usovpavel | Unsorted

Telegram-канал usovpavel - Usov Pavel

-

Обзор и анализ текущих политических событий. Беларусь и Мир.

Subscribe to a channel

Usov Pavel

Галасаваньне, ці вяртаньне "марнатраўнага народу"

Якая стратэгія новаапазіцыі на "выбарах" 2025 году?
Ісьці і галасаваць супраць ўсіх!
І такім чына прызнаць працэс галасаваньня - "выбары" як праўдзівы і легітымны! Бо пад час галасаваньня людзі выкажуць сваю волю - дабравольна і без прымусу.
Такім чынам, намінальна будуць галасаваць за Лукашэнку.

Гэта працяг той бяздарнай стратэгіі пра ❌❌ крыжыкі, якая была рэалізавана ў 2022 годзе. Толькі рэфэрэндум адбыўся незаўважна, у ценю расейскай агрэсіі. А гэтым разам Лукашэнку будзе патрэбная яркая карцінка, прыход народу, прызнаньне праз галасаваньне новага парадку. (Можа ў гэтым сэнст, а можа так і правільна? Можа тады беларусы згодны прызнаць шэты парадак?)
Ідзіце і Галасуйце. Уладам нават не трэба будзе рабіць высілкаў каб гнаць людзей на выбары, самі пойдуць і бросяць свой годас ў сьметнік, уласнымі рукамі. (А што рабіуь?) Але, такім чынам паставяць тлусты крыжык на усей апазіцыі агулам?
Галасаваньне ў любой форме - легітымізацыя выбарчага працэсу і вынікаў. А ввнік будзе вядомы - 80% за лукашэнку пры візуальным удзеле беларусаў у галасаваньні.

А на дадзены момант няма ніякай магчымасьцяў прадэманстраваць, візуалізаваць тое, што людзі галасуюць супраць у працэсе падліку галасоў, якога таксама не будзе. Тое, што сябры камісій будуць ведаць што за Лукашэку не прагасавала 80% (калі яны гэтыа.будуць ведаць) ні на што не паўплывае.

Тое ж самае датычыць прапановы "галасаваць" за іншага кандытата Гайдукевіча-Канапацкую.

Гэта азначае ўласнымі заклікамі, уласнымі галасамі ствараць патрэбную альтэрнатыву, але не для Лукашэнкі, а для апазіцыі. Калі ў выніку заклікаў і галасаваньня Гайдукевіч-Канапацкая "атрымаюць" афіцыйна і задэкларавана 10% галасоў, яны будуць значна большыя прадстаўнічыя правы чым апазіцыя. І йх умоўная легітымнасьць будзе абапірацца не на самом галасаваньні, а на закліках апазіцыі галасаваць за йх. Фармальна заходнія краіны і палітыкі не змогуць адмовіцца ад сустрэч зь ймі, бо за іх "прагаласавалі", бо апазіцыя заклікала ісьці галасаваць.
У афіцыйнага Менску з’явіцца добры шанец стварыць электаральную альтэрнатыву апазіцыі з той жа Канапацкай. І яе голас пасьля выбарчай кампаніі 2025 з 10% галасоў будзе гучаць даволі моцна, і гэты годас будзе замацаваны прызывам Ціханоўскай і Ко ісьці і галасаваць.

Читать полностью…

Usov Pavel

26 студзеня 2025 году адбудзецца перапрызначэньне Лукашэнкі прэзыдэнтам (выбары).

Відавочна сыходзячы з больш менш стабільнай сітуацыі, і стану здароў’я "выбары" вырашылі правесьці максімальна хутка.

Читать полностью…

Usov Pavel

Палітычная сітуацыя ў Малдове вельмі крытычная. У рэфэрэндуме па пытаньні памкненьня Малдовы ў ЕЗ вынік фактычна 50/50. Розьніца ў ка 0.2%.Што тычыцца прэзідэнтскіх выбараў, то Мая Санду набірае пакуль 43% галасоў, прарасейскі кандыдат Стояногло 26%. Але іншыя тры прарасейскія кандыдаты ў суме набралі яшчэ 23%. Што азначае, што ў другім туры антыеўрапейскія сілы змогуць мабілізавацца, у Санду палітычнага рэсурсу амаль няма. Захад у сваю чаргу не ў стане весьці такую кампанію ў Малдове, як вядзе Масква па дэстабілізацыі гэтай краіны. І сыходзячы з йх логікі будуць рыхтавацца да вяртаньня расейскіх сіл да улады. Чарговая геапалітычная параза. А мы тут спадзяемся пра дапамогу ў Беларусі.

Читать полностью…

Usov Pavel

Белта: "Лукашенко наделил комиссию по возвращению беглых новыми полномочиями".
То есть следуя из заголовка, комиссия Азаренка получила новое назначение и миссию - " возвращать беглых".
Но по сути ничего в ее работе не изменилось. Добавилось, " граждане будут уведомляться о проведении в отношении них соответствующей проверки, наличии либо отсутствии оснований для нее".

Так или иначе лукашенковская пропаганда все больше и больше говорит о "возвращении", но без реальной политической амнистии со стороны режима.
Полагаю, что люди системы бояться общей амнистии, да и сторонники репрессий доминирую в окружении Лукашенко.

Но почему риторика о возвращении усилилась и почему сейчас? Если бы произошло массовое возвращение политэмигрантов перед выборами 2025 это было бы условной легитимизацией режима и его признание противниками.

Также, не исключаю, что после выборов может произойти смягчение, не оттепель, а только смягчение атмоферы напряжения в стране, которое изнашивает самую систему.

Читать полностью…

Usov Pavel

Прабачце, я ўжо думаў што пачуў усе перлы ад Ціханоўскай, пачынаючы, ад масавага партызанскага руху ў Беларусі і таго, што беларусы спынілі наступленьне рускіх на Кіеў", але ж не, скарбонка відаць поўная:

Ціханоўская: Мы не можам даць Украіне вайсковую тэхніку ці мільёны даляраў, але мы можам бараніць яе інтарэсы на міжнароднай арэне»

(https://kyivindependent.com/the-fate-of-belarus-and-ukraine-are-interconnected-tsikhanouskaya-says/)

Інтарэсы Беларусі і беларусаў ОСТ і АПК я так разумею ўжо абаранілі. З дыскрымінацыяй і праблемамі зь якімі сутыкаецца беларуская дыяспара (напр., настрыфікацыя, візы) - цалкам вырашылі. Войска і вайсковае лагістычнае забясьпячэньне пабудавалі.
Зараз ОСТ возьмецца дапамагаць украінцам і УВАГА - Бараніць інтарэсы Украіны (!!!) Вось што гэта? Як гэта назваць?

Вось я не ведаю, як на гэта будуць украінцы рэагаваць, улічваючы што нехта намагаецца рабіць ПР.

Ці там нехта ў офісе маламальскі адэкватны застаўся?

Читать полностью…

Usov Pavel

Непаміраючы аўтарытарызм

І не кажыце, што Лукашэнка скраў у беларусаў дэмакратыю, што Лукашэнка маніпулюе рэальнасьцю і чаканьнямі людзей. Грмадства дазваляе гэта рабіць

Вось прыклад таго, як у беларусаў крадуць нават вобраз ідэаю дэмакратыі як такую. Калі яшчэ далека да рэальнай улады. Так і паўстае аўтарытарызм.

