А ці ёсьць план?
Я ведаю, што мяне чытаюць розныя людзі, з рознымі эмацыйнымі падыходамі да палітычных дзеячоў. Але давайце зараз, аб'ектыўна зададзім палітычнаму прадстаўніцтву ключовае пытаньне, і адкажам на яго на колькі гэта магчыма. А ці ёсьць хоць нейкі план барацьбы з рэжымам.
На дадзены момант, на міжнроднай арэне гучыць пакуль адзін голас, голас ОСТ, які выступае ад імя беларусаў.
Выдавалася б за 4 гады павінен быў быць выпрацаваны нейкі фундаментальны падыход ў рэалізацыі "барацьбы" з рэжымам, асабліва важным гэта з'яўлялася пасьля 24 лютага 2022 году. Дзеля гэтага нібы і быў створаны АПК, праведзена цэлая стратэгічная сэсія ў ЗША, але плану, нейкага яснага падыходу супрацьстаяньня, які быў бы зразумелы і для палітыкаў Захаду і для беларусаў, як мне падецца няма. (Можа ёсьць нейкі сакрэтны дакумент (вельмі моцна сумняюся), які нельга агучваць цалкам, але ключовыя тэзісы, палітычныя арыентыры павінны былі б быць агучаны). Нават кіроўны клас агучвае канцэптуальныя рэчы "абаронную дактрыну", дэманструючы сваю сілу і ідэалагічную перавагу. А "дэмакратычныя СІЛЫ" не маюць нават нейкага палітычнага кампедыюму, які б паказваю нейкую сістэмную "наступальную стратэгію".
Мне падаецца, што міжнродныя сустрэчы (той жа Давос) дзе як раз павінны быць агучаны нейкія канцэптуальныя рэчы, які дэманструюць наяўнасьць плану, патрэбаў для рэалізацыі плану. І вось, што па выніку мы маем?
С. Ціханоўская "Як аслабіць рэжым Лукашэнкі? Ізаляваць палітычна, прыцягнуць дыктатара і яго памагатых да адказнасці. А таксама дапамагаць беларусам, якія супраць рэжыму. Мы не просім свет змагацца замест нас. Дапамажыце нам перамагчы ў гэтай вайне. Нам патрэбнае вашае судзеянне» (узята з афіцыйнага ТГ канала). Магчыма гэта спецыфіка перакладу, але ёсьць як ёсьць.
Не гледзячы на тое, што палітычныя рэчы - гэта фармалізм. Але і яны павінны мець нейкі грунтоўны пасыл, які паказвае фундаментальны спосаб мысьленьня, палітычнага бачаньня, разуменьне таго, куды лідар вядзе грамадства. Інакш усе гэтыя візіты - ВЯЛІКАЕ ПУСТОЕ.
ОСТ пасьля 2020 году прыцягнуў немала людзей з досьведам працы ў дзяржінстытутаў, супрацоўнічае з цэлым пулам аналітыкаў і гэта сціслы змест стратэгіі?
То бок, каб аслабіць рэжым Лукашэнкі, трэба палітычна яго ізаляваць. Хммм, так ён цалкам ізаляваны, на заходнім накірунку Беларусь прадстаўлен зусім іншымі "актарамі", той жа Ціханоўскай. Якая яшчэ ізаляцыя? З Кітаем, ці Іранам?
Прыцягнуць Лукашэнка да адказнасці? А як? Дзеля таго, каб прыцягнуць яго да адказнасьці, трэба яго скінуць, а каб скінуць трэба ведаць як яго скінуць.
Ну і ключовае. "Дапамажыце нам ў гэтай вайне". Запыт, які скіраваны заходнім партнерам. Але, які заўгодна сур'езны палітык задасьць базавае пытаньне: "Што канкрэтна вам патрэбна? Як канкрэтна і ў чым (у якіх сферах вам дапамагчы)?
Напрыклад, Зяленскі кажа канкрэтна: нам патрэбны ўзбраеньні, ракеты, самалёты, сістэмы ПВА, нам патрэбны грошы на падтрымку войска і г.д. Ясныя патрэбы для вядзеньня вайны.
Дык што канкрэтна і ў чым павінна ажыцьцяўляцца падтрымка "апазіцыі ў вайне", ці ёсьць канцэптуальныя пытаньні, якія патрабуюць падтрымкі, а гэтыя пытаньні вынікацюць з яснай стратэгіі, якой няма.
Зразумела, што прыцягнуць Лукашэнка да адказнасьці, нават калі будзе ордэр на яго арышт, немагчымы. Дзеля гэтага ў Менск павінны ўвайсьці "марскія коцікі" (верагоднасць роўная 0).
Ці маецца на ўвазе татальная эканамічная ізаляцыя (пра гэта асобна)? Не ведаю, ці нехта гэта сур'ёзна пралічвае, як і наступсты. Хутчэй цалкам разваліцца эканоміка Беларусі, а не рэжым.
Але добра, што акрамя гэтага Захад павінен быў зрабіць дзеля перамогі? Колькі рэсурсаў і на што яны пайдуць, каб перамагчы? Вось гіпатэтычна, пытаньне для мысьленьня, есць магчымасць умоўна атрымаць вялікія рэсурсы, дзеля йх выкарыстаньня патрэбна ясная стратэгія:
Из декоративно-соглашательского органа "парламент" всецело переформатировался в военно-идеологический совет.
Если ранее от этого органа требовалось исключительно молчание, то теперь его функция - громко кричать, .т.е. активно заниматься внутренней политической и идеологической мобилизацией. От него будет требоваться всесторонняя активность, жесткие выступления, крайнежесткие инициативы в деле уничтожения врагов, ну и конечно, полная ответственность за реализацию политики подавления общества и разрушения страны.
Поэтому туда "впихивают" наиболее одиозные фигуры. Ключевые фигуры из Административного Аппарата (Сергеенко), силовики, одиозные идеологи-русскомирцы (Гигин, Шпаковский).
Формирование органа будет производиться с минимальными усилиямм. Зарегестрировано около 220 выдвиженце, т.е. формально 2 на участок, чтобы хоть как-то нарисовать возможность выбора, между столом и стулом.
Но тут вот какой вопрос. Это действительно столько людей решило поучаствовать (все остальные проигнорировали, что говорит о мнении людей о "выборах"), либо столько желающих смогли найти?
Но скорее всего это была изначальная формула, не больше чем 2 на участок, чтобы ничего и никто не смог даже пискнуть. Система должна сработать так, чтобы не возникало и тени сомнения в полном контроле за процессом.
Власть и не скрывает, что уже есть закрытый политический и идеологический класс, который правит и общество, которое должно быть окончательно отрезано от политики и лишено даже косвенного участия в ней.
Беларусь. Геапалітычнае быцьцё
На маю думку, на пачатку ХХ стагоддзя Беларусь сутыкнулася з праблемай геапалітычнага асэнсаваньня ў міжнародных адносінах. Як мне падаецца, у той, час асабліва пасьля І Сусветнай вайны ў міжнародных адносінах, у гістарычнай памяці еўрапейскіх і амерыканскіх палітыкаў, якія ўдзельнічалі ў працэсе фарміраваньня "новага" пасьляваеннага парадку, Беларусь (прынамсі яе частка) атаясамлівалася з Вялікім Княствам Літоўскім (Літвой). Бо такой была геапалітычная еўрапейская рэальнасьць з ХІІІ па ХVIII і нават ХІХ стагоддзя. Іншай геапалітычнай рэальнасьці не існавала. Спроба беларускімі інтэлектуальнымі элітамі сфарміраваць новую карціну рэгіянальнага парадку на пачатку ХХ стагоддзя проста не пасьпела набарць кшталту, каб умацавацца ў геапалітычным разуменьні, бачаньні заходніх інтэлектуалаў і палітыкаў. Адсюль і праблема ў ацэнцы канцэпту Беларусі у гэты перыяд і нават пасьля. У міжнародных працэсах яе альбо не ўзгадвалі (лічылі часткай Расеі), альбо з большага ўспрымалі як Літву (то бок частку ВКЛ).
Вось знайшоў вельмі цікавы дакумент, які ўносіць яснасць ў разуменьні мейсца канцэпту Беларусі ў геапалітычнай карціне сьвету і тых гістарычна-палітычных спрэчак, якія вядуцца сёньні.
