-
Лаканічна распавядаем, што сёння адбылося.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔸 Мянчук уцёк з «хатняй хіміі» ў лес, праз тры тыдні апынуўся ў Польшчы
Аляксандр Худзічаў адчуваў, што не даседзіць на «хатняй хіміі»: раней ці пазней пры ягоным свабодалюбстве дакладна пасадзяць у калонію. Пастанавіў напрыканцы адпачыць у лесе пару тыдняў, але быў эвакуяваны з Беларусі
🔸 Кіраўніца міжнароднай камісіі назвала скандалы ў КР інфармацыйным шумам
За мінулы тыдзень Каардынацыйную раду пакінулі сем дэлегатаў: пяцёра з блоку «Воля», а таксама Аляксандр Кныровіч і Вольга Карпушонак. Кіраўніца міжнароднай камісіі Каардынацыйнай рады Аляксандра Мамаева расказала, з чым яна звязвае скандалы.
🔸 «Вяртання да 2019 года не будзе»
Эксперт патлумачыў, чаму беларускам не варта чакаць, што работа памежных пунктаў пропуску вярнуцца да нармальнай працы найбліжэйшы час.
💥 #галоўнае за 1 лістапада
✔️ На будоўлі ў Менску знайшлі чалавечыя парэшткі
✔️Чаму стала магчымая аварыя на «Беларуськаліі»
✔️ Невядомы дрон спыніў працу аэрапорту Берлін-Брандэнбург
✔️Двое п'яных мужчын скралі з храма Мікалая Цудатворца ў Бярэзіне святыню
✔️Эксперты не вераць у датычнасць Пратасевіча да працы на выведку
✔️Найбуйнейшы музей гісторыі адкрываецца ў Егіпце
✔️Дзяды ў выгнанні — парады ад псіхолага і святара
✔️Лістапад у Беларусі абвесцілі «месяцам паляўнічага турызму»
✔️Банк Revolut закрывае рахункі беларусам, што жывуць у Еўразвязе без ВНЖ
✔️ Беларуская фатографка перамагае ў Токіа
✔️Амаль дзве тысячы легкавікоў назбіралася ў чарзе на выезд з Беларусі ў бок Польшчы
Буу!
Сябры, сёння ў свеце адзначаюць страшнае і адначасова вясёлае свята – Гэлаўін. А каб пачаць яго правільна, раім пачытаць нашыя матэрыялы:
🎃 Як зрабіць ліхтар Джэка з гарбуза?
Распавядаем простую інструкцыю, як зрабіць той самы жудасны твар з гарбуза (звычайны, а не той, што на фота).
👻 Што паглядзець на Гэлаўін, каб захаваць нервы?
Калі не любіце фільмы-жахаў, але хочацца паглядзець штосьці на тэму свята – сабралі для вас стужкі з самымі мілымі і добрымі монстрамі.
😈 Гісторыя свята Гэлаўін
Адкуль насамрэч прыйшло гэтае свята і што яно мае агульнага з Днём усіх святых і Дзядамі? Пакапаўшыся ў гісторыі, усё распавядзем!
#штопачытаць
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔺 У Вільні прайшла «Ноч [не]расстраляных паэтаў»
Імпрэза была прысвечана адной з найбольш чорных дат у беларускай гісторыі. Шмат здымкаў з падзеі глядзіце на нашым сайце (праз VPN).
🔺 Сілавікі затрымалі працаўнікоў 1XBET
Што стала прычынай арыштаў прадстаўнікоў букмекерскай канторы – чытайце па спасылцы (праз VPN).
🔺 Літва закрыла мяжу з Беларуссю да 30 лістапада
Таксама літоўскія ўлады заявілі, што пасля згаданай даты абмежаванні могуць быць падоўжаны. Падрабязней чытайце па спасылцы (праз VPN).
#штопачытаць
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 Польшча можа адкрыць два памежныя пераходы з Беларуссю
Прэм’ер-міністр Польшчы заявіў, што з лістапада могуць адкрыцца «Баброўнікі – Бераставіца» і «Кузніца – Брузгі». Падрабязней чытайце па спасылцы (праз VPN).
🔺 У Беларусі сфармавалі новы судовы орган
Чым ён будзе займацца – чытайце на нашым сайце (праз VPN).
🔺 Што вядома па справе забойцы беларускай Лізы?
Канчатковы прысуд будзе абвешчаны 4 лістапада. На што спадзяюцца адвакаты – чытайце па спасылцы (праз VPN).
#штопачытаць
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔸 Два фільмы «Белсату» атрымалі ўзнагароды на кінафестывалі «Narewka Dok»
Стужка «Беларускі едуць на Падляшша» рэжысёра Арцёма Лобача была ўзнагароджаная за «сталае майстэрства і захапляльны спосаб аповеду пра сутыкненне герояў з іх уяўленнямі», а фільм «Наша памяць» рэжысёра Юрыя Каліны – за «добрасумленнае майстэрства і гарманічны, кранальны аповед пра балючае мінулае, якое адгукаецца да сённяшняга дня».
