Канал праваабарончага сайта "Гомельская вясна" Бот Гомельскай Вясны - @Homiel_Bot
📌 Праваабаронцы « Вясны» папрасілі Вярхоўнага камісара ААН наведаць Мінск у абмен на вызваленне Алеся Бяляцкага
Фолькера Цюрка просяць прыняць прапанову міністра замежных спраў РБ Максіма Рыжанкова здзейсніць візіт у Менск.
Праваабаронцы заклікалі Фолькера Цюрка наведаць Беларусь як мага хутчэй. Аднак, лічаць у «Вясне», спачатку неабходна пераканацца ў сур'ёзнасці намераў беларускага боку, і ў якасці ўмовы для візіту Вярхоўнага камісара яны заклікалі выставіць у якасці ўмовы вызваленне лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру 2022 года Алеся Бяляцкага.
Зварот быў перададзены Вярхоўнаму камісару праз Спецыяльнага дакладчыка ААН па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Нільса Муйжніекса. Той, як адзначаюць праваабаронцы, ужо перадаў ліст Вярхоўнаму камісару.
🌿У Празе працягвае працу арт-інсталяцыя «Нязломныя», прысвечаная палітзняволеным праваабаронцам «Вясны»
Трэцяга сакавіка ў Празе, у гадавіну прысуду палітзняволеным праваабаронцам «Вясны» — Валянціну Стэфановічу, Алесю Бяляцкаму, Уладзю Лабковічу — адбылася імпрэза салідарнасці. У яе межах «Вясна» разам з арганізацыяй «People in Need» адкрылі арт-інсталяцыю «Нязломныя» і зладзілі дыскусію, прысвечаную сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.
Арт-інсталяцыя створана ў межах кампаніі салідарнасці з палітзняволенымі праваабаронцамі «Вясны» #FreeViasna. Прага стала сёмым горадам, дзе быў прадстаўлены праект. Арт-інсталяцыя ўжо было паказана ў Брусэлі, Капенгагене, Берліне, Познані, Вільні і Рыгі.
Праваабаронца Канстанцін Старадубец падчас адкрыцця інсталяцыі зазначыў, што яна з'яўляецца сведчаннем мужнасці палітзняволеных праваабаронцаў і заклікам да дзеяння для кожнага з нас.
📍Наведаць інсталяцыю можна ў пражскім пасажы «Люцэрна» (Lucerna) да 31 сакавіка
⚖️У Беларусі мінімум 133 чалавекі асуджаны паводле «тэрарыстычных артыкулаў»
За апошнія гады рэжым Лукашэнкі актыўна выкарыстоўвае абвінавачанні па крымінальных «тэрарыстычных артыкулах» супраць іншадумцаў, актывістаў і тых, хто падтрымлівае Украіну. Паводле гэтых артыкулаў ужо асудзілі мінімум 133 чалавекі, у тым ліку замежнікаў і пенсіянераў.
«Вясна» распавядае, як і за што судзяць за «тэрарызм», а таксама як змянілася «антытэрарыстычнае» заканадаўства ў апошнія гады. А юрыдычная служба «Вясны» тлумачыць, чым беларуская інтэрпрэтацыя «тэрарызму» адрозніваецца ад міжнароднай практыкі.
«Калі раней смяротнае пакаранне ўжывалася толькі ў якасці выключнай меры пакарання за некаторыя асабліва цяжкія злачынствы, спалучаныя з наўмысным пазбаўленнем жыцця чалавека пры абцяжваючых абставінах, то цяпер яе прымяненне магчыма за прыгатаванне да злачынства і замах на злачынствы».
📣Правы чалавека – гэта палітыка!» – часта чуеш такое, калі гаворыш аб рэпрэсіях, дыскрымінацыі ці свабодзе слова? На самой справе гэта адзін з даволі распаўсюджаных міфаў, які дапамагае замоўчваць тэму правоў чалавека і іх парушэнняў.
❎ Калі цябе незаконна затрымалі – гэта палітыка?
❎ Калі забараняюць размаўляць на роднай мове – гэта палітыка?
❎ Калі цябе звальняюць за меркаванне – гэта палітыка?
👉 Правы чалавека – гэта не пытанне партый і ідэалогій. Гэта аснова свабоды і справядлівасці для кожна_й. Але чаму ж іх так часта палітызуюць? Як урады выкарыстоўваюць гэты міф, каб апраўдаць парушэнні? І чаму важна не трапляцца на гэтую пастку?