David Hunter Miller "My Diary. At the Conference of Paris. Зазначу, што Дэвід Міллер, уваходзіў у групу ключовых дарадцаў прэзідэнта ЗША В. Вільсана, асобай, якая ўдзельнічала ў фарміраваньні і рэалізацыі канцэпцыі новага еўрапейскага парадку. Прынамсі, ягоныя разважаньні (рэкамендацыі) паказваюць менавіта заходняе (амерыканскае) ўяўленьне нашага рэгіену, а таксма тлумачыць тыя цяжкасьці з якімі беларусам прыходзілася сутыкацца ў працэсе афармленьня свайго геапалітычнага быцьця. У сваіх успамінах ён публікуе тыя праблемы, якія абмяркоўвалія на Парыжскай канфэрэнцыі ў 1919 годзе. Бачаньні і прапановы.
... Пункт 1. Рэкамендацыя. У зручны час варта заахвочваць ўз'яднанне з Расіяй тых прыгранічных рэгіёнаў поўдня і Захаду, якія адкалоліся і стварылі свае ўласныя нацыянальныя ўрады, асабліва Прыбалтыйскіх правінцый і Украіны, калі ўз'яднанне можа быць ажыццёўлена ў рамках федэралізаванай або сапраўды дэмакратычнай Расіі.
2) Выключэньні. Аднак з агульнага прымянення вышэйзгаданага прынцыпу павінны быць выключаны выключаныя Фінляндыя, Польшча, армяне ў Закаўказзе і, верагодна, Літва.
(Павел Усаў: як мы можам пабачыць, Беларусь нават не ўзгадваецца, менавета з прычыны таго, што была часткай быту ВКЛ і не ўвайшла ў геаплітычную карціну як асобная прастора ў адрозьніньне ад Украіны і краінаў Балтыі).
Што тычыцца выключэнняў з першай рэкамендацыі, можна адзначыць, што яны ўяўляюць нацыянальнасці, аддзяленне якіх ад Расійскай імперыі не разбурыла б Расійскую эканамічную структуру і ў той жа час вызваліла б народы, якія ў сілу Гістарычнага ціску і геаграфічнага становішча, верагодна, развілі б больш моцную палітычную сілу і эканамічнае жыццё, калі ёй будзе дазволена аддзяліцца ад астатняй часткі былой Расійскай імперыі.
Сярод гэтых выключэнняў выпадак Літвы значна менш адназначны, чым іншыя. Калі яна аб'яднаецца з Польшчай, што цяпер здаецца цалкам магчымым, яна, натуральна, падзеліць незалежнасць Польшчы. Калі не, то яна апынецца ў становішчы эстаў і латышоў, а не фінаў і палякаў.
Што, калі гэты саюз не будзе ажыццёўлены, Польшча і Літва будуць створаны як узаеманезалежныя дзяржавы з межамі не такімі, як паказана на карце, а скарэктаванымі з улікам этнічных асаблівасцяў у раёне Вілна-Гродна-Мінск. (арыгінал: Vilna - Grodno-Minsk district
Польшчу і Літву звязвае так шмат гістарычных сувязяў і агульных эканамічных інтарэсаў, што іх ранейшы палітычны саюз, які доўжыўся шмат стагоддзяў, павінен быць адноўлены. Літва недастаткова моцная, каб выстаяць у адзіночку.
Як паказана на мапе, Літва будзе мець плошчу каля 132 000 квадратных кіламетраў і насельніцтва каля 6 100 000 чалавек.
Вышэй мапы рэгіену, на падставе якой аперавалі пасьля Першай Сусветнай вайны на Парыжскай канфэрэнцыі...
P.S. It is recommended that the Crimea be given to the Ukraine.
К слову
По данным разведывательного сообщества США, операция под кодовым названием "Проект Лахта" была проведена по прямому приказу президента России Владимира Путина в 2016 году.
В 2019 году был обнародован 448-страничный отчет специального прокурора Мюллера о методах, формах и механизмах вмешательства в выборы президента США.
В отчете The Republican-led Senate Intelligence Committee в 2020 году было установлено, что российское правительство участвовало в "обширной кампании" по саботажу выборов в пользу Трампа, которая включала помощь некоторых собственных советников Трампа.
До сих пор, в вопросе электоральной кампании 2020 года в Беларуси проблема участия России (цели, методы, глубина) практически полностью исключается. Любые попытки указать на данную возможность высмеиваются. От банальных, "зачем это было России", до, "это все паранойя из области теории заговора".
Также полностью игнорируются прямые или косвенные связи представителей "оппозиции" с российскими группами интересов тогда и сейчас.
Да, к сожалению влияние Москвы на беларуское общество было настолько огромным, что "вмешательство" рассматривалось не только как естественный процесс, но и приветствовалось, вплоть до 2022 года. Более того, сам Лукашенко в своей внутренней и внешней политике опирался на Москву. Возникало определенное противоречие. Зачем "убирать" Лукашенко, если он выгоден Москве.
Возможно вопрос в степени и глубине выгодности, что проявилось в 2022 году. В "старые добрые советские времена" очень часто недостаточная степень лояльности и соответствия текущим интересам Москвы приводили к попыткам смещения просоветских режимов (Тито, Амин, Чаушеску, Хонеккер).
Определенную роль в сдвиге акцентов сыграло и национальное рушаньне, новая волна возрождения. Ведь не может же за национальным стоять Москва. Безусловно нет, но в какой-то степени может использовать для усиления хаоса и создания предпосылок для вмешательства. Когда общество не является хозяином в своей стране, когда не понимает своих национальных интересов и не может их отстаивать, оно легко может превратиться в инструмент чужой политической игры.
И на данный момент нет ясности относительно того, как глубоко могло простираться влияние Кремля в процессе электоральной кампании, посредством каких механизмов и игроков. Осталось ли оно сейчас, не смотря на мимикрию части структур после 2022 года и как это может повлиять на будущие события?
Да, в период кризиса и хаоса трудно оценить все последствия тех или иных действий. Порою политика врага в долгосрочной перспективе приводит к позитивным результатам. В случае Беларуси это всплеск национального сознания и национальной борьбы, что может в последующем ускорить процесс трансформации, хотя на данном этапе мы полностью потеряли страну и она оказалась втянутой в войну.
Но вместе с тем, поиск правды, понимание и раскрытие методов воздействия врага также есть часть борьбы с ним.
Такія спробы вядуць да насычэньня вобразу С.Ціханоўскай і яе атачэньня выключна пазітыўнымі якасьцямі, без цені заганы, што ўзмацняе палярызацыю ў дэмсупольнасьці.
Ва ўмовах эмацыйнага крызісу, унутранай канфрантацыі ў дэмсупольнасьці, такія маніпуляцыі вельмі небясьпечны і прывядуць да большага разрыву.
Безумоўна, будзе заставацца і даволі вялікі пласт людзей, які не зважаючы ні на што будуць разам з Ціханоўскай, што прычыніцца да павышэньня градусу напружанасьці.
Беларуская дэмсупольнасьць і структуры ў рэчаіснасьці сутыкнуліся з сур’ёзным крызісам як даверу, так і кіраваньня, які (з таго, што я бачу) намагаюцца вырашыць традыцыйнымі аўтарытарнымі метадамі (не бычым, не чуем, маўчым).
1. На ўсе воля бога.
2. Яшчэ не надыйшоў час.
3. Беларусы не былі гатовыя да прыняцьця гэтага дару.
4. Беларусы нясуць цяжар нейкага мінулага і бог, калі дазваляе Лукашэнку кіраваць, такім чынам накладае пакараньне на грамадства.
Мне асабіста падаецца, што богу ўсе роўна, што адбываецца. Гэта людзі абіраюць бязглуздых палітыкаў, робяць іх царамі і тыранамі, падпарадкоўваюцца йм і моляцца на йх. І толькі людзі, калі маюць сілы, могуць зрынуць тыранаў і пабудаваць новае грамадства, а не шукаць і не ствараць новых божых намашчэнцаў.
Палітычнае зло існавала ад пачатку фарміраваньня чалавечай супольнасьці і будзе існаваць, пакуль есьць чалавечая цывілізацыя. Мы ў стане толькі абмежаваць праявы гэтага зла, пакуль можам цьвяроза і рацыянальна ацэньваць рэчаіснасьць і людзей, асабліва палітыкаў. Пакуль можам адзяляць палітычнае ад божага.
Палітычная дзейнасьць павінна будавацца на адказнасці і крытычным мысьленьні. На гэтым таксама будуецца лідарства і палітычныя адносіны.
На жаль, тое, што я назіраю ў функцыянаваньні новай апазіцыі - гэта ізноў спробы стварэньня ідэалагічнай, палітычнай выключнасьці, незамяшчальнасьці лідара з аднаго боку, і слабасьці, няздольнасьці, НЯЎДЗЯЧНАСЬЦІ электарату, з іншага.
- Ай, і што ж мы будзем рабіць, калі не будзе Ціханоўскай (калі яна сыдзе).
- На каго ж яна нас пакіне?
- З кім жа заходнія палітыкі сустракацца будуць?
