usovpavel | Unsorted

Telegram-канал usovpavel - Usov Pavel

-

Обзор и анализ текущих политических событий. Беларусь и Мир.

Subscribe to a channel

Usov Pavel

Менавіта такая палітычная нетрываласьць людзей, якія імкнуліся да ўлады ў 1994 годзе згубіла Беларусь. 30 год краіна існуе ва ўмовах нейкага дзікага культурна-маральнага эксперыменту, які спарадзіў шматлікіх дэманаў.

Крытыка З.Пазьняка ў дачыненьні да часткі апазіцыі вынікае менавата з разуменьня небясьпечных наступстваў, якія нясе культура "самавыжываньня і мімікрыі" у палітыцы, асабліва калі мы маем дачыненьне з неўстойлівай сітуацыі ў беларускім грамадстве.
Гэта азначае, што без культурнай рэвалюцыі ў дэмакратычнай супольнасьці і яе рэдэмакратызацыі, дасягнуць сістэмных перамен у Беларусі будзе вельмі цяжка.

Беларускай палітычнай супольнасьці нехапае ідэалістаў.

Умовай для такой рэвалюцыі ёсьць фарміраваньне самастойных грамадска-палітычных нацыянальных ініцыятываў і супольнасьцяў (зараз мы кажам пра эміграцыю).

Без арыентацыі на існуючыя "палітычныя" структуры і грантавую падтрымку. Магчыма пазьней гэта прывядзе да фарміраваньня новага палітычнага фронту, а ў перспектыве да пераменаў у краіне.

Читать полностью…

Usov Pavel

Глядзіце ўжо зараз. Антывыбары.
https://www.youtube.com/watch?v=1Bi10tz7hF4

Читать полностью…

Usov Pavel

Ад часоў прэд-праўды да часоў пост-праўды.

Грамадствы заўседы жылі ва ўмовах няпраўды, прыдуманай рэальнасьці, схаванай рэальнасьці.
Разам з чалавецтвам нарадзілася эпоха міфаў, эпоха прыдуманай рэальнасьці: багоў, супер герояў, духаў, той звышрэальнасьці ў імя якой людзі прыносілі жудасныя ахвяры, забівалі сябе наўзаем.

Яны (грамадствы і цывілізацыі) баранілі іншы сьвет (сьветлую будучыню) больш за сваю рэчаіснасьць і свае жыцьце.
І сеньня фактычна нічога не зьмянілася. Шмат, хто кажа, што мы жывем ў эпоху пост-праўды.

І гэта самая вялікая няпраўда, бо чалавецтва ніколі не жыло ў эпоху праўды. НІКОЛІ. Тысячы год людзі верылі ў духаў прыроды, багоў Алімпа, вялікага сонца і луны.

Потым міфы перавандравалі ў новыя мадэлі пэўнага нерэальнага разуменьня сусвету і чалавека.
Зараз усе перамяшалася і ўзмоцнілася пры ўдзеле лічбавых тэхналогій. Міфы пра тое, што жыцьцем чалавека, грамадстваў, дзяржаваў кіруюць богі, замянілася верай у кіраваньне сьветам праз ценявы ўрад.

І калі раней большасьць не магла дакрануцца праўды з прычыны недахопу часу і дакладнай інфармацыі, то зараз большасьць не ўстане дакрануцца праўды з прычыны недахопу часу і перанасычанасьцю інфармацыі. Таму, вера ў розныя міфы, як ў тыя "цемныя" часы, застаецца самым простым метадам для існаваньня і разуменьня рэчаіснасьці для простага чалавека. Ен з большага нават і не хоча ведаць праўды, бо потым не ведае, што з гэтым рабіць.

Іншай асаблівасьцю сеньняшняга этапу існаваньня чалавецтва, гэта здольнасьць гэгэрваваць, ствараць безліч альтэрнатыўных рэальнасьцяў, якія становяцца самай праўдзівай рэальнасьцю для міл’ёнаў людзей.

І моц улады як раз у тым, каб ствараць патрэбнае бачаньне сьвету і падпарадкоўваць яму жыцьці і лёсы іншых людзей.

І што ўражвае, сотні і тысячы людзей удзельнічаюць у стварэньні рознага кшталту няпраўдаў (палітычных, сацыяльных), абслугоўваюць гэтыя сістэмы, жывуць у йх.

Читать полностью…

Usov Pavel

Вельмі рэкамендую ўсім прачытаць гэты артыкул-інтэрв’ю (2018)

Гибридный подход успешен в любом случае. С одной стороны, гибридная политика может иметь психологический эффект. Лукашенко и правящая номенклатура, напуганная возможностью силового давления, будет стремить доказать Москве, что Беларусь верный союзник. Это может привести к усилению прессинга на независимые, национальные СМИ, организации и т.д. следовательно к зачистке всего того, что могло бы сдерживать воздействие «русского мира». Проводя такую политику, Лукашенко приведет страну в объятия России (в принципе, то что он делал все эти годы). Я думаю, на это прежде всего, и рассчитана стратегия Кремля.


https://ceapp.info/2018/09/krymskij-gambit-rossiya-gotova-k-agressivnoj-politike-v-otnoshenii-belarusi/?fbclid=IwY2xjawIEH5VleHRuA2FlbQIxMQABHckOhd58wrq0bVHgN5SLKA7e5wKRARx-8oat1xnZTV0yHPeqLvpMEpF9Lw_aem_X3vvhUgzo02E61FknBQB1Q

Читать полностью…

Usov Pavel

П. Латушка:
«І яшчэ важна: Сенат Польшчы прызнаў Каардынацыйную раду, выбраную на сумленных выбарах, парламентам у выгнанні".

Я выбачаюся, а дзе і калі адбыліся сумленныя выбары? Ці 6000 "анлайн-прагаласаваўшых" гэта сумленныя і дэмакратычныя выбары? І мне цікава, ці ў Сэйме Польшчы пра гэта ведаюць?

Выбачаюся, але гэта ў чыстым выглядзе падман!

Калі КР - гэта дэмакратычна абраны "парламент", то Лукашэнка дэмакратычна абраны "прэзідэнт".

Сябры-засядальнікі ў КР, калі вы сапраўды лічыце сябе дэмакратычна абранымі, на "выбарах", то скажыце калі ласка, чым вы адрозьніваецеся ад тых, хто зараз арганізуе выбары ў Беларусі. Яня ж абсалютна ўпэўнены ў дэмакратызьме.

Такія заявы гэта проста пярэчаньне, ігнараваньне базавых прынцыпаў, норм дэмакратыі.

Больш таго, гэта ігнараваньне волі беларусаў, якія ў сваей бальшыні сказалі вам усім вялікае НЕ!

У нас усебаковае панаваньне антыдэмакратызму проста паўсюль.

Мне цікава, якімі высокімі мэтамі, новадэмакраты апраўдввюць падобныя маніпуляцыі.

Читать полностью…

Usov Pavel

9. Пакуль для пазітыўнага рашэньня беларускага пытаньня ёсьць два варыянты: смерць Лукашэнкі і перамога Украіны (абвал рэжыму Пуціна), пры гэтым дадзеныя падзеі павінны адбыцца адначасова. Сыход Лукашэнкі ў сістэме расейскіх каардынат нічога для Беларусі не зьменіць;

10. Трэба таксама разумець, што эфектыўна і дэмакратычна кіраваць стомленым, зьбяднелым народам ў сітуацыі глыбокага сацыяльна эканамічнага крызісу ў поўкрымінальнай сітуацыі з глыбокім постлукашэнкаўскім сіндромам будзе вельмі цяжка.

Так ці інакш, нават татальная палітыка ізаляцыі не дасьць палітычных вынікаў у бліжэйшыя гады. Колькімі жыцьцямі беларусаў гатовыя заплаціць прастаўнікі падыходу зацісканьня? Пры гэтым не варта Беларусь параўноўваць з Украінай, украінцы маюць магчымасьць бараніць сваю дзяржаву са зброяй у руках, менавіта сваю.
У нас жа зараз няма поўнага суверэнітэту над нашай дзяржавай і тым больш няма ўзбройнага насельніцтва

У такіх абставінах, палітыка збліжэньня стварае малы, але шанец уратаваць краіну і людзей тут і цяпер.