🔍 Разбіраем падрабязна ў новай публікацыі! Гартайце карткі!
💬 А ты сутыка_лася з гэтым аргументам? Як рэагава_ла? Дзяліся ў каментарах у нашым Instagram!
Шасцёра суддзяў Гомельшчыны, якія судзяць палітвязняў амаль пяць гадоў
Па стане на 14 сакавіка 2025 года "Вясне" вядома не меней за 6787 асуджаных паводле крымінальных "пратэсных" артыкулах. Імёны некаторых суддзяў, якія датычныя да рэпрэсій, вядомыя з 2020 года, а некаторыя — яшчэ раней. "Вясна" распавядае пра шасцёх самых рэпрэсіўных суддзяў Гомельшчыны, якія ўжо амаль пяць гадоў вядуць крымінальныя палітычныя справы.
✅ Чытаць болей
🎓 Гранты на даследаванні ў галіне адукацыі!
Spencer Foundation абвясціў прыём заявак на Small Research Grants on Education Program — праграму падтрымкі навуковых даследаванняў, якія вывучаюць ключавыя выклікі і магчымасці ў сферы адукацыі.
✅ Што фінансуецца?
• Фундаментальныя даследаванні, якія спрыяюць развіццю новых ведаў у адукацыі.
• Праекты працягласцю ад 1 да 5 гадоў.
• Даследаванні ў розных дысцыплінах: педагогіка, антрапалогія, філасофія, псіхалогія, сацыялогія, права, эканоміка, гісторыя, нейранавука і інш.
Хто можа падаць заяўку?
🟠 Даследчыкі(-цы) з вучонай ступенню (PhD).
🟠 Праекты павінны быць звязаныя з даследаваннямі ў сферы адукацыі.
🟠 Заяўнік(-ца) павінен(-на) быць звязаны(-ая) з некамерцыйнай арганізацыяй або дзяржаўнай установай.
🟠 Прымаюцца міжнародныя заяўкі (падача на англійскай мове, бюджэт у USD).
🙅 Не падтрымліваюцца:
• Ацэнка праграм, прафесійнае развіццё, распрацоўка навучальных матэрыялаў, праграмнага забеспячэння, капітальныя праекты.
📆 Дэдлайн: 16 красавіка 2025
💵 Фінансаванне: да $50,000
🔗 Больш падрабязнасцей і падача заяўкі тут!
Святлана Ціханоўская сустрэлася з Ксеніяй Луцкіной
Журналістку Ксенію Луцкіну затрымалі ў 2020 годзе за грамадзянскую пазіцыю і прысудзілі да васьмі гадоў калоніі. Былая супрацоўніца дзяржаўнага тэлебачання адкрыта выступіла супраць гвалту і асудзіла палітыку Лукашэнкі. У турме Ксенія сутыкнулася з цяжкімі ўмовамі ўтрыманняі, што сур’ёзна адбілася на стане яе здароўя.
Пасля вызвалення Ксенія змагла выехаць з Беларусі. Цяпер яна спрабуе аднавіць жыццё, вярнуцца ў прафесію, падтрымліваць іншых былых палітвязняў, а таксама спрыяць вызваленню тых, хто знаходзіцца ў месцах несвабоды.
На сустрэчы, якая адбылася сёння ў Вільні, Святлана Ціханоўская адзначыла, што гісторыя Ксеніі – гэта прыклад незвычайнай сілы:
«Рэжым рабіў усё, каб зламаць Ксенію – не толькі праз прысуд, але і праз адсутнасць медычнай дапамогі, што руйнавала яе здароўе. Нягледзячы на ціск, Ксенія вытрымала. Вельмі радасна, што яна цяпер у бяспецы, бо самае каштоўнае для чалавека – гэта жыццё і свабода. Таму цяпер важна дапамагчы Ксеніі аднавіцца і разам працягваць барацьбу за тых, хто ўсё яшчэ за кратамі».Читать полностью…
💔3 гады і 8 месяцаў таму затрымалі Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Уладзіміра Лабковіча
14 ліпеня 2021 года да іх і іншых «вясноўцаў» прыйшлі з ператрусамі. Праваабаронцаў абвінавачвалі ў «кантрабандзе» і «фінансаванні групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак».
У пазамінулым сакавіку суддзя Марына Запаснік прысудзіла «вясноўцам» вялікія тэрміны: Уладзю — 7 гадоў калоніі, Валянціну — 9 гадоў калоніі, Алесю — 10 гадоў калоніі. Праваабаронцы не прызналі віну ні па адным артыкуле, які ставіўся ім у віну.
