Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
☝️Пуцін зноў абвесціў перамір'е – гэтым разам прымеркаванае да 9 траўня
У афіцыйным паведамленні Крамля гаворыцца пра тое, што расейскія войскі маюць намер спыніць баявыя дзеянні з апоўначы 8 траўня да апоўначы 11 траўня (то бок на трое содняў).
Крэмль заклікае ўкраінцаў у адказ таксама спыніць агонь.
Мінулае перамір'е Пуцін абвяшчаў на Вялікдзень, аднак паводле інфармацыі з фронту, баявыя дзеянні прыпыняліся далёка не на ўсіх участках (хоць у некаторых месцах сапраўды было цішэй чым звычайна).
💬 «У 2020 годзе быў пратэст у асноўным старэйшых людзей. І гэта дзіўна. Бо лічыцца, што пратэставыя рухі нараджаюцца ва ўніверсітэтах»
Размаўляем з маладым беларускім пісьменнікам Макарам Валынкіным пра ягоную аповесць «Апошняе пакаленне», якую сам Макар назваў «кнігаю развітання з Менскам».
Гаворка ў аповесці ідзе пра сталічных маладзёнаў, «якія жывуць звычайным жыццём у рэаліях эпохі пасля 2020 года».
У размове з нашым карэспандэнтам аўтар глыбей раскрывае нюансы характараў сваіх герояў, а таксама дзеліцца ўласным поглядам на сваё пакаленне ды на Беларусь, у якім гэтаму пакаленню давялося жыць.
👀 Чытайце інтэрв'ю па спасылцы
☝️Украінскі праект «Хачу жыць» назваў імёны сотняў беларусаў, што прымаюць удзел у вайне на баку Расеі
Адзначаецца, што гэты спіс няпоўны. Прадстаўнікі праекту зазначаюць, што калі ў выпадку іншых краінаў, з якіх у РФ едуць наёмнікі, галоўным матывацыйным фактарам стала беднасць, то ў беларусаў гаворка хутчэй ідзе аб ідэалагічным складніку.
👀 Глядзіце падрабязнасці на старонцы
🔸Такія хатнія гадаванцы могуць быць толькі ў беларусаў!
Коцікі і сабачкі, якія гуляюць з дзецьмі, з'ява вельмі распаўсюджаная.
А як наконт бусла?
🤯Трамп лічыць, што Украіна гатовая адмовіцца ад Крыму
«Я так думаю, – адказаў ён журналістам на пытанне, ці гатовы Зяленскі пакінуць паўвыспу Расеі. – Я бачу, што ён стаў спакайнейшым, я думаю, ён разумее карціну, я думаю, ён хоча заключыць угоду».
Таксама Трамп зноў абвінаваціў Абаму і Байдэна ў тым, што анексія Крыму ўвогуле адбылася.
Нагадаем, Уладзімір Зяленскі заяўляў, што ніколі не прызнае Крым расейскім:
«Украіна юрыдычна не прызнае Крым расейскім, гэта па-за межамі нашай Канстытуцыі. Гэта нашая тэрыторыя, тэрыторыя народу Украіны».
Падрабязнасці чытайце па спасылцы
🫠 Улады КНДР пацвердзілі, што накіроўвалі сваіх вайскоўцаў на вайну супраць Украіны
Працоўная партыя КНДР называе перамаганоснай аперацыю па вызваленні Курскай вобласці і падкрэслівае, што ў аперацыі ўдзельнічалі ў тым ліку падраздзяленні Узброеных сілаў Паўночнай Карэі.
Перакідванне войскаў ажыццяўлялася паводле загаду Кім Чэн Ына. Ён заявіў, што што карэйскім вайскоўцам – удзельнікам вайны Расеі супраць Украіны – будзе пастаўлены помнік у Пхеньяне.
