Падзеі, працэсы, здарэньні ў Віцебску, якія могуць закрануць і цябе. Правы чалавека і праявы свабоды - толькі па-беларуску.
🔻🔻🔻
У пералік асобаў, «датычных да экстрэмісцкай дейнасці", уключылі віцебскага фатографа Уладзіслава Кошалева.
У судзе Першамайскага раёна судзілі журналіста і культуролага Георгія Каржанеўскага – за «распаўсюд экстрэмізму» і «прапаганду нацысцкай сімволікі».
У Оршы будуць судзіць шматразовых пераможцаў "Дажынак", піша партал orsha.eu
11 лютага ў судзе Оршы і Аршанскага раёна анансаваны працэс над пяццю ўдзельнікамі справы, распачатай паводле ч.2 арт.211 КК (прысваенне альбо растрата). Прынамсі двое з фігурантаў - гэта работнікі сельгаспрадпрыемства "Межава-Агра". І не шэраговыя камбайнер і кіроўца, а шматгадовыя перможцы на ўборцы ўраджаю, шматкроць узнагароджаныя на "Дажынках", неаднаразовыя героі публікацый ў дзяржаўных СМІ.
У чым канкрэтна іх вінавацяць, пакуль не вядома.
На фота - Уладзіслаў Лапцінскі, адзін з фігурантаў справы.
За «экстремизм» и «пропаганду нацистской символики» сегодня судили витебского журналиста и культуролога Георгия Корженевского
В свое время мужчина делал обзоры выставок современного искусства в Витебске для различных региональных изданий.
В последнее время занимался развитием собственного мистико-философского проекта «Гондвана сакральная».
Его имя появилось сегодня в расписании суда Первомайского района Витебска. Судить его по ч. 2 ст. 19.11 и ч. 2 ст. 19.10 КоАП РБ была назначена Екатерина Цыбульская.
У Віцебску па палітычнай «адміністратыўцы» зноў судзяць студэнта - траццякурсніка прафсаюзнай ВНУ "МІТСО" Андрэя Салодкіна. Хлопец вучыцца на аддзяленні «Лагістыка».
7 лютага яго справу ў судзя Кастрычніцкага раёна Віцебска разбірае суддзя Ганна Кот. Андрэя Салодкіна вінавацяць у «распаўсюдзе экстрэмізму» паводле ч.2 арт. 19.11 КаАП і ў прапагандзе нацысцкай сімволікі паводле ч.1 арт. 19.10 КаАП. ➡️ https://tinyurl.com/5422huby
Учора, 6 лютага, суддзя Ганна Кот судзіла пваодле паводле ч.2 арт. 19.11 КаАП студэнта-другакурсніка ВДУ Йоэля Юроўскага, які навучаецца на факультэце гуманітарыстыкі і моўных камунікацый. Хлопец браў удзел шмат у якіх ідэалагічных мерапрыемствах, якія праводзіліся ва ўніверсітэце. Але ад адміністратыўкі за «распаўсюд экстрэмізму» гэта яго не ўратавала.
Ганна Кот сёння судзіць яшчэ аднаго хлопца - ужо за "несанкцыянаванае пікетаванне"
🔻🔻🔻
Беларуская праваабарончая супольнасць прыняла рашэнне далучыць да ліку былых палітзняволеных 25-гадовую Алену Бурлакову, жыхарку Шуміліна .
Жанчыну асудзілі ў верасні 2023 года паводле арт. 369 КК ( абраза прадстаўніка ўлады). Прысуд, які вынесла суддзя Шумілінскага райсуда Алена Сініцкая, невядомы. 24 лістапада таго ж года прозвішча і імя жанчыны ўключылі ў спіс асобаў, схільных да экстрэмісцкай дзейнасці.
Стала вядома, што перад Новым годам Алена Бурлакова выйшла на волю па памілаванні.
У Віцебску за "распаўсюд экстрэмізму" судзяць судэнта ВДУ.
