Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS. Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo Юрыдычная служба: @zvarot96
🔗Паведамляйце праваабаронцам пра затрыманні па «справе Гаюна»
Паводле звестак «Вясны», апошнія месяцы ў Беларусі працягваюцца затрыманні ў межах крымінальнай справы за перадачу інфармацыі «Беларускаму Гаюну». Як паведамлялі былыя вязні Акрэсціна, затрыманні адбываюцца ў межах арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Большасць затрыманых — мужчыны.
Ужо распачаліся суды па гэтай справе — нам вядома пра шэсць судовых працэсаў.
Праваабаронцам вядома пра як мінімум 27 пацверджаных(!) фігурантаў «справы Гаюна», якіх змясцілі пад варту. Агульная ж лічба затрыманых значна больш.
🔹Затрыманыя пераведзены ў СІЗА за «садзейнічанне экстрэмізму»: што вядома пра «справу Гаюна»
🌿Калі вашых блізкіх затрымалі па гэтай справе, паведаміце, калі ласка, праваабаронцам праз тэлеграм @Viasnainfo
✍️Праваабаронцы заявілі аб новай хвалі рэпрэсіяў за пратэсты і расказалі аб асноўных правілах бясьпекі
Найперш парады тычацца тых, хто ўлетку шмат вандруе, у тым ліку прыяжджае ў Беларусь ці выязджае з краіны, піша «Свабода».
▪️Ацэньвайце рызыкі перад паездкай у Беларусь або з яе. На мяжы тэлефоны правяраюць найбольш пільна.
▪️Нават калі ваш тэлефон чысты, вы маглі застацца на фота ці відэа іншых людзей і трапіць у базу сілавікоў.
▪️Калі ўсё ж едзеце, старанна ачысціце тэлефон: выдаліце фота, відэа, лайкі, каментары, спасылкі. Гэта тычыцца як матэрыялаў пасля 2020 году, так і больш ранніх.
▪️Не захоўвайце нічога і ў «воблаку» — сілавікі ўмеюць «выбіваць» паролі.
▪️На выпадак затрымання майце давераную асобу, якая зможа высветліць ваш лёс і праінфармаваць праваабаронцаў або адваката.
🌿Паведаміць пра палітычны пераслед 👉 @viasnainfo | @viasna_bot | @ViasnaSOS
⁉️Правілы Нэльсана Мандэлы: ці прытрымліваюцца іх у Беларусі?
Сёння па ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень Нэльсана Мандэлы. Дзень быў запачаткаваны ААН, каб прызнаць унёсак змагара з апартэідам, лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру, былога прэзідэнта Паўднёвай Афрыкі ў справу міру і свабоды.
Імем Мандэлы, які за адданасць сваім ідэям правёў за кратамі амаль тры дзесяцігоддзі, названыя правілы, якія фіксуюць стандарты абыходжання з людзьмі ў месцах зняволення. З юрысткай «Вясны» Вікай Рудзянковай разбіраемся, што гэта такое і ці прытрымліваюцца іх у Беларусі.
• Што такое Правілы Нэльсана Мандэлы? Чаму яны названыя ў гонар гэтага праваабаронцы?
• У якіх краінах яны дзейнічаюць? Ці абавязковыя Правілы для выканання?
• Як і калі Беларусь іх прыняла?
• Наколькі беларускія месцы зняволення адпавядаюць гэтым Правілам?
• Каму можна скардзіцца, калі нейкія з Правілаў не выконваюцца? Ці прадугледжаныя нейкія санкцыі?
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118318
Беларуска Наталля Говарава эвакуяваная з Беларусі разам з трыма дзецьмі
Наталля правяла тры з паловай месяца ў СІЗА і атрымала 4 гады «хіміі» па двух палітычных крыміналках. Але ж, дзякуючы, працы каманды эвакуацыі BYSOL, жанчына з дзецьмі зараз у бяспецы ў Польшчы.
