Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
🇮🇷Лукашэнка пра Іран: «У вашым супраціве вы не самотныя»🤦♂️
Лукашэнка на пасяджэнні ЕАЭС асудзіў удары па Іране, але не назваў, хто іх нанёс. Ён адзначыў, што прэзідэнт Ірану не змог прыехаць праз «вядомыя абставіны». Лукашэнка назваў гэтыя ўдары небяспечным парушэннем міжнароднага права. Ён пажадаў іранскаму народу пераадолець цяжкасці і падтрымаў Іран у яго «супраціве»:
Я хачу, каб вы ведалі, што ў вашым супраціве вы не самотныя
📺 Кароткі агляд навінаў!
🔻 Сяргей Ціханоўскі правёў першую акцыю сумесна з жонкай Святланай Ціханоўскай
🔻 У Менску праходзіць Еўразійскі эканамічны форум. Пра што Аляксандр Лукашэнка гаварыў на ЕЭФ
🔻 Новы этап еўраінтэграцыі Украіны. Шлях да ЕЗ і 30 млрд еўра дапамогі
🔻 Расея і Украіна правялі новы абмен палоннымі ў Беларусі. Расейскія вайскоўцы засталіся ў РБ
🔻 Анжаліка Борыс з СПБ заклікала Лукашэнку вызваліць Анджэя Пачобута
🔻 Наколькі даражэюць цыгарэты ў Беларусі з 1 ліпеня
🔻 Куды ў Беларусі зніклі 24 тысячы рабочых за красавік і май 2025 года
🔻 Школьнік з Ляхавічаў узламаў футбольнае табло і напісаў матнае слова
🔻 Чарга за ежаю у Менску на Валгаградскай. Кавярня "Смажка" і смажанкі
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
✈️Белавія будзе лётаць у Эміраты па карацейшым маршруце
«Белавія» праз закрыццё паветранай прасторы Ірану вымушаная была скарэктаваць маршрут з Менску ў Дубай і назад. Самалёты кампаніі ляталі праз Узбекістан з пасадкай для дазапраўкі ў Ташкенце, Але цяпер «Белавія» змагла адмовіцца ад тэхнічнай пасадкі, і рэйс Менск – Дубай – Менск будзе ажыццяўляцца бяспечнейшым і карацейшым маршрутам
🔗Падрябязней — па спасылцы
🔴 Беларусь і NATO: новы этап?
Польскія F-35, «Чырвоны дакумент» Ціханоўскай і перспектывы Беларусі ў НАТО — усё гэта ў новым выпуску «Прасвету».
Пакуль Лукашэнка шукае падтрымкі на Кубе, Ціханоўская прадстаўляе канцэпцыю еўрапейскай бяспекі на саміце NATO. Ці гатовы Захад да ўдзелу дэмакратычнай Беларусі ў сваёй архітэктуры бяспекі? І як Польшча плануе адказаць на вучэнні «Захад-2025»?
🎥 Глядзіце поўны разбор з Сяргеем Пелясою і Змітром Міцкевічам па спасылцы
Адміністрацыйка, калі не знойдзеш працу — міліцыя пагражае «дармаедам»
Адзін з карыстальнікаў сацестак падзяліўся тым, што адбывалася на «групавым выхаваўчым мерапрыемстве» ў Гомлі, куды міліцыя выклікае беспрацоўных людзей — перадае «Флагшток».
Паводле мужчыны ў актавай залі РАУС сабралі «чалавек дзвесце», у тым ліку цяжарных і тых, «хто не жыве наогул у Беларусі, але прыязджаў дадому»:
«Усіх запар – і стары, і малы. Бабкі, дзедкі, кульгавыя, на мыліцах – усіх»
🤡 Кадыраву зноў уручылі ўзнагароду – цяпер за «архітэктурныя дасягненні»
Кіраўнік Чачэніі атрымаў найвышэйшую архітэктурную ўзнагароду Расеі – знак «Кентаўр». Раней яму ўжо давалі званне «Ганаровы будаўнік Расеі» за ўзвядзенне жылога комплексу ў Грозным.
Дзякуючы фінансавай падтрымцы расейскіх уладаў, у Чачэніі з’явіліся «Грозны-Сіці», а цяпер будуецца 102-павярховы хмарачос «Ахмат-Таўэр». Сама архітэктура будынкаў дагэтуль выклікае спрэчкі, а будынкі крытыкуюць за нізкі ўзровень якасці.