Ціханоўская BILD. "Политик ответила, что, когда она стала лидером беларусских демсил в 2020 году, речь шла «не о мандате на пять лет».

— Наша революция была о свободных и честных выборах. И люди дали мне мандат до того момента, когда эти выборы можно будет организовать, — рассказала Тихановская.

Па-першае, ніхто такога мандату не даваў;
Па-другое, у 2020 годзе нават і гаворкі не вялося ні пра 5, ні пра 10 год;
Па-трэцьце, любы мандат (калі ен даваўся) трэба як мінімум падцьвердзіць, як і статус, асабліва калі рэальных палітычных вынікаў няма.

Фактычна беларусы, галасаваўшы супраць аднаго пажыцьцевага дыктатара - атрымалі дзьвух.

Я нават ведаю які будзе вынік - маўчаньне, "а што мы можам зрабіць".

Лукашэнка ў 1996 дзеля таго каб зьмяніць канстытуцыю, зламаць механізмы дэмакратыі хаця б склікаў Сход і "атрымаў мандат". Тут нават і сходаў ніякіх неспатрэбілася.

Читать полностью…

Usov Pavel

Забіць Беларусь другі раз

Вацлаў Ластоўскі - выбітны беларускі дзеяч, ідэолаг беларускай дзяржаўнасьці. Быў растраляны 23 студзеня 1938 сталінскімі карнікамі.
Другі раз забіць яго намагаюцца сеньня лукашэнкаўскія прыслужкі. Творы Вацлава Ластоўскага прызнаныя экстрымістскімі. Відавочна, што хутка надыйдзе той момант, калі гісторыя Беларусі да 1944 году  будзе ўся прызнаная экстрымізмам.

Читать полностью…

Usov Pavel

Вольны рынак” і нацыянальная дзяржава

Яшчэ адным небясьпечным уяўленьнем пра шансы і разьвіцьцё краіны з’яўляюцца ілюзіі адносна вольнага рынку, як ў эканоміцы, так і культуры. Канцэпцыя вольнага рынку, які з’яўляецца галоўным рэгулятарам эканамічных адносін і абмежаваньня ролі дзяржавы, есьць вынікам эвалюцыі ліберальных ідэй. І гэтыя ідэі далі пачатак развіцьцю капіталізму і заходняй эканамічнай моцы. Але наколькі зараз механічны перанос класычных ліберальных ідэй на беларускую рэчаіснасьць магчымы і будзе спрыяць разьвіцьцю краіны, а не яе зьнішчэньню?
1. Пачнем з таго, што лібералізм гэта цэлая канцэпцыя, сьветапогляд і сістэма каштоўнасьцяў грамадства, якая ўзьнікла і разьвівалася ў межах протадэмакратычнай дзяржавы Велікабрытаніі. Гэтая ідэя не ўзьнікла ні ў Гішпаніі, ні ў Расеі, ні ў Кітаі, а менавіта ва ўмоўна праліберальным грамадстве і дзяржаве. Таму мы сеньня зьвяртаемся да ідэй Адама Сміта, якога спарадзіла нацыянальная ліберальная культура Ангельскай дзяржавы. Іншымі словамі, дзяржава спрыяе разьвіцьцю, рэалізацыі і абароне ідэй, каштоўнасьцяў і самога рынку. Без моцнай дзяржавы, якая ў стане гаратнаваць функцыянальнасьць рынку, на аснове дэмакратычных каштоўнасьцяў, ні рынку, ні лібералізму не будзе. Што таксама паказалі гістарычныя прыклады існаваньня гітлераўскай Нямеччыны, СССР, ды сёньняшняй Расеі.

Іншымі словамі, без моцнай дэмакратычнай дзяржавы не магчымы рынкавая эканоміка. Ліберальная эканоміка не можа функцыянаваць у неліберальным грамадсте. Бо толькі дзяржава можа забясьпечыць, каб усе гульцы выконвалі агульныя для ўсіх правілы эканамічнай гульні, бараніць правы ўласнасьці і г.д.

З іншага боку, без фарміраваньня ліберальнай гаспадаркі і адносін у грамадстве немагчыма пабудаваць дэмарктычную дзяржаву. Гэта азначае, што дадзеныя працэсы нейкім цудам павінны адбывацца адначасова ў межах стабільнай палітычнай сітэмы.

2. Трэба разумець, што працэс рэалізацыі эканамічнага і культурнага лібералізму ў Беларусі не будзе адбывацца ў ізаляваным, стырыльным серадовішчы. З аднаго боку беларусы будуць мець вялізарны алігархічны рынак Расеі, з іншага, практыкі і схемы, а таксама карумпаваную сьвядомасьць уласных эканамічных груп. То бок, у прынцыпе такая формула: “вось рынак, усе на ім маюць роўныя правы і магчымасьці”, непацаздольная, памылковая і шкодная. У момант, калі будзе абвешчана “праца вольнага рынку”, laissez faire - ніхто не будзе мець ні роўных правоў, ні роўных магчымасьцяў у эканамічна-культурным сэснсе. Розьніца ў стартавым капітале будзе вялізарная. Так фактычна адбылося ў працэсе перабудовы ў СССР, людзі якія мелі палітычныя рэсурсы сталі капіталістамі-алігархамі, а большая частка насельніцтва – зьбяднелымі люмпенамі.

У выпадку, калі нацыянальная дзяржава страцьць (ці не будзе мець) кантроль над рынкам, яе рэсурсы (прадпрыемствы, зямля) будуць вельмі хутка выкуплены расейскім бізнэсам, ці мясцовымі алігархамі, якія маюць значна больш фінансавых магчымасьцяў, чым простыя беларусы (тыя ж прадпрымальнікі), якія магчыма, хацелі б таксама паўдзельнічаць у прыватызацыі. Умоўна беларус Кавалеўскі, у якога толькі 1000 еўра не зможа цягацца з Шакуціным, ці Цімчанкам, калі захоча быць уласьнікам Нафтана.

Читать полностью…

Usov Pavel

Беларуская мова, свабода і дзяржава

Развіцьце і станаўленьне дзяржавы - гэта праблема над якой філосафы біліся тысячы гадоў, каб зразумець мэты і межы дзяржавы. Адна з тэорыяў дзяржавабудаваньня сьцьвярджае як раз пра неабходнасьць абмежаваньня свабоды чалавека, яго натуральнага стану ў якім сіла і моц перавышае ўсе іншае. Па сутнасьці сіла і моц гэта той прынцып па якім жывуць людзі і дзяржавы сеньня.

Абмежаваньніе свабоды было неабходна для суіснаваньня і развіцьця чалавечай супольнасьці.

Культура, мова, філасофія, рэлігія былі патрэбны для большага абмежаваньня свабоды, падпарадкаваньня і да ўнутранай інтэгральнасьці дзяржавы.

Каб дзяржава існавала, неабходны такія ўнутраныя пачуцьці і сувязі, якія будуць аб’ядноўваць, узмацняць, выхоўваць грамадства, якое ў сваю чаргу, будзе ўзмацняць жыцьцевыя сілы дзяржавы.

