usovpavel | Unsorted

Telegram-канал usovpavel - Usov Pavel

-

Обзор и анализ текущих политических событий. Беларусь и Мир.

Subscribe to a channel

Usov Pavel

Ніколі больш?

Зеркало ўзяло вялікае інтэрв’ю ў Васкрасенскага (!). Я так разумею, гэта звычайны меркантыльны падыход, "аб’ектыўнай журналістыкі і журналістыкі па-за палітыкай".

Але як жаж прынцып "ніколі больш", ігнор усім калабарантам сістэмы і г.д.

Урэшце, мы вяртаемся да пытаньня, "а чаму ж, сістыма трывала 30 год і трывае зараз?"

Адказ просты, "таму што вялікі сэгмэнт журналістыкі не быў нацыянальным, не быў незалежным, не быў палітычна прынцыповай (мы пляцоўка для ўсіх), была кан’юнктурнай (трэба выжваць, і нарошчваць прагляды, а ўжо потым мы станем нацыянальнымі і прынцыповымі). А як жа інакш, бо калі мы будзем іншай: нацыянальнай і прынцыповай, то страцім нашых чытачоў і аўдыторыю,бо ей пляваць на нацыянальнае і на прынцыпы? Таму мы будзем на расейскай мове і праводзіць расейскія наратывы, бо так добра для аўдыторыі, а значыць і для нас.
Таму ці павінна здзіўляць факт адсутнасьці нацыянальнага лідэрства і разуменьня нацыянальных інтарэсаў, ды ўвогуле разуменьне нацыянальнага. Як раз гэтыя чаты гады, электаральны імпэт трэба было выкарыстоўваць для перафарматаваньня яго ў нацыянальнае, і для ўмацаваньня палітычнага этасу.
Але, як бачым, усе вяртаецца да старых практык.

Мінула 4 гады, імпэт прынцыповасьці мінуў, ўзмацняецца настальгія па канфармізму і мягкай убудаванасьці ў сітэму і ідэадогію дзяржавы Лукашэнкі.

Зараз інтэрв’ю з Васкрэсенскім, заўтра з Мел’янцовым, потым з Эйсмант, Рыжанковым і Пяткевіч. А потым глядзіш: парадак і стабільнасьць.

Читать полностью…

Usov Pavel

Зараз, мы, з Зянонам Станіслававічам у Кіеве. Завезьлі машыну ад беларускай дыяспары ў Бельгіі, іншую дапамогу і ахвяраваньні для ваяроў Палка імя К.Каліноўскага ад беларусаў замежжа. Плануецца шэраг сустрэч з беларускімі дабраахвотнікамі. Галоўная мэта падтрымаць пазітыўныя перамены ў ПКК, кансалідаваць рэсурсы скіраваныя на яго развіцьце. Таксама запланаваны шэраг іншых важных палітычных сустрэч.

Сеньня, дзякуючы прадстаўнікам ПКК наведалі Нацыянальны музей Украіны, паразмаўлялі з дырэктарам Юрыем Саўчуком. Вельмі шмат важных сучасных ваенных экспазіцый у тым ліку па Курскаму рэгіену.

Читать полностью…

Usov Pavel

Як мне паведамілі. Кіраўніком Фонду СдЖ, зяўляецца С.Ціханоўская, як і Кіраўніком фонду Аб’яднаны Пераходны кабінет.
Памочніца Ціханоўскай "віцэсьпікер" КР.

Сваякі, фаварыты, супрацоўнікі ва ўсіх новапалітычных структурах.
З аднаго боку, гэта прыватызацыя палітычнай сьферы, а з іншага - палітычная карупцыя.
Так памерла беларуская дэмакратыя.

Читать полностью…

Usov Pavel

- Расчараванасьць грамадства і, а ў далейшым і Захаду ў апазіцыі. Грамадства будзе ўбудоўвацца ў новую рэчаіснасьць, Захад - шукаць кантактаў з Лукашэнкам ў абыход пазіцый і меркаваньняў апазіцыі;

Рэальнасьць наступная: санкцыі не прывядуць да вызваленьня палітычных вязьняў і зьмены сітуацыі ў краіне, не прывядуць да аслабленьня рэжыму. Гэта проста трэба разумець. Калі нехта кажа, што санкцыі працуюць, калі Лукашэнка выпусьціў 30 хворых, псіхалагічна і псіхічна вычэрпаных да стану зомбі, людзей гэта маніпуляцыя. Палітычныя сьпекуляцыі на гэтую тэму, патрэбны выключна, для захаваньня ўласных палітычных пазіцый і прыдуманай значнасьці і ні ў якай ступені не палепшаць сітуацыі тых, хто зараз церпіць у вязьніцах.

Калі нехта выступае за санкцыі, добра - вашая справа і вашая адказнасьць, але не кажыце, што яны прыносяць рэальны эфект. Санкцыі маюць толькі маральнае вымярэньне, "мы з тэрарыстамі не гандлюем", што па факце азначае ахвяраваньне (а не ратаваньне) жыцьцямі закладнікаў. То бок, "палітыкі" якія выступаюць за перапыннасьць ціску і "no trading with regime", павінны сказаць, што жыцьці людзей і йх здароў’е прыносіцца ў ахвяру працяглай барацьбе з невызначыным вынікам.