«Мы з дзецьмі маем патрэбу ў Вашай дапамозе: застаўшыся без усяго ў чужой краіне, нам проста няма на што жыць. Я прашу дапамагчы нам на першы час, пакуль я змагу арандаваць жыллё, знайсці працу, уладкаваць дзяцей у школу і апрануць іх».
«Прамень»: прызнанне «Аўтаномнага дзеяння» «экстрэмісцкім фармаваннем» звязана з новай справай у дачыненні да Міколы Дзядка
Адпаведная заява з'явілася ў @pramenby.
«Характэрна, што "Аўтаномнае дзеянне" прыпісваюць да структурнага падраздзялення "Рэвалюцыйнага дзеяння", прызнанага экстрэмісцкім яшчэ некалькі гадоў таму. Некаторым можа падацца, што беларускі ГУБАЗ прапусціў урок гісторыі па беларускім анархізму і пачаў тварыць нейкае трызненне: беларускае аддзяленне «Аўтаномнага дзеяння» перастала існаваць яшчэ ў 2010 годзе да пачатку існавання "Рэвалюцыйнага дзеяння".Читать полностью…
У такой сітуацыі нонсэнс аб структурным падраздзяленні выглядае хутчэй як чарговы факт для суда, які адкрывае дзверы для судовага пераследу за акцыі, якія праходзілі ў краіне 20 гадоў таму пад чорнымі сцягамі. Актывіст:кі АЧК-Беларусь адзначаюць, што прызнанне "Аўтаномнага дзеяння" экстрэмісцкім фармаваннем хутчэй за ўсё звязана з новай крымінальнай справай супраць Міколы Дзядка»
Мінскі гарадскі суд разгледзіць скаргу Ніны Багінскай
29 ліпеня Мінскі гарадскі суд разгледзіць скаргу Ніны Багінскай на прысуд па крымінальнай справе за «неаднаразовае парушэнне закону аб правядзенні масавых мерапрыемстваў». Пра гэта паведамляюць крыніцы @belsat.
Нагадаем, 30 красавіка суддзя Максім Трусевіч разгледзеў крымінальную справу супраць актывісткі паводле ч. 2 арт. 342-2 КК. Падставай для крымінальнага пераследу сталі неаднаразовыя адміністрацыйныя пастановы за 2024 год. Пенсіянерку прызналі вінаватай, але замест пакарання прызначылі «прафілактычнае назіранне».
Згодна з рашэннем суддзі, усё, што міліцыянеры забіралі пры затрыманні, павінна быць знішчана. Ніна Багінская выказала нязгоду з такой пастановай. Яна яшчэ раней пісала скаргі на міліцыянтаў за тое, што тыя самавольна без належнага афармлення забіралі значкі і сцягі, якія жанчына зрабіла сваімі рукамі.
🔹«Гэта не азначае спынення крымінальнага пераследу»: Актывістцы Ніне Багінскай прызначылі «прафілактычнае назіранне»
«Экстрэмісцкім» прызналі YouTube-канал палітвязня, які 5 гадоў знаходзіцца за кратамі
Гаворка пра YouTube-старонкі «Серый Кот» і «Серый Кот Стримы» — яны належаць палітзняволенаму блогеру Змітру Казлову, які з 10 чэрвеня 2020-га году знаходзіцца за кратамі.
Таксама ў «спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў» трапілі:
📍Telegram-каналы і чаты «Беларусы Франконии», «СУТЪ», «URBANOVICH», «TCU News»;
📍Instagram старонкі «girikalex», «zyviebielarus2020», «yauhen_brzhus»;
📍Сацсеткі рэсурса «Магiлёў Медыя»;
📍Старонка ва «Укантакце» «Александр Гирилович»;
📍Сайт «free-belarus.infо»;
📍TikTok-старонкі «Святы Байструк КОЛА-КОЛЯ», «Чарадзей», «102b11», «Воля Ри», «MisterRad».
👶«Ідэалагічная фільтрацыя тых, хто працуе з дзецьмі». Выйшаў новы Закон аб правах дзяцей
На Pravo.bу апублікаваны Закон Рэспублікі Беларусь ад 12 ліпеня 2025 г. № 86-З «Аб змяненні законаў паводле пытанняў забеспячэння правоў дзяцей».
