viasna96 | Unsorted

Telegram-канал viasna96 - Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

9428

Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS. Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo Юрыдычная служба: @zvarot96

Subscribe to a channel

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Грамадскага актывіста з Калінкавічаў абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве»

Як паведамляе «Гомельская Вясна», у СІЗА Магілёва знаходзіцца жыхар Калінкавічаў Аляксандр Елісееў. Паводле папярэдняй інфармацыі, яго абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве» (арт. 356 КК) і «абразе Лукашэнкі» (арт. 368 КК).

Аляксандр — грамадскі актывіст з Калінкавічаў. Ён быў чальцом ліквідаванай Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Елісееў шмат разоў удзельнічаў у незалежным назіранні за выбарамі рознага ўзроўню.

У 2020 годзе і пазней улады затрымлівалі яго і прызначалі працяглыя адміністрацыйныя арышты. Падчас аднаго з іх ён абвяшчаў галадоўку.

🔗Хроніка палітычнага пераследу

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🎁Беларусы Італіі дапамогуць дзецям сем'яў рэпрэсаваных

Асацыяцыя «Талака» і Народная амбасада Беларусі ў Італіі працягваюць традыцыю дарыць падарункі дзецям, што растуць у рэпрэсаваных сем'ях!

Прыярытэт: сем'і, што пацярпелі праз рэпрэсіі, але не маюць статуса палітзняволенага.

Больш падрабязна пра ініцыятыву і ўмовы — у форме для запаўнення.

«📢 Хочаце стаць дарыцелем і падтрымаць дзетак з рэпрэсаваных сем'яў ці прапанаваць італьянскім знаёмым? Пераходзьце па спасылцы — там форма на італьянскай мове».

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🗣«Злачынствы супраць чалавечнасці не застануцца беспакаранымі»: выступ праваабаронцы «Вясны» на Жэнеўскім тыдні правоў чалавека

У Жэневе 10-14 лістапада праходзіць Тыдзень правоў чалавека. У яго межах выступілі і лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру 2022 года. Алеся Бяляцкага, які знаходзіцца ў зняволенні з 2021 года, прадстаўляла праваабаронца ПЦ «Вясна» Наталля Сацункевіч.

«Я нарадзілася і вырасла ў краіне, дзе правы чалавека не выконваюцца. Таму мая самая вялікая мара — убачыць Беларусь, дзе ўлады сапраўды выконваюць правы чалавека, а людзі імі карыстаюцца, і жыць у такой краіне. Я вялікая прыхільніца свабоды мірных сходаў, і я хачу бачыць, як людзі ёю карыстаюцца. Гэта мая самая запаветная мара».


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/119070

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Беларусы Беластоку правялі акцыю памяці Рамана Бандарэнкі і ўсіх памерлых палітвязняў

«Мы будзем памятаць Рамана, Вітольда, Алеся і кожнага забітага, таму што памяць — гэта тое мінімальнае, што мы ім вінныя. А максімальнае — пабудаваць тую дзяржаву, дзе забойствы грамадзян "уладамі" былі б нечым немагчымым, незразумелым».

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

📷Фота Андрэя Пачобута з’явілася на Прэзідэнцкім палацы ў Варшаве

На знак узнагароджання беларускага палітвязня, журналіста Андрэя Пачобута вышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы — ордэнам Белага Арла — у Варшаве 12 лістапада падсвятлілі Прэзідэнцкі палац.

Фота апублікавала канцылярыя прэзідэнта Польшчы Караля Наўроцкага.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

📃FIDH прыняла Рэзалюцыю аб крызісе ў сферы міру, бяспекі і правоў чалавека ва Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі

C 27 па 31 кастрычніка ў Багоце (Калумбія) адбыўся 42-гі Кангрэс Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH). Падчас яго была прынятая Рэзалюцыя, што рэзка асуджае агрэсію Расеі супраць Украіны, масавыя парушэнні правоў чалавека ў Расеі ды Беларусі, а таксама пагаршэнне сітуацыі з дэмакратыяй і грамадзянскімі свабодамі ў рэгіёне Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі.