Калі гаворка вядзецца пра ратаваньне жыцьцяў і калі ёсьць магчымасьць вызваліць не дзесяткі, а сотні (пры гэтым рэжым не адмовіцца ад рэпрэсій), то чаму не паспрабаваць выкарыстоўваць іншыя падыходы і стратэгіі, прынамсі сыходзячы з аб’ектыўнай ацэнкі сітуацыі, што супрацьстаяньне з рэжымам Лукашэнкі можа зацягнуцца на некалькі год, і што за гэтыя гады "войска" апазіцыі цалкам зьнікне, а "лідэраў" будуць нелюбіць таксама моцна, як і Лукашэнку.

Читать полностью…

Usov Pavel

А за 300 і 30 год беларусы ахвяравалі шмат чым і працягваюць ахвяраваць - ці гэтага мала. Пра такія рэчы трэба казаць часьцей.

Так што, не гледзячы на цяжкасьці і нішчэньні Нацыя жыве і будзе жыць.

Читать полностью…

Usov Pavel

А між іншым, абмежаваньні для беларусаў пашыраюцца.
Еўрапейскія палітыкі заяўляюць пра падтрымку беларусаў, але йх палітыка паказвае, што яны ўжо ўнесьлі беларускіх грамадзян у катэгорыю пагрозаў.

І чым больш пагаршаецца сітуацыя ў Беларусі, тым больш абмежаваньняў з боку еўрапейскіх краін.

Сейм Латвии поддержал в первом чтении поправки к закону "О дорожном движении", которые предусматривают с 1 ноября ввод запрета на нахождение в стране транспортных средств, зарегистрированных в Беларуси (!).

Согласно поправкам, транспортные средства, зарегистрированные в Беларуси, которые сейчас находятся на территории Латвии, должны быть вывезены или зарегистрированы в Латвии до 31 октября. 

Читать полностью…

Usov Pavel

Расея, на працягу апошніх дзен нанесла цэлую серыю ракетных удараў скіраваных менавіта ў цывільную інфраструктуру, Палтава, Львоў, Харкаў, Запарожжа.
Мэта не толькі максімальнае вынішчэньне і спроба кампенсаваць праблемную для сябе сітуацыю ў Курску і Белгарадзе, але і стварыць крытычную сацыяльную, эканамічную, а таксама энэргетычную сітуацыю ва Украіне ў восенькі і зімовы перыяд, магчыма выклікаць новую хвалю ўнутранай і зьнешняй эміграцыі.
Падаецца, што Масква імкнецца давесьці сітуацыю ва Украіне да перанапрежваньня сістэмы ў палітыцы і на фроньце, у тым ліку на міжнароднай арэне ў адносінах з Захадам, і праз гэта дясягнуць выгадных для сябе ўмоў для "міру".

Читать полностью…

Usov Pavel

Калі сыходзіць з апошніх вынікаў апытаньняў, якія зладзіў Chatham House, то дзейнасьць ОСТ+АПК можна назваць неэффектыўнай. І гэта яшчэ мягка кажучы.

Палітыка "больш санкцый любым коштам" і стратэгія ізаляцыі прывяла да абмежаваньня Беларусі і беларусаў у йх кантактах з Еўропай, а таксама фарміраваньню негатыўнага вобразу. Да вонкавай ізаляцыі спрычынілася інфармацыйная дамінацыя Расеі ў беларускай прасторы.

За апошнія 5 год толькі 22% беларусаў (жыхароў гарадоў) наведалі еўрапейскія краіны. (Цікава, колькі наведалі Расею?). Канешне візы + кошты падарожжа абцяжарваюць. Віза есьць толькі ў 7%. За мінулы год беларусы атрымалі 158 тыс., віз.

Зустм не зразумелае пытаньне: "Сувязь з Заходняй Культурай і яе ўплыў". Хацелася б запытацца, а што "дасьледчыкі" ўкладаюць у паняцьце Заходняя Культура. Увогуле, што гэта такое "Заходняя культура". (Рым, Грэцыя? Каталіцызм ці Пратэстантызм? Законнасьць? Правапарадак? Моцарт? Шылер? Дюма? Ван Гог ці Галівуд?) А ў спрошчанац сьвядомасьці "рускамірцаў" гэта ЛГБТ. Я думаю дасьледчыкі і самі не ведаюць, ды і такога ўніверсальнага паняцьця "заходняя культура" не існуе.

Агульна, згодна з апытанкамі, праеўрапейскім можа лічыцца 30-35%. Гэта і шмат (з улікам абставін) і мала. Бо лічба антыеўрапейцаў таксама складае каля 35-36%.
Але па самапачуцьцях, то аж 57% упэўнены, што Беларусь патрэбна толькі Расеі.

У сваю чаргу 62% бапытаных сьцьвярджаюць, што санцыі благія, несправедлівыя і шкодзяць простым грамадзянам.

Рыторыка некаторых апазіцыйных структур "больш санкцый", як мы бачым не адпавядае чаканьням большасьці грамадзян.
Па-сутнасьці, атрымоўваецца, што інфармацыйныя і палітычныя рэсурсы, зрухі ў 2020 не паўплывалі на масавую сьвядомасьць. Бо аснова праеўрапейскай, празаходняй супольнасьці ў Беларусі заўсёды сягала 40%.

