Дональд Трамп, ад ледзь не сусветнага "патвора", стаў чалавекам года паводле Times. Таксама прызнаў, што сконьчыць вайну за 24 годзіны будзе немагчыма.
Читать полностью…Бастрыкін, кіраўнік Следчага Камітэту, ўзнагародзіў Лукашэнку ордэнам СК за вернасьць службовым абвязкам.
І есьць за што, за здачу суверэнітэту краіны і русіфікацыю.
На маёй памяць Беларусь не раз параўноўвалі з іншымі дыктатарскімі краінамі і прарочылі Лукашэнку хуткі канец. Колькі дыктатараў і дыктатур "пала" за 30 год?
1. Гейдар Аліеў (памер на пасту);
2. Іслам Карымаў (памер на пасту);
3. Нурсултан Назарбаеў (тады амаль усе "незалежныя аналітыкі, казалі пра формулу Назарбаева для Лукашэнкі) - сыйшоў не сыходзячы і быў скінуты;
4. Сапармурат Ніязаў (памер) Бердымухамедаў (перадаў уладу сыну) ;
5. Саддам Хусэйн (зрынуты і павешаны);
6. Аскар Акаеў (як тады Кіргізію з Беларусьсю параўновалі). Зрынуты ў Маскве
7. Курманбек Бакіеў (як жа Беларусь знову параўноўвалі з Кіргізіяйі казалі пра хуткія перамены) - зрынуты і ў Менску. Дарэчы зараз Кіргізія больш аўтарытарная, чым на пачатку 2000-х;
8. Віктар Януковіч (зрынуты ў Маскве);
9. Эдуард Шэварнадзэ, зрынкты. Тады была вялікая эйфарыя і спадзяваньні, асабліва з боку грузін, яны запусьцілі хвалю каляровых рэвалюцый. І што мы назіраем зараз, амаль 20 год з тых падзей. Як тут не сказаць, што гісторыя не разьвіваецца па коле;
10. Бен Алі (Туніс) - зрынуты. Нават есьць кніга з параўнаўчым аналізам з Беларусьсю;
11. Хасьні Мубарак (Егіпет) + Мухамед Мурсі - зрынутыя;
12. Фідэль і Рауль Кастра (амаль да самой сьмерці на пасту, сыйшлі);
13. Уга Чавес (памер);
14. Робэрт Мугабэ (Зімбабвэ), зрынуты;
15. Кім Чэн Ір (памер);
16. Цьдзян Цзэмінь і Ху Цьзіньтао (Кітай) - сыйшлі;
17. Серж Саргсян (Арменія) - зрынуты. Памятаю як СМІ і аналітыкі пачалі ў Беларусі шукаць свайго Пашыняна;
18. Хафез Асад - памер + Башар Асад - зрынуты ў Маскве;
Я да таго, што не тржба жыць эйфарыямі ад паддзеньня іншых дыктатур - што есьць абсалютна натуральным гістарычным працэсам. У Беларусі ў гэтым працэсе свой гістарычны шлях, свае асаблівасьці і адметнасьці. І перамены ў краіне могуць быць абсалютна нечаканымі, як нечакана сама гісторыя.
На новага лідэра Сірыі прарочаць Абу Мухамада аль-Джулані - лідар паўстанцаў Хайят Тахрыр аш- Шам (Арганізацыя вызваленьня Леванта). Да 2016 году з’яўляўся чальцом Аль-Каіды, Дзеяч Ісламскай Дўяржавы Іраку (ІДІ).
Быў у сьпісе ЗША як выключна небясьпечны тэрарыст. Узнагарода за яго 10 млн., даляраў.
43 тисячі українських військових вбито та 370 тисяч поранено з початку 24 лютого 2022 року, — Зеленський.
«Оновлені дані щодо втрат рф перевищують 750 тисяч: у них 198 тисяч убитих і понад 550 тисяч поранених», — додав Президент.
