Аб’яднаны пераходны кабінет можна лічыць зачыненым. Праект, які павінен быў палепшыць якасць дзеянняў апазіцыі, на жаль, стаўся прыкладам яе няздатнасці. Як я і прагназаваў, Сахашчык выйшаў з Кабінету, чым цалкам перакрэсліў сэнс існавання АПК. Прыгадаю, што Кабінет ствараўся як вайскова-палітычны, вайсковы элемент меў ключаваю ролю. На сенняшні дзень ад вайсковага элементу нічога не засталося і наўрад ці сітуацыя зменіцца. Любы аўтарытэтны чалавек устрымаецца ад уваходжання ў гэтую структуру, бо рызыкі для ўласнага іміджу пераважаюць над імавернымі дасягненнямі. Асноўнай прычынай развалу Кабінета з’яўляецца некампетэнтнасць у яго кіраванні, кулуарнасць і інтрыгі, якія ад самага пачатку не дазволілі сфармаваць прафесійную і эфектыўную каманду.
P.S. Апошнімі днямі з’яўляецца інфармацыя, што нехта з былых каліноўцаў можа ўвайсці ў Кабінет, але гэта радыкальна еічога не зменіць і хутчэй стане мінусам для таго, хто туды ўвойдзе. Пакуль Кабінет не стане незалежнай ад Офіса структурай яго дэградацыя будзе непазбежная.
- На фоне гэтага будзе нарастаць крызіс суб’ектнасьці беларускай апазіцыі, якая не зможа бараніць нацыянальныя інтарэсы і якую магчыма будуць слухаць, але не будуць лічыцца, асабліва калі гаворка пойдзе пра ўласныя дзяржаўныя інтарэсы іншых краінаў (што відавочна ўжо зараз);
Читать полностью…Добры і ўзважаны аналіз.
Варта дадаць, што на некаторыя рэчы аўтар глядзіць з гумарам:
Агулам да пачатку чарговай Канфэрэнцыі Новая Беларусь арганізатары, а гэта структуры Сьвятланы Ціханоўскай, прыходзяць не з самымі яскравымі вынікамі. У протаўрадзе з 7 протаміністраў няма 3. Апроч Азарава і Кавалеўскага, вось ужо амаль 2 гады шукаюць міністра замест Тацьцяны Зарэцкай.
А на саму Канфэрэнцыю будзе ня проста трапіць шэраговым беларусам з Беларусі на сваіх аўто і са сваёй ежай. Апошнія захады суседніх краінаў вымагаюць не тое што ўзгадкі пытаньня, але гучнага крыку беларускага народу.
https://novychas.online/palityka/post-novaja-belarus-szto-abjacali-i-szto-ne-vyk
У выніку 93 візітаў С.Ціханоўскай па еўрапейскіх краінах, удзелу ў meetings Great 7, Davos Forum, NATO summit, strategic dialogue with USA, дзе яна з паплечнікамі актыўна прыгадвала "не абы каму" пра Беларусь - раптоўна беларусаў фактычна цалкам прыроўніваюць да расейцаў, фактычна ствараюць з нашых суграмадўянаў - ворагаў для бясьпекі суседнім краінам", абкладаюць санцыямі і хутчай за ўсё у перспектыве абмяжуюць уезд ў ЕЗ.
Вось і ўвесь вынік 4-х гадовай працы, мары пра "пашпарты" і "міл’ен візаў для беларусаў". На фоне гэтага ўзьнікаюць праблемы у Белсата, узмацняецца дыскрымінацыя.
Мы, ад імя Вольнай Беларусі напісвоі адкрыты ліст, скіравалі заявы да шэрагу еўрапейскіх палітычных інстытутаў. Але на жаль, відавочна, што ЕЗ акрэсьліўся з палітыкай у дачыненьні да Беларусі, пры пасіўнай пазіцыі іншых апазіцыйных структур.
Можа замест абсалютна пустой "канфэрэнцыі", дзе будуць расказваць пра гераічныя посьпехі ОСТ-АПК-КР ў барацьбе з рэжымам варта гэтым структурампадумаць пра мітынг супраць дыскрымінацыі і абмежаваньняў супраць беларусаў, пакуль яшчэ не позна.
Вы не думайце, татальные санкцыі супраць Беларусі, гэта санкцыі толькі супраць Лукашэнкі, а не беларусаў. Беларусы ад йх не церпяць, а толькі Лукашэнка.
Калі ж ад санкцыяй церпяць простыя беларусы, то йм гэта толькі падаецца.
Аказваецца, забарона ўезду на беларускіх аўта ў Латвію, Літву, Эстонію - гэта забарона толькі для Лукашэнкі і расейцаў.
Забарона ўвозу і вывазу тавараў, таксама толькі супраць Лукашэнкі і Расеі, а не супраць беларусаў.
