца, як рэалізуе сваю дзейнасьць (дэкрэты, указы) - нічога няма. Але ён будзе ажыцяўляць сваю дзейнасьць 6 месяцаў, прымаць рашэньні, падпісваць пагадненьні, пэўна як фантом?
Няма ўзгадкі пра тое, што ў пераходны перыяд гэтаму часоваму (надканстытуцыйнаму) воргану належыць уся поўніца ўлады (як выканаўчай так і заканадаўчай) у краіне.
Бо такія старыя структуры як Нацыянальны сход і мясцовыя рады, (павінны) будуць распушчаныя, а пасада прэзідэнта ліквідавана. Механізмамі ж рэалізацыі ўлады будуць дэкрэты і адмысловыя ўказы ЧУ.
У гэтым выпадку проста неабходна разуменьне таго, чым ёсьць ЧУ.
- як ён паўстане;
- ці ўвойдуць у ягоны склад прадстаўнікі старога рэжыму (як вынік круглага сталу);
- колькі чалавек будзе ў яго ўваходзіць;
- як будуць прымацца рашэньні;
- якія ключовыя пазіцыі будуць у йм прадстаўлены. Бо на працягу 180 дзён трэба будзе не толькі займацца падрыхтоўкай "выбараў", але і краінай кіраваць, гаспадаркай, зьбіраць падаткі і выплочваць заробкі.
Як жаж мы цалкам залежныя ад савецка-расейскай культуры, суб-культуры, памяці і псіхалогіі. Як толькі расейцы выпусьцілі новы квазі-крымінальны серыял "слова пацана", то ўвесь беларускі сэгмэнт пачаў яго абгаворваць і прыгадваць, як жа крута і весела было.
Я ўжо і не кажу пра тое, які ўплыў гэта аказвае на беларусаў унутры Беларусі, якія пад пяткай расейскай культурнай дамінацыі.
Савецкая бандыцкая, крымінальная рамантыка верагодна можа знаходзіць водгук ў маладога пакаленьня беларусаў, а гэта азначае, што ні грамадства, ні лукашэнкаўская дзяржава, ні іншыя культурныя плыні не змаглі стварыць у сьвядомасьці людзе нечага пазітыўнага і стваральнага, то бок моцнай альтэрнатывы. Дапускаю, што беларуская моладзевая культура не выйшла з поўкрымінальнай атмасферы, ды і куды ёй выходзіць. І лукашэнкаўскі рэжым як раз кансэрвуе такі стан духу ў тым ліку, абапіраючыся на крымінальную культуру, паводзіны рэпрэсіўных структур.
Расейскі сьвет пачынаўся з "Крымінальнага Піцербургу", а скончваецца "Словам пацана".
Выдалены праз ціск ОСЦ з Белсата выпуск «Шчыра кажучы» з Янінай Сазановіч на хуткасці х1.5. Паглядзіце самі і скінце сябрам!
@post_rudzik
Відые з Янінай Сазановіч у перадачы "Шчыра кажучы", дзе яна распавядае пра сумнеўную дзейнасьць некаторых чальцоў ОСТ выдалілі з YouTuba!
Нішто не павінна адцягваць увагу "гледачоў" ад грандыезнага візіту ОСТ у Вашынгтон.
Хаця выступ, які быў зачытаны ў кангрэсе - хутчэй кампрамітацыя, а тут яшчэ і Яніна праўду рубіць.
Не выключаю, што гэта ферма ботаў у дзеяньні.
На жаль, можна казаць, што хоць Лукашэнка і прайграў фармальна - аўтарытарызм перамог і пашыраецца. І безумоўна, некаторыя апазіцыйныя структуры выйшлі на новы ўзровень па нейтралізацыі праўды і крытыкі ў свой адрас. І гэта, сябры мае - палітычная катастрофа.
Сказка про Большого Си и Батьку.
Поехал как-то Батька повидаться с Больши Си...
Лукашенковская пропаганда капитально провалилась в деле обслуживания визита Лукашенко в Китай.
Назвать Си Дзипина - Большой Си, а Лукашенко просто Батька и всунуть это в процесс глобального переустройства мира - невиданное унижение Лукашенко и убожество его пропаганды. Очень сильно напоминает сюжет с Шэр-Ханом и Табаки. Или "Три Мушкетера": Кардинал и Галантерейшик спасут мир и поведет человечество к благоденствию.
За 30 лет Лукашенко остался всего лишь "батькой", переферийным маленьким тираном, который вертится и крутится у ног "Великимих и Ужасных". Но "батьки" мир не меняют, это что-то мелкое, кортофельное, пусть и с большой буквы.
Эйсмонт, за такое жульничество, провинциальность и унижение Лукашенко должна лишить местных пропагандистов месечной зарплаты.
Тут еще и удар по Кремлю и Путину. Его вообще проигнорировали. Где-то далеко и с боку.
Не более, не менее:
"В нынешней геополитической комбинации Беларусь находится в лагере реформаторов миропорядка, сторонников многополярности".
Цяжка сабе ўявіць, як бы выглядаў новае, рэфармаванае Лукашэнкам і Пуціным, міраўладкаваньне.
"Подарок на новый год"
Интересно, что на это скажет начальник транспортного цеха?
Казалось, что ситуацию.удалось заморозить, но увы...
"Восемь из десяти — экономические мигранты. Руководитель литовских спецслужб хочет унификации санкций для белорусов и граждан РФ". По их мнению "экономическая миграция" способствует усилению активности лукашенковских спецслужб. И как это коррелируется?
Уверен, что в Вашингтоне и Брюсселе Офис, ОПК, КС, поднимут вопрос дискриминации беларусов и попросят максимального содействия в нейтрализации, таких явственно недружественных шагов в отношении беларусов.
Очевидно, что в своих решениях литовская сторона исходит из того, что изменения в Беларуси наступят не скоро, страна утратит свою субъектность надолго, а значит нет необходимости думать о сохранении и поддержке идеологии позитивных отношений с беларуским народом.
Фактически такими заявлениями и действиями наши соседи поддчеркивают, что беларусы угрозой литовским национальным интересам.