У ім, сярод іншага, гаворыцца пра забарону на ажыццяўленне педагагічнай дзейнасці тымі, хто быў асуджаны за злачынствы «экстрэмісцкай накіраванасці», а таксама вызначаецца абавязак бацькоў «абараняць дзяцей ад інфармацыі ў інтэрнэце». Разбіраемся, што тут не так.
«Забарона на працу з дзецьмі для асоб, асуджаных за "экстрэмісцкія" злачынствы – гэта наўпроставы элемент сістэмы ідэалагічнага кантролю, убудаванай у Дзяржаўную індактрынацыю сістэмы адукацыі ў Беларусі, што актыўна ўзмацняецца ў апошнія гады».
📸Фотафакт: здымак былога палітвязня Дмітрыйса Міхайлауса ў беларускім СІЗА
У 2022 годзе яго асудзілі ў Беларусі да 4 гадоў калоніі за каментары ў закрытым чаце. 21 чэрвеня, разам з іншымі палітвязнямі, грамадзяніна Латвіі вызвалілі.
На сваёй старонцы ў Instagram мужчына апублікаваў кадр з беларускага СІЗА яшчэ да суда.
«Ліпень 2022-га... усё разумелі што самі мянты і далі гэты тэлефон у камеру — але дык нам што!!! Галоўнае маглі ўбачыць і пачуць родных! Казка доўжылася пару месяцаў!», — такі подпіс пад фота.
❤️Бязмежная салідарнасць: гайд па падтрымцы палітвязняў з-за мяжы
З кожным годам падтрымліваць палітычных вязняў становіцца ўсё складаней. Улады намагаюцца любым спосабам знішчыць салідарнасць беларусаў і блакуюць магчымасці па падтрымцы тых, каго ўтрымліваюць за кратамі. Але, спіс тых, каму трэба нагадаць, што яны не пакінутыя сам-насам з рэпрэсіўнай сістэмай, папаўняецца штотыднёва.
Цяпер, калі тысячы беларусаў раскіданы па ўсім свеце, "Вясна" сабрала магчымыя спосабы, як падтрымаць і парадаваць палітзняволеных з-за мяжы.
Чытаць матэрыял па спасылцы.
✊Не забывайце, што наша сіла — ў салідарнасці. Поўны і актуальны спіс палітвязняў — prisoners.spring96.org.
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
💔4 гады і 10 месяцаў за кратамі Марфа Рабкова
Каардынатарка Валанцёрскай службы «Вясны» была затрымана 17 верасня 2020 года. Пазней праваабаронцу абвінавацілі па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса за падзеі 2016-2020 гадоў і асудзілі да 15 гадоў зняволення і велізарнага штрафу.
Па выніках апеляцыі Марфе скарацілі тэрмін на тры месяцы. Прысуд уступіў у сілу і Рабкову этапавалі ў гомельскую калонію.
Amnesty International Polska збірае подпісы ў падтрымку Марфы — іх хочуць перадаць кіраўніку МЗС Польшчы, каб ён узнімаў пытанне вызвалення беларускай палітзняволенай на міжнароднай арэне. Падпісаць петыцыю па спасылцы
💌Месца ўтрымання: ПК № 4, 246035, Гомель, Антошкіна, 3, Марфа (Марыя) Аляксандраўна Рабкова
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
У «спіс тэрарыстаў» дадалі 15 чалавек — сярод іх вызвалены па памілаванні эстонец
Камітэт дзяржаўнай бяспекі абнавіў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці» — там з'явіліся прозвішчы пятнаццаці чалавек.
Гэта Вадзім Жукоўскі, Аляксандр Машукоў, Яўген Шляхцёнак, Дзмітрый Чыслоў, Вольга Капуза, Дзмітрый Капуза, Уладзімір Капуза, Вадзім Дзенісевіч, Дзяніс Раманчук, Яўген Сарока, Іван Качанаў, Аляксандр Сырыца, Валянціна Коўзель, Дзмітрый Шахноў, а таксама вызвалены па памілаванні грамадзянін Эстоніі Алан Роя.