Такое тлумачэньне даюць "вядомыя новаапазіцыянеры".
Вось так, незаўважна беларусы пераўтварыліся ў Лукашэнку.
І зараз новаапазіцыянеры (ОСТ, КР, АПК) не стаяць на службе і ў абароне інтарэсаў свайго народу, а служаць механізмам апраўданьня палітыкі санкцый.
Яны шчыра тлумачаць, чаму беларусы павінны зьмірыцца з абмежаваньнямі і ціскам. І шчыра ўпэўніваюць, што так трэба.
Байдэн сыходзіць з прэзідэнтскай кампаніі. Гэта і добрая і кепская навіна. Добрая ў тым, што далейшы ўдзел Байдэна ў выбарчай гонцы яшчэ б больш дыскрэдытавала дэмакратаў і асуджала йх на паразу. Кепская - адсутнасьць адэкватнай ацэнкі сітуацыі, як і адсутнасьць маладых і яскравых палітыкаў, як такіх, асабліва ў перыяд вострага глабальнага крызісу. Сумняюся, што Камала Харыс, якая зьмяніла Байдэна радыкальна пераломіць сітуацыю ў лепшы бок. Хаця адрыў Трампа толькі 2%, але яе прэзідэнтства нашрацьці ўзмоцніць пазіцыю ЗША ў сьвеце. Праціўнікі: Расея і Кітай успрымуць гэта як чарговую слабасьць і ўзмоцняць агрэсіўныя дзеяньні.
Читать полностью…Нядаўна паказвалі фільм пра пенетэнцыярную сістэму ў Беларусі, дзе між іншым было сказана пра тое, што вяўьні выкарыстоўваюцца ў якасьці танай працоўнай сілы.
На жаль гэта факт, як і факт, што Беларусь не выключэньне.
Возьмем напрыклад ЗША:
Тюремная индустрия США на 2012 год производила 100 % военных касок, форменных ремней и портупей, бронежилетов, идентификационных карт, рубашек, брюк, палаток, рюкзаков и фляжек. Помимо военного снаряжения и обмундирования, здесь изготавливали 98 % монтажных инструментов, 46 % пуленепробиваемых жилетов, 36 % бытовой техники, 30 % наушников, микрофонов, мегафонов и 21 % офисной мебели, а также авиационное и медицинское оборудование и многое другое".
Вось так. Дарэчы, рэформа пенетэнцыярнай сістэмы будзе адной з важных у Беларусі.
Што Ты зрабіў для дзяржавы
Знову людзі вінаватыя.
Лукашэнка ўжо забыўся пра 2020 год і урокі Кавіду, калі ён за ўсе беды, хваробы і сьмерці абвінавачваў людзей. Калі дзяржава фактычна дыстансавалася ад праблем простага чалавека. У 2020 Лукашэнка гнаў людзей на працу, у школы і ўніверсітэты, заяўляў пра тое, што ніякай падтрымкі для пацярпелых не будзе. Кажны сам па сабе, лякуйцеся водкай і трактарам.
У рэшце гэта абрынула ягоны сацыяльны і палітычны кантракт з электаратам, "дзяржава як апякун і гарант бясьпекі народу".
Гэта ключавы прынцып патрыярхальнай сістэмы, якую сам жа Лукашэнка гэтыя 30 год і ствараў, а потым жа сам у 2020 і прадэманстраваў, што не зьбіраецца прытрымлівацца гэтых прынцыпаў, ігнаруючы рэалізацыў дзяржаўнай апекі і падтрымкі для пацярпелага насельніцтва.
Па выніку, для грамадзян пад час кавіду дзяржава паказала, што з’яўляецца чужой, для яе грамадзянін не мае значэньня. Гэта спрычынілася да электаральнага абвалу і крызісу 2020. Толькі потым, з вялікі спазьненьнем Лукашэнка пачаў тэатральна бегаць па шпіталях і лекаваць сваёй "аўрай". Але было ўжо позна.
Вось і зараз, па выніках прыроднага катаклізму, Лукашэнка не выказвае спачуваньні, не гаворыць мовай "дзяржаўнага апякуна" а выстаўляе тыя ж самыя прэтэнзіі для людзей: "сядзяць і чакаюць, што дзяржава зробіць, не хочуць самі паварушыцца".
Такім чына ізноў дыктатар рубіць свой электарат, паказваючы, што "дзяржава не для народу, а народ павінен абслугоўваць дзяржаву".
Сказаў бы, "усім дапаможам, дадзім грашэй, адбудуем, кампенсуем". Просты чалавек быў бы задаволены і сацыяльны кантракт адноўлены.
Я шчыра хацеў бы ведаць, а што такое фальсіфікацыя гісторыі ВКЛ?
І да чаго імкнецца Літоўскі бок, які ўвесь час намагаецца спекуляваць на гэтай тэматыцы, выкарыстоўваючы безаабароннасьць беларусаў? Навошта?