ДАМАСК ЗАХОПЛЕН. Рэжым Асада звалены. Паўстанцы захапілі Дамаск.
Што далей? Сыходзячы з таго што ў Сірыі змагаліся розныя групоўкі, тут сутыкнуліся інтарэсы розных краінаў. Есьць вялікае рызыка таго, што паўторыцца лівійскі сцэнар, разарваная краіна з сутыкненьнямі розных груповак.
Полк Каліноўскага абвесьціў збор сродкаў для дзяцей загінулых ваяроў.
Падрабязная Інфармацыя ніжэй 👇
А вось дамова пра гарантыі бясьпекі можа стаць вельмі сур’ёзным выклікам для Беларусі:
"Договор определяет взаимные союзнические обязательства по обеспечению обороны, защиты суверенитета, независимости и конституционного строя России и Беларуси, целостности и неприкосновенности территорий и внешней границы Союзного государства. Причем с задействованием всех имеющихся сил и средств".
"Тэрытарыяльная цэласнасьць "саюзнай дзяржавы" ужо па логіцэ, парушана (Курская вобласьць). Што ў гэтай сітуацыі зьбіраецца рабіць Лукашэнка?
Сірыйскія паўстанцы працягваюць прасоўвацца ў глыбь краіны. Ў бліжэйшы час можа быць заняты Хомс Ні Асад, ні Масква пакуль што не могуць арганізаваць эфектыўнае супрацьдзеяньне.
Відавочна, што Крэмль ня быў гатовы да такога павароту (сітуацыя вельмі прыгадвае эфект Прыгожына).
Для Масквы ў любым выпадку гэта моцны гепалітычны ўдар, які падкрэсьліць слабасьць яе палітыкі.
З іншага боку здача Сірыі можа быць нейкай уступнай гульнёй (саступкай) перад пачаткам магчымых перамоў па Украіне.
Ну вось вам шаноўные, спадарства, рознакаляровая рэклама выбараў Лукашэнкі з выразным заклікам у йх паўдзельнічаць.
Яшчэ і грошы атрымалі каб па мазгам вашым прыгожа прайсьціся. Вынік амаль 5 гадовай барацьбы і мноства ахвяраў. Ну каб не так сумна было.
А колькі было маніпуляцый, апраўданьняў, што йх не так зразумелі, што офіс, КР, АПК да ўдзелу не заклікаюць.
Што кожны "выбірае" па сітуацыі.
Яшчэ ніколі ў палітычнай гісторыі Беларусі не было такіх маніпулятыўных структур, якія так эфектыўна выкарыстоўвалі грамадскія чаканьні, трагедыі дзеля ўласных інтарэсаў, дзеля папулістычнага выжываньня.
Чарговы прыклад таго, як з прыемнай усьмешкай, разважаючы пра будучыню Беларусі, гэтую будучыню прыгожа зьнішчаюць.
Зьнішчаюць не сам факт магчымасьці пераменаў, але тое, што няма каму гэтыя перамены ажыцьцявіць для інтарэсаў краіны і народу.
А вы думалі. Вось яна вялікая руская літэратура, якая вучыць глыбіні і духоўнасьці:
Но главное: сказка учит ребенка, что наши деньги самые лучшие, самые надежные и честные; наша страна самая сильная – ею надо гордиться и верить в то, что мы можем быть самой крепкой державой. Наши дети – это будущее России. Давайте расскажем им о том, что мы живем в великой стране! И тогда, повзрослев, они будут заботиться о ее процветании.
Бальшывізм і фашызм ў Беларусі
Калі я ўжо стаўся кандыдатам на новую крымінальную справу як нібы асоба, якая “адмаўляе” генацыд Беларускага народу, вырашыў параўнаць палітыку зьнішчэньня беларусаў дзьвума акупацыйнымі сістэмамі: бальшывізмам і фашызмам.
