Тое ж самае, датычыць культурнай лібералізацыі. Фактычна расейская культура зараз функцыянуе ва ўмовах культурнай манаполіі, беларуская культура цалкам выцесьнена з рынку, выцесьнена яна і ў галавах немалай часткі беларускай інтэлігенцыі. Лагічна, што для роўнай і справядлівай працы вольнага культурнага рынку неабходна, каб стартавыя магчымасьці беларускай і расейскай культуры былі аднолькавыя. А як гэтага дасягнуць без рэгуляцыі і паніжэньня манапольнага капіталу расейскай культуры (яго долі ў рынку) і без дзяржаўнага дапінгаваньня нацыянальнай культуры? Інакш, маючы агромісты стартавы капітал руская культура і рускі бізнес цалкам выдавіць і зьнішчыць усе нацыянальнае. І ўсе адбудзецца згодна з “правіламі ліберальнага рынку”. А што за гэтым ідзе? Манапалізацыя палітычнай сістэмы, яе карумпаваньне і кантроль, захаваньне аўтарытарнай прарасейскай сістэмы, якая будзе забясьпечваць правы (манаполію) расейскага капіталу (!). Самым яскравым прыкладам працы такога “рынку” была Україна да 2014, ды і фактычна да 2022 году. Зараз менавіта такія працэсы здзейсьняюцца на нашых вачах у Грузіі.
Ізноў, беларусы будуць стаяць перад выбарам: “вольны рынак з расейскім монакапіталам і карупцыяй”, ці рэгуляцыя і кантроль рынку нацыянальнай дзяржавай, дзеля таго, каб рынак сапраўды мог быць вольным і функцыянаваць згодна з законам. Нацыянальная рэгуляцыя ў эканоміцы павінна (як і ў культуры) ажыцьцяўляцца на аснове недапушчэньня расейскага алігархічнага капіталу ў Беларусь, абмежаваньня ўплываў пост-лукашэнкаўскага алігархату як на эканамічнае, так і палітычнае жыцьцё Беларусі.
Каб пабудаваць вольны рынак, неабходна моцная нацыянальна дзяржава. Каб была моцная нацыянальная дзяржава неабходна нацыянальная, ліберальная эліта. Каб з’явілася такая эліта - трэба наяўнасьць, разуменьне і развіцьцё нацыянальных, ліберальных каштоўнасьцяў і філасофіі. Пры гэтым адзначу, што ліберальнае і нацыянальнае не супярэчыць адно адному, асабліва ў кантэксьце Беларусі.
Нацыяналізм – гэта вызваленьне (свабода) нацыі ад імперскага ціску і залежнасьці, забясьпячэньне ўстойлівага незалежнага разьвіцьця грамадства і адзінкі ва ўмовах дэмакратычнай дзяржавы.
Каб аднавіць захаваць моц і сілу, патрэбна адпаведная нацыянальная і культурная палітыка, пранацыянальнае дзяржаўнае мысьленьне. Толькі тады беларусы атрымаюць магчымасьць культурнага выбару, калі нацыянальная культура будзе мець хаця б палову тых правоў і магчымасьцяў, якія мае ІНШАЯ культура - расейская.
Читать полностью…Зараз у Малдове Масква разгарнула адну з самых буйных гібрыдных аперацый за апошнія гады. 20 кастрычніка адбудуцца прэзідэнтскія выбары. З 11 кандыдатаў аж 7 зьвязаныя з Расеяй. І дзяржава нічога з гэтым зрабіць не можа. Базай расейскіх уплываў стала Гагаузія.
Падаецца, што асноўная мэта нават не выйграць выбары, а стварыць небясьпечную, нестабільную сітуацыю ў Малдове. Узмоцніць сепаратызм у Гагаузіі пасьля "недэмакратычных выбараў".
СТРАТЭГІЯ
Вырашыў падзяліцца маім стратэгічным бачаньнем палітыкі ўздзеяньня на сітуацыю ў Беларусі. Атрымаўся даволі вялікі канцэптуальны тэкст.
Стратэгія прадугледжвае арганізаванае супрацьстаяньне дэмакратычнага грамадства кіроўнай аўтарытарнай групе, якая будзе нацэлена на сілавое ўтрыманьне ўлады. Арганізаванае супрацьстаяньне азначае такі ўзровень актывізацыі і мабілізацыі грамадства (уздым, пратэст), які стварае сістэмныя цяжкасьці для рэжыму і забясьпечвае пераход улады ў рукі апазіцыі.
Спадзяюся будзе карысным.
Глядзіце па спасылцы: https://ceapp.info/2024/10/stategiya-ci-magchymy-perameny/
Але ёсьць наступныя нюансы, пра якія не варта забываць.
Першы, ніхто больш як за ОСТ у сваіх выказваньнях і дзеяньнях не праяўляў прамаскоўскасць, такое мысьленьне паяўлялась нават у 2023 годзе;
Другі, калі ў Масквы застануцца магчымасьці акрэсьліваць палітыку ў Беларусі і ставіць сваіх кандыдатаў, то яны гэта зробяць, калі не будзе моцнага нацыянальнага руху і лідэрства. І ведаеце што, атачэньне Ціханоўскай (той жа Вячорка) КР-АПК будзе першым, хто пачне дамаўляцца з Масквой і выказваць сваю лаяльнасьць.
Трэцьці, у той момант калі распачнуцца такія працэсы наўрацьці ОСТ-АПК-КР будуць існаваць. Беларусам неабходна будзе фарміраваць новае палітычнае лідэрства (гэты працэс трэба пачынаць зараз). Выказваньні Вячоркі – спроба апраўдаць і паказаць значанасьць існаваньня ОСТ зараз і пасьля 2025 году.
Альбо Ціханоўская, альбо ніхто
Хацеў бы падрабязьней прааналізаваць палітычную дэкларацыю “дарадцы” Ціханоўскай – Ф. Вячоркі.
Сутнасьць яе заключаецца ў тым, што для беларусаў няма ніякага палітычнага выбару, альбо яны (і Захад) прымуць, як новую ўладарку краіны - Ціханоўскую, альбо Беларусь апынецца ў чарговы раз пад кантролем Масквы.
Гэтымі словамі, Вячорка ўскосна прызнае, што той жа Бабарыка – чалавек Масквы, асабліва калі будзе нейкі намек на “выбраньне”. Але ня толькі Бабарыка, любы чалавек (згодна з логікай Вячоркі), любая палітычная альтэрнатыва (нават самыя пранацыянальныя), акрамя Ціханоўскай, аўтаматычна падпадае пад катэгорыю маскоўскага праекту.
Атрымоўваецца Ціханоўская – розум, гонар, сумленьне нацыі. Як яе акрэсьліў Мілінкевіч – “дар божы”. Выключны нацыянальны лідэр, усе іншыя – “рука Масквы”. Адначасова, мы маем дачыненьні стварэньня новага культу асобы ў беларуская палітычнай прасторы, які сфарміраваўся на вачах, на працягу нейкіх 4 год. Больш таго, амаль уся інфармацыйна-структурная прастора выбудаваная для абслугоўваньня і ўтрыманьня гэтага культу.
Уявім сабе, што насамрэч Ціханоўская і яе атачэньне прыйшлі да ўлады. Якая будзе рыторыка “новых уладальнікаў краіны”:
- выбары праводзіць нельга, бо прыдзе чалавек Масквы;
- канстытуцыю мяняць нельга, як і вяртаць грамадству свабоду і дэмакратыю, бо народ не гатовы і любая альтэрнатыва для Ціханоўскай (рука Масквы) – гэта катастрофа для краіны;
- нам трэба моцная цэнтральная-прэзідэнтская ўлада, бо без яе мы не правядзем рэфомаў і з’явіцца “рука Масквы”.
Калі ўлічыць, што новы рэжым будзе абапірацца на 90% старой наменклатуры, то з такой ментальнасьці і такім заплеччам, аўтарытарызм працягне жыць. (Бабарыку, калі той будзе яшчэ фізычна спраўны, запрапануюць пасаду прэм’ера, каб суцешыць ягоны электарат).