🔸 Самы стары прэзідэнт у свеце пераабраны на восьмы тэрмін
92-гадовы прэзідэнт Камеруну Поль Бія, пераабраны на новы сямігадовы тэрмін. Гэта ўжо восьмы тэрмін запар, і ён кіруе краінай з 1982 года.
🔸 Хто застаўся ў Каардынацыйнай радзе і што з наступнымі выбарамі?
За мінулы тыдзень Каардынацыйную раду пакінулі сямёра дэлегатаў: пяцёра з блоку «Воля», Аляксандр Кныровіч і Вольга Карпушонак. Але застаюцца яшчэ 70, і шмат хто з іх бачыць сэнс у існаванні КР
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔸Гэлаўін у Беларусі? На свой страх і рызыку
Пасля апошніх гадоў забароны святкавання Гэлаўіну сёлета беларускія чыноўнікі падазрона маўчаць, а ў інтэрнэце і гарадскіх кавярнях з’явіліся тэматычныя імпрэзы і ўпрыгожванні. Разбіраемся ў стаўленні ўладаў
да Гэлаўіну.
🔸 «У зоне мы мутантаў не сустракалі»: Як прырода Беларусі прыстасавалася да радыяцыі
Адразу пасля катастрофы Чарнобыльскай АЭС з'явіліся чуткі пра мутантаў і пачвараў, якія быццам бы апанавалі зону. Рэальнасць стала куды празаічнейшай і цікавейшай адначасова.
🔸 Прачнуцца ў целе Югасі Каляды. Вялікая размова з аўтаркаю раману «Перамена месцаў»
Яна стварыла па-сапраўднаму галівудскі сюжэт, пакладзены ў беларускія рэаліі. Ці могуць беларускія суддзі ў цяперашніх умовах зрабіць выбар на карысць дабра.
💥 #галоўнае за 25 кастрычніка
✔️Літва аднавіла пропуск транспарту праз «Мядзінінкай» і «Шальчынінкай». Як і планавалася, гэта адбылося сёння а 12-й гадзіне
✔️Міністр замежных справаў Літвы пракаментаваў праблемы, з якімі сутыкнуўся Офіс Ціханоўскай пасля змянення статусу аховы з боку літоўскіх службаў
✔️Запыталіся ў кіраўніка «BY_Help» Аляксея Лявончыка, чаму «Кіберпартызаны» не раскрываюць змест спісу «агентаў КДБ», да якога яны атрымалі доступ
✔️Сталі вядомыя імёны сёлетніх пераможцаў прэміі Анемпадыстава
✔️Літоўскі дзяржаўны архіў алічбаваў 115 старажытных кніг ВКЛ
✔️Яна стварыла па-сапраўднаму галівудскі сюжэт, пакладзены ў беларускія рэаліі. Размаўляем з пісьменніцай Югасяй Калядой
✔️Маргарыта Ляўчук падзялілася кранальным відэа ў дзень нараджэння свайго сына Максіма
✔️У ЗША пахавалі беларускага пісьменніка, які таямніча знік 50 гадоў таму
✔️Кубракоў у В'етнаме падпісаў Канвенцыю ААН па барацьбе з кіберзлачыннасцю
✔️Пабывалі на сустрэчы з літоўскай пісьменніцай Крысцінай Сабаляўскайце ў Варшаве
✔️Яны зазірнулі на іншы бок... і вярнуліся. Гісторыі з памежнай зоны між жыццём і смерцю
✔️Прыгадваем трагедыю на «Пінскдрэве», якая здарылася роўна 15 гадоў таму
#рэпрэсіі:
▫️На спатканнях у гомельскай жаночай калоніі даводзіцца крычаць праз шкло, бо не працуюць слухаўкі для размоваў
💥 #галоўнае за 24 кастрычніка
✔️Літва закрывае пункты пропуску «Мядзінінкай» і «Шальчынінкай» да апоўдня суботы
✔️Першы крок зроблены, аднак праблема не вырашаная да канца. Суд дазволіў Наталлі Падлеўскай застацца ў Польшчы, але «заднім чыслом»
✔️Расейскія вайсковыя самалёты парушылі паветраную прастору Літвы
✔️Лукашэнка запрасіў 300 чыноўнікаў на вялікую нараду па развіцці Віцебшчыны. І ўчыніў там разнос
✔️Вольга Карпушонак больш не ўваходзіць у склад дэлегацыі дэмсілаў Беларусі ў ПАРЕ
✔️Кітай доўга не думаў: чыгуначны экспарт пасля закрыцця мяжы ў верасні абмінае Беларусь і Польшчу
✔️«Cупярэчлівы характар сустрэчы і магчымыя разыходжанні з іміджам установы». Варшаўскі тэатр скасаваў выступ Кашпіроўскага (так, таго самага)
✔️Польская паліцыя шукае беларуса, якога падазраюць у загадкавым забойстве ў нумары гатэля
✔️Расследавальнікі «Бюро» высветлілі, колькі грошай з пачатку года вытрацілі дзяржаўныя ўстановы на закупку кнігі-біяграфіі Лукашэнкі