Рэзалюцыя была вылучаная па ініцыятыве праваабарончых арганізацый з рэгіёну — АДЦ "Мемарыял", Праваабарончага цэнтра "Вясна", пры падтрымцы Нарвежскага Хельсінкскага камітэта, Фонду "Міжнародная Прававая ініцыятыва", Цэнтра грамадзянскіх свабод, Харкаўскай праваабарончай групы і Бір Дуйна (Кыргызстан).

Чытаць цалкам 👉https://spring96.org/be/news/119065

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🤯«Спала на халоднай жалезнай шконцы». Як цяпер адбываюць «суткі»?

Паводле былой арыштанткі, гэтыя "суткі" ў ІЧУ былі для яе значна цяжэйшымі, чым папярэднія некалькі гадоў таму.

«Ставіліся да мяне як да забойцы-рэцыдывісткі са стажам. На праверках кожны раз апраналі кайданкі: рукі — за спіну і ўгару, нагібалі амаль да полу [поза "ластаўка"]. Не далі ні матрацу, ні пасцельнай бялізны — толькі ручнік маленькі і кавалачак гаспадарчага мыла».


Падрабязнасці 👉 https://spring96.org/be/news/119061

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

"На праверках кожны раз надзявалі кайданкі", — былая арыштантка пра ўмовы ўтрымання ў адным з рэгіянальных ІЧУ

Кожны месяц праз затрыманні і адміністрацыйныя арышты па палітычных матывах па-ранейшаму праходзяць дзясяткі людзей па ўсёй Беларусі. Больш за пяць гадоў адміністрацыі беларускіх ізалятараў ствараюць для затрыманых бесчалавечыя ўмовы ўтрымання: палітычных могуць тыднямі ўтрымліваць у перапоўненых камерах без зменнага адзення і сродкаў асабістай гігіены, не выводзіць у душ і на прагулкі, не аказваць якаснай медыцынскай дапамогі.

Былая арыштантка Вольга (імя зменена ў мэтах бяспекі) распавяла «Вясне» пра ўмовы ўтрымання для палітычных:

"У камеры было халодна. Двойчы за ноч будзілі, каб сказала сваё прозвішча. Вады не давалі — сказалі піць з-пад крану. Ежа — як для свіней. Некаторыя супрацоўнікі ІЧУ праяўлялі грубасць, нахабнасць і падкрэслены цынізм".

Падрабязнасці 👉 https://spring96.org/be/news/119061

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

💔«Справа студэнтаў»: пяць гадоў пасля затрымання студэнцкіх актывістаў

Раніцай 12 лістапада 2020 года ў Мінску сілавікі ўварваліся дамоў да студэнцкіх актывістаў, а таксама да выкладчыцы БДУ. Усю групу абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыях пратэсту (ч. 1 арт. 342 КК) і летам 2021 года асудзілі ў межах адной крымінальнай справы на тэрміны ад 2 да 2,5 гадоў калоніі. Усе фігуранты справы былі прызнаныя палітзняволенымі, цалкам адбылі тэрміны зняволення, шмат хто з іх з’ехаў з краіны.

Затрыманыя студэнты і выкладчыца вучыліся і працавалі ў сямі розных сталічных вузах. Сярод рэпрэсаваных маладзёнаў былі будучыя архітэктары, мастакі, медыкі, філосафы, біёлагі і лінгвісты.

"Вясна" ўзгадвае гучную "справу студэнтаў" і распавядае яе абставіны.

Чытаць цалкам👉https://spring96.org/be/news/119059

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🌿Дапамога палітзняволенаму настаўніку, якога асудзілі за ўдзел у пратэстах

Настаўнік замежных моў Андрэй Салапура з Брэста выйшаў на пратэсты ў 2020 годзе, быў арыштаваны ў 2024 і правёў паўтары гады ў калоніі.

Пасля вызвалення мужчына быў вымушаны з'ехаць у Польшчу і зараз мае патрэбу ў падтрымцы сваёй сям'і на час афармлення віда на жыхарства і ўладкавання ў эміграцыі.

