Канал праваабарончага сайта "Гомельская вясна" Бот Гомельскай Вясны - @Homiel_Bot
🤬 Да пажылой маці праваабаронцы Леаніда Судаленкі прыходзілі сілавікі
Былы палітзняволены праваабаронца, які выехаў за мяжу пасля выхаду з турмы, каб мець магчымасць працягваць сваю працу, лічыць, што гэты візіт не выпадковы:
«Прымусілі 87-гадовую жанчыну падпісаць пратакол пра маю адсутнасць у доме, які я пакінуў яшчэ ў часы СССР. Яны ведаюць, дзе я – і ўсё роўна прыйшлі! Ім абыякавы яе ўзрост, здароўе, сэрца. Яны прыйшлі, каб зламаць. Каб учыніць боль. Каб сказаць: «Твой сын – злачынец. Ён у вышуку», – напісаў Леанід Судаленка на сваёй старонцы ў сацсетцы.
«Казаў, што працую за мяжой. Бераг яе здароўе. Пасля вызвалення паспеў развітацца з ёю назаўсёды. Але і тады не сказаў праўду – проста паўтарыў: «Паехаў працаваць за мяжу». А нядаўна, віншуючы з днём нараджэння, пачуў: «Сынок, калі ты да мяне прыедзеш?» Я не змог яе раніць. Адказаў: «Восенню, мама. Абавязкова прыеду». Хоць дакладна ведаю – хутчэй за ўсё, не атрымаецца...» – распавёў Леанід.Читать полностью…
🔺Улады працягваюць абвяшчаць усё больш беларусаў “экстрэмістамі”: яшчэ трое жыхароў Гомельшчыны папоўнілі спіс.
🟩 Чытаць болей
📚 Часам адна кніга можа зрабіць больш, чым сто лекцый.
Яна застаецца з табой, вучыць суперажываць, бачыць несправядлівасць і не прамаўчаць там, дзе трэба гаварыць.
Мы сабралі 9 кніг, якія дапамагаюць сфармаваць тое самае праваабарончае мысленне.
Кнігі, пасля якіх ты ўжо не зможаш быць абыякавым! А якую кнігу вы бы прапанавалі дадаць у падборку?
Захоўвай і чытай! 🧡
І падпісвайся на наш Instagram каб першым/ай знаходзіць цікавосткі пра правы чалавека 🤗
❗️ Палітзняволеная Вікторыя Кульша не выйдзе на волю. За некалькі дзён да вызвалення яе перавялі ў СІЗА
На Вікторыя завялі чацвёртую запар крымінальную справу па артыкуле 411.
Нагадаем, Вікторыя Кульша была адміністратаркай чату «Кіроўцы 97%», яе затрымалі і асудзілі на 2,5 года пазбаўлення волі. Пазней на жанчыну штораз заводзілі крымінальныя справы за злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы.
Вікторыя правяла 70 сутак ШІЗА і 6 месяцаў у ПКТ падчас зняволення. За кратамі жанчына ўвесь час спазнае маральны і фізічны гвалт.
☝️ У Мазыры анансавалі дні цвярозасці: у дні апошніх званкоў і выпускных
Мазырскі райвыканкам рашэннем №400 ад 21 сакавіка пастанавіў не прадаваць алкаголь у тыя ж даты: з 8 раніцы 24 мая па 8 раніцы 25 мая, а таксама з 8 раніцы 13 чэрвеня да 8 раніцы 14 чэрвеня.
Але ёсць выключэнне: ва ўстановах грамадскага харчавання ў разліў.
‼️ Станам на 1 красавіка 2025 года ў так званай “папраўчай” калоніі № 4 ў Гомелі ўлады ўтрымліваюць 107 жанчын-палітзняволеных.
Спіс палітзняволеных у калоніі № 4 ў Гомелі (красавік)
✅ Чытаць тут
📝 Летняя школа журналістыкі Journey 2025 у Празе — адкрыты прыём заявак!
