viasnahomel | Unsorted

Telegram-канал viasnahomel - Гомельская вясна

-

Канал праваабарончага сайта "Гомельская вясна" Бот Гомельскай Вясны - @Homiel_Bot

Subscribe to a channel

Гомельская вясна

Сёння на Гомельшчыне праходзяць аж два палітычна матываваныя суды

Людзей судзяць за рэалізацыю правоў на свабоду выказвання меркаванняў і на мірны сход.

✅ Чытаць болей

Читать полностью…

Гомельская вясна

Гамельчукоў выклікаюць у пракуратуру перад выбарамі

Гэта робіцца для таго, каб узяць абавязацельствы аб "належных паводзінах" у перыяд выбараў. І, вядома, запужаць. 

Выклікаюць людзей, якіх судзілі паводле крымінальных або адміністрацыйных артыкулаў за ўдзел у пратэстах супраць фальсіфікацыі выбараў 2020 года, за падпіскі на рэсурсы, абвешчаныя «экстрэмісцкімі».

Як паведамляе выданне "Флагшток", апроч іншага выклікаюць таксама тых, хто мае шмат штрафаў па лініі ДАІ.

Як даведаўся Флагшток, людзей прымушаюць падпісваць папярэджанні аб недапушчальнасці парушэння КК і КаАП, абавязацельствы не парушаць грамадскі парадак. Па словах крыніцы, такіх выклікаў у пракуратуру можа быць па некалькі дзясяткаў штодня.

Выклікі адбываюцца праз позву або з дапамогай тэлефоннага званка. Аднак актывісты адзначаюць, што турбавацца не варта — гэта толькі фармальная працэдура, якую сілавікі разглядаюць як «прафілактычную акцыю».

Падобныя выклікі былі распаўсюджаныя і ў 2020.

Читать полностью…

Гомельская вясна

Выйшла на волю палітзняволеная Святлана Кароль

Пра гэта даведалася выданне "Флагшток". Рэсурс заўважае, што Святлана выйшла на волю раней за прызначаны тэрмін, а гэта значыць, што адносна яе магло быць ужытае так званае "памілаванне".

Святлану Кароль затрымалі 20 верасня мінулага году і прысудзілі ёй 1,5 гады калоніі па некалькіх палітычных артыкулах.

Читать полностью…

Гомельская вясна

🔸Гомельская пракурорка пужае жыхароў вобласці, пералічваючы ў прапагандысцкай газеце рэпрэсіі, якія ўлады ўсталявалі за рэалізацыю права на мірны сход і свабоды выказвання меркаванняў.

Разбіраемся, ці прававыя і прымальныя ў дэмакратычным грамадстве ейныя пагрозы.

Читать полностью…

Гомельская вясна

⁉️Хуткі дапаможнік, ці Што рабіць пры ператрусе, затрыманні і допыце

Пачатак сёмай прэзідэнцкай выбарчай кампаніі ўжо адзначыўся масавымі затрыманнямі па ўсёй Беларусі. Усё паказвае на тое, што рэпрэсіі не толькі не будуць трываць такога ж узроўня, а нават узмацняцца бліжэй да выбараў. Сілавікі могуць прыйсці да любога, хто праяўляў хоць нейкую палітычную актыўнасць гэтыя гады.

З Юрыдычнай службай «Вясны» падрыхтавалі Хуткі дапаможнік, дзе сабралі асноўнае, што трэба ведаць пра ператрус, затрыманне і допыт. Атрымаць юрыдычную кансультацыю можна тут — @ViasnaSOS.

• Як падрыхтавацца да затрымання?
• Што рабіць, калі да цябе прыйшлі з ператрусам?
• Якія асноўныя правы варта ведаць пры затрыманні?
• Як сябе паводзіць на допыце і што трэба ведаць?
• Ці маеш права на адвакацкую дапамогу?
• Што рабіць, калі цябе затрымліваюць па крымінальнай справе?
• Што рабіць, калі да цябе прымянілі грубую фізічную сілу?