✔️З менскай бальніцы – у нью-ёркскі шпіталь. Гісторыя лекаркі Дар'і Чэхавай
✔️Лісты шлюць нават тым, хто даўно жыве за мяжою. Лукашэнкаўцы зноў вырашылі правесці ўсеагульную дактыласкапію мужчынаў
✔️Галоўны лекар ельскай лякарні, дзе ў траўні памерла дзяўчынка, будзе кіраваць санаторыем
✔️Улады Бельгіі не хочуць вылучаць сотні мільярдаў еўраў замарожаных расейскіх актываў Украіне. Вось чаму
#рэпрэсіі:
▫️КДБ нечакана ўнёс у спіс забароненых у Беларусі сайтаў расейскую сацсетку «ВКонтакте». Пасля розгаласу яе са спісу ўсё ж прыбралі
▫️Следчы камітэт распачаў спецвытворчасць супраць былога дырэктара РЦАП па фрыстайле Вадзіма Крывашэева
▫️«Спіс экстрэмістаў» папоўніўся імёнамі яшчэ 18 чалавек
💥 #галоўнае за 23 кастрычніка
✔️Яшчэ адна ахвяра «Дублінскага пагаднення»: Польшча дэпартавала ў Літву былую беларускую палітзняволеную
✔️Сустрэчы Трампа і Пуціна ў Будапэшце найбліжэйшым часам не будзе
✔️Дэлегаты КР галасавалі па пытанні правяранняў саміх сябе на паліграфе. Чым усё скончылася?
✔️А яшчэ са складу Каардынацыйнай рады вырашыў сысці Аляксандр Кабанаў. Вось як ён аргументуе сваё рашэнне
✔️Побач з Чалябінскам адбыўся выбух на ваенным заводзе, шмат загінулых і параненых
✔️У чарговы пакет санкцыяў супраць РФ уключаныя ажно 5 беларускіх банкаў
✔️Прэм'ер-міністарка Літвы катэгарычна супраць перамоваў з уладамі РБ адносна метэазондаў з кантрабандаю
✔️Ці легальна пераехаць жыць з Польшчы ў іншую краіну Еўразвязу, маючы польскі ВНЖ і не маючы дзейнага беларускага пашпарту? Расказваем
✔️Куды могуць паехаць «трафеі» з Луўру? Легальна іх не прадасі, а пошукі ідуць па ўсім свеце
✔️Telega, на якой лепш «не ездзіць». Будзьце пільныя з гэтым мабільным дадаткам
✔️Улады закрылі палову прыватных дамоў догляду старых. Якую альтэрнатыву прапануюць?
✔️Прэм'ер-міністарка «згубіла давер» да міністаркі абароны. У Літве выбухнуў скандал, які скончыўся адстаўкаю
✔️У Беларусі выпадкова выявілі новы від птушак
#рэпрэсіі:
▫️51-гадовы рабочы з Мікашэвічаў быў асуджаны паводле чатырох крымінальных артыкулаў, а яшчэ патрапіў у спісы «экстрэмістаў» і «тэрарыстаў»
▫️«Экстрэмісцкі» статус набыла старонка адваката Алеся Міхалевіча ў Facebook
💥 #галоўнае за 22 кастрычніка
✔️ Літва часова закрыла абодва памежпераходы з Беларуссю
✔️ Дроны ЗСУ ўдарылі па нафтазаводу ў Дагестане
✔️ Расейская армія забіла шэсць чалавек падчас начной атакі па Украіне
✔️ Перамоўны працэс наконт вайны нагадвае арэлі. Лукашэнка спрабуе скарыстацца сітуацыяй
✔️ Смерць грамадзянкі Беларусі Веры Краўцовай пацверджаная афіцыйна
✔️ «А як інакш?» – выбар святара ў дні панікі і гвалту
✔️ Еўропе падабаецца ідэя спыніць гэтую вайну, але Расея, падобна, не збіраецца спыняцца
✔️ У Расеі пасля ўкраінскіх атакаў на нафтазаводы ўзнік дэфіцыт бензіну
✔️ Эўрапарламэнт узнагародзіў Анджэя Пачобута прэміяй імя Сахарава
✔️ Справай пагрозаў забойствам лідарам дэмакратычных сілаў займаецца польская паліцыя
✔️ Падчас расейскага абстрэлу Харкаву адно траплянне было ў прыватны дзіцячы садок
✔️ На дзяржаўным тэлеканале СТБ абмеркавалі сітуацыю з аварыямі маршрутак, у выніку чаго гінуць людзі
✔️ Расея правяла пускі ядравай зброі з мэтай трэніроўкі
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔸 Справу супраць былога «каліноўца» Максіма Шабуцкага перадалі ў суд
Былога байца Палка Каліноўскага, блогера і міліцыянта Максіма Шабуцкага будуць судзіць завочна. Таксама праваабаронцам стала вядома пра прысуд ратавальніку са Смілавічаў за «здраду дзяржаве» і шэраг іншых палітычных судоў.
