Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906
Ціханоўскі расказаў падрабязнасці пра сустрэчу ў СІЗА КДБ у 2020 годзе
«Нас было 12. Ён — 13-ты. Коля ў яго за спінай сядзіць». Сяргей Ціханоўскі адказаў на пытанне @nashaniva пра закрытую сустрэчу ў СІЗА КДБ у 2020 годзе.
https://nashaniva.com/370808
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370808
Ціханоўскі звярнуўся да беларусаў
Ён падзякаваў тым, хто падтрымліваў яго ў 2020-м. Сяргей з цеплынёй згадвае тыя дні, калі яго выпусцілі пасля першых сутак і ён пабачыў салідарнасць: «Гэта быў такі ўздым».
«Я ні разу не сумняваўся і не шкадаваў ні пра што. Будзем разам будаваць краіну для жыцця».
Ціханоўскі кажа, што Лукашэнка яму жаліўся: А ты на мяне абзываўся!
«Навошта вы мне падкінулі грошы?» — спытаў Ціханоўскі ў Лукашэнкі ў 2020 на той сустрэчы ў СІЗА КДБ. Той на трэці раз адказаў: «А што вы хацелі? Палітыка — гэта брудная справа».
«Кажу — прыеду і нікому там рукі не падам». Ціханоўскі расказаў, як рэагаваў на хлусню наконт жонкі і апазіцыі
На прэс-канферэнцыі Сяргей Ціханоўскі расказаў, як за кратамі яго спрабавалі пераканаць у хлусні датычна Офіса Ціханоўскай і як ён камітэтчыкаў падмануў.
https://nashaniva.com/370803
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370803
Ціханоўскі зноў расплакаўся, калі расказваў, як яму не давалі нават стрыжня, каб пісаць
«Адвакатаў нельга, скаргаў нельга, сядзіш толькі ў гэтай камеры», — Ціханоўскага душаць слёзы, калі расказвае пра рэжым. «Драіш камеру, там жа і так усё белае».
Ён некалькі разоў паўтарае: «Гэта кашмар!.. Кашмар...».
«Мы павінны змагацца супраць лукашызму». Першая прамова Сяргея Ціханоўскага на волі
Прыводзім цалкам прамову былога палітвязня, адной з самых знакавых асоб 2020 года.
https://nashaniva.com/370799
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370799
Ціханоўскі: Мяне апошні месяц адкармлівалі. Масла!.. Яйкі!.. Тварог!.. Двайная пайка. І я так цяпер выглядаю!.. Вы ўяўляеце, якім я быў да таго?
Читать полностью…Ціханоўскі расказаў, што 14 студзеня да яго прыязджаў Пратасевіч
Сяргея адправілі ў лазню памыцца. Ён зразумеў, што будзе нешта запісвацца. Пасля прыйшоў Пратасевіч, каб угаварываць пісаць на памілаванне.
“Ты палітычная шпана”, — сказаў яму Ціханоўскі. “Але вы не асуджайце яго, ён малады хлопец, яго запужалі”.
Ціханоўскі: Я пяць з лішнім гадоў знаходзіўся адзін у адзіночнай камеры
Читать полностью…Ціханоўскі прадэкламаваў свой верш пра лічынак, які напісаў у ШІЗА
Читать полностью…Ціханоўскі кажа, што са студзеня ведаў, што яго выпусцяць.
Читать полностью…Ціханоўскі: «Юстыцыя ў Беларусі не памерла. У яе проста дзірка ў лобе».
Читать полностью…Ціханоўскі: Хачу звярнуцца да ўсіх беларусаў — калі вы чакалі знак, то вось ён. Дзяржавы гінуць тады, калі не могуць адрозніць кепскіх людзей ад добрых. Абвінавачанне, выстаўленае супраць ката, стала прысудам для ахвяры.
Читать полностью…«Я знаходзіўся на рэжыме, які называецца «жэстачайшым»
Сяргей Ціханоўскі праз слёзы расказаў, у якіх умовах яго ўтрымлівалі за кратамі.
https://nashaniva.com/370806
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370806
Ціханоўскі: Мяне падтрымлівала прызнанне [палітвязнямі] нашых арганізацый і Amnesty International. Калі яны сказалі вязень сумлення…
І ён ізноў расплакаўся, расказваючы пра тое, як мучаць вязняў у турмах.
«Там шмат людзей, пра якіх ніхто не ведае, іх трэба выцягваць», — плача Сяргей.
Ціханоўскі расказаў пра сустрэчу ў СІЗА КДБ ў 2020
Лукашэнка ўсю размову казаў Бабарыку, што Ціханоўскі — будучы прэзідэнт, а Святлана перадасць яму ўладу, кажа Ціханоўскі.