Калі вы марыце стаць журналіст_кай міжнароднага ўзроўню, любіце пісаць і хочаце паглыбіць свае навыкі ў сучаснай медыяпрасторы — гэтая праграма для вас.
Дзе: Прага, Чэхія 🇨🇿
Калі: 26 ліпеня – 4 жніўня 2025
Дэдлайн падачы заявак: 6 красавіка 2025
🟠 Для каго?
— студэнты/кі журналістыкі і медыя (пасля 2 семестраў навучання);
— студэнты/кі іншых спецыяльнасцяў з досведам або матывацыяй працаваць у журналістыцы;
— свабоднае валоданне ангельскай мовай.
— удзельнікі/цы з Беларусі, Украіны, Грузіі, Польшчы, Чэхіі, Балгарыі, Румыніі, Венгрыі, Славакіі, Молдовы, краін Заходніх Балкан, ЗША і Вялікабрытаніі.
🟠 Што вас чакае?
— інтэнсіўныя заняткі з журналіст_камі з CNN, The New Yorker, Bloomberg, Reuters, AP;
— праца над вялікімі матэрыяламі з візуальнымі кампанентамі;
— навыкі фактчэкінгу, рэпартажаў у рэальным часе, праверкі інфармацыі з сацсетак;
— практыка пад кіраўніцтвам Пулітцэраўскіх лаўрэатаў.
*Удзел у праграме бясплатны, прадастаўляецца пражыванне і харчаванне, магчымае частковае пакрыццё транспартных выдаткаў.
👉 Падрабязнасці і анкета тут!
Яшчэ двое жыхароў Гомельшчыны вызнаныя палітзняволенымі
31 сакавіка праваабарончая супольнасць Беларусі мусіла прыняць чарговую заяву аб прызнанні палітычнымі зняволенымі яшчэ 11 чалавек, якіх кіроўны ў краіне рэжым з палітычных матываў трымае за кратамі.
✅ Хто гэтыя людзі?
❗️Стала вядома, што 18 красавіка ў Гомельскім абласным судзе пачнецца разгляд крымінальнай справы ў межах спецыяльнай вытворчасці ў адносінах да праваабаронцы і заснавальніка фонда BYSOL Андрэя Стрыжака. 😱 Яго абвінавачваюць па 15 артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 и 2 арт. 361-1, ч 1 и 2 арт. 342, ч. 2 арт. 361-2, ч. 3 арт. 361, арт. 369, ч. 3 арт. 130, ч. 2 арт. 367, арт. 369-1, ч. 2 арт. 368, арт. 370, ч. 2 арт. 361-4, ч. 2 арт. 361-3, ч. 5 арт. 16, ч. 1 арт. 356, ч. 2 арт. 290-1, ч. 1 арт. 289-1. ✅Чытаць болей
Читать полностью…⁉️Што рабіць, калі ўзбудзілі крымінальную справу і апісваюць маёмасць?
Калі супраць вас узбудзілі крымінальную справу, у тым ліку завочна, паводле арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім), і следчыя апісваюць маёмасць, то юрысты звяртаюць увану, што падчас ператрусу вельмі важна атрымаць дакумент пра ператрус. Важна ведаць, у які орган потым звяртацца.
Юрыстам пры працы з такімі зваротамі трэба разабрацца ў падставах адабрання маёмасці: гэта рашэнне суда аб канфіскацыі, арышт у межах прымусовага спагнання грашовай суммы, ці асобнае рашэнне з удзелам КДБ.