Варта зазначыць, што ў масавай сьвядомасьці нашага грамадства бальшывізм, як і савецкі лад, не ўспрымаецца як працэс акупацыі і вынішчэньня беларушчыны. Адна з прычын у тым, што савецкая інжынерыя стварыла з гэтага акупацыйнага рэжыму "свой", "наш", "пераможны", з вялікай культурай і развіцьцем - рэжым. Ен даў беларусам тое, чаго яны ніколі не мелі: "дзяржаву", "школу", "тэатр". Забываючы пры гэтым, што напачатку гэтая сістэма забрала ўсе, што намагаліся беларусы стварыць і стварылі, знішчыла ўсіх ты, хто спрычыніўся да гэтага працэсу, а потым "абдарылі наш" народ вялікімі падарункамі. Разам з гэтым, сістэма рабіла ўсе каб грамадства выхоўвалася без памяці і веданьня ўласнай гісторыі. Вынік гэтага, сёньняшні лукашэнкаўскі рэжым у Беларусі, які працягвае змагацца з ўсім беларускім. Як вынік, мы сёньня не маем ніводнай беларускай школы, дзе хаця б гуманітарныя прадметы выкладаліся па беларуску. А такія людзі як Гігін, Шпакоўскі, Азаронак прасоўваюць ідэі расейскага міру і ганьбяць усе нацыянальнае.
Гісторыя ўжо паказала, што камуністычная сістэма была патворнай і антыгуманнай. Па розных зьвестках ахвярамі розных тыпаў камуністычных сістэм сталася каля 100 млн., чалавек. Разма з гэтым камунізм у гібрыдных палітычна эканамічных формах працягвае існаваць у Кітаі, ПКНА, Расеі, Беларусі, на Кубе і г.д. І працягвае зьбіраць ахвяры. А як мы ведаем, гэтая ідэалогія павінна была прынесьці шчасьце і дабрабыт сьвету. У Другой Сусветнай вайне загінула каля 75 міл'енаў чалавек.
Але вернімся да Беларусі:
Камуністычная сістэма ў нашай краіне агулам існавала з 72 гады. Часткі ўсходняя Беларусі ўваходзілі ў склад РСФСР з 1919 па 1926 год. (Фактычна не ведаем, якую палітыку частак праводзіла там расейская ўлада), Заходняя Беларусь заставалася пад кіраваньнем Польскай дзяржавы да 1939 году.
Сталінскія рэпрэсіі, калектывізацыя найбольш закранула Цэнтральную і Ўсходнюю Беларусь. Бо йх пік як раз прыходзіцца на 1933 - 1938 год.
Як зазначаюць афіцыйныя крыніцы, у Беларусі з 1917 па 1953 год па ПАЛІТЫЧНЫМ ПРЫЧЫНАМ" было рэпрэсавана каля 150 тыс., чалавек. Хаця напрыклад толькі за 1937-1938 было арыштавана 54 тысячы грамадзянаў Беларусі, і растраляна 27 тыс., чалавек.
Адначасова кіраўніцтва Сіблага ГПУ (1930-1931) стварыла працоўныя камендадтуры ў якіх знаходзілася больш за 250 тыс,, чалавек. 60 тыс., гэта былі БЕЛАРУСЫ (!!!), і гэта яшчэ да Вялікага Тэрорру і толькі Сіблаг.
Разам з палітычнымі рэпрэсіямі былі эканамічныя: раскулачваньне, калектывізацыя, голад. Да 1930 году ў Беларусі (Усходняя частка). Было раскулачана 15 тыс. гаспадарстваў.
Агулам, у выніку барацьбы з "кулацкім элементам" з 1929 па 1932 год у Сібір было саслана звыш за 100 тыс., беларускіх семьяў. (Агульная колькасьць насельніцтва тагачаснай Беларусі складала каля 5 міл'енаў чалавек). У выніку калектывізацыі ў Беларусі ў 1932-1933 распачаўся голад. У выніку чаго памерла каля 70 тыс., чалавек. (Голад паўтарыўся ў 1946-1947 годзе, ад яго пацярпела больш за 300 тыс., чалавек.
