Канал праваабарончага сайта "Гомельская вясна" Бот Гомельскай Вясны - @Homiel_Bot
⚖️Каб абскардзіць адміністрацыйны прысуд, запрасіце ў суда матывіровачную частку, і звяртайцеся па дапамогу да юрыстаў «Вясны»
Вы можаце зрабіць гэта незалежна ад таго, быў у вас штраф ці арышт.
❓Навошта гэта патрэбна?
- Дае шанец на адмену пастановы;
- Дазволіць адцягнуць час, пакуль пастанова не ўвойдзе ў сілу;
- Дае магчымасць дакументальна пацвердзіць факт палітычнага пераследу.
📍Калі ласка, запрашвайце матывіровачную частку сваёй пастановы ў судзе — гэта вельмі важна!
🔹Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, а таксама абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў:
Telegram: @zvarot96 | Email: zvarot@spring96.org
❗️ Цяпер на спатканні да зняволеных у калоніі будуць пускаць грамадзянскіх мужоў і жонак
Гэта датычыцца і кароткатэрміновых, і доўгатэрміновых спатканняў. Каб атрымаць такое права – трэба звярнуцца да ўчастковага з заявай аб выдачы пацверджання аб сумесным пражыванні людзей, не распісаных у ЗАГСе.
Пасля гэтага міліцыянт павінен наведаць месца жыхарства і пацвердзіць факт сужыцця. Напрыклад, у пары ёсць агульныя дзеці. Пасля гэтага даведку, падпісаную ўчастковым, высылаюць на адрас начальніка калоніі, а асуджаны піша хадайніцтва, каб «грамадзянскую жонку/мужа» унеслі ў ягоную асабістую справу.
Раней права на спатканне мелі толькі сваякі зняволеных, унесеныя ў асабістую справу асуджанага. Для гэтага яны абавязаны былі адправіць у калонію копіі дакументаў, якія пацвярджаюць сваяцтва.
Ці будзе гэтае правіла працаваць у выпадку палітычных зняволеных – невядома.
Як паказваюць падзеі, пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 2020 г., вынікамі якіх сталі масавыя рэпрэсіі і парушэнні правоў чалавека ў краіне, кіроўны ў Беларусі рэжым, помсцячы краінам ЕС за ўведзеныя санкцыі, не робіць захадаў для належнага супрацьдзеяння незаконнай міграцыяй і кантрабандзе праз Беларусь у ЕС.
🔸Як стала вядома праваабаронцам, не так даўно Аляксандр Лейкін вярнуўся на працу ў сярэднюю школу № 4. Праўда, дырэктарства яму, як палітычна ненадзейнаму, ужо не даверылі.
✔️У Рагачове звольнены за “распаўсюд экстрэмізму” дырэктар школы вярнуўся ў сваю школу, але ўжо не дырэктарам.
✅ Чытаць падрабязней
🦮🐈 У Гомелі пабудуць прытулак для жывёлаў
Ён будзе разлічаны на 330 жывёлаў. Акрамя таго, там будзе дыягнастычны кабінет, санітарны блок, аперацыйная і перавязачная, крэматорый і калумбарый. Жывёлаў будуць утрымліваць у клетках з выхадам у закрыты вальер для выгулу.
Размяшчацца прытулак будзе па адрасе Барыкіна, 309. А пабудаваць яго абяцаюць у 2025 – 2026 гадах.
Уладальнікі хатніх гадаванцаў змогуць атрымаць там у тым ліку і платныя паслугі.
У гэтай навіне, безумоўна, усё добра... Але як лічыце, колькі дзён спатрэбіцца, каб у прытулку скончылася месца? Што будуць рабіць з жывёламі, якім месца не хопіць? Вядома ж, гэтыя пытанні рытарычныя. Таму, што для таго, каб бадзяжных жывёлаў не станавілася болей – варта было б пачаць са стэрылізацыі бадзяжных жывёлаў.
“
Гісторыя з Мельнікавай – гэта яшчэ адно пацвярджэнне страшнай рэчаіснасці: дзяржаўныя інстытуты ў Беларусі перасталі выконваць свае юрыдычныя і маральныя абавязкі перад грамадзянамі. Прынамсі перад тымі, якія не падтрымліваюць дыктатуру”.