- Хто ж нас да дэмакратыі павядзе?
І сапраўды, што ж мы будзем рабіць? Хто замест яе? Амаль, як і ў Беларусі. Няўжо за 3 гады (амаль 4) беларусы не здолелі збудаваць аўтарытэтных інстытутаў, высунуць на палітычную сцэну дзеячоў, якія маглі б годна прадстаўляць інтарэсы краіны і грамадзянскай супольнасьці ў адносінах з Захадам, ці кіраваць краінай? Выглядае на тое, што не.
Не бог стварыў сістэму Лукашэнкі, а людзі рупліва і аддана будавалі яе 30 год. Магчыма, доўгая барацьба з сістэмай і павінна была б прывесьці беларусаў да таго, каб яны назаўседы выдавілі са сваёй сьвядомасьці сьветлы вобраз правадыра, які "даны богам".
Сустрэліся
Так, усе залежыць ад таго, хто нам падабаецца. Эмацыйнае стаўленьне да асобы, ці сітуацыі абмяжоўвае нашае крытычнае асэнсаваньне сітуацыі, падзеі, асобы.
Памятаеце лукашэнкаўскага шпіца? Якія рэакцыі: ой фу... ха..ха... вар’яцтва...сорам.
А зараз параўнайце з рэакцыямі адносна здымку лапапажацця Ціханоўскай і аўчаркі: крута, ваў, абалдзець, як цудоўна, гонар...
Вера, зачараванасьць устане апраўдаць любыя, самыя безсэнсоўныя, пустыя рэчы. Так людзі клапоцяцца пра вобраз свайго пакланеньня, бо баяцца яго згубіць і такім чынам ахвяруюць сабой, сваімі здольнасьцямі крытычнага мысьленьня.
А ў каго яшчэ верыць...
Сітуацыя, час, мяняе суб’ектыўныя ацэнкі і ролі адных і тых жа людзей, незалежна ад йх рэальнага палажэньня.
У такіх выпадках галоўнае - аб’ектыўна і ўсебакова ацэньваць тое, што адбываецца: не перабольшваць і не зьменьшваць, не ўцякаць ад сумневаў, але не ўпадаць у параною.
Мы (як ідэальнае калектыўнае дэмакратычнае) у перспектыве, так ці інакш сутыкнемся з вялікай колькасьцю гуманітарных праблем:
1. Усе людзі ў той ці іншай ступені заганны і мы ніколі не знойдзем 1000 - 100 000 абсалютна сумленных, непадкупных, прынцыповых і адданых ідэям людзей, якіх не зломіць выпрабаваньне грашыма і ўладай. У гісторыі былі адзінкі, але нават Пётр тройчы адрокся ад Хрыста, а Юда яго прадаў. Таму патрэбны інстытуты крытыкі, расьледваньняў, таму непавінна быць нейкага табу для зьнешняга кантролю, а тыя людзі якія запляміліся павінны сыйсьці з палітыкі назаўседы.
Дзеля эфектыўнай працы інстытутаў патрэбны і "Вірус" і "Кіберпартызаны", і "Белсат" і "Еўрарадыё", якія будуць трымаць палітыкаў пад павялічальным шклом і захоўваць галоснасьць. Але катастрофай будзе калі яны пачынаюць абслугоўваць тыя ці іншыя групы інтарэсаў і ігнараваць хібы.
На жаль і ў СМІ (інстытутах) працуюць слабыя, далека не прынцыповыя людзі, са сваімі слабасьцямі. Таму і неабходны плюралім дэмСМІ;
2. Немагчыма будзе цалкам пазбавіцца ад людзей сістэмы і людзей зьвязаных з сістэмай. Частка йх ужо стала "мы". Больш таго, яшчэ ў 90, частка людзей сістэмы фарміравала тое дэмакратычнае "мы".
Няма і не будзе такой магчымасьці каб зачыніць Беларусь на ключ год на 40, і няма такой пустыні дзе можна было б гэтыя 40 год вадзіць 10 міл’ёнаў людзей, каб выхаваць новае пакаленьне.
Сістэма, і рэха яе ўплываў будзе доўга адгукацца ў сьвядомасьці і культуры беларусаў. Пытаньне не ў тым, каб пазбавіцца ад людзей сістэмы, а ў тым каб пазбавіцца заганных практык сістэмы ў іх галавах.
Няма і не будзе такой магчымасьці каб мець пэўнасьць, што людзі сістэмы (зараз) разарвалі цалкам з ёй сувязі, і не з’яўляюцца актывам сістэмы (як і частка старой апазіцыі).
Таму і патрэбны незалежныя інстытуты кантролю і грамадскія інстытуты рэпутацыі.
Зараз, на жаль, становіцца відавочным, што практыкі Сістэмы (закрытасьць, непразрыстасьць, карпаратыўны інтарэс) пачынаюць дамінаваць у дэмсупольнасьці і разбураць яе.
З гэтай прычыны, ў такой сітуацыі людзі сістэмы аб’ектыўна становяцца галоўнымі вінаватымі ў гэтым працэсе, а апазіцыя рэсурсам рэжыму.
Прастора палітычнага дзеяньня настолькі звужана, што прапанаваць нешта фундаментальна новае амаль немагчыма;
Патае, у сітуацыі крызісу і дэвальвацыі структур вельмі важным ёсьць актывізацыя дыаспры і фарміраваньне самастойных груп палітычнага ўплыву, якія б у перспектыве маглі б адгуляць важную ролю ў працэсе аднаўленьня даверу да апазіцыйных інстытутаў і трансфармацыі ў Беларусі.
Такой выбарчай сафістыцы можа пазайздросьціць нават Ярмошына.
Замест таго каб зрабіць максімальна проста, робіцца ўсе максімальна складана, незразумела (хіба ў гэтым і мэта дзецнасьці).
Такі падыход проста заб’е апошнія надзеі.
Вызначэнне вынікаў у Каардынацыйную раду:
13.1. Вызначаецца агульная колькасць галасоў за ўсіх суб’ектаў — гэта сума галасоў, пададзеных за ўсе спісы і за кожнага асобнага кандыдата ў спісе самавылучэнцаў.
13.2. Вызначаецца агульная колькасць галасоў за кожны суб’ект — гэта сума галасоў, пададзеных за спіс, а таксама за кандыдатаў у спісе самавылучэнцаў.
13.3. У размеркаванні мандатаў удзельнічаюць суб’екты, за якія (пункт 13.2) пададзена больш за 3 працэнты ад агульнай колькасці галасоў (пункт 13.1) і самавылучэнцы, якія пераадолелі парог з 750 галасоў.
13.4. Для кожнага выбарчага суб’екта, які мае права ўдзельнічаць у размеркаванні мандатаў, па метадзе найбольшых астаткаў вызначаецца колькасць мандатаў у Каардынацыйнай радзе. Спіс не можа атрымаць больш мандатаў, чым кандыдатаў у спісе.
13.5. Мандаты сярод кандыдатаў у спісе самавылучэнцаў размяркоўваюцца, зыходзячы з колькасці галасоў, пададзеных за індывідуальных кандыдатаў у гэтым спісе.
13.6. У выпадку роўнасці галасоў прыярытэт аддаецца кандыдату, які знаходзіцца вышэй у спісе.
Парадокс. Задачы.
Год 2024, што ў глабальным кантэксьце мы маем:
1. Лукашэнка кіруе, сістэма стабільная і функцыянальна. (Цынічна: людзі жывуць - заробкі выплочваюцца);
2. Грамадства задаўленае, тэрор асноўны механізм унутранага кантролю не паслабіцца;
3. У краіне да 5000 тыс., палітычных вязьняў і лічба рэпрэсаваных павялічваецца?
4. Апазіцыя ў крызісе (яе ўнутраны распад працягваецца);
5. Грамадскія структуры за мяжой (незалежныя журналісты) ужо адчуваюць дэфіцыт падтрымкі, не гледзячы на тое, што такая падтрымка была задэкларавана;
6. Дыскрымінацыя і антыбеларуская міфатворчасьць у некаторых еўрапейскіх краінах пашыраецца;
7. Сталая вайсковая прысутнасьць Расеі ў Беларусі + фантом ядравай зброі;
8. Сістэмная русіфікацыя грамадства;
9. Эканамічная залежнасьць ад Расеі амаль 100%, як і неспынная датаваньне рэжыму з боку Масквы;
10. Ізаляцыя Беларусі ў дачыненьнях з Захадам пашыраецца.
Рашэньні???