У межах канфіскацыі па рашэння суда ці арышту маёмасці ў межах прымусовага выканання ёсць свае правілы, якая маёмасць можа быць вынятай, а якая не — у дадзеным выпадку будзе працаваць абскарджанне арышту маёмасці.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117689
✍️Калі вы сутыкнуліся з парушэннямі з боку дзяржавы, звяртайцеся па дапамогу з абскарджаннем да Юрыдычнай службы «Вясны»: @zvarot96 | zvarot@spring96.org
“Першы допыт у мяне быў праз сем дзён. Пыталі, ці ведаю я яшчэ кагосьці, хто бярэ ўдзел у нейкіх палітычных актыўнасцях, альбо падпісаны на тыя “экстрэмісцкія рэсурсы”, альбо хадзілі на мітынгі. Прыкладна такі ж быў і другі допыт. На ім мне ўжо пагражалі, што вывязуць мяне ў лес, нешта там са мной зробяць, зламаюць маю хворую нагу альбо падкінуць мне нешта і “закрыюць” на тры гады. Яны патрабавалі нейкую інфармацыю пра брата, якой у мяне папросту не было. Я ім распавядаў толькі пра сваю вучобу”
❗️❗️Еўрапейскі Саюз увёў абмежаванні да сямі юрыдычных і 25 фізічных асоб з Беларусі, адна з іх – з Гомельскай вобласці. 27 сакавіка Еўрапейскі Саюз уключыў у спіс асоб, у адносінах якіх ужываюцца абмежавальныя меры, яшчэ 25 фізічных і 7 юрыдычных асоб, якія звязаны з кіроўным у Беларусі рэжымам.
У рашэнні Рады ЕС гаворыцца, што абмежаванні адносна іх уводзяцца ў сувязі з так званымі прэзідэнцкімі выбарамі і за падтрымку рэпрэсіўнага рэжыму, за садзейнічанне рэпрэсіям, парушэнням правоў чалавека, а таксама ваеннаму супрацоўніцтву з Расіяй у падтрымку вайны супраць Украіны. ✅Чытаць болей
⚡ 60 афганскіх бежанак могуць дэпартаваць у Афганістан, дзе ім пагражае смяротнае пакаранне
31 сакавіка Пакістан плануе масавую дэпартацыю афганскіх бежанцаў, у тым ліку 60 жанчын-актывістак. Калі іх вышлюць, ім пагражаюць катаванні, турма або смяротнае пакаранне за праваабарончую дзейнасць.
Праваабаронца з Нідэрландаў Надзя Мюлер запусціла петыцыю, якую ўжо падпісалі 140 тысяч чалавек, заклікаючы трэція краіны прыняць бежанак. Але пакуль Бразілія і Нідэрланды адмовіліся, а ў Пакістане афганцаў масава высяляюць і пераследуюць.
Пакістан актыўна выкарыстоўвае смяротнае пакаранне, і з 2014 года там было пакараныя больш за 500 чалавек. Пакаранне часта выносяць пасля несправядлівых судовых працэсаў, у тым ліку на падставе прызнанняў, атрыманых праз катаванні.
🔗 Падрабязней па спасылцы.
🙄 У Гомелі навучэнцаў школ і каледжаў вадзілі на прапагандысцкі фільм пра “расійскі” Крым
На мінулым тыдні навучэнцаў у Гомелі вадзілі глядзець расійскі фільм аб “перараджэнні” Крыма.
✅ Чытаць болей
Стала вядома пра затрыманне і хуткі суд над папулярызатарам навукі з Гомеля
Як стала вядома @flagshtok з некалькіх крыніц, жыхар Гомеля Дзмітрый Новікаў у пачатку лістапада мінулага года быў затрыманы разам з грамадзянскай жонкай Вікторыяй Разуванавай. Затрыманне адбылося ў Мінску, дзе Дмітрый і Вікторыя жылі ў апошні час.
Прычынай затрымання сталі фотаздымкі з мітынгаў 2020 года, знойдзеныя ў тэлефоне пасля затрымання. Суд над Дзмітрыем павінен пачацца ў канцы сакавіка паводле арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Інфармацыі пра лёс Вікторыі ўдакладняецца.
Дзмітрый Новікаў вядомы ў Гомелі па мянушцы «Агневіт» як аўтар-выканаўца, папулярызатар навукі, краязнаўца, блогер. У апошні час яго дзейнасць была звязана з папулярызацыяй археалогіі і палеанталогіі.