✊Amnesty International збірае подпісы ў падтрымку Насты Лойка
Нагадаем, у чэрвені 2023-га году ў Мінскім гарадскім судзе палітзняволенай прызначылі 7 гадоў калоніі за падрыхтоўку даклада «Пераслед анархістаў, антыфашыстаў, левых і сацыяльных актывістаў у Беларусі» (2017-жнівень 2018 года). У ім нібыта даецца крытычная ацэнка дзейнасці супрацоўнікаў міліцыі.
Суд праходзіў у закрытым рэжыме, таму падрабязнасці і пазіцыя самой Насты невядомыя.
Amnesty International Polska збірае подпісы ў падтрымку Насты — іх хочуць перадаць кіраўніку МЗС Польшчы, каб ён узнімаў пытанне вызвалення беларускай палітзняволенай на міжнароднай арэне.
Падпісаць петыцыю па спасылцы
❗️У Рагачове, імаверна, завялі новыя крымінальныя справы супраць былой палітзняволенай.
♦️ Былая палітзняволеная Юлія Касцючэнка, найхутчэй, у зняволенні са студзеня. Тады яе два разы запар судзілі за нібыта "распаўсюд экстрэмізму". Потым рагачоўская раёнка паведаміла пра крыміналку за абразу Лукашэнкі супраць неназванай 30-гадовай жанчыны, а 3 красавіка КДБ вызнаў "экстрэмісцкім фармаваннем" суполку ў Х на 47 чытачоў, датычнай да якой названая менавіта Юлія Касцючэнка.
✅ Больш дэталёва ТУТ ⬅️
Абсерваторыя абароны праваабаронцаў рашуча асуджае працяг крымінальнага пераследу Леаніда Судаленкі і заклікае ўлады Беларусі неадкладна зняць з яго ўсе абвінавачванні. Абсерваторыя таксама рашуча асуджае працяглы пераслед сваякоў Леаніда Судаленкі, у тым ліку яго састарэлай маці, з боку ўладаў Беларусі, які чыніцца з мэтай запалохвання і прычынення ім дадатковых фізічных і псіхалагічных пакутаў.
Арганізацыя заклікае прадстаўнікоў сусветнага грамадства напісаць звароты да Аляксандра Лукашэнкі, а таксама да генпракурора, старшыні Следчага камітэта, міністра юстыцыі, міністра ўнутраных справаў, мясцовых чыноўнікаў сілавых ведамстваў, а таксама да прадстаўніцтва Беларусі пры ААН і амбасадаў Беларусі ў іншых краінах з патрабаваннямі спынення пераследу Леаніда Судаленкі і ціску на ягоных родных.
❗️Зняволеныя паводле “наркатычнага” артыкула могуць паспрабаваць зменшыць тэрмін зняволення.
♦️ Улады вырашылі панізіць тэрмін зняволення паводле часткі 4 артыкула 328 Крымінальнага кодэкса. Праз гэта могуць быць перагледжаныя прысуды, якія былі прызначаныя раней.
✅ Пасля 3 сакавіка тыя, каго зняволілі з такой падставы, могуць звярнуцца ў суд першай інстанцыі, які выносіў вырак, з хадайніцтвам аб змякчэнні пакарання. Тыя, хто ўжо адседзеў прызначаныя тэрміны паводле гэтай падставы, могуць звярнуцца для памяншэння тэрміну зняцця судзімасці.
📍Міжнародны дзень рома адзначаецца 8 красавіка
8 красавіка адзначаецца Міжнародны дзень рома. Менавіта ў гэты дзень у 1971 годзе ў Лондане прайшоў Першы Сусветны ромскі кангрэс, на якім прысутнічалі ромскія дэлегаты з 30 дзяржаў. У тым жа годзе быў створаны Міжнародны саюз цыганоў. Адным з вынікаў кангрэса стала прыняцце нацыянальных сімвалаў — сцяга і гімна.
Якая сітуацыя з правамі рома ў Беларусі? Гэтая тэма, сярод іншага, уздымалася на 3 095 пасяджэнні Камітэта аб ліквідацыі ўсіх формаў расавай дыскрымінацыі, падчас прэзентацыі справаздачы Беларуссю як дзяржавы-ўдзельніцы Канвенцыі аб ліквідацыі ўсіх формаў расавай дыскрымінацыі.
Тады судакладчык Камітэта закрануў пытанні супольнасці рома ў Беларусі: адукацыя, працаўладкаванне, сацыяльныя паслугі, ахова здароўя ды іх прафіляванне.