Але вернемся да сутнасьці дэкларацыя Ф. Вячоркі, і новай “палітычнай філасофіі” офіса – прыходу Ціханоўскай да ўлады. Калі я не памыляюся у 2020 годзе, палітычнай агучанай мэтай “штабу”, а потым офісу была перамога Ціханоўскай не дзеля ўлады, а дзеля адхіленьня Лукашэнкі (электаральна-рэвалюцыйным шляхам) ад улады:
1. Вызваленьня палітычных вязьняў;
2. Арганізацыя новых свабодных выбараў;
Менавіта на гэтым будавалася падтрымка для Ціханоўскай, агульная мабілізацыя і кансалідацыя. Яна, маючы пэўнае электаральнае прызнаньне, прайшоўшы праз выбарчы працэс, павінна была ТОЛЬКІ вярнуць краіну ў канстытуцыйнае поле. Бо, як усе ведаюць, выбары не былі свабоднымі і дэмакратычнымі, рэгістрацыя Ціханоўскай і далейшыя дзеяньні ўладаў прывялі да рэвалюцыйнай сітуацыі, якая б магла спрыяць абвалу сістэму. Разам з гэтым, легальнага і легітымнага права кіраваць краіна Ціханоўская не мела б, пакуль яе права не было б падцьверджана на новых прэзідэнтскіх выбарах, на базе новай канстытуцыі. Ды і сама Ціханоўская бачыла сваю ролю толькі ў гэтым.
Такая формула заставалася дамінуючай на працягу амаль дзьвух гадоў і зьвязвалася з чаканьнямі таго, што Лукашэнка вось-вось сыдзе (будзе адхілены Масквой) і тады, Ціханоўская на базе электаральнай падтрымцы (мандату даверу), фармальна можа заняць пасаду кіраўніка краіны з мэтай – правесьці новыя выбары і толькі дзеля гэтага.
Зараз жа (ды фактычна з 2021 году) пост-электаральная формула пераняцьця ўлады, ці права на ўладу не працуе. Падкрэсьлю – легітымнага і легальнага права на ўладу ў Ціханоўскай не было і ў 2020 годзе, бо выбары былі недэмакратычныя і несвабодныя, яны цалка дэлегітымізавалі рэжым Лукашэнкі і стварылі магчымасьці для перамен, якія дазволілі б правесьці новыя выбары.
На колькі я разумею (папраўце калі памыляюся) сутнасна канцэпцыя палітычных задач не зьмянілася. Прэтэнзія С. Ціханоўскай да прэзідэнтсва - зводзіцца да “арганізацыі новых выбараў”, а не да кіраваньня краінай. Бо каб кіраваць краінай, трэба быць выбранай на сапраўдных выбарах і на базе новай канстытуцыі і новапабудаванай сістэме.
Так што ж з ГААГАЙ?
Прачытаў зварот Міністэрства Юстыцыі Літвы да Міжнароднага трыбуналу ў справе Беларусі.
Узьнікае пытаньне, у чым сэнс усяго гэта дзейства. Бо выглядае гэта не вельмі сур’ёзна, перш за ўсе з пункту гледжаньня логікі, не кажу ўжо пра права.
Чытаем арыгінал: the Government of the Republic of Lithuania stated that there were reasonable grounds to believe that since 1 May 2020, and continuing, crimes against humanity - including deportation, persecution and other inhumane acts - have been carried out against the civilian population of Belarus, at the behest of senior Belarusian political, law enforcement and military officials, and that part of the element of these crimes was committed on the territory of Lithuania, bringing such crimes temporally, territorially, and materially (by subject-matter) within the jurisdiction of the Court.
Першае пытаньне, чаму 1 траўня 2020 гэта кропка адліку ў безчалавечных дзеяньнях рэжыму Лукашэнка? Што такога здарылася 1 траўня 2020 году? Такое ўражаньне, што дата проста ўзятая ад балды.
8 траўня ЦВК РБ прызначыў выбары ў Беларусі і распачалася рэгістрацыя кандыдатаў. Крымінальны, злачынны рэжым зарэгістраваў амаль усіх жадаючых, уключна з Віктарам Бабарыка, які у траўне сьцьвярджаў, што ў Беларусі няма тэррору і масавых рэпрэсій і ўсе па законе. Ні забойстваў, ні гвалту ў той час ніхто не заўважаў, як генацыду ці "дэпартацый". Амаль усе верылі ў выбары, а Літва без праблем гандлявала з "крывавым рэжымам" і неяк не бычыла крыві, як і некаторыя сеньняшнія "апазіцыянеры".
Ці ўдзел у выбарах, які арганізаваны крымінальным і тэрарыстычным рэжымам, не есьць прызнаньнем таго, што рэжым не крымінальны і не тэрарыстычны?
Калі ў ГААЗе сядзяць сур’езныя людзі яны проста выкінуць гэты "дакумент" у сьметніцу.
Другое. З логікі "дакументу" таксама вынікае, што да 1 траўня 2020 году рэжым Лукашэнкі не быў злачынным. Не было рэпрэсій, парушэньняў правоў, арыштаў, палітычных зьняволенных забойстваў і гвалтаў. Нібы было ўсе добра і дэмакратычна? Гэта як?
Тлумачэньне простае, калі прызнаць, што рэжым Лукашэнкі быў злачынным ну хаця б з 2006 году, то гэта азначае таксама прызнаць, што большасьць сеньняшніх "палітычных" дзеячоў вельмі добра адчувалі сябе ў гэтай злачыннай і крымінальнай сістэме, і працавалі на гэтую сістэму. Таксама атрымоўваецца, што "суседзі" і не толькі актыўна супрацоўнічалі з гэтым злачынным рэжымам, не гледзячы на міжнародныя санкцыі і даклады ААН.
2.As part of this attack, the regime has forcibly displaced (deportation) hundreds of thousands of lawful residents of Belarus to the territories of neighbouring Lithuania, and other States Parties including those that neighbour Belarus, without grounds permitted under international law.
Чытаем - "перамяшчэнье (дэпартацыя) сотні тысяч беларусаў (!!!). Бярэм агульную дэфініцыю: гвалтоўнае/прымусовае перасяленьне асобы, групы асобаў, ці цэлага народу за межы сваёй дзяржавы ці мейсца пражываньня як форма пакараньня. Дэпартацыя гэта адмысловая палітыка, калі людзей запіхваюць у вагоны і вывозяць з мейсца пражываньня.
У афіцыйным звароце літоўскага боку сьцьвярджаецца, што сотні тысяч беларусаў прымусова былі дэпартаваны з краіны.
Нават у заяве С.Ціханоўскай і П.Латушкі гучыць зьмененая фармулеўка, каб не выглядаць ідыётамі: каля 300 тыс., беларусаў былі ВЫМУШАНЫ пакінуць краіну пад пагрозай палітычнага пераследу. Але гэта ну ні як не дэрартацыя, пра якую кажа Літва;
Далей, калі адбылася дэрартацыя такой колькасьці людзей, то дзе яны. Куды падзелася такая вялізарная маса людзей, (Вясна заяўляе ледзь не пра міл’ен беларусаў пакінуўшых краіну). Больш таго, калі адбывалася дэпартацыя ў Літву, ці Польшчу і яна прызнаецца Літвой, то беларусы без праблем павінны былі атрымоўваць прытулак і бежанства. Толькі за 2021 і 2022 год дакументаў палітычны прытулак у краінах ЕЗ падалі каля 8 тыс., беларусаў (!!!), а дзе ж іншыя 290 000? І як мне падаецца, калі людзей дэпартуюць, асабліва ў еўрапейскія краіны, то прытулак яны абавязаны атрымоўваць аўтаматычна, без мытарстваў па розных бюракратычных установах. Так як з украінцамі.
👉Самы відавочны і просты адказ, гэта адбываецца тады, калі прыходзіцца фальсіфікаваць, падманваць, парушаць закон, ствараць антыправавыя законы, закрываць на гэтыя парушэньні вочы і апраўдываць ўсе гэтыя злодзеяньні перад сабой, ды іншымі менавіта вышэйшым "інтарэсам". Якраз жа такія дзеяньні і зьнішчаюць дзяржаву❗️❗️❗️
☝️Але вернімся да разважаньняў. У сітуацыі, калі мы разумеем, што дзеяньні рэжыму, прывялі да таго, што дзяржава стала дэфектнай, ці мы павінны цалкам ад яе адмовіцца, каб дасягнуць палітычнай мэты (зьнішчэньне рэжыму), ці падтрымліваць існаваньне нават такой дэфектнай дзяржавы, яе атрыбутаў?👈
💥Іншы элемент парадокса дзяржавы ў тым, што рэжым Лукашэнкі сваёй палітыкай разбурае дзяржаўнасьць і незалежнасьць, не гледзячы на тое, што толькі дзяржаўнасьць есьць гарантам ягонай улады. І такім чынам, нашыя высілкі не адбіваюцца на якасьці дзяржавабудаўніцтва і нейтралізуюцца палітыкай рэжыму. 💢Але, ці гэта азначае, што мы павінны адмовіцца ад высілкаў скіраваных на падтрымку ідэі дзяржаўнага існаваньня?