"В последнее время в публичном пространстве появилась обеспокоенность по поводу участившихся проявлений литвинизма – на это обратил внимание и член парламентского Комитета по национальной безопасности и обороне Раймундас Лопата.
По его мнению, эскалация идеологии литвинизма и фальсификация истории Великого княжества Литовского (ВКЛ) связаны с кремлевским режимом.
Якія словы! Эскалацыя.
І атрымоўваецца, што нейкія "беларускія арганізацыі" адмовіліся ад сваёй гісторыі?
Белорусские общественные организации подписали декларацию, в которой отмежевываются от идеологии литвинизма.
А што такое ідэалогія літвінізма ў сучаснай трактоўцы офіцыйнага Вільнюса? Яна сіало ўжо больш абшэрнай і сягае ўсей нашай гісторыі.
Литвинизм — теория, придерживающиеся которой считают, что создателями ВКЛ являются белорусы. Согласно этой теории, средневековые литовцы на самом деле были белорусами.
У сваю.чаргу "нейкія беларускія" арганізацыі з удзелам як я разумею Лябедзькі адмаўляюць той факт, што беларусы ўдзельнічалі ў стварэньні, фарміраваньні і існаваньні Вялікага Княства Літоўскага.
Людзі якія не хочуць ведаць і не ведаюць сваей гісторыі сталі інстрементам палітычных гульняў і спробы перагляду нашай гісторыі, у якой як раз заўседы быў зацікаўлены Крэмль. Сказаць "ганьба" нічога не сказаць.
Нейкі эксперт па лічбавай бясьпецы, не гісторык, не грамадскі дзеяч Н. Кванталиани, дазваляе сабе казаць: што рыторыка датычная мейсца і ролі беларусаў у стварэньні ВКЛ = литвинизм создан искусственно, „выращен в пробирке ФСБ и КГБ“.
Уяўляеце сабе, беларусы! аказваецца нашае гістарычнае права да Вялікага Княства Літоўскага, да вялікай культурнай і гістарычнай спадчыны - гэта "ФСБ-КГБ".
Атрымоўваецца, што калі беларус скажа, што ВКЛ мая дзяржава ен Літвініст=КГБ-ФСБ.
На фоне маштабных санкцый і абмяжаваньняў (ужо эстонцы далучыліся) для беларусаў опусы, якія з’яўляюцца на розных старонках Ціханоўскай і Ко, гучаць як зьдзек.
"«Гэта запрашэнне ( на чарговую канфэрэнцыю-пасідзелкі ў Лондын) – знак салідарнасці з беларускім народам, з нашымі палітвязнямі, гэта знак падтрымкі беларусам, якія бачаць краіну свабоднай, дэмакратычнай і еўрапейскай дзяржавай»
Санкцыі і апазіцыя
І вось што цікава, як жа зараз "дэмакратычнае апазіцыйнае прадстаўніцтва" будзе сябе паводзіць? Думаю, як і раней, езьдзіць па "сустрэчах" і "канфэрэнцыях" і дзякаваць заходнім палітыкам за "салідарнасьць" і "падтрымку для беларусаў". Вось якая яна салідарнасьць і падтрымка.
Яшчэ хацелася б запытацца, а як там "парламентскія групы", "сябры Беларусі". Гэта што, такія сябры?
Нядаўна, офіс з Лябедзькам горача асуждалі "літвінізм" у літоўскім сейме, а як на конт асуджэньня абсурдных, знішчаючых Беларусь санкцый?
А яшчэ хацеў запытацца пра "стратэгічны дыялог ЗША і апазіцыі" - гэта вы там так настратэгіравалі? Гэта вынікі вашай працы?
А як там новы склад КР і Кабінет, можа ўжо выступілі з нотай пратэсту і горача запатрабавалі адмены дыскрымінуючых і прыніжаючых беларусаў санкцый, так жа горача, як і йх увядзеньня?
Але ж вядома, ні ОСТ, ні КР, ні Кабінет уплыву на санкцыйную палітыку "сябраў Беларусі" не маюць. Тады які ж сэнс ўсіх гэтых структур "прызнаных зазадам, як дэмпрадстаўніцтва Беларусі", якія не ўстане прадстаўляць і бараніць нацыянальныя інтарэсы?
Так, для інфармацыі:
В первом квартале 2024 года из России в Латвию было импортировано 158 325 тонн зерна, что на 39,8% больше, чем в первом квартале 2023 года (113 234 тонны), сообщает агентство LETA с ссылкой на Службу государственных доходов (СГД).
В СГД пояснили, что товары, прошедшие процедуру импорта и выпущенные в свободное обращение, приобретают статус товаров Европейского союза (ЕС) и могут свободно перемещаться по территории ЕС. Они могут быть потреблены в Латвии или вывезены в другие страны ЕС без прохождения таможенных процедур. В то же время латвийская таможня не располагает информацией о том, сколько российского зерна было фактически потреблено в Латвии, а сколько вывезено в другие страны ЕС".