Падрабязнасці чытайце па спасылцы
Эксклюзіў «Белсату»: як і хто стварае паказуху для Лукашэнкі
Памятаеце гэтыя кадры: Лукашэнка прыязджае ў нейкі калгас, у якім усё прыгожа і прыбрана? А калі не — то ён прылюдна “ператрахівае кіраўнікоў” і абяцае адправіць іх у турму?
Аб’яднанне BELPOL прыадкрыла шырму, за якой хаваюць так званае “добраўпарадкаванне” перад прыездам дыктатара.
Глядзіце ў нашым сюжэце ад Студыі Белсату.
❤️ Адно з самых мілых месцаў на Зямлі
Паглядзіце, які цудоўны парк адкрылі ў Паўднёвай Карэі.
🔹У Белым доме заявілі, што на наступным тыдні стане канчаткова ясна, ці будзе заключаная мірная дамова
На думку дзяржсакратара Злучаных Штатаў, «Украіна і Расея зараз бліжэйшыя да міру, чым калі-небудзь за тры папярэднія гады».
📍Чытайце болей па спасылцы
💬 «Мы ўпэўненыя, што літоўскія службы бяспекі робяць усё магчымае, каб абараніць беларусаў»
Святлана Ціханоўская выказалася пра напады на беларусаў у Літве, за якімі, меркавана, стаяць спецслужбы РБ і РФ.
📍Чытайце па спасылцы, што яна сказала
💬 «Не трэба ўсплёскаў нацыяналізму. Корань праблемы – не ў пакістанцах, а ў Лукашэнку і ў ягонай палітыцы»
Запыталіся ў палітычнага аналітыка Вадзіма Мажэйкі, ува што можа выліцца меркаваны прыезд у Беларусь дзясяткаў тысяч пакістанцаў, якіх Лукашэнка са сваімі памагатымі хоча выкарыстоўваць на прадпрыемствах замест «збеглых» беларусаў.
📍Чытайце матэрыял у нас на сайце
❗️Лукашэнка нарэшце прымерыў турэмнае адзенне
❗️Пчолы супраць мёду: у «БелДжы» прапанавалі абмежаваць увоз у РБ... кітайскіх аўтамабіляў
❗️Галоўчанка не разумее, навошта беларусы ўсё лічаць у доларах
«Атма$фера» з Аляксандрам Кныровічам зноў на экранах вашых тэлефонаў ды ноўтбукаў – вітайце новы выпуск!
👀 Глядзіце проста цяпер на канале «Белсат NEWS»
💬 «Еўрапейскі звяз ужо прайграў вайну. Я сказаў пра гэта шэрагу заходнееўрапейскіх палітыкаў»
Ці можа Беларусь быць уцягнутая ў паўнавартасную крывавую вайну? Калі так, якія гарады пацерпяць найбольш? Што павінен рабіць Захад, каб спыніць Расею (і ці яшчэ не позна)?
У свежым выданні праграмы «Карані праблемаў» пабачыць контуры будучыні праз туман вайны спрабуюць вядоўца Яўген Валошын разам з палітыкам Паўлам Латушкам ды гісторыкам Юрыем Фельшцінскім.
👀 Глядзіце проста цяпер на канале «Белсат NEWS»
📍Як адрэагавалі беларускія добраахвотнікі на завочныя прысуды, якія вынеслі ім на радзіме?
Арцёма Бігаля, Вячаслава Граноўскага, Ігната Кірэева, Настассю Махамет і Яна Мельнікава, якія ваююць у шэрагах ЗСУ, у Беларусі прыгаварылі завочна да 12–20 гадоў калоніі.
Паразмаўлялі з адным з байцоў (на ўмовах ананімнасці) пра тое, як успрымаюцца такія прысуды, калі ваюеш на фронце, ды чаму лукашэнкаўцы не чапаюць беларусаў, што ваююць на баку Расеі (хаця паводле закону таксама павінны).