Цяпер у «тэрарыстычным спісе» 1318 чалавек, з іх 622 — беларусы.
⁉️«І цяпер я бел-чырвона-белы тэрарыст». Адказваем на пытанні пра «спіс тэрарыстаў»
🌿Праваабаронцы распавялі пра праблему смяротнага пакарання на фэсце «Тутака»
Кампанія «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі» ўзяла ўдзел у фэсце «Тутака».
Падчас фэсту прадстаўнікі кампаніі распавядалі ўдзельнікам фэсту пра праблему смяротнага пакарання і нагадвалі, што Беларусь — апошняя краіна ў Еўропе і на постсавецкай прасторы, дзе працягваюць выносіць і выконваць смяротныя прысуды.
Падчас фэсту праваабаронцы дзяліліся матэрыяламі з аргументамі супраць смяротнага пакарання, запрашалі далучацца да дыскусіі і разам будаваць Беларусь без смяротных прысудаў.
Падрабязнасці 👉 https://dp.spring96.org/be/news/118301
«Аўтаномнае дзеянне» з'явілася ў афіцыйным спісе «экстрэмісцкіх фармаванняў»
Як паведамлялася раней, паводле МУС дачыненне да аб'ядання маюць палітвязні Мікола Дзядок і Аляксандр Францкевіч. У спісе «датычнага» да «экстрэмісцкага фармавання» асабістыя сацсеткі Міколы.
Адзначым, што гэта «юбілейнае», 300-ае «экстрэмісцкае фармаванне» ў Беларусі.
🔗Хроніка палітычнага пераследу
У Беларусі новае «экстрэмісцкае фармаванне»
Як паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы ім стала «група грамадзян, аб'яднаных пад назвай «Аўтаномнае дзеянне» (структурнае падраздзяленне ў складзе «Рэвалюцыйнага дзеяння»)».
Аднымі са стваральнікаў аб'яднання названыя палітвязні Мікола Дзядок і Аляксандр Францкевіч.
Як «вясноўцы» ў 2019 годзе адзначылі Міжнародны дзень Мандэлы інфармацыйнай акцыяй у Мінску
Сёння, 18 ліпеня, у свеце адзначаецца Міжнародны дзень Нельсана Мандэлы. Ён быў абвешчаны ў 2009 годзе Генеральнай Асамблеяй ААН у знак прызнання ўнёску выбітнага праваабаронцы ў справу міру і свабоды.
Да гэтага дня ў 2019 годзе праваабаронцы «Вясны» падрыхтавалі спецвыпуск газеты «Народная Воля”, з асобнікамі якога правялі інфармацыйную акцыю на вуліцах Мінску. Спецвыпуск быў прысвечаны беларускім палітвязням і крымінальнаму пераследу з палітычным падтэкстам ў Беларусі.
За гадзіну праваабаронцы раздалі каля дзвюх тысяч асобнікаў газеты. Раздача спецвыпуску «Народнай Волі» сябрамі «Вясны» прайшла таксама ў іншых гарадах Беларусі: Гродне, Брэсце, Гомелі, Бярозе.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/93473
BYSOL адкрыў збор Сяргею Ціханоўскаму на аднаўленне пасля зняволення
«Увесь гэты час я трымаўся. Верыў, што выйду, абдыму сваіх дзяцей, зноў пачую голас Святланы. І 21 чэрвеня гэта здарылася — я апынуўся на волі. Сёння я зноў побач з сям'ёй, і гэта шчасце, якое немагчыма пераацаніць.
Аднак я выйшаў з падарваным здароўем. І зараз мая галоўная задача — аднавіцца, каб працягваць паўнавартасна жыць, працаваць і змагацца.
Я хачу паправіць здароўе, вярнуць сваю сілу і працягваць быць карысным. Для сваёй сям'і, для Беларусі, для вас».
