vicspring | Unsorted

Telegram-канал vicspring - Віцебская Вясна

160

Падзеі, працэсы, здарэньні ў Віцебску, якія могуць закрануць і цябе. Правы чалавека і праявы свабоды - толькі па-беларуску.

Subscribe to a channel

Віцебская Вясна

Тэлеканал АНТ 14 студзеня паказаў першую серыю “расследавання” пра супрацоўнікоў “Радыё Свабода”. Яе героем быў палітвязень, фрылансер «Радыё Свабода» Андрэй Кузнечык, якога на некалькі месяцаў перавезлі з Наваполацкай ПК №1 у Мінск адмыслова для здымак «фільма».

Што ўбачылі гледачы на экране? Аўтар праекта «Свабода слова» і вядоўца Андрэй Аляксандраў цягам 15-ці хвілін задае зняволенаму журналісту пытанні, спрабуючы падвесці пад чаканыя адказы. Іх сэнс зводзіцца да таго, што, маўляў, «у жыцці варта цаніць сям'ю і мір у краіне», і не «ўяўныя каштоўнасці» кшталту свабоды слова, якой на «Радыё Свабода» увогуле няма. Пры гэтым Андрэй Кузнечык кажа, што яго абавязкам была праўка тэкстаў для сайта, а ў «расследаванні» ён названы ажно «экс-рэдактарам экстрэмісцкіга «Радыё Свабода».

Андрэй Кузнечык ураджэнец Віцебска. Ен быў затрыманы ў Мінску у лістападзе 2021 г. і праз 8 месяцаў асуджаны да 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Журналіста прызналі вінаватым у "стварэнні экстрэмісцкага фарміравання".

Читать полностью…

Віцебская Вясна

Учора ў Наваполацку за парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў ( ч.1 арт. 24.23) судзілі Дзмітрыя Аношку. Яго справу разбірала суддзя Зінаіда Балаболава.

Дзмітрый Аношка – вядомая ў горадзе асоба. «ІТ, актор, спартовец 40+» піша ён пра сябе ў сацыяльных сетках. Ен спартовец-аматар, практыкуе бег на розныя дыстанцыі і фігурнае катанне, папулярызуе здаровы лад жыцця, здымаецца ў фільмах піша блог пра свае падарожжы.

Читать полностью…

Віцебская Вясна

❗️У Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў ўключылі вядомы партал "Народныя Навіны Віцебска" і афіляваныя з ім старонкі ў сацыяльных сетках і мэсэнджарах.

Адпаведнае рашэнне 10 студзеня прыняў суд Кастрычніцкага раёна Віцебска.
➡️ https://tinyurl.com/2cwykhcv

«Народныя навіны Віцебска» - адзін з найстарэйшых недзяржаўных медыярэсурсаў рэгіёна, які існуе ўжо больш за 17 гадоў. Пасля 2020 года рэдакцыя цалкам адышла ад асвятлення палітычных падзеяў у рэгіёне - на сайце публікаваліся толькі навіны пра сацыяльныя падзеі і надзвычайныя здарэнні.

Читать полностью…

Віцебская Вясна

Навапалачан Таццяну Мішыну і Віктара Фёдарава ўключылі ў «экстрэмісцкі» пералік МУС

11 студзеня ў пераліку асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці, з'явілася імя і прозвішча 48-гадовага жыхара Наваполацка, якога летась асудзілі за данаты паводле арт. 361-2 КК. На сайце МУС таксама пазначана, што мужчына «адбывае пакаранне».

Справу Фіктара Фёдарава сёлета ў кастрычніку разбіраў Віцебскі абласны суд, 24 снежня апеляцыя на вырак разглядалася ў Вярхоўным судзе.

57-гадовая Таццяна Мішына, паводле звестак на сайце МУС, таксама была асуджана Віцебскім абласным судом. Жанчыну прызналі вінаватай паводле ч.ч. 1 і 2 арт. 361-4 КК (садзеянне экстрэмісцкай дзейнасці). Побач з яе прозвішчам у «экстрэмісцкім» пераліку пазначана «судзімасць пагашана».

Читать полностью…

Віцебская Вясна

У Оршы схавалі не толькі асабістыя дадзеныя чальцоў выбарчых камісій, але і іхныя твары

У Выбарчы кодэкс былі ўнесены змены - у прыватнасці, зараз у газетах і на сайтах выканкамаў не публікуюцца персанальныя дадзеныя чальцоў выбарчых камісій. Убачыць на бэйджах прозвішчы і імёны гэтых людзей выбаршчыкі змогуць толькі падчас галасавання.