У канцы 2024 года яго праекты — Telegram-канал «Байки дядюшки Огневита», сайт PaleoNews, YouTube-канал з даведнікам па Беларусі — перасталі абнаўляцца.
У СІЗА № 3 у Гомелі станам на 1 красавіка 2025 года ўлады ўтрымліваюць 21 чалавека, вызнанага праваабарончай супольнасцю Беларусі палітычнымі зняволенымі.
🟩 Спіс палітзняволеных у СІЗА № 3 ў Гомелі (сакавік)
❗️Чацвярых палітычных зняволеных трымаюць улады ў так званай "папраўчай" установе адкрытага тыпу № 17 у Гомелі станам на 1 красавіка 2025 года.
✅Спіс палітзняволеных у ПУАТ № 17 у Гомелі (красавік).
Дапамога Антаніне Канавалавай: рэабілітацыя пасля 4,5 гадоў зняволення
За кратамі ў жанчыны вельмі пагоршыўся зрок. Яна атрымала інваліднасць. Для аднаўлення Антаніне патрэбная тэрміновая дыягностыка і аперацыя.
Нагадаем, давераную асобу Святланы Ціханоўскай Антаніну Канавалаву асудзілі паводле арт. 293 КК (масавыя беспарадкі) на 5,5 гадоў калоніі. Жанчына правяла з няволі 4,5 гады і выйшла па памілаванні. Увесь гэты час на волі яе чакалі двое непаўнагадовых дзяцей.
Падтрымаць жанчыну на BYSOL
✊Amnesty International: Марфа Рабкова павінна быць вызваленая
Арганізацыя збірае подпісы пад адмысловай петыцыяй, каб пазней перадаць кіраўніку МЗС Польшчы, якога заклікаюць узнімаць пытанне вызвалення беларускай палітзняволенай на міжнароднай арэне.
Нагадаем, каардынатарку Валанцёрскай службы «Вясны» затрымалі ў верасні 2020 года, а потым асудзілі да 15 гадоў зняволення і велізарнага штрафу.
Марфа адбывае пакаранне ў гомельскай жаночай калоніі.
Падпісаць петыцыю можна тут.
🤔Вельмі дзіўныя справы з турэмнымі крамамі: гомельскае СІЗА цяпер абслугоўвае аўталаўка
Адразу дзве стацыянарныя крамы, якія знаходзяцца ў СІЗА № 3 у Гомелі (адна для падследных, другая – для наведнікаў) перасталі працаваць з 25 сакавіка.
Кантралёры абяцалі сваякам падследных, што права на куплю прадуктаў харчавання і тавараў першай неабходнасці, прапісанае ў КВК будзе захавана. Для гэтага ў СІЗА-3 цяпер будзе прыязджаць аўталаўка. А падследным нібыта ўсё роўна адкуль будуць брацца тавары. Праўда, яны прызналі, што сам графік зменіцца і не ў выгадны бок для вязняў.
❗️«Гэта не прыкмета адлігі», — праваабаронцы «Вясны» пра тое, як рэжым знішчае доказы сваіх злачынстваў
«Вясна» распавядае, чаму ўлады чарговы раз схавалі даныя пра рэпрэсіі і чаму гэта не сведчыць пра паляпшэнне сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Праваабаронцы Павел Сапелка і Наталля Сацункевіч аналізуюць актуальнае становішча і заклікаюць неабыякавых беларусаў дапамагаць у распаўсюджванні праўдзівай інфармацыі.
«Скарачэнне вядомай колькасці крымінальных і адміністрацыйных асуджэнняў — гэта не прыкмета адлігі, гэта ў першую чаргу вынік адсутнасці інфармацыі. Мэта такога актыўнага замарожвання інфармацыйнага поля відавочная: гэта імітацыя вяртання да становішча нацыянальнай згоды ў знешнепалітычных мэтах, спроба ўвесці ў зман знешнюю аўдыторыю».