💥Скажу нават больш, вельмі часта, менавіта такую рыторыку (дзяржаўных інтарэсаў, суверэнітэту, незалежнасьці) лукашэнкаўскія ўлады і прапаганда выкарыстоўвае ў сваіх палітычных інтарэсах і маніпуляцыях. Намагаючыся прасоўваць міф пра тое, што Лукашэнка - гарант незалежнасьці.
Разумеючы, што нашыя размовы пра дзяржаву, пра незалежнасьць, нацыянальны інтарэс рэжым выкарыстоўвае для сваіх патрэб, ці павінным мы замоўкнуць і не выступаць з пазіцыі нацыянальных і дзяржаўных інтарэсаў, не дбаць пра захаваньне дзяржавы?
Мадэль абвалу сістэмы праз санкцыі
Прапаную разгледзіць і прааналізаваць сцэнар разьвіцьця падзей, які прадугледжвае зьнешне-палітычны ціск і ізаляцыю Беларусі.
👇
Логіка санкцый і зьнешнепалітычнага ціску/ізаляцыя закладае, стварэньне такіх умоў пры якіх палітычны рэжым (у дадзеным выпадку рэжым Лукашэнкі) аслабне альбо абваліцца. Адным з важных кампанентаў такіх дзеяньняў таксама з’яўляецца стварэньне цяжкіх сацыяльна-эканамічных умоваў для насельніцтва краіны: спыненьня працы прадпрыемстваў, павелічэньня безпрацоў’я, сістэмныя запазычаннасьці па выплаце заробкаў, пенсіяў, рост коштаў, праблемы з працай сацыяльных інстытутаў (школаў, шпіталёў). Гэта азначае сістэмны крызіс, які павінен прывесьці да росту незадаволенасьці, унутранай сацыяльнай напружанасьці і выбуху. 💥
Ізаляцыя ў сваю чаргу (закрытые межы на выезд), каб незадаволеныя не выязжалі на працу (эканамічная эміграцыя) павінна стварыць эфект унутранага сацыяльнага ціску і прысьпешыць выбух і рэвалюцыю ў краіне, які прывядзе (як закладаецца) да зьмены палітычнага рэжыму. 💥
А гэтая зьмена, як закладаецца, павінна прывесьці да ўсталяваньня дэмакратычнай улады ў Беларусі і разгортваньне яе ў бок Захаду.👈
Не будзем зараз аналізаваць, ці магчыма дасягнуць такой мэты ва ўмовах калі рэжым Лукашэнкі абапіраецца на фінансавую і эканамічную дапамогу Расеі, але дапусьцім, што прамежкавая мэта дасягнута.
Прыпусьцім, што санкцыі і ізаляцыя раптоўна прывялі да імгненнага падзеньня вытворчасьці, інфляцыі, агромнага дэфіцыту ў бюджэце.👇 Настаўнікі, лекары, працоўныя, пенсіянеры на працягу некалькіх месяцаў не атрымоўваюць ні заробкаў, ні пенсій, у крамах назіраецца недахоп прадуктаў харчаваньне.
👇
Узьнікаюць стыхійныя мітынгі на працоўных мейсцах і пры будынках гар і аблвыканкаму, і аднога дня людзі масава выходзяць на плошчы і вуліцы. Адбываецца спантанная рэвалюцыя, рэжым не ведае як рэагаваць і супрацьстаяць новай хвалі сацыяльнай рэвалюцыі.
❗️Якія могуць быць і павінны быць дзеяньні асобных актараў? Паспрабуем прааналізаваць сыходзячы сеньняшніх рэаліяў.
👉Відавочна, што першым гульцом, які зарэагуе на такія падзеі ў Беларусі будзе Расея, дзеля таго, каб не дапусьціць зрынаньня рэжыму і перамен (што азначае магчымы разварот краіны ад Расеі ў бок Захаду), яна ўвядзе войскі, пачне падаўляць пратэсты і ўсталюе свае вайсковае кіраўніцтва, паставіўшы краіну пад свой прамы кантроль.
Дзеля таго, каб не дапусьціць такога развіцьця падзей, неабходны хаця б базавы план контр-дзеяньняў з боку апазіцыі і Захаду.
❗️Было б лагічна, каб краіны Захаду ў момант разгортваньня гуманітарнага крызісу, задэкларавалі гатовасьць увесьці свае вайсковыя адзінкі ў Беларусь з мэтай абараніць насельніцтва ад расейскага захопу. На гэта павінны акцэнтаваць сваю ўвагу і “дэмакратычныя структуры”, якія візітуюць заходніх партнераў і заклікаюць да новых і новых санкцый. 💢Без другой часткі “санкцыйнага плану” самі санкцыі безсэнсоўны. Але, я чамусьці ўпэўнены, што заходнія краіны нават не зварухнуцца каб аказаць вайскова-гуманітарную дапамогу беларусам, якія выйдуць на вуліцы і пачнуць змаганьне з рэжымам.
👉Таксама невядома, дзе і як будзе паводзіць сабе тыя струткуры, які прэтэндуюць на палітычнае прадстаўніцтва беларусаў за мяжой? Хутчэй за ўсе чакаць.
СУМЫ
Зараз у СУМАХ разам з Зянонам Пазьняком і нашымі хлопцамі.
Заехалі да мейсца дзе ўчора рашысты ўдарылі шахедамі.
Шпіталь даволі моцна пашкоджаны: папаленыя машыны хуткай дапамогі, знішчаныя рэнтгенапараты.
Побач пашкоджаныя будынкі жытловых дамоў. Рэшткі шахедаў на спаленых дрэвах.
Уявіце, спакойны, звычайны дворык, з хрушчоўкамі зараз пабіты вайной.
Я ўжо шмат што бачыў: Бучу, Ворзель, Бахмут, Днепр але спакойна глядзець на сьмерць і хаос, які сее Масква - немагчыма.
Але, ці гэта азначае, што трэба падтрымлівацт Лукашэнку? Канешне НЕ❗️❗️❗️
Тады навошта маніпуляваць? Адказ вельмі просты.
👉Трэба каб людзі не чыталі, не думалі, не аналізавалі. І ў выніку не займаліся палітыкай. Бо калі не чытаеш, не аналізуеш, як ты можаш займацца палітыкай і разумець палітычнае? 💥
👉Каб йх розум быў у палоне створаных і скіраваных эмоцый;
👉 Каб яны рухаліся ў заданым маніпулятарам накірунку, вузкім шляхам неразуменьня;
👉 Каб зрабіць з грамадства масу, знішчыць пачаткі дэмакратычнай культуры і рацыянальнасьці, захаваць аўтарытарную ментальнасьць
Таму, шаноўнае спадарства, вельмі важна:
1. Не фарміруйце свае меркаваньне па загалоўках і тым больш не рэагуйце эмацыйна;
2. Прачытайце ўвесь тэкст, і што важана, у арыгінале. Нават калі з’явіліся эмоцыі, знайдзіце сілы і прачытаце тэкст, удумліва.
3. Не дазваляйце каб нехта кіраваў вашымі думкамі і эмоцыямі і захаваньнем, праз вельмі прымітыўныя маніпуляцыі.
У сваю чаргу, калі людзі, якія лічаць сябе журналістамі, займаюцца падменай сэнсаў і думак, то наўрацьці яны спрыяюць дэмакратызацыі беларускага грамадства.