🔍 Чытайце размову на нашым сайце
📺 Навіны за 5 хвілін
⬆️ Сілавікі з РБ ды РФ узяліся за Wargaming
🔻Расейскія хакеры паспрабавалі абваліць сайты незалежных беларускіх медыяў. Атрымалася так сабе
🔻У Магілёве плануюць высекчы заказнік, каб на гэтым месцы збудаваць царкву РПЦ
🔻Развітанне з Папам Францішкам сталася яшчэ і пляцоўкаю для перамоваў сусветных лідараў
🔻«Хамас» пагадзіўся на 5-гадовае замірэнне з Ізраілем
🔻Ратаванне чатырохлапага жыцця ў Лідзе
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
⚽️ Ваў, у «Крумкачоў» новая форма з цікавай адметнасцю
Паглядзіце!
🐶 Можаце сабе ўявіць сабакаў, якія скараюць хвалі?
А ў Фларыдзе нават праходзіць адмысловы фестываль сабакаў-сёрфераў.
Што там адбываецца, глядзіце ў нашым відэа!
📺 Навіны за 5 хвілін
🔻Мінабароны РБ плануе закупку беспілотнікаў на суму больш як $3 млн
🔻Лукашэнкаўцы не адпускаюць грамадзяніна ЗША, які выпадкова патрапіў у Беларусь і пакутуе на праблемы з памяццю
🔻Трамп кажа, што Зяленскі гатовы адмовіцца ад Крыму
🔻КНДР пацвярджае ўдзел сваіх вайскоўцаў у вайне на баку Расеі
🔻У Менску стартаваў сезон атракцыёнаў
🔻Стаў вядомы чэмпіён Англіі па футболе
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
📍Саўмін збіраецца змяніць правілы перавозак пасажыраў у аўтатранспарце
Сярод магчымых новаўвядзенняў – усталяванне ва ўсіх аўтобусах ды маршрутках відэкамераў ды рамянёў бяспекі (на ўсіх месцах для сядзення).
🔍 Чытайце болей па спасылцы
👆Незалежная экспертка: Цяперашняя сістэма адукацыі ў Беларусі – гэта не пра веды
Міністэрства адукацыі істотна змяніла правілы прыёму дзяцей у першыя класы школаў і гімназіяў: нібыта дзеля зручнасці працэсу залічэння. Аднак змены гэтыя выклікаюць шмат пытанняў і хваляванняў з боку бацькоў.
Што цяпер зменіцца і да чаго прывядзе? Мы падрабязна вывучылі ўсе змены, разбіраемся ў нашым артыкуле.
Добрага панядзелку, сябры!
Не ведаеце, што пачытаць раніцою? Прапануем вам найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔺«Кітайская правакацыя»
КНР захапіла спрэчны рыф і абвастрыла стасункі з хаўруснікам ЗША.
🔺Развітанне з Папам Рымскім Францішкам у Ватыкане і ракетныя абстрэлы гарадоў Украіны
Самыя важныя падзеі тыдня ў фотаздымках.
🔺«Завочныя прысуды тых, хто ваюе, не ўражваюць»
Каліновец Вячаслаў Т. пра выракі калегам.
#штопачытаць
💥 #галоўнае за 27 красавіка
✔️Прыезд 100 тысяч пакістанцаў – новая «іскра», што падпаліць беларускую «стабільнасць»?
✔️Чарга на выезд з Беларусі ў Польшчу працягвае расці: цяпер вельмі доўга чакаць даводзіцца і пасажырам аўтобусаў
✔️Як адрэагавалі беларускія добраахвотнікі на завочныя прысуды, якія вынеслі ім на радзіме?
✔️Лукашэнкаўцы не адпускаюць амерыканца, які месяц таму заехаў у Беларусь у вагоне таварнага цягніка
✔️Ціханоўская выказалася пра пагрозы беларускай дыяспары ў Літве
✔️Кітай захапіў невялікі рыф каля філіпінскай вайсковай базы. Вось чаму гэта зусім не такая дробязь, якой можа здавацца
🙂 Добрае відэа з Менску
Хлопцы незвычайным спосабам вырашылі праблему ямінаў на тратуарах. І гэта ўсім вельмі спадабалася. Паглядзіце!