✍️Юрыст:кі «Вясны» збіраюць выпадкі, калі сваякам палітзняволеных адмовілі ў прадастаўленні інфармацыі аб зняволенам са спасылкай на абарону персанальных дадзеных
Калі ласка, пішыце на @zvarot96. Гэта ананімна.
❗️«Трансляцыя геалакацыі, праверкі тэлефонаў». Звычайных зняволеных на «хіміі» пачалі ставіць на экстрэмісцкі прафулік
У Беларусі пашыраецца практыка ціску на звычайных зняволеных, якіх у мінулым пераследвалі паводле палітычных матываў. Нядаўна праваабаронцам стала вядома, што ўвосень 2024 года ў ПК-4 знаходзіліся каля 10 жанчын, асуджаных, у тым ліку паводле «эканамічных» і «наркатычных» артыкулаў, якім прысвоілі «экстрэмісцкі статус» за палітычныя адміністрацыйныя артыкулы.
Цяпер «Вясна» даведалася, што ў 2023 годзе ў адным з ПУАТ утрымліваліся «хімікі», асуджаныя за «наркотыкі» і «прычыненне цяжкіх цялесных», якіх паставілі на «экстрэмісцкі» прафулік за ўдзел у акцыях пратэсту.
Былы палітвязень распавёў пра абмежаванні для «экстрэмістаў» на «хіміі» і чаму звычайных зняволеных ставяць на 10-ы прафулік.
«Я акрамя як з працы і на працу сам нікуды не хадзіў. У паліклініку — пад канвоем, у краму — пад канвоем. І ўвесь 10-ы прафулік гэтак жа».
У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 32 прозвішчы — цяпер у ім 5543 чалавекі
18 ліпеня МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
Сярод іншых, у спіс дадалі вызваленага па памілаванні эстонца Алана Роя (у спісе МУС ён «адбывае пакаранне»), баскетбольнага суддзю Аляксандра Сырыцу, а таксама яшчэ 22 чалавекі, у крымінальных справах якіх фігуруе «народны» арт. 342 КК.
Як мы паведамлялі раней, у Беларусі апошнім часам сталі актыўней судзіць за ўдзел у пратэстах. Сотні чалавек толькі ў адным Мінску праходзяць па гэтых справах.
Калі ласка, паведамляйце пра суды і іншы пераслед. Паводле вашага жадання, інфармацыя будзе непублічнай 👉 @viasnainfo| @viasna_bot | @ViasnaSOS
Да допіса далучаны апошні «Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
⁉️«Мама, я экстрэміст». Якія абмежаванні накладаюцца на асоб, уключаных у «Спіс экстрэмістаў»
❗️Сотні чалавек толькі ў адным Мінску праходзяць па справах аб удзеле ў пратэстах 2020-га году
Праваабаронцы атрымалі інфармацыю пра шакуючы ўзровень рэпрэсій па палітычных справах у Мінску — вядома пра некалькі сотняў чалавек, што ў апошнія тыдні сталі фігурантамі крымінальных справаў аб удзеле ў пратэстах.
Гэта звязана з тым, што хутка міне 5 гадоў з моманту акцый пратэсту, а значыць скончыцца тэрмін даўніны прыцягнення да адказнасці паводле арт. 342 КК, пасля чаго ўдзельнікаў пртэстаў нельга будзе асудзіць па ім. Але, адзначым, што працягнецца пераслед паводле арт. 293 КК (удзел у масавых беспарадках).
Калі ласка, паведамляйце пра суды і іншы пераслед. Паводле вашага жадання, інфармацыя будзе непублічнай. Дзеля бяспекі, вы можаце перадаць звесткі праз вашых сяброў, што жывуць у бяспечных краінах.
@viasnainfo| @viasna_bot | @ViasnaSOS
19 жніўня ў Вярхоўным судзе адбудзецца разгляд апеляцыі на завочны прысуд Антону Матольку
Пра гэта на сваё старонцы ў Facebook паведамляе праваабаронца Леанід Судаленка.