Йоэль Юроўскі скончыў СШ №196 у Мінску, падчас навучання быў пераможцам прадметных алімпіяд, у якасці ўзнагароды быў накіраваны ў летнік "Зубраня". У Віцебску Йоэль ( у раскладзе суда няма ягонага імя па бацьку, але ў шэрагу іншых дакументаў яно ёсць - Аляксандравіч) Юроўскі паступіў на факультэт гуманітарыстыкі і моўных камунікацый Віцебскага дзяржаўнага універсітэта. Хлопец браў удзел шмат у якіх ідэалагічных мерапрыемствах, якія праводзіліся ва ўніверсітэце. У мінулым навучальным годзе ён атрымаў падзяку ад адміністрацыі ВНУ за валанцёрскую працу ў мясцовым музеі.
6 лютага ў судзе Кастрычніцкага раёна разбіраюць адміністрацыйную справу, распачатую супраць яго паводле ч.2 арт.19.11 КаАП. Судзіць хлопца Ганна Кот. ➡️ https://tinyurl.com/5422huby
Гэта я ж суддзя разбірае сёння справу Уладзіслава Ліппорта, распачатую па тым самым артыкуле.
Сёння ў судзе Кастрычніцкага раёна Віцебска "за несанкцыянаванае масавае мерапрыемства" другі раз судзяць Міхаіла Філіпенку. Яго справу па ч.1 арт. 24.23 КаАП зноў разбірае суддзя Ганна Кот.
Першы раз па тым самым артыкуле яна судзіла мужчыну ў першы дзень пасля выбараў, 27 студзеня. Не выключана, што з таго часу віцяблянін знаходзіцца за кратамі, а цяперашні суд азначае працяг адміністрацыйнага арышту.
Гэта не адзіны суд па палітычна матываваных адміністратыўках, якія праходзяць сёння на Віцебшчыне. Падрабязней - у наступных матэрыялах. 🔻🔻🔻
Сёння ў судзе Кастрычніцкага раёна Віцебска за «распаўсюд экстрэмізму» судзяць Надзею Куканос.
Гэтую 64-гадовую жанчыну многія віцябляне памятаюць па ранейшых падзеях: яна заўсёды востра рэагавала на несправядлівасць, і таму не бянтэжылася скардзіцца на парушэнні ў дзейнасці дзяржаўных структур і кіраўнікоў любога рангу. У 2019 г. яна амаль 4 месяца правяла ў СІЗА, двойчы абвяшчала галадоўку ➡️ https://tinyurl.com/c9yp5ewz
4 лютага адміністратыўную справу, распачатую супраць Надзеі Куканос паводле ч.2 арт. 19.11 КаАП разбірае суддзя Ганна Кот.
Паводле гэтага ж артыкула жанчыну судзілі ў 2023 г., прычым справу разбіралі ў яе адсутнасць. Спробы абскардзіць прысуджанае пакаранне – 15 сутак арышту – нічога не далі: абласны суд пацвердзіў справядлівасць рашэння суду першай інстанцыі.
Да слова, сёння ж суддзя Ганна Кот у судзе Кастрычніцкага раёна разбірае і справу, паводле ч.2 арт. 19.11 КаАП, распачатую супраць яшчэ аднаго віцябляніна - прадпрымальніка Віталя Мацкевіча
Памёр Іосіф Навумчык
Грамадскі дзеяч з Віцебску сышоў ва ўзросце 86 гадоў. Пра гэта ў сацыяльных сетках паведаміў яго сын, журналіст Сяргей Навумчык.
За савецкім часам Іосіф Навумчык быў другім сакратаром Віцебскага гаркама партыі, сакратаром Віцебскага абкама партыі. "У якасці дарадцы ЦК КПСС у Кабуле ён быў адным з тых, хто паўплываў на рашэнне Гарбачова і Палітбюро вывесці войскі з Афганістана", — піша пра бацьку ягоны сын.