Транзитом в первом квартале из России через Латвию было перевезено 596 807 тонн зерна, что на 78,9% больше, чем в первом квартале 2023 года (333 623 тонны).
А вінаватыя Беларусы са сваімі машынамі, бо ствараюць пагрозу нацбясьпецы.
Расея, як інструмент гібрыднай вайны і экспансіі Кітая.
Кітай імкнецца перш за ўсе да рэгіянальнай дамінацыі ў Азіі, і фактычна рэалізоўвае палітыку вычэрпаньня двух суб’ектаў, Захаду (ЗША і ЕЗ) і Расеі, праз вайну ва Ўкраіне і аслабленьня йх абодзьвух. І менавіта Кітай будзе зацікаўлены ў тым, каб гэтая вайна цягнулася доўга. Як у 2001 годзе пісаў адзін з выбітных амерыканскіх палітолагаў Дж. Мірхаймер пра перспектывы сутыкненьня Вашангтону і Пекіну: З упэўненасьцю дойдзе да спробаў уцягненьня праціўніка да вычэрпальных канфліктаў на іншых, другасных тэатрах, дзеля абезкроўліваньня праціўніка. Калі б дайшло да ўцягваньня канкурэнта да такога канфлікту, праціўнік зрабіў бы ўсе магчымае, каб ён доўжыўся як мага больш".
Важнай мэтай Кітаю ёсьць давядзеньне Захаду, перад усім ЗША, да псіхалагічнай стомленасьці вайной як такой. Пасьля чаго для Пекіну не будзе існаваць перашкодаў для апанаваньня Паўднёвай Азіі і выдаўліваньня адтуль ЗША. Асабліва, калі Захад прайграе ў гэтым супрацьстаяньні з Расеяй.
Сілы і матывацыі бараніць інтарэсы ў Азіі не будзе, асабліва ўлічваючы поўнае маральнае паражэньне.
Але Кітай таксама не будзе зацікаўлены ў маральнай і стратэгічнай перамозе Расеі, каб яна не спрыяла ўмацаваньню статусу Масквы і не ўзмоцніла яе геапалітычныя ўплывы ў Азіяцкім рэгіёне. Таму Пекін будзе імкнуцца:
1. Каб вайна максімальна эканамічна і стратэгічна аслабіла Расею;
2. Умацаваць залежнасьць Масквы ў пэўных,.перш за ўсе эканамічных сьферах;
3. Стаць галоўным атрымальнікам расейскіх рэсурсаў;
4. Вывесьці з-пад уплываў Масквы іншыя краіны азіяцкага рэгіёну;
5. Стварыць вобраз Масквы, ды іншых дзяржаваў (Беларусь у тым ліку), як кліентаў Пекіну.
У гэтай сітуацыі для Захаду ёсьць толькі адзіны выхад - перамога Украіны ў вайне з Расеяй (якая з’яўляецца зброяй Кітаю), толькі так Захаду (ЗША) будзе магчымым не дапусьціць дамінацыі Кітаю і новых экспасіялістскіх і каланіяльных войнаў гэтай краіны ў Азіі, ды іншых рэгіёнаў.
Такі вось мой пост 8 гадовай даўніны. 2016 год, падрыхтоўка да "парламентскіх выбараў".
І гледзячы на тое, што адбываецца ў "новай апазіцыі", можна сказаць, што нічога не памянялася. Магчыма толькі, тое, што няма "Гавары праўду".
"В вопросе бойкота конечно не будет единой позиции, ее и не может быть в белорусской оппозиции, как и единой оппозиции.
Еще раз повторюсь, все, что я пишу - это исключительно моя гражданская позиция и призыв к согражданам игнорировать "избирательную деятельность" оппозиции как бесмыссленную и вредную для общества, но выгодную для правящей верхушки.
А что касается таких организаций, как "Говори Правду", то такие организации при действующем режиме будут существовать всегда, под разными названиями, с другими лицами. Это один из инструментов политического контроля. Ибо всегда найдуться те, кто будет готов продаться властителям либо из-за страха, либо купившись на посулы, либо желая сохранить свое комфортное существование. Это паразиты (сотрапезники власти), избавиться от таких организаций можно только в случае единомыслия оппозиции и граждан.
Но если оппозиция и все мы с Вами не в состоянии выдавить из политического пространства явных проводников воли нынешней администрации, то как мы собираемся свергнуть Лукашенко, изменить власть или управлять страной. Для начала нужно вычистить свой дом от мусора.
P.S. Дарэчы, тады мне таксама казалі, "дык "гавары праўду" хоць нешта робіць"...