Паразмаўлялі пра гарачую фазу халоднай вайны
https://youtu.be/oSxIkrKq22g?si=nRDskA7KT2Q-jbNH
Настрыфікацыя
Насколькі я ведаю, праблема прызнаньня беларускіх дыпломаў за мяжой (у прыватнасьці ў Варшаве) сістэмна не вырашана. З 1 кастрычніка пачынаецца акадэміцкі год, а шмат студэнтаў з Беларусі застаюцца ў падвешаным стане. Паступіўшы ў ВНУ пачаць вучобу не могуць, бо не праходзяць працэдуру настрыфікацыі. Не магу сказаць, ці беларусы сутыкнуліся з гэтымі праблемамі ў іншых краінах? (Калі так - пішыце).
Ёсьць пэўныя выключэньні для студэнтаў якія пацярпелі ад рэпрэсій, ці паходзяць з сем’яў рэпрэсаваных. Ці гэты механізм працуе дасканала, я не ведаю.
Па ідэі, прадстаўнікі "кабінэту" нейкім чына павінны трымаць гэтае пытаньне на кантролі і рэгулярна інфармаваць пра сітуацыю, пры неабходнасьці пільна сустрэцца з міністрам адукацыі.
Калі есьць нейкія рашэньні, дамоўленасьці, механізмы пераадоленьня праблемы, то інфармацыя пра гэта павінна быць і абнаўляцуа кожны дзень на "афіцыйных старонках кабінетаў і офісаў, на розных каналах.
Справа канкрэтная і датычыць інтарэсаў маладых беларусаў, асабліва хлапцоў, для якіх гэта адзіная магчымасьць не трапіць у лукашэнкаўскае войска, ды пад расейскую прапаганду.
Стварэньне умоваў для выезду і навучэньня беларусаў - гэта супольны інтарэс. Асабліва, калі Еўропа праводзіць палітыку санкцый ды ізаляцыі Беларусі і беларусаў, хаця ў заявах дэкларуюць, што падтрымліваюць беларускае грамадства.
У гэтай сітуацыі, калі "кабінет, рада, офіс", якія надзялілі сябе прадстаўнічымі функцыямі, не можа вырашыць праблему, і калі патрэбны дадатковыя высілкі, прапаную:
палітычным і грамадскім структурам беларусаў у Польшчы, а йх дзесяткі (таксама іншых краінаў) - супольна зьвярнуцца да міністра адукацыі, прэм’ер міністра Польшчы з прапановай хуткага і пазітыўнага вырашэньня птыньня прызнаньня дыпломаў, не гледзячы на разрыў дамоўленасьці па агульнаму прызнаньню дыпломаў.
“Вольны рынак” і нацыянальная дзяржава
Яшчэ адным небясьпечным уяўленьнем пра шансы і разьвіцьцё краіны з’яўляюцца ілюзіі адносна вольнага рынку, як ў эканоміцы, так і культуры. Канцэпцыя вольнага рынку, які з’яўляецца галоўным рэгулятарам эканамічных адносін і абмежаваньня ролі дзяржавы, есьць вынікам эвалюцыі ліберальных ідэй. І гэтыя ідэі далі пачатак развіцьцю капіталізму і заходняй эканамічнай моцы. Але наколькі зараз механічны перанос класычных ліберальных ідэй на беларускую рэчаіснасьць магчымы і будзе спрыяць разьвіцьцю краіны, а не яе зьнішчэньню?
1. Пачнем з таго, што лібералізм гэта цэлая канцэпцыя, сьветапогляд і сістэма каштоўнасьцяў грамадства, якая ўзьнікла і разьвівалася ў межах протадэмакратычнай дзяржавы Велікабрытаніі. Гэтая ідэя не ўзьнікла ні ў Гішпаніі, ні ў Расеі, ні ў Кітаі, а менавіта ва ўмоўна праліберальным грамадстве і дзяржаве. Таму мы сеньня зьвяртаемся да ідэй Адама Сміта, якога спарадзіла нацыянальная ліберальная культура Ангельскай дзяржавы. Іншымі словамі, дзяржава спрыяе разьвіцьцю, рэалізацыі і абароне ідэй, каштоўнасьцяў і самога рынку. Без моцнай дзяржавы, якая ў стане гаратнаваць функцыянальнасьць рынку, на аснове дэмакратычных каштоўнасьцяў, ні рынку, ні лібералізму не будзе. Што таксама паказалі гістарычныя прыклады існаваньня гітлераўскай Нямеччыны, СССР, ды сёньняшняй Расеі.
Іншымі словамі, без моцнай дэмакратычнай дзяржавы не магчымы рынкавая эканоміка. Ліберальная эканоміка не можа функцыянаваць у неліберальным грамадсте. Бо толькі дзяржава можа забясьпечыць, каб усе гульцы выконвалі агульныя для ўсіх правілы эканамічнай гульні, бараніць правы ўласнасьці і г.д.
З іншага боку, без фарміраваньня ліберальнай гаспадаркі і адносін у грамадстве немагчыма пабудаваць дэмарктычную дзяржаву. Гэта азначае, што дадзеныя працэсы нейкім цудам павінны адбывацца адначасова ў межах стабільнай палітычнай сітэмы.
2. Трэба разумець, што працэс рэалізацыі эканамічнага і культурнага лібералізму ў Беларусі не будзе адбывацца ў ізаляваным, стырыльным серадовішчы. З аднаго боку беларусы будуць мець вялізарны алігархічны рынак Расеі, з іншага, практыкі і схемы, а таксама карумпаваную сьвядомасьць уласных эканамічных груп. То бок, у прынцыпе такая формула: “вось рынак, усе на ім маюць роўныя правы і магчымасьці”, непацаздольная, памылковая і шкодная. У момант, калі будзе абвешчана “праца вольнага рынку”, laissez faire - ніхто не будзе мець ні роўных правоў, ні роўных магчымасьцяў у эканамічна-культурным сэснсе. Розьніца ў стартавым капітале будзе вялізарная. Так фактычна адбылося ў працэсе перабудовы ў СССР, людзі якія мелі палітычныя рэсурсы сталі капіталістамі-алігархамі, а большая частка насельніцтва – зьбяднелымі люмпенамі.
У выпадку, калі нацыянальная дзяржава страцьць (ці не будзе мець) кантроль над рынкам, яе рэсурсы (прадпрыемствы, зямля) будуць вельмі хутка выкуплены расейскім бізнэсам, ці мясцовымі алігархамі, якія маюць значна больш фінансавых магчымасьцяў, чым простыя беларусы (тыя ж прадпрымальнікі), якія магчыма, хацелі б таксама паўдзельнічаць у прыватызацыі. Умоўна беларус Кавалеўскі, у якога толькі 1000 еўра не зможа цягацца з Шакуціным, ці Цімчанкам, калі захоча быць уласьнікам Нафтана.
Беларуская мова, свабода і дзяржава
Развіцьце і станаўленьне дзяржавы - гэта праблема над якой філосафы біліся тысячы гадоў, каб зразумець мэты і межы дзяржавы. Адна з тэорыяў дзяржавабудаваньня сьцьвярджае як раз пра неабходнасьць абмежаваньня свабоды чалавека, яго натуральнага стану ў якім сіла і моц перавышае ўсе іншае. Па сутнасьці сіла і моц гэта той прынцып па якім жывуць людзі і дзяржавы сеньня.
Абмежаваньніе свабоды было неабходна для суіснаваньня і развіцьця чалавечай супольнасьці.
Культура, мова, філасофія, рэлігія былі патрэбны для большага абмежаваньня свабоды, падпарадкаваньня і да ўнутранай інтэгральнасьці дзяржавы.
Каб дзяржава існавала, неабходны такія ўнутраныя пачуцьці і сувязі, якія будуць аб’ядноўваць, узмацняць, выхоўваць грамадства, якое ў сваю чаргу, будзе ўзмацняць жыцьцевыя сілы дзяржавы.
У такім працэсе няма аніякай свабоды (пра гэта пісалі Русо і Маркузэ), гэтая думка была асновай руху нігілістаў 19 ст., мэтай скрайных правых і левых - зьнішчыць культуру, быць свабодным, але пры гэтым сфарміраваць нейкую новую палітычную канструкцыю. Чалавецтва проста сказанае на дзяржаву і на падпарадкаваньне ей.
Зьнішчэньне культуры, унутраных сувязей (мовы) - гэта зьнішчэньне дзяржавы. Пры гэтым новыя культурныя плыні намагаюцца каб дзяржава бараніла іх правы на права быць кім заўгодна, насуперак традыцыяналізму і Ўвага - натуралізму! Ва ўмовах рэальнай чалавечай свабоды ўсе сеньняшнія культурныя і пост-культурныя плыні проста не існавалі б. Яны вынікі дамінацыя дзяржавы камфорту, а не свабоды.