«Мая задача – за некалькі месяцаў стабілізавацца, забяспечыць мінімальную ўстойлівасць і бяспеку сям'і, легалізавацца ў Польшчы і пачаць працаваць, але на першыя два месяцы нам патрэбна падтрымка, каб зняць жыллё, харчавацца і набываць прадметы першай неабходнасці».


Падтрымаць Андрэя на BYSOL

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Палітвязень Андрэй Пачобут удастоены вышэйшай дзяржузнагароды Польшчы

Вышэйшай дзяржаўнай узнагароды Польшчы — ордэна Белага Арла — удастоены палітзняволены журналіст Андрэй Пачобут па рашэнні польскага прэзідэнта Наўроцкага, піша “Позірк”.

Рашэнне прынятае ў сувязі са святкаваннем 11 лістапада ў Польшчы Дня незалежнасці, адзначаецца на сайце прэзідэнцкай канцылярыі.

Акрамя Пачобута, ордэнам Белага Арла ўзнагароджаны пісьменнік і публіцыст Вальдэмар Лысяк. Усяго рознымі ўзнагародамі адзначаны шэсць чалавек, пяцёра прысутнічалі на цырымоніі.

Адзначаецца, што Пачобуту ордэн будзе ўручаны пры першай жа магчымасці. Ён названы “польска-беларускім журналістам, публіцыстам і блогерам, звязаным з Гродна, Саюзам палякаў і апазіцыяй у Беларусі, палітычным зняволеным”.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Звыш 36 тысяч дакументаў і два мільёны матэрыялаў: што змяшчае Дзявятая справаздача IAPB аб расследаванні злачынстваў у Беларусі

Міжнародная платформа для Беларусі па прыцягненні вінаватых да адказнасці (International Accountability Platform for Belarus, IAPB) выпусціла Дзявятую справаздачу аб ходзе сваёй працы, што засяроджана на перыядзе часу ад 1 красавіка да 30 верасня 2025 года. "Вясна" пазнаёмілася з публічнай версіяй справаздачы і распавядае, што ў ёй.

"Беспакаранасць за парушэнні правоў чалавека на нацыянальным узроўні застаецца абсалютнай, што ўзмацняе неабходнасць у міжнародных механізмах прыцягнення да адказнасці, уключна з расследаваннямі на аснове ўніверсальнай юрысдыкцыі, міждзяржаўнымі судовымі разборамі ды захаваннем доказаў для будучых судовых пераследаў".


Чытаць цалкам 👉spring96.org/be/news/119052

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

❗️У Мінску да калоніі асудзілі палітвязня Вадзіма Здаравеннава. Яго брат Алесь таксама ў СІЗА

10 лістапада вынеслі прысуд палітзняволенаму Вадзіму Здаравеннаму — два гады пазбаўлення волі, піша "Флагшток". Яго абвінавацілі паводле арт. 368 Крымінальнага кодэкса (абраза Лукашэнкі) за адзін каментар у інтэрнэце.

Вадзіма затрымалі ў красавіку 2025 года — праз некалькі дзён пасля затрымання на мяжы з Літвой яго брата Алеся. Пра Вадзіма вядома няшмат. Мяркуючы з ягоных сацыяльных сетак, ён жыў у Мінску і прафесійна займаўся фатаграфіяй.

Падрабязнасці 👉 https://spring96.org/be/news/119051

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

«Місія дэмакратычных сіл Беларусі ў Кіеве» прызнаная «экстрэмісцкімі матэрыяламі»

У Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў дадалі старонку ў Facebook «Місія дэмакратычных сіл Беларусі ў Кіеве» (палітычнае прадстаўніцтва офіса Святланы Ціханоўскай і Аб'яднанага пераходнага кабінета), YouTube-канал «ГлавредTV» і групу «Кобрын» у «Аднакласніках».