🔸 Бульба завінаваціўся $ 23 тысячы за памяшканне, адкуль выселілі хаб «Робім разам»
Ініцыятыву «Робім разам» на чале з Сяргеем Бульбай выселілі з памяшкання ў цэнтры Варшавы. Ініцыятыва мусіць выплаціць управе раёну 85 221 злоты (звыш $ 23 тысячы). Кіраўнік ініцыятывы Сяргей Бульба расказаў нам, дзе возьме грошы.
🔸 Выкрадалі нават «Мону Лізу»: сабралі ўсе вядомыя выпадкі буйных рабаванняў Луўру
Музей, які пабудаваны для абароны культурнай спадчыны краіны, мае даўнюю гісторыю крадзяжоў, у большасці сваёй – нераскрытых.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔸 Церцель расказаў, што Менск шукае кантактаў з Кіевам
Паводле кіраўніка КДБ Лукашэнка, які ў 2022 годзе прапусціў расейскія войскі з Беларусі на Кіеў і актыўна пастаўляе зброю для вайны Расеі, працуе максімальна на тое, каб стабілізаваць сітуацыю ў рэгіёне
🔸 Што павінен зрабіць Лукашэнка, каб з яго знялі санкцыі? Каментуе Павел Латушка
У Менску 14 кастрычніка адбылася нарада наконт наладжвання стасункаў са Злучанымі Штатамі. Шмат гаварылася ў тым ліку пра магчымае падпісанне «вялікай угоды».
🔸 Рыгор Ніжнікаў: Мы прайгралі беларусаў унутры краіны Расеі і Лукашэнку
Ці гатовы Менск не на словах, а на канкрэтных дзеяннях прадэманстраваць жаданне да дээскалацыі і ці ёсць у яго шанцы, каб такія захады сталі паспяховымі? Гаворым з экспертам Рыгорам Ніжнікавым.
💥 #галоўнае за 18 кастрычніка
✔️Нацбанк РБ упершыню за тры гады правёў сустрэчу з прадстаўнікамі МВФ
✔️На Запарожскай АЭС узяліся аднаўляць пашкоджаныя лініі электраперадачы. Станцыя была адключаная ад сеткі цягам чатырох тыдняў
✔️На польскім баку мяжы паставілі другі рэнтгенаўскі сканер для цяжкавікоў. Цяпер чарга знікне?
✔️Беларускія лісіцы – у тры разы танней, чым у суседзяў. Вывучаем цэны на грыбы
✔️Італьянскі візавы цэнтр збіраецца разгрузіць «вечную» чаргу, што стаіць пад ім
✔️Былая салістка гурту «Naka» ставіць спектакль «Эмігранты»: пабачылі яго раней за ўсіх
✔️120 гадоў Курлоўскаму расстрэлу: што адбывалася падчас самага жорсткага разгону мітынгу ў айчыннай гісторыі
✔️Агулам людзі сталі жыць даўжэй, але маладыя паміраюць часцей. Разбіраемся з новым дэмаграфічным даследаваннем
✔️Улады М'янмы паведамілі пра разгром сеткі махлярскіх цэнтраў. Менавіта ў такім месцы нядаўна забілі беларуску
#рэпрэсіі:
▫️Былому журналісту БелаПАН выставілі абвінавачванне ў «здрадзе дзяржаве»
▫️За «садзейнічанне экстрэмізму» асудзілі 30-гадовага экскурсавода з Ружанскага замка
💥 #галоўнае за 17 кастрычніка
✔️Трамп і Зяленскі правялі сустрэчу ў Белым доме
✔️«Reuters»: Менск хоча «растапіць лёд» у адносінах з Еўразвязам, беларускі дыпламат непублічна сустракаецца з еўрачыноўнікамі
✔️Аналізуем, ці будзе з гэтага лукашэнкаўцам нейкі плён ды ці могуць яны спадзявацца хаця б на паслабленне санкцыяў
✔️Беларусы, якія сёлета падаваліся на міжнародную абарону ў Польшчы, расказваюць, як цяпер выглядае працэдура
✔️Літва часова вярнула для Офісу Ціханоўскай ахову найвышэйшага ўзроўню
✔️У расейскім Стэрлітамаку прагрымеў выбух на ваенным заводзе
✔️Эксперты (сярод іх Арцём Шрайбман) прапанавалі пакрокавы план дээскалацыі для Еўразвязу і Беларусі
✔️Ці прыедзе Папа Рымскі ў Беларусь? Пакуль няясна, але шанец ёсць
✔️Барыса Гарэцкага з БАЖ абмінуў лёс Андрэя Стрыжака. Прынамсі, пакуль
✔️На Гомельшчыне значна пашыраць Стукачоўскія могілкі – яны стануць найбуйнейшымі ў краіне
✔️У гэты дзень у 2004-м Лукашэнка правёў рэферэндум, з дапамогаю якога замацаваў за сабою права балатавацца на прэзідэнцкіх выбарах пажыццёва