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/116637

Читать полностью…

Гомельская вясна

На канферэнцыі ў Еўрапарламенце заслухана выступленне аб жудасных умовах для палітзняволеных у Беларусі (тэкст прамовы тут: https://gomelspring.org/be/news/11037)

У Еўрапейскім парламенце на канферэнцыі “Беларускія палітзняволеныя. Шлях да свабоды цаной свабоды” выступіла галоўны рэдактар сайта “Хартыя-97” Наталля Радзіна. Яна яшчэ раз засяродзіла ўвагу на жудасных умовах, якія ў Беларусі створаны для палітычных зняволеных, і пералічыла імёны палітвязняў, якія памерлі ў месцах несвабоды. Зноў была прыцягнута ўвага да палітзняволенай Паліны Шарэнды-Панасюк, якая ўтрымліваецца ў калоніі ў Гомельскай вобласці і якой неаднаразова працягвалі тэрмін зняволення.
Зараз у Беларусі праваабаронцы налічваюць 1268 палітзняволеных, 147 з якіх знаходзяцца ў калоніях і іншых месцах зняволення ў Гомельскай вобласці. Н. Радзіна адначыла, што не пра ўсіх вязняў сумлення вядома праваабаронцам.
Журналістка заклікала міжнародную супольнасць працягваць настойваць на вызваленні ўсіх палітвязняў.

Читать полностью…

Гомельская вясна

🔸Сярод агучаных Васкрасенскім імёнаў вызваленых палітвязняў адзін – жыхар Добруша

Падрабязней пра тое, за што яго кінулі былі ў вязніцу. 👈

Читать полностью…

Гомельская вясна

🔴 Абвешчаны конкурс на працяг навучання ў ЕС для выкладчыкаў, навукоўцаў і аспірантаў, якія пацярпелі ад рэпрэсій у Беларусі.

“Падтрымка паглыбленага навучання і ўдасканалення” (The Support to Advanced Learning and Training, EU4Belarus – SALT II) абвясціла конкурс заявак на падтрымку беларускіх выкладчыкаў, навукоўцаў і аспірантаў, якія пацярпелі ад палітычнага крызісу ў Беларусі. Дзякуючы індывідуальным стыпендыям яны атрымаюць магчымасць атрымаць далейшую адукацыю і бесперапыннае навучанне ва ўніверсітэтах і даследчых інстытутах Еўрапейскага Саюза.
✅Падрабязней тут: https://gomelspring.org/be/news/11034

Читать полностью…

Гомельская вясна

Прыкладна з таго самага часу няма новых допісаў у сацыяльных сетках Аляксандра.

Пра Нікіціна таксама вядома, што падчас працы ў Веткаўскім музеі яго забралі ў войска. Пасля гэтага ў музей хлопец ужо не вярнуўся, але працаваў на дзяржаўным тэлебачанні.  

22 лістапада суддзя абласнога суду Васіль Бягун будзе разглядаць апеляцыю па справе Аляксандра Нікіціна. 

Читать полностью…

Гомельская вясна

🥷🏼 Улады сцвярджаюць, што яны "атрымалі выбухоўку з Украіны ў электраплітах, каб здзейсніць тэракт на Дзень перамогі", але прадставіць грамадскасці ў якасці доказаў віны не мелі чаго і таму "суд" над імі зрабілі закрытым.

🔸У гомельскую калонію перавялі жанчын, якія нібыта “атрымалі выбухоўку з Украіны”

Падрабязней тут 👈

Читать полностью…

Гомельская вясна

♦️Праваабаронцы даведаліся, дзе ўлады трымаюць дваіх палітвязняў з Гомеля. Мужчын асудзілі ў 2022 годзе паводле палітычных матываў. Палітвязняў Алега Мікалаевіча Храмых і Сяргея Яўгенавіча Захаранку ўлады ўтрамліваюць у няволі ў калоніі № 22 ў Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Такую інфармацыю атрымалі праваабаронцы. ✅Падрабязней тут: https://gomelspring.org/be/news/11030

Читать полностью…

Гомельская вясна

☝️ Стала вядома пра вызваленне палітвязня з Рэчыцы

Цалкам скончыўся тэрмін зняволення, які яму адмералі карнікі.

✅ Чытаць болей

Читать полностью…

Гомельская вясна

☝️ Дыктатар адпусціў яшчэ 32 палонных беларусаў з турмаў

Сярод іх 8 жанчын і 24 мужчыны. 17 чалавек маюць хранічныя захворванні, адзін мае інваліднасць, у 17 асуджаных ёсць дзеці, з іх двое — шматдзетныя, 9 памілаваных — старэйшыя за 50 гадоў.