Читать полностью…

Usov Pavel

Канешне, палітыка зьбліжэньня двухбаковы працэс - і дзеля стварэньня пэўных прадумоў, улады маглі б пайсьці на вызваленьне (ці хаця б пераводу пад дамашні арэшт) А. Пачобута, К. Андрэву, П. Шарэнду-Панасюк, В. Касьцюгову, І. Славнікаву, Дз. Івашына, Зм. Дашкевіча, М. Рабкову.
Адначасна - прапанаваць краінам ЕЗ стварыць кантактную групу па дээскалацыі сітуацыі (без высоўваньня ўльтыматумаў з абодзьвух бакоў). Еўрапецскія палітыкі, каб надаць сабе пэўнага палітычнага камфорту, маглі б рабіць гэта ў межах сьпецыяльнай міжнароднай гуманітарнай місіі.

Сыходзячы з рэальнай ацэнкі сітуацыі, палажэньня Беларусі, дадзены працэс можна і трэба ініцыяваць у перыяд бліжэйшых трох месяцаў.

1. Дыпсустрэчы на тэрыторыі трэцьціх краінаў (ЕЗ - МЗС РБ, АП);
1.1. Вызваленьне шэрагу вязьняў;
2. Прыезд СМГМ ў Менск
2.1. Вызваленьне шэрагу палітычных вязьняў;
2.2. Кропкавая замарозка санцый;
3. Фарміраваньне гуманітарнай кантактнай групы;
3.1 Вызваленьне шэрагу палітвязьняў;
3.2. Аднаўленьне дыпламатычных кантактаў;
3.3. Дээскалацыя сітуацыі на межах;
3.4. Аднаўленьне наземных камунікацый (чыгуначны транспарт) і больш свабоднае перасоўваньне праз межы;
3.5. Поўнае аднаўленьне функцыянаваньня консульстваў РБ;
4. Кансультацыі па далейшай дэмілітарызацыі сітуацыі ў Беларусі;
4.1. Спыненьне рэпрэсій, далейшае вызваленьне вязьняў;
4.2. Спыненьне завочнага перасьледу па палітычных матывах і адмена завочных прысудаў;


Адначасова, я ўпэўнены ў тым, што Расея будзе імкнуцца да таго каб не дапусьціць рэалізацыі палітыкі збліжэньня.

Але ініцыяваньне і крокі ў кірунку такой палітыкі, дадуць магчымасьць ясна зразумець, ці Беларусь яшчэ існуе як незалежная, суверэнная дзяржава, ці ўжо не.

Мне падаецца, што пакуль нн пачаліся перамовы, пакуль Расея мае зьвязаныя рукі і аслабленыя пазіцыі, варта запусьціць механізмы збліжэньня.

Калі нехта думае, што палітыка збліжэньня і спроба нармалізацыі сітуацыі, дээскалацыя - гэта прызнаньне Лукашэнкі, та магу сказаць толькі адно.
1. З прызнанем, ці без Лукашэнка будзе кіраваць краінай пакуль не памрэ;
2. Расея будзе імкнуцца цалкам вынішчыць Беларусь;
3. Захад не гатовы да доўгай і інтэнсіўнай канфрантацыі з Расеяй, а безкампраміснае змаганьне з рэжымам Лукашэнкі магчыма толькі, калі Украіна будзе перамагаць і Захад будзе імкнуцца да гэтай перамогі.

Тыя, хто пакінуў краіну могуць пачакаць наступныя 5-10 год за мяжой, падарожнічаць, ездзіць па самітах. Тыя хто зараз сідзяць у ШІЗА, пазбаўлены магчымасьці бачыць сваіх дзяцей, родных - такой магчымасьці не маюць, і могуць не мець яе ўвогуле.

Читать полностью…

Usov Pavel

Нарышкин (СВР), "спрогнозировал" на 2025 год сложный период внутренних конфликтов в США и Европе, которые могут быть приписаны России.
По его словам. Мир переходит к новому "справедливому" мироўстройству.

З годны з тым, што Расея працягне дэстабілізаваць Захад, асабліва ЕЗ, яны гэтага нават не хаваюць, а еўрапейскія палітыкі працягваюць гэтага не заўважаць і спадзяюцца на нейкае замірэньне з Масквой.

Сьвет, відавочна падзяліўся на два глабальныя полюсы: глабальны аўтарытарызм/антылібералізм (правадніком якога есьць Кітай) і ліберальную дэмакратыю.

Пры гэтым адным з найважннйшых інструментаў супрацьстаяньня з’яўляецца не ідэалогія і эканамічная мадэль, а тэхналогіі глабальных маніпуляцый, якія падпарадкавалі ідэалогію і палітыку.

Читать полностью…

Usov Pavel

Перад антывыбарчы эфір.
Ніякага добравольнага ўдзелу і галасаваньня

https://www.youtube.com/watch?v=X18K05SZfhI

Читать полностью…

Usov Pavel

Звышіррацыяналізм

Лукашэнка - гэта своеасаблівы тып палітычнага дзеяча, які можна акрэсьліць як звышіррацыянальны. Для яго ўласнае, пераважнае мейсца ў гісторыі мае абсалютнае значэньне і самамэту. Гэта місія.

У ягоным уяўленьні, ён той хто "збудаваў незалежную Беларусь", той хто збудаваў Саюз з Расеяй, той хто супрацьстаіць магутнаму Захаду і бароніць рускі мір, той, хто пераўтварыў краіну з калгаснай у ядзерную, касьмічную (!) рэгіянальную наддзяржаву.

У яго ўяўленьні, Беларусь пры йм дасягнула наддзяржаўнасьці да такога ўзроўня, што можа пагражаць тактычнымі ударамі не толькі суседзям.
І для яго зусім не важна, што АЭС і ядзерные боегалоўкі належаць і кантралююцца Расеяй. Для яго зусім не важна што Масква зацягвае пятлю на шыі Беларусі.

Ен упэўнены і паводзіць сябе так, як быццам ўсе ў краіне належыць яму і кантралюецца йм, што ен гаспадар і што ен мае такі вялікі і неабмежаваны мілітарны патэнцыял. Адсюль памкненьні да павялічэньня гэтых ілюзорных магчымасьцяў, рэгулярная дэманстрацыя ваяўнічасьці.

Менавіта з гэтай звышіррацыянальнасьцю зьвязаны містычны намер захавацца ў гісторыі і працягнуць свае існаваньне праз спадкаемцу ўласнай крыві. Ен адданы гэтай думцы, ак адданы сваёй уладзе.

Читать полностью…

Usov Pavel

Тое, што добра навучыліся рабіць некаторыя беларускія палітычныя дзеячы, так гэта маніпуляваць рэчаіснасьцю, што небясьпечна для ўсіх.

Гэта, на жаль частка палітычнай культуры, якая сфарміравалася за гэтыя 30 год. Пасьля кожных выбараў, калі апазіцыю закатвалі пад асфальт, яе лідэры ўвесь час казалі: мы перамаглі, яшчэ пару месяцаў і рэжым Лукашэнкі падзе.

Тое самае адбываецца і зараз. Вось чытаю некаторыя інтэрв’ю дзеячоў: Лукашэнка выпускае вязьняў, бо апазіцыя не пайшла на саступкі і працягвае ціск.

Гэта такая няўданая спроба паказаць сваю значнасьць і эфектыўнасьць, там дзе яе няма.

Тое самае, што сказаць: беларусаў садзяць, катуюць, забіваюць, бо яны перамаглі.

Але ж пераможцаў не судзяць, не забіваюць і не садзяць.

Важнай рысай Палітыка (асабліва ў нашай беларускай рэчаіснасьці) ёсьць ўменьне адэкватна ацэньваць свае сілы, рэсурсы, магчымасьці, як і сілы і рэсурсы праціўніка ў дадзены момант.