Але што вылучала Іосіфа Навумчыка сярод іншых партыйных кіраўнікоў высокага рангу - гэта нацыянальная самасвядомасць. У постсавецкія часы ён стаў адным з найактыўнейшых прыхільнікаў стварэння Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны. І 25 гадоў быў нязменным кіраўніком віцебскай абласной рады ТБМ. Ен шмат зрабіў для папулярызацыі роднай мовы і культуры на Віцебшчыне – ладзіў сустрэчы са знакамітымі пісьменнікамі, змагаўся за пашырэнне беларушчыны, нярэдка спрачаючыся за гэта з чынавенствам і кіраўнікамі рознага ўзроўню. ➡️ https://tinyurl.com/z6tv9x65
Сёння ў судзе Шаркаўшчынскага раёна за «незаконнае пікетаванне» асудзілі мясцовага журналіста і актывіста Андрэя Буку. 🔻
Адміністрацыйны пратакол, складзены паводле ч.3 арт. 24.23 КаАП, разглядала суддзя Аксана Табола. Прымяненне ч.3 азначае, што падсудны цягам года здзейсніў падобнае правапарушэнне паўторна. ➡️ https://tinyurl.com/ye4j3jmv
За «незаконнае пікетаванне» Андрэя Буку судзілі 28 кастрычніка мінулага года. Ён быў асуджаны да арышту на 5 сутак, але адбываць пакаранне адразу актывіста не забралі.
У сакавіку 2023 г. Буку судзілі паводле арт.19.10 КаАП (Прапаганда або публічнае дэманстраванне нацысцкай сімволікі або атрыбутыкі) за аватарку з бел-чырвона-белым сцягам у Facebook. Тая ж суддзя Аксана Табола пакарала мужчыну штрафам памерам 30 базавых велічыняў ( на той час 1 110 руб). Перад тым у падсуднага правялі ператрус і забралі ноўтбук.
15 траўня 2024 года суд Кастрычніцкага раёна Віцебска прызнаў «экстрэмісцкай» інфармацыйнай прадукцыяй змест Тэлеграм-канала Андрэя Букі «Думкі ўслых».
Заўтра, 4 лютага, у Вярхоўным судзе будзе разгледжана апеляцыйная скарга па справе віцябляніна Іосіфа (Язэпа) Дулебы, асуджанага за ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні (ч.3 арт. 361-1 КК). Скаргу будзе разглядаць Павел Каршуновіч.
Справу віцебскага актывіста летась у лістападзе разбіраў Віцебскі абласны суд ( суддзя Яўген Буруноў).
Імя Язэпа Дулебы ў пераліку ўдзельнікаў "экстрэмісцкіх фармаванняў" на сайце МУС фігуруе двойчы: як удзельніка праектаў "FreeInfoBel" і «Білорусь 2.0 Робімо Разам».
Язэп Дулеба быў затрыманы ў пачатку траўня 2024 г. , спачатку яго асудзілі на 15 сутак, потым перавялі ў СІЗА.
Летась 17 чэрвеня беларуская праваабарончая супольнасць прызнала яго палітычным зняволеным.
Паводле афіцыйнай інфармацыі, у першы месяц 2025 года суды Віцебшчыны разбіралі 46 палітычна матываваных адміністрацыйнах справаў, падлічыў рэсурс Витебск, я гуляю! | Новости Витебска. Летась у студзені такіх справаў было 44.
Спадзяванні на "адлігу" пасля прэзідэнцкіх выбараў ( у тых, хто іх меў) не апраўдаліся. Больш за тое: суды не пазначаюць у сваіх расккладах большасць адміністрацыйных працэсаў, якія праходзяць па арт. 24.23 КаАП і ч.2 арт. 19.11 КаАП. Таму аб'ектыўна падлічыць іх колькасць немагчыма.
