viasna96 | Unsorted

Telegram-канал viasna96 - Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

9428

Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS. Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo Юрыдычная служба: @zvarot96

Subscribe to a channel

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

💌Беларусы Масквы працягваюць пісаць беларускім палітвязням

Гэтым разам лісты і паштоўкі з віншаваннямі з Днём Народзінаў, а таксама словы падтрымкі, павінны атрымаць беларускія палітвязні Шаляпіна Аксана, Малец Наталля, Суша Ксенія, Рабіновіч Маргарыта, Батальёнак Марыя, Катановіч Ларыса, Лабковіч Уладзімір, Алькенава Ксенія, Стасева Таццяна, Храмчанкава Яраслава, Дуднікаў Ягор, Стэфановіч Валянцін, Ціхановіч Вольга.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

📝З пачатку верасня палітвязнямі былі прызнаныя ажно 155 чалавек

Па стане на сёння ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі больш за 1250 чалавек, агулам жа праваабаронцам вядома пра больш за 7000 фігурантаў крымінальных палітычных справаў з 2020-га году. Відавочна, што гэта далёка не ўсе людзі, якія сутыкнуліся з палітычным пераследам у Беларусі за апошнія гады.

❗️Калі нехта з вашых блізкіх ці знаёмых апынуўся за кратамі, але пра іх лёс нічога невядома праваабаронцам, калі ласка, паведамляйце пра гэта «Вясне»: @ViasnaSOS, @Viasnainfo

📱У мэтах бяспекі, вы можаце перадаць такую інфармацыю праз знаёмых, што знаходзяцца за мяжой.


✍️Дапамажыце зафіксаваць усе факты рэпрэсій, каб паказаць свету маштаб катастрофы з правамі чалавека ў Беларусі!

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

❗️У Беларусі +5 новых палітвязняў

Гэта Алег Кульпановіч, Васіль Краўчук, Сяргей Лысенка, Аркадзь Кайчурэнка, Уладзімір Кушнер

Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 spring96.org/be/news/118977

Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 prisoners.spring96.org

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

📝Рэпрэсіі ў рэгіёнах Беларусі ў кастрычніку: «Вясна» публікуе агляд па абласцях

На працягу больш чым пяці гадоў у Беларусі працягваюцца маштабныя рэпрэсіі. Затрыманні і крымінальны пераслед грамадзян сталі звычайнай практыкай для ўсіх рэгіёнаў краіны. Асаблівую інтэнсіўнасць пераслед набыў у Гомельскай вобласці пасля пачатку расійскага ўварвання ва Украіну — менавіта там зафіксавана большасць выпадкаў па «справе Гаюна».

Праваабарончы цэнтр «Вясна» падрыхтаваў агляд сітуацыі ў рэгіёнах і зафіксаваў асноўныя факты парушэння правоў чалавека.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118972

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

✍️Паведаміць праваабаронцам пра палітычны пераслед 👉 @ViasnaSOS

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Еўрапейскія дыпламаты наведалі Курапаты і ўшанавалі памяць ахвяр сталінскіх рэпрэсій

Пра гэта паведамляе амбасада Германіі ў Мінску.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Затрыманага ў Пецярбургу коміка з Пінска ўжо экстрадзіравалі ў Беларусь

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, Васіль Краўчук знаходзіцца ў адным з беларускіх СІЗА.

Тры гады таму мужчыну асудзілі на радзіме да двух гадоў «хатняй хіміі» за каментарый у тэлеграме — ён пажартаваў пра супрацоўніцу Інспекцыі па справах непаўналетніх.

Праз тры месяцы пасля прысуду мужчына перастаў выходзіць на сувязь і быў абвешчаны ў вышук. Знайсці яго ўдалося толькі праз тры гады — у расійскім Пецярбургу.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

❗️У Гродне завочна асудзілі мужчыну на 13 гадоў калоніі за «здраду дзяржаве»

У Гродзенскім абласным судзе 9 чэрвеня судовая калегія вынесла завочны прысуд Віктару Дамарацкаму паводле ч.1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве).

Віктару прызначылі 13 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штраф 300 базавых велічыняў (12600 рублёў). Таксама Дамарацкага пазбавілі воінскага звання «старшы лейтэнант запасу».