❗️"Спроба прыхаваць рэпрэсіі", — праваабаронца Судаленка пра змены на сайце Вярхоўнага Суда. "Сайт часова недасяжны, вядуцца рэглямэнтныя працы". Такую аб’яву з 5 сакавіка можна ўбачыць на сайце Вярхоўнага Суда Беларусі, калі паспрабаваць адкрыць раздзел "Расклад пасяджэнняў". ✅Чытаць болей
Читать полностью…У Гомелі з'явіліся пяць новых тралейбусаў
Гэта новыя МАЗы, у якіх ёсць кандыцыянеры і USB-разеткі для зарадкі мабільных прылад падчас паездкі, сістэмы відэаназірання.
Спадзяемся, яны не загарацца, бо менавіта гэтым праславіліся ў Беларусі і за мяжою МАЗы.
Што здарылася ў Гомелі за тыдзень?
📌 У дзень "інагурацыі" Лукашэнкі гомельскія праўладныя інтэрнэт-рэсурсы былі недасяжныя з-за мяжы
📌 Знішчаная расейскім беспілотнікам арка над Чарнобыльскай АЭС не выконвае ахоўную функцыю. Гэта блізка да нашага гораду і можа быць небяспечным
📌 Грамадзяніна Ізраіля катавалі ў Гомелі
📌 Супраць праваабаронцы Судаленкі распачалі новую крымінальную справу
📌 Праваабаронца са Светлагорска заявіла ў міжнародную інстанцыю пра адвольнае пазбаўленне свабоды
📌 Еўрапейскі Саюз увёў абмежаванні да сямі юрыдычных і 25 фізічных асоб з Беларусі, адна з іх – з Гомельскай вобласці
📌 “Гомельская Вясна” паразмаўляла з Дзмітрыем Стагурскім, які прайшоў катаванні за актыўнасць брата
Палітычны зняволены Аляксей Драб з Мінска, які знаходзіцца ў “папраўчай” калоніі № 20 у Міхалкаўскім сельсавеце Мазырскага раёна, у чарговы раз сустрэне свой дзень народзінаў за кратамі.
Яму споўніцца 39 гадоў.
💌 Зняволенаму можна даслаць паштоўку, ліст альбо тэлеграму, і такім чынам маральна падтрымаць.
✅ Чытаць болей
https://gomelspring.org/be/news/11262
☝️ Маленькая гамяльчанка стала срэбнай прызёркаю на Нацыянальным чэмпіянаце Ізраіля сярод каманд па мастацкай гімнастыцы
Марта Барадзіна – дачка палітуцекача Алега Барадзіна, выступала ў асноўным складзе каманды «Сэхлавім Ашдод».
«Гэты ўражлівы вынік – плод цяжкай працы, самаадданых трэніровак і прафесійнай падрыхтоўкі пад кіраўніцтвам трэнера, інструктараў і бацькоў цягам усяго года. Маленькая беларуска на п’едэсталах спартыўнага Алімпу Ізраілю. Яна паказала высокі ўзровень выканання, уражлівыя здольнасці і ўменне трымацца пад ціскам. Гэта вялікі гонар» – напісаў тата Марты на сваёй старонцы ў Facebook.
⁉️Каго пераследуюць за «стварэнне або ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні»?
Паводле інфармацыі «Вясны», за «стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім» (арт. 361-КК) асуджаныя мінімум 258 чалавек. Па гэтым артыкуле былі асуджаныя мінімум 22 журналісты і 11 блогераў, шэсць юрыстаў і адвакатаў, 24 актывіста, 10 былых сілавікоў, 31 палітыка, 19 дзеячаў культуры.
Сярод асуджаных — 41 жанчына. 36 чалавек асуджаныя за «ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні» за падтрымку Украіны ў вайне. 58 чалавек асудзілі завочна.