Читать полностью…

Usov Pavel

Фактары перамен
Аналіз розных сцэнароў і магчымых падзей у Беларусі і вакол.
https://youtu.be/TdBc3vcOHlY?si=Jen3lUBXM444DeGf

Читать полностью…

Usov Pavel

Як стваралася незалежнасьць. Тое, што мы павінны памятаць і ведаць.
https://youtu.be/iJhxL5Tx1PQ?si=Kv0HAEDymhtT9EVI

Читать полностью…

Usov Pavel

Прааналізуем розныя сцэнары. Глядзіце зараз

https://www.youtube.com/watch?v=rz712a0_MT4

Читать полностью…

Usov Pavel

Сцэнар "Вызваленьне"

Давайце гіпатэтычна ўявім такую сітуацыю, што Кіеў распачне ў Беларусі нешта накшталт Курскай аперацыі.
Нанясе ўдары па вайсковых аб’ектах, перш за ўсе расейскіх, на тэрыторыі Беларусі і створыць дэмілітарызаваную зону да 10 км., у глыбь, на тэрыторыі Беларусі з цэнтрам кіраваньня нпр., у Лоеве. (Не абавязкова, што такая сітуацыя можа здарыцца, але вайна справа непрадказальная).
Які сьцяг будзе разьвівацца ў тым жа Лоеве, ці Брагіне? Думаю, што украінскі, а не нацыянальны беларускі, як і вайсковая адміністрацыя будзе складацца з украінскіх вайскоўцаў.

Чаму?

Таму, што апазіцыя так і не стварыла уплывовага вайскова-палітычнага суб’екту, з якім Кіеў мог бы лічыцца хаця бы ў палітычным плане. Я ўжо не кажу пра сталы кантакт з апазіцыйным прадстаўніцтвам і яго ўдзел у распрацоўцы стратэгічнага плану імавернай аперацыі па вызваленьню Беларусі.

Ні "кабінет", ні "кс", ні "офіс" не могуць быць нават умоўным "партнэрам", які мог бы аказваць палітычную, ці ідэалагічную падтрымку для такіх дзеяньняў і сцэнароў, быць, як кажуць у кантакце і каардынацыі. За 2 гады такая магчымасьць была цалкам страчана.

Не гатовыя гэтыя структуры  і да таго, каб стварыць аб’яднаную вайскова-палітычную адміністрацыю, з перспектывай далейшага вызваленьня Беларусі менавіта пад беларускім сьцягам у мястэчку Лоева. 
Такі нацыянальны рэалізм мог бы стаць штуршком для далейшых крокаў.

І нават, калі такі сцэнар быў бы толькі тэорыяй, такога ўзроўню супрацоўніцтва і ўзаемадзеяньне магла б быць карысным элементам ІПСА супраць рэжыму Лукашэнкі. 
У Кіева таксама было б разуменьне на каго абаперціся і з кім працаваць, у выпадку крызісных падзей у Беларусі.

Апазіцыйнае прадстаўніцтва павінна было таксама кансультаваць такі сцэнар з Заходнімі партнэрамі, каб тыя проста хаця б не перашкаджалі.

Так ці інакш, апазіцыя павінна мець суб’ект-людзей, план-стратэгію, каналы сталай камунікацыі на выпадак такіх падзей. Але нічога такога нават блізка няма.

Далей. Суб’ектнасьць азначае наяўнасьць людзей (лічыце палявы ўрад), якія паедуць у Кіеў, а потым у Лоеў пад час абвастрэньня. І гэты ўрад павінен мець ясную павестку таго, што трэба рабіць далей у тым ліку план для беларускага грамадства, знаходзячыся ужо фізычна на кавалаку вызваленай зямлі ў Беларусі.

Вось тут і павінны былі запрацаваць розныя планы-стратэгіі, кшталту :"Перамога", "Нацыянальны страйк", "Сабатаж", "Беларускае падпольле", "Вайсковы бунт", пашыраная актыўнасьць Кібераў і Be/ypola. Такім чынам была б створана максімальна крытычная для Лукашэнкі сітуацыя. 

Больш таго, беларускае грамадства павінна быць загадзя інфармацыйна падрыхтаваным (праз медыя рэсурсы) да такой магчымасьці, хаця б прыблізна арыентавацца ў сцэнары падзей.  
Я ўжо не кажу пра рэальнага (а не папяровы) лідэра (калектыўнага лідэрства), які возьме на сябе адказнасьць у межах гэтага сцэнару.

Але дзе ўсе гэтыя рэсурсы і актывы? Дзе інструменты і каардынацыя? Збольшага ўсе зьнішчана і паралізавана, я ўжо не кажу пра давер і эфектыўную каардынацыю.

Наяўнасьць і дзейнасьць вайскова-палітычнага суб’екту, як і планы, кансультацыі з украінцамі, стратэгічнвя гульні, такім чынам, паказалі б рэальную волю па вызваленьню Беларусі, рэальную арыентацыю на барацьбу.

Зараз зусім нябачна людзей ні ў офісе, ні ў кабінеце, ні ў кс, якія б маглі заняцца дадзенай справай. Іх проста няма. 
Сахашчык і Ко, пад час сваей дзейнасьці адкрыта выступалі супраць сілавога сцэнару па скіданьню дыктатуры. Тармазіліся важныя працэсы па стварэньню палітычнага- вайсковага заплечча і мабілізацыі. У выніку, АПК прыйшоў да банкруцтва.