Але ў Оршы пайшлі яшчэ далей: раённая газета апублікавала інфармацыю пра трэнінг для чальцоў выбарчых камісій, якіх навучалі, як дзейнічаць «у пазаштатных сітуацыях». Але ў фотарэпартажы да артыкула яны знятыя так, што пазнаць гэтых людзей цяжка, а месцамі і немагчыма, бо твары "замыленыя". ➡️ https://tinyurl.com/54fbx5t7

Читать полностью…

Віцебская Вясна

У Віцебску адзін міліцыянт выпадкова застрэліў іншага. А потым застрэліўся сам

Здарэнне адбылося 9 студзеня ў адным з віцебскіх райаддзелаў міліцыі. Паводле інфармацыі з дасведчаных крыніц, адзін з супрацоўнікаў міліцыі чысціў пісталет і выпадкова стрэліў. Куля трапіла ў саслужыўца, і ён загінуў на месцы. Ягоны калега, убачыўшы, што нарабілася, заcтрэліўся сам. ➡️ https://tinyurl.com/3wz9ava5

Абодвум загінулым было каля 20-ці гадоў. Служыць у міліцыю цяпер набіраюць усіх ахвотных, у тым ліку зусім «зялёных» хлопцаў адразу пасля войска...

Па факце гібелі двух супрацоўнікаў міліцыі вядзецца следства.

Читать полностью…

Віцебская Вясна

Гарадскія актывісты прапануюць ушанаваць у Віцебску памяць землякоў – удзельнікаў ліквідацыі наступстваў Чарнобыльскай трагедыі. ➡️ https://tinyurl.com/3msekfyh

На цяперашні момант у Віцебску няма ніводнага памятнага знака, які нагадваў бы пра герояў- «ліквідатараў», накіраваных у Чарнобыльскую зону. Хаця з такой ініцыятывай актывісты выступалі яшчэ 10 год таму.

Ушанаванне памяці тых, хто страціў здароўе і жыццё, ратуючы будучыню, улады ператварылі ў афіцыёз, забараняючы «ліквідатарам» згадваць сваіх колішніх калег і сяброў прыватным чынам: жалобную акцыю «Вянок памяці» улады залічылі ў «несанкцыянаваныя мерыпрыемствы»...

Калектыўны зварот можна падпісаць да 10 стедзеня. Ен змешчаны на сайце Petitions.by, які нядаўна быў прызнаны "экстрэмісцкім". Але сэрвіс для падачы публічных калектыўных зваротаў да органаў улады працое і цяпер.

Читать полностью…

Віцебская Вясна

Вельмі схуднелы, у новай турэмнай робе з жоўтай біркай. На ёй - дзве лічбы. ➡️https://tinyurl.com/4mc79fss
Упершыню амаль за два гады грамадскасць убачыла здымкі Віктара Бабарыкі з Наваполацкай калоніі

Читать полностью…

Віцебская Вясна

⚡️З'явіліся фотаздымкі палітзняволенага Віктара Бабарыкі

Раман Пратасевіч перадаў яму лісты ад родных, а Бабарыка праз яго перадаў лісты сваім сваякам.

Читать полностью…

Віцебская Вясна

Жыхара Лепеля двойчы асудзілі за «распаўсюд экстрэмізму» у інтэрнэце. Новы год лепельскі прадпрымальнік Андрэй Каротчык-Ласкі суcтрэў за кратамі. ➡️https://tinyurl.com/5d5j9z3a

Читать полностью…

Віцебская Вясна

3 студзеня ў Вярхоўным судзе - разгляд скаргі палітвязня Валерыя Мефодзіенкі.

У кастрычніку 2024г. жыхара Сянно асудзілі за данаты - за "фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці" і «фінансванне тэрыстычнай дзейнасці" паводле арт. 361-2 і арт. 290-1 КК. Судовы працэс у Віцебскім абласным судзе праходзіў у закрытым рэжыме. Валерый Мефодзіенка зарэгістраваны індывідуальным прадпрымальнікам, яго спецыялізацыя - тэхнічнае абслугоўванне і рамонт вылічальнай тэхнікі.

Читать полностью…

Віцебская Вясна

Лёзненская пракуратура пахвалілася, як змагаецца з «экстрэмісцкімі» інфармацыйнымі рэсурсамі.

Паводле Пракурора Лёзненскага раёна Аляксея Бузікава, у 2024 годзе раённая пракуратура ініцыявала прызнанне «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» чатырох інтэрнэт-рэсурсаў. З іх тры – гэта персанальныя старонкі ў сацыяльных сетках. Чацвёрты - Тэлеграм-канал.