Паводле арт. 361-1 КК у спалучэнні з іншымі артыкуламі КК судзілі пяць замежнікаў: Зянковіча Юрыя, які мае амерыканскае грамадзянства, грамадзяніна Украіны Катовіча Аляксандра, немца Крыгер Рыка, грамадзянінаў Расійскай Федэрацыі Паднябеннага Андрэя і Сычова Алега.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117689
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
🇺🇳«Выпадак патрабуе неадкладнай увагі». ААН прызнала зняволенне Марфы Рабковай адвольным і заклікала вызваліць яе
Працоўная группа ААН па адвольных затрыманнях разглядзела зварот юрыстаў «Вясны» і прызнала зняволенне беларускай праваабаронцы Марфы Рабковай адвольным і палітычна матываваным. Міжнародныя эксперты ААН прыйшлі да высновы, што яе пераслед парушае міжнародныя нормы і адбываецца выключна праз яе праваабарончую дзейнасць.
Паводле справаздачы Працоўнай групы ААН па адвольных затрыманнях, судовы працэс над праваабаронцай парушыў міжнародныя стандарты: яе трымалі ў зняволенні без належнага судовага разгляду справы, працэс супраць яе быў закрытым, а абвінавачванні — палітычна матываваныя. Міжнародныя эксперты заклікаюць тэрмінова вызваліць праваабаронцу.
Юрыстка «Вясны» Святлана Галаўнёва падкрэслівае: парушэннем ёсць ужо тое, што пратрымаўшы Марфу пад вартай больш за 18 месяцаў, ёй дадалі новыя абвінавачанні.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117633
🇺🇳Група незалежных эскпертаў распавяла ў ААН пра сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі
У межах 58 сесіі савета ААН па правах чалавека група незалежных экспертаў прэзентавала даклад аб сітуацыі з правамі чалавека ў нашай краіне і распавяла пра сваю дзейнасць.
А юрыст ПЦ «Вясна» Павел Сапелка пракаментаваў сённяшнюю інфармацыю пра тое, што група праваабаронцаў прапанавала Вярхоўнаму камісару паставіць умовай наведвання краіны вызваленне Нобелеўскага лаўрэата палітзняволенага Алеся Бяляцкага.
«Пакуты нашых сяброў і калегаў нам асабліва цяжкія, гэта прымушае нас шматкроць узмацняць нашу актыўнасць па ўсіх напрамках нашай дзейнасці. Але афіцыйны візіт Вярхоўнага камісара — гэта не ўзнагарода рэжыму і не падарунак Аляксандру Лукашэнку, які рэжым павінен заслужыць».
🚀 Увага, маладыя беларускія лідары_кі!
Рада Еўропы сумесна з БНМС «РАДА» запрашае на стратэгічны воркшоп у Страсбургу 10 – 12 красавіка 2025 года.
Што вас чакае?
🔸Абмеркаванне ролі моладзі ў дэмакратычным пераходзе
🔸Сустрэчы з прадстаўнікамі_цамі Савета Еўропы і іншых інстытутаў і моладзевых ініцыятыў
🔸Практычныя трэнінгі па развіцці лідарства і грамадзянскай актыўнасці
🔸Распрацоўка рэкамендацый па пашырэнні ўдзелу моладзі ў палітычным жыцці
Да ўдзелу запрашаюцца беларусы_кі 18-35 гадоў, якія
🔸актыўна ўдзельнічаюць у грамадзянскай, сацыяльнай, культурнай або палітычнай дзейнасці
🔸падзяляюць каштоўнасці дэмакратыі, правоў чалавека і вяршэнства закона
🔸хочуць развіваць свае лідарскія навыкі
🔸размаўляюць па-англійску і жывуць у Беларусі або адной з краін Савета Еўропы
Дэдлайн — 26 сакавіка 2025, 23:59 (СЕТ)
❗️УВАГА! Каб запоўніць анкету, неабходна папярэдняя рэгістрацыя. Ліст-пацвяржэнне можа трапіць у Спам.
👉 Падрабязнасці
👉 Анкета
👉 Прыклад формы заяўкі
Будзь часткай перамен! 💫