Мужчыну абвінавацілі ў «іншым аказанні дапамогі замежнай дзяржаве і яе прадстаўнікам у правядзенні дзейнасці, якая накіраваная на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь».

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118960

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Следчы папрасіў беларуску ў эміграцыі напісаць тлумачэнне, што яна не вернецца ў Беларусь

Пасля ад'езду з Беларусі жанчына даведалася, што ў дачыненні да яе распачалі крымінальную справу па арт. 342 КК за ўдзел у пратэстах 10 жніўня 2020-га. Пасля ад'езду сілавікі ёю не цікавіліся — да кастрычніка гэтага года.

Пазней следчы, які прадставіўся Іван Бойка, сам знайшоў жанчыну ў Viber і папрасіў і яе, і мужа запоўніць дакумент з назвай «Тлумачэнне» і даслаў яго шаблон.

У дакуменце трэба было ўказаць прозвішча, імя, імя па бацьку і год нараджэння, адрас рэгістрацыі ў Беларусі. А таксама новы адрас у Польшчы і польскі нумар тэлефона, піша «Люстэрка».

«Калі зразумеў, што я ўсё ж нічога не напішу, знерваваўся. І сказаў, што "з'ехаўшыя занадта шмат сваіх правоў ведаюць", таму мужу майму ён нават тэлефанаваць не будзе. І праз нейкі час выдаліў фатаграфію заявы».


Юрыстка «Вясны» Святлана Галаўнёва адзначае, што падобнае «тлумачэнне» не стане падставай для закрыцця «крыміналкі».

🔗Хроніка палітычнага пераследу

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

📝Беларусь пройдзе Універсальны перыядычны агляд: асноўныя пазіцыі ўладаў і рэкамендацыі грамадзянскай супольнасці

Універсальны перыядычны агляд па Беларусі пройдзе на пяцідзесятай сесіі Рады па правах чалавека ў Жэневе 3 лістапада. Тым часам Беларусь ужо падала Радзе свой нацыянальны даклад. Зацікаўленыя бакі ў асобе грамадзянскай супольнасці ў сумесным прадстаўленні зрабілі таксама рэзюмэ матэрыялаў па Беларусі.

«Вясна» разабралася ў гэтых двух дакументах — і распавядае, што ў іх.

«Да тыповых формаў катаванняў адносяцца збіццё, удушэнне, прымус да працяглага знаходжання ў статычным становішчы, уздзеянне на сэнсарныя рэцэптары, выкарыстанне электрашокераў, сексуальны гвалт, утрыманне ў перапоўненай камеры, доўгае адзіночнае зняволенне ў штрафным ізалятары, утрыманне пад вартай без сувязі са знешнім светам ды іншыя».


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118963

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Жыхара Пінска завочна асудзілі за ўдзел у пратэстах у 2020-м годзе

54-гадовага жыхара Пінска Андрэя Кузьменчука завочна асудзілі за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020-м годзе. Інфармацыю аб прысудзе размясцілі на сайце Вярхоўнага суда 18 ліпеня, але заўважылі яго толькі цяпер.

Суд Пінскага раёна і Пінска прызнаў мясцовага жыхара вінаватым «ва ўдзеле ў масавых беспарадках, якія выявіліся ў непасрэдным здзяйсненні гвалту над асобай, пагромаў, знішчэння маёмасці» (ч. 2 арт. 293 КК) і прызначылі 4 гады калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Мужчыну ўнеслі ў «спіс тэрарыстаў».

Усяго за ўдзел у пратэстах у жніўні 2020 года ў Пінску асудзілі больш за 68 чалавек, палову з іх — да пазбаўлення волі.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118958

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Асудзілі падпалкоўніка і былога выкладчыка Вайсковай акадэміі, які падтрымаў народ у 2020-м

Фёдару Кандыранда 47 гадоў. Вучыўся ў Вайсковай акадэміі, якую скончыў у 1999 годзе. У Фёдара ёсць жонка і 17‑гадовая дачка.

Са жніўня 2008 года па кастрычнік 2020 года Кандыранда працаваў на пасадзе старшага выкладчыка Вайсковай акадэміі. Усе 12 гадоў выкладчыцкай дзейнасці займаўся падрыхтоўкай вайсковых спецыялістаў на кафедры тактыкі.