І быў яшчэ пяты, але пра адзін рэсурс пракурор проста забыўся.

Што цікава: ніводны з пяці не мае дачынення да Лёзненшчыны. Гэта яшчэ раз пацвярджае той факт, што пракуратуры ў рэгіёнах спаборнічаюць паміж сабой, шукаючы «экстрэмісцкія» рэсурсы «усляпую», па прынцыпе «падыходзіць усё, што знойдзем у інтэрнэце». ➡️ https://tinyurl.com/yesvnyca

Читать полностью…

Віцебская Вясна

17 снежня ў Чашніцкім райсудзе зноў судзілі за «распаўсюд экстрэмізму» спартоўца-аматара Канстанціна Чарнова. Старшынявала на працэсе суддзя А. Смірнова.

Першы раз справу 48-гадовага жыхара райцэнтра, распачатую паводле ч. 2 арт.19.11 КаАП, 6 снежня разбірала суддзя Чашніцкага райсуда Іраны Кручыніна. Наступны раз яна ж судзіла Чарнова 11 снежня.

Сёлета 13 лістапада Міністэрства інфармацыі ўключыла ў пералік "экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыі" старонкі Канстанціна Чарнова ў "Одноклассниках" і ў TikTok.

Читать полностью…

Віцебская Вясна

У Глыбоцкім раёне знайшлі працаўніка ў вясковую краму.
Дзяржаўная газета падае гэта як надзвычайную падзею і значную праяву клопату пра мясцовае насельніцтва.

Рашэнне іншых праблем жыхароў вёскі Верхняе адкладаецца да нявызначаных часоў. ➡️https://tinyurl.com/yck6zchs

Читать полностью…

Віцебская Вясна

Сёння, 17 снежня, у Віцебскім абласным судзе пачынаецца разбор справы Аляксандра Рандарэнкі – віцебскага лекара, якога «развёў на размовы» аўтар чат-рулеткі «Разговоры с Палычем».

Рандарэнку вінавацяць паводле ч.1 арт.130 - 1 (рэабілітацыя нацызма) і арт.130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай варожасці ці варажнечы). Пракуратура сцвярджае, што ў яго крымінальнай справе 19 эпізодаў ➡️ https://tinyurl.com/bdcms9n7

Мужчыну затрымалі ўвесну і некалькі разоў судзілі па адміністрацыйных справах, у тым ліку па ч.1 арт.24.23 і ч. 1 арт. 19.10 КаАП. У судзе мужчына казаў, што падчас распіцця спіртовых напояў, у стрыме з незнаёмым выказаў лозунг грамадска-палітычнага характару, пры гэтым прадэманстраваў вымпел з выявай сцяга Украіны жоўта-сіняга колеру.

6 снежня блізкі да сілавікоў Тэлеграм-канал «Северная столица» напісаў, што «начался суд над врачом-нацистом". Таксама былі прадэманстраваны аператыўныя фотаздымкі, па якіх відаць, што падчас затрымання Аляксандра Рандарэнку моцна збілі.

Читать полностью…

Віцебская Вясна

🔻Зачынілася група «Навіны Віцебска» - самая шматлікая віцебская суполка ў Facebook

Заснавальніца і адміністратарка групы Таццяна Мацвеева напісала, што не можа наўпрост паведаміць прычыны закрыцця пабліка, які праіснаваў тры з паловай гады. Але падкрэслівае, што робіць гэта па не залежных ад яе прычынах. Яна вырашыла, што пакуль праца групы прыпынена на месяц, але далейшыя перспектывы застаюцца няяснымі.
➡️ https://tinyurl.com/48a5wefn

Паведамленне пра закрыццё групы было апублікавана на наступны дзень пасля таго, як перастаў адчыняцца сайт «Народныя Навіны Віцебска». Гэты інфармацыйны рэсурс быў заснаваны ў 2008 годзе, але сёлета 13 студзеня стала вядома, што яго прызналі «экстрэмісцкай інфармацыйный прадукцыяй». Адпаведнае рашэнне 10 студзеня прыняў суд Кастрычніцкага раёна Віцебска. Цяпер сайт і яго сацсеткі не адчыняюцца.

Читать полностью…

Віцебская Вясна

«Нашай Ніве» стала вядома, што цяжкахворага палітвязня Дзяніса Сальмановіча два месяцы не выпускаюць з ШІЗА калоніі Віцьба-3.