«Рома па-ранейшаму сутыкаюцца з маргіналізацыяй, дыскрымінацыяй, высокім узроўнем беспрацоўя, нізкім узроўнем адукацыі ды адсутнасцю доступу да сацыяльных паслугаў».
🎓 Школа па палітыцы, лідарству і адвакацыі ў Варшаве
Як моладзь можа змяняць палітыку і ўплываць на рашэнні? Дзе вучыцца пра дэмакратыю, лідарства і правы чалавека з тымі, хто сапраўды мае досвед?
З 2 па 6 чэрвеня ў Варшаве пройдзе Школа па палітыцы, лідарстве і адвокацыі, арганізаваная БДІПЧ (ОБСЕ) і фондам Фрыдрыха Эберта. Праграма збярэ 25 удзельн_іц з розных краін Усходняга партнёрства і Балкан.
📌 Каго шукаюць?
— парламентары_ек або тых, хто ўжо ўдзельнічаў у выбарах
— сябраў палітычных партый
— маладзёвых актывіст_ак, што працуюць з тэмамі дэмакратыі і правоў чалавека
Узрост: 18–35 гадоў
🌍 Краіны: Беларусь, Украіна, Малдова, Грузія, Арменія, Азербайджан, Косава*, краіны Заходніх Балканаў
📚 Што ў праграме?
— практычныя сесіі па лідарстве, адвокацыі, перамовах і палітычнай камунікацыі
— трэнінгі, ролявыя гульні, сустрэчы з эксперт_камі
— падтрымка і абмен досведам з іншымі ўдзельн_іцамі
Удзел бясплатны — праезд і пражыванне аплочваюцца арганізатарамі
📅 Дэдлайн падачы заявак: 13 красавіка 2025
📨 Форма падачы заявак і дадатковая інфармацыя тут!
Праз апошнія прызначэнні на пасады суддзяў робіцца відавочным, што актыўны ўдзел у палітычных рэпрэсіях дапамог многім маладым асобам, якім Лукашэнка даверыў быць суддзямі, зрабіць някепскую кар’еру ў судовай сістэме дзейнага ў Беларусі рэжыму.
Тэнэсі – адзін з 27 штатаў ЗША, дзе смяротнае пакаранне дагэтуль з’яўляецца легальным захадам пакарання. Аднак у васьмі штатах на яго накладзеныя рознага кшталту мараторыі. У федэральным заканадаўстве мараторый на смяротнае пакаранне дзейнічае з 2021 года. Аднак пасля вяртання на пасаду прэзідэнта ЗША Дональд Трамп заявіў пра тое, што ён адменіць мараторый і верне практыку выканання смяротнага пакарання ва ўсёй краіне.
🇪🇺Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю аб пераследзе беларусаў за мяжой
За рэзалюцыю прагаласавалі 535 дэпутатаў, 55 устрымаліся, 19 — выказаліся супраць.
У дакуменце разглядаецца «пераслед грамадзян Беларусі за іх мірную дэмакратычную дзейнасць за мяжой, як наўпроставае парушэнне тэрытарыяльнага суверэнітэту дзяржаў-чальцоў ЕС», а таксама «заклікае да агульнаеўрапейскай прававой падтрымкі і абароны беларусаў у выгнанні», у тым ліку тых, хто не мае магчымасці абнавіць дакументы, што сведчаць пра асобу, і супраць якіх ужываецца экстэрытарыяльны пераслед.
Дэпутаты Еўрапарламента заклікаюць Міжнародны крымінальны суд «паскорыць разгляд злачынстваў супраць чалавечнасці, учыненых рэжымам Лукашэнкі».
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117725
♦️Палітычным зняволеным вызнаны жыхар Буда-Кашалёва.
Генадзь Іванчыкаў зазнаў крымінальны пераслед за рэалізацыю права на свабоду выказвання меркаванняў, гарантаванага кожнаму артыкулам 19 Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.
✅ Падрабязней.
У Буда-Кашалёўскім раёне загінуў 300-гадовы дуб
Пра гібель помніка прыроды рэспубліканскага значэння стала вядома з пастановы Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя аб ліквідацыі статусу ў сувязі са стратай каштоўнага прыроднага аб’екта.
Дуб чарэшчаты меў назву «Буда-Кашалёўскі-2», рос каля вёскі Патапаўка Буда-Кашалёўскага раёна і быў 31,7 метраў у вышыню, з акружнасцю ствала – 4,6 метра.
Чаму загінуў дуб – невядома.