У жніўні 2020 Кандыранда не падтрымаў гвалт на вуліцах і паспрабаваў звольніцца. У звальненні па згодзе бакоў яму адмовілі, таму давялося ісці на канфлікт. У выніку ў яго атрымалася звольніцца з 29 кастрычніка, але па артыкуле. Пасля звальнення ён пайшоў у IT, піша «Наша Ніва».

Фёдара пазбавілі звання падпалкоўніка запаса асабістым указам Лукашэнкі ў шэрагу яшчэ 80 сілавікоў.

Мужчыну арыштавалі ў сакавіку. Паводле інфармацыі «Вясны», у верасні яму прысудзілі 2,5 гады калоніі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 і ч. 2 арт. 361‑4 КК).

🔗Хроніка палітычнага пераследу

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Праваабаронцам сталі вядомыя падрабязнасці пераследу літоўскай арганізацыі «Gero kaimyno agentūra, VšĮ»

Паводле інфармацыі «Вясны», прызнанне «Gero kaimyno agentūra, VšĮ» «экстрэмісцкай арганізацыяй» звязана з пераследам людзей па справе «дваровых чатаў» — яна мае дачыненне да «экстрэмісцкага фармавання» «Ордэн», куды ўваходзіць шэраг дваровых чатаў.

«Gero kaimyno agentūra, VšĮ» была афіцыйна зарэгістраваная, таму яе прызнавалі «экстрэмісцкай арганізацыяй» праз Вярхоўны суд.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

У гарадзенскай турме адкрылі царкву

На ўрачыстай цырымоніі адкрыцця прысутнічаў арцыбіскуп Гродзенскі і Ваўкавыскі Антоній, піша @reformby.

«Установа функцыянуе з 1820 года, з першых дзён тут дзейнічала царква. У пэўны гістарычны этап мінулага стагоддзя яна была разбурана. Сёння храм адноўлены. Гэта важна для тых, хто мае патрэбу ў духоўнай дапамозе, малітве і зносінах са святарамі», — заявіў начальнік Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Алег Маткін.

Царкву пачалі аднаўляць каля года таму. Пасля асвячэння царквы адбылося першае богаслужэнне, на якім прысутнічалі асуджаныя.

На дадзены момант у гродзенскай турме №1 адбываюць тэрміны 43 палітвязні.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Працягваецца збор на падтрымку публічнай дзейнасці Міколы Дзядка

Былы палітзняволены хоча аднавіць свой блог і выдаць кнігі, якія стануць падрабязным сведчаннем пра сістэму катавання ў беларускіх турмах.

«Планую працягваць сваю справу, развіваць ютуб-канал Radix, бо бачу сваёй місіяй супрацьстаяць лукашэнкаўскай і крамлёўскай прапагандзе. Акрамя таго хачу напісаць некалькі кніг аб перажытых гадах у зняволенні і перакласці іх на іншыя мовы, каб у свеце ведалі пра тое, што адбываецца ў Беларусі і каб мае гады за кратамі не прайшлі дарма.

Кнігі стануць падрабязным сведчаннем пра ўмовы ўтрымання ў беларускіх турмах і калоніях, пра сістэму катаванняў і псіхалагічнага ціску ў дачыненні зняволеных, а таксама аб тым, як палітзняволеныя выжываюць у рэпрэсіўнай сістэме. Гэта павінна стаць важным дакументам эпохі і сведчаннем пра злачынствы рэжыму, таму планую пераклад на іншыя мовы».


Падтрымаць Міколу можна па спасылцы

🔹Першае вялікае інтэрв’ю Міколы Дзядка пасля вызвалення

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Вярхоўны суд разгледзіў апеляцыю на завочны прысуд cаўладальніку Wargaming Мікалаю Кацалапаву

Прысуд пакінуты без зменаў, а апеляцыйная скарга без задавальнення.

Нагадаем, Мікалая Кацалапава завочна асудзілі да 13 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, а таксама прызначылі штраф у памеры 50 тысяч базавых велічыняў (2 мільёны 100 тысяч рублёў).