#рэпрэсіі:
▫️За «садзейнічанне экстрэмізму» пакаралі 35-гадовага дыджэя з Магілёўшчыны
▫️Палітзняволенаму анархісту Аляксандру Казлянку дадалі да тэрміну яшчэ 1,5 года
▫️Праваабаронцы даведаліся пра затрыманне беларускі на мяжы: учора яе знялі з рэйсавага аўтобусу
💥 #галоўнае за 2 лістапада
✔️Як прайшоў Дзень усіх святых на Паванзкоўскіх могілках у Варшаве і на Росах у Вільні
✔️Яшчэ каля адной базы NATO заўважылі невядомыя дроны
✔️Украінцы пашкодзілі расейскі нафтаналіўны тэрмінал і танкер
✔️Еўропа працуе паводле правілаў, Лукашэнка — паводле капрызаў
✔️ «Ніякія ўгоды з рэжымам Лукашэнкі немагчымыя» — Латушка
✔️Кіраўніца міжнароднай камісіі назвала скандалы ў КР інфармацыйным шумам
✔️ Нямеччына перадала Украіне дзве сістэмы «Patriot»
✔️Еўрапейскія амбасады заклікалі вызваліць беларускіх журналістаў з турмаў
✔️У Парыжы ў латарэі разыграюць надмагільныя помнікі
#Рэпрэсіі
◽️Сёння — Дзень супраць беспакаранасці злачынстваў у дачынені журналістаў
💥 #галоўнае за 31 кастрычніка
✔️Лукашэнка назваў Рамана Пратасевіча «супрацоўнікам беларускай выведкі». Той пацвердзіў гэта, але раскрываць падрабязнасці не стаў
✔️«Калі Пратасевіч сапраўды "іх агент", то навошта прымушаць яго каяцца і трымаць пад хатнім арыштам гадамі?». Меркаванне Сцяпана Пуцілы
✔️Яшчэ адна гучная заява самаабвешчанага кіраўніка Беларусі: абвінаваціў Польшчу ў зрыве дамоўленасцей, якія ўключалі ў тым ліку абмен Анджэя Пачобута
✔️Надзвычайнае здарэнне на «Беларуськаліі»: выбухнула пустая ёмістасць з-пад салянай кіслаты, чацвёра людзей сур'ёзна пацярпелі
✔️Польскія службы сталі разбіраць супрацьтанкавыя барыкады на «Кузніцы»
✔️МЗС РБ: Беларусь не гарантуе імгненнага запуску руху праз «Брузгі» і «Бераставіцу» ў адказ на адкрыццё Польшчаю сваіх КПП на Падляшшы
✔️Яшчэ адзін удар па літоўскіх дальнабойніках, якія захраслі ў Беларусі: прэм'ер-міністр РБ падпісаў пастанову, якая забараняе ім вяртацца на сваіх фурах дадому праз Польшчу або Латвію
✔️Як мяняўся сярэдні заробак у Беларусі з 1991 года: у рублях і доларах, з інфляцыяй і без
✔️Перапіску Валера Кавалеўскага і Святланы Ціханоўскай злілі ў інтэрнэт
✔️Пэнтагон дазволіў Беламу дому перадаваць Украіне ракеты «Тамагаўк». Слова за Трампам
✔️Дзе ў Беларусі зладзіць «паляванне на прывідаў» і занурыцца ў містычную атмасферу? Гэлаўінска-краязнаўчая падборка
#рэпрэсіі:
▫️Стваральніка папулярнага гарадзенскага сайту «S13» Сяргея Чабоцьку накіравалі ў калонію на 3,5 года
▫️58-гадовую жыхарку Менску прызналі «тэрарысткай» і асудзілі паводле трох «палітычных» артыкулаў
▫️КДБ прапаноўваў зняволенаму ксяндзу Акалатовічу свабоду ў абмен на правакацыю супраць Ватыкану
💥 #галоўнае за 30 кастрычніка
✔️Польшча адкладае адкрыццё «Кузніцы» і «Баброўнікаў» на некалькі тыдняў
✔️Еўрапейскія дыпламаты ўшанавалі ў Курапатах памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў
✔️Былы супрацоўнік «Беларуськалію», які ў 2020-м страйкаваў падчас пратэстаў, загінуў ва Украіне. Ён ваяваў на баку Расеі
✔️Трамп прасіў Сі пераканаць Пуціна спыніць вайну? Аналізуем гістарычную сустрэчу лідараў ЗША ды Кітаю
✔️Сітуацыя на мяжы: праз рашэнне Літвы павялічылася нагрузка на КПП у Берасці
✔️Беларусам, якія цяпер захраслі ў Літве, могуць дазволіць выехаць праз закрытую мяжу
✔️Гісторыя палітвязня, які спачатку ўцёк з «хатняй хіміі» пажыць у лес, а пазней увогуле ўцёк з Беларусі
✔️Святлана Ціханоўская правяла ў Парыжы сустрэчу з Ніколам Пашыньянам