ППК - Рада Бясьпекі
Адзіным суб’ектам на які можна было абаперціся ў такой аперацыі мог быць Полк імя К. Каліноўскага, але да сеньняшняга дня, на жаль, так і не ўтварыўся вайскова-палітычны суб’ект, які мог бы заявіць пра гатовасьць узяць на сябе адказнасьць на выпадак рэалізацыі такога сцэнару.  

Хаця дэкларацыі пра ўласную палітычную ролю і мейсца ў беларускай апазіцыі рабіліся неаднакротна.

Читать полностью…

Usov Pavel

25 жніўня 1991 году Рэспубліка Беларусь набыла сваю Незалежнасьць.
Высілкамі, працай і ахвярамі тысячаў нашых суайчыньнікаў Беларусь аднавілася і адрадзілася як Дзяржава.

Зараз ўсе больш і больш грамадзянаў, прайшоўшы праз праз палітычныя выклікі і трагедыі, пачалі разумець каштоўнасьць Незалежнасьці, і ізноў ужо перад намі стаіць гістарычная задача вярнуць Беларусі поўніцу свабоды і дэмакратыі, захаваць нашай Краіны і нашага Народу суверэнітэт і самастойнасьць.

Читать полностью…

Usov Pavel

Вітаю шаноўнае спадарства. Вяртаюся ў эфір і інфармацыйна-палітычнай актыўнасьці

https://www.youtube.com/watch?v=I2Nygga3iSk

Читать полностью…

Usov Pavel

Вось гэта шэдэўр, які сапраўды будзе запісан ў аналы гісторыі "барацьбы".
Няўжо гэтыя людзі не разумеюць сэнсу тэкстаў якія пішуць і для каго яны пішуць?
Галоўны вынік.

Неканстытуцыи‌ны захоп улады: чаму А. Лукашэнка павінен быць адхілены ад удзелу у‌ выбарах 2025 года. У заяве Дэмакратычныя сілы падкрэсліваюць, што Аляксандр Лукашэнка не павінен быць дапушчаны да гэтых прэзідэнцкіх выбараў.

То бок, "Дэмакратычныя сілы" не дапускаюць Лукашэнку да выбараў. І усе тут. Няхай робіць што хоча, а на выбары ен не дапушчаны. Вось так.

Читать полностью…

Usov Pavel

План Трампа, make a deal.
У леньце раней былі ўжо дыскусіі "хто лепшы для Украіны, Трамп, ці Харыс". Я стаўлюся скептычна да абодзьвух варыянтаў. Дэмакраты прадбачныя ў сваей павольнасьці і двузначнасьці. Рэспубліканцы (Трамп) непрадбачныя ў сваей непрадбачнасьці і адсутнасьці пазіцыі.
Прыхільнікі Трампа лічаць, што ў Трампа ёсьць план і ен будзе больш эффектыўны ў сваіх дзеяньнях.
Але такія выказваньні на жаль сьведчаць пра адваротнае.
Чамусьці пад час сваіх выступаў Трамп не выказваецца ясна і дакладна пра тое, што будзе падтрымліваць Украіну і будзе давіць на Пуціна, а дарадцы і сьпецыялісты ад міжнародных зносін не могуць паўплываць на ягоную пазіцыю.
Такія выступленьні і выказваньні з пэўным неукраінскім ухілам не дадаюць упэўненасьці.

І ў пазіцыі make a deal, не хапае вельмі шмат дэталяў.

Читать полностью…

Usov Pavel

Калі цікава, дыскусія на тэму "галоўнага кандыдата" на "выбарах" 2025 году.

https://m.youtube.com/watch?si=43kpQjsyeJmX55ZS&v=8mm6JYgOml4&feature=youtu.be

Читать полностью…

Usov Pavel

"Святлана Ціханоўская намінуе на пасаду прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Вольгу Зазулінскую". Зазулінская з’яўляецца кіраўніцай фонду "Страна для жизни".

Агульнае: Медиа-канал Тихановского - Страна для Жизни (200 тыс., подписчиков);
Фонд Страна для Жизни. Быў пад кіраваньнем блізкай да Ціханоўскай асобы М.Мароз. У выніку канфлікту з’ехала ў Варшаву дзе займаецца бізнэсам.

Зазулінская: былы прадпрымальнік (гандаль), кіраўнік фонду ў Беларусі, валанцер. Зараз пазіцыянуе сябе як праваахоўніца.

Якія высновы:

- Ніякіх рэформаў кабінэту і паляпшэньня яго структурна-інстытуцыйнай эфектыўнасьці;

- Абсалютная прывязка да ОСТ. Замацаваньне карпаратыўнасьці. Магчыма яшчэ і таму, што ніхто паза набліжаных да групы Ціханоўскай у Кабінет ісьці не хоча. Хаця як заяўляюць працоўнікі кабінету рэгулярна падаюцца дзесятак заявак на працу ў АПК + сотні людзей прашлі праз праграму кадравага рэзэрву, а людзей ужо няма;

- Абарона карпаратыўных інтарэсаў;

- Недапушчэньне альтэрнатыўных думак і падыходаў, унутранай крытыкі. Вольга Гарбунова была самастойным чалавекам у сваіх поглядах і падыходах, таму і сыйшла.