З прыходам бальшывікоў у Заходнюю Беларусь, камуністычныя ўлады распачалі будаваньне "сьветлай будучыні". Дзесяткі тысяч беларусаў і палітычных дзеячоў іншых нацыянальнасьцяў былі забіты, у тым ліку Антон Луцкевіч, лідэр БУНДУ Хэнрых Эрліх.
У выніку дэпартацыі з тэрыторыі Заходняй Беларусі ў Сібір было высялена больш за 170 тыс., чалавек.
Такім чынам, як сьцьвярджаюць розныя дасьледчыкі ад палітыкі бальшывікоў у Беларусі магло пацярпець каля 1 міл'ена чалавек. Дапускаю, што палітычка вынішчэньня працягвалася б надалей, калі б не пачалася вайна ў 1941 годзе.
Пад час гітлераўскай акупацыі, 1941-1944 год, Беларусь страціла каля 2 млн., чалавек. У тым ліку, 400 тыс, было вывезена ў Нямеччыну на прымусовы працы, дзе загінула каля 100 тыс., чалавек.
Пра фантомныя і ілюзорныя фобіі Лукашэнкі, які ўмацняюць і аслабляюць яго ўладу
https://www.youtube.com/watch?v=mEyypQXg8PE
Абсурдны абсурд
Адчыняю ленту навінаў незалежных СМІ, ці блогераў-палітыкаў і першае, што трапляецца:
"Лукашнка хворы"
"Лукашэнка прайграў"
"Лукашэнка баіцца"
"Лукашэнка слабы"
І гэта на фоне таго, што тысячам беларусаў няма дзе прытуліцца, якія не маюць абароны, ці "пагражаюць бясьпецы" некаторым краінам ЕЗ.
На фоне таго, што КДБ арганізавала правакацыю і арышт В.Верамейчыка, які як разумею, апынуўся ў безнадзейнай сітуацыі.
Вось такі вось страх Лукашэнкі, які ўзмацняе ягоную ўладу і штурхае дзяржаўную машыну на падаўленьне грамадства.
Вось бы апазіцыя так баялася і была такой жа эфектыўнай у абароне інтарэсаў беларусаў.
Марта Кос, еўракамісар ад палітыкі добрасуседства заявіла, што пачаўшы з 2020 году Еўразьвяз выдзяліў беларусам (уключна з новым траншам) - студэнтам, праваабаронцам, палітзьняволенным і г.д), 170 мільенаў (!!!) эўра.
І гэта не ўлічваючы ахвяраваньняў саміх беларусаў (узяць да прыкладу вядомы марафон на якім сабралі больш за 500 тыс.,), а таксама асобную дапамогу якую выдзеляюць тыя ці іншыя краіны Еўропы (памятаю нарвежцы стварылі свой фонд дапамогі беларусам на мільён крон).
Добра гэта ці кепска, мала гэта ці шмат - не ведаю. Напэўна есьць людзі якім падтрымка патрэбна і дайшла. Але есьць шмат, тых хто пра гэта нават не ведае і ад бязвыхаднага стану губляе здароў’е, а часам і жыцьце.
Але чаго публічнасьць дакладна не ведае, так гэта механізмаў пераразмеркаваньня грошаў, механізмаў кантроля і эфектыўнасьці усёй гэтай дапамогі, механізмаў барацьбы з карупцыяй унутры дэмсупольнасьці.
Колькі ж насамрэч атрымалі беларусы, а колькі засталося ў руках пасярэднікаў (дзесяткаў фондаў і арганізацый).