Пазней праваабаронцаў унеслі ў «спіс экстрэмістаў».
💌Месца ўтрымання «вясноўцаў»:
- ПК № 9, 213410, Горкі, Дабралюбава, 16, Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму
- ПК № 15, 213105, Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183, Валянціну Канстанцінавічу Стэфановічу
- ПК № 17, 213004, Шклоў, 1-я Заводская, 8, Уладзіміру Мікалаевічу Лабковічу
💻Напісаць анлайн
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
Праваабаронцы высветлілі месца, дзе ўлады ўтрамліваюць палітвязня са Жлобіна
Маладзёна рэпрэсавалі яшчэ ў 2023 годзе і дагэтуль праваабаронцы не ведалі, дзе карнікі яго трымаюць.
✅ Чытаць болей
💔 «Я, напэўна, проста памру тут»: хто з беларускіх палітзняволеных знаходзіцца ў асаблівай рызыцы за кратамі
Па стане на 12 сакавіка праваабаронцам вядома не менш чым пра 219 палітвязняў, якія знаходзіцца за кратамі ў асаблівай рызыцы. Сярод іх:
• 78 чалавек у цяжкім стане здароўя;
• 32 сталыя чалавекі, чый узрост перавышае 60 гадоў (шмат хто з іх таксама мае вялікія праблемы са здароўем);
• 39 шматдзетных маці і бацькоў;
• 8 чалавек з інваліднасцю;
• 10 чалавек з ментальнымі разладамі;
• Вядома пра як мінімум 10 сямей, дзе абое бацькоў знаходзяцца за кратамі.
Найстарэйшы з палітвязняў — 77-гадовы Міхаіл Ляпейка з Магілёву, які быў накіраваны на прымусовае лячэнне ў псіхіятрычным шпіталі за абразу Лукашэнкі.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/111366
🗣Калі вы ведаеце такіх людзей, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам 👉 @ViasnaSOS, @Viasnainfo
🫣 На Гомельшчыне неўзабаве распачнецца чарговы сезон ідэалагічных акцыяў з прымусовай працай
Улады абвясцілі аб правядзенні ў вобласці так званых “суботнікаў”.
Што пра іх думаюць звычайныя працаўнікі? Чытайце ў нашым матэрыяле.
❗️ Праваабаронцы даведаліся імёны яшчэ дваіх вызваленых праз памілаванне палітвязняў з Гомельшчыны
Яны выйшлі на волю ў канцы 2024 года. Хто яны і за што былі асуджаныя - чытайце па спасылцы.
💔8 сакавіка ў Беларусі 145 жанчын-палітзняволеных правялі за кратамі. Гэта 11,9% ад агульнай колькасці палітзняволеных у краіне. Палітзняволеныя-жанчыны знаходзяцца ў месцах несвабоды ва ўсіх абласцях краіны і Мінску.
Год таму назад у гэты ж час у Беларусі налічвалася 170 жанчын-палітзняволеных. ✅Падрабязней тут: https://gomelspring.org/be/news/11232
Дзецям загінулага на Добрушскай папяровай фабрыцы рабочага ў два разы паменшылі кампенсацыю
13 верасня 2021 года 43-гадовы разьбяр паперы працаваў на станку, калі яго прыціснула прыёмным сталом да валам машыны. Калегі спрабавалі дапамагчы, выклікалі хуткую дапамогу, але траўмы аказаліся несумяшчальнымі з жыццём: раздробленыя косткі таза, зламаны хрыбетнік, пашкоджаныя ўнутраныя органы, моцная страта крыві. Мужчына памёр у лякарні раніцай наступнага дня, не прыходзячы ў прытомнасць.
Расследаванне ўстанавіла, што на станку была зламаная ахоўная брамка, але яе не паправілі, а проста прыставілі да агароджы. Акрамя таго, датчыкі бяспекі былі заблакаваныя металічнымі шайбамі, што дазваляла станку працаваць, нават калі хтосьці знаходзіўся ў небяспечнай зоне.
♦️Траіх жыхароў Гомельшчыны і грамадзяніна Украіны МУСаўцы занеслі ў свой так званы "спіс асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці".