Дзяржава займаецца тым, што забясьпечвае і бароніць матэрыяльна-культурны камфорт разнастайных груп, якія без яе не выжывуць і такім чынам ствараюць максімальную залежнасьць ад яе. Пра гэта ў 40-я пісаў Хакслі "Гэты дзіўны сьвет", калі апісваў новы таталітарызм.
Таму свабода гэта толькі ўмоўная прастора, якая акрэсьліваецца інтарэсамі дзяржавы, інтарэсамі яе існаваньня.
Калі інтарэсы пэўных супольнасьцяў перарастаюць жыцьцевыя інтарэсы грамадства - дзяржава гіне.
Але вернімся да мовы і культуры, гэта тыя злучнікі якія фарміруюць ідэйную аснову любой дзяржавы і ў інтарэсах дзяржавы йх падтрымоўваць і разьвіваць. Калі дзяржава не ўстане гэтага рабіць - яна гіне.
Гэта як чалавек які не можа па нейкіх прычынах фізычна і псіхічна разьвівацца, ен фактычна перастве існаваць.
Кожная дзяржава без выключэньняў падтрымоўвае і культывуе сваю ўнутраную сілу праз: выхаваньне, адукацыю, навуку, рэлігію, сям’ю, палітыку. Дзяржавы трацяць на гэта міл’ярды, каб выхаваць людзей, які будуць здольныя далей будаваць дзяржаву, узмацняць яе і калі спатрэбіцца бараніць.
Іншымі словамі, дзяржава праграмуе свае насельніцтва на быцьце часткай сваёй дзяржавы і тут няма і не можа быць ніякай свабоды. Альбо ты частка гэтага грамадства і дзяржавы (прымаеш яе культурныя коды, мову, філасофію, гісторыю), альбо не. Нават, калі чалавек не прымае коды адной дзяржавы, ен успрымае коды іншай (мову, традыцыі, мысьленьне). Чалавек не можа існаваць па-за дзяржавай ці па-за грамадствам, ен фармальна мае толькі "свабоду выбару" у якой вязьніцы яму сядзець.
Але, усе б было добра, калі б іншыя дзяржавы (як і людзі) не хацелі б дамінаваць, панаваць, захопліваць тое, што йм не належыць. Пры гэтым яны карыстаюцца поўнай свабодай бо магутныя і сільныя.
Дзеля свайго панаваньня яны разбураюць культуры і сувязі іншых грамадстваў, знішчаючы падмуркі дзяржавы. Яны не даюць права выбару, яны не клапоцяцца пра свабоду і правы (Расея), яны праводзяць культурную экспансію, ствараючы свой народ з тых дзяржаваў, якія яны захапілі.
І думаць, што дзяржавы некалі адмовяцца ад такой палітыкі - верх наіўнасьці.
Беларусь і зараз і ў будучыні не будзе мець свабоды і выбару. Альбо яна захаваецца як нацыянальная дзяржава, адбудуе сваю ўнутраную моц і сілу, альбо застанецца часткай іншай дзяржаўнай і жыцьцевай прасторы. Разважаньні ў такіх абставінах пра свабоду культурнага выбару чалавека - гэта разважаньні на карысьць іншай культурнай дамінацыі (несвабоды). Заўважце, што толькі адна дзяржава ўвесь час кажа пра культурную свабоду і выбар - Расея.
Паліталогія можа быць пераведзена з гуманітарных ў катэгорыю дакладных навук. Адна памылка і міл’ены людзей вымушаны цярпець усе жыцьце.
Читать полностью…Чаканні людзей у 2020 годзе таксама былі розныя. Хтосьці чакаў нацыянальна-вызвольнага адраджэння. Хтосьці чакаў, што зменіцца толькі Лукашэнка, а ўся сістэма, якая была дагэтуль, будзе функцыянаваць. Хтосьці чакаў, што Расея дапаможа пераменам, і ў кантэксце інтэграцыі Беларусь будзе функцыянаваць так, як яна функцыянавала. Розныя чаканні ў пэўны момант спляліся ў жаданне змяніць Лукашэнку. Калі сітуацыя не змянілася, Лукашэнка застаўся, гэтыя розныя чаканні пачалі ўплываць на адаптацыю людзей.
Читать далее: https://bgmedia.site/society/z-dvuh-bako-myazhyi-pavel-usa/
https://bgmedia.site/society/z-dvuh-bako-myazhyi-pavel-usa/
У сваю чаргу, механізм тэхнічнага прэзідэнтства, будзе мець сэнс, толькі ў тым выпадку, калі нехта ў Беларусі (пасьля сыходу Лукашэнкі) патэлефануе да Ціханоўскай і прапануе ўзначаліць краіну, альбо нехта прывязе кандыдата ў браніраваным цягніку. Нават Вячорка не ўдакладняе якім жа чынам Ціханоўская прыдзе да ўлады. Усім жа відавочна, што ніякіх рэсурсаў заваяваць уладу ў ОСТ-АПК не існуе. Больш таго, для рэалізацыі якіх палітычных задач у Беларусі будзе патрэбна Ціханоўская? Вызваленьне вязьняў і арганізацыя выбараў? ;
- Але ўсе гэтыя задачы, у момант сыходу Лукашэнкі будуць вырашаны і без Ціханоўскай. Бо той хто прыдзе да ўлады ў Беларусі мірна, ці праз “рэвалюцыю”, выканае азначаныя задачы.
Варыянт 1. Лукашэнка памірае, але ўлада застаецца ў руках наменклатуры. Любы, прыйшоўшы на зьмену Лукашэнкі чалавек (case Karymava) паспрабуе легітымізаваць сваю ўладу. Будуць вызваленыя палітычныя вязьні і прызначаныя новыя выбары. Хто на іх будзе дапушчаны і як яны будуць праводзіцца гэта ўжо іншае пытаньне. Але Ціханоўскай прыдзецца быць на гэтых выбарах простым кандыдатам у купе з іншымі. У сваю чаргу “наменклатурны лідэр”, напрыклад: Кружанкоў, вызваліўшы палітыных вязьняў і арганізаваўшы выбары, маючы дзяржаўныя рэсурсы будзе вельмі папулярны (бо зьмяніў Лукашэнку, праводзіць рэформы). Не выключаю, у лепшым выпадку прапануе Ціханоўскай пасаду міністра працы, Латушку – міністра замежных справаў, Бабарыку – міністра фінансаў да наступных выбараў у 2035 … Думаеце прадстаўнікі апазіцыі не згодзяцца, асабліва калі ў справу ўступіць фінансавы чыньнік? Калі ласка, мірны сцэнар, стабільная краіна, вязьні на свабодзе і ўсе пры пасадах; А дэмакратыя? Ну вось такая будзе дэмакратыя.