Калі казаць пра палітычны эфект, то як ўсе разумеюць - яго няма. Людзі ў болтшасьці саёй стомлены і расчараваны, і не апошнюю ў гэтым ролю гуляюць як раз грошы, а дакладней - пачуцьце несправядлівасьці, калі людзі, йх правы, йх жыцьці пераўтварыліся ў тавар.
Справаздача АПК-ОСТ за апошнія 6 месяцаў.
Цытата:
«За апошнія шэсць месяцаў мы шмат чаго дамагліся разам.
Разам мы арганізавалі мноства імпрэзаў з удзелам дыпламатаў Еўрасаюза па ўсім свеце.
Не разумею, навошта ўвогуле параўноўваць Асада і Лукашэнку? Дзеля чаго, піяру і лайкаў? Гэтыя сьпекулятыўныя параўнаньні пераходзяць межы разумнага як і палітычнага сэнсу.
Калі "гуляцца ў параўнашкі", то тады можа варта ўзгадаць пра што прайшла Сірыя?
Гэта 13 год крывавага супрацьстаяньня. Недзе поў міл’ёну забітых, больш за два міл’ёны бежанцаў. Галоўнае, што зрынаньне Асада гэта не пачатак дэмакратыі і стабільнасьці ў краіне. І ніхто не ведае, ці ён будзе і ці будзе адўіная Сірыя.
Краіну бамбяць з усіх бакоў, яна разарваная паміж рознымі вайсковымі групоўкамі у тым ліку ісламістскімі.
Сітуацыяй у Сірыі трэба вучыцца апазіцыі перш за ўсе.
1. Паддзеньне рэжыму Адбылося праз жорсткую ўзбройную барацьбу, а не заклёнамі ў Ю-тубе і ТГ каналах пра "вось-вось".
2. Узбройная апазіцыя знаходзілася ў Сірыі і кантралявала частку тэрыторыі краіны;
3. Без кансалідаванай моцнай палітычнай сілы, якая будзе ўстане кантраляваць краіну пасьля сыходу Лукашэнкі, Беларусь можа сутыкнуцца з рознымі эканамічным і палітычным хаосам (задашленая санкцыямі, аслабленая эміграцыяй ды з расейскай ядзернай зброяй).
А як мы бачым за 4.5 год быў страчаны амаль ўвесь сацыяльны і палітычны патэнцыял, які ўзьнік у 2020 годзе;
4. Псіхалогія часткі беларускіх палітычных дзеячоў сыходзіць з пазіцыі чаканьня таго, што як толькі Лукашэнка падзе, ўладу нейкім цудам прынясуць на падносе. Таму трэба проста дачакацца і праіснаваць у інфармацыйнай прасторы.
Як бы там ні было, Сірыя ні ў якай форме і ніякім аспэкце не павінна быць прыкладам для Беларусі і параўноўвацца з ею.
Часам праглядаю кароткія тэксты "беларускіх інтэлектуалаў", "палітыкай" і "каля палітыкаў", якія ўпарта даказваюць, што Беларусі непатрэбны ўнутраны і культурны суверэнітэт - не сваечасова, ды неяк правінцыйна. Як жаж, мы інтэграваныя ў вялікую рускую культуру (баскавых, гагарыных, лебсаў), будзем будаваць свой суверэнітэт. Немагчыма, цяжка адарвацца, вось вырашым глабальныя задачы тады будзе час на культурны, ўнутраны суверэнітэт.
Па-першае, унутраны суверэнітэт і ёсьць глабальная задача, без якой ніякая іншая вырашына не будзе;
Па-другое, калі такая думка будзе дамінуючай, беларусы без унутранага палітыка-культурнага суверэнітэту будзе заўседы выбіраць Лукашэнку, бо так проста і зразумела.
Скончылася пэўная палітычна гістарычная эпоха Сірыі. Асадаўскі рэжым бацька + сын існаваў з 1971 па 2024 год, то бок 53 гады.
Так, аўтарытарныя рэжымі, падаюць, яле якім коштам.