У такім працэсе няма аніякай свабоды (пра гэта пісалі Русо і Маркузэ), гэтая думка была асновай руху нігілістаў 19 ст., мэтай скрайных правых і левых - зьнішчыць культуру, быць свабодным, але пры гэтым сфарміраваць нейкую новую палітычную канструкцыю. Чалавецтва проста сказанае на дзяржаву і на падпарадкаваньне ей.

Зьнішчэньне культуры, унутраных сувязей (мовы) - гэта зьнішчэньне дзяржавы. Пры гэтым новыя культурныя плыні намагаюцца каб дзяржава бараніла іх правы на права быць кім заўгодна, насуперак традыцыяналізму і Ўвага - натуралізму! Ва ўмовах рэальнай чалавечай свабоды ўсе сеньняшнія культурныя і пост-культурныя плыні проста не існавалі б. Яны вынікі дамінацыя дзяржавы камфорту, а не свабоды.

Дзяржава займаецца тым, што забясьпечвае і бароніць матэрыяльна-культурны камфорт разнастайных груп, якія без яе не выжывуць і такім чынам ствараюць максімальную залежнасьць ад яе. Пра гэта ў 40-я пісаў Хакслі "Гэты дзіўны сьвет", калі апісваў новы таталітарызм.

Таму свабода гэта толькі ўмоўная прастора, якая акрэсьліваецца інтарэсамі дзяржавы, інтарэсамі яе існаваньня.

Калі інтарэсы пэўных супольнасьцяў перарастаюць жыцьцевыя інтарэсы грамадства - дзяржава гіне.

Але вернімся да мовы і культуры, гэта тыя злучнікі якія фарміруюць ідэйную аснову любой дзяржавы і ў інтарэсах дзяржавы йх падтрымоўваць і разьвіваць. Калі дзяржава не ўстане гэтага рабіць - яна гіне.
Гэта як чалавек які не можа па нейкіх прычынах фізычна і псіхічна разьвівацца, ен фактычна перастве існаваць.

Кожная дзяржава без выключэньняў падтрымоўвае і культывуе сваю ўнутраную сілу праз: выхаваньне, адукацыю, навуку, рэлігію, сям’ю, палітыку. Дзяржавы трацяць на гэта міл’ярды, каб выхаваць людзей, які будуць здольныя далей будаваць дзяржаву, узмацняць яе і калі спатрэбіцца бараніць.

Іншымі словамі, дзяржава праграмуе свае насельніцтва на быцьце часткай сваёй дзяржавы і тут няма і не можа быць ніякай свабоды. Альбо ты частка гэтага грамадства і дзяржавы (прымаеш яе культурныя коды, мову, філасофію, гісторыю), альбо не. Нават, калі чалавек не прымае коды адной дзяржавы, ен успрымае коды іншай (мову, традыцыі, мысьленьне). Чалавек не можа існаваць па-за дзяржавай ці па-за грамадствам, ен фармальна мае толькі "свабоду выбару" у якой вязьніцы яму сядзець.

Але, усе б было добра, калі б іншыя дзяржавы (як і людзі) не хацелі б дамінаваць, панаваць, захопліваць тое, што йм не належыць. Пры гэтым яны карыстаюцца поўнай свабодай бо магутныя і сільныя.

Дзеля свайго панаваньня яны разбураюць культуры і сувязі іншых грамадстваў, знішчаючы падмуркі дзяржавы. Яны не даюць права выбару, яны не клапоцяцца пра свабоду і правы (Расея), яны праводзяць культурную экспансію, ствараючы свой народ з тых дзяржаваў, якія яны захапілі.
І думаць, што дзяржавы некалі адмовяцца ад такой палітыкі - верх наіўнасьці.

Беларусь і зараз і ў будучыні не будзе мець свабоды і выбару. Альбо яна захаваецца як нацыянальная дзяржава, адбудуе сваю ўнутраную моц і сілу, альбо застанецца часткай іншай дзяржаўнай і жыцьцевай прасторы. Разважаньні ў такіх абставінах пра свабоду культурнага выбару чалавека - гэта разважаньні на карысьць іншай культурнай дамінацыі (несвабоды). Заўважце, што толькі адна дзяржава ўвесь час кажа пра культурную свабоду і выбар - Расея.

Читать полностью…

Usov Pavel

Паліталогія можа быць пераведзена з гуманітарных ў катэгорыю дакладных навук. Адна памылка і міл’ены людзей вымушаны цярпець усе жыцьце.

Читать полностью…

Usov Pavel

Чаканні людзей у 2020 годзе таксама былі розныя. Хтосьці чакаў нацыянальна-вызвольнага адраджэння. Хтосьці чакаў, што зменіцца толькі Лукашэнка, а ўся сістэма, якая была дагэтуль, будзе функцыянаваць. Хтосьці чакаў, што Расея дапаможа пераменам, і ў кантэксце інтэграцыі Беларусь будзе функцыянаваць так, як яна функцыянавала. Розныя чаканні ў пэўны момант спляліся ў жаданне змяніць Лукашэнку. Калі сітуацыя не змянілася, Лукашэнка застаўся, гэтыя розныя чаканні пачалі ўплываць на адаптацыю людзей. 
Читать далее: https://bgmedia.site/society/z-dvuh-bako-myazhyi-pavel-usa/