❗️«Гэта не прыкмета адлігі», — праваабаронцы «Вясны» пра тое, як рэжым знішчае доказы сваіх злачынстваў
«Вясна» распавядае, чаму ўлады чарговы раз схавалі даныя пра рэпрэсіі і чаму гэта не сведчыць пра паляпшэнне сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Праваабаронцы Павел Сапелка і Наталля Сацункевіч аналізуюць актуальнае становішча і заклікаюць неабыякавых беларусаў дапамагаць у распаўсюджванні праўдзівай інфармацыі.
«Скарачэнне вядомай колькасці крымінальных і адміністрацыйных асуджэнняў — гэта не прыкмета адлігі, гэта ў першую чаргу вынік адсутнасці інфармацыі. Мэта такога актыўнага замарожвання інфармацыйнага поля відавочная: гэта імітацыя вяртання да становішча нацыянальнай згоды ў знешнепалітычных мэтах, спроба ўвесці ў зман знешнюю аўдыторыю».
А як жа айчынныя МАЗы? Гомельаблаўтатранс фактычна перайшоў на кітайскі аўтапрам
Ябацяк у Менск дастаўлялі 9 кітайскіх і адзін беларускі аўтобус, якія належаць гомельскаму аўтобуснаму парку. Відэа з пацверджаннем заўважыў у сацыяльных сетках паблік «Флагшток».
Апынулася, што з 2019 года Гомельаблаўтатранс не закупляў новыя міжгароднія аўтобусы беларускай вытворчасці.
♦️Праваабаронцы “Вясны” звярнуліся да МЗС Вялікай Брытаніі з просьбай спрыяць вызваленню Алеся Бяляцкага.
Асноўная мэта візіту – нагадаць брытанскаму знешнепалітычнаму ведамству пра тое, што ў Беларусі ўлады ўтрымліваюць у жудасных умовах зняволення лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру, заснавальніка і кіраўніка ПЦ “Вясна” Алеся Бяляцкага.
Зараз Алеся Бяляцкага ўлады Беларусі трымаюць у калоніі № 9 у горадзе Горкі Магілёўскай вобласці. Умовы ўтрымання вязняў, якіх зняволілі з палітычных матываў, у месцах несвабоды ў Беларусі асабліва жорсткія. Беларускія праваабаронцы папрасілі брытанскіх дыпламатаў не забывацца пра зняволенага лаўрэата Нобелеўскай прэміі. Сёння гэта адзіны ў свеце лаўрэат Нобеля, які знаходзіцца ў вязніцы праз сваю праваабарончую дзейнасць.
Дапамога былой палітзняволенай Ганне Пышнік, асуджанай за відэа расійскіх верталётаў
Ганна была затрымана 22 сакавіка 2022 года ў Мазыры. Паводле версіі абвінавачвання, яна «зняла відэа з перамяшчэннем верталётаў для ангажаванага дэструктыўнага рэсурсу». Пазней яе асудзілі да 3 гадоў калоніі.
Жанчына цалкам адбыла тэрмін і ў лістападзе 2024 году выйшла на волю.
Пасля вызвалення Ганна была вымушана пакінуць Беларусь пад пагрозай далейшага пераследу. Цяпер ёй з дачкой патрэбна дапамога, каб пачаць жыццё ў новай краіне.
Падтрымаць Ганну на pomagam
⁉️Што рабіць, калі арыштоўваюць маёмасць? Інструкцыя ад Юрыдычнай службы «Вясны»
У апошнія гады арышт маёмасці стаў не толькі інструментам крымінальнага і адміністрацыйнага пераследу, але і спосабам ціску на рэпрэсаваных ды іх сваякоў. Ці магчыма аспрэчыць арышт, як мінімізаваць рызыкі і абараніць сваю ўласнасць? Калі маёмасць становіцца аб'ектам пераследу, важна ведаць, якія захады можна распачаць.
Юрыстка «Вясны» Святлана Галаўнёва распавядае, як дзейнічаць у розных сітуацыях.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117711
📝Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, а таксама абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў: @zvarot96 | zvarot@spring96.org
Здзіўляе тое, што столькі гадоў ягоны імпэт Лукашэнка не заўважаў, калі многія ягоныя калегі ў такіх жа палітычных рэпрэсіях паспелі ўжо даўно пайсці і ў абласны, і, нават, у вярхоўны суды. Відаць, Кармановіча так доўга трымалі шэраговым раённым суддзём, прыгадваючы ягоную “забыўчывасць” падчас суду над Уладзіславам Наважылавым – насіць мантыю і не забывацца хаду працэса падчас гучных справаў з прысутнасцю СМІ варта таму, хто атрымлівае свае пасады непасрэдна ад Лукашэнкі.