Яго маці кажуць, што «такога вязня няма». https://nashaniva.com/359342

Читать полностью…

Віцебская Вясна

Навіны і падзеі тыдня, якія вы маглі прапусціць:

5 студзеня віцебскаму праваабаронцу Леаніду Свеціку магло б споўніцца 60 гадоў. Летась 28 чэрвеня ён раптоўна памёр у Варшаве – у вымушанай эміграцыі.

Упершыню за амаль два гады грамадскасць убачыла здымкі палітзняволенага Віктара Бабарыкі з Наваполацкай калоніі.

Гарадскія актывісты прапануюць ушанаваць у Віцебску памяць землякоў – удзельнікаў ліквідацыі наступстваў Чарнобыльскай трагедыі.

На Віцебшчыне не спыняюцца суды за “распаўсюд экстрэмізму” у інтэрнэце.

Віцебскі аблсавет пастанавіў з 1 лютага працягваць спагнанне памежнага транспартнага збору.

Навапалачан Таццяну Мішыну і Віктара Фёдарава ўключылі ў «экстрэмісцкі» пералік МУС.

Читать полностью…

Віцебская Вясна

Дзяржаве трэба грошы. З 1 лютага ў Віцебскай вобласці працягваюць спагнанне памежнага збору

Так вырашыў Віцебскі аблсавет, прыняўшы рашэнне №69 ад 30.12.2024 года.

Тэрмін дзеяння, на працягу якога будуць браць збор, у рашэнні не ўказаны. Раней ён падаўжаўся кожныя паўгода, але летась мясцовыя ўлады атрымалі права ўвесці бестэрміновы збор, што ўжо зрабіў Віцебскі абласны Савет дэпутатаў.
➡️ https://tinyurl.com/3m29cvvs

Читать полностью…

Віцебская Вясна

Фотаздымкі віцебскіх журналістаў і актывістаў, якія пакінулі Беларусь, заўважаны на міліцэйскіх стэндах

На стэндах каля трох райаддзелаў міліцыі Віцебска, дзе размяшчаюць выявы тых, хто знаходзіцца ў вышуку, можна ўбачыць здымкі асобаў, вядомых у дэмакратычным асяроддзі горада. Гэта праваабаронцы Павел Левінаў і Ірына Траццякова, экс-палітзняволены Міхаіл Жамчужны, даследчык гісторыі сталінскіх рэпрэсій Ян Дзяржаўцаў, журналістка Алена Шабуня, рэдактар інтэрнэт-выдання «Витебский Курьер news» Аляксандр Корнышаў, актывіст Дзмітрый Карняенка і іншыя вядомыя асобы. ➡️https://tinyurl.com/5ckhawee

Читать полностью…

Віцебская Вясна

9 студзеня на Віцебшчыне за “распаўсюд экстрэмізму” у інтэрнэце асудзілі мінімум трох чалавек.

Суддзя Першамайскага раёна Віцебска Алена Грабянчук паводле ч.2 арт. 19.11 КаАП судзіла прадпрымальніка Валерыя Глаза. Мінулы раз яна ж судзіла мужчыну 26 снежня мінулага года. Таму верагодна, што новы год Валерый Глаз сустракаў за кратамі, і цяпер яму дадалі чарговыя суткі.

У судзе Мёрскага раёна суддзя Ірына Яскевіч судзіла Майю Уланаву, 54-гадовую прадпрымальніцу з раённага цэнтра. Жанчына з’яўляецца ўладальніцай крамы адзення.

Тая ж суддзя разбірала і справу 46-гадовай Таццяны Дабрынінай, якая працуе гандляркай крамы ў вёсцы Наўгароды Мёрскага раёна. На абедзьвюх жачын з Мёршчыны таксама былі складзены пратаколы паводле ч.2 арт. 19.11 КаАП.

Читать полностью…

Віцебская Вясна

9 студзеня на сайце Міністэрства інфармацыі абнавілі Рэспублікансі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Паводле рашэння суда Цэнтральнага раёна Мінска ад 30 снежня мінулага года, экстрэмісцкім прызнаны сайт «Petitions.by удобный город» — сэрвіс для падачы публічных калектыўных зваротаў да органаў улады.

Сайт з 2021 года быў заблакаваны ў Беларусі, бо, паводле Мінінфарму, на ім збіралі подпісы пад петыцыямі «пратэставага характару» і петыцыямі, якія нібыта дыскрэдытуюць дзеянні ўладаў. Між тым, на сайце публікаваліся афіцыйныя адказы органаў улады ўсіх узроўняў на калектыўныя звароты беларускіх грамадзян.
Ці пакараюць чыноўнікаў за спрыянне экстрэмістцкай дзейнасці?
🙃

Читать полностью…

Віцебская Вясна

🔗Як змяніўся Віктар Бабарыка са свайго суда ў ліпені 2021-га году

Нагадаем, Бабарыку прызналі вінаватым паводле двух крымінальных артыкулаў і асудзілі да 14 гадоў калоніі. У ноч з 24 на 25 красавіка 2023 года Бабарыку ў стане сярэдняй цяжкасці даставілі ў аддзяленне хірургіі наваполацкага шпіталю: у яго была вадкасць у лёгкіх.