- Ідэалагічнае забясьпячэньне санкцыйнай палітыкі. Санкцыі любым коштам;

Нешта мне падказвае, што можа паўтарыцца сцэнар Зарэцкай.

Але зараз гэта ўжо не мае ніякага значэньня.

Читать полностью…

Usov Pavel

510 год слаўнай перамогі. З Днем Вайсковай Славы

Читать полностью…

Usov Pavel

Жывая нацыя

Якім чынам спраўдзіць, ці нацыя мертвая, ці жывая? І хто можа паставіць такі дыягназ? Толькі гісторыя. Жыцьце, ці сьмерць нацыі, яе развіцьце, ці стагнацыя гэта настолькі складаны фенамен, які можна параўнаць з квантавай фізікай. Але чамусьці людзі з легкасьцю гавораць пра сьмерць цэлых нацый, але неяк не адважваюцца паразмаўляць пра тэорыю струн.

З большага, людзі так кажуць, пра нешта мертвае, ці жывое, сыходзячы з уласнага самапачуцьця, ведаў і досьведу.

Аб’ектыўна пакажчыкам існаваньня нацыі, народа з’яўляюцца матэрыяльныя і духоўныя дасягненьні.

Базісам і дасягненьнем любога народу з’яўляецца незалежная дзяржава.

Беларусы змаглі атрымаць незалежнасьць не гледзячы на амаль 300 гадовую русіфікацыю і саветызацыю, дзьве сусветныя вайны, калектывізацыю і рэпрэсіі.

Гэта азначае, што ў народа заставаліся ўнутраныя сілы і энэргія каб нарадзіць і выхаваць тых людзей, якія адстойвалі ідэю нацыі і незалежнасьці.

Урэшце рэшт, высілкі матэрыялізавалася ў незалежнасьць 25 жніўня 1991 году.

Так, безумоўна выхад з савецкага мінулага даваўся цяжка, але 30 год панаваньня аўтарытарнай улады - гэта не "паміраньне нацыі" але яе перманентнае адраджэньне.

Калі людзі не цікавяцца гісторыяй, мінулым і сучасным сваей краіны, то ў йх ўяўленьні нацыя не існуе, ці яна памерла, бо проста, мала, альбо нічога не ведаюць.

І гэта рэальнасьць, бо вакол нас міл’ены людзей, але яны для нас не існуюць, бо мы зь ймі не сутыкаемся і ніколі не сутыкнемся, і мы мертвыя для йх.

Так і з нацыяй - для кагосьці яна памерла, бо чалавек жыў, ці жыве па-за яе рэчаіснасьцю, па-за яе гісторыяй.

Я вельмі добра памятаю 90-я і пачатак 00, калі напрыклад для заходнікаў Беларусі не існавала, "чорная дзірка Еўропы", бо проста яны нічога пра краіну яны не ведалі, terra incognito. Але і для немалай колькасьці жыхароў Беларусі, краіна была невядомай прасторай. Для некаторых яна застаецца такой і сёньня.

І тады, як і зараз, шмат хто хацеў піхнуць народ і краіну нагой, паставіць крыж, пахаваць яе, альбо прыдумаць нейкі эпітэт пагучней, каб абвесьціць пра неясны стан грамадства, аля: неданацыі, "памерлы народ", рускіх са знакам якасьці.

І гэтыя "сэнтэнцыі" тыражаваліся нават незалежнымі СМІ ў барацьбе за "клікі" і ў пошуках сэнсацыі, без крытычных заўваг і без нейкай моцнай пазіцыіі нацыянальнага гонару.

Было, шмат культурна-палітычных некралогай і вельмі мала публікавалася доказаў жыцьця, бо апошняе заўседы ўспрымалая як рэч зввчайная.

Вяртаючыся да паказчыкаў існаваньня нашай нацыі. 300 год: войны і падзелы, тры паўстаньні, БНР, Рэспубліка Беларусь, вялікая колькасьць дзеячоў: Багушэвіч, Багдановіч, Купала, Колас, Караткевіч, Быкаў, Гілевіч, Луцкевічы, Скірмунт, Дэпутаты Незалежнасьці, некалькі рэвалюцый і масавых пратэстаў 1996, 2006, 2010, 2011, 2017, 2020 - ці гэта не доказы жыцьця нацыі? Сам той факт што Лукашэнка не можа спыніць рэпрэсіі і вымушаны апірацца на Маскву есьць доказ жыцьцевай энэргіі беларусаў, бо памерлых не мае сэсу трымаць у кайданах.

І зараз беларусы працягваюць адраджацца, колькі зь йх ведалі пра сучасную гісторыю краіны, пра незалежнасьць пакуль не сутыкнуліся з рэчыіснасьцю 2020? Шмвт для каго было адкрыцьцем, што ў Беларусі вялікая гісторыя, што Дзень Незалежнасьці гэта не 3 ліпеня, што есьць і дзень Волі, і 27 ліпеня. Ці гэта было сьведчаньнем таго, што нацыя "памірала" гэтая гады? Ці ўсе ж, што гістарычна па-за межамі нацыі існавала частка грамадства?