Ціханоўскі не падаў руку Лукашэнку, спаслаўся на пандэмію: «Каранавірус».
«А я ўжо перахварэў», — адказаў Лукашэнка.
«А я не падаў, бо ён чмо!» — кажа Ціханоўскі.
У бліжэйшы месяц усе палітычныя зняволеныя могуць выйсці на волю, кажа Ціханоўскі. Ён дадае, што Трамп можа гэта зрабіць адным словам. Ціханоўскага зноў накрываюць слёзы.
Читать полностью…Памёр Радзім Гарэцкі
Акадэміку-геолагу было 96 гадоў.
У пераломны момант беларускай гісторыі, у 2000 годзе, ён стаў сустаршынёй Усебеларускага з’езда за незалежнасць.
Ëн нарадзіўся ў 1928 годзе ў Менску, у сям’і Гаўрылы Гарэцкага, аднаго з заснавальнікаў і першых правадзейных членаў Беларускай акадэміі навук, і Ларысы Гарэцкай (у дзявоцтве Парфяновіч). Пляменнік Максіма Гарэцкага, беларускага пісьменніка.
З 1992 па 1997 год Радзім Гарэцкі быў віцэ-прэзідэнтам Акадэміі навук Беларусі.
Ëн усімі сіламі падтрымаў рух за незалежнасць Беларусі і дапамагаў станаўленню грамадзянскай супольнасці Беларусі. З 1993 года ён стаў прэзідэнтам Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына».
У кнізе «Ахвярую сваім «я»… (Максім і Гаўрыла Гарэцкія)» (1998) Радзім Гарэцкі апісаў трагічны лёс сваіх блізкіх.
Ціханоўскі: Я ніколі не быў прарасійскім палітыкам, я заўсёды быў беларусам
«У мяне быў бізнэс, у мяне былі офісы ў Маскве, Кіеве і кампанія ў Літве. І гэта ўсё. Я ніколі не быў прарасійскім, гэта фэйкі. Наш супольны вораг — гэта пуцінская ўлада. Пакуль яна не рухне, ніякай перамогі ў Беларусі не будзе».
Пра сваю паездку ў Крым у 2017 годзе ён кажа: я тады не быў палітыкам і не задумваўся пра палітычныя пытанні, я ездзіў туды як паломнік.
«Я абсалютна падтрымліваю Украіну. Прэзідэнту Зяленскаму выпала такая цяжкая доля. Вось тое, што я перажыў, гэта нішто ў параўнанні з тым, што ён перажыў. Ëн для мяне герой. Я яго падтрымліваю абсалютна і безраздзельна».
Ціханоўскі: Пратасевіч ездзіў да Калеснікавай з просьбай напісаць прашэнне аб памілаванні, яна ў адказ накінулася на яго з кулакамі.
Читать полностью…❗️Ціханоўскі: Лідарам апазіцыі з’яўляецца мая жонка — Святлана Ціханоўская, і я ні на што не збіраюся тут прэтэндаваць. Лідарам не можа быць чалавек, які пяць гадоў прасядзеў у ізаляцыі. Такіх лідараў, як я, у нас тысячы.
Читать полностью…«Вызваленне Беларусі не можа пачацца, пакуль не рухне пуцінскі рэжым» — Ціханоўскі
Сяргей Ціханоўскі лічыць Расію вінаватай у тым, што адбываецца ў Беларусі.
У Сяргея Ціханоўскага на прэс-канферэнцыі спыталі, ці згодны ён з тым, што не можа быць вольнай Беларусі, пакуль у Расіі існуе пуцінскі рэжым: «Я цалкам згодны з тым, што вызваленне Беларусі не можа пачацца, пакуль не абрынецца пуцінскі рэжым. Абсалютна. Калі б не Пуцін, то мы б зараз тут не сядзелі б – усё б скончылася ў 2020 — 2021 годзе. Я ў гэтым абсалютна ўпэўнены».
«Я планую не лезці ў дзейнасць Офіса» — Ціханоўскі
Ëн расказаў, што яму ў вушы агенты КГБ улівалі дэзынфармацыю, але ён адчуваў, што яго дэзынфармуюць.
«Жонка кажа: «Дочанька, тата прыехаў…» — Ціханоўскі расказвае пра дзяцей, і слёзы пачынаюць душыць яго
Дачка таты не пазнала.
«Жыве Беларусь!» — скончыў прамову Сяргей Ціханоўскі і паказаў сціснуты кулак.
Читать полностью…Ціханоўскі: «Яны там называюць нас здраднікамі. А я назаву здраднікам кожнага, хто лукашызму не супраціўляецца»
Читать полностью…Сваю прамову Сяргей Ціханоўскі пачаў з падзякі амерыканскім і еўрапейскім палітыкам.
Читать полностью…