На колькі я ведаю, стратэгіі вырашэньня гэтых рэальных, лёсавызначальных праблем не існуе. (Затое, ёсьць стратэгія на 40 ст., цудоўнага пераходу ад аўтарытарызму да дэмакратыі ў 20NN годзе). Праект будучыні безумоўна гэта добра, але ёсьць пытаньні сучаснасьці, ад вырашэньня якіх будучыня гэтая і залежыць.
Структуры, якія прэтэндуюць на абсалютнае палітычнае прадстаўнцтва беларусаў не хочуць прыняць на сябе адказнасьць і агучыць гэты сьпіс праблем, як і прызнацца ў адсутнасьці нейкіх механізмаў і стратэгіі йх вырашэньня, нават на тэарытычным узроўні.
Вось дзе была б патрэбна сістэмная праца.
Выбары ў КС. Механізм абраньня па нейкім спісам, але, што цікава: "Кожны выбаршчык мае 3 галасы: максімальна можна будзе абраць 3 спісы". Гэта як?
То бок, умоўна адначасова можна галасаваць за нацыянальную і антынацыянальную платформу.
Гэтыя выбары ў КР будуць яшчэ большым цыркам і пахаваюць КС цалкам (няўданы досьвед парламентарызму).
У сітуацыі крызісу і патрэбаў хуткага рэагаваньня, чым прасьцей працэс, тым лепей і больш эффектыўна. Але тут усе наадварот.
Пералік мераў макрапрудэнцыйнай палітыкі будзе выкарыстоўвацца для забяспячэньня фінансавай стабільнасьці, якая будзе ўзмацняцца за кошт паступовага купірваньня праблемы дрэнных пазыкаў. (Вось так, не больш, не менш).
Фундаментальны падыход. Таксама эканамісты прапануюць рэалізацыю амністыі капіталу, у тым ліку (як я зразумеў) і ў дачыненьні тых, хто ўзбагаціўся коштам карупцыйных і злачынных сувязяў з рэжымам Лукашэнкі, хто дзякуючы такім сувязям знішчыў канкурэнтаў і прысвоіў йх бізнэс. І нічога пра аднаўленьне эканамічнай справядлівасьці, вяртаньне актываў. Фактычна "стратэгія" замацоўвае алігархічны ўклад у Беларусі і гарантуе бясьпеку лукашэнкаўскаму бізнэсу. Таксама няма (не ўзгадана) ніякіх механізмаў па блакіроўках вываду капіталу з краіны, а таксама, арышту і вяртаньня выведзеных раней капіталаў. Пытаньне зямлі, як і аграрны комплекс у цэлым - адсутнічае.
Рызыкі.
Стратэгія ані як не прадугледжвае магчымыя сістэмныя рызыкі і выклікі ў пераходны перыяд. Не падаецца ніякіх інструментаў іх ліквідацыі. (Есьць асобныя ў эканамічным блоку кшталту "макрапрудэнцыйных мераў).
Сярод ключовых:
- дэфіцыт кадраў;
- дэфолт;
- сабатаж з боку наменклатуры і алігархату;
- карумпаваньне прадстаўнікоў апазіцыі;
- інфляцыя і дэфіцыт дзяржаўнага бюджэту;
- вывад сродкаў;
- бакротствы прадпыемстваў і гвалтоўны ўзрост безпрацоў’я;
- гвалтоўны ўзрост злачыннасьці;
- пагаршэньне сацыяльна-эканамічнай сітуацыі, асабліва ва ўсходніх рэгіёнах Беларусі;
- рызыка аўтарытарнага рэваншу і расейскага ўплыву.
Реальность в России. Как она есть. В таком ее состоянии она есть и будет угрозой для цивилизации. И вопрос не только в том, что те, кто живут в таких условиях будут молча жить дальше, но и в том, что для тех кто правит простые обыватели это хлам.
Читать полностью…Пытаюцца у каментарах пра праблемы з Белсатам ў сувязі з абмежаваньнем кіраваньня.
Пакуль гэта вынік турбулентнасьці вакол польскага публічнага тэлебачаньня, (крызісу), які ўзьнік пасьля фарміраваньня новага ўраду.
Ніхто мэтанакіравана Белсат зачыняць не зьбіраецца.
Таму, думаю, што пытаньне хутка вырашыцца ў добры бок. Хаця гэтая праблема сьведчыць пра тое, як важна мець уласныя, нацыянальныя незалежныя СМІ (цяжка ва ўмовах эміграцыі), якія б фінансаваліся і падтрымліваліся самімі беларусамі, дэаспарай і бізнэсам. Пабудаваньне такіх інстытутаў (талакой) сьведчаньне сьпеласьці грамадзянскай сьвядомасьці, пакажчык попыту і даверу, а таксама праява актыўнасьці ў дзяржбудаўніцтве, RES PUBLICA (агульная справа).
Крызіс. Ці ёсьць выхад?
Адзін з маіх апошніх пастоў узбудзіў вельмі абшарную дыскусію. Можна разглядаць яго, як сацыяльна-палітычны эксперымент, які ў той ці іншай ступені паказвае стан думак, эмоцый у беларускай дэмакратычнай грамадскасці, яе стаўленьне да існуючай апазіцыйнай рэальнасьці.
Вымушаны канстатаваць, што сітуацыя ўнутры дэмсупольнасьці выглядае нават горш, чым я мог сабе ўявіць. Але сьпіраль унутранай канфрантацыі разьвіваецца так, як я і прадбачыў яшчэ ў 2020-2021 годзе.
Калі нерэалізаваныя завышаныя чаканьні спрычыніліся да аэрацыйнага спусташэння і спарадзілі моцна негатыўныя рэакцыі часткі нованароджанай грамадзянскай супольнасьці. (Такія з’явы натуральныя іх можна лёгка прадбачыць і пры жаданьні зьмягчыць наступствы).
Унутраныя разбуральныя (псіхаэмацыйныя працэсы) дасягнулі крытычнага ўзроўню, і фактычна фарміруюць стан моцнага ўнутранага палітычнага супрацьстаяньня, прыпыніць якое структуры афіляваныя з С.Ціханоўскай не могуць. (Не жадаюць і не ведаюць як).
Таксама, пакуль няма іншага моцнага палітычнага асяродка, які мог бы стаць кропкай апоры для разгубленага пратэстнага электарату і дыаспары, якія ва ўмовах пашыраючыйся пусткі імкнуцца да рэінтэграцыі ў існуючую рэальнасьць (да вяртаньня ў матрыцу).
Зараз фармальная падтрымка для мандату С.Ціханоўскай збольшага будуецца (пакуль яшчэ) на вонкавай легітымнасьці (сустрэчы, візіты) і інфармацыйна-палітычным сэрвісе.
Так, гэта стварае ілюзію, што С.Ціханоўская мае вонкавы мандат казаць ад імя беларусаў, але ў рэчаіснасьці не адбіваецца на маральна-псіхалагічным пералаштаваньні тых, падтрымліваў рух у 2020.
Гэта выражаецца не толькі ў росьце крытыкі (якую не ў стане стрымаць, ці нейтралізаваць сэрвіс-медыя), але і ў раскладаньні структур, афіляваных з Ціханоўскай: КР, АПК, ОСТ ды іншых. Відавочны не толькі распад структур, наменклатурызацыя, але і абсалютны дэфіцыт кадраў, стагнацыя, поўная адсутнасьць ратацыі (прыходу новых людзей не гледзячы на пэўныя ўнутраныя скандалы і дыскрэдытацыю дзеючых асобаў).
Адметна, што не гледзячы на інтэнсіўную рэалізацыю адукацыйных праграм, якія займаюцца падрыхтоўкай кіроўных кадраў для новай Беларусі, тым не менш, прафісійных кадраў для дзейсных апазіцыйных структур няма. Магчыма гэта зьвязана не толькі з высокім узроўнем зачыненасьці і самаізаляцыі структур, але з вельмі нізкай матывацыяй (даверам) людзей (вялікія рызыкі, затраты пры адсутнасьці рэальных перспектыў).
Сярод прыхільнікаў Ціханоўскай ёсьць нямала людзей, якіх я ведаю (разумных, актыўных, таленавітых), яны з вялікім імпэтам уступаюцца за Ціханоўскую пад час дыскусій, бароняць яе ад крытыкі, але ніхто з йх не спрабаваў увайсьці ў структуры ОСТ, АПК, КС і зрабіць йх працу больш эфектыўнай, абнавіць склад гэтых структур. Чаму?
Але вернемся да працэсаў.
Інтэрв’ю, выказваньні С.Ціханоўскай, іншых прадстаўнікоў апазіцыйнай наменклатуры пачынаюць паказваць усе большы і большы эмацыйны, псіхалагічны разрыў з "народам". (Калі на крытыку, ці на вострыя пытаньні гучыць адказ, "а вы што зрабілі").