30 год таму. Вынік галасаваньня быў чаканы. Галасаваць за Кебіча людзі неяк не жадалі, у тралейбесах і аўтобусах, асабліва грамадзяне сталага веку казалі, "хто заўгодна, толькі не Кебіч", ен жа паляк, яны ж там навараваліся, а "этот наш, простой, порядок наведет".
Для мяне гэта было як прыгавор. Ужо вынік першага туру. Неяк інтуітыўна разумеў, што перамога Лукашэнкі абернецца катастрофай для краіны. Былі мрочныя прадчуваньні.
Перад першым турам выбараў намагаўся пераканаць сваіх аднакурснікаў/ніц ісьці галасаваць супраць Лукашэнкі і Кебіча, але калегі з усьмешкамі адмахваліся.
Якія выбары, што гэта. Якая Беларусь з яе мовай. Тады нам, студэнтам гістфака было па 18-19 год, і абсалютнай большасьці было напляваць на лёс краіны, яны ўсьцяж жылі ў ценю імперыі, калі нехта ужо зьверху даўно вырашыў што і як.
Так маладыя людзі рабілі ўласную гісторыю і зрабілі яе на доўгія 30 год. 1994 год, гэта былі мой першы і апошні ўдзел у выбарах.
Вайна і яе наступствы для Беларусі. Сцэнар 01
Трэба таксама прынімаць у разлік, што і пасьля паразы Расеі ў вайне, Беларусь можа апынуцца ў цяжкой сітуацыі. (Перамога Расеі ў вайне азначае поўны дэмантаж дзяржаўнасьці краіны і доўгатэрміновую яе акупацыю).
Але, чаму параза Расеі раптоўна можа стаць праблемай для Беларусі?
Справа ў тым, што Беларусь, якая не ваюе ўсе роўна ўспрымаецца як агрэсар, а негатыўныя адносіны да краіны і народу з боку суседзяў узрастаюць.
Яна, Беларусь, ужо ўспрымаецца некаторымі краінамі як суб’ект-рэгіён, прыдатак Расеі, без уласных палітычных інтарэсаў. А гэта азначае, што стаўленьне да Беларусі, пасьля вайны, можа быць, як да рэгіёна Расеі, варожай тэрыторыі, дзе дзяржавы пераможцы могуць рэалізоўваць сваю волю і амбіцыі;
Гаспадарка краіны, якая зараз амаль цалкам арыентаваная на Расею, на яе рынкі, будзе цалкам аслаблена, да гэтага спрычыніцца вымываньне людскіх рэсурсаў, працоўных і інтэлектуальных сіл. Упадак Масквы таксама прывядзе да крызісных эканамічных з’яваў у Беларусі.
Адразу пераарыентаваць гаспадарку на Захад, як і атрымаць інвестыцыі, ці эканамічную падтрымку ад суседзяў будзе немагчыма, асабліва, калі яны пачнуць рэалізоўваць сваю волю.
Унутраная палітыка рэпрэсій з боку рэжыму Лукашэнкі прывяла да зьнішчэньня незалежных протадэмакратычных сіл і інстытутаў у краіне. Таму пасьля ўпадку рэжвму Лукашэнкі, прывязанага да Масквы - можа спрычыніцца да ўтварэньня палітычнага вакуму.
Апазіцыйныя структуры за мяжой распадаюцца і к моманту паразы Расеі, напр., праз 2-3 гады страцяць свой аўтарытэт і ўплыў. І нават ужо зараз можна сказаць, што не маюць здольнасьцяў кіраваць краінай, нават калі б апынуліся пры ўладзе.
А што мажна сказаць, калі ўлічваць сур’езнае крытычнае эканамічнае і геапалітычнае становішча ў якім, апынулася Беларусь.
У доўгатэрміновай перспектыве, вакум улады, крызіс кіраваньня, эканамічная ізаляцыя, адсутнасьць устойлівых дэмакратычных структур, моцны ціск з боку суседзяў, абумоўлены негатыўным стаўленьнем да Беларусі і Беларусаў, можа стаць прычынай крызісу дзяржаўнасьці, гуманітарнай катастрофы і ўсталяваньня вонкавага кіраваньня, якое не будзе адпавядаць беларускім нацыянальным інтарэсам.
Пры гэтым, параўнаньні з 90 мі гадамі абсалютна некарэктныя.
У 90-х гадах да Беларусі, як новай краіны, якая адраджаецца не было негатыўнага стаўленьня, наадварот, Заходні сьвет успрымаю яе, як дзяржаву якая змагаецца за сваю незалежнасьць, пацярпелую ад імерскай палітыкі.
Зараз, калі яна ўспрымаецца як незалежная, як суб’ект міжнароднай палітыкі з суверэннай уладай, стаўленьне да яе адмоўнае, як да дзяржавы саагрэсара, сатэліту Масквы, адсюль і ацэнкі беларускага народу - саюзьніка Расеі, які павінен адказваць за агрэсію Расеі.