Варыянт 2. У краіне распачынаецца рэвалюцыя (як паказала жыцьце, наўрацьці яна можа быць падрыхтавана і кіравана ОСТ-АПК), да ўлады прыходзіць нейкі нацыянальны рэвалюцыйны камітэт (магчыма пры дапамозе ПКК-ЗСУ. Ці ёсьць нейкі сэнс перадаваць уладу Ціханоўскай? Не. Яе функцыі (калі яны яшчэ будуць) зьвядуцца да таго, каб падтрымаць паўстаньне альбо не. Усе асноўныя мэты будуць выкананы рэўкомам: выпушчаны палітычныя зьняволенныя, прынятая новая канстытуцыя і прызнаныя новя выбары. Ізноў, Ціханоўскай прыдзецца ўдзельнічаць у йх як простаму кандыдату. Больш таго, калі па новай канстытуцыі ў краіне будзе парламентска-прэзідэнтская рэспубліка ўсе гэтыя канструкты ўвогуле не маюць сэнсу. (Дарэчы мы ўсьця ж не пачулі, якую ж краіну будуе ОСТ-АПК)
Такім чынам, “палітычная філасофія” ОСТ, збудаваная на сітуацыі 2020 году цалкам вычэрпаная, як і легітымнасьць, якая брала свае вытокі менавіта з такога бачаньня. Спробы надалей падтрымліваць жыцьцё гэтай “філасофіі”, асабліва пасьля 2025 году будуць непрадуктыўнымі. Таму ОСТ, ды іншыя афіліяваныя з ім структуры спрабуюць уціснуць у голавы беларусаў нейкія новыя канцэпты. На сёньняшні дзень йх дзьве:
1. Ціханоўская - пажыцьцевы прэзідэнт-элект, пакуль не адбудуцца новя выбары. А гэта азначае, што любая група, якая прыдзе да ўлады пасьля Лукашэнкі – павінна прызнаць Ціханоўскую прэзідэнтам і саступць ей мейсца. У такой сітуацыі вельмі важна мець падтрымку Захаду, бо па меркаваньнях ОСТ менавіта Захад аказаць рашучае ўздзеяньне на прызнаньне, ці не прызнаньне новай улады;
2. Для Беларусі няма ніякай іншай альтэрнатывы акрамя Ціханоўскай. Калі не яна, то хто? Калі не яна, то Масква! Нажаль, прынцып безальтэрнатыўнасьці ў якім беларусы жылі амаль 26 год. Праўда, пры Лукашэнку гэты пастулат гучаў інакш: калі не Лукашэнка, то нацыяналісты і хаос. У сваю чаргу, маніпуляцыя Вячоркі ў большай ступені разлічаны на заходніх палітыкаў. Для ОСТ вельмі важна дыскрэдытаваць любыя беларускія палітычныя альтэрнатывы і любых палітыкаў (асабліва пасьля 2025 году), якія ўзьнікаюць і будуць узьнікаць у беларускай грамадскасьці, накінуўшы на іх вобраз прамаскоўскасьці;
Вячорка:
Застануцца толькі два варыянты: ці расіяне паспрабуюць паставіць на чале краіны свайго чалавека, ці да ўлады прыйдзе Ціханоўская.
Толькі пытаньне, а чым Ціханоўская адрозьніваецца ад чалавека, якога паставіць Расея. Хіба не гэта была мара пасьля 2020 году?
Заўважце, якая рыторыка. Гаворка не вядзецца пра тое, што да ўлады прыйдуць нацыянальна-дэмакратычныя сілы, а чамусьці менавіта Ціханоўская.
Нібы ў беларусаў больш няма ніякай іншай альтэрнатывы і яны завісьлі паміж Лукашэнкам-Пуціным-Ціханоўскай.
Я ўпэнены, што беларусы самі ўстане кіраваць сваім палітычным лесам.
Беларусам (дэпартаваным) прыходзіцца выбіваць з вялікім скрыпам дакументы на знаходжаньне ў краінах ЕЗ, даказваць, што яны пацярпелі ад рэпрэсій, ды яшчэ і плаціць за йх.
Факт дэпартацыі беларусаў не прызнала ніводная еўрапейская краіна, ды і сама Літва. Навошта гэтыя маніпуляцыі?
Больш таго, Літва ўводзіць масавыя абмежаваньні на легалізацыю ДЭПАРТАВАНЫХ з Беларусі лічыць йх пагрозай для нацбясьпекі і пагражае ДЭПАРТАВАЦЬ ДЭПАРТАВАНЫХ у Беларусь! То бок самі ж рэальна парушаюць міжнароднае права.
Пры гэтым з дакумента разумееца, што менавіта "факт" дэпартацыі соцен тысяч беларусаў з’яўляецуа галоўным пунктам "абвінавачваньня".
Але, не гледзячы на рэпрэсіі, на палітычную эміграцыю з Беларусі, гэта ні як не падпадае пад дэпартацыю. Што робіць дадзены дакумент абсалютна безсэнсоўным для разгляду ў МТ.
Узьнікае пытаньне, навошта увесь гэты цырк і маніпуляцыі як з міжнародным правам, так і з фактамі і рэальнасьцю, якой мы сутыкнуліся.
Асабліва, калі тая ж Літва дзейеічае на суперак уласным заявам.
Так, рэжым Лукашэнкі злачынны, і гэтыя злачынствы ён здзейсьняе з 1996 году.
Пачынаючы з гэтага перыяду ажыцьцяўляецца культурны этнацыд і палітычныя забойствы. З 1996 году праз вязьніцы рэжыму прайшлі тысячы беларусаў, сотні тысяч пакінулі краіну.
Краіны Захаду ўводзілі і здымалі санкцыі, асуджалі, а потым ізноў сябравалі з Лукашэнкам. Вось яны факты. І магчыма мейсца Лукашэнкі ў ГААЗе (хаця судзіць яго павінен беларускі народ), але калі мы кажам пра права і юрыдычныя фармулёўкі, яны павінны быць аб’ектыўнымі, а не палітызаванымі і тым больш не служыць таннаму і пустому PR.
А што ў выніку адбудзецуа, калі МТ адкіне гэтыя паперы, а яно так і будзе, то які ж гэта вялікі палітычны дадатак для рэжыму Лукашэнкі. Бо трыбунал прызнае, што рэжым Лукашэнкі не здзейсьняў такіх злачынстваў, ну і гэта можна будзе інтэрпрэтаваць як тое, што можна зь йм ізноў мець справы.
Ведаеце, што больш за ўсе раздражняе ў дзеяньнях так званай новай апазіцыі. Гэта прымітыўныя маніпуляцыі і безадказнасьць за тыя рашэньні, якія яны нібыта прыймаюць. Вось чытаем апошнія заявы АПК:
Нарвегія 7 кастрычніка далучылася да санкцый ЕС, якія былі ўведзены некалькімі месяцамі раней. Новыя нарвежскія санкцыі адпавядаюць абмежаванням, прынятым ЕС супраць рэжыму Лукашэнкі 29 чэрвеня 2024 года. Гэтыя меры шмат у чым гарманізавалі гандлёвыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі і Расіі, тым самым скараціўшы магчымасці апошняй па абходзе ўжо ўведзеных абмежаванняў".
Усе ж разумеюць, што адбываецца не "гарманізацыя санкцый адносна рэжыму" і Расеі, але гарманізацыя санкцый супраць Беларусі і Расеі. Што менавіта ўсе пакеты санкцый албіваюцца на простых грамадзянах, як датычна ўвозу прадуктаў з ЕЗ, так і выезду ў краіны ЕЗ з Беларусі.
Усе гэтае жангляваньне словамі "санкцыі супраць рэжыму" не маюць нічога супольнага з рэчатснасьцю. У гэтых пафасных дэкларацыях толькі адно жаданьне - не несьці ніякай адказнасьці за тое, што санкцыі ўводўяцца супраць Беларусі і беларусаў, што санкцыі і палітыка ЕЗ фактычна прыраўняла беларусаў да расейцаў і зрабіла з краіны маскоўскую калонію.
Кабінеты і офісы, набярыцеся мужнасьці, і наўпрост скажыце, што санкцыі ўводзяцца супраць Беларусі, і што іншай палітыкі Захад у дачыненьні да Беларусі прапанаваць не зможа.
Што забарона на ўезд на ўласным транспарце ў краіны Балтыі, розныя абмежаваньні і дыскрымінацыя беларусаў гэта палітыка санкцый у дачыненьні да Беларусі, а не рэжыму Лукашэнкі. І што ВЫ! раздзяляеце адказнасьць за гэтыя праблемы, а таксама за тыя, што напэўна ўзьнікнуць у беларусаў у бліжэйшы час. Ці хаця б ужо не хваліцеся гэтым.
Бо паглядзіце як падаецца інфармацыя. "Дасягненьне Кабінету - новыя санкцыі. Посьпех нашай актыўнасьці". Чэргі на мяжы, праблемы беларускіх студэнтаў і простых грамадзян - "мы на гэта не маем уплыву, гэта не нашыя рашэньні, мы нічога не можам".
Атрымоўваецца, што у праблемах беларусаў вінаваты альбо Лукашэнка, альбо Захад. А дзе ж ва усім гэтым АПК, ОСТ, КР?
Парадокс дзяржавы
Нацянальная дзяржава і яе суверэнітэт з’яўляецца абсалютнай каштоўнасьцю гістарычнага развіцьця народу. Але, ці існаваньне дзяржавы можа быць больш каштоўным, чым жыцьце чалавека?
(Пытаньне, якое заўседы было вуглавым камянем у разважаньнях пра дзяржаву і нацыянальны інтарэс).