Медыі: Трамп усё больш расчароўваецца ў Пуціне
Паводле «Financial Times», прэзідэнт ЗША раней вагаўся ў стаўленні да Пуціна і Зяленскага. Гэта было заўважна як падчас канфлікту з прэзідэнтам Украіны ў Белым доме, так і падчас шматлікіх званкоў у Крэмль.
Цяпер, як піша выданне, ягоная пазіцыя змянілася. На саміце NATO у Гаазе Трамп заявіў, што сітуацыя ва Украіне «выходзіць з-пад кантролю», і правёў «вельмі прыемную» сустрэчу з Зяленскім. Ён таксама паведаміў, што разглядае магчымасць перадачы Украіне ракет «Patriot».
Раней 24 чэрвеня, Трамп распавёў, што Пуцін прапанаваў дапамагчы яму з Іранам.
«Ён спытаў, ці можа дапамагчы з Іранам. Я сказаў: «Не, мне не трэба дапамога з Іранам. Мне трэба дапамога з вамі».
Эксперты расцанілі гэта як сігнал ахалоджвання адносін ЗША да кіраўніка Расеі.
💥 #галоўнае за 26 чэрвеня
✔️У Варшаве адбыўся першы мітынг Сяргея Ціханоўскага пасля ягонага вызвалення. Паслухайце, як ён падзякаваў беларусам. Цалкам наш эфір з мітынгу глядзіце тут
✔️А за некалькі гадзінаў да мітынгу Ціханоўскага разам з жонкаю Святланай прыняў польскі прэзідэнт Анджэй Дуда
✔️У Менску адбываецца саміт ЕАЭС. На яго прыехаў нават прадстаўнік Італіі
✔️Чыноўнікі высылаюць японскім прадпрыемствам бізнес-прапановы па-расейску, а потым наракаюць на тое, што гандаль з «далёкай дугой» не ідзе. Злітыя дакументы «BELPOL»
✔️Для суда над расейскім кіраўніцтвам будзе створаны свой «Нюрнберг»
✔️Рэстараны «Mak.by» прыпынялі працу па ўсёй Беларусі. Вось у чым была справа
✔️У багажніку аўтамабіля, які ехаў з Беларусі ў Польшчу, выявілі 8 костак маманта
#рэпрэсіі:
▫️Праваабаронцы ацанілі, як летась выглядала сітуацыя з катаваннямі ў Беларусі
▫️Спецслужбы прыдумалі яшчэ адну схему для таго, каб завалодваць звесткамі беларускіх эмігрантаў. Будзьце пільнымі!
🤷♂️ Працаваў у Расеі, любіў алкаголь, крымінальную культуру і «русский мир»
Гэта 31-гадовы грамадзянін Беларусі Уладзімір В. 23 чэрвеня ён напаў на дзіця ў маскоўскім аэрапорце: высока падняў 1,5-гадовага хлопчыка і з сілай ударыў галавой аб падлогу. Дзіця атрымала цяжкія траўмы і знаходзіцца ў коме.
Уладзімір В. родам з Новай Гуты Гомельскага раёну, мае дачок 2 і 13 гадоў. Зараз ён знаходзіцца пад вартай.
Яшчэ падрабязнасці па спасылцы. 👈
😃 Падчас футбольнага матчу ў Ляхавічах нешта пайшло не па плане...
Ці быў гэта чарговы ўзлом сістэмы – не паведамляецца 🙊
🙏 На сустрэчы з беларусамі Сяргей Ціханоўскі не стрымліваў слёз
Былы палітвязень расчуліўся, калі ўзгадаў сваё зняволенне.
А таксама – сотняў палітвязняў, якія працягваюць заставацца за кратамі ў цяжкіх умовах. Паслухайце. ❤️
✊🏻 Сяргей і Святлана Ціханоўскія сустракаюцца з беларусамі ў Варшаве
Гэта першы мітынг з удзелам былога палітвязня пасля ягонага вызвалення.
Глядзіце трансляцыю з Кракаўскага прадмесця польскай сталіцы проста цяпер у нашым эфіры!
💬 «Калі сальда будзе мінус $ 2–3 млрд цягам года ці двух, гэта, безумоўна, акажа ціск на валютны рынак у бок зніжэння курсу рубля»
Дэфіцыт беларускага вонкавага гандлю набліжаецца да $1 млрд, але пакуль гэта не той крытычны ўзровень, які можа істотна абваліць курс рубля.