Цяпер у гэтым “Спісе асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці”, які складае Міністэрства ўнутраных справаў, прозвішчы 5023 людзей. Пераважная большасць з іх – гэта людзі, якія выступаюць супраць палітыкі Лукашэнкі і уключаныя туды праз палітычна матываваныя прысуды, вынесеныя асобамі, якіх на іхнія пасады панапрызначаў асабіста Лукашэнка. У іх ліку зараз і 711 жыхароў Гомельшчыны ды замежных грамадзянаў, пераслед якіх улады ажыццяўлялі ў Гомельскай вобласці.
☝️ Антаніна Канавалава дала першае відэаінтэрв'ю на волі
Жанчына распавяла, як праходзіў час за кратамі і што давала ёй надзею. Паслухайце!
https://www.youtube.com/watch?v=z-CXimespJY
❗️ У абласным судзе будуць разглядаць апеляцыйную скаргу палітзняволенай з Гомеля
Жанчына мае шэраг хваробаў ды інваліднасць.
✅ Чытаць болей
☝️ Грамадзяніна Японіі асудзілі да 7 гадоў калоніі за фота чыгункі
Наканісі Масатосі атрымаў 7 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму і штраф ў 500 базавых велічынь (21 тысяча рублёў).
Па версіі абвінавачвання Наканісі Масатосі «ажыццяўляў агентурную дзейнасць з 2018 года па 2024 год».
Масатосі раней выкладаў японскую мову ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францыска Скарыны. Яго затрымалі ў ліпені 2024 года, але пра гэта стала вядома толькі 4 верасня.
❤️ Былая палітзняволеная Антаніна Канавалава пакінула Беларусь і сустрэлася са сваімі дзецьмі
«Ну, вось, адбылося!!! Мы дачакаліся!!! Пасля 1555 дзён няволі... мы нарэшце змаглі абняцца! Вельмі цаню, люблю кожнага з вас, хто дапамагаў мне і дзецям выстаяць, а часам і выжыць. Я перад вамі ў неаплачаным абавязку. Усіх абдымаю», – напісала маці Антаніны Ганна Канавалава.
🖤 У барацьбе за Украіну загінуў жыхар Хойнікаў
22-гадовы Аляксандр «Лыч» Серада загінуў напачатку сакавіка падчас выканання баявога задання на поўдні Украіны. З маладзёнам развіталіся сёння ў Кіеве.
☝️ Праваабаронцам стала вядома, што на трох рагачоўцаў завялі крымінальныя справы
Дзяўчына 1995 года нараджэння і 40-гадовы мужчына "абразілі" Лукашэнку ў сеціве. За гэта супраць іх распачалі крымінальныя справы па ч. 1 арт. 368. Цікава, што дзяўчына размесціла так званы "абразлівы" пост у "Аднакласніках" яшчэ ў 2021 годзе.
Акрамя таго, яшчэ адну справу, толькі ўжо па ч. 3 арт. 203-1 КК РБ завялі супраць жыхара Рагачова, які распаўсюдзіў у адным з месенджэраў дадзеныя ўчастковага.
🙄 У менскай галерэі «Мастацтва» закрылі выставу, сярод аўтараў якой былі гомельцы
Выстава «Беларускі бестыярый», у якой бралі ўдзел гомельскія мастакі Яўгеній і Яўгенія Кот, павінна была працаваць да 22 сакавіка, але нечакана было абвешчана пра яе закрыццё. Прычынаю магла стаць скарга праўладнай актывісткі і мастачкі Святланы Жыгімонт, якой не спадабалася выстава на тэму паганства ў Вялікі пост. Яе падтрымалі Вольга Бондарава і Аляксандр Плавінскі:
«Засталося толькі асвяціць выставачную залу галерэі мастацтва і некаторых недамастакоў, апантаных д'яблам, святой вадой. Цяпер на гэтым месцы рыхтуецца новая экспазіцыя карцін», – напісаў Плавінскі, суправадзіўшы допіс фотаздымкам таго, як выставу разбіраюць.
Аўтары выставы паведамілі, што аўдыягід па экспазіцыі зробяць агульнадаступным.
Дэпутатка парламента Чэхіі стала сімвалічнай хроснай палітзняволенай з гомельскай калоніі
Яна раней ужо ставала сімвалічнай хроснай для дваіх палітзняволеных, якія ўжо вызваліліся.
✅ Чытаць болей
⚡ У Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга масава караюць смерцю маладых людзей
Новая справаздача Death Penalty Information Center (DPIC) выкрывае хвалю адвольных арыштаў і смяротных прысудаў маладым людзям у Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга (ДРК).