На.гэтым фоне ўзнікае пытаньне 2025 году, што далей з фармальным статусам Ціханоўскай.
Любая спроба захаваць фармалізаваны статус у абыход грамадскай апініі, спарадзіць яшчэ большую палітычную канфрантацыю.
Ужо зараз вельмі часта можна пачуць меркаваньні, што аказваецца 4 гады таму людзі галасавалі не за Ціханоўскую, а супраць Лукашэнкі.
У нейкай ступені мы маем дачыненьні з "электаральным крызісам" з якім сутыкнуўся дыктатар у 2020 годзе. (Я дапускаю, што "выбары" ў КР, працэс і вынікі, якія будуць вельмі, вельмі супярэчлівымі паглыбяць крызіс дэмакратычных структур).
Адсюль спробы пазьбегнуць працэдур і надаць Ціханоўскай надрацыянальную легітымнасьць, "Гэта дар ад Бога", таму яе прызначэньне зараз не залежыць ад волі людзей. Таксама ёсьць намер пераканаць грамадства і Захад у тым, што адсутнасьць дэмакратыі ў Беларусі надае Ціханоўскай права захаваць свой фармальны мандат на невызначаны тэрмін (хаця ў 2020 годзе ў Беларусі таксама не было дэмакратыі).
Боскае і палітыка
(Гэты тэкст пісаўся раней, але публікацыя яго супала з актуальнай дыскусіяй, якая разгарэлася вакол палітычнага і якая на жаль падцьверджвае фарміраваньне даволі фанатычнага, амаль рэлігійнае стаўленьня да лідарства).
Калі няма магчымасьці замацаваць уладу, ці палітычнае лідарства, апраўдаць тыя, ці іншыя дзеяньні, калі адчуваецца недахоп легітымнасьці і даверу, то адным з выратавальных сродкаў з’яўляецца ўцекі да боскага. Яно заключаецца ў апеляваньні да вышэйшых сілаў, як галоўнага аўтарытэту і крыніцы ў атрыманьні права на палітычнае лідарства.
Падавалася б гэтая з’ява існавала ў далёкім мінулым, калі Сонца круцілася вакол Зямлі, але зварот да божага, і больш таго, стварэньне намашчонага, асьвячонага палітычнага лідэрства, сустракаецца і зараз.
Вось напрыклад словы аднаго з дарадцаў С.Ціханоўскай А.Мілінкевіча: "Ціханоўская дар божы".
Пад такім тытулам зьмешчана ягонае нядаўняе інтэрв'ю на Еўрарадыё.
Беларусы ўжо мелі аднаго палітыка, які быў вышэй за бога, няўжо патрыбна канструірваць?
У боскім "намашчэньні" Ціханоўскай няма нічога добрага ні для яе, ні для беларусаў, якім трэба імкнуцца пазбаўляцца ад архетыпаў адносна наднатуральнасьці, надчалавечасьці лідарства.
Яно, лідарства з’ява палітычная, а не рэлігійнае.
Палітык - інструмент палітычнай барацьбы, а не аб’ект для пакланеньня і веры.
Усе традыцыйныя грамадствы будаваліся на веры ў наднатуральныя якасьці правадыра, быў які блізкі да бога і далёкі ад людзей, як фараон, ці імператар.
Менавіта з гэтага будаваліся культы правадырства і зьнішчалася крытычнае стаўленьне да палітыкі і ўлады ў таталітарных грамадствах.
І зараз, з таго, што я назіраю, атачэньне Ціханоўскай, сьвядома ці не сьвядома праз праяўленне архэтыпаў, спрабуе надаць вобразу Ціханоўскай выключнасьць, наднатуральнасьць. Паступова фарміруецца такі сваеасаблівы кульцік асобы, які праціскаецца ў масы.
У выніку, ацэнкі і разуменьне лідарства пачынаюць зводзіцца з рацыянальнага ўзроўню да ірацыянальнага.
То бок, С. Ціханоўская - гэта цуд, гэта дар для беларусаў, гэта выключэньне і іншага не будзе! Таму беларусы павінны клапаціцца і аберагаць гэты сьвяты і незаганны вобраз. Ціханоўская нашае ўсе.
Вось так і будуецца міфалогія і нерацыянальная легітымнасьць.
Можа неўзабаве, дзякуючы актыўнасьці атачэньню, Ціханоўская пачне ваду зараджаць і ляжачых хворых аздараўляць, як калісьці Лукашэнка рабіў пад час сваёй выбарчай кампаніі ў 1994 годзе.
Дарэчы, "дар боскі" з грэцкага азначае ХАРЫЗМУ (надзвычайныя якасьці і здольнасьці ў палітыцы).
Аднак, нейкіх прыкладаў праяўленьня харызмы, на жаль, з боку Святланы Ціханоўскай я пакуль не заўважыў.
На працягу ўсёй гісторыі мысьляры змагаліся за тое, каб грамадства і палітыкі несьлі адказнасьць за свае рашэньні, за дзеяньні, за зроблены выбар. Менавіта грамадствы, а не нейкія звыш сілы і воля Прадбачэньня.
Вера ў тагасьветнае невытлумачальнае пазбаўляе людзей адказнасьці і матывацыі да дзеяньня. Бо ты, як малы і слабы чалавек нічога не можаш супрацьпаставіць воле сіл вышэйшых. Атрымоўваецца, што ўсе дзеецца па воле бога і няма ўлады не ад бога.
Тым больш, калі палітык - раптоўна становіца боскім дарам, то якім правам нейкі сьмяротны чалавечак можа крытыкаваць, ці нешта патрабаваць ад такога лідара. Справа шэраговай асобы: маўчаць, верыць і выконваць. Выступаць супраць такога лідара - выступаць бога.
І вось тут пачынаецца самае цікавае - схаластыка, (тэадыцэя).
Калі Ціханоўская гэта дар божы беларусам, харызматык, то чаму беларусам не ўдалося перамагчы ў 2020 годзе. Чаму не расчынілася зямля і не праглынула АМАП, Палац Лукашэнкі з Акрэсьціна. Чаму нябесы не абрынуліся на галовы тых хто хапаў і катаваў людзей?
Няўжо бог-дэман Лукашэнкі мацнейшы за бога Ціханоўскай, і ў чым прычына таго, што божы дар не рэалізаваўся ў Беларусі? І як гэты дар ад бога можа рэалізавацца ў Літве ці Польшчы? Адказы могуць быць розныя:
Еще раз об оппозиции в России
Известный политический деятель Сергей Удальцов, лидеру Левого фронта.
Несмотря на срок за "Болотное дело"(4,5 года) сейчас Удальцов поддерживает СВО и участвует в жизни парламентской КПРФ — его жена Анастасия Удальцова — депутат Госдумы от этой партии.
Империя превыше всего.
Людзі сістэмы
На працягу апошніх год, асабліва апошніх некалькіх тыдняў перыядычна ўзьнікаюць біяграфічныя скандалы ў дачыненьні да топавых прадстаўнікоў новай апазіцыі АПК, ОФіСА ды іншых структур. Выходзяць на сьвет дзенны пэўныя "гісторыі" з сямейнага жыцьця Азарава, Лявончыка, Кавалеўскага, Сахашчыка (2022 год) і г.д. Грамадства (што яшчэ цікавіцца апазіцыяй) ўзбуджае інфармацыя пра сваякоў і магчымыя шэрыя сувязі з рэжымам, наяўнасьць другога дна.
Хаця ў 2020 годзе такія б звесткі амаль нікога б не абуралі (і ніхто б такім капаньнем не займаўся), а наадварот былі б прыкметай статуснасьці і палітычнай каштоўнасьці. Што з таго, што чалавек быў зьвязаны з КДБ, зараз ён зьвязаны з намі і працуе на нас! (Прыклад Гайко).
Сеньняшняя "новая апазіцыя" больш чым на 50% складаецца з людзей сістэмы, людзей якія працавалі на яе дзеяткі год. З’яўленьне на палітычным полі такіх людзей з сістэмы, як Бабарыка, Цапкала запусьцілі працэс сістэмападу.
Да штабу Бабарыкі, Цапкала, да агульнага рушаньня пачалі актыўна далучацца прадстаўнікі наменклатуры, адміністрацыі, сілавога апарату, апарату прапаганды, актывізавалася беларуская эміграцыя і алігархат ў Расеі.
Чалавек сітэмы Бабарыка сваёй дзейнасьцю як бы паказваў, што ўлада Лукашэнкі хістаецца. Уласны статус Бабарыка таксама дэманстраваў, што ён можа мець даволі сур’езных патронаў. Верная карта на якую трэба ставіць.
Дзякуючы гэтаму распачаўся працэс агульнай мабілізацыі і эйфарыі, веры ў скоры канец Лукашэнкі.