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Сайт экс-палітвязня Сяргея Ціханоўскага прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі»

Такое рашэнне 5 лістапада прыняў суд Цэнтральнага раёна Мінска. Гаворка ідзе пра сайт tihanovski.com, а таксама ўсіх сацсетках праекта — старонках у Фэйсбуку, Х, Instagram, ютубе і телеграме. На сваім сайце ён публікуе навіны, анонсы сустрэч і выступаў і г.д., заўважыла "Медыязона".

Нагадаем, блогер Сяргей Ціханоўскі быў асуджаны да 19 гадоў і 6 месяцаў калоніі ў снежні 2021 года. У верасні 2025 яго вызвалілі пры садзейнічанні ЗША.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Журналістцы Аксане Колб замянілі «хімію» на калонію, па новай справе вінавацяць у «садзейнічанні экстрэмізму»

Як высветліў БАЖ, крымінальная справа ў дачыненні да экс-рэдактаркі «Новага Часу» заведзеная ўпраўленнем Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці яшчэ напрыканцы 2023 года. Толькі цяпер стала вядома, паводле якіх артыкулаў.

«11 лістапада мне пазваніў супрацоўнік Фрунзенскага РАУС Мінска, ад якога я даведалася, што напрыканцы 2023 года СК у Брэсце завёў на мяне справу паводле ч. 1 арт. 361–4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) і па ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх)», — распавяла Аксана Колб.

Даведалася таксама, як ўзмацнілі пакаранне па ўсё тым жа 342 артыкуле:

«Замест 2 гадоў 6 месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу суд Валожынскага раёна прызначыў Аксане Колб пазбаўленне волі тэрмінам на 1 год, 1 месяц і 3 дні з адбыццём у папраўчай калоніі».

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

❗️У Беларусі +14 новых палітвязняў

Гэта Наталля Чубоўская, Аляксей Прахорчык, Уладзімір Патапенка, Іна Корбут, Ірына Мініх, Ганна Уласенка, Уладзімір Казлоўскі, Наталля Пупкевіч, Святлана Кашкель, Маргарыта Навумава, Максім Шуканаў, Андрэй Крывашэй, Іван Фалітар, Валерый Хацкевіч.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 spring96.org/be/news/119071

Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 prisoners.spring96.org

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Вярхоўны суд разгледзіць апеляцыю на завочны прысуд супрацоўнікам фондаў BYSOL і BY_Help

Судовае пасяджэнне адбудзецца 16 снежня.

Нагадаем, летам Гомельскі абласны суд разгледзеў крымінальную справу паводле абвінавачвання супрацоўнікаў фондаў BYSOL і BY_Help Андрэя Стрыжака, Аляксея Лявончыка, Яраслава Ліхачэўскага, Аляксея Кузьмянкова, Аляксандра Лапко, Аляксандры Жук і Аляксандра Падгорнага. Іх асудзілі завочна.

Іх прызналі вінаватымі і па сукупнасці злачынстваў шляхам частковага складання пакарання прызначыў: Стрыжаку і Лявончыку па 18 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, Ліхачэўскаму, Кузьмянкову, Лапко і Падгорнаму па 16 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, Жук — 16 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Instagram-старонку Гарачай Лініі «Вясны» прызналі «экстрэмісцкай»

Адпаведнае рашэнне было прынятае судом Шаркаўшчынскага раёну 6 лістапада.

Таксама «экстрэмісцкі» спіс папоўнілі старонкі ў Instagram «esercizidi_memoria», «narodby», «shevardnadze_by», «majstr_by», старонка ва «Укантакце» «Евгений Федоров», а таксама TikTok-акаўнты «dzimicer», «bypashaandreevich», «belfury1» і «kasiavadanosava».

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

⁉️"Справа дваровых чатаў": як чаты суседзяў ператварыліся ў крымінальную справу

"Дваровыя чаты" былі адной з формаў самакаардынацыі грамадзян пасля падзей 2020 года. Іх удзельнікі і ўдзельніцы займаліся пераважна лакальнымі пытаннямі — дапамогай суседзям, падтрымкай сем’яў палітвязняў, добраўпарадкаваннем тэрыторый, абмеркаваннем навін. Цяпер гэтая дзейнасць трактуецца як "стварэнне арганізаванай групы з мэтай змены дзяржаўнага ладу".