Падкрэсьлю, зараз Беларусь не ўспрымаецца, як краіна, акупаваная Расеяй, але як дзяржава, якая зрабіла свой сьвядомы выбар - падтрымала агрэсара.
Гэта азначае, што пасьля паразы Расеі, стаўленьне да Беларусі будзе такое ж, як і да агрэсара.
Пры гэтым, часам самі беларускія супольнасьці сваімі дзеяньнямі і выказваньнямі ўзмацняюць вобраз Беларусі як краіны агрэсара.
Чым даўжэй будзе цягнуцца вайна, тым больш праблемнымі для Беларусі будуць яе вынікі.
Шмат разоў чуў, што палітычнае прызнаньне Беларусі акупаванай дзяржавай дасьць магчымасьць Лукашэнку пазьбегнуць адказнасьці. Я не ўпэўнены, што гэта нейкім чынам дапаможа Лукашэнку, але ўпэнены, што ў перспектыве можа абараніць нацыянальныя інтарэсы Беларусі, і атрымаць хоць некія палітычныя гарантыі ва ўмовах унутранага крызісу кіраваньня.
Вымалеўваецца тупіковая сітуацыя, пры якой:
- Працяг вайны і палітыка Лукашэнкі аслабляе дзяржаўнасьць і стабільнасьць краіны ў далекай перспектыве. У сьвядомасьці суседзяў і Захаду сфарміруецца варожы вобраз Беларусі і народу, з адраведнай палітыкай у бліжэйшыя часы і ў доўгатырэміновым фокусе;
- Перамір’е, якое будзе на карысьць Маскве ўзмоцеіць яе ўплывы і каланізацыю дзяржавы, яе культурны і палітычны дэмантаж;
Вось такая цікавая логіка: Ф. Вячорка "Уведзеныя абмежаванні б’юць па рэжыму ў першую чаргу: яны закрываюць вялікую колькасць шчылінаў, якія выкарыстоўваў рэжым".
Значыць беларусаў гэта незакранае?
Ф. Вячорка: Тым беларусам, што ўжо знаходзяцца на тэрыторыі Еўрапейскага Саюза мы рэкамендуем перарэгістраваць аўто на еўрапейскія нумары.
Калі вы гэтага не зробіце, праз некаторы час могуць паўстаць праблемы – у тым ліку можа быць накладзены штраф. Каб гэтага пазбегнуць, лепш паклапаціцца загадзя."!!!
Так я не разумею, каго абклалі санкцыямі? Лукашэнку, ці беларусаў, якія ў бліжэйгы час будуць плаціць штрафы за белнумары?
Politico: Байден отказался от участия в выборах под давлением двух ближайших советников.
Майк Донилон и Стив Риккерти смогли донести до действующего главы США, что он не сможет переизбраться на второй срок.
Байден встретился в своей резиденции в Рехобот-Бич, штат Делавэр, с двумя своими «самыми близкими советниками» — Майком Донилоном и Стивом Рикетти.
Они выразили опасения однопартийцев по поводу его способности добиться переизбрания, сообщили о сокращении пожертвований на избирательную кампанию и представили результаты опросов общественного мнения, показывающие, что у него не осталось шансов на победу в ноябре. По мнению источников издания, именно эта встреча приблизила конец политической карьеры Байдена
Зварот руху "Вольная Беларусь" да краінаў Эўразьвязу аб дапамозе беларускаму народу ў выжываньні пад акупацыяй, у змаганьні за волю і дэмакратыю
https://warta.media/2230
Фактычна, апошні пакет санкцый ЕЗ - гэта гандлевае эмбарга ў дачыненьні да Беларусі і з большага ў дачыненьні да сярэднестатыстычнага беларуса.
Бо забарона на ўвоз гузікаў і туалетнага паперу наўрацьці паўплывае на стабільнасьць рэжыму Лукашэнкі.
Наступны крок гэта фактычна ўсебаковая ізаляцыя Беларусі, бо іншых інструментаў узьдзеяньня ужо няма.
Пры гэтым некаторыя прадстаўнікі новай апазіцыі сьцьвярджаюць, што дзякуючы гэтаму пакету санцый Лукашэнка выпусьціў пэўных палітзьняволенных.
То бок, вынікам татальнай забароны на ўвоз у Беларусь амаль усіх тавараў, забарона на ўезд беларускіх аўто - было вызваленьне каля 20 чалавек, інфармацыю пра большасьць з каторых мы не ведаем. Сярод вядомых людзей толькі моцна хворы Рыгор Коастусеў.
У сьпісе вызваленых няма Бяляцкага, Анрэевай, Касьцюговай, Кузінай, Шарэнды-Панасюк, Пачобута, Севярынца, Дашкевіча ды соцен іншых вядомых і невядомых чалавек, а новаапазіцыянеры сьцьвярджаюць, што гэта посьпех санкцыйннай палітыкі і асабіста йх дзеяньняў.