Далучэньне людзей сістэмы да новай хвалі віталася, і было зусім не важна адкуль ты: апаратчык-ідэолаг, сілавік, які раней, рэпрэсіраваў апазіцыю, ці прапагандыст-рускамірац. Тады, ва ўмовах сістэмнага перавароту і чаканьня хуткай перамогі, працавалі два прынцыпы:
1. Нават калі для перамогі над Лукашэнкам патрэбны саюз і супраца з чортам (Пуціным), то трэба працаваць з чортам;
2. Пачынаем з чыстай старонкі, бо рэвалюцыя абяляе ўсіх. Калі ты зараз за рэвалюцыю і супраць Лукашэнкі, то зусім не важна, што раней ты працаваў на сістэму (чорта).
Калі б у 2020 годзе да новай апазіцыі далучыўся б Шэйман, то ён бы стаў героем, і верагодна стаў бы дарадцам Ціханоўскай і мог бы ўзначаліць нешта там. Рэвалюцыя ўсе выбачае, калі своечасова яе падтрымаць.
Старое, як мір правіла: мэты апраўдваюць сродкі. Людзі (палітыкі) у дасягненьні кароткачасовых мэтаў зрэдку (амаль ніколі) не думаюць над доўгатэрміновымі наступствамі.
Так і што зробіш, калі ў эфектыўнай барацьбе з сістэмай, сама сістэма і становіцца асноўным рэсурсам гэтай барацьбы (унутраная інфармацыя, сабатаж рашэньняў, ізаляцыя і паралізаваньне ўладнага цэнтру).
Ачышчэньне рэвалюцыяй таксама датычылася грамадзянска-апазіцыйнага актыву. Ранейшыя правалы, прэтэнзіі, пвдманы плямы ў біяграфіі - усе сьцерлася. Але ж, унутраная прырода, недахопы нікуды не зьнікаюць і з цягам часу (пры адсутнасці кантролю) ізноў праяўляюцца з усей моцай.
Пакуль была надзея на хуткую перамогу, апора і палітычныя чаканьні зьвязваліся з людзьмі сістэмы з іх палітычнымі і фінансавымі актывамі/сувязямі, у тым ліку ў Маскве. Тады, у 2020 - гэта былі героі, зараз у 2023/24 - гэта ўжо імаверныя агенты Крамля і Менску.
Зараз, калі барацьба зацягнулася, а перспектывы перамен аддаліліся на не вызначаны час (да таго ж расейская агрэсія супраць Украіны), усе тое, што раней было актывам (сувязь з Сістэмай), стала палітычнай заганай і кампраматам.
Таксама ў грамадстве расьце попыт на вінаватых у тым, што апазіцыя не эфектыўна і развальваецца, і канешне, увага зьвяртаецца перш за ўсе на людзей з сістэмы, на людзей з сувязямі ў сістэме (як на магчымых агентаў уплыву, якія праводзяць разбуральную дзейнасьць). Канешне нельга выключаць і таго, што ўлады могуць актыўна выкарыстоўваць людзей з апазіцыі, для зьнішчэньня апошняй.
Тут і ўзьнікае палітычны парадокс, калі апазіцыя мае шанец на перамогу людзі сістэмы становяцца агентамі ўплыву апазіцыі для знішчэньня сістэмы, калі ж апазіцыя прайграе, то чалавек сістэмы хутка пераўтвараецца ў агента ўплыву рэжыму.
Апазіцыя гэта не сьвятая карова, і нават рэлігійныя догмы і правадыры падвяргаюцца рэвізіі.
Рэальная палітыка патрабуе руплівага, крытычнага аналізу (а не веры ў сьвятасьць) таго, што адбываецца ў апазіцыйных структурах.
З большага, адносіны да апазіцыійных структур, якія сфарміравалася ў 2020 годзе будуецца на веры ў тым, што людзі там сумленныя і інтарэсы нацыі і народа для йх вышэй за ўласныя.
Калі дапусьціць, што 70% інфармацыі, што з’яўляецца ў СМІ, пра прадстаўнікоў новай хвалі апазіцыі праўда (карупцыя, сувязі з праўладнымі групамі, сувязі з расейцамі і г.т.), то можна сказаць наўпрост, што шансы на перамогу над рэжымам Лукашэнкі былі роўныя 0.
Элемент нечаканасьці і непрагназаванасьці быў у перыяд масавых пратэстаў і маршаў, але хаджэньне па вуліцах, адцягваньне пратэстаў з цэнтру на перэфэрыю - гэтую пагрозу нейтралізавала.
(Перыяд пратэстаў таксама патрабуе грунтоўнага аналізу. Хто і чаму прызываў людзей зьбірацца па-за цэнтрам горада, чаму вялікія масы беларусаў засталіся без палітычнага кіраваньня, чаму пратэст не перарос у стацыянарную плошчу з блакадай цэнтра гораду і ягонага сталага ўтрыманьня).
Але нават не гэтае важна. З улікам профілю кіроўнага апарату новай апазіцыі ( калі дапусьціць, што толькі 50% з тых зліваў, што з’яўляюцца - праўда), то Беларусь не мела і не будзе мець шансаў на рэальныя перамены і ДЭМАКРАТЫЗАЦЫЮ. Ценявы бэкраўнд (вонкавыя ўплывы, кампраматы) прымусяць людзей пры ўладзе выконваць чужую волю, ці проста параліжуюць іх дзейнасьць (унутраны сабатаж). Выяўленьне такіх пагроз, такой небясьпекі важная задача для дэмсупольнасьці, нават калі гэта адаб’ецца на іміджу. Калі шчыра, у тым жа "квбінэце" ды агульна вядомам атачэньні Ціханоўскай, есьць толькі две палітычныя фігуры да якіх пакуль няма прэтэнзій (шэрага профілю): В. Гарбунова і А.Коўшык).
Разам з гэтым ўзьнікае фундаментальнае пытаньне, а ці ёсьць і з’явіцца альтэрнатыва і што рабіць з праблемнай інфармацыяй.
Па-першае, вялікі абавязак фарміраваньня крытычнага погляду ляжыць на дэмакратычных СМІ, якія пакуль займаюцца канструірваньнем і захаваньнем вобразу сьвятасьці апазіцыі, адмаўляючыся ад функцыі палітычнага, нейтральнага кантролю над структурамі. З большага, выкарыстоўваюцца ў стварэньні шуму вакол праблемы. Пагаманілі і забылі, праз год два тая ж праблема і тыя ж персоны, ізноў пагаманілі і забыліся без палітычнага эфэкту, як ў выпадку з ЧКБ.
Адзіны прыклад на маёй памяці эфектыўнай працы СМІ быў у выпадку Т.Зарэцкай, але без адказу на пытаньні: як, адкуль, чаму яна з’явілася ў кабінэце Ціханоўскай? Задачы СМІ ў сітуацыі крызісу рупліва і дасканала правесьці сьледства каб спраўдзіць усю інфармацыю пра ключовыя фігуры. Толькі так можна захаваць давер да структур і інстытутаў (не людзей);
Па-другое, Ціханоўская ня можа не зьвяртаць увагі на тое, што адбываецца ўнутры дэмсупольнасьць. Ана павінна стаць абсалютна самастойнай фігурай, незалежнай ад шэрых шаптуноў. Стварыць сваю ўласную каманду. Так робіць кожны самастойны лідар, нават калі нехта напачатку ўводзіць новую фігуру ў палітыку. Але, наўрацьці ёй гэта цікава і патрэбна, бо гэта вымагае вялічэзных высілкаў.
Па-трэцьце, натуральная слабасьць нейкіх альтэрнатыўных апазіцыйных цэнтраў. Бо яна фарміруюецца на зьніжэньні пачатковай хвалі палітычнай заангажаванасьці.
З аднаго боку, тыя цэнтры, што ўзьнікаюць імкнуцца да легітымізацыі праз узаемадзеяньне з структурамі новай апазіцыі, і такім чынам губляюць час і палітычную вагу, як у выпадку канфэрэнцыі ПКК у Кіеве. Бо калі 50% інфармацыі пра профілі апазіцыі ў структурах новай апазіцыі праўда, то ніякае аб’яднаньне апазіцыі, яе эфэктыўнае узаемадзеяньне ў прынцыпе немагчыма.
З іншага боку, расчараваўшыся, людзі сыходзяць з палітычнага жыцьця і не жадаюць далей удзельнічаць у гульнях;
Чацьвертае, не зусім ясна, што і як альтэрнатыўныя цэнтры зьбіраюцца рабіць, якія іх падыходы і метады дзеяньня ў сёньняшняй сітуацыі, каб быць лепш і больш эфектыўнымі. Іншымі словамі, якая праграма рэанімацыі даверу да апазіцыі (вязьні, санкцыі-дыялог, перабудова адносін з рэжымам, ізаляцыя-дэканфрантацыя).