Читать полностью…

Віцебская Вясна

На сайце гарадской газеце «Віцьбічы» існуе рубрыка «Есть проблема? Обращайтесь!» За 2024 г. у ёй - усяго 9 публікацый па слядах зваротаў чытачоў.

Да слова, у 2023 годзе такіх публікацый было 19. Пра што гэта можа сведчыць? ➡️ https://tinyurl.com/4uv7866r

Читать полностью…

Віцебская Вясна

3 студзеня ў Мёрскам райсудзе за "распаўсюд экстрэмізму ў інтэрнэце" будуць судзіць бібліятэкарку з Дзісны Святлану Яроменак і яшчэ дзвюх жанчын.

Адміністрацыйную справу, распачатую супраць Святланы Яроменак паводле ч.2 арт.19.11 КаАП, прызначана разбіраць суддзя Вераніка Кісляк. Яна ж будзет судзіць і яшчэ адну жыхарку Мёраў - Святлану Шаўлюгу.

Суддзя Ірына Яскевіч будзе судзіць па тым самым артыкуле Ірыну Нарэйку. Гэтая жыхарка райцэнтра ў 2017 годзе актыўна выступала супраць "аптымізацыі" школ у раёне, калі адну з навучальных установаў расфарміроўвалі, а дзяцей паводле распараджэння ўладаў пераводзілі ў іншыя школы.

Читать полностью…

Віцебская Вясна

Да чаго дайшло памкненне уладаў давесці, што яны дбаюць пра людзей 😊

У Бешанковічах пасыпалі пяском склізкую сцежку – і вось гэта ўжо нагода да хвалебнага артыкула 🙃 ў раённай газеце ➡️https://tinyurl.com/2p9ht6xr

Читать полностью…

Віцебская Вясна

Тры гады калоніі. Стаў вядомы прысуд палітвязню Аляксандру Камлёнку

Паводле звестак у спісе асобаў, «датычных да экстрэмісцкай дзейнасці» на сайце МУС, Аляксандр Камлёнак прызнаны вінаватым паводле ч.1 арт. 368 КК (Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь) і ч.1 арт. 361-2 КК( Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання).

Першапачаткова мужчыну вінавацілі яшчэ і паводле арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады), але ў канчатковым выраку гэты артыкул ужо не фігуруе. У жніўні яго крымінальную справу разбіралі ў Віцебскім абласным судзе. 29 кастрычніка 2024 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі асуджанага ў Вярхоўным судзе. На сайце МУС пазначана, што Аляксандр Камлёнак "адбывае пакаранне".

Па інфармацыі Telegram- канала orsha.eu, мужчына пакараны «мінімум трыма гадамі калоніі». Гісторыя Аляксандра Камлёнка тут ➡️https://tinyurl.com/35eyhn4f

Читать полностью…

Віцебская Вясна

Вось што значыць - і пра Новы Год , і ў ідэалагічным рэчышчы 😊
Фота з сайта газеты "Гарадоцкі веснік".

Читать полностью…

Віцебская Вясна

У Оршы адрамантавалі драўляную лесвіцу і падаюць гэта як вялікае дасягненне ➡️ https://tinyurl.com/94r9n4x8
Што застаецца рабіць уладам, калі іншых няма)

Читать полностью…

Віцебская Вясна

Начальнік глыбоцкай калоніі №13 Вадзім Мурашка уключаны ў санкцыйныя спісы

Рада Еўразвязу Савет ЕС 16 снежня дапоўніла санкцыйныя спісы новымі фізічнымі асобамі і кампаніямі з Беларусі. У санкцыйныя спісы трапілі суддзі, якія выносілі палітычна матываваныя прысуды, а таксама кіраўнікі некалькіх папраўчых устаноў . У прыватнасці , Вадзім Мурашка, начальнік калоніі № 13 у Глыбокім.

Гэта калонія асобага рэжыму, у якой зараз утрымліваюць палітзняволеных Мікалая Статкевіча, Віталя Мельнікава, Сяргея Вкрашчагіна.

Читать полностью…
Subscribe to a channel