🎄 Пачынаецца калядная акцыя для дзяцей загінулых беларускіх ваяроў
З гэтай нагоды да ўсіх неабыякавых беларусаў звяртаецца камандзір палка Каліноўскага Павал "Дзядзька" Шурмей. Наша мэта — сабраць сродкі на падарункі для дзетак нашых загінулых пабрацімаў. Мэта збору: 7000 еўра.
Ахвяраваць можна на рахункі нашага сяброўскага фонда (націсніце, каб разгарнуць)👇
БАНКАЎСКІ ПЕРАВОДЧитать полностью…
📌АТРЫМАЛЬНІК: FUNDACJA WOLNA BIAŁORUŚ
(лацініцай: FUNDACJA WOLNA BIALORUS)
НУМАРЫ РАХУНКАЎ
📍PLN: PL75 1140 2004 0000 3402 8329 8472
📍USD: PL70 1140 2004 0000 3612 1824 8290
📍EUR: PL80 1140 2004 0000 3812 1824 8303
📌БАНК: mBank
Адрас банка: ul. Prosta 18, 00-850 Warszawa
SWIFT: BREXPLPWMBK
📌НАЗВА ПЕРАВОДУ: DAROWIZNA NA CELE STATUTOWE
(лацініцай: DAROWIZNA NA CELE STATUTOWE)
ПЕРАВОД З КАРТКІ АЛЬБО BLIK
Польскі злоты (PLN) - https://donate.stripe.com/14k4hP6SC4SFgpi5kk
Даляр ЗША (USD) - https://donate.stripe.com/4gwg0x4Kucl75KEeUV
Еўра (EUR) - https://donate.stripe.com/7sI15D0uegBn1uobIK
Не заставайцеся ўбаку! Павіншаваць дзетак тых, хто аддаў жыццё за нашу будучыню, — самае простае, што мы можам зрабіць для іх.
Сірыйскія паўстанцы ўзялі Пальміру.
Фактычна ў сірыі паўторваецца сцэнар Афганістану (2021 год), калі талібы за два тыдні паставілі крыж на 20 гадовых высілках ЗША і зараз аднавілі фундаменталістскі рэжым з якім Штаты распачалі змаганьне ў 2001.
Для рускіх, як і Ірану страта Сірыі будзе дэманстрацыяй слабасьці і звужэньне глабальных уплываў.
Але, як паказаў 2011 год, найбольшы палітычны патэнцыял знаходзіцца ў руках фундаменталістаў. Ці Захад, Турцыя і Ізраіль будуць ў стане кантраляваць палітычны працэс ў Сірыі пасьля таго, як рэжым Асада падзе? Рызыка ўзмацненьня ісламістаў і распаду дзяржавы застаецца, на маю думку, вельмі вялікім.
Які пафас, які слог, А.Лукашэнка:
Нам пока не удалось выйти на тот уровень самодостаточности и независимости нашего объединения, при котором мы могли бы осуществлять долгосрочное планирование своего развития и были бы защищены от внешней конъюнктуры и различных вызовов"
Пра інтэграцыю і не толькі. Пішыце вашыя пытаньні ў каментарах
https://www.youtube.com/watch?v=-rnn6fJjq8c
Палітычны крызіс у Паўдневай Карэі
Прэзідэнт Паўднёвай Карэі Юн Сок Ёль даволі цікавая і супярэчлівая фігура. У маладосьці выступаў супраць дыктаруры Чон Ду Хвана, змагаўся за дэмакратыю і свабоду. Стаўшы генеральным пракурорам у 2019 годзе павінен быў змагацца з карупцыяй, але сам стаўся аб'ектам абвінавачваньняў у фаварытызьме.
Пад час прэзідэнтскай кампаніі, як кажуць, выкарыстоўваў магічныя сымбалі і не цураўся паслуг шаманаў.