Без дзяржавы агульнапалітычная дзейнасьць не мае сэнсу. Без дзяржавы няма і палітыкі.💥
Але мы, беларусы, 👉 сутыкнуліся з пэўным парадоксам, калі адбылося зліцьце паняцьця дзяржавы (як суверэннай незалежнай тэрыторыі) і рэжыму Лукашэнкі. Калі дзяржава і яе інстытуты гарантуюць існаваньне панаваньня Лукашэнкі і існаваньня злачыннай палітыкі. Без аслабленьня дзяржаўнасьці, яе суверэнітэту, па сутнасьці не магчыма (на дадзены момант - 2024 год) аслабіць і зьнішчыць рэжым.
Адсюль узьнікае парадаксальнае і нават экзыстэнцыйнае пытаньне. Ці патрэбна такая дзяржава, ды і сама ідэя дзяржавы, калі ею кіруе Лукашэнка і клан?
Навошта бараніць дзяржаву, нацыянальныя інтарэсы, калі пленамі (уладай) карыстаецца рэжым? ☝️Я ўпэўнены, што ёсьць шмат тых, хто фізычна і маральна пацярпелі (і працягваюць зназодзіцца пад рэпрэсіямі) ад дзеяньняў рэжыму, фактычна дзяржавы. І дапускаю, што для йх рэжым Лукашэнкі - абсалютнае зло, якое павінна быць зьнішчана, нават калі будзе зьнішчана дзяржава.☝️
👉Менавіта такі падыход зараз да Расеі і рэжыму Пуціна, які і я сам падтрымліваю. Розьніца толькі ў тым, што Беларусь нават пры Лукашэнку не была крыніцай экспансіялістскіх пагроз для суседзяў і сьвету. Рэжым Лукашэнкі быў пагрозай выключна для ўласнага грамадства.☝️
Зразумела, што той боль людзей, якія прайлі праз пакуты перакладаецца у якасьці прысуду на ўсю дзяржаву. І думаю, што частка грамадства не была б супраць, калі гібель Беларусі як дзяржавы, прывяла б да гібелі Лукашэнкі. Ці наадварот, калі дэмантаж сістэмы прывеў да заняпаду дзяржавы. 👈
Нават у 2020 годзе, пад час спрэчак з тымі, хто падтрымліваў "апазіцыю", я зьвяртаў увагу пра ўплывы Масквы і магчымыя рызыкі ўтраты суверэнітэту. На што атрымоўваў адказ: "ну і што, галоўнае пазбавіцца Лукашэнкі, любым коштам, нават калі прыдзе Расея. Пазбавімся яго, потым разбярэмся з Расеяй". Мяне ў той час гэта проста ўводзіла ў ступар.
❌️(Але справядлівым будзе папрок, што ж гэта за дзяржава, калі падзеньне рэжыму прывядзе да яе гібелі. На жаль, гэта парадокс паразіта, які так прысмактаўся да арганізму, што яго выдаленьне прыводзіць да гібелі ўсяго арганізму).
Але думаю зараз, такія пачуцьці (любым коштам) ў грамадстве толькі ўзмоцніліся. Дзяржава, народ атаясамліваецца з рэжымам, а не з нейкай уласнай выключнай каштоўнасьцю, бо мы ею не валодаем, а калі не валодаем, то яе існаваньне не мае значэньня. Няхай згіне разам са злодзеем.💢
Ці ўсе ж, нават у такіх умовах, калі дзяржава прыватызавана і яе інстытуты працуюць супраць грамадства, (фактычна дзяржава-бандыт) - варта каб яна захавала хаця б рэшткі, атрыбуты незалежнасьці? Нават калі Лукашэнка рэалізуе сваю ўладу?
Бо атрымоўваецца, што калі нехта кажа пра дзяржаўны інтарэс, пра нейкую незалежнасьць, у той час калі ўсе пад кантролем Лукашэнкі - то ен выказваецца ў падтрымку рэжыму. Бо ўмацаваньне і стабільнасьць дзяржавы - азначае, па факце, умацаваньне і стабільнасьць рэжыму ☝️
Бо, як бы, хто не хацеў, цалкам развесьці і адасобіць рэжым ад дзяржавы - немагчыма. ❗️
Той жа дзяржаўны бюджэт і падаткі ідуць як на ўтрыманьне рэпрэсіўных ворганаў, прапаганды, войска, чыноўнікаў, так і на заробкі простых грамадзян, пенсіі, шпіталі і школы. У сваю чаргу, сістэма адукацыі намагаецца выхаваць паслухмяных абыватэляў, але разам з гэтым адукаваных, актыўных маладзенаў, якім будаваць краіну будучага. Тое ж датычыць і сістэмы аховы здароў’я.
Дарэчы, і да 2020 і нават па сёньняшні дзень шмат хто сваю працу на сістэму/рэжым апраўдваў тым, што працуе на агульны дзяржаўны інтарэс, а не на Лукашэнку. ☝️
❌️І тут мы сутыкаемся ў іншай праблемай, як жа правесьці тую мяжу: дзе скончваецца дзяржаўны/нацыянальны інтарэс і пачфнаецца інтарэс аўтарытарнага рэжыму.
Адзінай структурай, якая б магла дапамагчы беларусам у такіх абставінах мог быць Полк Каліноўскага, ды іншыя беларускія дабраахвотнікі, сумесна з блізкімі да йх палітычнымі структурамі. Пры гэтым канешне, павінны быць:
👉 Каардынаваньне дзеяньняў добраахвотнікаў (план і стратэгія дзеяньняў);
👉Палітычнае разуменьне і падтрымка/суправаджэньне (у тым ліку вайсковая) з боку Украіны. Недапушчэньне ўсталяваньня прарасейскага вайсковага рэжыму ў Беларусі;
👉Разуменьне і хаця б маўклівая падтрымка (адабрэньне) дзеяньняў беларускіх дабраахвотнікаў па супрацьстаяньні адкрытай расейскай агрэсіі;
👉Прызнаньне ўсімі беларускімі палітычнымі структурамі ролі і значнасьці ПКК і іншых беларускіх дабраахвотнікаў у рэалізацыі гэтай задачы, аказаньне поўнай палітычнай падтрымкі.
Канешне, невядома ў якім стане будуць тыя ці іншыя палітычныя і вайсковыя структуры, агульная сітуацыя вакол Беларусі, але неабходна разуменець вынікі і эффект тых, ці іншых палітычных і геапалітычных захадаў.☝️
❗️Ініцыятыва па вытворчасьці FPV-дронаў для Палка Каліноўскага
Беларускія майстры валантэры, сябры Руху “Вольная Беларусь” наладжваюць у Варшаве вытворчасьць дронаў FPV, так неабходных на фронце (падтрымаць сродкамі можна тут — https://zrzutka.pl/7hcp5x).
На гэты момант за свае сродкі беларусы закупілі камплектуючыя, сабралі і адправілі некалькі дронаў. Сабраныя дроны атрымалі ваяры батальёна “Літвін” і батальёна “Волат”.
Яшчэ два дроны былі перададзены ваярам ПКК асабіста лідарам Руху Вольная Беларусь Зянонам Пазьняком.
Ініцыятыва па зборцы дронаў зараз толькі на пачатку свайго развіцця, валантэраў натхняе вялікая матывацыя дапамагаць ваярам.
Далучаймася да ўзбраеньня нашых адважных герояў!
Пераходзьце па спасылцы (https://zrzutka.pl/7hcp5x) ці скануйце QR-код (у відэа) ды ахвяруйце, хто колькі зможа!
Таксама ёсьць магчымасьць папоўніць валантэрскі шэраг і далучыцца да вытворчасьці.
Набліжайма нашую Перамогу!
Слава Украіне!
Жыве Беларусь!
Збор сродкаў: https://zrzutka.pl/7hcp5x
Кантакт: ruchvb_drones@proton.me
https://www.youtube.com/watch?v=2Uoe4uba3Hw
https://youtu.be/2Uoe4uba3Hw?si=rWkvXlap5C_Ibrwx
Санкцыі "працуюць" і прыносяць даволі парадаксальны эфект.
Фактычна на дадзены момант гаспадарка Беларусі працуе на ваенную машыну Расеі.
Ці гэта эффект санкцый - між іншым. Ці гэта трэба браць пад увагу і разумець? Так. Ці штосьці можна выправіць. Думаю,.што зараз гэта амаль не магчыма.