Тут будзе віцебскі аквапарк)
Паводле словаў старшыні Віцебскага аблвыканкама Аляксея Героева, новы "акватэрмальны комплекс" будзе створаны на месцы двух карпустоў завода "Віцязь" - былога флагмана савецкай індустрыі па выпуску каляровых тэлевізараў.
Ці карпусы былога тэлезавода знясуць, ці іх мадэрнізуюць пад новы аб'ект, уцямна ніхто не тлумачыць. Гараджане звяртаюць увагу на тое, што аквапарк абяцаюць размясціць якраз побач з новай Плошчай герба і сцяга з 69-метровым флагштокам🤷♀️
➡️https://tinyurl.com/re92w7tf
Плошчу яшчэ будуюць, а што да аквапарка, то Аляксей Героеў абяцаў, што змены "будуць заўважныя" праз два гады. Дарэчы, у лістападзе мінулага года старшыня гарвыканкама ўзяў шэфства над яшчэ адным "водным" аб'ектам у Віцебску - над гарадской лазняй, якую не могуць дабудаваць ужо 14-ты год.
У Шуміліне за «распаўсюд экстрэмізму» будуць судзіць загадчыка хірургічнага аддзялення ЦРБ Ігара Гудкова
Ігар Гудкоў – шматдзетны бацька, якога ледзь не вымусілі звольніцца з працы ў 2020-м годзе. Тады за яго ўступіліся землякі, накіраваўшы ў райвыканкам калектыўны ліст, які падпісалі пад тысячу чалавек. ➡️ https://tinyurl.com/4d885une
31 студзеня разбіраць адміністрацыйную справу, распачатую супраць лекара паводле ч.2 арт.19.11 КаАП, будзе старшыня Шумілінскага раённага суда Інна Грабоўская.
Дуэт «Лукашолкі» прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»
Інфармацыя пра гэта 28 студзеня з'явілася на сайце МУС. У якасці асобаў, датычных да дзейнасці фармавання, згадваюцца дзве асобы: ураджэнка пасёлка Варапаева Пастаўскага раёну Ганна Федаронак і Ганна Канавалава, жыхарка Мінска, у якой дачка і зяць - палітычныя зняволеныя. Стваральніцы «Лукашолак» ужо некалькі год знаходзяцца ў вымушанай эміграцыі.
«Лукашолкі» - гэта відэазборнік гумарыстычных і сатырычных міні-спектакляў, дзе галоўныя персанажы – дзве вясковыя жанчыны, якія каментуюць беларускія навіны «з тэлевізара» паводле ўласнага разумення. Атрымліваецца ў іх вельмі смешна, але часам ад гэтага надзвычай сумна. ➡️ https://tinyurl.com/4pz7ccnt
Навіны і падзеі тыдня, якія вы маглі прапусціць:
4 лютага памёр Іосіф Навумчык, грамадскі дзеяч з Віцебска. У постсавецкія часы ён стаў адным з найактыўнейшых прыхільнікаў стварэння Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны. І 25 гадоў быў нязменным кіраўніком віцебскай абласной рады ТБМ.
У Вярхоўным судзе была разгледжана апеляцыйная скарга па справе віцябляніна Іосіфа (Язэпа) Дулебы, асуджанага за ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні
Шаркаўшчынскі суд аштрафаваў за «незаконнае пікетаванне» мясцовага журналіста і актывіста Андрэя Буку.
У Глыбокім працягваюцца суды па крымінальных справах за пратэсты 2020-га года.
У судзе Кастрычніцкага раёна Віцебска за «распаўсюд экстрэмізму» судзілі Надзею Куканос.
Палітвязня Валерыя Мефадзіенку дадалі ў «спіс тэрарыстаў».
Беларуская праваабарончая супольнасць далучыла да ліку былых палітзняволеных 25-гадовую Алену Бурлакову, жыхарку Шуміліна
ПРАЦЯГ НІЖЭЙ:
На здымку - суддзя Кацярына Цыбульская, якая толькі ў канцы снежня мінулага года была прызначана на гэтую пасаду.