Неадэкватная ацэнка сітуацыі вядзе да сур’ёзных наступстваў, што паказаў 2020 год, ды і ранейшыя падзеі ў Беларусі.

Гэтая неадэкватначьць у ацэнцы сітуацыі і ўласнай пазіцыі выяўляецца і зараз, калі нехта кажа пра эфектыўнасьць, сілу апазіцыі і слабасьць рэжыму. Значна горш, калі "палітыкі" ведаюць сітуацыю, рэальна яе ацэньваюць, але людзям кажуць зусім іншае, такім чына дэзарыентуюць, зводзяць у зман, даюць пустыя надзеі. У выніку гэта абарочваецца глыбокім расчараваньнем і недаверам да апазіцыі як такой.

Маніпулюючы рэчаіснасьцю і надзеямі, апазіцыя вынішчае свой рэсурс даверу у будучым.
Якая сітуацыя на дадзены момант:

А. Палажэньне рэчаў кантралюе палажэньне рэчаў у Беларусі, цалкам перахапіў ініцыятыву палітычную і інфармацыйную;

B. Апазіцыйныя структуры аслаблены, сканфліктаваны, засяроджаны на фінансавых пытаньнях, што спрыяе карупцыйным з’явам. Простае фізычнае выжываньне становіцца самамэтай;

С. Аўтарытарная ўлада валодае лесамі людзей, саджае і выпускае сыходзячы з уласных інтарэсаў і мэтаў, і апазіцыя на гэта не мае аніякага ўплыву;

Тое, што могуць зрабіць "новапалітыкі" гэта перастаць спекуляваць на тым, што людзей выпускаюць дзякуючы йх палітыкі ціску. Не злоўжывайце трагедыямі і лесамі людзей, толькі каб паспрабаваць камусьці прадаць "палітыку ціску". Гэтая паліьыка ну ніяк не перашкаджала забіваць, катаваць, садзіць людзей на працягу 5 год. Сотні людзей. І ен будзе гэта рабіць. Калі атачэньне Лукашэнкі верыць у тое, што зможа прадаць выбары на Захад і дзеля гэтага выпускае людзей, то навошта яму ў гэтым перашкаджаць? Наадварот жа, трэба гэтую думку і ўпэўненасьць падтрымліваць.

Рэсурсаў зрынуць Лукашэнка на дадзены момант няма. Такім рэсурсам можа быць параза Расеі і моцны ўласны вайскова-палітычны ціск.

Людзі ў Беларусі, асабліва ў вязьніцах не маюць часу, і другога жыцьця, каб чакаць і першага і другога наступныя некалькі год.

Таму, у такіх умовах, тое што можна зрабіць, гэта стварыць сітуацыю, пры якой Лукашэнка звольніць як мага больш людзей, а ў вязьніцах апынецца менш.

І лепшае, што могуць зрабіць палітыкі, так гэта маўчаць пра эфектыўнасьць санкцый, узмацненьня санкцый у працэсе вызваленьня.

Даўно ў выкарыстаньне быў уведзены зварот, не злаваць дзеда. Вельмі яго не люблю. Так ці інакш, некаторыя "палітыкі" злуюць, і ўся палітыка зводзіцца не да пераменаў, а да злаваньня.

Але, калі гучныя папулістскія заявы і выказваньні, з большага пустыя і толькі раздражняюць дыктатара, але не спрыяюць паляпшэньню сітуацыі, то можа варта йх не рабіць.

Вельмі часта ў гэтым няма ніякай палітычнай мэтазгоднасьці, але толькі эмацыйная (зразумела) псіхалагічная патрэба адпомсьціць, выказаць сваю злосьць, уласнае стаўленьне да дыктатара.

Канешне, для свайго маральнага задавальненьня можна пазьліць сабаку, але трэба памятаць, што грызьці ен будзе іншых.

Читать полностью…

Usov Pavel

"Пашпарт" і нацыянальная бясьпека

Давайце паразважаем пра "пашпарт" 2025 з пункту гледжаньня нацыянальнай бясьпекі і нацыянальных інтарэсаў будучай дэмакратычнай Беларусі.

Нават зараз, знаходзячыся ў цяжкіх палітычных умовах, мы павінны клапаціцца пра будучую бясьпеку сваей дзяржавы і сваіх грамадзянаў! Гэта і есьць паітычная адказанасьць.

Як кажуць, той кто валодае інфармацыяй, той мае рэальную ўладу і рэальны кантроль.

А што сказаць, калі іншая дзяржава(!) будзе мець шматузроўневую падрабязную асабістую інфармацыю пра грамадзянаў іншай краіны? Урады ўсіх краінаў сьвету, хакеры і г.д (дэмакратычных, ці недэмакратычных) займаюцца менавіты тым, што зьбіраюць інфармацыю пра іншых.

Любая краіна мае свае ўласныя жыцьцевыя інтарэсы і будзе імкнуцца прасоўваць іх, коштам інтарэсаў іншых дзяржаў і народаў. У такім сьвеце мы жывем. І моц дзяржавы і ўлады ў тым, каб абараніць свае інтарэсы, інтарэсы дзяржавы. Сітуацыя ў ЗША паказвае, што ў любы, нечаканы момант дзяржавы-суседзі раптоўна могуць пераўтварыцца ў супернікаў ЗША-Канада, ЗША-Данія.

Любая краіна сьвету імкнецца здабыць больш інфармацыі пра іншых суб'ектаў і аб'ектаў (чальцоў ураду, бізнэс, актывістаў, і максімальна абараніць уласную інфармацыю і ўласных грамадзян). Выцекі інфармацыі, нават калі ей завалодалі саюзьнікі, выклікае скандалы і сур'езныя наступствы для ўрадаў.

Такая інфармацыя можа быць выкарыстана па рознаму, для ціску, махінацый, маніпуляцый, узломаў, подкупу, кіраванага стварэньня крызісу і г.д. Усяго таго, што мы называем гібрыдным уплывам.

Валодаючы інфармацыяй пра тысячы беларусаў, яе безумоўна так ці інакш, будуць выкарыстоўваць, для дасягненьня асабістых, карпаратыўных, дзяржаўных інтарэсаў, асабліва, калі будзе новая ўлада, новыя дзеячы на дзяржаўных пасада у новай Беларусі.

Хто зараз зьбіраецца кантраляваць збор інфармацыі пра грамадзян Беларусі, і не простых грамадзян, а актывістаў, грамадскіх дзеячоў, палітыкаў, бізнэсоўцаў і г.д. - ЛІТВА.

Літва, якую мы лічым дэмакратычным саюзьнікам, тым не менш, кантралюе Офіс Ціханоўскай ад самага пачатку яго стварэньня (мы нават не ведаем ўсіх нюансаў фінансава-палітычнага характару). Літва, адна з тых краінаў, якая праводзіла жорсткую палітыку абмежаваньняў дачыненьні да беларускай эміграцыі , адна з першых краінаў якая ўвяла шырокія абмежаваньні на ўезд дачыненьні да грамадзянаў Беларусі і фактычна зраўняла беларусаў з расейцамі, разглядаючы нас як патэнцыйную пагрозу (спадзяюся, што зараз гэта зьменіцца ў лепшы бок). І ў гэтых умовах менавіта Літва будзе кантраляваць працэс "паспартызацыі" часткі беларусаў.

Адказным за "выдачу пашпартоў" будзе нейкі Марыюс Гуделяйціс (прызначаны Ціханоўскай), пра якога вядома, (з ягоных словаў), толькі тое, што: "долгое время работал в литовских государственных службах и органах, требующих высокого уровня отвественности и безопасности. Потом удачно занимался несколькими коммерческими и некоммерческими проектами".