Раней прапагандысты паведамлялі, што Кацалапаў нібыта зрабіў «дзясяткі пераводаў у крыптавалюце» на «сотні тысяч даляраў» у розныя «экстрэмісцкія» ініцыятывы. У студзені 2023 яго ўнеслі ў спіс «тэрарыстаў».

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

⁉️Як выкарыстоўваць замарожаныя сродкі, калі вас уключылі ў «спіс тэрарыстаў»: тлумачыць юрыстка

Камітэт дзяржаўнай бяспекі ўнёс у так званы «спіс тэрарыстаў» ужо 1400 чалавек, з іх 658 — беларусы, якія асуджаныя па палітычных матывах. Галоўнае абмежаванне, якое гэта цягне, — поўная блакіроўка банкаўскіх рахункаў. Але часткова выкарыстоўваць сродкі ўсё ж можна.

Юрыстка «Вясны» Святлана Галаўнёва тлумачыць, як атрымаць такі дазвол, і прапануе шаблон хадайніцтва.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118981

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🫠У Беларусі прызналі «экстрэмісцкім» YouTube-канал з беларускамоўнымі дзіцячымі казкамі

Гаворка пра YouTube-канал «Будзьма дзецям», на якім апублікавана 5 частак беларускамоўнага лялечнага відэаспектаклю «Прыгоды мышак». Адпаведнае рашэнне было прынятае судом Пружанскага раёну 29 кастрычніка.

Акрамя таго, «экстрэмісцкі спіс» папоўнілі TikTok-старонкі «Budzma_razam», «LAGERTHA», «Советская Белоруссия», «Dark_Mindset», «deadmanriseup», «anatoliy17287», «siarhei.sparysh», «Маладая Грамада», «коНа», YouTube-канал «Маладая Грамада», старонка ў Instagram «kiraboyarenko1927», Telegram-канал «ТипГанц | Ганцевичи», відэаролік «Термоядерный Лукашенко | RYTP», старонка ў «Аднакласніках» «Будзьма Беларусамі! Budzma Belarusami!», а таксама старонка «Budzma» на платформе данатаў «Ko-fi».

🔗Хроніка палітычнага пераследу

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Праваабаронцы даведаліся прысуд палітзняволенаму фатографу з Мазыра

Аляксей Кайдаш быў затрыманы 20 лютага 2025 года. Спачатку яму прызначылі адміністрацыйны арышт па арт. 19.11 КаАП, а пазней у дачыненні да яго была распачата крымінальная справа паводле арт. 361-4 КК (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

Некалькі дзён таму Аляксею вынеслі прысуд — мужчыну асудзілі да 3 гадоў зняволення ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Аляксей Кайдаш у Мазыры займаўся прафесійнымі фотаздымкамі, рабіў вясельныя, дзіцячыя, партрэтныя фота, партфоліа і фота для меню і каталогаў, піша «Гомельская Вясна».

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

📝Сумесная заява з нагоды Міжнароднага дня палітычных зняволеных

Праваабарончая супольнасць з розных краін свету прыняла сумесную заяву з нагоды Міжнароднага дня палітычных зняволеных.

«Заклікаем дэмакратычныя ўрады працягваць надзяляць вызваленне палітычных зняволеных глабальным прыярытэтам — паслядоўна ўздымаць гэтае пытанне на двухбаковых і шматбаковых форумах, запытваць інфармацыю і прымаць канкрэтныя захады ў інтарэсах зняволеных, падтрымліваць механізмы прыцягнення да адказнасці і працягваць падтрымліваць арганізацыі, якія выступаюць у абарону несправядліва затрыманых ды аказваюць юрыдычную і гуманітарную дапамогу ім, а таксама іх сем'ям.

У гэты дзень і кожны дзень мы пацвярджаем нашу агульную прыхільнасць фундаментальнаму праву на свабоду думкі, выказвання меркаванняў, асацыяцый і перакананняў. Палітычныя зняволеныя ва ўсім свеце не павінны быць забытыя, а іх вызваленне мусіць заставацца глабальнай задачай»


Заява цалкам 👉 https://spring96.org/be/news/118971

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Буйнейшыя медыі Францыі падтрымалі беларускіх журналістаў-палітвязняў

Разам з французскімі калегамі з Radio France Internationale (RFI), Radio France і Le Mond беларускія журналісты зладзілі «Марафон салідарнасці».