Праваабаронцы сцвярджаюць, што падлеткаў і моладзь судзяць без справядлівага суда, многія прызнанні выбіваюцца праз катаванні. Улады выкарыстоўваюць пакаранне смерцю для запалохвання, асабліва супраць тых, хто крытыкуе ўладу.
Раней у студзені з'явіліся паведамленні аб тым, што 170 прыгавораных да смяротнага пакарання зняволеных ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў, асуджаных за сувязі з гарадскімі бандамі, былі пераведзены ў ваенную турму Ангенга для далейшага выканання пакарання.
🔗 Падрабязней па спасылцы.
“У нечалавечых умовах”. У Еўрапарламенце зноў кажуць пра палітвязняў у Беларусі.
З 10 па 13 сакавіка ў Еўрапейскім парламенце ў Страсбургу (Францыя) у трэці раз праходзяць дні праекта #EPStandsBYyou. Гэта міжпартыйная ініцыятыва дэпутатаў Еўрапарламента.
✅Падрабязней тут: https://gomelspring.org/be/news/11235
📝«Нас вырашылі зусім звесці са свету». Выйшаў даклад пра гендарную дыскрымінацыю ў месцах несвабоды
Праваабарончы цэнтр «Вясна» выпусціў даклад «"Нас вырашылі зусім звесці са свету". Сведчанні жанчын пра гендарную дыскрымінацыю ў месцах несвабоды Беларусі». Яго прэзентацыя прайшла 8 сакавіка.
Распавядаем пра сведчанні былых палітзняволеных жанчын з дакладу пра гендарную дыскрымінацыю ў месцах несвабоды.
«Чым ты лепшая ў калоніі — тым ты горшая. Чым больш ты магла на волі — тым менш можаш тут. Калі на волі цэніцца твая індывідуальнасць і твае адрозненні, то тут наадварот. Там трэба зраўняць сябе з травой, груба кажучы. Трэба стаць настолькі кругленькім, каб не было за што зачапіцца. Гэта рэальнасць той турмы, у якой я была».
Былая палітзняволеная музыка распавяла, як гады за кратамі паўплывалі на яе творчасць
Надзея Калач разам з мужам Уладзімірам трапіла за краты за "удзел у акцыях пратэсту". У 2020 годзе музыкі падтрымлівалі пратэстоўцаў уласнай творчасцю і за гэта паплаціліся свабодаю.
Пасля смерці мужа ўдава Леаніда, Ларыса, звярнулася ў суд з пазовам аб кампенсацыі маральнай шкоды на карысць дваіх непаўналетніх дзяцей. Яна сцвярджала, што страта бацькі стала для іх цяжкім ударам, якія выклікалі глыбокую эмацыйную траўму. Сыну на момант трагедыі было 8 гадоў, дачцэ – 11.
«Пасля яго смерці ў сына адзначаліся ярка выяўленыя рысы трывожнасці і прыгнечанасці, ён стаў менш актыўным, закрытым у сабе, часта прыходзіў у школу без настрою і не хацеў займацца на ўроках, плакаў і капрызіў, аргументаваў свае паводзіны тым, што ўспамінае і сумуе па бацьку. Пасля смерці бацькі дачка таксама стала больш замкнёнай, з цяжкасцю ішла на кантакт, да гэтага часу любыя згадкі пра смерць бацькі для яе балючыя», – гаворыцца ў матэрыялах справы.
“Хацела б паглядзець на таго дурня, які купіць гэтую машыну”. Экс-палітзняволеная ўкраінка адрэагавала на спробу ўладаў Беларусі прадаць забраны ў яе аўтамабіль
Жанчына папярэджвае, што набыццё гэтага аўтамабіля – гэта купля крадзенага.
✅ Чытаць болей
✊Еўрапейскія амбасады ўзгадалі беларускіх палітзняволеных жанчын
Адпаведныя заявы былі апублікаваныя ў сацыяльных сетках еўрапейскіх амбасад у Мінску.
«У гэты Міжнародны жаночы дзень #IWD2025 мы ўзгадваем 150 жанчын-палітвязняў у Беларусі. Вікторыя Кульша і Алена Гнаўк — адны з тых, хто знаходзіцца ў зняволенні, маючы сур’ёзныя праблемы са здароўем, і не атрымлівае неабходнай медыцынскай дапамогі. Гэта бесчалавечна. Мы патрабуем неадкладнага аказання медыцынскай дапамогі і вызвалення ўсіх палітвязняў».Читать полностью…