Читать полностью…

Гомельская вясна

🔈 Каго мы падтрымалі грантам #ArtPowerBelarus: альбом "Пазначаныя жоўтым".

Музычны зборнік сёння прэзентаваны праваабарончым цэнтрам "Вясна" і творцамі, якія працавалі над праектам. Гэта аўтарка ідэі і менеджарка Крысціна Дробыш, аўтар тэкстаў і рэпер Аngst, музыка і рэжысёр Арцём Ставер, праваабаронца "Вясны" Дзіяна Пінчук. Да запісу далучыліся акторы і музыкі, сярод якіх — Андрэй Новік, а таксама былыя палітзняволеныя Алесь Папковіч і Алана Гебрэмарыям. З прычынаў бяспекі імёны ўсіх удзельнікаў не называюць.

У альбом увайшло 6 трэкаў, кожны з якіх апісвае важны момант ці аспект жыцця палітзняволенага Беларусі: затрыманне — умовы — суд — лісты — пасля вызвалення — дзеці.

“Для мяне ў гэтым праекце найважнейшым элементам з’яўляецца дакументальная праўда, — кажа Крысціна Дробыш. — Музычная частка вельмі моцная, але ж і яна дакументальная. Калі разбіраць складнікі інструменталу, то там бачыцца паўнавартасная драматургія. Тэксты будуюцца на аповедах, інтэрв’ю, прыватных размовах з палітвязнямі і іхнымі сваякамі. Таксама выкарыстоўваюцца запісы рэальных людзей. Такі сабе музычны вербацім”.

Што было самым складаным у працэсе працы? Запытваемся ў каманды.

“Усё. От рэальна ўсё. Чытанне кіламетраў тэкстаў, збіранне каманды. Начныя запісы, мантаж, — кажа Крысціна Дробыш. — Прасцей сказаць, што было простым — заварыць чарговую каву, каб далей ісці працаваць у максімальнай уключанасці”.

“Мне ж было складана адпачатку намаляваць у сябе ў галаве, якой мусіць быць музыка. Потым — якія трэба мастацкія прыёмы ўжыць, хацелася выкарыстаць паболей розных інструментаў”, — разважае Арцём Ставер.

🔗 Слухаць альбом на: Youtube i Soundcloud

❕Больш прыкладаў праектаў, падтрыманых ArtPower Belarus, у адмысловай галерэі (дапаўняецца)

Читать полностью…

Гомельская вясна

Ва Украіне да 6 гадоў турмы прыгаварылі паліцыянта, які вымагаў хабар у беларуса.

Івана-Франкоўскі гарадскі суд 15 лістапада вынес прыгавор па справе маёра паліцыі, які патрабаваў ад грамадзяніна Беларусі хабар у памеры 5 тысяч даляраў ЗША за дазвол на перасяленне ва Украіну.
✅ Падрабязней тут: https://gomelspring.org/be/news/11027

Читать полностью…

Гомельская вясна

У Карме другі раз судзілі праўладнага блогера

І зноў улада пераследуе свайго адданага прыхільніка за чытанне альтэрнатыўных дзяржаўным крыніцаў інфармацыі.

✅ Чытаць болей

Читать полностью…

Гомельская вясна

Цалкам адбыўшы тэрмін зняволення, на волю выйшла палітзняволеная з Мазыра

Карнікі ўтрымлівалі жанчыну ў калоніі № 4 у Гомелі.

✅ Чытаць болей

Читать полностью…

Гомельская вясна

Вучням вязням Яромінскай школы прачыталі лекцыю пра закон, а потым выгналі чысціць снег

Вось як апісала тое, што адбылося, прэс-сакратарка школы:

«Для нашых старшакласнікаў быў арганізаваны круглы стол „У свеце правапарадку“. У ходзе дыскусіі хлопцы прыйшлі да высновы аб праваце старажытнай крылатай фразы „dura lex, sed lex“ („Закон суровы, але гэта закон“)! А пасля заканчэння мерапрыемства, яромінскія школьнікі з задавальненнем пачысцілі дарожкі на тэрыторыі СПЦ ад першага снегу! »


Хочацца спытаць у адміністрацыі Яромінскай школы: а што там кажа закон пра прымусовую бясплатную працу дзяцей?