Атрымоўваецца што актыўнасьць новаапазіцыянераў прывяла да таго, што Беларусь прыроўнена да Расеі, беларусы да рускіх забойцаў, краіны ізалявана, і для йх гэта посьпех? І пасьля гэтага яны працягваюць сьцьвярджаць, што прадстаўляюць інтарэсы беларусаў?
Гэта як і ў чым?
Інтарэсы якіх беларусаў вы прадстаўляеце? Тых зтотпрыроўнены да рускіх?
Далей, трэба быць вельмі наіўным і не разумець сутнасьці рэжыму Лукашэнкі, каб сьцьвярджаць, што выпусьціць 20 чалавек яго прымусілі санцыі.
Лукашэнка не саступіць Захаду нават, калі ад санкцый пачнуць паміраць беларусы.
Ці гэтыя 4 гады не навучылі нічому? Лукашэнка забівае дзеля ўлады і дэманстрацыі моцы, рэжым ужо забіў некалькі дзесяткаў чалавек і працягвве дэманстраваць сілу.
Тым больш, што рэпрэсіі не сьціхаюць, а тысячы ўсьцяж знаходзяцца за кратамі. І калі дзяеуючы дыванным санкцыям, вызвалілі толькі 20 чалавек а не 2000, то сьмеху вартыя гэтыя санцыі.
Але, насам рэч, словамі пра "посьпех санкцый" новаапазіцыянеры намагаюцца ўсемі сіламі толькі апраўдаць сябе і абсурдную палітыку санкцый, прыпісваючы йм сумнеўны посьпех. Бо ў рэчаіснасьці сэнс йх дзейнасьці прыблізіўся да 0. За гэтую палітыку і інфантыльныя гульні простым беларусам і палітзьняволенным прыдзецца шмат чым расплочвацца. А самападман і прыпісваньне санкцыям эфекту, які яны ў рэчаіснасьці не мелі, прывядзе да далейшых абсурдных і памылковых рашэньняў.
Лукашэнка прызначыў новых "упаўнаважаных" па Менску і вабласьцях. Як я разумею, цалкам з поля прыбраў "сілавікоў"- бетон, на які абапіраўся ў 2020 году, Барсукова, Караева, Вакульчыка.
Са старой "каманды" пакуль застаўся Вальфовіч. Ды пазіцыі Кубракова (якога лічылі часовым міністрам) таксама застаюцца стабільнымі.
Ці азначае гэта магчымую зьмену ва ўнутранай палітыцы? Не. Хутчэй адміністратыўную падрыхтоўку да "выбараў" 2025. Максімалізацыя ручнога кіраваньня, у тым ліку за чыноўнікамі мясцовага узроўню, каб яны не завалілі "працу", як гэта было ў 2020 годзе.
Цікава, што ўведзены прынцып "мясцовага дуумвірату". Двое на адну вобласьць, магчыма каб пазьбегнуць канцэнтрацыі сілы і ўплываў у адных руках і таксама забяспечыць кантроль над уласным атачэньнем.
Так, ці інакш, сістэма актыўна мабілізуеца перад 2025 годам.
Бязвіз у Беларусь для 35 краінаў уведзены Менскам, сьведчаньне таго, пра што я пісаў раней.
Гэта спроба вярнуцца да практыкі Макея. Канешне ў поўнай меры зрабіць гэта не магчыма, але прамацаць прастору і межы - так.
Думаю паступова будуць зроблены і іншыя крокі ў кірунку дэізаляцыі. Не адразу каб не раздражняць і не напружваць Маскву, але кропкавыя.
Адмыслова пачытаў сьпіс тавараў, якія нельга ўвозіць ў Беларусь.
Агулам 265 старонак. Старонка 196.
"Сьпіс тавараў і тэхналогій, якія маглі б спрычыніцца да павялічэньня прамысловага патэнцыялу Беларусі".
1. Родадэндрон і азалія;
2.. Ружы, лісьця, галінкі, мох(!!!);
3. Будашляныя каменьні;
4. Вугаль і крэда;
5. Вазелін;
6. Фотастужкі і фатаграфічная папера;
7. Смала і фарба;
8. Прэпараты і складнікі да вогнегасіцеляў; (Гары яно гарам)
9. Гідраўлічныя вадкасьці для хамульцаў і антыфрызы для аўтаў (я не ўзгадваю вялізарныя абмежаваньні па іншых аспектах зьвязаных з машынамі; (Бясьпека на дарогах);
Зараз зразумела, чаму беларускія аўта не будуць пускаць у Еўропу, санкцыя ж панізяць спраўнасьць аўтаў;
10. Бідэ, ды іншая сантэхніка;
11. Картон і папера да пісаньня ды іншя (з дзесятак найменаваньняў). У тым ліку туалетны. Хустэчкі для носа;
12. Хіба усе віды тканін у тым ліку і санітарных;
13. Вопратка, у тым ліку ужываная, абутак;
14. Мабільнікі і амаль уся электроніка;
15.Гузікі!!!