Нагадаем, напачатку чэрвеня стала вядома, што блогера Антона Матольку завочна асудзілі да 20 гадоў калоніі. Таксама яму прызначылі штраф у памеры 2 000 базавых велічыняў (84 тысячы рублёў). У межах спецыяльнай вытворчасці яго абвінавацілі паводле 14 артыкулаў Крымінальнага кодэкса, сярод якіх «здрада дзяржаве».
🎶«Не майце нават слоў песень». Што значыць быць слухачом у Беларусі гурта Dzieciuki і іншай «экстрэмісцкай» музыкі
У Беларусі налічваецца ўжо 300 «экстрэмісцкіх фармаванняў», сярод якіх два музыкальных гурта — Tor band і Dzieciuki. Таксама ў спісе «экстрэмісцкіх матэрыялаў» лічыцца некалькі дзесяткаў песен, кліпаў і сацсетак музычных гуртоў. Рэжым маркіруе беларускую музыку як «экстрэмісцкую», каб знішчыць культурны супраціў і запалохаць слухачоў.
Распавядаем, якая музыка ў Беларусі лічыцца «экстрэмісцкай», а юрыстка «Вясны» Вікторыя Рудзянкова тлумачыць, чаму рэжым баіцца гітары болей, чым дубінак.
«Гэты феномен пра тое, што ў нас няма выразнай і адназначнай палітычнай барацьбы. Таму пра нашую барацьбу — і казкі, і песні, і малюнкі. Заканамерны адказ з боку ўладаў — забараняць і пераследваць не толькі тых, хто займаецца толькі палітыкай, але і ўсіх, хто асмельваецца выказацца: словам, гукам, вобразам».
Родныя музыкі Алеся Дзянісава сутыкаюцца з ціскам з боку сілавікоў
Пра гэта музыка распавёў «Свабодзе».
«Да маёй маці, напрыклад, ламіліся ў дзверы не адзін раз. Зараз знайшла позву ў Следчы камітэт. Дасылаюць, каб давесці бабулю да інфаркту. У выніку следчы сам да яе прыйдзе заўтра [размова адбывалася 14 ліпеня — заў]. Маці сама ўжо дрэнна ходзіць».
«Прыйшлі да маці і сказалі, што ў мяне будуць вялікія праблемы, калі я там выступлю. Зразумела, што праблемы былі б не ў мяне, а ў яе. Спалохаўся за сваю маці, адмовіўся ўдзельнічаць. На наступны дзень паехаў ва Уроцлаў і выступіў там на такім жа канцэрце. Пра яго размовы не было. Толькі пра канцэрт у Варшаве казалі. Але для мяне нічым добрым не скончылася тое: усё адно да маці прыязджалі сілавікі, ламіліся, бегалі па суседзях».Читать полностью…
У Варшаве адбудзецца акцыя салідарнасці з нагоды гадавіны затрымання «вясноўцаў»
14 ліпеня 2021 года да Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча, Уладзіміра Лабковіча і іншых «вясноўцаў» прыйшлі з ператрусамі. Праваабаронцаў абвінавачвалі ў «кантрабандзе» і «фінансаванні групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак».
Суддзя Марына Запаснік прысудзіла «вясноўцам» вялікія тэрміны: Уладзю — 7 гадоў калоніі, Валянціну — 9 гадоў калоніі, Алесю — 10 гадоў калоніі. Праваабаронцы не прызналі віну ні па адным артыкуле, які ставіўся ім у віну.
У нядзелю, 20 ліпеня, у Варшаве адбудзецца акцыя салідарнасці з нагоды чацвёртай гадавіны затрымання «вясноўцаў».
📍Кракаўскае Прадмесьце, каля Помніка Каперніку, 14:00
Прадстаўнікі ААН звярталіся да беларускіх уладаў з нагоды смерці Алеся Пушкіна, але не атрымалі адказу
Эксперты ААН нагадалі, што ў 2023 годзе яны звярталіся да ўрада з лістом пра смерць мастака Алеся Пушкіна падчас адбыцця ім пакарання ў турме № 1 у Гродне, як мяркуецца, пасля таго, як яму было адмоўлена ў своечасовай медычнай дапамозе. Адказу на гэты ліст, у якім утрымлівалася просьба правесці расследаванне смерці Пушкіна, атрымана не было.