"Вясна" распавядае, што вядома па "справу дваровых чатаў", па якой асудзілі ўжо мінімум 35 чалавек са Смаргоні, Навагрудку, Ваўкавыска і іншых гарадоў.

Як высветлілася, за некаторымі затрыманымі ўдзельнікамі чатаў сачылі амаль год. У матэрыялах фігуруюць дзясяткі праслуханых Zoom-канферэнцый, запісы тэлефонных размоў і анлайн-сустрэч, якія, паводле следства, сведчылі пра "планаванне каардынацыйнай дзейнасці".


Падрабязнасці 👉https://spring96.org/be/news/119066

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

💔70-гадовы былы палітвязень быў вымушаны з'ехаць з Беларусі — яму патрэбная дапамога

Аляксандр Патапаў з вёсцы Хатоля Віцебскай вобласці быў асуджаны да 2 гадоў калоніі за «абразу Лукашэнкі» ў «Аднакласніках». Падчас ракетнага абстрэлу Кіева загінула пляменніца Аляксандра, а ейная трохгадовая дачка была сур'ёзна параненая. Пасля гэтага Аляксандр размясціў у сацсетцы два каментары, якія экспертыза палічыла «абразлівымі».

Пенсіянер цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю, але працягваў сутыкацца з пераследам з боку сілавікоў — мужчына быў вымушаны з'ехаць з Беларусі.

«За час тэрміну ў калоніі і прэвентыўнага нагляду ў мяне зусім знішчыліся зубы, а лячыць іх было немагчыма. Я адчуваю вялікія фінансавыя цяжкасці, а праз адсутнасць зубоў – праблемы са здароўем і маўленнем.

Я прашу дапамагчы мне з пратэзаваннем зубоў (устаўная сківіца не будзе трымацца бо дзёсны не дазваляюць гэтага), таму што для мяне сума на пратэзаванне зусім непад'ёмная».


Падтрымаць мужчыну фінансава на BYSOL

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

📍Праваабаронцы заклікаюць дакументаваць факты катаванняў і парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі

«Вясне» вядома, што ў Беларусі працягваюцца масавыя катаванні і збіванні, утрыманне ў нечалавечых умовах у ізалятарах. Мы разумеем, што праз страх і рызыкі пераследу людзі баяцца звяртацца да праваабаронцаў для дакументавання гэтых фактаў. Але мы заклікаем з дапамогай фота і відэа самім фіксаваць сляды катаванняў і збіванняў. Акрамя гэтага, звяртайцеся да лекараў, каб зафіксаваць траўмы і захаваць медыцынскія дакументы. Гэта дапаможа ў будучыні прыцягнуць да адказнасці ўсіх датычных да рэпрэсій.

✍️Вы можаце самастойна задакументаваць ваш выпадак, дзякуючы «Практычнаму дапаможніку для пацярпелых»

🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з бесчалавечным і жорсткім абыходжаннем у месцах зняволення, парушэннем правоў чалавека — калі ласка, пішыце @ViasnaDOC ці viasnadoc@spring96.org

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

📝Нагадваем кантакты Праваабарончага цэнтру «Вясна»

🔹Паведаміць пра затрыманне, даслаць інфармацыю з судовых пасяджэнняў: Telegram-бот @viasna_bot | @ViasnaSOS, @SOSViasna;
🔹Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў: @zvarot96 | zvarot@spring96.org;
🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з жорсткім абыходжаннем за кратамі: @ViasnaDOC | viasnadoc@spring96.org;
🔹Распавесці сваю гісторыю журналістам «Вясны»: @Viasnainfo | viasna@spring96.org.