Але, "абудзіўшыся", гэтыя людзі сталі часткай нацыі, то бок ажылі і будуюць нацыю зараз.

Так, што Нацыя гэта тое што ты есьць сам, нацыя ствараецца людзьмі, грамадзянамі, яна жыве пакуль грамадзяне ўстане падтрымліваць полымя жыцьця: думаць, дзенічаць, размаўляць на роднай мове, тварыць, памятаць вучыць, будаваць. Менавіта праз такую нацыянальную, грамадскую дзейнасьць, і ў тым ліку праз ахвяры адбываецца існаваньне нацыі.

І асабліва праз ахвяры - ніхто не будзе ахвяраваць свам жыцьцем і шчасьцем, сваёй будучыняй за тое, чаго няма, чаго не існуе, ці амаль памерла.

Читать полностью…

Usov Pavel

Пра галоўныя і важныя тэмы. Санкцыі, палітыка рэжыму, контр-дзеяньні апазіцыі

https://www.youtube.com/watch?v=MwirTCexWco

Читать полностью…

Usov Pavel

Вось такая "перамога"...

Байпол, на чале з Азаравым распрадае на OLX сьпецыяльную экіпіроўку, якая была закуплена для плану "Перамога", а таксама для падрыхтоўкі харугваў і структур паспалітага рушаньня.

"Самый дорогой лот — спутниковый телефон Iridium 9555. За него продавец просит более 900 евро. Почти за такую же цену он продает большой монитор. Также на продажу выставлены телевизор, микрофон, ноутбук, принтер, сейф и другое офисное оборудование.

Особое внимание привлекли товары военного назначения: тактические жилеты, сумки и ремни, карманные ножи, защитные очки, бандаж, кобура".

Агульны кошт 50 тыс., злотых.

Пры гэтым, чальцы харугваў увесь час скардўіліся на недахоп патрэбнай экіпіроўкі. Байпол сьцьвярджае, што частку маемасьці перадалі ПКК ды іншым структурам.

Так што рэвалюцыя адмяняецца. На пачатку, план Недамога, быў выкарыстаны для правядзеньня "выбарчай аферы", а зараз распрадаецца маемасьць, якая не была набыта на ўласныя грошы Азарава і Ко. І напэўна маглі б быць прыдатнымі ў будучым для беларусаў. Нават проста перадаць у АПК пад адказнасьць Кабанчука і Кабінету, бо гэта не ўласнасьць Байполу, ці асобных людзей.

Але Азараў дзейнічае па прынцыпу, "дык не застанецца нікому", а грошы пойдуць на новыя ўласныя праекты.

Вось такая рэвалюцыя і рэвалюцыянеры. Гэта яшчэ адзін прыклад сістэмнай праблемы - хто і як будзе кіраваць краінай пасьля сыходу Лукашэнкі.

Пакуль што мы назіраем, што новаапазіцыйны праект інстытуалізацыі дэмакратычнай супольнасьці праваліўся.

Читать полностью…

Usov Pavel

Лукашэнка ў Вітэбску на сустрэчы са студэнтамі заяўляе:  Беларусь должна в ускоренном формате провести новую научно-техническую революцию".

А ў сваю чаргу, рэктар Вітэбскага дзяржаўнага ўніверсітэта дорыць яму кнігу: "Сучасная палітэканомія" у якой асноўнае мейсца адводзіцца вывучэньню марксіска-ленінскіх прынцыпаў кіраваньня.

Як мне падаецца гэта чарговае інтэлектуальнае і палітычнае дасягненьне сістэмы.

Але нават Лукашэнку гэты "падарунак" пакаробіў. Ен жа і яго атачэньне асноўныя ўласьнікі і "капіталісты" у краіне. А капіталістаў і ўласьнікаў марксісты не любілі.

Але ў чарговы раз "інтэлектуальныя высілкі бюракратаў паказалі, што трэба выхоўваць ідыетаў, каб захаваць сістэму. Замарозіць краіну на дзесяцігоддзі. Сваімі словамі Лукашэнка паказаў, што Беларусь знаходзіцца пры яго кіраваньні ў далекай індустрыяльнай эпохе.

Для НТР у Беларусі, перш за ўсе патрэбна палітычная рэвалюцыя, каб пазбавіцца цемрашальцаў, якія выкідаюць дзяржаўныя рэсурсы на неурамантыю і ўваскашэньне марксізма-ленінізма.

Бо ж напэўна цэлы ўніверсітэт над "кнігай" працаваў.

Читать полностью…

Usov Pavel

Калісьці, ў далекім 2015 годзе напісаў кароткія развагі па агцльнай сітуацыі але датычыла яна перш за ўсе Беларусі. Лічыце, што гэта адзін з гістарычных законаў, які дзейнічае бездакорна.

Нашае грамадства,ў тым ліку, не заўважала зла, не бачаць некаторыя яго і цяпер. Больш таго, некаторыя не саромяцца яго ўмацоўваць, хаваючыся ад разуменьня сваіх учынкаў. Урэшце, выдавалася б маленькае зло стала монстрам, які пажырае ўсе навокал у тым ліку і тых, хто яго не бачыў і зь йм суіснаваў.