16. Супы, тытуневыя вырабы;
17. Дываны ўсіх відаў (прадукты раскошы);
18. Усе віды ракаабразных;
Усяго каля 10 тыс., пазіцый, кожная зь якіх мае ад 2 -х, да 20 пералікаў розных тавараў. Фактычна пералічана каля 200 тыс (!!!)., прадуктаў ад падвойнага прызначэньня да гузікаў і крыветак, якія забаронена ўвозіць у Беларусь.
Фактычна забарона на вываз усяго.
Дыванікавыя санкцыі
Паслухаў я адно з тлумачэньняў (у тым ліку з боку апазіцыйных палітыкаў), чаму латвійцы забаранілі ўезд аўто на беларускіх рэгістрацыйных намерах.
Яно гучыць так: грамадзяне Расеі перарэгіструюць свае машыны ў Беларусі, альбо купляюць, альбо бяруць на пракат у Беларусі і едуць у Латвію і гэта стварае небясьпеку для дзяржавы.
Нават не бяруся ацэньваць колькі часу патрэбна для рэалізацыі такой схемы, каб яна набыла масавы характар і стварыла небясьпеку для Латвіі.
Маю толькі адно пытаньне: людзей, якія кіруюць аўтам і перасякаюць мяжу памежнікі прапускаюць у Латвію па нумарах машын, ці па пашпартах? Калі расейцаў не пускаюць ў Латвію, то якім чынам ім дапаможа аўто з беларускімі нумарамі?
Ці можа расейцы сталі масава атрымоўваць беларускае грамадзянства? Магу дапусьціць, што ў хуткім часе мы пачуем менавіта такое абсурднае тлумачэньне новых "санкцыяў" па выніку якіх беларусам увогуле забароняць уезд ў краіны ЕЗ па дзяржаўных пашпартах.
У гэтым выпадку я таксама прапаную Літве, Латвіі, Польшчы увесьці абавязковы кантроль дакумэнтаў пры закупах тавараў у крамах, і забараніць продаж людзям з беларускімі пашпартамі. Захацеў чалавек кавы папіць, ці ў Ашане мяса купіць - пакажы пашпарт. Беларус? Не положено!
Упэўнены, уводзячы ТАКІЯ САНКЦЫІ Літва, Латвія, Польшча ды ЕЗ забясьпечыць сябе ад пагроз і зрынуць рэжым Лукашэнкі.
Спадзяюся, што гэта не проста словы, і Захад выйдзе на новы ўзровень супрацьстаяньня з Расеяй.
Новы прэм’ер Велікабрытаніі заявіў, што Украіна зможа выкарыстоваць ракеты Storm Shadow для удараў па вайсковых цэлях ў глыбі тэрыторыі.
Як я пісаў яшчэ два гады таму, Расея будзе весьці татальную вайну на вынішчэньне Украіны і украінскага народу. Іншых мэтаў гэтай вайны няма і не было.
Яны разлічвалі зрабіць гэта хутка, пакуль Захад бы знаходзіўся ў шоку, за "3 дні". Пасьля захопу значных тэрыторыяў Украіны, Масква б правяла чысткі і этнічную тэрафармацыю (ЭТНАФАРМАЦЫЮ), як рабілі гэта ўвесь час. Крым, Данбас. Адзінай рэакцыяй Захаду былі б голасныя ўсклікі пра "правы чалавека", міжнародныя канвенцыі, канфэрэнцыі, спачуваньні і г.д.
Зараз, калі не атрымалася хутка, Масква рэалізуе палітыку вынішчэньня дэманстратыўна паказова, пад "стомленыя ўздыхі Захаду", і думкі пра "мір" з Масквой, баючыся пераносу вайны ўглыбь Еўропы.
У дачыненьні да Беларусі Масква таксама праводзіць палітыку вынішчэньня, але іншымі стродкамі. Этнічная і палітычная тэрафармацыя ідзе поўным ходам, краіну і народ не толькі вынішчаюць, але робяць з яго патвора, агрэсара.
Так, адной з мэтаў ЭТНАФАРМАЦЫІ, зрабіць беларусаў таксама агрэсіўнымі, як расейцы. Часткова гэта ўдаецца зрабіць і асноўны ўдар накіраввны на дзяцей, праз школы і ідэалагічныя інстытуты.
Масква нават ўжо не хаваецца за міфамі пра трохадзінства славянскіх народаў, за палітыкай захаваньня "самабытнасьці", яна скіраваная на вынішчэньне і зліцьце беларусаў і ўкраінцаў у сваю рускасьць.
Тыя ж, хто не жадае маскавізавацца павінны быць вынішчаны.