Спыталі ў нашай традыцыйнай эксперткі Настассі Лузгіной, ці трывала трымаецца цяперашняя эканамічная «стабільнасць».
📍Болей лічбаў і меркаванняў знойдзеце па спасылцы
📷 Фотафакт: Сяргея Ціханоўскага сёння прыняў польскі прэзідэнт Анджэй Дуда
На сустрэчы Сяргей прысутнічаў разам з жонкай Святланай.
Ужо праз дзве з паловаю гадзіны Ціханоўскія зладзяць мітынг каля помніка Каперніку ў Варшаве, куды могуць прыйсці ўсе ахвочыя беларусы. Наш тэлеканал будзе трансляваць гэтую падзею ў жывым эфіры.
Фота: @tsikhanouskaya
🏡🌲🦬 «Падляшша – гэта такі баланс паміж усім, што чалавеку патрэбна для жыцця»
У новым выданні «Падляшскіх вакацый» выпраўляемся разам з Уляй і Іллём на пошукі блакітных цэркваў і гатуем падляшскія варэнікі 🥟
Глядзіце цалкам на YouTube-канале «Белсат LIFE»
🐢 Незвычайнае відэа знятае ў Гомлі
Паглядзіце на нетыповую для Беларусі з'яву ☝️
💱 Курсы валютаў 27 чэрвеня
Долар страціў зусім крыху. Еўра падрос амаль на 3 капейкі. Расейскі рубель вырас зусім крыху.
#курсвалютаў
У «ДНР» заявілі пра рост супрацы з Беларуссю
Пра гэта паведаміў ТАСС сенатар Расеі ад «ДНР» Аляксандр Валошын:
«Беларускія тавары, беларускае харчаванне вельмі шырока прадстаўленыя ў «Данецкай Народнай Рэспубліцы» і карыстаюцца вельмі вялікім попытам. Зараз ідзе прапрацоўка – сельгастэхнікі, аўтобусаў, электробусаў, МАЗ, сэрвісныя цэнтры, МТС, з «БелАЗам»
Пачаўся суд над Максімам Урбановічам
Сёння ў судзе Заводскага раёна Менска пачынаецца разгляд крымінальнай справы.
Паводле інфармацыі «Белсату», Максіма, брата лідара «Маладога фронту» Дзяніса Урбановіча, які ваюе ва Украіне ад самага пачатку поўнамаштабнага ўварвання пад пазыўным Ваўкалак, абвінавачваюць паводле «народнага» артыкулу 342.
2 красавіка да хлопца ўварваліся сілавікі, правялі ператрус, а пасля — павезлі на допыт у КДБ. 17 чэрвеня Максім быў прызнаны палітвязнем.
💪 Знакамітыя байрактары вярнуліся на фронт
Турэцкія дроны, якія набылі папулярнасць у 2022-м, зноў атакуюць акупантаў ва Украіне.
ВМС паказалі відэа, як Bayraktar TB2 знішчае расейскі вайсковы катар на Херсоншчыне.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 Святлана і Сяргей Ціханоўскія сустрэліся з беларусамі ў Варшаве
Як прайшла сустрэча і што казаў Ціханоўскі беларусам – чытайце па спасылцы (праз VPN).
🔺 У Камісіі па вяртанні расказалі, колькі беларусаў вярнуліся за ўвесь час
Генпракурор Беларусі агучыў лічбы беларусаў, якія пажадалі вярнуцца на радзіму праз камісію. Падрабязней – на нашым сайце (праз VPN).
🔺 У Беларусі пачаўся саміт ЕАЭС, куды нечакана прыехала дэлегацыя з Еўропы
Хто гэта быў і навошта прыехаў – распавядаем у нашым матэрыяле (праз VPN).
#штопачытаць
🎵 «А я тры гады не бачыла, як квітнее бэз...»
Спявачка Ганна Шаркунова запісала меланхалічную песню, прасякнутую сумам па роднай краіне ды па сябрах, што засталіся ў ёй.
Відэашэраг для кліпу зняты ў Рызе, аднак перыядычна ў ім усплываюць кадры вясновага Менску.
🔸У 2020-м годзе Ганна падтрымала пратэсты, пазней выехала ва Украіну. Пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ў гэтай краіне яна з'ехала адтуль з маленькім сынам у Еўразвяз.