Читать полностью…

Гомельская вясна

❗️Палітвязняў прымушаюць пісаць прашэнні на памілаванне

Па інфармацыі «Вясны» ў адной з калоній палітвязням, якіх толькі перавялі ў папраўчую ўстанову, прапануюць адразу пісаць на памілаванне.

У ліпені «Вясна» паведамляла, што ў наваполацкую калоніі № 1 кожны дзень прыязджаюць прадстаўнікі мінскай пракуратуры, якія прымушаюць палітвязняў пісаць прашэнні аб памілаванні.

Нагадаем, з ліпеня на волю па памілаванні выйшлі 178 палітвязняў. У гэты самы час 223 іншых чалавекі атрымалі статус палітычнага зняволенага.

Читать полностью…

Гомельская вясна

🔸Хто тыя дзевяць чалавек з Гомельшчыны, якімі МУСара ў чарговы раз папоўнілі так званы "спіс экстрэмістаў"?

/Спойлер: людзі ўсяго толькі рэалізоўвалі правы на выказванне меркаванняў і мірныя сходы, гарантаваныя Усеагульнай дэкларацыяй правоў чалавека/

Падрабязней тут.

Читать полностью…

Гомельская вясна

🔸Карнікі занеслі ў "спіс экстрэмістаў" палітвязня Міхаіла Лапунова - бацьку аднаго з самых юных палітвязняў Беларусі Мікіты Залатарова.

Падрабязней ягоная гісторыя тут.

Читать полностью…

Гомельская вясна

Сачыце за рукамі: на волю па памілаванні выйшлі 178 чалавек, а ў гэты самы час за кратамі за "палітыку" апынуліся 223 чалавекі

За час ад трэцяга ліпеня па сённяшні дзень Лукашэнка "памілаваў" агулам 178 палітвязняў. Адначасова з гэтым злачынны рэжым не спыняў сваю рэпрэсіўную машыну: такім чынам за кратамі апынуліся 223 чалавекі, арыштаваныя паводле палітычных артыкулаў.

Гэта значыць, што станам на 21 лістапада (на дзень публікацыі статыстыкі) за кратамі знаходзяцца 1273 палітвязні. Але рэальная колькасць зняволеных па "палітычных" артыкулах можа быць нашмат большай. 

Читать полностью…

Гомельская вясна

☝️ На Мазыршчыне асудзілі мужчыну, які здзекваўся і саджаў уласнага сына на ланцуг

Так бацька спрабаваў дамагчыся таго, каб 12-гадовы хлопчык не ўцякаў з дому і вучыў урокі. Хлопчыка на ланцугу знайшлі настаўнікі, якія прыйшлі праверыць сям'ю.

Маці падлетка памерла, таму бацька выхоўваў яго сам. Але хлопчык уцякаў з дому і прагульваў заняткі, краў. Цяпер юнака чакае дзіцячы прытулак, а бацьку пакаралі двума гадамі пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на два гады і штрафам у 4 тысячы рублёў.

Читать полностью…

Гомельская вясна

У Гомелі па крымінальным артыкуле асудзілі былога супрацоўніка Веткаўскага музею

Аляксандр Нікіцін з'явіўся ў музеі яшчэ зусім маленькім хлопчыкам, але надоўга захапіўся гісторыяй і фалькларыстыкай. Хлопец сам ездзіў у экспедыцыі і набываў каштоўныя асобнікі народнай творчасці і для музею, і для ўласнай калекцыі. Аляксандр мае непаўторную калекцыю жаночых строяў Гомельшчыны, якая неаднаразова экспанавалася ў беларускіх музеях. 

Праваабаронцам стала вядома, што ў канцы верасня Аляксандра судзілі паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Прычым судзіў Аляксандра свежаспечаны суддзя - Дзяніс Кузенек, які нядаўна быў у судзе толькі стажорам. 
Прысуд Нікіціну пакуль невядомы. Вядома толькі, што ў траўні хлопца прыцягвалі да адказнасці за "распаўсюд экстрэмізму". 

Читать полностью…

Гомельская вясна

Яшчэ двое жыхароў Гомельшчыны вызнаныя палітзняволенымі.