«Надзвычай важна належным чынам расследаваць паведамленні аб жорсткім і грэблівым абыходжанні, што прывялі да смерцяў Штэрмера, Ашурка, Пушкіна ды іншых людзей, прызнаных праваабаронцамі палітычнымі зняволенымі, — адзначылі эксперты. — Ёсць важкія падставы меркаваць, што гэтыя людзі маглі пазбавіцца жыццяў у адплату за законнае ажыццяўленне сваіх грамадзянскіх і палітычных правоў, такіх як права на свабоду выказвання меркаванняў і мірных сходаў».
🔹Эксперты ААН заклікалі да расследавання смерцяў у месцах пазбаўлення волі ў Беларусі
🔗Сумны юбілей — у Беларусі цяпер 300 «экстрэмісцкіх фармаванняў»
15 ліпеня МУС прызнала «экстрэмісцкіх фармаваннем» аб'яднанне «Аўтаномнае дзеянне» — яно стала 300-ым, што з'явілася ў адпаведным спісе на сайце ведамства.
Паводле інфармацыі «Вясны», за «стварэнне або ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні» ў Беларусі асудзілі мінімум 277 чалавек, 65 з іх — завочна. Паводле артыкула 361-1 КК былі асуджаныя палітыкі і журналісты, актывісты, культурныя дзеячы і звычайныя грамадзяне.
Узгадваем наш архіўны тэкст, у якім распавядаем, хто трапляе пад крымінальны пераслед за «экстрэмісцкія фармаванні», якія змены ў заканадаўстве яго ўзмацнілі, што рабіць у выпадку ўзбуджэння справы і арышту маёмасці.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117689
📝Эксперты ААН заклікалі да расследавання смерцяў у месцах пазбаўлення волі ў Беларусі
Група незалежных экспертаў ААН выступіла з заявай, у якой заклікала да неадкладнага пачатку эфектыўнага і празрыстага расследавання смерцяў людзей, пазбаўленых волі за выказванне палітычнага іншадумства ў Беларусі. Паводле звестак «Вясны», восем палітвязняў памерлі ў беларускіх турмах, вядома пра адзін выпадак самагубства.
Эксперты ААН накіравалі ліст беларускім уладам, звяртаючы іх увагу на асцярогі з нагоды магчымых грубых парушэнняў правоў чалавека ў сувязі са смерцямі палітвязняў у месцах пазбаўлення волі.
Яны адзначылі, што гэтыя смерці адбываюцца на фоне пастаянных паведамленняў аб жорсткім абыходжанні з людзьмі, пазбаўленымі волі за выказванне нязгоды з уладамі, у тым ліку з удзельнікамі пратэстаў з нагоды прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118300
🔗Шукаем людзей, якія сутыкнуліся з палітычным пераследам у непаўнагадовым узросце
Калі вас затрымлівалі, судзілі па адміністрацыйных ці крымінальных справах, ці вы сутыкаліся з іншымі формамі палітычнага пераследу з боку дзяржавы — калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo.
Улады арыштавалі зямельны ўчастак экс-рэдактаркі «Новага Часу» Аксаны Колб
Арышт маёмасці адбыўся яшчэ 31 ліпеня 2024 года, але пра гэта Аксана Колб даведалася днямі.
Былая рэдактарка «Новага Часу» кажа, што ўся маёмасць, што заставалася ў яе ў Беларусі, складала «зямельны ўчастак ў 6 сотак, спадчына па маме, і каля 30 акцый прадпрыемства «Лідабудматэрыялы».
Аксана Колб лічыць, што арышт адбыўся ў межах крымінальнай справы, заведзенай на яе напрыканцы 2023 года. Падрабязнасцяў яна не ведае — толькі тое, што справа распачатая Следчым камітэтам у Брэсце нібыта «за дыскрэдытацыю» і «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці», піша БАЖ.