То бок, вы нічога пра гэтага чалавека ведаць не будзеце, а ён будзе ведаць пра вас усе. Больш таго, будзе за гэта атрымоўваць немалы заробак? Ад каго? А яшчэ не забывайцеся пра штат (вялікі штат) сістэму бясьпекі, калі такая будзе, кабінэты, сэкрэтаршаў, тэх.персанал і гэтак далей. Я колькі людзей, акрамя Гудэляйціса будуць мець доступ да вашай асабістай інфармацыі?

Фактычна ў рукі іншай дзяржавы і службаў (нейкай ананімнай групы), можа патрапіць інфармацыя дзесяткаў тысяч беларусаў, які аддадуць яе нічога не атрымаўшы ў замен (як туземцыя аддавалі свае багацьце за шкляныя бусы), акрамя прыгожага папяровага фантыку. Больш таго, беларусы (каб атрымаць дыплом беларуса) будуць вымушаны ідэнтыфікавацца яшчэ і дакументамі выдазенымі іншымі дзяржавамі (відамі на жыхарства), поўны набор у чужыя рукі, ды яшчэ і самі за гэта заплоцяць 97 еўра.

Хто і як будзе ахоўваць вашыя асабістыя дадзеныя, і ці будзе (якія дзяржаўныя, ці недзяржаўныя інстытуты Літвы), ніхто не ведае. Хто будзе несьці адказанасьць за выцекі дадзеных, за чарговыя скандалы? Ніхто! Прыгадайце Чорную Кнігу Беларусі і Гайко.

Читать полностью…

Usov Pavel

Рэвалюцыю прыдумляюць ідэалісты, рэалізоўваюць авантурысты-актывісты, але пленамі карыстаюцца паразіты. Пры чым, не залежна ад таго, як гэтая рэвалюцыя скончыцца.

У дачыненьні да Беларусі і няўданых падзей 2020 году, ад якіх чуваць дух маскоўскі, тым ня менш, былі ў ёй беларускія ідэалісты і сваі авантурысты, большасьць якіх зараз пахаваная пад рэпрэсіямі. Аднак з плёнаў "рэвалюцыі", з тых ахвяраў, якія заплацілі беларусы карыстаюцца паразіты.

Бо толькі паразіты могуць бессаромна зарабляць на пакутах свайно народу. Праўда не зусім упэўнены, што гэта йх народ - проста тавар.

Читать полностью…

Usov Pavel

Наколькі трэба добра маніпуляваць інфармацыйнай прасторай сьвету і чалавечым розумам, каб замест размоваў пра рэальную вайну, дзе штодзенна гінуць людзі, замест таго каб рэальна шукаць рашэньне яе заканчэньня, ды ліквідацыі сапраўднай пагрозы сьпецыялісты, аналітыкі, палітыкі размаўляюць пра варыянты агрэсіўнай палітыкі ЗША ў дачыненьні да суседзяў.

Такое ўражаньне, што Трамп і яго атачэньне падымаюць градус страхаў, няпэўнасьці і напружаннасьці ў сьвеце, з тым каб праблема вайны ва Украіне, на гэтым фоне падавалася дробнасьцю, (незначнай бойкі недзе ў цэнтральнай Афрыцэ), а любы "мірны дагавор" нават коштам бясьпекі Еўропы, чаканым збаўленьнем.

Мне гэта прыгадвае сітуацыю з COVID, які раптоўна скончыўся, як толькі пачалася расейская агрэсія.

Читать полностью…

Usov Pavel

Пачатак году не дае магчымасьці спадзявацца на стабільнасьць і прадказальнасьць. Год, як і мінулы будзе стабільна непрадказальны.

https://www.youtube.com/watch?v=Aq2ByLy8oXU

Читать полностью…

Usov Pavel

Лукашэнка час адчасу ўзгадваяе З.Пазьняка, нават выказвае словы павагі свайму ідэалагічнаму праціўніку. Гэта нараджае сэнсацыі і віхуры ў сеціве і дэмакратычнай супольнасьці. Стварае прадумовы для тэорый загавару і ставяць пытаньні да аўтарытэту Пазьняка.

Разам з гжтым Лукашэнка час ад часу пачынае раўмаўляць па-беларускі, узгадвае банацьця беларускай культуры і гісторыі.

Так што, з гэтай прычыны мы павінны падазрона ставіцца да нацыянальнай мовы, да нашай гісторыі? Лукашэнка і дэмакратыю ўзгадвае і выбары і канстытуцыю як самае лепшае, што ёсьць у краіне. Так можа адмовімся ад дэмакратыі?

Так, Зянон Пазьняк вельмі крытычны для часткі палітыкаў, якія фарміруюць пэўныя апазіцыйныя структуры. І асноўная прычына такога стаўленьня мімікрыя, прыстасаваньне да абставінаў. Не, не спроба зьмяніць гэтыя абставіны, уплываць на йх, а прыстасавацца.
Прыстасаваньне ў прыродзе - гэта неабходнасьць выжыць. Для біялагічнага існаваньня і захаваньня віду - рэч неабходная. Для палітыка і грамадства - з’ява згубная і разбуральная. Чаму? Таму, што невядома, а на якіх жа пазіцыях стаіць гэты чалавек, якія і чыі інтарэсы ён прасоўвае, якую палітыку будзе рэалізоўваць, калі прыйдзе да ўлады.

На жаль, для беларускіх палітычных груп мімікрыя, прыстасаваньне дзеля ўласнага выжываньня, стала філасофіяй быцьця, за якой зустм не бачна разуменьня нацыянальных інтарэсаў. Так, з аднаго боку гэта вынік агульнай культуры, але з іншага - нежаданьне выйсьці з гэтай культуры, больш таго ствараюцца цэлыя тэарэтычныя канцэпцыі, каб апраўдаць неабходнасьць існаваньня ў гэтай культуры і нават яе захаваць.
Прыстасаванасьць і мімікрыя новапалітыкаў 90-х замест культурнай рэвалюцыі, прывяла Лукашэнку да ўлады. Прыстасаванасьць і мімікрыя прывяла ў сістэму новыя пакаленьні пакаленьні палітыкаў, якія дзеля здабыцьця ўласнага камфорту, заплюшчвалі вочы на злачынствы рэжыму. Апазіцыйныя структуры таксама імкнуліся нейкім чынам уладкавацца ў гэтай рэчаіснасьці і суіснаваць з сістэмай, забясьпечваючы сябе грантавай падтрымкай.

Апазіцыя 2020 году сфарміравалася з пакаленьня прыстасаванцаў, якія імкнуліся дапасавацца да зьнешніх уплываў і ўмоваў, перш за ўсе, Расеі. Мімікрыя пад расейскі сьвет, пад "ліберальную" у параўнаньні з Беларусьсю, Маскву, якая вызваліць беларусаў - дамінавала два гады.
Нават калі пратэст ужо быў задушаны. Агрэсія Масквы знову прымусіла прыстасоўвацца да новай рэчаіснасьці, ужо да нацыянальнай і антымаскоўскай пазіцыі, і галоўнае дзеля таго каб выжыць палітычна. У гэтай эквілібрыстыцы ніколі першасным не з’яўлялася дзяржава і нацыя. Ці гэтыя зьнешнія метамарфозы нейкіі чынам з’яўляюцца вынікам унутраных трансфармацый. Мне цяжка сказаць. Палітыкі, якія прадстаўляюць новую хвалю зьмянялі свой "выгляд" столькі разоў, што цяжка зразумець, хто яны па сваёй сутнасьці.

Нетрываласьць каштоўнасьцяў узмацняецца і барацьбой за "грантавую падтрымку", якая зараз стала асноўнай мэтай палітычнага дзеяньня. Грантавасьць у дзеяньнях новай апазіцыі пачала адкрыта праяўляцца яшчэ ў 2021.

Фактычна людзі са старой апазіцыі, з яе праблемнай культурай выжываньня, перанесьлі яе ў новую рэчыіснасьць, дзе яна добра ўпісалася. А зараз стала дамінуючай настолькі, што нават тыя людзі якія асьляпена верылі ледзь не ў сьвятасьць новых правадыроў, пачалі сумнявацца, расчароўвацца і адыходзіць.