https://bgmedia.site/society/z-dvuh-bako-myazhyi-pavel-usa/

Читать полностью…

Usov Pavel

У сваю чаргу, механізм тэхнічнага прэзідэнтства, будзе мець сэнс, толькі ў тым выпадку, калі нехта ў Беларусі (пасьля сыходу Лукашэнкі) патэлефануе да Ціханоўскай і прапануе ўзначаліць краіну, альбо нехта прывязе кандыдата ў браніраваным цягніку. Нават Вячорка не ўдакладняе якім жа чынам Ціханоўская прыдзе да ўлады. Усім жа відавочна, што ніякіх рэсурсаў заваяваць уладу ў ОСТ-АПК не існуе. Больш таго, для рэалізацыі якіх палітычных задач у Беларусі будзе патрэбна Ціханоўская? Вызваленьне вязьняў і арганізацыя выбараў? ;
- Але ўсе гэтыя задачы, у момант сыходу Лукашэнкі будуць вырашаны і без Ціханоўскай. Бо той хто прыдзе да ўлады ў Беларусі мірна, ці праз “рэвалюцыю”, выканае азначаныя задачы.
Варыянт 1. Лукашэнка памірае, але ўлада застаецца ў руках наменклатуры. Любы, прыйшоўшы на зьмену Лукашэнкі чалавек (case Karymava) паспрабуе легітымізаваць сваю ўладу. Будуць вызваленыя палітычныя вязьні і прызначаныя новыя выбары. Хто на іх будзе дапушчаны і як яны будуць праводзіцца гэта ўжо іншае пытаньне. Але Ціханоўскай прыдзецца быць на гэтых выбарах простым кандыдатам у купе з іншымі. У сваю чаргу “наменклатурны лідэр”, напрыклад: Кружанкоў, вызваліўшы палітыных вязьняў і арганізаваўшы выбары, маючы дзяржаўныя рэсурсы будзе вельмі папулярны (бо зьмяніў Лукашэнку, праводзіць рэформы). Не выключаю, у лепшым выпадку прапануе Ціханоўскай пасаду міністра працы, Латушку – міністра замежных справаў, Бабарыку – міністра фінансаў да наступных выбараў у 2035 … Думаеце прадстаўнікі апазіцыі не згодзяцца, асабліва калі ў справу ўступіць фінансавы чыньнік? Калі ласка, мірны сцэнар, стабільная краіна, вязьні на свабодзе і ўсе пры пасадах; А дэмакратыя? Ну вось такая будзе дэмакратыя.
Варыянт 2. У краіне распачынаецца рэвалюцыя (як паказала жыцьце, наўрацьці яна можа быць падрыхтавана і кіравана ОСТ-АПК), да ўлады прыходзіць нейкі нацыянальны рэвалюцыйны камітэт (магчыма пры дапамозе ПКК-ЗСУ. Ці ёсьць нейкі сэнс перадаваць уладу Ціханоўскай? Не. Яе функцыі (калі яны яшчэ будуць) зьвядуцца да таго, каб падтрымаць паўстаньне альбо не. Усе асноўныя мэты будуць выкананы рэўкомам: выпушчаны палітычныя зьняволенныя, прынятая новая канстытуцыя і прызнаныя новя выбары. Ізноў, Ціханоўскай прыдзецца ўдзельнічаць у йх як простаму кандыдату. Больш таго, калі па новай канстытуцыі ў краіне будзе парламентска-прэзідэнтская рэспубліка ўсе гэтыя канструкты ўвогуле не маюць сэнсу. (Дарэчы мы ўсьця ж не пачулі, якую ж краіну будуе ОСТ-АПК)
Такім чынам, “палітычная філасофія” ОСТ, збудаваная на сітуацыі 2020 году цалкам вычэрпаная, як і легітымнасьць, якая брала свае вытокі менавіта з такога бачаньня. Спробы надалей падтрымліваць жыцьцё гэтай “філасофіі”, асабліва пасьля 2025 году будуць непрадуктыўнымі. Таму ОСТ, ды іншыя афіліяваныя з ім структуры спрабуюць уціснуць у голавы беларусаў нейкія новыя канцэпты. На сёньняшні дзень йх дзьве:

1. Ціханоўская - пажыцьцевы прэзідэнт-элект, пакуль не адбудуцца новя выбары. А гэта азначае, што любая група, якая прыдзе да ўлады пасьля Лукашэнкі – павінна прызнаць Ціханоўскую прэзідэнтам і саступць ей мейсца. У такой сітуацыі вельмі важна мець падтрымку Захаду, бо па меркаваньнях ОСТ менавіта Захад аказаць рашучае ўздзеяньне на прызнаньне, ці не прызнаньне новай улады;

2. Для Беларусі няма ніякай іншай альтэрнатывы акрамя Ціханоўскай. Калі не яна, то хто? Калі не яна, то Масква! Нажаль, прынцып безальтэрнатыўнасьці ў якім беларусы жылі амаль 26 год. Праўда, пры Лукашэнку гэты пастулат гучаў інакш: калі не Лукашэнка, то нацыяналісты і хаос. У сваю чаргу, маніпуляцыя Вячоркі ў большай ступені разлічаны на заходніх палітыкаў. Для ОСТ вельмі важна дыскрэдытаваць любыя беларускія палітычныя альтэрнатывы і любых палітыкаў (асабліва пасьля 2025 году), якія ўзьнікаюць і будуць узьнікаць у беларускай грамадскасьці, накінуўшы на іх вобраз прамаскоўскасьці;

Читать полностью…

Usov Pavel

Вячорка:

Застануцца толькі два варыянты: ці расіяне паспрабуюць паставіць на чале краіны свайго чалавека, ці да ўлады прыйдзе Ціханоўская.

Толькі пытаньне, а чым Ціханоўская адрозьніваецца ад чалавека, якога паставіць Расея. Хіба не гэта была мара пасьля 2020 году?

Заўважце, якая рыторыка. Гаворка не вядзецца пра тое, што да ўлады прыйдуць нацыянальна-дэмакратычныя сілы, а чамусьці менавіта Ціханоўская.

Нібы ў беларусаў больш няма ніякай іншай альтэрнатывы і яны завісьлі паміж Лукашэнкам-Пуціным-Ціханоўскай.
Я ўпэнены, што беларусы самі ўстане кіраваць сваім палітычным лесам.

Читать полностью…

Usov Pavel

Беларусам (дэпартаваным) прыходзіцца выбіваць з вялікім скрыпам дакументы на знаходжаньне ў краінах ЕЗ, даказваць, што яны пацярпелі ад рэпрэсій, ды яшчэ і плаціць за йх.

Факт дэпартацыі беларусаў не прызнала ніводная еўрапейская краіна, ды і сама Літва. Навошта гэтыя маніпуляцыі?

Больш таго, Літва ўводзіць масавыя абмежаваньні на легалізацыю ДЭПАРТАВАНЫХ з Беларусі лічыць йх пагрозай для нацбясьпекі і пагражае ДЭПАРТАВАЦЬ ДЭПАРТАВАНЫХ у Беларусь! То бок самі ж рэальна парушаюць міжнароднае права.

Пры гэтым з дакумента разумееца, што менавіта "факт" дэпартацыі соцен тысяч беларусаў з’яўляецуа галоўным пунктам "абвінавачваньня".

Але, не гледзячы на рэпрэсіі, на палітычную эміграцыю з Беларусі, гэта ні як не падпадае пад дэпартацыю. Што робіць дадзены дакумент абсалютна безсэнсоўным для разгляду ў МТ.

Узьнікае пытаньне, навошта увесь гэты цырк і маніпуляцыі як з міжнародным правам, так і з фактамі і рэальнасьцю, якой мы сутыкнуліся.

Асабліва, калі тая ж Літва дзейеічае на суперак уласным заявам.
Так, рэжым Лукашэнкі злачынны, і гэтыя злачынствы ён здзейсьняе з 1996 году.

Пачынаючы з гэтага перыяду ажыцьцяўляецца культурны этнацыд і палітычныя забойствы. З 1996 году праз вязьніцы рэжыму прайшлі тысячы беларусаў, сотні тысяч пакінулі краіну.

Краіны Захаду ўводзілі і здымалі санкцыі, асуджалі, а потым ізноў сябравалі з Лукашэнкам. Вось яны факты. І магчыма мейсца Лукашэнкі ў ГААЗе (хаця судзіць яго павінен беларускі народ), але калі мы кажам пра права і юрыдычныя фармулёўкі, яны павінны быць аб’ектыўнымі, а не палітызаванымі і тым больш не служыць таннаму і пустому PR.

А што ў выніку адбудзецуа, калі МТ адкіне гэтыя паперы, а яно так і будзе, то які ж гэта вялікі палітычны дадатак для рэжыму Лукашэнкі. Бо трыбунал прызнае, што рэжым Лукашэнкі не здзейсьняў такіх злачынстваў, ну і гэта можна будзе інтэрпрэтаваць як тое, што можна зь йм ізноў мець справы.

