belsat | Unsorted

Telegram-канал belsat - Белсат

42762

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Subscribe to a channel

Белсат

💬 «Пакуль Лукашэнка будзе знаходзіцца пры ўладзе, то ўвесь час будзе звяртацца да тых падзеяў, колькі б часу ні прайшло»

Палітычны аглядальнік Валер Карбалевіч падзяліўся сваім поглядам на новы «шэдэўр» лукашэнкаўскай прапаганды, які мусіў «жэстачайшэ» дыскрэдытаваць Паўла Латушку і Святлану Ціханоўскую.

💁🏻‍♂️ Спадар Валер, зрэшты, нічога новага ці сенсацыйнага там не пабачыў

Читать полностью…

Белсат

🎼 Чым натхняўся папулярны падляскі дуэт Sw@da x Niczos?

Пра гэта вядоўцы нашай праграмы «Падляшскія вакацыі» Ілля і Уля даведаліся ў Студзіводах, у студыі фальклору падляскіх беларусаў.

👆 Паслухайце, як гучыць арыгінальны народны варыянт песні «Trava-murava»!

🔍 Даведацца больш пра Студзіводы і Бельск-Падляскі можна ў новым выданні праграмы «Падляшскія вакацыі» на YouTube-канале «БЕЛСАТ LIFE»

Читать полностью…

Белсат

☝️Берасцейскага журналіста, якому інкрымінавалі «здраду дзяржаве», пакаралі 10 гадамі калоніі

Даніл Палянскі быў затрыманы мінулай восенню пасля таго, як вярнуўся з Расеі, куды ездзіў да сваякоў. Сілавікі спынялі ягоны аўтамабіль для праверкі дакументаў яшчэ на тэрыторыі РФ, аднак у выніку адпусцілі. А пасля вяртання ў Берасце Палянскага затрымалі беларускія КДБшнікі.

@bajmedia паведамляе, што справу журналіста ў закрытым рэжыме разглядаў Берасцейскі абласны суд. 25 ліпеня быў агучаны вырак: 10 гадоў калоніі.

#рэпрэсіі

Читать полностью…

Белсат

✍️ Задайце пытанне Сяргею Ціханоўскаму!

Сёння былы палітвязень з'явіцца ў жывым эфіры нашай праграмы «Студыя Белсат», каб адказаць на пытанні вядоўцаў і гледачоў.

❗️Пакідаць свае пытанні вы можаце ў каментарах пад гэтым пастом альбо ў асабістыя паведамленні каналу. Не забывайцеся пры гэтым дбаць пра сваю бяспеку!

📺«Студыя Белсат» выйдзе ў эфір а 19:25 паводле беларускага часу (18:25 паводле сярэднееўрапейскага), адразу пасля «Аб'ектыву».

Читать полностью…

Белсат

💬 «Нічога не ведаю і не адказваю на такія пытанні»

У Рэчыцкім райвыканкаме, куды карэспандэнт «Белсату» звярнуўся як прыватная асоба, досыць нервова адрэагавалі на пытанне пра беспілотнік.

Нагадаем: паводле інфармацыі выдання @flagshtok, БПЛА ўпаў у прыватным сектары Рэчыцы 4 жніўня.

📍Чытайце падрабязней па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

☝️Павел Латушка пракаментаваў абвінавачванні прапагандыстаў у намеры «падпаліць штаб Ціханоўскай»

Ва ўчорашнім фільме «Правда против лжи», які паказалі ў эфіры АНТ, сцвярджалася, што Лукашэнка ў жніўні 2020-га нібыта выратаваў Святлану Ціханоўскую ад атакі з боку Паўла Латушкі, які меў намер зладзіць пажар у офісе аб'яднанага штабу апазіцыі. Латушка быццам бы планаваў гэта ўсё з той мэтаю, каб пратэсты атрымалі «сакральных ахвяраў», а ён стаў «адзіным лідарам апазіцыі». У фільме паказваюць кадры і аўдыёзапісы сумнеўнай якасці, дзе Латушка нібыта праводзіць размовы з былым сілавіком, які на той момант працаваў з Ціханоўскай, Калеснікавай ды Веранікай Цапкала ў якасці ахоўніка.

✍️ Прыводзім каментар Паўла Латушкі:

«Лукашэнка ж гэтую бздуру сам выдумаў і паставіў задачу давесці што 1+1=3.

І ён жа ўзгадніў выхад гэтага сюжэту, бо рэальна думае, што гэта «бомбішча». Проста «геній» піяру.