Учора ў судзе Першамайскага раёна Віцебска яна разбірала адміністрацыйную справу віцебскага журналіста і культуролага-містыка Георгія Каржанеўскага. ➡️ https://tinyurl.com/2h2te6yb
Да нядаўняга часу Кацярына Цыбульская працавала памочнікам суддзі, а адразу па прызначэнні на новую пасаду дзяўчыну пачалі накіроўваць на розныя сустрэчы ў працоўных калектывах, дзе яна выступала з прамовамі пра небяспеку падпісак на «экстрэмісцкія інтэрнэт- рэсурсы». ..
У Віцебску гэта ўжо стала традыцыяй: разбіраць палітычна матываваныя «адміністратыўкі» прызначаюць маладых суддзяў, якія зусім нядаўна атрымалі свае першыя прафесійныя прызначэнні.
Як мы ўжо пісалі, у судзе Кастрычніцкага раёна Віцебска адміністрацыйныя справы паводле паводле ч.2 арт.19.11 КаАП апошнім часам прызначаюць разглядаць суддзю Ганну Кот, якая займае гэтую пасаду з канца 2022 года.
Сёння ў раскладзе суда Кастрычніцкага раёна Віцебска заўважана адміністрацыйная справа паводле ч.1 арт. 24.23 КаАП
За так званае "несанкцыянаванае пікетаванне " судзяць віцябляніна Кірыла Палшкова.
Яго справу разбірае Ганна Кот - у апошнія месяцы менавіта гэтая суддзя "спецыялізуецца" па палітычных "адміністратыўках". Такі вось пачатак працоўнага шляху - жанчына толькі з 2022 года працуе суддзёй
У пералік асобаў, «датычных да экстрэмісцкай дейнасці", уключылі віцебскага фатографа Уладзіслава Кошалева.
Ён асуджаны паводле ч. 1 арт. 368 КК - за абразу Аляксандра Лукашэнкі. Справу Уладзіслава Кошалева ў судзе Кастрычніцкага раёна Віцебска разглядалі сёлета ў лістападзе, працэс праходзіў у закрытым рэжыме. Судзіла віцебскага фатографа Святлана Кузмічонак.
31 студзеня ў Віцебскім абласным судзе адбыўся разбор апеляцыйнай скаргі Уладзіслава Кошалева. У «экстрэмісцкім» пераліку на сайце МУС напісана, што ён ужо адбывае пакаранне. ➡️ https://tinyurl.com/yxxf46b6
Уладзіславу Кошалеву 47 гадоў, свае апошнія ўгодкі мужчына сустрэў ужо ў зняволенні. у Віцебску ён вядомы як вясельны, а таксама ню-фатограф. з сацыяльных сетак ён знік мінулым летам, яго асабісты сайт vladko.by заблакаваны.
Пайшлі па другім коле?
У Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў другі раз уключылі youtube-канал "Народны дэпутат"
Рашэнне лічыць яго "экстрэмісцкай" інфармацыйнай прадукцыяй прыняў 5 лютага суд Кастрычніцкага раёна Віцебска. 17 студзеня гэты самы суд ужо прызнаваў youtube-канал "Народны дэпутат"з такім самым адрасам " экстрэмісцкім".
Учора была прызнана "экстрэмісцкай і старонка "Пра Вiцебск" у Instagram. Раней "экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй" прызнавалі TikTok-акаўнт «viteblyanka» і YouTube-канал з назвай «Пра Вiцебск / Витебск Новости». Рашэнне лічыць змест рэсурсаў "экстрэмісцкім" прыняў 20 снежня суд Ленінскага раёна Мінска
У Мёрскім райсудзе сёння "за распаўсюд экстрэмізму" судзяць Аллу Катлярэнка.
Жанчына працуе загадчыцай сектара ў Беларусбанку.
Разбіраць яе справу, распачатую па ч.2 арт.19.11 КаАП прызначана суддзя Ірына Яскевіч.