Мне падаецца, што Захад апынуўся ў такой сітуацыі, у якой не ведае што і як рабіць далей і з Расеяй і з Беларусьсю. Псіхалагічна, заходнія эліты не гатовыя да доўгатэрміновай і татальнай вайны, не ведаюць яны і таго, як скончыць вайну перамогай для Украіны ў кароткім часе (то грошаў няма, то ракеты не такія).
У дачыненьні да Беларусі таксама пытаньне, што рабіць далей.
Палітыка санкцый сябе цалкам вычарпала. Новых аб’ёмістых санкцый, якімі можна было б ўдарыць па рэжыму ў наяўнасьці ЕЗ-ЗША няма. Падкрэсьлю ударыць, а не зрынуць.
Канешне Захад мог бы пайсьці на татальныя крокі: цалкам разарваць дыпламатычныя адносіны (але гэтага не зрабілі нават з краінай-агрэсарам Расеяй), увесьці эканамічная эмбарга, зачыніць межы (без уліку наступстваў для насельніцтва Беларусі).
Але нават і гэтыя крокі не створаць умоваў для зьмены рэжыму Лукашэнкі ў бліжэйшыя гады.
З іншага боку, няма ніякай гатовасьці і шляхоў на камунікацыю з прадстаўнікамі рэжыму. Адна з прычын, што сам Лукашэнка не жадае весьці перамовы з заходнімі палітыкамі. Прычын можа быць некалькі:
1. Цалкавітая залежнасьць ад Масквы (стоп-сыгнал на камунікацыю з Захадам ад Крамля);
2. Паталагічная крыўда і жаданьне адпомсьціць. Пэўныя апасеньні, што сістэ"размовы"
3. Ультыматыўныя падыходы з двух бакоў (усё на ўсё) і "ты першы, нет ты". Хаця трэба разумець, што ў склаўшыйся сітуацыі перавага па баку ў Лукашэнкі. Ён кантралюе сітуацыю ў краіне, а ўплывы Захаду = 0. Таксама, Лукашэнка разумее, што вяртаньня да status quo ужо ня будзе, і па факце практычнасьць вынікаў нейкіх перамоў для яго не значныя і ў такой сітуацыі можа мець значэньне толькі псіхалагічны фактар;
4. Нізкі статус заходніх перамоўшчыкаў, што незадаваляе Лукашэнку адчуваць нейкае ўскоснае прызнаньне яго ўлады;
5. Заходнія палітыкі таксама разумеюць высокія рызыкі перамоў з дыктатарам, якія могуць мець цалкам негатыўны рэзананс і абсалютна негатыўную рэакцыю з боку беларусеіх апазіцыйных структур і СМІ. Якія стаяць на пазіцыі no talks more sanctions.
То бок, камунікатыўны падыход пакуль не мае легітымнай апоры ў беларускай дэмсупольнасьці (без уліку малых ініцыятыў). Пэўныя зрухі адбудуцца праз нейкі час, калі распад і дэвальвацыя апазіцыі будзе ўжо відавочна і для Захаду.
Але, варта адзначыць важную рэч, чым больш праходзіць часу, тым менш ідэя камунікацыі Менск-Захад будзе прываблівай для Лукашэнкі.
Прызвычаяўшыся жыць ва ўмовах ізаляцыі, ён будзе адчуваць сябе больш камфортна.
Лукашэнка знову памірае і знову баіцца. І гэта толькі пытаньне часу КАЛІ ён... альбо калі мы...
Тихановская: «Последние пару дней люди обсуждают проблемы Лукашенко со здоровьем. Мол, хрипит и теряет голос. Не знаю, какие диагнозы ему ставят врачи.
Это лишь вопрос времени... потому что уже сейчас чувствует страх перед неизбежным будущим".
Так Лукашэнка будзе паміраць да канца сьвету, ну а там мы абавязкова пераможам.
Навошта пісаць гэтыя пустыя нікому непатржбныя тэксты, у якіх знову і знову гучаць збітыя фразы"
Няўжо ўсьцяж ёсьць людзі, якія вераць, што вось вось Лукашэнка памрэ, ён ужо ледўь дыхае. Яшчэ трошкі, яшчэ годзік, ну два, ну можа тры.
Ну і канешне ён баіцца, як жа без гэтага, памірае і баіцца, што яго зрынуць і ў Гаагу. Але ж трэба верыць у нешта адно. Альбо, што яго зрынуць (пакуль невядома як і калі), альбо ён памрэ, пакуль пры ўладзе, але тады ўжо без Гаагі.
Цяжкі палітычны выбар...
Як памне, то калі няма што сказаць людзям, сэнсоўнага і грунтоўнага, то лепей дзень два памаўчаць, а не забіваць эфіры шумам. З такім жа посьпехам можна казаць пра плямы на Сонцы, альбо вывяржэньне вулкану ў Ісландыі.
Такое уражаньне, што беларускія "палітыкі сучаснасьці" баяцца, што калі яны нешта не скажуць (адну фразу ў дзень), не твітнуць, то пра йх адразу забудуць. Калі так, значыцца гэтыя палітыкі ўжо мертвыя.
Рытуальныя фразы проста забіваюць сэнст і сутнасьць словаў і пакідаюць за сабой пустэчу.
А. Аляхновіч, дарадца Ціханоўскай пра правал стратэгіі (калі яна ўвогуле была) апазіцыі пасьля 2020.
«Нашая залежнасць ад Расіі крытычная. Па сутнасці, Расія мае ўсе рычагі ўплыву, каб шантажаваць Беларусь і Лукашэнку сёння. У будучыні, калі ў краіне з’явяцца дэмакратычныя ўлады, у нас будзе кароткае акно магчымасцяў, каб вельмі хутка пераарыентавацца на іншыя краіны – і зрабіць гэтую залежнасць не такой татальнай».
То бок трэба прызнаць, што стратэгія ОСТ была памылковай і прывяла да сур’ёзных негатыўных наступстваў для Беларусі Тык, што рабіць? Ці ёсьць магчымасьці, каб выправіць сітуацыю? Застаецца чакаць пакуль з’явіцца вакно магчымасьцяў. Але тут узьнікае іншае пытаньне, як гэтая вакно можа з’явіцца і якім чынам апазіцыя прыйдзе да ўлады, калі сёньня Беларусь татальна залежная ад Расеі? Можна падумаць, што Масква дазволіць дэм.аппазіцыі прыйсьці да улады, каб Беларусь адарвалася ад Расеі.
Так які ж выхад? Што дарадцы Ціханоўскай прапануюць у гэтай сітуацыі, каб аслабіць залежнасьць Беларусі ад Масквы?
Дэлегаты прагаласавалі за тое каб ў "новым скліканні" было не меней за 40% жанчын.
То бок, атрымоўваецца, што беларускія жанчыны такія слабыя і неактыўныя, палітычна нездольныя, што ім патрэбна сталая квота ў 40%? Як раз жа падзеі 2020 году паказалі, што ў беларускім грамадстве жанчыны больш актыўныя, чым мужчыны.
Як мне падаецца навязваньне нейкай квоты гэта дыскрымінацыя жанчын і такім чынам падкрэсьліваецца не іх роўнасьць а іх слабасьць. Можа жанчыны больш разумнейшыя і не бачаць сэнсу гуляць ў нейкія пустыя гульні, а імкнуцца зарабляць грошы і рабіць кар’еру.
І скажыце, што будзе калі жанчын ў КС будзе болей за 40%, альбо меней? КС будзе нелегітымным? Хіба так.
Вайна "структур"
Так можна ацаніць тое, што адбываецца з КС. Тое, што створана кулуарна і на аснове карпаратаўных інтарэсаў не можа функцыянаваць дэмакратычна. Да і не пра дэмакратыю гэта ўсе.
Пакуль высвятляю хто ініцыяваў петыцыю пра самароспуск КС і з якой мэтай, бо супярэчнасьці там настолькі глыбокія, што часам цяжка акрэсьліць мэты, якія пераследуюцца.
І гэта адразу пасьля "стратэгічнай сэсіі". Тэндэнцыі ўнутры апазіцыі відавочны, колькасьць сустрэч з замежнікамі ўплывае на ўнутраную якасьць апазіцыі ў адваротным накірунку.
Што хацелася б сказаць.
1. Не ведаю, што гэта за слова такое "негайна". Нейкія украінскія ўплывы, ці як?