Палітычная мімікрыя адбываецца не толькі коштам даверу людзей, але і паняцьцямі адказнасьці, дэмакратыі. Наступныя гады выжываньня настолькі закансэрвуюць гэтую закрытую культуру, настолькі ўзалежняць яе ад грантавай падтрымкі (бо іншых рэсурсвў няма і не будзе па прычыне інфляцыі даверу), што людзі (якія і дагэтага зьмянялі свае паставы), будуць проста не ўстане зьмяніць рэчаіснасьць.

Мы зноў апынемся ў вакуме нацыянальных каштоўнасьцяў (бо арыентацыя на зараз хутчэй за усе выключна сітуатыўная). Знову прыдзецца падлаштоўвацца пад "электаральныя чаканьні", а магчыма і пад Маскву, шукаць выгаднага кампрамісу паміж нацыянальным і ненацыянальным, паміж дэмакратычным і недэмакратычным, праўдай і няпраўдай.

Читать полностью…

Usov Pavel

Як вам такое меркаваньне? Прачытаў на канале, які, як кажуць, належыць адной з груп набліжаных да ОСТ-АПК.

"Только тотальная изоляция, экономический коллапс системы и её последующий распад - единственный сценарий свободы будущих поколений беларусов".


А тыя хто нешта там кажуць пра лес паліьвязьняў, лес народу і краіны - сентиментальнае колоборанты.

То бок адзіны шлях да свабоды, згодна з такой пазіцыяй, гэта, свабода праз татальнае зьбядненье народу, эканамічны калапс Беларусі, агульную сістэмную дэстабілізацыю і татальны гуманітарны крызіс. Па сутнасьці будзем мець дачыненьне з афрыканізацыяй Беларусі.

Толькі вось я вельмі моцна сумняюся, што зьбяднелы, незабясьпечаны народ, ва ўмовах агульнага хаосу будзе ўстане збудаваць свабодную і дэмакратычную краіну.

Хтосьці скажа, "Захад дапаможа", тады я прыгадваю Малдову, якая не адно дзесяццігодзе перажывае ўнутраную эканасічную, сацыяльную і палітычную турбулентнасьць.

На жаль, назіраючы за дзеяньнямі шмат якіх "апазіцыйных" структур з вялікім жалем магу канстатаваць, что яны "будуюць" усе, што заўгодна, але не дэмакратыю. Не хапае ўзважанай, адэкватнай ацэнкі сітуацыі, з ацэнкай магчымых негатыўных сцэнароў.

Я нават магу сказаць, па якому прынцыпу дзейнічае частка "дзеячоў": "якая дэмакратыя, усе потым, пасьля "перамогі".
Інакш кажучы, "якая Беларусь, якая краіна, усе потым, пасьля "перамогі". Навошта нам краіна, калі там Лукашэнка, калі не можам ею кіраваць, няхай яна будзе зьнішчана.

Ці гэта правільны падыход? Цяжка адказаць, асабліва, калі ўлічыць, што шмат з тых, хто сеньня выступае з пазіцыі татальнага вынішчэньня краіны, доўгі час будавалі гэтую сістэму.

Дакладна можна сказаць, што ва ўмовах хаосу да ўлады прыдуць папулісты, якія пачнуць абвінавачваць дэмакратаў у развале краіны.

І што рабіць? Для пачатку, адмовіцца ад пустых, абсалютна неадэкватных ацэнак і заклікаў: давесьці краіну і народ да зьбядненьня і калапсу, што разбурыць рэжым і адразу прывядзе беларусаў да сьветлай будучыні. Так не бывае.

Читать полностью…

Usov Pavel

Супраць усіх - 3,60%

Колькі рэсурсаў было патрачана, колькі "стратэгічных сустрэчаў" было праведзена, дыскусій каб пераканаць людзей у тым, каб яны пайшлі і прагаласавалі супраць усіх. Не ведаю, што там пабачыла наменклатура, ці карнікі, думаю нічога.

Цікава, ці зараз нейкія "тайныя" крыніцы, ці нейкія зьлівы, паведамяць пра тое, што супраць усіх прагаласавала аж 80 адсоткаў, і гэта была чарговая перамога "новадэмакратычных сіл".

Читать полностью…

Usov Pavel

Спец-аперацыя "выбары" прайшла для Лукашэнкі даволі пасьпяхова. Па ягоным інтэрв’ю з раньніцы было бачна, што ен задаволены і знаходзіцца ў эйфарыі.
Магчыма, што атрымаў нейкія энэргетыкі.

Удзел у галасаваньні "прыняло" аж 86%, дапускаю, што для Лукашэнкі намалююць каля 83%.
3 (тры), ці 0,3% супраць усіх.

Вынік будзе закладаць новую парадыгму адносін з масквоц. Каб не болей чым у Пуціна - калі застаецца абсалютная залежнасьць. Але магчыма беларускі дыктатар захоча пакрасавацца і паказаць, што ўжо няма ніякіх сочынскіх дамоўленасьцяў, што ен цалкам гаспадар сітуацыі, пасьля 5 год поўзаньня на каленях перад Пуціным.

Паглядўім дарэчы, якую псіхалагічная сітуацыя створыцца заўтра.

Читать полностью…

Usov Pavel

«Рускі свет — сеткавая структура вялікіх і малых супольнасцяў, якія думаюць і размаўляюць на рускай мове. Не сакрэт, што на тэрыторыі, акрэсленай адміністрацыйнымі межамі РФ, пражывае амаль палова насельніцтва Рускага свету… Прызнанне існавання Рускага свету дазваляе нам казаць аб рускім капітале, сукупнасці культурных, інтэлектуальных, чалавечых і арганізацыйных патэнцыялаў, якія выяўляюцца ў моўным мысленні і камунікацыйных (гуманітарных) рэсурсах рускай мовы. Энергія волі розных этнакультурных груп, якія думаюць і размаўляюць на рускай мове, дазваляе актуалізаваць гэтыя патэнцыялы і ператварыць іх у шэраг вобразаў будучыні, якія задаюць рамкі і межы поля гаспадарчых, палітычных і адукацыйных антапрактык».

https://ceapp.info/2024/12/ideolagi-ruskaga-svetu-kadry-chastka-2/

Читать полностью…

Usov Pavel

Палітыка зацісканьня vs., палітыка збліжэньня

У каментарах атрымаў меркаваньне, што не трэба ніякай палітыкі збліжэньня, бо яна прывядзе да умацаваньня бандытскага рэжыму. Трэба ўзмацняць ціск і ізаляцыю рэжыму = Беларусі, бо толькі так можна змусіць Лукашэнку да саступак.

Добра, давайце паразважаем і на гэтую тэму:

1. Пасьля падзей 2020 году аўтарытарная улада ў Беларусі дасягнула найвышэйшай формы канцэнтрацыі ўлады, палітычнага кантролю і сталася па сутнасьці таталітарнай. Не зважаючы на крызіс легітымнасьці не адбылося крызісу ўлады і на працягу 5 год Лукашэнка змог гэта даказаць. Узмацненьне ўлады адбылося, а грамадства разбітае ўшчэнт, не засталося аніякіх прастораў для палітычнай аўтаноміі. Любыя нелаяльныя дзеяньні жорстка караюцца;

2. Пасіленьне рэпрэсій, палітыка ізаляцыі, пагаршэньне агульнай сацыяльна-эканамічнай сітуацыі прыводзіць да інтэнсіўнага вымываньня пасіянарнай, творчай часткі насельніцтва. Па розных дадзеных з краіны выехала ад 300 да 500 тыс., чалавек. А гэта дух беларускасьці, рухавік перамен. Далейшая палітыка зацісканьня паскорыць эміграцыю і павысяць канцэнтрацыю лаяльных да Лукашэнкі людзей;