Па гэтым самым артыкуле 7 лютага ў судзе Мёрскага раёна будуць яшчэ адну жыхарку - Алену Слуцкую ( суддзёй прызначана Вераніка Кісляк). Старонкі Аллы Катлярэнка і Алены Слуцкай у сацыяльных сетках ужо закрытыя.
Палітвязня Валерыя Мефадзіенку дадалі ў «спіс тэрарыстаў»
Камітэт дзяржаўнай бяспекі абнавіў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці». У ім з'явіліся прозвішчы яшчэ 6-ці чалавек, сярод якіх і Валеры Мефадзіенка, ураджэнец райцэнтра Сянно.
Сёлета 24 студзеня яго прозвішча ўнеслі ў "экстрэмісцкі" спіс на сайце МУС.
Валерый Мефадзіенка быў асуджаны сёлета ўвосень за "фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці" і "фінансванне тэрыстычнай дзейнасці" - яго прызнаны вінаватым паводле ч. 2 арт. 290-1 КК і частак 1 і 2 арт. 361-2 КК. Суд праходзіў у Віцебскім абласным судзе (суддзя Юрый Урбан) у закрытым рэжыме. 3 студзеня Вярхоўны суд разбіраў апеляцыйную скаргу па гэтай справе.
Да затрымання Мефадзіенка быў індывідуальным прадпрымальнікам, яго спецыялізацыя - тэхнічнае абслугоўванне і рамонт вылічальнай тэхнікі.
У Глыбокім працягваюцца суды па крымінальных справах за пратэсты 2020-га года.
4 лютага ў судзе Глыбоцкага раёна будуць разбіраць справу прадпрымальніка Рамана Васілевіча, 7 лютага – справу Ігара Шкетава, адміністратара мясцовага пабліка «Подслушано Глубокое».
Абодвух судзяць за ўдзел у пратэстных падзеях 2020 года паводле ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Судзіць глыбачан будзе Андрэй Тарасевіч. Ён жа 28 студзеня па тым самым артыкуле судзіў братоў Івана і Дзмітрыя Піскуновічаў.
Цяперашнія суды - вынік міліцэйскіх "хапуноў", якія прайшлі ў Глыбокім у верасні мінулага года. ➡️ https://tinyurl.com/2bpzb6w4
4 лютага ў судзе Чыгуначнага раёна Віцебска за «распаўсюд экстрэмізму» зноў будуць судзіць прадпрымальніка Валерыя Глаза.
Для мужчыны гэта мінімум трэці суд паводле ч.2 арт. 19.11 КаАП за апошнія час: 26 снежня мінулага года і 9 студзеня сёлета яго судзіла суддзя Алена Грабянчук, новую справу прызначылі разбіраць Алену Цыганкову.
❗️За взятку судят «женщину года»
В расписании суда Дубровенского района появилось имя Татьяны Парфененко.
Женщину будут судить по ч. 2 ст. 430 (Получение взятки). ФИО подсудимой полностью совпадают с личными данными главного бухгалтера ОАО «Дубровенский льнозавод», в 2023 году удостоенной звания «Женщина года Дубровенщины» в номинации «Женщина в системе промышленного комплекса и строительства».
Татьяна Парфененко неоднократно была героиней статей в районной газете «Днепровская правда», где рассказывала об успехах предприятия, в бухгалтерии которого отработала почти 18 лет. Правда, з 2024 года имя бухгалтера в «районке» больше не фигурирует. Вероятно, в связи с тем, что против нее началось уголовное следствие.
Как мы сообщали ранее, в сентябре 2024 года Дубровенским льнозаводом заинтересовался Следственный комитет. Было возбуждено уголовное дело в связи с коррупционными схемами в области строительства. В бухгалтерии предприятия прошли обыски, во время которых были изъяты финансовые документы.
Навіны і падзеі тыдня, якія вы маглі прапусціць:
Дуэт «Лукашолкі» прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»
На Нобелеўскую прэмію міру вылучаны беларускі палітвязень Мікалай Статкевіч.