Падчас сустрэч у французскіх медыях беларусы распавядалі пра зняволеных калег, якія знаходзяцца за кратамі ў Беларусі, піша @bajmedia.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

❗️Вядомага бізнесмена Юрыя Марозава асудзілі ў Мінску паводле палітычнай справы

Крымінальную справу супраць 60-гадовага бізнесмена і былога ганаровага консула Беларусі ў Мексіцы Юрыя Марозава разгледзелі ў Мінскім гарадскім судзе 29 кастрычніка. Яго абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак) і ч. 1 і 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

Сутнасць абвінавачвання праваабаронцам невядомая. Юрыю прызначылі 5 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Нядаўна да двух гадоў пазбаўлення волі асудзілі яго жонку Марыну.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118967

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

❗️У Беларусі +12 новых палітвязняў

Гэта Валянцін Талкач, Андрэй Вусік, Сяргей Шкодзін, Фёдар Кандыранда, Аляксандр Махнач, Ілона Гарбуновіч, Алег Пінчук, Дзмітрый Рожын, Аляксандр Маркін, Юрый Марозаў, Віталь Марэцкі, Галіна Лагутоўская.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 spring96.org/be/news/118964

Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 prisoners.spring96.org

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

У «спіс тэрарыстаў» дадалі яшчэ 8 чалавек

Камітэт дзяржаўнай бяспекі абнавіў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці» — там з'явіліся прозвішчы васьмі чалавек.

Гэта Чукарава Вольга, Пяткевіч Дзяніс, Цімашэнка Сяргей, Шабалін Віктар, Кавалёў Андрэй, Васільева Наталля, Зароўская Юлія, Лысенка Сяргей.

Цяпер у «тэрарыстычным спісе» 1400 чалавек, з іх 658 — беларусы.

⁉️«І цяпер я бел-чырвона-белы тэрарыст». Адказваем на пытанні пра «спіс тэрарыстаў»

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Асуджаных, якія адбываюць тэрмін у папраўчых калоніях, могуць пазбаўляць грашовых пераводаў з-за крэдытаў

Як стала вядома @MAYDAYMog, аддзелы прымусовага выканання (АПВ) накіроўваюць у папраўчыя калоніі дакументы і пастановы аб спагнанні запазычанасці па крэдыце, раней узятым у банку.

У такім выпадку АПВ накладвае арышт на грашовыя пераводы (як банкаўскія, так і паштовыя), а адміністрацыя папраўчай установы абавязана такую ​​пастанову выканаць. Такім чынам, грошы пералічаныя сваякамі асуджанаму проста «падвісаюць», а далей іх лёс не ясны.

Сярод рэкамендацый, што рабіць у такіх выпадках, адвакаты даюць параду не пералічваць грошы асуджаным да высвятлення ўсіх абставінаў.

🔗Хроніка палітычнага пераследу

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🗣Паведамляйце праваабаронцам пра сваіх родных, якія ўтрымліваюцца за кратамі па палітычных матывах

Па стане на сёння ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі каля 1240 чалавек, агулам жа праваабаронцам вядома пра больш за 7000 фігурантаў крымінальных палітычных справаў з 2020-га году. Відавочна, што гэта далёка не ўсе людзі, якія сутыкнуліся з палітычным пераследам у Беларусі за апошнія гады.

❗️Калі нехта з вашых блізкіх ці знаёмых апынуўся за кратамі, але пра іх лёс нічога невядома праваабаронцам, калі ласка, паведамляйце пра гэта «Вясне»: @ViasnaSOS

📱У мэтах бяспекі, вы можаце перадаць такую інфармацыю праз знаёмых, што знаходзяцца за мяжой.


✍️Дапамажыце зафіксаваць усе факты рэпрэсій, каб паказаць свету маштаб катастрофы з правамі чалавека ў Беларусі!

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Чарговае папаўненне «Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў»

У яго трапілі сайты «partisanresults.cоm», «belarus2020.оrg», а таксама старонка ў TikTok «volyabela».