Читать полностью…

Usov Pavel

Ведаеце, што больш за ўсе раздражняе ў дзеяньнях так званай новай апазіцыі. Гэта прымітыўныя маніпуляцыі і безадказнасьць за тыя рашэньні, якія яны нібыта прыймаюць. Вось чытаем апошнія заявы АПК:

Нарвегія 7 кастрычніка далучылася да санкцый ЕС, якія былі ўведзены некалькімі месяцамі раней. Новыя нарвежскія санкцыі адпавядаюць абмежаванням, прынятым ЕС супраць рэжыму Лукашэнкі 29 чэрвеня 2024 года. Гэтыя меры шмат у чым гарманізавалі гандлёвыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі і Расіі, тым самым скараціўшы магчымасці апошняй па абходзе ўжо ўведзеных абмежаванняў".

Усе ж разумеюць, што адбываецца не "гарманізацыя санкцый адносна рэжыму" і Расеі, але гарманізацыя санкцый супраць Беларусі і Расеі. Што менавіта ўсе пакеты санкцый албіваюцца на простых грамадзянах, як датычна ўвозу прадуктаў з ЕЗ, так і выезду ў краіны ЕЗ з Беларусі.

Усе гэтае жангляваньне словамі "санкцыі супраць рэжыму" не маюць нічога супольнага з рэчатснасьцю. У гэтых пафасных дэкларацыях толькі адно жаданьне - не несьці ніякай адказнасьці за тое, што санкцыі ўводўяцца супраць Беларусі і беларусаў, што санкцыі і палітыка ЕЗ фактычна прыраўняла беларусаў да расейцаў і зрабіла з краіны маскоўскую калонію.
Кабінеты і офісы, набярыцеся мужнасьці, і наўпрост скажыце, што санкцыі ўводзяцца супраць Беларусі, і што іншай палітыкі Захад у дачыненьні да Беларусі прапанаваць не зможа.
Што забарона на ўезд на ўласным транспарце ў краіны Балтыі, розныя абмежаваньні і дыскрымінацыя беларусаў гэта палітыка санкцый у дачыненьні да Беларусі, а не рэжыму Лукашэнкі. І што ВЫ! раздзяляеце адказнасьць за гэтыя праблемы, а таксама за тыя, што напэўна ўзьнікнуць у беларусаў у бліжэйшы час. Ці хаця б ужо не хваліцеся гэтым.

Бо паглядзіце як падаецца інфармацыя. "Дасягненьне Кабінету - новыя санкцыі. Посьпех нашай актыўнасьці". Чэргі на мяжы, праблемы беларускіх студэнтаў і простых грамадзян - "мы на гэта не маем уплыву, гэта не нашыя рашэньні, мы нічога не можам".
Атрымоўваецца, што у праблемах беларусаў вінаваты альбо Лукашэнка, альбо Захад. А дзе ж ва усім гэтым АПК, ОСТ, КР?

Читать полностью…

Usov Pavel

Тэму "выбараў" абмяркуем зараз
https://www.youtube.com/watch?v=CXHHg0mlmQU

Читать полностью…

Usov Pavel

Ці праект ОФІС Ціханоўскай закрываецца?

Неяк прапусьціў выказваньне былога "міністра" замежных справаў С.Ціханоўскай, якое прагучала пару дзен таму на Еўрарадые В. Кавалеўскага:

«Я думаю, што з пункту гледжання беларусаў, якія жывуць у Беларусі, жывуць у Менску, усё ж такі было б спакайней бачыць, што побач працуюць амбасадары – высокапастаўленыя прадстаўнікі краін, якія падтрымліваюць незалежную, суверэнную, дэмакратычную, еўрапейскую Беларусь. Каб не толькі Расеі і Іран правілі ў Менску і праводзілі свае тэмы, свае наратывы, і рэалізоўвалі свае інтарэсы. А каб там былі тыя краіны, якія сапраўды дбаюць пра Беларусь як пра незалежную краіну»

Хіба нешта здарылася, што Кавалеўскі загаварыў тымі фармулеўкамі, што і Пазьняк і Усаў. Як жа ж так? Прызнаць Лукашэнку (?), ці ўрэшце прыйшло разуменьне дзяржаўных інтарэсаў.

Думаю сітуацыя ў тым, што Кавалеўскі, які працаваў з заходнімі дыпламатамі, адзін з першых, хто зразумеў зьмену кан’юнктуры і падыходаў Захаду да Беларусі і рэжыму Лукашэнкі.
Ен таксама зраўумеў, што пасьля 2025 году стаўленьне да ОСТ і АПК зьменіцца таксама (як і фінпадтрымка). Апазіцыйныя структуры будуць прызнаныя неэфектыўнымі і ўзьнікне патрэба размаўляць з афіцыйным Менскам.

Таксама і яму стала відавочным правальная палітыка санкцый. І той хто надалей будзе казаць пра ізаляцыю і санкцыйны ціск палітычна прайграе. Так ці інакш, тэма санкцый становіцца дзржаваразбуральнай і антыгуманітарнай.

У гэтай сітуацыі сп. Кавалеўскі намагаецца заняць нішу галоўнага кансультанта па перагаворнаму працэсу. (Практычна і прагматычна). Трэба будзе выжываць у новых абставінах.

Думаю, ускосна дадзены працэс падцьверджаны нейкім візітам заходніх палітыкаў у Менск. Іх будзе больш.

Дарэчы, пра сур’езныя перамены думае і Лябедзька, відавочна намагаючыся вярнуць АГП ў прастору, адрываючыся ад Офіса. АГП у складзе Лябедзькі, Красулінай, Красуліна, Шанцава - робіць тур па гарадам Польшчы. (Уся гэтая группа ўваходзіць у ОСТ і дзейнічала ад імя ОСТ для атрыманьня рэсурсаў).

Раней, 2020-2024 ОСТ быў цэнтрам прыцяжэньня, зараз гэтыя людзі вяртаюцца да ўласных палітычных праектаў, што можа сьведчыць пра паступовае закрыцьце праекту ОСТ-АПК.

Читать полностью…

Usov Pavel

Са справаў практычных. Набыцьце і зборка дронаў FPV сябрамі руху "Вольная Беларусь" для ваяроў Палку Каліноўскага. Дадам, некалькі дронаў ужо былі перададзены для ПКК, два пад час нашага апошняга візіту ў Кіеў.

Ніжэй лінк для збору сродкаў.

https://zrzutka.pl/7hcp5x

Читать полностью…

Usov Pavel

Калі рэальна. Што значыць "бараніць інтарэсы Украіны на міжнароднай арэне" хаця б у палітычным сэнсе і ў сеньняшняй сітуацыі.
Гэта азначае, што Ціханоўская на кожнай сустрэчы ў кожным інтэрв’ю павінна заяўляць: "дазвольце Украіне наносіць удары заходнімі ўзбраеньнямі па тэрыторыі Расеі". Больш сістжмп СПА, больш самалётаў, больш ракет для ЗСУ. Закрыйце паветраную прастору над Украінай. Ніякіх перамоваў з Пуціным! Зараз гэта жыцьцевыя і стратэгічныя інтарэсы, гэта тое, што скончыць вайну! Будзьце рашучымі!

Калі Ціханоўскае пачне гэта агучваць і публічна і ў кулуарах, я буду першы, хто скажа БРАВА!