📍Кантакты рэгіянальных прадстаўніцтваў «Вясны»: Бабруйск — @babrujskspring; Барысаў — @Spring_help_r; Брэст — @Nadbuzanski, @BrestSOS; Гомельская вобласць — @homelspring; Магілёў — @maydayhelp, @mspring_help; Маладэчна — @Maladecza_help; Наваполацк — @impaynes; Віцебск — @Viciebsk_spring

❗️Афіцыйныя кантакты ПЦ «Вясна» можна паглядзець у апісанні @viasna96 ці на старонцы «Кантакты» на spring96.org

⁉️«Вясну» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»: як цяпер супрацоўнічаць з намі?

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🥀Пяць гадоў таму ў Мінску памёр Раман Бандарэнка

Раман — жыхар «Плошчы Перамен», які 11 лістапада 2020 года, пабачыўшы ў чаце, што нейкія людзі зрываюць бел-чырвона-белыя стужкі паблізу яго дома, выйшаў паразмаўляць з імі. Невядомыя ў цывільным і масках збілі хлопца, пасля чаго Раман у цяжкім стане трапіў ў бальніцу.

Аперацыя доўжылася некалькі гадзін, аднак стан хлопца пагаршаўся — увечары 12 лістапада ён памёр.

У гадавіну смерці Рамана ўзгадваем словы Алеся Бяляцкага, якія ён сказаў пяць гадоў таму:

«Відавочна, што адказнасць за смерць Рамана Бандарэнкі ляжыць на міністэрстве ўнутраных справаў і тых, хто аддаваў міліцыі загад “закруціць гайкі”. Улады правакуюць яшчэ большую напружанасць паміж імі і народам.

Я разумею, што следчы камітэт гатовы заплюшчваць вочы на любое беззаконне і гвалт, учынены сілавікамі. Але я веру, што аніводнае злачынства, учыненае супраць людзей, не будзе дараванае. Я заклікаю людзей не ўпадаць у роспач і адчай і далей адстойваць свае правы чалавека. Бо мы – не быдла!».

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

📝Нагадваем кантакты Праваабарончага цэнтру «Вясна»

🔹Паведаміць пра затрыманне, даслаць інфармацыю з судовых пасяджэнняў: Telegram-бот @viasna_bot | @ViasnaSOS, @SOSViasna;
🔹Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў: @zvarot96 | zvarot@spring96.org;
🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з жорсткім абыходжаннем за кратамі: @ViasnaDOC | viasnadoc@spring96.org;
🔹Распавесці сваю гісторыю журналістам «Вясны»: @Viasnainfo | viasna@spring96.org.

📍Кантакты рэгіянальных прадстаўніцтваў «Вясны»: Бабруйск — @babrujskspring; Барысаў — @Spring_help_r; Брэст — @Nadbuzanski, @BrestSOS; Гомельская вобласць — @homelspring; Магілёў — @maydayhelp, @mspring_help; Маладэчна — @Maladecza_help; Наваполацк — @impaynes; Віцебск — @Viciebsk_spring

❗️Афіцыйныя кантакты ПЦ «Вясна» можна паглядзець у апісанні @viasna96 ці на старонцы «Кантакты» на spring96.org

⁉️«Вясну» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»: як цяпер супрацоўнічаць з намі?

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🌿Сяржук Сыс: «Чалавек без пярчынкі – нібы верш без рытму»

Нядаўна былі абраныя лаўрэаты прэміі «Голас пакалення свабоды». Сярод іх — 63-гадовы праваабаронца, паэт, журналіст і перакладчык Сяржук Сыс. Ён друкаваўся ў рэспубліканскіх і замежных выданнях; аўтар шматлікіх калектыўных зборнікаў і анталогій, публікацый у часопісах і газетах, а таксама кніг паэзіі. Ягоныя творы перакладаліся больш чым на дзесятак моў.

Прымаў удзел у многіх праваабарончых місіях, неаднаразова затрымліваўся за асвятленне альбо ўдзел у масавых мерапрыемствах. З прычыны крымінальнага пераследу быў вымушаны шукаць палітычнага прытулку спачатку ва Украіне, а затым — у Літве.