✔️«Ноч расстраляных паэтаў» у Варшаве. Наш рэпартаж з імпрэзы, якая сабрала аншлаг
✔️Глыбокай інтэграцыі з РФ не хочуць, перасталі ўспрымаць ЗША як пагрозу. iSANS правёў апытанне гарадскіх жыхароў Беларусі
✔️На Магілёўшчыне стварылі цэнтр выхавання моладзі, які спалучае праваслаўе і СССР
✔️На будоўлі ў комплексе «Менск-Свет» здарыўся сур'ёзны пажар
#рэпрэсіі:
▫️Рэжым Лукашэнкі дадаў у «экстрэмісцкі» спіс YouTube-канал з дзіцячымі беларускамоўнымі казкамі
▫️Фатографу з Мазыра далі тры гады ўзмоцненага рэжыму за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». Падобна, яго пакаралі па «справе Гаюна»
▫️У спіс палітзняволеных унеслі прозвішчы яшчэ 5 чалавек
💥 #галоўнае за 29 кастрычніка
✔️Урад Літвы пастанавіў закрыць мяжу з Беларуссю мінімум да 30 лістапада
✔️Тым часам у Польшчы расказалі, колькі часу спатрэбіцца для аператыўнага аднаўлення працы «Кузніцы» і «Баброўнікаў»
✔️«Прыгоды» Наталлі Падлеўскай не скончыліся: перад ёй раптам замаячыла пагроза дэпартацыі з Літвы ў Беларусь
✔️Украіна ўначы атакавала беспілотнікамі цэлы шэраг расейскіх НПЗ
✔️Польскія ВПС перахапілі над Балтыйскім морам расейскі выведвальны самалёт
✔️Добры навуковы інструмент, якому сапсавалі рэпутацыю. Ці выгадна перапраўляць кантрабанду праз мяжу менавіта метэазондамі?
✔️Еўропа здымае санкцыі, а Лукашэнка спыняе «міграцыйны крызіс». Ці магчымы падобны кампраміс паміж ЕЗ і ўладамі Беларусі?
✔️Падзелы Рэчы Паспалітай «забяспечылі тэрытарыяльную цэласнасць», адзін радок пра Каліноўскага, у 2020-м «адпрацоўвалася каляровая рэвалюцыя». Што пішуць у новым падручніку гісторыі для 11-класнікаў?
✔️На Віцебшчыне за сімвалічную суму «пайшоў з малатка» 400-гадовы манастыр
✔️Сілавікі ў Менску ўварваліся на аматарскі тэнісны турнір. Што гэта было?
✔️Гадавіна «Ночы расстраляных паэтаў»: прыгадваем, каго і за што тады забілі НКВДшнікі
✔️У Бразіліі адбыліся сутычкі сілавікоў і ўзброеных чальцоў наркамафіі. Лік загінулых ідзе на дзясяткі
#рэпрэсіі:
▫️За салідарнасць з беларускім народам у 2020-м годзе асуджаны падпалкоўнік і былы выкладчык Ваеннай акадэміі РБ
▫️У Менску паводле «палітычных» артыкулаў асудзілі бізнесоўца і былога ганаровага консула Беларусі ў Мексіцы
▫️Зняволеным беларускіх турмаў, якія маюць крэдыты, могуць не аддаваць пераведзеныя сваякамі грошы. Імаверна, іх замарожваюць для пагашэння крэдыту
▫️У спісе «тэрарыстаў» з'явіліся 8 новых імёнаў, а праваабаронцы папоўнілі свой спіс палітзняволеных 12-цю прозвішчамі
💥 #галоўнае за 28 кастрычніка
✔️Лукашэнка выказаў надзею на хуткае пацяпленне адносінаў з Чэхіяй
✔️Ініцыятыва «Maldzis» набыла рарытэтны асобнік мапы Беларусі
✔️«У мяне быў ступар – як так?» Размова з Наталляй Падлеўска, якую вывезлі з Польшчы ў Літву
✔️Маці Кацярыны Ваданосавай не вышлюць з Польшчы ў Літву – суд
✔️Канчатковы прысуд забойцу беларускі Лізы вынесуць пазней
✔️Туск: Польшча плануе адкрыць два памежныя пераходы з Беларуссю
✔️У Гарадзенскай турме адкрылі адноўлены храм
✔️Беларуская мытня затрымала на мяжы ўкраінца з вялікай колькасцю долараў
✔️МУС Польшчы прэзентаваў адрозную ад PiS версію Закону аб грамадзянстве
✔️Размяшчэнне «Арэшніку» ў Беларусі адбудзецца ўжо ў снежні
#Рэпрэсіі:
◽️Рэжым пагражаў беларусцы сямі гадамі калоніі за каментары
◽️Беларус тры тыдні хаваўся ў лесе ад сілавікоў
💥 #галоўнае за 27 кастрычніка
✔️Мяжа Літвы закрыта на нявызначаны тэрмін
✔️У Расеі заявілі пра начную атаку 200 дронаў, 34 з іх ляцелі на Маскву
✔️ «ПВТ становіцца такім жа закрытым, як беларуская нафтаперапрацоўка ці калійныя ўгнаенні»