👉 За што іх трымаюць у няволі?

Читать полностью…

Гомельская вясна

♦️"Я буду гаварыць голасам Алеся Бяляцкага"

Праваабаронца з Гомеля ўзяў удзел у міжнароднай канферэнцыі аб сітуацыі з палітычнымі зняволенымі ў Беларусі.

Ад Праваабарончага цэнтру “Вясна” на імпрэзу ў Бруселі запрасілі вядомага праваабаронцу з Гомеля, былога палітзняволенага Леаніда Судаленку.

Даведацца падрабязнасці.

Читать полностью…

Гомельская вясна

Гомельскага правакатара Яўгена (Какойту) Катлярова прызналі палітычным зняволеным

У чарговай заяве праваабарончай супольнасці Беларусі аб прызнанні людзей, зняволеных уладамі Беларусі згаданае і прозвішча вядомага правакатара і даносчыка Яўгена Катларова, які ў сацыяльных сетках падпісваўся нікам “Какойто”.

✅ Чытаць болей

Читать полностью…

Гомельская вясна

⚖️Калегія адвакатаў Нью-Ёрка заклікае прыняць неадкладныя меры для вызвалення беларускіх палітвязняў

Калегія адвакатаў Нью-Ёрка выступіла з заявай аб сістэматычных парушэннях правоў чалавека ў дачыненні да палітвязняў у Беларусі, акцэнтуючы ўвагу на росце палітычных зняволеных, стан ізаляцыі, у якім яны знаходзяцца, і адмове ў належнай медыцынскай дапамозе.

У заяве выказваецца сур'ёзная заклапочанасць у сувязі з працяглымі парушэннямі правоў чалавека ў Беларусі, асабліва сістэматычным жорсткім абыходжаннем з палітычнымі зняволенымі пры рэжыме Аляксандра Лукашэнкі.

«Вызваленне Лукашэнкам у ліпені толькі некалькіх цяжкахворых зняволеных, у асноўным хворых на анкалогію, выглядала хутчэй як сімвалічны жэст, чым як сапраўдная прыхільнасць да правоў чалавека і вяршэнства закон».


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/116726

Читать полностью…

Гомельская вясна

Міністэрства ўнутраных справаў 16 лістапада ў чарговы раз папоўніла “Спіс асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці”. Сярод іншых карнае ведамства ўнесла туды і яшчэ чатырох жыхароў Гомельшчыны.

Як можна зразумець з пасылу міліцыянтаў, экстрэмістамі ў іхнім разуменні людзі могуць стаць за крытычныя выказванні пра Лукашэнку, супрацоўнікаў карных ці ўладных органаў або расійскія акупацыйныя войскі ва Украіне, прапановы ціску іншых краінаў на незаконную ўладу Беларусі і ўдзел у мірных акцыях пратэсту. ✅Падрабязней тут: https://gomelspring.org/be/news/11026

Читать полностью…

Гомельская вясна

🤔 Гамельчуку далі 15 сутак за "экстрэмісцкі" рэпост, але адправіць адбываць арышт не змаглі...

Бо арыштаваны ўжо быў у СІЗА. Па гэтай жа прычыне мужчына не прысутнічаў і на самім судовым пасяджэнні.

Пастанова апублікаваная ў ананімізаваным выглядзе, замест назваў і прозвішчаў пазначаныя толькі першыя літары. Аднак па ініцыялах можна зрабіць выснову, што справу разглядаў суд Цэнтральнага раёна Гомеля. Імя суддзі таксама зашыфраванае, але, відавочна, гэта была Алеся Осіпава, якая раней вяла палітычна матываваныя працэсы.

Мужчыну абвінавачвалі ў тым, што на ягонай старонцы ў «Аднакласніках» быў рэпост відэа суполкі, уключанай у «рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Як будзе адбываць арышт чалавек, які ўжо знаходзіцца пад вартай? У дакуменце сказана так: "тэрмін выканання прызначанага спагнання ў выглядзе арышту вылічваць з моманту фактычнага затрымання, для выканання гэтай пастановы". Верагодна, знаходжанне ў СІЗА "залічаць" у тэрмін арышту.

Читать полностью…
Subscribe to a channel