Гэта тэлеспектакль для аднаго гледача. Як былы дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы стаўлю гэтай пастаноўцы «0». Зусім без аганьку.


[...]

Што да Гусака – мяне проста як чалавека хвалюе і засмучае сама пастаноўка пытання: ці мой голас, ці сустракаўся з ім? Не сустракаўся, не мой голас і, вядома, нічога падобнага не тое, што не мог рыхтаваць, але і абмяркоўваць.

Учора адразу пасля дэманстрацыі фільма і сёння а 5-й раніцы я атрымаў дзве пагрозы фізічным гвалтам і забойствам з тых жа крыніц і па той жа схеме, як перад нападам у Варшаўскім універсітэце.

У мяне няма сумневаў, што гэта спецаперацыя КДБ інфармацыйнага, прапагандысцкага і сілавога характару, распачатая публічна 1 ліпеня гэтага года і санкцыянаваная асабіста дыктатарам Лукашэнкам».

Читать полностью…

Белсат

👨🏻‍🎓Колькі абітурыентаў сёлета набралі топавыя беларускія ВНУ? Вывучаем лічбы і робім высновы

А дапамагае нам з гэтым акадэмічны дырэктар Інстытута развіцця і сацыяльнага рынку для Беларусі і Усходняй Еўропы Андрэй Лаўрухін.

📍Вось якія тэндэнцыі назіраліся сёлета ва ўступнай кампаніі

Читать полностью…

Белсат

Украінскія дроны пашкодзілі НПЗ і вайсковую частку ў Расеі

На Афіпскім НПЗ (Краснадарскі край) здарыўся пажар у выніку падзення абломкаў беспілотнікаў. Паведамляецца, што загарэлася ўстаноўка для перапрацоўкі газу.

Абломкі дронаў таксама ўпалі ў іншых раёнах Краснадарскага краю. У Славянску-на-Кубані загарэлася вайсковая частка № 61661, пацярпеў мясцовы жыхар.

Акрамя таго, у Валгаградскай вобласці пасля атакі дронаў пашкоджаныя дзве чыгуначныя станцыі.

Читать полностью…

Белсат

Ціханоўская распавяла пра тыя самыя «грошы ад Лукашэнкі»

Учора прапагандысты паказалі новы фільм, дзе сцвярджаюць, што беларуская лідарка ў жніўні 2020-га нібыта «прасіла грошы» і сама хацела з’ехаць у Літву. На кадрах са схаванай камеры яшчэ ў Менску ёй перадае белы канверт кіраўнік аналітычнага цэнтру Лукашэнкі.

Як гэта пракаментавала Ціханоўская і што было ўнутры – чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN).

Читать полностью…

Белсат

☝️ Ваеннае становішча ў Беларусі ўсё бліжэй

Замацаваць магчымасць на заканадаўчым узроўні ўвесці ваеннае становішча ў Беларусі прапанавала Міністэрства абароны.

Сярод іншага ў законапраекце прадугледжваецца ўвядзенне ваеннага становішча нават у выпадку ваенных дзеянняў у "саюзнай " Расеі альбо ў выпадку смерці Лукашэнкі.

Як гэтая ініцыятыва можа паўплываць на лёсы беларусаў і нашай краіны? Паслухайце што кажа прадстаўнік АПК па абароне і нацыянальнай бяспецы Вадзім Кабанчук.

Усю размову слухайце ў праграме «Студыя Белсат». 👈

Читать полностью…

Белсат

📚6 жніўня 1517 года Францішак Скарына выдаў у Празе «Псалтыр»

Гэта першае ў гісторыі друкаванае выданне на старабеларускай мове. Менавіта з таго дня распачаўся адлік гісторыі айчыннага кнігадрукавання.

☝️Цікава, што Скарына першым сярод кірылічных кнігавыдаўцаў стаў ужываць нумараванне аркушоў. Праўда, лічбы былі не звыклыя нам цяпер арабскія, а створаныя на аснове кірылічных літар.

Читать полностью…

Белсат

🦣 Каля Віцебску падчас дарожных работаў знайшлі бівень маманта – яго перададуць у Нацыянальны гістарычны музей

«Дзякуючы аператыўнай рэакцыі і беражліваму абыходжанню рабочых артэфакт удалося атрымаць без пашкоджанняў», – заяўляюць навукоўцы.