3. Палітыка зацісканьня, калі і дасьць нейкі эффект, то толькі праз некалькі год. За гэты час, акрамя вымываньня актыўнага класу, адбудзецца працэс дэградацыі сацыяльных і эканамічных інстытутаў, разбурэньня дзяржавы як такой. Пры гэтым прамыўка мазгоў, як і сацыяльны інжэнерынг не спынецца. Людзі адварочваюцца ад палітыкі і грамадскай зацікаўленасьці, скіраввўшы ўсе сілы на выжываньне;

4. Канешне, агульная цяжкая сітуацыя будзе фарміраваць незадаволеннасьць уладамі, але такая ж незадаволенасьць і нават большая будзе і ў дачыненьні да апазіцыі, якая мае толькі адну стратэгію: "мы будзем давіць (рэжым), але будзе цяжка вам, але вы пацярпіце. На фоне гэтых заклікаў самі "лідэры" будуць раз’яжджаць па сьвеце, грантаваць, а беларусы выжываць, і ўсе гэта на фоне карупцыйных скандалаў у апазіцыі. На дадзены момант МАРАЛЬНАЯ ПЕРАВАГА апазіцыйных структур страчана амаль цалкам;

5. Ва ўладзе дастаткова рэсурсаў, каб утрымліваць сілавы і наменклатурны апарат. Народ будзе жыць горай, а сілавікі будуць цалкам забясьпечаны і з’яўляцца "элітай эліт". Трэба разумець, што йх большасьць сфарматавана да мадэлі Азаронка. Для йх усе вакол, акрамя вышэйшай улады і сілавога апарату - вырадкі і патэнцыйныя пагроза. Таму яны будуць вынішчаць народ;

6. Сьпецыфікай палітыкі рэжыму Лукашэнкі было ў пэўнай ступені гаспадараньне дзяржавай і яе стабільнасьць, дзякуючы агульнаму прагрэсу і расейскім рэсурсам ен не зьвеў краіну да ўзроўню Зімбабвэ. Да 2020 году Беларусь заставалася сучаснай, мадэрнізаванай дзяржавай з вялікм творчым класам. Гэты накоплены капітал дае пэўную ўстойлівасьць сістэме і зараз. Больш таго, як мы бачым нейкага жудаснага, сістэмнага абвалу не адбылося. Як нехта спадзяваўся на голад. Самае галоўнае - выплочваюцца заробкі і плоцяцца падаткі, няма вялікага безпрацоў’я і масавага зьбядненьня. Пра гэтае сьведчыць той факт, што ў 2024 годзе 2.3 міл’ена беларусаў выяжджала за мяжу. Толькі каля 1 млн., ў Польшчу. Каля 400 тыс, падарожнічала самалетамі;

7. Нават калі адбудзецца крызіс сістэмы, раптоўнае пагаршэньне сітуацыі, то пры наяўнасьць кансалідаванага рэпрэсіўнага апарату і разьбітага, неструктураванага, некаардынаванага грамадства - падавіць нейкія закалоты будзе вельмі проста;

8. Беларусь не ізаляваная краіна, есьць два заплечча рэжыму Кітай і Масква. Гэтыя краіны будуць ўтрымліваць рэжым з уласных геапалітычных інтарэсаў, адначасова будуць выгрэбаць усе рэсурсы, ад прадпрыемстваў да лясоў. Чым больш часу Беларусь будзе ізалявацца Захадам, тым больш антыдэмакратычнай і азіяцкай яна будзе станавіцца. Лёс краіны і грамадства будзе цалкам прывязаны да Расеі і Кітаю. Колькі прыдзецца чакаць, пакуль нешта рэальна зварухнецца ў РФ. Адзіны шанец гэта вайсковая перамога над Масквой. Ці яна будзе і калі? Ніхто зараз не скажа;

Читать полностью…

Usov Pavel

Палітыка зьбліжэньня

Санкцыі, "выбары" і мірныя перамовы

Размовы пра эфектыўнасьць санцый, гэта як размова пра тое, што ўдзел у "выбарах" - пасіўнае галасаваньне ва ўмовах аўтарытарызму нейкім чынам паўплывае на сістэму і прывядзе да перамен.

Агульна гэтая дыскусія пра санкцыі вядзецца з пачатку 2000-х гадоў.

У дадзеным допісе проста хацеў бы спыніць разнастайныя маніпуляцыі адносна "адмены санкцый" і "палітыкі збліжэньня"

Палітыка зьбліжэньня не з’яўляецца не бяздумны заклік адмяніць санкцыі (!) тут і зараз. Гаворка вядзецца пра магчымасьці абмену шэрагу санкцый на палітзьняволенных, якія церпяць і паміраюць у вязьніцах. Праз арганізацыю сталага перамоўнага працэсу, які прадугледжвае дзейнасьць сталай фармальнай кантактнай групы.

Галоўнае пытаньне, ці асабіста Лукашэнка зацікаўлены ў такой палітыцы. Мяркую што так. Адсюль перыядычнае вызваленьне палітвязьняў а таксама спроба аднавіць мінімальныя дэма-дэкарацыі пад час выбараў. Калі б такога жаданьня не было, наўрацьці б людзі пачалі выходзіць, і з шафы не выцягнулі б Канапацкую.

За 5 год санкцыі і спекуляцыі вакол йх як "эфектыўнай зброі", прызывы да павялічэньня ціску, не вызвалілі ні воднага чалавека, а тым часам у вязьніцах памерла ўжо больш за 10 палітвязьняў, сотні ўжо страцілі фізычнае і псіхічнае здароў’е. Таксама яны не аслабілі сістэму і не спынілі тэрор.

Я лічу, што калі ёсьць магчымасьць "збліжэньня" (не ПРЫМЯРЭНЬНЕ, не ПРЫНЯЦЬЦЕ) з рэжымам, якое прывядзе да вызваленьня хаця б некалькіх дзесяткаў людзей - гэта неабходна рабіць.

Збліжэньне не азначае прызнаньня Лукашэнкі, яно азначае пошук магчымасьцяў у складанай сітуацыі - вызваліць як мага больш людзей, аслабіць рэпрэсіі і знайсьці шляхі для вырашэньня іншых крызісаў у якіх завязла Беларусь;

Палітыка збліжэньня не азначае, таго, што Лукашэка і яго атачэньне пазьбегне адказнасьці. Але каб карнікі панесьлі адказнасьць неабходна, перш за ўсе, узяць уладу ў краіне ў свае руку.

На дадзены момант і ў бліжэйшай будучыні, апазіцыя не будзе ўстане гэтага зрабіць. У яе няма, ні сіл, ні магчымасьці, ні волі.

АПК-ОСТ-КР манапалізаваўшы міжнародны накірунак прадаюць Захаду ілюзіі сваей значнасьці і эфектыўнасьці (якая роўнае - 0), але за гэтыя ІЛЮЗІІ людзі расплочваюцца сваімі жыцьцямі. Яны аддаюць рэальнае, за палітычную фікцыю.

Колькімі яшчэ жыцьцямі беларусаў гатовыя новадэмакраты заплаціць за свае шоў і тытулы?

Больш таго, падтрымка гэтых ілюзій спрыяе далейшай ізаляцыі Беларусі і разбурэньню яе суверэнітэту.

Палітыка збліжэньня павінна стварыць хаця б уступныя ўмовы да дэізаляцыі Беларусі, для хамаваньня працэсу дэканструкцыі дзяржавы і зліцьця яе з Расеяй.

Верагодна, такая палітыка, магла б стварыць прастору для пэўнага манеўру для аўтарытарнага рэжыму, асабліва калі пачнецца гандаль мірнымі дамоўленасьцямі. Як я разумею пытаньне Беларусі тут нават і не стаіць, хаця павінна!

Агулам я скептычна стаўлюся да гэтых перамоваў, бо яны не закладаюць паразу Пуціна, а гэта азначае, што і рэжым Лукашэнкі захаваецца.
Сыходзячы з гэтых ўводных, "перамовы" павінны аслабіць вайскова-стратэгічную прысутнасьць Расеі ў Беларусі. Беларусь ні пры якіх умовах не павінна стаць разьменнай манетай.