♦️ Студэнтаў універсітэта імя Францыска Скарыны звадзілі ў кантору, якая адбірае маёмасць у ахвяраў палітычных рэпрэсіяў.
✔️Студэнтаў юрфаку ГДУ імя Францыска Скарыны завялі ў так званы “Аддзел прымусовага выканання Гомельскага раёна”. Гэта дзяржаўная кантора, якая выконвае ў тым ліку і палітычна матываваныя выракі, вынесеныя прызначанымі Лукашэнкам на пасады суддзяў асобамі. Напрыклад, летась у снежні стала вядома, што якраз супрацоўнікі гэтай установы забралі ровар з дому вядомага праваабаронцы Леаніда Судаленкі, каб такім чынам спагнаць з яго прызначаны ў палітычнай справе штраф.
Будучых юрыстаў з ГДУ падчас экскурсіі агітавалі таксама ісці працаваць афіцыйнымі рэкетырамі 🥷🏼ад імя групоўкі Лукашэнкі, якая нелегальна ўтрымлівае ўладу ў Беларусі.
❗️Відавочна, галоўная прычына забароны на карыстанне беларусамі гэтымі рэсурсамі – адрозненне рэтранслюемых праз іх поглядаў, ад наратываў дзяржаўнай прапаганды кіроўнага ў Беларусі рэжыму.
🔸 Суд у Гомелі вызнаў “экстрэмісцкімі матэрыяламі” канал армянскага палітолага у Telegram ды старонку Беларускага моладзевага хабу ў Facebook, а суд на Віцебшчыне паклапаціўся пра “экстрэмісцкасць” групы пра Гомель, заблакаванай у “Одноклассниках”.
✅ Чытаць больш дэталёва
Amnesty International: Беларусь у ліку 46 краін, што выносілі смяротныя прысуды ў 2024 годзе
Па ўсім свеце праваабаронцы налічылі сама меней 2075 вынесеных смяротных выракаў і не менш за 1508 пакаранняў смерцю. Адсутнасць даных па шэрагу краін, вядомых сваёй практыкай прымянення вышэйшай меры пакарання, паказвае на тое, што маштабы могуць быць значна большымі.
Amnesty International канстатавала, што Беларусь — адзіная краіна ў Еўропе, дзе прымяняецца смяротнае пакаранне. Зафіксаваны летась прысуд — па справе нямецкаму грамадзяніну Рыка Крыгеру, асуджанаму за «акт тэрарызму» паводле некалькіх крымінальных артыкулаў у рамках працэсу, што праходзіў у закрытым рэжыме.
Крыгер, нагадала арганізацыя, быў памілаваны і перададзены Германіі ў рамках шырокага абмену зняволенымі паміж Расіяй і краінамі Захаду.
Падрабязнасці 👉 dp.spring96.org/be/news/117753
Траіх жанчын-палітзняволеных улады працягваюць утрымліваць у калоніі № 24 у г.п. Зарэчча каля Рэчыцы.
✅ Спіс палітзняволеных у калоніі № 24 у г. п. Зарэчча Рэчыцкага раёна (красавік)
💢7 красавіка — Сусветны дзень здароўя. Па стане на 7 красавіка 2025 году праваабаронцам вядома не менш чым пра 203 палітвязні, якія знаходзяцца за кратамі ў асаблівай рызыцы...
https://shorturl.at/6z47k
🔸У Мазырскім раёне ўлады Беларусі ўтрымліваюць 18 чалавек, якіх беларуская праваабарончая супольнасць вызнала палітычнымі зняволенымі.
✅ Спіс палітзняволеных у калоніі № 20 у Міхалкаўскім сельсавеце Мазырскага раёна на 1 красавіка 2025 года.
✅ Спіс палітзняволеных у карнай установе ПУАТ № 21 у Мазыры.
♦️Чарговае беспадстаўнае абмежаванне права на свабоду пошуку, атрымання і распаўсюду інфармацыі, гарантаванага кожнаму артыкулам 19 Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.
У Нароўлі мясцовы суд 👨🏻🎓стурбаваўся чатам расійскага блогера-падарожніка на 298 удзельнікаў і абвясціў яго “экстрэмісцкім матэрыялам”.
✅ Больш дэталёва ТУТ 👈