«Студыя Белсат» – галоўныя падзеі тыдня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Лукашэнка адказаў беларусам на абурэнне пакістанцамі
🔸Як марафецяць аб'екты перад прыездам Лукашэнкі і хто займаецца правяраннямі, ды выпісвае папярэджанні за безгаспадарлівасць?
🔸 Развітанне з Папам Францішкам. На цырымонію запрасілі як Ціханоўскую гэтак і прадстаўнікоў рэжыму
🔸 На развітанні з Папам сустрэліся Трамп і Зяленскі. Амерыканскі прэзідэнт рэзка змяніў сваю рыторыку ў дачыненні да Крамля
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
📢 Не паспелі ўсачыць за навінамі на выходных?
У нас маецца дадатковы канал з максімальна сціслым апісаннем асноўных падзей ➡️ (НЕ)АПОШНІЯ НАВІНЫ.
Вынікі дня, падборкі найлепшых і найважнейшых матэрыялаў. Абяцаем не спаміць, далучайцеся да @vynikidnia
#галоўнае
🔹Лукашэнкаўцы не адпускаюць амерыканца, які месяц таму заехаў у Беларусь у вагоне таварнага цягніка
Мужчына, нагадаем, мае праблемы з памяццю. Пасля затрымання яго перадалі прапагандыстам, якія выкарысталі Антона Роса ў сваім сюжэце. Далей Роса абяцалі дэпартаваць у Літву, але ён дагэтуль знаходзіцца ў Беларусі (імаверна, пад вартаю).
Маці амерыканца звярнулася да Лукашэнкі і ягоных сілавікоў з просьбаю адпусціць сына.
📍Чытайце па спасылцы, што вядома
Чарговы маштабны налёт беспілотнікаў на Украіну: ёсць пацярпелыя і загінулыя
Трэцюю ноч запар расейцы атакавалі Паўладар на Днепрапятроўшчыне. Там загінуў мужчына, а таксама атрымала раненні дзяўчына-падлетак.
📍Болей інфармацыі – у нас на сайце
📷 Як заўсёды ў нядзелю – падборка найлепшых (на наш погляд) фатаздымкаў тыдня
Гэтым разам у яе патрапілі развітанне з Папам Рымскім, абстрэлы ўкраінскіх гарадоў, лясныя пажары ў ЗША ды іншыя падзеі.
📍Глядзіце таксама па спасылцы
💁🏻♂️ Намеснік міністра абароны РБ мяркуе, што Карпянкоў хлусіць
Гэта высветлілася падчас ягонай размовы з Андрэем Павуком, які вырашыў пацікавіцца ў Паўла Муравейкі, як цяпер выглядае сітуацыя з баявымі беспілотнікамі на Гомельшчыне.
На думку першага намесніка міністра, дроны нам не пагражаюць і наогул усё гэта хтосьці выдумаў. А як жа заявы Карпянкова, які казаў, што збітыя «шахеды» падаюць «у Лойніках і Хоеве»? (цытуем арыгінал)
🕷 Як Павук спрабаваў разабрацца ў супярэчлівых заявах лукашэнкаўцаў, слухайце ў новым выданні «Шухер шоу» на канале «Белсат LIFE»
😨 Чарга на мяжы ў Берасці павялічваецца: прасвету не відаць
Людзі, якія зарэгістраваліся ў электроннай чарзе раніцай чацвярга, патрапляюць у Польшчу толькі сёння (то бок праз трое содняў).
На відэа можна пабачыць працягласць чаргі з аўтобусаў. Яшчэ некалькі дзён таму праблемы былі толькі з легкавікамі ды фурамі, пасажыры ж аўтобусаў міналі мяжу досыць хутка. Цяпер, як бачна, сітуацыя кардынальна змянілася і для іх.
📹 Відэа: Telegram-чат granica_bypl
👀 Больш падрабязнасцей пра сітуацыю на мяжы шукайце на нашай старонцы