P.S. Але што цікава, што ў інтэрв’ю не ўзгадала нават пра полк Каліноўскага і падтрымку для яго. Хаця полк Каліноўскага непасрждна зьвязаны з нашымі інтарэсамі. Можа гэта нейкі сігнал для новарызначанага ў АПК "міністра абароны"?

Читать полностью…

Usov Pavel

Сьмерць грамадзянскай супольнасьці

Ціханоўская і яе атачэньне задэкларавала палітычную сьмерць грамадзянскай супольнасьці. Але яы прынізілі беларусаў, асабліва тых, хто з’ехаў з краіны - страціўшы ўсе.

Ці яны не заслугоўваюць, нават тыя 300 тысяч, пра якіх казала сама Ціханоўская ў ГААЗе, на тое каб прагучаў іх голас, каб прагучала йх пазіцыя, згода ці нязгода з тым што робіць Ціханоўская і яе атачаньне? Голас, які б сказаў - што грамадскасьць згодна надзяліць Ціханоўскую даверам?

Лукашэнка краў голасы і права на голас дзясяткі год, скраў іх у 2020. А зараз крадуць гэтае права "дэмакраты" і крадуць нахабна, аткрыта, несаромячыся. Нават няўзбройным вокам відаць, што тыя хто галасавалі за яе ў 2020 крытычна ставяцца да таго, кім яна ёсьць зараз. І ці яны не маюць права даць сваю ацэнку, які і тыя, што ўсьцяж падтрымліваюць яе?

Калі нехта прэтэндуе на мандат, то павінен зрабіць усе, каб гэта мандат быў падцьверджаны.

2025 год, незалежна ад таго, ці есьць, ці няма выбараў у Беларусі з’яўляецца сымбалічным у канстытуцыйным сэнсе і заслужыць на мандат трэба галасамі беларусаў, а не жанглерствам падзеямі.

Сымбалізм 2025 абавязвая да якой заўгодна формы плебісцыту (анлайн галасаваньня, Кангрэсу), які б акрэсьліў статус Ціханоўскай ды іншых інстытутаў, і тым больш каб быў падцьверджаны абсалютна неканстытуцыйны статус " прэзідэнт-элект" на канурэтны тэрмін.

Калі прэтэндуеце на статус і мандат, арганізуйце плебісцыт, прадстаўнічы грамадскі форум. Не можаце гэтага зрабіць - нечага няцягваць 2020 на 2025 год. Розная рэальнась, розныя падзеі. У сваю чаргу ужо выбары ў КР паказалі ўсю фікцыйнасьць структур іх унутраны аўтарытарызм і адарванасьць ад грамадства, нават ад дыяспары. Таму і не праводўіцца ніякай публічнай дыскусіі, публічнага волявыяўленьня. Атачэньне Ціханоўскай проста ўцякае да рафінаванага аўтарытарызму", цалкам ігнаруючы грамадства, пераўтварае яго, грамадства ў палітычнае нішто. Ці беларусы на гэта заслужылі і моўчкі з гэтым пагодзяцца?

Читать полностью…

Usov Pavel

Паразмаўляем пра пост/савецкі і расейскі нацыяналізм, рынак, дзяржаву і стратэгіі:

https://www.youtube.com/watch?v=eQt1zZRDU3w

Читать полностью…

Usov Pavel

Тое ж самае, датычыць культурнай лібералізацыі. Фактычна расейская культура зараз функцыянуе ва ўмовах культурнай манаполіі, беларуская культура цалкам выцесьнена з рынку, выцесьнена яна і ў галавах немалай часткі беларускай інтэлігенцыі. Лагічна, што для роўнай і справядлівай працы вольнага культурнага рынку неабходна, каб стартавыя магчымасьці беларускай і расейскай культуры былі аднолькавыя. А як гэтага дасягнуць без рэгуляцыі і паніжэньня манапольнага капіталу расейскай культуры (яго долі ў рынку) і без дзяржаўнага дапінгаваньня нацыянальнай культуры? Інакш, маючы агромісты стартавы капітал руская культура і рускі бізнес цалкам выдавіць і зьнішчыць усе нацыянальнае. І ўсе адбудзецца згодна з “правіламі ліберальнага рынку”. А што за гэтым ідзе? Манапалізацыя палітычнай сістэмы, яе карумпаваньне і кантроль, захаваньне аўтарытарнай прарасейскай сістэмы, якая будзе забясьпечваць правы (манаполію) расейскага капіталу (!). Самым яскравым прыкладам працы такога “рынку” была Україна да 2014, ды і фактычна да 2022 году. Зараз менавіта такія працэсы здзейсьняюцца на нашых вачах у Грузіі.

Ізноў, беларусы будуць стаяць перад выбарам: “вольны рынак з расейскім монакапіталам і карупцыяй”, ці рэгуляцыя і кантроль рынку нацыянальнай дзяржавай, дзеля таго, каб рынак сапраўды мог быць вольным і функцыянаваць згодна з законам. Нацыянальная рэгуляцыя ў эканоміцы павінна (як і ў культуры) ажыцьцяўляцца на аснове недапушчэньня расейскага алігархічнага капіталу ў Беларусь, абмежаваньня ўплываў пост-лукашэнкаўскага алігархату як на эканамічнае, так і палітычнае жыцьцё Беларусі.

Каб пабудаваць вольны рынак, неабходна моцная нацыянальна дзяржава. Каб была моцная нацыянальная дзяржава неабходна нацыянальная, ліберальная эліта. Каб з’явілася такая эліта - трэба наяўнасьць, разуменьне і развіцьцё нацыянальных, ліберальных каштоўнасьцяў і філасофіі. Пры гэтым адзначу, што ліберальнае і нацыянальнае не супярэчыць адно адному, асабліва ў кантэксьце Беларусі.

Нацыяналізм – гэта вызваленьне (свабода) нацыі ад імперскага ціску і залежнасьці, забясьпячэньне ўстойлівага незалежнага разьвіцьця грамадства і адзінкі ва ўмовах дэмакратычнай дзяржавы.

Читать полностью…

Usov Pavel

Каб аднавіць захаваць моц і сілу, патрэбна адпаведная нацыянальная і культурная палітыка, пранацыянальнае дзяржаўнае мысьленьне. Толькі тады беларусы атрымаюць магчымасьць культурнага выбару, калі нацыянальная культура будзе мець хаця б палову тых правоў і магчымасьцяў, якія мае ІНШАЯ культура - расейская.

Читать полностью…

Usov Pavel

Зараз у Малдове Масква разгарнула адну з самых буйных гібрыдных аперацый за апошнія гады. 20 кастрычніка адбудуцца прэзідэнтскія выбары. З 11 кандыдатаў аж 7 зьвязаныя з Расеяй. І дзяржава нічога з гэтым зрабіць не можа. Базай расейскіх уплываў стала Гагаузія.
Падаецца, што асноўная мэта нават не выйграць выбары, а стварыць небясьпечную, нестабільную сітуацыю ў Малдове. Узмоцніць сепаратызм у Гагаузіі пасьля "недэмакратычных выбараў".

Читать полностью…

Usov Pavel

СТРАТЭГІЯ

Вырашыў падзяліцца маім стратэгічным бачаньнем палітыкі ўздзеяньня на сітуацыю ў Беларусі. Атрымаўся даволі вялікі канцэптуальны тэкст.