🙌 Сяргей Ціханоўскі падзякаваў за сваё вызваленне беларусам
«Калі б не вашыя намаганні, то ніхто б не слухаў і маю жонку. Калі б ніхто не слухаў маю жонку, то Дональд Трамп нават не ведаў бы майго прозвішча".
♟ Беларусь — «краіна шахматаў»
Сярэднявечны падарожнік быў уражаны папулярнасцю шахматаў у ВКЛ.
▫️ Адкуль з’явіліся шахматы на беларускіх землях?
◾️ Чым адметныя шахматныя фігуркі розных часоў?
Пра гэта гаворым у новым выданні «Няпростых рэчаў» з Цімохам Акудовічам.
Глядзіце цалкам на YouTube-канале «Белсат HISTORY»
🙌 Святлана Ціханоўская з новым партрэтам – палітвязня Андрэя Пачобута
У гэтыя хвіліны ў цэнтры Варшавы праходзіць сустрэча Святланы і Сяргея Ціханоўскіх з беларусамі.
Святлана Ціханоўская прыехала ў Варшаву на сустрэчу з прэзідэнтам і вышэйшымі дзяржаўнымі асобамі з партрэтам палітзняволенага журналіста Андрэя Пачобута.
Дагэтуль на афіцыйных сустрэчах Святлана трымала папку з партрэтам свайго мужа Сяргея Ціханоўскага.👌
Фота: офіс Святланы Ціханоўскай.
💁🏻♂️ Традыцыйна заглянулі на мяжу Беларусі з краінамі Еўразвязу. Нічога добрага там не пабачылі
Праз Літву выезду ў ЕЗ давядзецца чакаць мінімум палову содняў, а праз Польшчу – некалькі дзён.
Сітуацыю ўскладняе рамонт дарогі ў пункце пропуску «Тэрэспаль».
📍Чытайце болей па спасылцы
🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Сейм Польшчы прыняў законапраект аб выхадзе з Канвенцыі аб забароне супрацьпяхотных мінаў. Пра ўмацаванне такім чынам сваёй абароны задумваюцца і іншыя краіны: Літва, Латвія, Эстонія… Чаго канкрэтна баяцца?
🔸 Святлана і Сяргей Ціханоўскія сустракаюцца з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам і Міністрам замежных справаў Радославам Сікорскім, а таксама з беларусамі Варшавы
🔸 На фоне прыезду ў Варшаву Святланы і Сяргея Ціханоўскіх у тэлеграм-чатах актываваліся лукашэнкаўскія спецслужбы
🔸 «Аднаўленне можа заняць некалькі гадоў». Такім чынам Цэнтральнае выведнае ўпраўленне ЗША ацаніла шкоду, нанесеную іранскай ядравай праграме ў выніку амерыканскіх удараў
🔸 Галоўнакамандуючы ЗСУ Аляксандр Сырскі: расейскі летні наступ у Сумскай вобласці захлынуўся
🔸 Сёння – Міжнародны дзень супраць катаванняў. Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў
🔸 МУС рапартуе пра затрыманне злачынных групаў, якія вымагалі грошы ў гандлёвых абʼектаў на запраўках
🔸 У нашыя рукі ад арганізацыі «BELPOL» трапіў дакумент пра стан некаторых рэчаў у жывёлагадоўлі
🔸 Жыхары адной з вёсак Салігорскага раёну запісалі зварот да Лукашэнкі і просяць не зачыняць мясцовую вясковую краму. Аднак чыноўнікі адказваюць: краму зачыняць, замест яе будзе аўталаўка
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
💁🏻♂️ «Сезонны чыннік». Кадраў у беларускай эканоміцы стала яшчэ меней
Зрэшты, эканамістка Настасся Лузгіна мяркуе, што не ўсё так страшна. А звесткі лепш параўноўваць не месяц да месца, а год да года.
📍Ейнае меркаванне, а таксама шмат лічбаў ды інфаграфікі знойдзеце па спасылцы
🇵🇱 Польскі міністр унутраных справаў падоўжыў спрошчаную працэдуру выдачы «пашпартазамяняльніка» для беларусаў да канца года
Спрошчаная сістэма атрымання гэтага дакументу дзейнічае для нашых суайчыннікаў у Польшчы ўжо два гады. Цалкам магчыма, што напрыканцы 2025-га яе зноў падоўжаць.
👀 Глядзіце падрабязней на нашым сайце