Перш за ўсе, вывад расейскай ядзернай зброі і расейскіх вайскоўцаў. Зьняцьце напружанасьці ў адносінах з суседзямі (ліквідацыя гібрыдных пагроз). Фіксацыя нейтральнага статус Беларусі, нават калі гэта будзе на карысьць існуючаму рэжыму.

Ці можна ў сеньняшніх абставінах захаваць беларускую дзяржаўнасьць і незалежнасьць? Складанае пытаньне, бо рэсурсаў і магчымасьцяў не вельмі шмат, але гэта не азначае, што трэба адмаўляцца ад спробаў гэтага не дапусьціць.

Яшчэ раз падкрэсьлю, зьньшчыць рэжым сіламі апазіцыі немагчыма, бо такіх сіл няма, Захад маральна гатовы сьпісаць Беларусь, а некаторыя палітыкі ўжо заяўляюць пра тое, што Беларусь - частка Расеі.

У такой сітуацыі апазіцыя пераўтвараецца ў пасіўнага назіральніка разбурэньня ўласнай дзяржавы.

Читать полностью…

Usov Pavel

Як вам.

"Премьер-министр Словакии Роберт Фицо созвал экстренное заседание Совета безопасности республики на 23 января в связи с полученными спецслужбой страны сведениями об угрозе государственного переворота с участием «иностранных экспертов» с опытом участия в цветных революциях в Грузии и на Украине".
Хутка Славакія пойдзе па Грузінскай сьцежцы.

Читать полностью…

Usov Pavel

Паказальная тэма на 26 студзеня ад ОСТ-КС-АПК на завяршэньне 5 гадоў дзейнасьці.

"Что поможет беларусам объединиться в 2025-м?"

Дзесяткі ахвяраў, тысячы прайшоўшых катаваньні, сотні тысяч пакінуўшых радзіму і тут раптоўна, аказваецца ўсе ў пустую. Трэба аказваецца ізноў аб’ядноўваць? А хто ж будзе аб’ядноўваць? Ці не тыя, хто актыўна раз’ядноўваў?

Няма рэальных вынікаў, няма даверу і няма разуменьня, што рабіць, а яго ня можа быць, бо і не павінна.

А калі не ведаеш, што рабіць размаўляй бясконца пра аб’яднаньне і наступныя 5 год дуры беларусаў. Будуць мэты аб’яднацца, стратэгіі па аб’яднаньню, пошук фінансаваньня на аб’яднаньне. Так, што будзе чым наступныя пяць год займацца.

Гэта ўжо хіба 6 цыкл гісторыі "аб’яднаньня апазіцыі". І будуць гэтым займацца ўсе тыя ж "сьпецыялісты".

Але галоўнае пытаньне, як так сталася, што за 5 год быў цалкам вынішчаны вялізарны капітал даверу і падтрымкі. Як сталася, што людзі, якія паказалі і засьведчылі сваю эфектыўнасьць засталіся на "пасадах" у якасьц і дарадцаў і памочнікаў. Дапамагаюць зьнішчаць далей?

У сваю чаргу на гэтыя абсалютна пустыя мерапрыемствы-ТУСОЎКІ апазіцыйнай арыстакратыі, якія не вырашаць ніводнай НІВОДНАЙ практычнай задачы, але падкрэсьліваюць агульнае палітычнае банкротства выдаюцца рэальныя грошы, якіх камусьці не хапае каб набыць лекі, ці заплаціць за жытло.

Ці вам не сорамна таварышы з ОСТ-АПК-КС, ці вы хоць на момант задумваецеся што вы робіце?

Читать полностью…

Usov Pavel

Тэатр ценяў

Таццяна Зарэцкая былая міністр "эканомікі і фінансаў" АПК, "вядомая" бізнэс-лэді скончыла з супер энэргаемкімі лямпачкамі ў Эстоніі і зараз стала "медыятарам" з саудаўскімі прынцамі.

Хацелася б спытаць, а як жа сьледства і судовыя працэсы супраць журналістаў, якія "пісалі паклепы" на такую значную асобу. А як жа заява ОСТ-АПК знайсьці і пакараць вінаватых у ціску на Зарэцкую і пакараць йх усіх.

Дарэчы, менавіта такая неадэкватная пастава АПК-ОСТ у справе Зарэцкай (невінаватая яна), стала апошняй кропляй маіх "адносін" з гэтымі "структурамі".
Мне падавалася, што яшчэ есьць нейкая надзея, нават пагадзіўся на ўдзел у стратэгічнай групе ( не гледўячы на інтрыгі, супраціў шэоагу асобаў з ОСТ) бо 2022 год, вайна, нібы агульная справа і мэты, кансалідацыя. Але case Зарэцкай, прадэманстраваў нейкую палітычную недалекасьць, безадказнасьць людзей у гэтых структурах, і што пабудаваць нешта сэнсоўнае, практычнае, эфектыўнае будзе проста немагчыма.
Немагчыма ў прынцыпе. Чаму? Менавіта таму, што такая палітычная культура - рафінаваны аўтарытарызм: усе схаваць, замаўчаць і маўчаць, хлусіць і маніпуляваць да апошняга.

Памятаеце, ніхто ж не даў адэкватнага адказу ў той час і пазьней, што ж здарылася і чаму?

Кабінетныя хаваліся за NDI і хаваюцца зараз.

А ў выніку ўсе роўна адбываецца выбух, які зьнішчае структуры і адштурхоўвае людзей.

Пасьля 2-х з паловай год існаваньня КР-АПК-ОСТ сталіся не альтэрнатывай для аўтарытарнай сітэмы, а пародыяй на дэмакратыю, яны не аслабляюць аўтарытарызм, а хутчэй падрываюць веру ў дэмакратызм.

Нават узяць КР, той жа папярэдні склад праводзіў хоць нейкія дэбаты над праблемамі, стратэгіямі, канцэпцыямі.

Ягораў, з якім можна не пагаджацца, крытыкаваць, быў голасам, у яго была пазіцыя, часамі не трывалая, але была. А пазіцыя ў спрэчных сітуацыях шмат чаго вартая, лепей канешне трывалая.

Зараз жа няма ніякіх галасоў - ПУСТЭЧА. Есьць некалькі людзей Кедышка, Кныровіч, якія спрабуюць разварушыць, тое што пераўтварылася ў багну. Але зрабіць гэта ўжо немагчыма.

Ніякай дыскусіі, ніякай палітыкі і публічных дэбатаў. "Сьпікераў" проста няма. А сьпікер "парламенту" пасьля прэзідэнта - трэцьцяя асоба ў палітычным жыцьці грамадства.

Ізноў, зараз, як і тады, я кажу што перш чым гуляць у палітычныя гульні, неабходна спачатку ўсталяваць правілы і жорстка йх адстойваць, каб усе з гэтымі правіламі пагадзіліся, і яны былі абавязковымі для ўсіх.

Праблема толькі ў тым, што ні ўлада, ні грамадства, ні апазіцыя (у сваёй большасьці) ніколі не жылі ў сістэме выканальных дамоўленасьцяў і правілаў.

Правілы толькі для дуракоў, для падману наіўных ідэалістаў, на продаж. Ні словы, ні дамоўленасьці, ні базавы дэмакратычны этас не маюць у нашай палітычнай рэчаіснасьці ніякага значэньня, ніякай каштоўнасьці. І гэта есьць вялікая праблема, бо нельга пабудаваць адказную дзяржаву ў сьвеце безадказных ценяў.

Читать полностью…

Usov Pavel

Офіс і афіляваныя зь йм структуры ўжо не раз засьведчылі сур'езныя праблемы з бясьпекай.

Падкрэсьлю, што асабістая інфармацыя грамадзянаў тысячаў беларусаў у руках іншай дзяржавы (ці бізнэсу) гэта золата для йх.

Ніякага практычнага (акрамя дэкаратыўнага) значэньня гэтая паперка мець не будзе, акрамя таго, што калі вас распрануць, можна будзе выкарыстаць яго, у якасьці фагавага лісточку.