2. У петыцыі вядзецца гаворка, пра карупцыю. Хацелася каб ініцыятары петыцыі апублічылі ўсе факты карупцыі і назвалі прозьвішчы (бо без гэтага, тыя ж карупцыянеры ізноў увойдуць у апазіцыйныя структуры і так па коле). І чаму КС не змагла раней надаць падобнай інфармацыі публічны характар.
3. Парушэньне рэгламенту і дамоваў. Гэтыя абвінавачаньні таксама патрабуюць яснасьці і прыкладаў. Хто, як з якімі мэтамі;
На жаль, тое што адбываецца з дэмакратычнымі структурамі - гэта вынік іх зачыненасьці і безадказнасьці перад грамадзянамі. Можаце сабе ўявіць, як выглядала б палітыка ўнутры Беларусі, квлі б зьмены ўсе ж наступілі ў 2020? З такімі падыходамі да палітыкі краіна б апынулася ў стане палітычнага хаосу, альбо ўлада ізноў стала закрытай і аўтарытарнай.
Так, у дзяржаве існуюць інструменты кантроля і адказнасьці за карупцыю, у апазіцыйных структурах такіх механізмаў, акрамя сумленьня - няма. А такія структуры як ОСТ і Кабінет зрабілі ўсе, каб абараніць сябе ад знешняга нагляду і адказнасьці.
Я ўпэўнены, што беларусы хацяць і гатовы жыць ў дэмакратычнай і свабоднай краіне, але не ўпэўнены што новая хваля "палітыкаў" у стане супрацьстаяць спакусе ўладай і грашыма.
Зараз няма ані першага, ані другога, а барацьба за гэтыя фантомы не на жыцьцё, а на сьмерць.
Адна з важных функцый КС была хіба ў тым, што было цяжка закрыць рты ўсім 90 асобам. Прымусіць іх падпісаць НДА і безкрытычна падтрымліваць Офіс. Інфармацыя пра дзіўныя і непрымальныя рэчы, якія творацца ў дэмсупльнасьці выходзілі на сьвет дзенны. Голасна гучалі галасы крытыкі. Але ў цэлым КС не набыў функцыі незалежнага самастойнага воргана.
Ключовая мэта першай і другой "рэфомаў" зрабіць КС цалкам стэрыльным і паслухмяным, асабліва перад 2025 годам, калі будзе трэба пашукаць новых крыніцаў легітымнасьці. Інтрыгі і больш нічога. Для беларусаў і перспектываў перамен - гэта катастрофа.
Я не думаю, што зараз можна правесьці нейкую рэальную рэформу і дэмкаратызаваць дэмакратычныя структуры (парадокс). Зацікаўленасьць і тым больш сілаў у людзей гуляць у гэтыя гульні няма, займацца гэтым будзе выключна палітычная арыстакратыя і дзеля сваіх прыватных інтарэсаў. Новая апазіцыя амаль ўжо цалкам увайшла ў стан старой, толькі маштабы больш грандыезныя, як і катастрафічныя наступствы.
Адзінае, што яшчэ можна было зрабіць гэта правесьці ўсебеларускі устаноўчы сход (1000 чалавек), які б і абраў публічна і празрыста (наколькі гэта магчыма) Палітычную Раду.
Думаю, гэта апошні такі шанец нешта перамяніць у той крызіснай сітуацыі ў якой апынулася дэм.супольнасьць. Хаця, калі гэта не ўдалося зрабіць за 3.5.год (бо мэты былі іншыя), наўрацьці можна будзе зрабіць зараз пры яўным дэфіцыце даверу і падтрымкі.
Можа стацца так (а хутчэй так і будзе), што патрэбнай колькасьці людзей для ЧУ проста не хопіць і апазіцыя будзе жыць ленінскімі прынцыпам (і кухарка можа кіраваць краінай), але хутчэй за ўсе трэба будзе абапірацца на старую адміністрацыю.
У сваю.чаргу існаваньне АПК (Кабінету Ціханоўскай) паказала неэфектыўнасьць апазіцыі ў фарміраваньні нейкіх протаўрадавых структур. Можна толькі сабе ўявіць той хаос які можа пачацца ў сувязі з наяўнасьцю рэальнай улады.
Адначасова па тэксьце, невядома адкуль і з якой нагоды, на падставе чаго і якога "легітымнага дакументу" ўсплывае "Прэзідэнт" і прычым, альбо часова выконваючы абавязкі прэзідэнта, які аказваецца кіруе краінай да выбараў. І не вядома якімі кампетэнцыямі і аб’ёмам улады гэты чалавек карыстаецца. (Уражаньні, што да абеду тэкст пісала адна асоба, пасьля абеду іншая).
ІV. Легітымнасьць. Цікава, што заяўляючы пра незаконнасьць сёньняняй улады і пра тое, што кіраваць краінай будзе ЧУ (надканстытуцыйны), аўтары стратэгіі пачынаюць разважаць (на 3-4 старонках) пра тое, якая ж канстытуцыя легітымная, уключаючы ў гэты сьпіс нават варыянт канстытуцыі ад 2022 году.
Стваральнікі стратэгіі, замест таго, каб прапанаваць спрошчаны варыянт дзеяньня, які патрэбны ў пераходны перыяд (глядзіце тэкст пра пераходны перыяд у праграме "Вольная Беларусь" 2018 год), пачынаюць займацца псеўда прававой казуістыкай.
Цікавы наступны сказ: "калі на працягу транзіту ўлады ў асноўных (асноўным - П.У.) палітычных (ым) сілаў (ам) атрымаецца дасягнуць кансэнсус па праекце новай Канстытуцыі, то... (с.7).
Адразу некалькі пытаньняў:
1. Хто гэта асноўныя палітычныя сілы ў транзітны перыяд, якія павінны дасягнуць кансэнсус? Які ўплыў яны будуць мець у краіне і ў ЧУ;
2. Ці існуе ў прыродзе новая канцэпцыя канстытуцыі;
3. І што будзе калі асноўныя сілы (нікому невядомыя) не дасягнуць кансэнсусу;
V. Вяртаньне да аўтарытарызму.
Прадстаўленая стратэгія зусім не бярэ пад увагу ні гістарычнага досьведу і рэальнага стану грамадства і фактычна падрыхтоўвае трамплін для аўтарытарнага (алігархічнага транзіту). Гэты "дакумент" прапаноўвае арганізацыю парламентарных выбараў па прапарцыйнай сістэме. Пры гэтым я не заўважыў каб аўтары ўзгадвалі пра роспуск і забарону дзейнасьці такіх арганізацый, як Белая Русь, БРСМ, БРПО, ЛДПБ, партыі Камуністаў ды іншых неасавецкіх, неапрарасійскіх структур у Беларусі. Не прапануецца ўвядзеньне выбарчых фільтраў для тых, хто дзейнічаў у гэтых структурах, ці ў структурах лукашэнкаўскага рэжыму.
Усе гэтыя структуры, спалучаныя з былымі сілавікамі і наменклатурай, якая застанецца на сваіх пасадах + алігархат, без аніякіх праблем набяруць калі не большасьць, то базавую сілу на першых выбарах. Без клопатаў сфарміруюць новы блок (асабліва на фоне пагаршаючыйся эканамічнай сітуацыі. Яны таксама могуць прыватызаваць апазіцыйныя структуры, за прыкладам БСДГ (Чэрэчэнь) і вельмі хутка пераўтвораць новы парламент у крыніцу аўтарытарнай рэакцыі, як то было ў 90-х. І як сказала В.Кавалькова, пабудуюць сістэму лепшую за дэмакратыю, асабліва, калі за гэта будуць плаціць USD 500 тыс.
VI. Зьнешняя палітыка і нацыянальная бясьпека.
Агульна і вельмі абстрактна з відавочным спадзяваньнем на добрасуседства з Расеяй. Нічога няма пра выхад з АДКБ, ШОС, Еўразійскага эканамічнага зьвязу (толькі перагляд умоў(!!!)) нічога пра закрыцьце расейскіх вайсковых аб’ектаў і абсалютна нічога пра ўсталяваньне мяжы з РФ. Нібы няма ніякай агрэсіі і вайны.
Нічога пра фарміраваньне рэгіянальнага вайсковага блоку, нічога пра нацыянальнае войска і службы нацыянальнай бясьпекі. Увогуле пра прытаньне нацыянальнай бясьпекі 00000.
VII. Эканоміка.
Гэты блок распісаны больш шырока чым палітычны. Мне асабіста спадабаліся наступныя абзацы: "Урад будзе гнутка рэагаваць на сацыяльныя выклікі, якія ўзьнікнуць у пераходны перыяд, аператыўна распрацоўваючы адпаведныя часовыя формы падтрымкі і забясьпечваючы іх фінансаваньне за кошт бюджэтых сродкаў (с. 23).