Стратэгія прадугледжвае арганізаванае супрацьстаяньне дэмакратычнага грамадства кіроўнай аўтарытарнай групе, якая будзе нацэлена на сілавое ўтрыманьне ўлады. Арганізаванае супрацьстаяньне азначае такі ўзровень актывізацыі і мабілізацыі грамадства (уздым, пратэст), які стварае сістэмныя цяжкасьці для рэжыму і забясьпечвае пераход улады ў рукі апазіцыі.

Спадзяюся будзе карысным.
Глядзіце па спасылцы: https://ceapp.info/2024/10/stategiya-ci-magchymy-perameny/

Читать полностью…

Usov Pavel

Але ёсьць наступныя нюансы, пра якія не варта забываць.
Першы, ніхто больш як за ОСТ у сваіх выказваньнях і дзеяньнях не праяўляў прамаскоўскасць, такое мысьленьне паяўлялась нават у 2023 годзе;
Другі, калі ў Масквы застануцца магчымасьці акрэсьліваць палітыку ў Беларусі і ставіць сваіх кандыдатаў, то яны гэта зробяць, калі не будзе моцнага нацыянальнага руху і лідэрства. І ведаеце што, атачэньне Ціханоўскай (той жа Вячорка) КР-АПК будзе першым, хто пачне дамаўляцца з Масквой і выказваць сваю лаяльнасьць.
Трэцьці, у той момант калі распачнуцца такія працэсы наўрацьці ОСТ-АПК-КР будуць існаваць. Беларусам неабходна будзе фарміраваць новае палітычнае лідэрства (гэты працэс трэба пачынаць зараз). Выказваньні Вячоркі – спроба апраўдаць і паказаць значанасьць існаваньня ОСТ зараз і пасьля 2025 году.

Читать полностью…

Usov Pavel

Альбо Ціханоўская, альбо ніхто
Хацеў бы падрабязьней прааналізаваць палітычную дэкларацыю “дарадцы” Ціханоўскай – Ф. Вячоркі.
Сутнасьць яе заключаецца ў тым, што для беларусаў няма ніякага палітычнага выбару, альбо яны (і Захад) прымуць, як новую ўладарку краіны - Ціханоўскую, альбо Беларусь апынецца ў чарговы раз пад кантролем Масквы.

Гэтымі словамі, Вячорка ўскосна прызнае, што той жа Бабарыка – чалавек Масквы, асабліва калі будзе нейкі намек на “выбраньне”. Але ня толькі Бабарыка, любы чалавек (згодна з логікай Вячоркі), любая палітычная альтэрнатыва (нават самыя пранацыянальныя), акрамя Ціханоўскай, аўтаматычна падпадае пад катэгорыю маскоўскага праекту.
Атрымоўваецца Ціханоўская – розум, гонар, сумленьне нацыі. Як яе акрэсьліў Мілінкевіч – “дар божы”. Выключны нацыянальны лідэр, усе іншыя – “рука Масквы”. Адначасова, мы маем дачыненьні стварэньня новага культу асобы ў беларуская палітычнай прасторы, які сфарміраваўся на вачах, на працягу нейкіх 4 год. Больш таго, амаль уся інфармацыйна-структурная прастора выбудаваная для абслугоўваньня і ўтрыманьня гэтага культу.
Уявім сабе, што насамрэч Ціханоўская і яе атачэньне прыйшлі да ўлады. Якая будзе рыторыка “новых уладальнікаў краіны”:
- выбары праводзіць нельга, бо прыдзе чалавек Масквы;
- канстытуцыю мяняць нельга, як і вяртаць грамадству свабоду і дэмакратыю, бо народ не гатовы і любая альтэрнатыва для Ціханоўскай (рука Масквы) – гэта катастрофа для краіны;
- нам трэба моцная цэнтральная-прэзідэнтская ўлада, бо без яе мы не правядзем рэфомаў і з’явіцца “рука Масквы”.
Калі ўлічыць, што новы рэжым будзе абапірацца на 90% старой наменклатуры, то з такой ментальнасьці і такім заплеччам, аўтарытарызм працягне жыць. (Бабарыку, калі той будзе яшчэ фізычна спраўны, запрапануюць пасаду прэм’ера, каб суцешыць ягоны электарат).
Але вернемся да сутнасьці дэкларацыя Ф. Вячоркі, і новай “палітычнай філасофіі” офіса – прыходу Ціханоўскай да ўлады. Калі я не памыляюся у 2020 годзе, палітычнай агучанай мэтай “штабу”, а потым офісу была перамога Ціханоўскай не дзеля ўлады, а дзеля адхіленьня Лукашэнкі (электаральна-рэвалюцыйным шляхам) ад улады:
1. Вызваленьня палітычных вязьняў;
2. Арганізацыя новых свабодных выбараў;
Менавіта на гэтым будавалася падтрымка для Ціханоўскай, агульная мабілізацыя і кансалідацыя. Яна, маючы пэўнае электаральнае прызнаньне, прайшоўшы праз выбарчы працэс, павінна была ТОЛЬКІ вярнуць краіну ў канстытуцыйнае поле. Бо, як усе ведаюць, выбары не былі свабоднымі і дэмакратычнымі, рэгістрацыя Ціханоўскай і далейшыя дзеяньні ўладаў прывялі да рэвалюцыйнай сітуацыі, якая б магла спрыяць абвалу сістэму. Разам з гэтым, легальнага і легітымнага права кіраваць краіна Ціханоўская не мела б, пакуль яе права не было б падцьверджана на новых прэзідэнтскіх выбарах, на базе новай канстытуцыі. Ды і сама Ціханоўская бачыла сваю ролю толькі ў гэтым.
Такая формула заставалася дамінуючай на працягу амаль дзьвух гадоў і зьвязвалася з чаканьнямі таго, што Лукашэнка вось-вось сыдзе (будзе адхілены Масквой) і тады, Ціханоўская на базе электаральнай падтрымцы (мандату даверу), фармальна можа заняць пасаду кіраўніка краіны з мэтай – правесьці новыя выбары і толькі дзеля гэтага.
Зараз жа (ды фактычна з 2021 году) пост-электаральная формула пераняцьця ўлады, ці права на ўладу не працуе. Падкрэсьлю – легітымнага і легальнага права на ўладу ў Ціханоўскай не было і ў 2020 годзе, бо выбары былі недэмакратычныя і несвабодныя, яны цалка дэлегітымізавалі рэжым Лукашэнкі і стварылі магчымасьці для перамен, якія дазволілі б правесьці новыя выбары.
На колькі я разумею (папраўце калі памыляюся) сутнасна канцэпцыя палітычных задач не зьмянілася. Прэтэнзія С. Ціханоўскай да прэзідэнтсва - зводзіцца да “арганізацыі новых выбараў”, а не да кіраваньня краінай. Бо каб кіраваць краінай, трэба быць выбранай на сапраўдных выбарах і на базе новай канстытуцыі і новапабудаванай сістэме.

Читать полностью…

Usov Pavel

Размова зараз
https://www.youtube.com/watch?v=U87jxX8tb6M

Читать полностью…

Usov Pavel

Так што ж з ГААГАЙ?