Віцебскі журналіст, рэдактар інтэрнэт-выдання "Витебский Kурьер News" Аляксандр Корнышаў просіць дапамогі
Ізноў працуе сайт orsha.eu
У першы месяц 2025 года суды Віцебшчыны разбіралі палітычна матываваных адміністрацыйнах справаў
Ізноў працуе сайт orsha.eu ❗️
Старонка перастала грузіцца пару тыдняў таму. У нядзелю 2 лютага сайт зноў пачаў адкрывацца.
Для рэдакцыі гэта стала пэўным сюрпрызам, бо ўсё здарылася само сабой. А таму нельга спадзяваца, што сайт не "ляжа" ізноў.
Сайт orsha.eu быў заблакаваны на тэрыторыі Беларусі з 2021 года. Таму аматары рэгіянальных навін ужо прызвычаіліся шукаць іх не толькі на партале, але і чытаць праз сацыяльныя сеткі:
Telegram - t.me/orshaeu
Instagram - / orsha_eu
Facebook - / orshaeu
YouTube - / orshaeu
VK - https://vk.com/orshaeu
VK - https://vk.com/orsha_eu
OK - https://ok.ru/orsha.eu
TikTok - / orsha.eu
Віцебскі журналіст, рэдактар інтэрнэт-выдання "Витебский Kурьер News" Аляксандр Корнышаў просіць дапамогі
"8 лютага мяне чакая другая аперацыя па замене тазабедранага сустава. Першая нага, якую мне аперавалі ў траўні, зажыла. Я магу хадзіць! Вялікі дзякуй беларусам, якія дапамаглі мне мінулым разам. Але грошы маюць уласцівасць сканчваццаю Я не звяртаўся па дапамогу да апошняга, але зараз у мяне няма грошай на аплату кватэры, лекі і проста на жыццё. Перад аперацыяй, калі я буду ляжаць і не змагу працаваць, мае магчымасці будуць яшчэ больш абмежаванымі», - напісаў Аляксандр на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.
Апрача неабходнасці неяк утрымліваць сябе, ен піша і пра цяжкае матэрыяльнае становішча свайго выдання. Падтрымаць можна і чалавека, і яго справу. ➡️ https://tinyurl.com/mr736yfd
На Нобелеўскую прэмію міру вылучаны беларускі палітвязень Мікалай Статкевіч.
Пра гэта ў Facebook напісаў Яўген Вільскі, выканаўца абавязкаў старшыні партыі "Народная Грамада":
"Депутат Европейского парламента Пятрас Ауштравичус зарегистрировал лидера беларуской оппозиции Н. Статкевича кандидатом на присвоение Нобелевской премии мира.
Сумасшедшая работа в авральном порядке по сбору материалов была проведена командой Народной Грамады.
И мы успели до окончания срока приёма заявок".
Лідар "Народнай грамады" Мікалай Статкевіч асуджаны да 14 гадоў калоніі асаблівага рэжыму за " арганізацыю масавых беспарадкаў". Палітвязень адбывае пакаранне ў Глыбоцкай ПК_13, дзе яго амаль два гады трымаюць у рэжыме інкамунікада — без сувязі з роднымі і знешнім светам. ➡️ https://tinyurl.com/27rwet53
Лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру за 2022 год быў прызнаны праваабаронца Алесь Бяляцкі. Ён атрымаў прэмію разам з расійскай арганізацыяй "Мемарыял" і Украінскім цэнтрам грамадзянскіх свабодаў.
Заўтра, 29 студзеня, в Віцебскім абласным судзе за "фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці" і "садзеянне экстрэмісцкай дзейнасці будуць судзіць Сяргея Віктаравіча Саўчанку.
Супраць яго распачатая крымінальная справа паводле чч 1 і 2 арт. 361-2 і ч.1 арт. 361 КК РБ.