📍Чытайце на сайце

Читать полностью…

Белсат

💬 «Мэта – не паскарэнне навукова-тэхнічнага прагрэсу, а забеспячэнне лаяльнасці і выканаўчасці»

Самаабвешчаны кіраўнік Беларусі зноў учыніў «разнос» у Акадэміі навук. Хоць папярэднія выпады з крытыкаю на адрас айчынных навукоўцаў асабліва нічога ў лепшы бок не змянілі.

Што адбываецца з беларускай навукаю ды чаго ад яе хоча Лукашэнка?

🔹Спыталі ў навукоўца і футуролага Сяргея Бесараба

Читать полностью…

Белсат

🔹Дата, пра якую ўсе памятаюць, але не хочуць гаварыць

9 жніўня 2020 года засталося ў памяці амаль усіх беларусаў, незалежна ад іхных палітычных поглядаў. Гэтую дату ўжо ніхто і нічога не выкрэсліць з гісторыі нашай краіны.

Але многія з тых, хто 5 гадоў таму ўскладаў на гэты дзень асаблівыя надзеі і быў натхнёны падзеямі, якія разгортваліся ў Беларусі, цяпер прыгадваць пра 9 жніўня не хочуць.

📍Чаму так? Чытайце меркаванне Вольгі Ярохінай на нашым сайце

Читать полностью…

Белсат

📍80 гадоў таму на японскую Хірасіму ўпала амерыканская атамная бомба «Little Boy»

Гэта было першае ў гісторыі чалавечай цывілізацыі баявое выкарыстанне ядравай зброі.

Праз тры дні яшчэ магутнейшая атамная бомба («Fat Man») была скінутая амерыканцамі на Нагасакі.

Пасля тых падзеяў ядравая зброя не выкарыстоўвалася ў баявых умовах больш ніколі. Дзесяцігоддзямі здавалася, што чалавецтва ніколі не вернецца да нечага падобнага. Але 2020-я гады ўсё кардынальна змянілі, і цяпер свет зноў сутыкнуўся з цалкам рэальнай пагрозай ядравай вайны...

Читать полностью…

Белсат

🤨 Ноў-хаў ад мігрантаў на беларуска-польскай мяжы: яны ўзялі сабе ў «саюзнікі» пераносны біятуалет

З яго дапамогаю мужчыны пералезлі праз плот з калючым дротам. Пры гэтым, як сцвярджаюць польскія памежнікі, увесь працэс здымаў на камеру нейкі чалавек на беларускім баку.

На польскім жа баку мігрантаў неўзабаве затрымалі. Яны паспелі пранікнуць углыб Польшчы на некалькі сотняў метраў.

Читать полностью…

Белсат

📍За першыя паўгода 2025-га беларусы прадалі валюты амаль на мільярд долараў болей, чым купілі

Нацбанк раскрыў звесткі пра «кругазварот валюты» на ўнутраным рынку цягам студзеня-ліпеня.

📍Вось як выглядае гэтая статыстыка

Читать полностью…

Белсат

🔹Латушка кпіць з сілавікоў: «Лукашэнка, сарві ім пагоны за невыкананне сваіх прафесійных абавязкаў»

Палітык задаецца пытаннем: чаму, калі спецслужбы, як сцвярджаецца, ведалі пра рыхтаванне падпалу офісу аб'яднанай апазіцыі, дасюль не заведзеная крымінальная справа за арганізацыю масавага забойства?

📍Чытайце таксама на нашым сайце

Читать полностью…

Белсат

💱 Курсы валютаў 7 жніўня

Долар зноў адкаціўся ніжэй за адзнаку ў тры рублі. Расейскі рубель дадаў амаль 2 капейкі, еўра падрос нязначна.

#курсывалютаў

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

🔻Вучняў у Беларусі паменела на 20 тысяч. Колькі дзяцей ідзе ў школу 1 верасня?

🔻На будоўлі ў Менску рабочы ўпаў з вышыні і загінуў

🔻Новыя факты пра беспілотнік у Рэчыцы

🔻Трамп і Пуцін могуць правесці сустрэчу ўжо на наступным тыдні

🔻«Бітва за ўраджай» у Беларусі. На палях працуе МНС

🔻На Віцебшчыне падчас дарожны работаў выявілі бівень маманта амаль у ідэальным стане

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

😨 Магілёвец не знайшоў лепшага месца для сну, акрамя як чыгуначныя шляхі. Вось што было далей

Як паведамляе магілёўскае ўпраўленне МНС, машыніст, заўважыўшы 54-гадовага небараку, падаў гукавы сігнал і пачаў рэзка тармазіць. Аднак дыстанцыі для таго, каб цалкам спыніць цягнік перад чалавекам, ужо не хапала.