Ва ўрадзе Расеі паведамілі, што з сакавіка 2022 да 31 жніўня 2024 году падпісалі 6758 зьнешнегандлёвых кантрактаў зь беларускімі прадпрыемствамі.
Як адзначаецца ў агульны кошт кантрактаў складае каля 180 мільярдаў расейскіх рублёў (прыблізна 2 мільярды даляраў у эквіваленце. — РС).
«Некалькі тысяч прадпрыемстваў абедзьвюх дзяржаў уключаныя ў сыстэмы каапэрацыйнага ўзаемадзеяньня, ажыцьцяўляюць узаемныя пастаўкі сыравіны, матэрыялаў і камплектуючых».
Маніпуляцыі і вайна са здаровым сэнсам
Даўно вядома, што адным з простых механізмаў маніпуляцый у сучасных СМІ з’яўляюцца скандальныя загалоўкі. Яны будуюцца з вырваных з катэксту цытат публічных асоб.
У сваю чаргу чытачы з большага не маюць часу, ці не жадаюць чытаць (слухаць) увесь тэкст. "Правільна" сфармуляваны і паданы загаловак адразу фарміруе "патрэбнае" меркаваньне і хуткія рэакцыі аўдыторыі. Хаця сам арыгінальны тэкст скіраваны на зусім адваротныя праблемы і пытаньні.
Чым скандальней загаловак, тым больш клікаў і ўвагі, эмоцый і рэакцый, галоўным чынам негатыўных. І тым менш жаданьне і сіл 👉 удумліва чытаць увесь тэкст (і так усе зразумела).
Часам такія трукі проста звычайная камерцыя (nothing personal, just business), 💥 але з большага за гэтым скрываецца мэтанакіраваная маніпуляцыя:
☝️дыскрэдытацыя чалавека- паліьыка, ідэі, дзеяньня, стварэньне эмацыйнага напружаньня і канфлікту ў супольнасьці, перанакіраваньне ўвагі і гэтак далей.
За два апошнія дні, пакуль Зянон Пазьняк і я знаходзімся ў Кіеве, у "выданьні" НН 👈 з’явіліся два маніпуляцыйных загалоўкі (узятых з тэксту і інтэрв’ю Пазьняка) якія проста разарвалі беларускую інтэрнэт супольнасьць шквалам негатыўных, эмоцый.
👇
Зянон Пазьняк:
- Калесьнікава - палітычнае нішто.
- Хто можа замяніць Лукашэнку? Рэальна — ніхто.
( Ніхто-Нішто) 💥
Калі чалавек не прачытае ўсяго тэксту, (арыгіналу), то такія загалоўкі, без сумневу выклічуць (выклікалі) не тое, што адмоўную рэакцыю, але ненавісьць.
І гэтую першую рэакцыю ніякія доказы, пазіцыі, кантэкст, разважаньні, якія знаходзяцца ў самім тэксьце ўжо не пераб’юць і не зьменяць. ❌️
Ды і чытач не будзе нават глядзець тэкст. А эмоцыі застануцца ў падсьвядомасьці.
Аўтар маніпуляцыі ў НН не ставіў мэтай інфармаваць грамадства, але мэтанакіравана ўздзейнічаць на эмоцыі супольнасьці, узбуджаць ненавісьць і канфлікт.
Менавіта так дзейнічае лукашэнкаўская і расейская прапаганда.
Маніпулятар з усяго тэксту Пазьняка ад 20 верасьня ў ФБ, не ўзяў словы: "Усе палітвязьні павінны быць вызвалены". Падкрэсьлю - УСЕ. Менавіта ў гэтым быў галоўны сэнс тэксту.
Паказаць, што не гледзячы на крытычны падыход да палітычных пазіцый - жыцьце і свабода чалавекай найбольшая каштоўнасьць! Гэта канструктыўная, пазітыўная думка, але ці яна патрэбна маніпулятару?
Ці варта яе прасоўваць? Не.
А вось пра палітычнае нішто - гэта сенсацыя, гэта эмоцыі, ненавісьць, зьнявага, канфлікт. І менавіта ў гэтым задача, якая і была дасягнута, спарадзіўшы не толькі хвалю абурэньня ў публікі, але і вельмі прымітыўныя ганебныя рэакцыі у сеціве.
Другі маніпулятыўны загаловак больш яскрава паказвае тэхнікі дэструкцыі. Сутнасьць яго ў тым каб стварыць з Пазьняка прыхільніка рэжыму Лукашэнкі, ледзь не яго лабіста.
Рэакцыя публікі была імгненнай: Пазьняк падтрымлівае Лукашэнку, для Пазьняка Лукашэнка гарант незалежнасьці, Пазьняк працуе на рэжым і г.д.
Хаця сэнс тэксту (інтэрв’ю З.П.зусім пра іншае), але ж хто будзе гэта чытаць і тым больш думаць.
Але прывяду цытату: 👇
«Хто можа замяніць? Рэальна — ніхто. Гледзячы якая будзе сітуацыя. Калі ён раптам, скажам, паляціць у космас, то замена будзе яшчэ горшай.
"Калі гэта ўпадзе (рэжым), і калі Расія будзе ў сіле — хаця б такой, як цяпер, — гэта значыць, што мы можам страціць незалежнасць. І на поўнач ад Украіны будуць расійскія войскі, расійскі рэжым».
Пазьняк разважае пра сытуацыю і сцэнары верагодных падзей ва ўмовах, калі Расея застаецца моцнай і кантралюе стратэгічную прастору Беларусі.
У выніку ягонай сьмерці, пры такой сітуацыі (на 26.09.2024 году) аб’ектыўна, хто можа зьмяніць рэжым, замяніць Лукашэнку? І тым больш вывесьці Беларусь са стану акупацыі?
Магчыма ОСТ-АПК-КР трыма дывізіямі на150 джыпах ўварвецца ў Беларусь з 3-х накірунках? (Але там нават стратэгіі ніякай няма).
Гэта азначае,што такімі расейскімі ўплывамі як зараз, сьмерць, ці зыход Лукашэнкі па факце нічога для краіны не зьмяняе, бо кантроль застаецца ў руках Масквы. Ці гэта трэба прынімаць у разлік? Так, трэба. Ці трэба пра гэта казаць? Так.
Путин: "Кроме того, РФ оставляет за собой право применить ядерное оружие в случае агрессии против России и Беларуси как участника Союзного государства. Эти вопросы согласованы с беларусской стороной и лично с Александром Лукашенко.
В том числе если противник, используя обычное оружие, создает критическую угрозу нашему суверенитету.
То бок па факту, Расея ўжо зараз можа сягнуць па ядзерную зброю і нанесьці некалькі ўдараў. Бярэм пад увагу баявыя дзеяньні украінцаў у Курскай вобласьць (часткі Херсонскай, Запарожскай вобласьці, Данецкая і Луганская таксама абвешчаны тэрыторыяй расеі). Павялічэньне інтэнсіўнасьці ўдараў па тэрыторыі расеі.
Да гэтага, Масква можа адмыслова арганізаваць правакацыю ў памежным рэгіене Беларусі і Украіны, з тым каб менавіта ядзерны запуск адбыўся з мяжы Беларусі.
У дадзенай сітуацыі ўсе "чырвоныя і не чырвоныя" лініі перасечаны. Навошта такія заявы, якія ўжо гучалі, але зараз больш артыкуляваныя:
-Для ўнутранага спажыўца і джманстрацыі рашучасьці, бо нават Салаў’еў загаварыў пра магчымасьць адхіленьня галоўнакамандуючага. Не думаю, што ён асьмеліўся б казаць такія словы без "адмысловага даху";
- Падняць градус неўпэўненасьці ў Еўропе для ўзмацненьня прамірнай рыторыкі, як таксама і ў ЗША;
- Не дазволіць заходнім краінам даць зяленае сьвятло Кіеву выкарыстоўваць іх узбраеньні для ўдараў па тэрыторыі РФ;
- Змусіць Захад спалохацца і прытрымаць актаўнасьць Кіева ў дзеяньнях і атаках дронаў;
Ці пойдзе Пуцін на ўдар. Мне падаецца ў выніку пагроз для ягонай улады і ў крытычны для сябе момант - так. Але мне падаецца, што выкарыстае дзеля гэтага Беларусь у першаю чаргу.