Найбольшую крытыку выклікалі ягоныя пазітыўныя выказваньні адносна палітыкі Чон Ду Хвана, а таксама прапановы зьняць абмежаваньні датычныя стандартаў бясьпекі спажывецкіх прадуктаў, каб бедныя маглі дазволіць сабе купляць танную ежу, нават калі яна якасана шкодная.
У лістападзе 2024 году разгарэўся скандал, асноўная прычына якога квазіпалітычная дзейнасьць жонкі прэзідэнта Кім Гон Хі, якая ў свае 52 гады выглядае менш як на 30. Згодна з рознымы ацэнкамі яе "цудоўны" выгляд вынік рэгулярных пластычных аперацый. Але апазіцыя абвінавачвае яе ў атрыманьні вельмі дарагіх парарункаў (напрыклад яна атрымала торбачку за 2.2 тыс., даляраў) спекуляцый з акцыямі, а таксама ўмяшальніцтвам у парламентскія выбары.
Парламент прызваў прэзідэнта да зьменаў у сваім атачэньні, прызначыць сьпецыяльнага інспектара да справаў карупцыі.
Фактычна пачалося супрацьстаяньне прэзідэнта і парламента, якое магло скончыцца імпічментам, каб гэтага не дапусьціць вырашыў арганізаваць вайсковы пераварот, абвінаваціўшы парламент ў сімпатыях да КНДР.
3 сьнежня сьпецназ уварваўся ў Парламент. Так проста, але верагодна ў вайсковага кіраўніцтва хапіла розуму спыніцца.
Хутчэй за ўсе палітычны крызіс скончыцца адстаўкай прэзідэнта, магчыма нават арыштам.
У структуру масавых стратаў, ад 600 да 800 тыс., уваходзяць габрэі, якія ў тыя часы пражывалі на тэрыторыі Беларусі.
То бок у выніку дзеяньняў дзьвух таталітарызмаў Беларусь згубіла некалькі міл'ёнаў чалавек. Разам з гэтым, у генацыде афіцыёз абвінавачвае выключна гітлерызм.
Што тычыцца калабарцыянізму з нямецкімі ўладамі, то падкрэсьлю, што гэта складаная праблема, якая датычла шмат якіх краінаў, якія знаходзіліся пад той, ці іншай формай каланіяльнага прыгнету. На прыклад, можна прыгадаць аднаго з вядомых барацьбітом за незалежнасьць Індыі супраць Брытанскага каланіялізму Чандр Боса, які з 1939 года актыўна супрацоўнічаў з Нямеччынай і Японіяй і ўзначаліў часовы ўрад, які быў створаны Японіяй у 1943 годзе на невялічкай часцы захопленнай тэрыторыі Індыі. Чандр Бос уваходзіць у адзін шэраг барацьбітоў за незалежнасць Індыя побач з Нэру і Гандзі.
Частка беларусаў пабачыла ў нямецкай экспансіі на Ўсход, магчымасьць адраджэньня Беларусі. І калабарцыянізм не быў маргінальнай з’яваў у часы акупацыі. Каля 100 тыс., чалавек удзельнічалі ў тых ці іншых формах супрацы з нямецкай адміністраці, намагаючыся адраджаць культуру і нацыянальную ідэю.
Канешне, няма ніякіх сумневаў адносна таго, што сталася б з Індыяй, ці Беларусьсю, калі краіны Осі перамаглі. Нацысты, як і камуністы выкарыстоўвалі нацыянальныя рухі, як інструмент барацьбы, а потым распачыналі вынішчэньне. Камунізм прадэманстраваў аб’емы рэпрэсій “пераможцаў” і камуніст-нацыяналістаў у Азіі і Афрыцы.
У такой сітуацыі, што нам рабіць з беларускім калабарцыянізмам. Перш за ўсе, трэба разумець, што савецкія ўлады выкарысталі факт калабарцыянізму дзеля таго, каб цалкам дэскрыдатаваць саму ідэю нацыяналізму і незалежнасьці Беларусі, зраўняць яе з фашызмам. Менавіта гэтым сёньня займаецца неасавецкі рэжым Лукашэнкі. Пры гэтым цалкам адмятаецца факт генацыду беларусаў савецкім рэжымам.