✔️Гуджэроцці: Беларусь «не павінна адчуваць сябе ізаляванай, адкінутай»
✔️У Віцебску хлопчык з пераломам бегаў па школе і шукаў, хто патэлефануе маці
✔️Гуджэроцці пра санкцыі: «Гэта не спрыяе ні дыялогу, ні развіццю»
✔️Выйшла на волю палітзняволеная Юлія Лаптановіч
✔️ 92-гадовы прэзідэнт Камеруна Поль Бія набраў на выбарах 53,66%
✔️Рэйсы ў Літву скасаваныя: пасажырам вяртаюць грошы
✔️МЗС Беларусі выклікаў літоўскага дыпламата і ўручыў ноту пратэсту праз закрыццё мяжы
✔️Зяленскі заявіў пра пашырэнне геаграфіі далёкабойных удараў па Расеі
💥 #галоўнае за 26 кастрычніка
✔️Доналд Трамп хоча абмеркаваць з Сі Цзінь Пінам скарачэнне імпарту расейскай нафты Кітаем
✔️ Расея атакавала Кіеў дронамі: ёсць ахвяры
✔️Аляксандр Кныровіч пакідае склад Каардынацыйнай рады. Услед выйшла яшчэ група дэлегатаў
✔️Чарнобыль і Палессе. Дзе шукалі мутантаў і што насамрэч знайшлі навукоўцы
✔️Расея выпрабавала ядравую ракету «Буравеснік», якой «у свеце ні ў кога няма»
✔️ Віцебскі тэатр «Лялька» пачаў ставіць пастаноўкі па-расейску
✔️ Наўседа: паветраныя шары з Беларусі — гібрыдная атака
✔️Серыйны забойца Беларусі: ён жыў і забіваў пад носам праваахоўнікаў
✔️Стала вядома, персанажаў твораў якіх пісьменнікаў паставяць каля Нацыянальнай бібліятэкі
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔸 Літва зноў закрыла мяжу з Беларуссю
Пераходы на літоўска-беларускай мяжы будуць часова закрытыя да 12:00 суботы праз беларускія кантрабандныя метэазонды. Літоўскія ўлады дадаюць, што калі пагроза паўторыцца, межы з Беларуссю могуць цалкам закрыць.
🔸 Чаму Віцебская вобласць застаецца традыцыйным аўтсайдарам у Беларусі
«Белсат» даведаўся аб праблемах рэгіёну і тое, якіх даручэнняў Лукашэнкі не выканалі.
🔸 Даклад BELPOL і НАУ: як улады Беларусі рыхтуюць дзяцей да вайны
Рэжым Лукашэнкі мэтанакіравана фармуе пакаленне, гатовае ўсляпую падпарадкоўвацца і служыць сістэме.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 Аляксандр Кабанаў сышоў з Каардынацыйнай рады
Што стала прычынаю сыходу – чытайце на нашым сайце (праз VPN).
🔺 Беларускія спартоўцы наўрад ці змогуць узяць удзел у Паралімпіядзе 2026
У верасні Міжнародны паралімпійскі камітэт аднавіў сяброўства Расеі і Беларусі, але асобныя федэрацыі спорту адмаўляюць ім ва ўдзеле. Хто выступае супраць – чытайце па спасылцы (праз VPN).
🔺 КДБ: у Еўразвязе рыхтуюць армію вызвалення Беларусі
Што на гэта кажа былы намеснік кіраўніка палка Каліноўскага – чытайце па спасылцы (праз VPN).
#штопачытаць
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 Анджэй Пачобут атрымаў прэмію Сахарава
Беларускі палітвязень стаў лаўрэатам прэміі імя Андрэя Сахарава «За свабоду думкі» за 2025 год. Хто з беларусаў ужо быў узнагароджаны гэтай прэміяй – чытайце па спасылцы (праз VPN).
🔺 Літва пагражае цалкам закрыць мяжу з Беларуссю
Як каментуе гэта суседняя краіна – падрабязнасці па спасылцы (праз VPN).
🔺 Ціханоўскай і Латушку пагражалі забойствам у Польшчы
Што вядома пра гэтую справу – чытайце на нашым сайце (праз VPN).
#штопачытаць
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 Беларуска прызнаная найлепшай лёгкаатлеткай Польшчы
Наша зямлячка атрымала званне найлепшай лёгкаатлеткі года ў Польшчы. Падрабязней пра беларускую спартоўку чытайце па спасылцы (праз VPN).
🔺 Як улады знішчаюць ідэнтычнасць беларусаў
Беларуская Рада культуры прэзентавала даследаванне разбурэння рэжымам нацыянальнай гістарычнай памяці. Сабралі галоўнае на нашым сайце (праз VPN).