Между меньшим и большим злом... Любое большое зло порождается маленьким, незаметным злом. Хотя, скорее оно порождается тем, что мы поздно реагируем на маленькое зло, а кто-то вообще его не замечает. Я совершенно не согласен с утверждением, что Лукашенко по сравнению с тем, что сейчас происходит в Украине - это меньшее зло. Точно также можно сказать, что правление Януковича по стравнению с тем, что происходит сейчас в стране - это меншее зло. Значит ли это, что Майдан был ошибкой?! Но ведь именно его, Януковича, правление, являясь "злом меньшим" и стало причиной кровопролития и частичного расспада страны. И если бы не было Майдана, то Янукович и его свита продолжали бы и сейчас грабить страну ведя ее в экономическую и политическую пропасть.
Говоря о Беларуси, можно только гадать, куда ведет ее Лукашенко, но ясно одно, что выход из "того места" может быть не менее драматичен, чем события в Украине.
К сожалению, история человеческого развития неразрывно связана со смертью и кровопролитием. Человек с каменным топором в руках совершенно незаметное зло на фоне человека с рукой на красной кнопкой. Это означает, что человечеству не следовало бы выходить из пещер, тогда зла было бы значительно меньше. Но он вышел, по неизвестной причине и сейчас его далекие потомки рассуждают о том, было ли это его роковой ошибкой.

Читать полностью…

Usov Pavel

Верш Янкі Купалы прызнаны экстрэмістскім.

Паступова ўся беларуская нацыянальная культура, гістарычная традыцыя, мова будзе лічыцца экстрэмістскай. І гэта не дзіўна, бо заклікае да волі і незалежнасьці.

Але гэта, як раз той момант калі мы павінны прыкладаць яшчэ больш высілкаў каб памятаць, вучыцца, размаўляць.

У гэтай сітуацыі, прынцыпова (!) Беларуская мова павінна цалкам (без выключэньняў) стаць мовай палітыкі для ўсей дэмакратычнай супольнасьці. Не можаш размаўляць у справах палітычных, агульных па-беларуску, не можаш займацца беларускай палітыкай.
Бо зараз, палітыка - гэта ВАЙНА, якая рэалізуецца іншымі метадамі, у тым ліку мовай і культурай.

Читать полностью…

Usov Pavel

Менавіта дзеля афармленьня суб’ектнасьці мелі мейсца спробы па стварэньню Рады Бясьпекі з удзелам Вольнай Беларусі ды іншых структур у 2023 годзе. Пра значнасьць такога суб’екту ВБ кажа і сеньня. 

Суб’ектнасьць дазваляе быць у паліьтычным авангардзе, уплываць на працэс, а не плесьціся ззаду.

Пазьней ПКК меў амбітны план па стварэньню іншага суб’екту, праз канфэрэнцыю "Шлях да волі" - скончылася гэта нічым. Хаця нават зараз гэта добрая палітычная аснова. 

Прычына фіяска згаданых праектаў не толькі ўнутраны сабатаж, але і адсутнасьць менавіта палітычнай волі, палітычнага разуменьня неабходнасьці беларусам (ППК) мець такі суб’ект.

Вадзім Кабанчук, які мог бы ўзначаліць Раду Бясьпекі, у якую напэўна увайшлі б выбітныя людзі беларускай апазіцыі, сыйшоў у крытычны момант у Кабінет на другасныя ролі.

Адразу адзначу, як паказалі гэтыя 4 гады, у межах ОСТ і АПК, КС стварыць нейкія эфектыўныя структуры такога кшталту проста немагчыма. 

Зараз склалася вельмі добрая сітуацыя, каб вярнуцца да ідэі стварэньня Рады Бясьпекі (ці іншага вайсковага-палітычнага воргану) пад непасрэдным кіраўніцтвам палкавых. 

Думаю, што да фарміраваньня суб’екту маглі б далучыцца "Кіберы", БВА, Бепол, рэшткі актывістаў з Паспалітага рушаньня і Харугваў, ды іншых ініцыятыў.

Нават, калі апісаны сцэнар не рэалізуецца зараз, але як паказала вайна, можа здарыцца ўсе што заўгодна: ад вайсковай аперацыі, да раптоўнай сьмерці Лукашэнкі і абвалу сістэмы -  то да такіх падзеяў, трэба быць гатовымі і палітычна, а галоўнае - псіхалагічна. Трэба мець план дзеяньняў, рэсурсы і рэзэрвы, трэба мець апору і рыхтаваць яе ў самой Беларусі.

Калі прапісаны сцэнар палохае апазіцыю і дэмакратычную супольнасьць, то не зусім зразумела, як яна зьбіраецца зрынаць рэжым Лукашэнкі? Можа тады надыйшоў час, каб перагарнуць старонку і пачакаць наступныя год 10.

Читать полностью…

Usov Pavel

Аналіз бягучай сітуацыі

https://www.youtube.com/live/7ZsfXa442Wc?si=GOuxMvmNNJPqke9V

Читать полностью…

Usov Pavel

Ісламістскія зьняволенные пры дапамозе нажоў захапілі наступную калонію ў Валгаградзе. Было забіта некалькі ахоўнікаў.
Вядома чым скончыцца гэты захоп, але гэта яшчэ адзін прыклад таго, як можа выглядаць развал Расеі.
Відавочна, што Масква не ўстане рэагаваць на ўсе унутраныя пагрозы і асабліва ўтрымаць разгойдваньне сістэмы знутры.
Унутраны тэрарызм, карупуцыя, сепаратызм, вайна, эканамічная нестабільнасьць і есьць комплекс антысістэмных фактараў, якія могуць пахаваць імперыю.