Я лічу, што супраца беларусаў з гітлераўцамі з’ява не адназначная і складаная – спроба захаваць нацыю, развіваць яе, ва ўмовах вайны, пасьля таго, як вялікая колькасьць беларусаў пабачыла, чым есьць камунізм і сталінізм.
Менавіта ў гэтым трагізм нашага народу і беларускіх нацыянальных эліт. Магчыма адзінай значнай розьніцай было тое, што беларусы ў савецкім войску і партызнаскім руху не змагаліся за Беларусь як такую, але толькі за вялікі адзіны Савецкі Саюз, Сталіна, а калабарцыяністы ў той, ці іншай ступені намагаліся змагацца за праект незалежнай Беларусі.
Хутка станаўлюся вядомым палітолагам-крымінальнікам. Не пасьпела астыць першая справа (арганізацыя дзяржаўнага перавароту), на падыходзе другая.
Кішэнныя сталіністы і пуціністы Лукашэнкі вельмі няровова адржагавалі на мае апошнія разважаньні на Еўрарадые. Шпакоўскі, Гігін ды іншыя неасталіністы пабачылі ў маіх выказваньнях пра трагізм беларусаў пад час Другой Сусветнай вайны і падвойнай акупацыі Беларусі двума таталітарнымі сістэмамі "апраўданьне нацызму" і адмову "генацыду беларускага народу". Як раз, я сьцьвярджаю пра тое, што сістэмны генацыд распачвўся з часоў расейскай акупацыі ў XVIII стагоддзі і набыў неверагодны ўзровень пасьля 1918 году.
Шпаковский: В связи с заявлениями "эксперта" Усова, направленными на реабилитацию гитлеровских прислужников - коллаборационистов, будет направлен соответствующий запрос о возбуждении уголовного дела в Следственный Комитет Республики Беларусь.
Гигин:
Попытка реабилитации гитлеровских прислужников - то же самое предательство. И таких "реабилитологов" нужно преследовать по закону.
А чего ещё можно было ожидать от Усова? Он известный "эксперт": когда-то прославился разглагольствованиями про "десять ноевых скрижалей".
Праўда не разумею, пры чым тут 10 ноевых скрыжалей? Нешта ў галаве Гігіна намяшалася. Ці магчыма ён яшчэ мяне абвінаваціць ў сусветным патопе?
Кэлін Джорджэску, фаварыт прэзідэнтскай кампаніі ў Румыніі.
Адзін з ланцужкоў расейскага сьвету і ўплываў.
Прыхільнік плыні змаганьня з глабалістскай змовай. Вельмі добра ставіцца да Пуціна, "чалавек, які любіць сваю краіну", а вось Украіну назваў "штучна створанай".
Вялікае "ФЕ"
Зліцьце размовы Лукашэнкі з Прыгожыным. Калі гэта праўда і калі гэта зрабілі самі расейцы. А хутчэй за ўсе так, то мне падаецца гэта форма псіхалагічнага ціску на Лукашэнку ў працэсе "выбарчай кампаніі".
Вялікі брат усе бачыць і ўсе чуе. Можна дапусьціць, што Маскву пачвлі раздражняюць "сьмелыя" паводзіны дыктатара і Крэмль вырашый прыгадаць яго палажэньне і статус, пасьля 2020, Сочынскія дамоўленасьці. І выглядае, што гэта толькі пачатак.
Цікава, якая будзе рэакцыя Лукашэнкі? Паедзе ў Маскву.
NYT. Байден разрешил Украине ударить дальнобойными ATACMS по России
Калі гэта падцьвердзіцца сітуацыя можа цалкам зьмяніцца.