«Калі няма фізічнага дома – будуеш яго з таго, што маеш: з сяброўства, з памяці, з надзеі. Збіраеш, як з канструктара. І атрымліваецца тваё месца, нават калі яно ўвесь час рухаецца разам з табой».


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/119053

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Беларускую журналістку Таццяну Ашуркевіч абвясцілі ў вышук у Расіі

Беларуская журналістка Таццяна Ашуркевіч трапіла ў крымінальны вышук у Расеі, пра гэта яна распавяла ў Instagram, піша "Медыязона".

Таццяна трапіла ў Расійскую базу вышуку, аднак па якім артыкуле яе шукаюць — невядома.

Таццяна Ашуркевіч — беларуская журналістка, палітычная аглядальніца, якая жыве ў эміграцыі. У пачатку 2025 года пасля выхаду яе тэксту аб міграцыйным крызісе ў выданні Politico невядомыя залілі дзверы менскай кватэры, у якой яна прапісаная, мантажнай пенай.

У расійскім крымінальным вышуку знаходзіцца па меншай меры 5000 беларусаў — журналістаў, актывістаў, экспертаў, экс-палітвязняў і г.д.

🔗Хроніка рэпрэсій 11 лістапада

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🔗Паведамляйце праваабаронцам прысуды па «справе Гаюна»

«Вясна» мае інфармацыю пра як мінімум 122 пацверджаных фігурантаў «справы Гаюну», якіх змясцілі пад варту.

Агульная ж лічба затрыманых значна больш. Затрыманні адбываюцца па ўсёй Беларусі да гэтага часу. Таксама вядома, што некаторых затрыманых адпускаюць да суда пад залог.

Таксама ў Беларусі кожны дзень адбываюцца суды па гэтай справе. Фігурантам прызначаюць як «хімію» з накіраваннем, так і калонію. Справы некаторых людзей перадаюць з Мінску ў рэгіянальныя суды.

🌿Калі вашых блізкіх затрымалі ці ўжо асудзілі па гэтай справе, паведаміце, калі ласка, праваабаронцам праз тэлеграм @Viasnainfo

❗️Па вашым жаданні, інфармацыя пра фігурантаў справы будзе цалкам непублічнай

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

«Валанцёрскі цэнтр "Сустрэча"»прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»

«Валанцёрскі цэнтр "Сустрэча"» — супольнасць беларускіх валанцёраў ва Украіне. Паводле версіі МУС, дачыненне да яго маюць Алена Жаркевіч і Ірына Лукашэнка.

У склад «экстрэмісцкага фармавання» ўнеслі таксама лагатып цэнтра, а таксама некалькі звязаных з ім тэлеграм-каналаў: «Валанцёрскі цэнтр "Сустрэча"» (і чат канала), «БЕЛАРУСКІ АЎТАПОЛК». Акаўнты ў тэлеграме «Прадстаўнік ВЦ "Сустрэча"», «Аўтаполк рэкрут», «Пипетка», тэлеграм-бот @autapolk_rekrut_bot, а таксама старонкі цэнтра ў фэйсбуку, у «Вконтакте», Instagram, tiktok, профілі ў плацежных сістэмах Patreon, PayPal, Revolut, Сampsite.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

❗️Мазырскага блогера асудзілі да 4 гадоў калоніі пасля некалькіх гадоў падполля ў Беларусі

36‑гадовы мазырскі блогер Максім Шуканаў меў больш за 6000 падпісчыкаў на ютуб-канале Union Bell. Хлопец аналізаваў палітычныя працэсы, расказваў праўду пра вайну Расіі і Украіны. Ён некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі — работніка Мазырскага НПЗ Ігара Шуканава — быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу. У выніку Максіма затрымалі і асудзілі да чатырох гадоў калоніі паводле палітычных артыкулаў.

Была затрымана і яго нявеста — блогерка Паліны Зыль. Ёй прызначылі год калоніі за ўдзел у пратэстах, аднак цяпер яна зноў у СІЗА паводле іншага абвінавачання.

Падрабязнасці: https://spring96.org/be/news/119047

Читать полностью…
Subscribe to a channel