🔺 Сустрэчы Трампа і Пуціна ў Будапешце не будзе
Журналісты са спасылкамі на чыноўнікаў у Белым доме паведамляюць, што перамовы прэзідэнтаў ЗША і Расеі не адбудуцца. Што адбылося – чытайце па спасылцы (праз VPN).
#штопачытаць
💥 #галоўнае за 20 кастрычніка
✔️ «Гэта пекла на зямлі». Што такое нізкі сацыяльны статус за кратамі, якім ціснуць на палітвязняў
✔️ Доналд Трамп заявіў, што не абмяркоўваў з Уладзімірам Зяленскім перадачу Расеі ўкраінскага Данбасу
✔️ Сілавікі заявілі, што выявілі факты хабарніцтва ў дарожна-будаўнічай сферы Віцебскай вобласці і затрымалі датычных асобаў
✔️ Сын экс-кандыдата Дзмітрыя Уса загінуў на вайне ва Украіне
✔️ Міністр фінансаў распавёў пра праблемы ў эканоміцы
✔️ Нягледзячы на баявыя дзеянні 19 кастрычніка, Ізраіль аднавіў спыненне агню ў сектары Газа
✔️ За кратамі памёр асуджаны паводле палітычных артыкулаў даносчык і ўдзельнік праўладных акцый
✔️ Эксперты Еўразійскага банку развіцця прааналізавалі сітуацыю ў эканоміцы
✔️ Мікалай Казлоў патлумачыў «Белсату», чаму ў выніку зʼехаў у Еўразвяз
✔️ У распараджэнні «Кіберпартызанаў» з'явіліся дзве буйныя партыі інфармацыі з КДБ
✔️ Новыя падрабязнасці ў справе забітага палкай ваўка
✔️ У Беларусі ўводзіцца крымінальная адказнасць за ўвоз і эксплуатацыю дронаў
#рэпрэсіі:
▫️За «садзейнічанне экстрэмізму» асудзілі галоўнага інжынера будаўнічай кампаніі з Мазыра і гомельскага прадпрымальніка
▫️Ратавальніка са Смілавічаў асудзілі за «здраду дзяржаве» і «садзейнічанне экстрэмізму»
💥 #галоўнае за 19 кастрычніка
✔️Перамір'е не пратрымалася нават тыдзень: Ізраіль і «Хамас» зноў страляюць
✔️У Парыжы абрабавалі Луўр: скрадзеныя ювелірныя ўпрыгожанні з калекцыі Напалеона
✔️БПЛА ўначы атакавалі заводы, якія належаць «Газпраму» і «Раснафце»
✔️«BELPOL» раскапаў, як прэм'ер-міністр і старшыня КДК дапамагалі набліжанаму да Лукашэнкі бізнесоўцу
✔️«Рэвалюцыі зумэраў». Як і супраць чаго пратэстуе пакаленне лічбавай эпохі
✔️Экспертка ў дэмаграфіі: узнаўленне насельніцтва ў Беларусі трымаецца «ў мінусе» ўжо 20 гадоў
✔️Ад поліўкі да катлет: сабралі для вас топавыя «грыбныя» рэцэпты
#рэпрэсіі:
▫️Пінскага коміка, які хаваўся ад крыміналкі за жарт у Telegram-каментарах, затрымалі ў Пецярбургу
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 Трамп сустрэўся з Зяленскім у Белым доме
Што яны абмяркоўвалі і да чаго дамовіліся ў пытанні вайны з Расеяй – чытайце на нашым сайце (праз VPN)
🔺 «Расеец», які нападаў на беларусаў і ўкраінцаў за мяжой, затрыманы
Нядаўна з’явілася відэа, дзе агрэсіўны «расеец» напаў на беларуска-ўкраінскую сям’ю ў цягніку ў Швейцарыі. Што цяпер пра яго вядома – чытайце па спасылцы (праз VPN)
🔺 Менск хоча «растапіць лёд» у адносінах з Еўразвязам
Дзеля гэтага Лукашэнка прызначыў чыноўніка, які непублічна сустракаецца з еўрадэпутатамі. Хто ён – чытайце па спасылцы (праз VPN)
#штопачытаць
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 Літва чакае новай дэпартацыі палітвязняў з Беларусі
Што дэпутат Сейма распавёў пра наступнае вызваленне – чытайце па спасылцы (праз VPN)
🔺 «Крамбамбуля» анансавала вялікі канцэрт на Дзень Волі ў Варшаве
Лявон Вольскі з паплечнікамі выступяць у Варшаве 25 сакавіка 2026 года са святочным канцэртам «Мы выйдзем шчыльнымі радамі». Падрабязней пра імпрэзу – чытайце па спасылцы (праз VPN)
🔺 Трамп сабраўся сустрэцца з Пуціным у Будапешце
Прэзідэнт ЗША расказаў учора вечарам, што правёў тэлефонную размову з расейскім прэзідэнтам. Што яны абмяркоўвалі – чытайце на нашым сайце (праз VPN)
#штопачытаць