Прачытаў зварот Міністэрства Юстыцыі Літвы да Міжнароднага трыбуналу ў справе Беларусі.
Узьнікае пытаньне, у чым сэнс усяго гэта дзейства. Бо выглядае гэта не вельмі сур’ёзна, перш за ўсе з пункту гледжаньня логікі, не кажу ўжо пра права.

Чытаем арыгінал: the Government of the Republic of Lithuania stated that there were reasonable grounds to believe that since 1 May 2020, and continuing, crimes against humanity - including deportation, persecution and other inhumane acts - have been carried out against the civilian population of Belarus, at the behest of senior Belarusian political, law enforcement and military officials, and that part of the element of these crimes was committed on the territory of Lithuania, bringing such crimes temporally, territorially, and materially (by subject-matter) within the jurisdiction of the Court.

Першае пытаньне, чаму 1 траўня 2020 гэта кропка адліку ў безчалавечных дзеяньнях рэжыму Лукашэнка? Што такога здарылася 1 траўня 2020 году? Такое ўражаньне, што дата проста ўзятая ад балды.

8 траўня ЦВК РБ прызначыў выбары ў Беларусі і распачалася рэгістрацыя кандыдатаў. Крымінальны, злачынны рэжым зарэгістраваў амаль усіх жадаючых, уключна з Віктарам Бабарыка, які у траўне сьцьвярджаў, што ў Беларусі няма тэррору і масавых рэпрэсій і ўсе па законе. Ні забойстваў, ні гвалту ў той час ніхто не заўважаў, як генацыду ці "дэпартацый". Амаль усе верылі ў выбары, а Літва без праблем гандлявала з "крывавым рэжымам" і неяк не бычыла крыві, як і некаторыя сеньняшнія "апазіцыянеры".

Ці ўдзел у выбарах, які арганізаваны крымінальным і тэрарыстычным рэжымам, не есьць прызнаньнем таго, што рэжым не крымінальны і не тэрарыстычны?
Калі ў ГААЗе сядзяць сур’езныя людзі яны проста выкінуць гэты "дакумент" у сьметніцу.

Другое. З логікі "дакументу" таксама вынікае, што да 1 траўня 2020 году рэжым Лукашэнкі не быў злачынным. Не было рэпрэсій, парушэньняў правоў, арыштаў, палітычных зьняволенных забойстваў і гвалтаў. Нібы было ўсе добра і дэмакратычна? Гэта як?

Тлумачэньне простае, калі прызнаць, што рэжым Лукашэнкі быў злачынным ну хаця б з 2006 году, то гэта азначае таксама прызнаць, што большасьць сеньняшніх "палітычных" дзеячоў вельмі добра адчувалі сябе ў гэтай злачыннай і крымінальнай сістэме, і працавалі на гэтую сістэму. Таксама атрымоўваецца, што "суседзі" і не толькі актыўна супрацоўнічалі з гэтым злачынным рэжымам, не гледзячы на міжнародныя санкцыі і даклады ААН.

2.As part of this attack, the regime has forcibly displaced (deportation) hundreds of thousands of lawful residents of Belarus to the territories of neighbouring Lithuania, and other States Parties including those that neighbour Belarus, without grounds permitted under international law. 

Чытаем - "перамяшчэнье (дэпартацыя) сотні тысяч беларусаў (!!!). Бярэм агульную дэфініцыю:  гвалтоўнае/прымусовае перасяленьне асобы, групы асобаў, ці цэлага народу за межы сваёй дзяржавы ці мейсца пражываньня як форма пакараньня. Дэпартацыя гэта адмысловая палітыка, калі людзей запіхваюць у вагоны і вывозяць з мейсца пражываньня.

У афіцыйным звароце літоўскага боку сьцьвярджаецца, што сотні тысяч беларусаў прымусова былі дэпартаваны з краіны.
Нават у заяве С.Ціханоўскай і П.Латушкі гучыць зьмененая фармулеўка, каб не выглядаць ідыётамі: каля 300 тыс., беларусаў былі ВЫМУШАНЫ пакінуць краіну пад пагрозай палітычнага пераследу. Але гэта ну ні як не дэрартацыя, пра якую кажа Літва;

Далей, калі адбылася дэрартацыя такой колькасьці людзей, то дзе яны. Куды падзелася такая вялізарная маса людзей, (Вясна заяўляе ледзь не пра міл’ен беларусаў пакінуўшых краіну). Больш таго, калі адбывалася дэпартацыя ў Літву, ці Польшчу і яна прызнаецца Літвой, то беларусы без праблем павінны былі атрымоўваць прытулак і бежанства. Толькі за 2021 і 2022 год дакументаў палітычны прытулак у краінах ЕЗ падалі каля 8 тыс., беларусаў (!!!), а дзе ж іншыя 290 000? І як мне падаецца, калі людзей дэпартуюць, асабліва ў еўрапейскія краіны, то прытулак яны абавязаны атрымоўваць аўтаматычна, без мытарстваў па розных бюракратычных установах. Так як з украінцамі.

Читать полностью…

Usov Pavel

👉Самы відавочны і просты адказ, гэта адбываецца тады, калі прыходзіцца фальсіфікаваць, падманваць, парушаць закон, ствараць антыправавыя законы, закрываць на гэтыя парушэньні вочы і апраўдываць ўсе гэтыя злодзеяньні перад сабой, ды іншымі менавіта вышэйшым "інтарэсам". Якраз жа такія дзеяньні і зьнішчаюць дзяржаву❗️❗️❗️

☝️Але вернімся да разважаньняў. У сітуацыі, калі мы разумеем, што дзеяньні рэжыму, прывялі да таго, што дзяржава стала дэфектнай, ці мы павінны цалкам ад яе адмовіцца, каб дасягнуць палітычнай мэты (зьнішчэньне рэжыму), ці падтрымліваць існаваньне нават такой дэфектнай дзяржавы, яе атрыбутаў?👈

💥Іншы элемент парадокса дзяржавы ў тым, што рэжым Лукашэнкі сваёй палітыкай разбурае дзяржаўнасьць і незалежнасьць, не гледзячы на тое, што толькі дзяржаўнасьць есьць гарантам ягонай улады. І такім чынам, нашыя высілкі не адбіваюцца на якасьці дзяржавабудаўніцтва і нейтралізуюцца палітыкай рэжыму. 💢Але, ці гэта азначае, што мы павінны адмовіцца ад высілкаў скіраваных на падтрымку ідэі дзяржаўнага існаваньня?

💥Скажу нават больш, вельмі часта, менавіта такую рыторыку (дзяржаўных інтарэсаў, суверэнітэту, незалежнасьці) лукашэнкаўскія ўлады і прапаганда выкарыстоўвае ў сваіх палітычных інтарэсах і маніпуляцыях. Намагаючыся прасоўваць міф пра тое, што Лукашэнка - гарант незалежнасьці.

Разумеючы, што нашыя размовы пра дзяржаву, пра незалежнасьць, нацыянальны інтарэс рэжым выкарыстоўвае для сваіх патрэб, ці павінным мы замоўкнуць і не выступаць з пазіцыі нацыянальных і дзяржаўных інтарэсаў, не дбаць пра захаваньне дзяржавы?

Читать полностью…
Subscribe to a channel