Читать полностью…

Usov Pavel

Падтрымаць Белсат
8-га жніўня (чацьвер) адбудзецца мітынг-пікет ў падтрымку тэлевізійнага канала "БЕЛСАТ",

Мітынг-пікет адбудзецца перад будынкам канцылярыі Прэм'ера Рады Міністраў ў Варшаве
па адрасу: Al. Ujazdowskie 1/3. Пачатак у 18.30.

Арганізатары: НВР "Вольная Беларусь" і маладзёвая патрыятычная арганізацыя "РУХ".
Падтрымайма незалежны канал "БЕЛСАТ"!
Ва ўмовах гібрыднай вайны і разбурэньня незалежнасьці Беларусі, Белсат быў адзіным тэлебачаньнем інструментам інфармацыйнага супрацьстаяньня.

Рэструктурызацыя Белсату па новай формуле: дзьве рэдакцыі - руская і беларуская, па сутнасьці гэта дэмантаж тэлебачаньня.

Зразумела, што Польская Дзяржава з’яўляецца галоўным стваральнікам беларускага тэлебачаньня, і ад яе добрай волі залежыць існаваньня каналу.
Рэструктурызацыя Белсату зьнішчае яго статуснасьці і значнасьці і таксама можа супярэчыць нацыянальным інтарэсам Польшчы, бо беларуская інфармацыйная прастора цалкам становіцца расейскай.

Читать полностью…

Usov Pavel

Прыход В.Кабанчука ў АПК нічым добрым ні для Кабанчука, ні для Палку ім. Каліноўскага не скончыцца

1. АПК і ОФІС не змаглі мабілізаваць рэсурсы на барацьбу і ўмацаваньне структур за 4 гады. Наадварот, яны гэтыя рэсурсы пасьпяхова расцярушвалі і змарнавалі.

Таму, наіўна разлічваць на тое, што Полк нешта рэальна атрымае ад гэтых структур, нават у сэньсе палітычным;

2. Рашэньне па ўваходзе ў АПК ускладніць і без таго цяжкую сітуацыю і атмасферу ў Палку, асабліва маральны і ідэалагічны аспект. Улічваючы прарасейскую пазіцыю офіса да 2022 году і скептычнае да яе стаўленьне ў самім Палку.

3. Ад гэтай гульні выйграе толькі Офіс. Ен на поўніцу выкарыстае уваход Кабанчука ў Кабінет, на кожным куце яны будуць казаць, што аб’ядналіся з Каліноўцамі, і што Ціханоўская ўзначальвае барацьбу беларусаў на фронце. Магчыма дзеля ўзмацненьня эфекту на пару візітаў возьмуць Кабанчука, але дзеля гэтага трэба быць як мінімум у Варшаве.
Ніхто ў кулуарах не будзе аспрэчваць сьпекуляцый на тэму таго, што Ціханоўская ўжо вайскова-палітычны правадыр, яна ж АПК узначальвае, а значыць ей падпарадкоўваецца Кабанчук, і Полк. Як сітуацыя будзе выглядаць на самой справе ніхто разбірацца не будзе. Ці служыць Кабанчук у Палку, ці не.
Гэта на нейкі час можа нават палепшыць вобраз Ціханоўскай, якая апынулася на мяжы палітычнага банкроцтва. Асабліва перад 2025 годам і пасьля заяваў пра "мудрага Пуціна".
Офісу важна нейкім чынам захаваць легітымнасьць Ціханоўскай пасьля 2025 году, хаця б шляхам такіх маніпуляцый " аб’яднаньня". Потым, у 2025 годзе будуць "звароты" ад важных асобаў з заклікамі да Ціханоўскай застацца "прэзідэнтам".

4. Полк страціў магчымасьць захаваць уласную маральна-палітычную перавагу і ўплыў, што вельмі важна ў перспектыве. Асабліва калі мы кажам пра НАЦЫЯНАЛЬНА-ВЫЗВОЛЬНЫ рух. Гэты дух і легітымнасьць запрацаваную крывей і ахвярамі зараз будзе карыстаць Вячорка і Ціханоўская.
Чым гэта скончыцца? Тым, чым скончылася справа пашпарту, вызваленьня палітвязьняў, стварэньне войска.
Але зараз, на працягу некалькіх месяцаў можна будзе пасьпекуляваць на тэме Каліноўцаў.

5. Нават калі ў Кабанчука былі добрыя намеры (не сумняюся) ен ў абсалютнай меншасьці, будзе не ў стане праціснуць сваю пазіцыю, прадставіць інтарэсы Палку. Ен не палітык і не інтрыган. З Кабінетам і Офісам, калі і можна пра штосьці размаўляць, то толькі з пазіцыі прынцыпаў і сілы.

На жаль, Кабанчук сеў у цягнік, які ідзе пад адкос. Сам характар функцыянаваньня кабінету ўнутраныя механізму (падпарадкаваньне Офісу = АГП) скіраваны на тое, каб нічога не было.
Шкада, што за 4 гады не ўсе гэта зразумелі.

Читать полностью…
Subscribe to a channel