Мужчына, пачуўшы гудок, прачнуўся і паспрабаваў пакінуць чыгуначныя шляхі. Калі зразумеў, што не паспявае – заскочыў у жолаб паміж рэйкамі, што і ўратавала яго ад смяротных траўмаў.

Цяпер гэты чалавек шпіталізаваны. Ці быў ён нападпітку, не паведамляецца.

Читать полностью…

Белсат

💁🏻‍♂️ Яшчэ адзін міні-скандал у дэмсілах: «Моладзевы наступ» заявіў пра ціск з боку старшыні Міжнароднай камісіі КР

На пачатку гэтага тыдня «Моладзевы наступ» апублікаваў публічную заяву, у якой гаварылася пра ціск на працоўную групу, што рыхтуе адкрытыя слуханні наконт дзейнасці Фонду міжнароднай гуманітарнай дапамогі.

☝️Разбіраемся, у чым сутнасць непаразуменняў

Читать полностью…

Белсат

Трамп выказаў жаданне сустрэцца з Пуціным ужо на наступным тыдні

«Мы зможам пакласці канец гэтаму шляху. Ёсць вялікая верагоднасць, што сустрэча адбудзецца зусім хутка», – заявіў прэзідэнт ЗША.

Таксама NYT паведамляе, што Трамп даручыў сваёй камандзе як мага хутчэй арганізаваць трохбаковыя перамовы з Пуціным і Зяленскім. Прадстаўнікоў ЕЗ запрашаць не будуць.

Нагадваем, учора ў Маскве адбылася сустрэча Пуціна і спецпасланніка Трампа Стыва Уіткафа. Кіраўнік Дзярждэпу ЗША заявіў, што перамовы былі плённымі і «прыблізілі мір ва Украіне»

Читать полностью…

Белсат

☕️ Вітаем, шаноўныя!

Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

🔺 Офіс Ціханоўскай падвёў вынікі 5 гадоў міжнароднай працы

Пачытаць пра дыпламатычныя выніку з 2020 года можна на нашым сайце (праз VPN)

🔺 Трамп распавёў, як можна прымусіць Пуціна спыніць вайну

Прэзідэнт ЗША бачыць рашэнне ў коштах на нафту і мытах для ўсіх пакупнікоў расейскіх тавараў. Якія лічбы ён прапануе – чытайце па спасылцы (праз VPN)

🔺 Новы прэзідэнт Польшчы афіцыйна заступіў на пасаду

6 жніўня прынёс прысягу Караль Наўроцкі, які замяніў на прэзідэнцкай пасадзе Анджэя Дуду. Падчас цырымоніі ён заявіў, што плануе запусціць працу па змене Канстытуцыі краіны. Падрабязней чытайце па спасылцы (праз VPN)

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 6 жніўня

✔️У Беларусь сталі прыбываць эшалоны з расейскімі вайскоўцамі, што прымуць удзел у вучэннях «Захад-2025»

✔️У Офісе Ціханоўскай падсумавалі сваю дзейнасць за 5 гадоў

✔️Караль Наўроцкі склаў прысягу ў якасці прэзідэнта Польшчы

✔️Дэмсілы папрасілі польскія ўлады забяспечыць дадатковыя захады бяспекі ў Варшаве на мерапрыемствах беларускай дыяспары

✔️У Беларусі нарэшце дазволілі танаванне шкла ў аўтамабілі. Але не лабавога

✔️Што хаваецца за намерам лукашэнкаўцаў увесці рэгістрацыю мабільнікаў?

✔️Праўладная асацыяцыя перавознікаў заклікае забараніць «падсадкі» ў аўтобусы на мяжы

✔️Сёння магло б споўніцца 60 гадоў Алесю Пушкіну

✔️На Віцебшчыне нечакана знайшлі вельмі добра захаваны бівень маманта

#рэпрэсіі:

▫️Прапагандысты назвалі імёны беларусаў-эмігрантаў, у якіх могуць канфіскаваць маёмасць

▫️Праваабаронцы даведаліся пра ператрусы ў кватэрах беларусаў, якія бралі ўдзел у святкаванні Дня волі за мяжою

▫️У спіс палітвязняў дадалі яшчэ 5 чалавек

Читать полностью…

Белсат

🤷‍♂️ Беларуска-Польская мяжа: пяць гадзінаў у Беларусь і пяць содняў у Польшчу

З польскага боку памежны пераход амаль вольны, з беларускага чарга расцягнулася на дзясяткі кіламетраў. Пры гэтым памежнікі, нібыта, у клопаце пра людзей прыдумалі электронную чаргу. А ў дадатак забаранілі пасажырам аўтобусаў перасаджвацца, каб хутчэй прайсці мяжу. Паслухайце.