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

У Беларусі «экстрэмісцкай арганізацыяй» прызналі літоўскую «Gero kaimyno agentūra, VšĮ»

Што гэта за арганізацыя — невядома. Пераклад яе назвы на беларускую мову гучыць як «Агенцтва добрасуседства, дзяржаўная ўстанова». Згодна з інфармацыяй з адкрытых крыніц, гаворка пра нейкую юрыдычную кантору.

Адпаведнае рашэнне было прынятае Вярхоўным судом Беларусі 24 кастрычніка.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🧑‍🏭«Беларусь далёка не "рай" для працоўных». Спецыяльны дакладчык прадставіў даклад аб правах працаўнікоў

27 кастрычніка эксперт ААН Нілс Муйжніекс выказаў занепакоенасць становішчам з правамі працаўнікоў у Беларусі.

У сваім дакладзе Муйжніекс выявіў паўсюдную дыскрымінацыю і палітычна матываваны прыгнёт як у дзяржаўным, так і ў прыватным сектарах. Ён таксама палічыў неапраўданымі палітычна матываваныя абмежаванні на доступ да прафесій і выкарыстанне цяжкай, небяспечнай прымусовай працы за мізэрную плату або наогул без аплаты ў якасці формы пакарання для асоб, несправядліва пазбаўленых волі.

Спецыяльны дакладчык таксама выказаў шкадаванне з нагоды масавага знішчэння прафсаюзных правоў і падрабязна апісаў парушэнні правоў працоўных.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118956

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

⁉️Што трэба для таго, каб чалавека ўнеслі ў спіс былых палітвязняў?

Для таго, каб інфармацыя пра чалавека трапіла ў спіс «былых палітвязняў», яму самому ці яго блізкім трэба звярнуцца ў «Вясну» (@ViasnaSOS, @Viasnainfo) і распавесці пра сваю справу.

Праваабаронцы падрабязней тлумачылі працэдуру ўнясення чалавека ў спіс былых палітвязняў:

«Трэба даслаць хоць нейкія дакументы, якія датычацца крымінальнай справы чалавека і ў якіх будзе зафіксавана, што ў пэўны перыяд дадзены чалавек знаходзіўся ў месцы несвабоды. Напрыклад, калі чалавек да суда ўтрымліваўся ў СІЗА, то гэта будзе пазначана ў тэксце прысуда. Бо калі ў праваабаронцаў да моманту звароту не было зусім ніякіх звестак пра чалавека, то ў сваім рашэнні далучыць яго ці яе да спісу былых палітвязняў мы мусім абапірацца не толькі на словы чалавека, але і на дакументы».


🔹«Мы аднаўляем справядлівасць». Праваабаронцы растлумачылі вялікую заяву аб наданні статусаў «былых палітвязняў»

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Мінадукацыі не знайшло парушэнняў у адлічэнні студэнта БДЭУ, які стаяў спіной да сцяга на лінейцы

Трэцякурсніка БДЭУ Кірыла ў верасні выключылі з ВНУ. Паводле яго слоў — з-за таго, што ён стаяў спіной да дзяржсцяга, піша @zerkalo_io.

Дамову на навучанне з ім скасавалі за парушэнне правілаў унутранага распарадку БДЭУ, «якое выказалася ў здзяйсненні дзеянняў, за якія заканадаўствам прадугледжана адміністрацыйная або крымінальная адказнасць».

Па словах Кірылы, яго выключылі з-за відэа з лінейкі на 1 верасня, дзе ён стаяў паміж дзвюма дзяўчынамі і рухаўся пад гімн Беларусі. Ролік нібы дайшоў да Мінадукацыі, і там убачылі «непавагу да дзяржсімвалаў», бо тройца стаяла спіной да сцяга. Раней у хлопца былі акадэмзапазычанасці і спагнанне, а відэа стала падставай для другога спагнання і адлічэння.

Экс-студэнт паведаміў, што звязаўся з адвакатам, той сказаў, што выключэнне было неправамерным, бо ў відэа няма «непавагі да дзяржсімвалаў». Кірыл звярнуўся ў Мінадукацыі — там адказалі, што ўсё правамерна.

Читать полностью…
Subscribe to a channel