Нехта можа сказаць, што мы і так, калі падаемся на візу, прытулак, ці ВНЖ падаем сваю інфармацыю, здаем адбіткі. Так, але вы ведаеце для чаго, вы такое робіце, вы ведаеце хто нясе адказнасьць (МУС) і вы атрымоўваеце прадукт, які дае вам какрэтныя практычныя, прававыя гарантыі і карысьці.

З пункту гледжаньня нацыянальнай бясьпекі, нават ў вольнай Беларусі гэты пашпарт (калі будзе выдавацца іншай дзяржавай) не будзе мець НІЯКАГА значэньня, бо канфедыцыяльная інфармацыя пра грамадзянаў нашай краіны будзе знаходзіцца ў руках іншай дзяржавы (няхай сяброўскай) і іншых службаў, а магчыма і на чорным рынку і абвяшчаць гэты фантык нацыянальным пашпартам будзе супярэчыць нацыянальным інтарэсам і бясьпецы. Не ўяўляю сабе нацыянальны пашпарт, які выдаецца, ці выдаваўся іншай дзяржавай.

Па факце, новая адказная ўлада павінна будзе запатрабаваць усю інфармацыю пра грамадзян ад Літвы (патрабаваць яе зьнішчыць), але хто ж гэта зробіць. Новая ўлада, павінна будзе замяніць усе гэтыя пашпарты, зрабіць новы праект. І на ўсе гэта, патрэбны будуць дадатковыя сродкі, а я ўжо не кажу пра рознага ўзроўню канфлікты і складанасьці.

Магчыма, на першым этапе супрацьстаяньня з рэжымам (2020 - 2022), стварэньне элементаў антысістэмы (прызнаны ўрад, парапарламент, пара-пашпарт), мелі практычнае значэньне. Бо гэта магло ўзмоцніць палітычную перавагу апазіцыі, тым больш што быў і давер, інтэлектуальны, маральны і нават нацыянальны фінансавы рэсурс. Нічога ў дадзеным накірунку не было зроблена, а падобныя ініцыятывы мэтанакіравана блакаваліся.

Зараз такія памкненьні абсалютна безсэнсоўныя ў практычным полі. Больш таго, усе падобныя ініцыятывы патрэбны выключна для забясьпячэньня існаваньня вузкай апазіцыйнай групы. Зараз механізмы, праекты, інстытуты, якія маглі б стаць асновай для развіцьця дэмакратычнай культуры і супольнасьці, сталіся механізмамі падману, маніпуляцый, што спрыяе як раз, разбурэньню асноваў гэтай самай культуры, а значыцца і перспектываў выбудаваць нешта новае.

На дадзеным этапе, я прапаную захаваць праект пашпарту на той момант, калі Беларусь стане свабоднай і самастойнай дзяржавы.

Читать полностью…

Usov Pavel

Пра дзяржаву і дзяржаўнасьць, будучыню Беларусі ў кантэксьце "перамоваў".

https://www.youtube.com/watch?v=N8STHCnEpjI

Читать полностью…

Usov Pavel

Пашпарт?
Вы сур’ёзна?!

Зараз ідэя з выдачай пашпартоў, па 97 у.е. выглядае як кепскі жарт і троллінг беларусаў. (І чаму 97, а не 99? Я/МЫ- 97, ці што?) Гэта даўно памерлая ініцыятыва і абсалютна не сваечасовая, тым больш, што яна аточана скандаламі і незразумеласьцямі нават адносна бясьпекі, ужо не кажучы. Не гледзячы на тое, што сам праект цудоўны, і магчыма ў будучыні мог быць рэалізаваны, за што аўтарам за такі высілак трэба падзякваць. Але зараз карагоды вакол гэта праекту проста здьзек. Пры чым зьдзекусіх, і з тых хто ў эміграцыі, змагаюцца са штодзеннасьцю і абмежаваньнямі, і з і тых, хто застаўся ў Беларусі. Не могуць атрымаць візаў.
Гэты фантык (менавіта зараз толькі і выключна фантык) без прававога і палітычнага заплечча, не дапаможа вырашыць ніводнай, НІВОДНАЙ праблемы, хутчэй створыць новя. Адзінае, так гэта ОСТ-АПК будуць хваліцца вялікім дасягненьнем сваёй дзейнасьці за 5 год.

Усе што беларусы атрымалітза 5 год змаганьняў - пустая паперка як прыгожая вянок на могілках рэвалюцыі.

Читать полностью…

Usov Pavel

Падкапвацель

Сеньня, пад час аднаго інтэрв’ю адносна сітуацыі ў Беларусі і апошніх падзей, падумалася пра рэальную ролю Пратасевіча ў гісторыі з палітвязьнямі. І яна, вядома, не ў стварэньні нейкіх сувязяў і каналаў камунікацыі з ізаляванымі палітвязьнямі, а ў дадатковым мягкім маральна-палітычным ціску на вязьняў - у падкапваньні і разбурэньні йх духу, падштурхоўваньне да скоранасьці.

Раман Пратасевіч вясьцес са знешняга міру, ен імкнецца апраўдаць сябе за выбраны шлях, коштам перацягваньня на свае пазіцыі іншых. Гэта найлепшая матывацыя ў тым што кажаш і робіш.

Як адзіны канал інфармацыі звонку, ен, як мне падаецца, у размовах са зьняволеннымі малюе патрэбную карціну палітычнага і апазіцыйнага сьвету ў вельмі шэра-цемных танах.

"Ідэалы рэвалюцыі і перамен здраджаны", палітычныя "інвестыцыі" і "ахвяры" перахапілі прайдзісьветы і авантурысты, якія сьпекулююць на палітвязьнях (на вас) і неблага ўладкаваліся. Вы тут "гніеце", прайшло 5 год, а дзеля чаго? На вас проста зарабляюць. (Распавядае пра міл’ены еўра і даляраў). Лепей скарыцца і прызнаць перамогу Лукашэнкі, прызнаць свае памылкі.

Вось я, Раман Пратасевіч, жывы і здаровы прыклад. Ну і гэтак далей.
Важнай мэтай для Лукашэнкі, і у гэтым выпадку, роля Пратасевіча, вымусіць пакаяньне з боку галоўных праціўнікаў (што канешне не азначае вызваленьне). Робіцца гэта праз умацаваньне атмасферы безперспектыўнасьці, сумневаў, безнадзейнасьці, тугі і сказанасьці на забыцьцё.

Канешне гэта ўбудоўваецца ў працэс продажы выбараў, замацаваньня новага кампрамісу. Але дэманстрацыя "маральнай перавагі", асабліва зараз, для Лукашэнкі гэта сьверх-задача

Читать полностью…

Usov Pavel

Дональд Трамп апублікаваў мапу "вялікіх ЗША"

Дзеяньні Трампа па павышэньню градуса напружаннасьці вельмі небясьпечныя.

Пакуль палітычна гэта азначае, што фармат існуючага палітычнага парадку і стандартаў у дэмакратычным сьвеце для Трампа не з’яўляецца абмежаваньнем. І ЗША перастаюць быць галоўным гарантам стабільнасьці гэтага парадку.

Сьвет пераходзіць у перыяд валюнтарызму, непрадказальных дзеяньняў.

Трамп, як і Пуцін, можа казаць што заўгодна (але пакуль не рабіць). Ці гэта дэманстрацыя неабмежаванага валюнтарызму і дамінацыі ў сьвеце, навязваньне свайго агрэсіўнага бачаньня міжнароднай палітыкі, якое ніхто не ўстане паўстрымаць. У тым ліку Расеі і Кітай.

Магчыма, гэта водгук на запыт, у тым ліку і на Захадзе, на моцнага лідара. Менавіта таму так захапляліся Пуціным, які зробіць парадак у сьвеце.

Але, калі для дэманстрацыі сілы патрэбныя такія гучныя правакацыі, то чаму б не апублікаваць мапу амерыканскай Камчаткі ці Тыбету.

Читать полностью…
Subscribe to a channel