Поўны рэпартаж на гэтую тэму глядзіце ў праграме Белсату «Аб'ектыў». ☝️

Читать полностью…

Белсат

😲 Цяпер мы шукаем працу праз «сарафаннае радыё»

Прынамсі, так сцвярджае кар'ерная кансультантка Таццяна Дзямчук. Паразмаўлялі са спецыялісткаю пра тое, на якіх платформах шукаць працу, чаму 40% вакансіяў нават не трапляюць у інтэрнэт, і чаму так важна, каб усе ў вашым атачэнні ведалі, што вам патрэбная новая праца.

Паглядзіце!

👀 Яшчэ больш парадаў ад эксперткі глядзіце ў нашай праграме «Раніца з Белсатам» на YouTube-канале «Белсат LIFE»

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:


🔸 У Беларусь прыехаў першы эшалон з расейскімі вайскоўцамі для вучэнняў «Захад-2025». Разам з тым улады хочуць змяніць закон «Аб абароне». Беларусь зможа ўводзіць ваеннае становішча ў выпадку «агрэсіі супраць Саюзнай дзяржавы», а ў выпадку смерці Лукашэнкі ў сітуацыю будзе ўмешвацца армія

🔸 У дроне, які прыляцеў у Літву з Беларусі, знайшлі 2 кг выбухоўкі

🔸 З аднаго боку – чэргі, з другога – амаль пусты пераход. Нашая здымачная група паехала паглядзець, што адбываецца на адзіным пераходзе беларуска-польскай мяжы

🔸 Спецпрадстаўнік прэзідэнта ЗША Стыў Уіткоф у Крамлі сустрэўся з Пуціным. У залежнасці ад вынікаў перамоваў будзе зразумела: ці ўвядуць 8 жніўня ЗША драконаўскія санкцыі ў дачыненні Расеі ці не

🔸 Караль Наўроцкі прынёс прысягу і заступіў на пасаду прэзідэнта Польшчы

🔸 Уладзімір Зяленскі падпісаў закон, што дазваляе людзям 60+ служыць у войску. Раней афіцыйна ўступаць у ЗСУ ў такім узросце забаранялася, таму ва Украіне да гэтага часу ёсць добраахвотніцкія фармаванні, што ваююць без выплатаў і сацыяльных гарантыяў

🔸 Міністэрства адукацыі падвяло вынікі сёлетняй уступнай кампаніі. У беларускія ВНУ ўжо залічылі каля 48 тысяч студэнтаў, з іх – амаль 4 з паловаю тысячы выдатнікаў

🔸 У Беларусі змяняюцца правілы дарожнага руху. Перадусім змяненні тычацца сегвэяў, ровараў, манаколаў ды электрасамакатаў. Што змяняецца з 1 верасня і якое пакаранне для парушальнікаў?

🔸 Мастаку Алесю Пушкіну сёння магло б споўніцца 60 гадоў. Ён памёр два гады таму ў гарадзенскай турме пры нявысветленых абставінах

🔸 У Студыі паразмаўляем з Вадзімам Кабанчуком пра змяненні ў закон «Аб абароне» + вучэнні «Захад-2025». Да таго ж маем размову Алеся Сіліча з былым прэсавым сакратаром НАТО

Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️

Читать полностью…

Белсат

☝️Юрыстка расказала, як паводзіць сябе беларусам, што праз праблемы з дакументамі патрапілі ў Польшчу нелегальна

Эвакуацыя з трэціх краінаў у Польшчу без візы – гэта заўсёды рызыка апынуцца ў міграцыйнай турме. А ў гэтым месцы прыемнага будзе вельмі мала.

Заснавальніца ініцыятывы «Партызанка», што выступае ў такіх сітуацыях пасярэднікам паміж беларускімі ўцекачамі ды польскімі ўладамі, дзеліцца карыснымі парадамі.

📍Чытайце па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

🚘 Абноўленыя правілы дарожнага руху дазваляюць танаванне шыбаў

Праўда, толькі задніх і бакавых. Калі ДАІшнікі заўважаць у вашым аўтамабілі танаванае лабавое шкло, машыну могуць забраць на штрафстаянку.

🔍 Болей інфармацыі шукайце на старонцы

Читать полностью…
Subscribe to a channel