Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906
Што пабудуюць на месцы завода «Агат» у Мінску
На вуліцы Валгаградскай у Мінску пачалі зносіць старыя карпусы завода «Агат», якія стаялі там з 1950-х гадоў.
Гэтае прадпрыемства — адзін з былых флагманаў савецкай электроннай прамысловасці, электрамеханічны завод, які раней уваходзіў у склад ваенна-прамысловага комплексу.
https://nashaniva.com/371141
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371141
«Інтэграцыя інтэграцый»
Віцэ-прэм’ерка Наталля Пяткевіч імкліва даганяе сваю больш сталую калегу Наталлю Качанаву па вытворчасці інфармацыйнага смецця.
Чаму ў беларускай турме так моцна худзеюць? Тлумачым
Шмат каго шакавалі фоты Сяргея Ціханоўскага на волі — пасля пяці гадоў за кратамі палітык важыць 79 кг. І ён далёка не адзіны вязень, хто згубіў багата вагі за тэрмін у беларускай турме.
Чаму ж гэта адбываецца? Справа не толькі ў ежы.
https://nashaniva.com/370987
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370987
Памерла 47-гадовая мадэль Алена Запекіна
У свой час яна здымалася ў кліпе Аляксандра Саладухі і супрацоўнічала з вядомым мадэльерам Сашам Варламавым, у тым ліку дапамагала яму з арганізацыяй фестывалю «Мельніца моды».
https://nashaniva.com/371115
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371115
4, 14 ці 114? У Кобрыне не могуць разабрацца з нумарам дома на фасадзе
У Кобрыне дабудоўваюць 10-павярховы панэльны дом па Рэспубліканскай вуліцы. Дом яшчэ не скончаны, але на яго тарцы ўжо з’явіўся мурал, які стаў прычынай насмешак гараджан.
https://nashaniva.com/370959
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370959
«Нервовае, трывожнае, непалітычнае. Галоўны герой — член Савета Рэспублікі». Вольга Лойка прапануе «Беларусьфільму» ідэю кіно
У новым выпуску аналітычнага ТОКу эканамічная аглядальніца Вольга Лойка прапанавала «Беларусьфільму» ідэю новага фільма, які, на яе думку, павінен сябе акупіць.
https://nashaniva.com/370797
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370797
Віцэ-прэм’ер і міністр замежных спраў Люксембурга Ксаўе Бетэль пры сустрэчы пацалаваў Святлану Ціханоўскую ў шчаку
Адметна, што Бетэль, які ўзначальваў краіну ў 2021-2023, стаў трэцім у свеце нацыянальным лідарам, які не хаваў сваю гомасэксуальную арыентацыю.
З 1 верасня беларусам, што едуць у Латвію, трэба будзе зарэгістравацца на спецыяльным партале і запоўніць анкету
Трэба будзе таксама ўказаць мэту паездкі.
За ігнараванне патрабаванняў штрафы могуць скласці 2000 еўра. Па рашэнні памежніка — адмова ва ўездзе ў краіну.
https://nashaniva.com/371119
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371119
Беларускі турыст знойдзены мёртвым у возеры Шален у Бургундыі
Няшчасце здарылася ў суботу, 21 чэрвеня.
https://nashaniva.com/371118
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371118
«Я ледзь пазнала Сяргея». Ціханоўская расказала, як змяніўся муж за гады ў турме, і адказала крытыкам ягоных эмоцый
Праз два дні пасля вызвалення Сяргея Ціханоўскага ягоная жонка і лідарка беларускіх дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская накіравалася ў Гаагу на саміт НАТА. У кулуарах форуму з ёй пагаварыў журналіст @zerkalo_io.
Падчас размовы ён даведаўся, ці не хацела Святлана адмяніць паездку або ўзяць мужа з сабой, якія галоўныя змены ў ім паспела заўважыць і што адкажа людзям, якія крытыкуюць яе за правядзенне эмацыйнай прэс-канферэнцыі Ціханоўскага.
https://nashaniva.com/371107
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371107
Галоўнае за 25 чэрвеня
Невядомыя спрабуюць наняць фатографа для здымкі прысутных на сустрэчы з Ціханоўскім у Варшаве. Робяць гэта праз скрадзены акаўнт арыштаванай рэдактаркі Вікіпедыі
Вярнуўся з Літвы — і быў арыштаваны за данаты. Гэты біёлаг раней даследаваў лейкозы — яго філасофія натхняе
Стала вядома, хто лётаў на Шры-Ланку разам з Анжалікай Мельнікавай і яе агентам
Сяргей Ціханоўскі: Я — першы джэнтльмен Беларусі
Стала вядомая прычына смерці Змітра Каспяровіча
У мінскім офісе «Свету танкаў» масава патруціліся супрацоўнікі
Расійскія чыноўнікі хочуць павыпраўляць падручнікі гісторыі ў краінах СНД — ім не падабаецца, як пра Расію там пішуць
Кіраўнік беларускага Чырвонага крыжа Шаўцоў: Скажу як доктар, гомасэксуалізм — гэта хвароба
Шматдзетную маму, якая займаецца астралогіяй, асудзілі за ўдзел у пратэстах
Ваенга, Лазараў і Аверын. На чые выступленні на «Славянскім базары» ўжо раскупілі квіткі
ВІДЭАНАВІНЫ: Пратасевіч адказаў Ціханоўскаму: ВІДЭА / Брудныя сакрэты сілавікоў Лукашэнкі: падрабязнасці
Раман Пратасевіч выступіў з дзіўным выказваннем. Сяргей Ціханоўскі збірае людзей на першую акцыю, ГУБАЗіК пагражае беларусам. Маштабная справа і роля сілавікоў: што вядома і як намеснік міністра МУС Беларусі Мікалай Карпянкоў адказвае журналістам. Кіраўніцтва Белчыгункі хавае бяду: што здарылася? Прыхільнікі Лукашэнкі зноў высвятляюць адносіны: прэтэнзіі дэпутата. Улады Беларусі мяняюць правілы: цяпер узяліся за гандаль на рынках. Зарплаты ў Беларусі: з’явіліся афіцыйныя даныя за май. Наталля Качанава, міністр аховы здароўя Аляксандр Хаджаеў і праблема з пенсіямі: у чым справа?
Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».
https://www.youtube.com/watch?v=Ec9RIB7cCdM
Сяргей Ціханоўскі: Я — першы джэнтльмен Беларусі
«Калі муж прэзідэнт, то жонка — гэта першая лэдзі, правільна? А калі жонка прэзідэнт, то муж — гэта першы джэнтльмен».
https://nashaniva.com/371101
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371101
«Экстрэмісцкай» прызналі старонку ва «Укантакце» радыкальна праўладнай брэсцкай піцэрыі
@NashaNiva пісала пра яе паўтара года таму.
https://nashaniva.com/371095
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371095
Былая выкладчыца МДЛУ Наталля Дуліна веганка. Як яна харчавалася ў калоніі?
Былая палітзняволеная Наталля Дуліна многія стравы з турэмнага рацыёну не магла есці, расказала яна @mediazona_by.
https://nashaniva.com/371072
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371072
Затрыманыя дзве групы «тайных пакупнікоў», якія кашмарылі крамы і АЗС
Затрымалі дзве групы «тайных пакупнікоў», якія займаліся вымагальніцтвам. Групы паміж сабой не былі звязаныя.
https://nashaniva.com/371135
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371135
Каралева НАТА. Хто гэта загадкавая жанчына ў жоўтым, якая ўразіла ўсіх на саміце
«Лэдзі ў жоўтым», «каралева НАТА» — так ужо паспелі празваць у сацсетках яркую жанчыну, якая ў касцюме канарэйкавага адцення эфектна выдзялялася сярод лідараў краін — членаў абарончага альянсу ў Гаазе. Хто яна?
https://nashaniva.com/371137
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371137
Еўропа змагла захаваць адзінства з Трампам на выпадак нападу Расіі, але дзеля гэтага ахвяравала Украінай
На саміце НАТА прэзідэнт ЗША пагадзіўся, што Пуцін уяўляе пагрозу не толькі Украіне, а таксама даў зразумець, што перагледзеў сваё скептычнае стаўленне да абавязацельстваў альянсу па калектыўнай абароне. Каб здабыць прыхільнасць Трампа, краінам Еўропы давялося пагадзіцца павялічыць выдаткі на абарону, рассыпацца ў пахвалах яму і адсунуць на другі план вайну ва Украіне.
https://nashaniva.com/371131
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371131
«Хто ты? Дзе Арына? Што ты з ёй зрабіла? Куды дзеліся бровы?»
Шакаваныя заўзятары весела абмяркоўваюць новы лук Сабаленкі.
https://nashaniva.com/371117
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371117
Кацярына Ціханава — не проста дачка Пуціна. Яе лічаць магчымай пераемніцай
Кацярына Ціханава, дачка Уладзіміра Пуціна, паступова становіцца фігурай, вакол якой выбудоўваецца новая палітычная архітэктура Расіі. Некаторыя лічаць, што краіна ўступае ў фазу кіраванай перадачы ўлады. Расказваем, што вядома пра малодшую дачку Пуціна.
https://nashaniva.com/370827
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370827
ВІДЭАНАВІНЫ: Пратасевіч адказаў Ціханоўскаму: ВІДЭА / Брудныя сакрэты сілавікоў Лукашэнкі: падрабязнасці
Раман Пратасевіч выступіў з дзіўным выказваннем. Сяргей Ціханоўскі збірае людзей на першую акцыю, ГУБАЗіК пагражае беларусам. Маштабная справа і роля сілавікоў: што вядома і як намеснік міністра МУС Беларусі Мікалай Карпянкоў адказвае журналістам. Кіраўніцтва Белчыгункі хавае бяду: што здарылася? Прыхільнікі Лукашэнкі зноў высвятляюць адносіны: прэтэнзіі дэпутата. Улады Беларусі мяняюць правілы: цяпер узяліся за гандаль на рынках. Зарплаты ў Беларусі: з’явіліся афіцыйныя даныя за май. Наталля Качанава, міністр аховы здароўя Аляксандр Хаджаеў і праблема з пенсіямі: у чым справа?
Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».
https://www.youtube.com/watch?v=Ec9RIB7cCdM
У Маскве мужчыны масава спрабуюць знаёміцца, мацаючы дзяўчат за ягадзіцы. Так загадаў рабіць сэкс-коўч з Беларусі Алекс Лэслі
Дзясяткі дзяўчат у сацыяльных сетках скардзяцца на сэксуальныя дамаганні ў цэнтры Масквы.
https://nashaniva.com/371111
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371111
Спецслужбы пад выглядам «друку сімволікі і сцягоў» спрабуюць падбіць беларусаў замежжа перадаць свае асабістыя звесткі
Па чатах шукаюць псеўдаваланцёраў і прапануюць аддаць свае кантакты пад выглядам «замовы сцягоў, маек, бранзалетаў і іншага».
https://nashaniva.com/371113
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371113
Генсакратар НАТА: Усе краіны, уключаючы ЗША, цалкам прыхільныя падтрымцы Украіны
Марк Рутэ пракаментаваў вынікі саміту альянсу, што адбыўся ў Гаазе.
https://nashaniva.com/371116
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371116
Памёр Мікола Кацук
Гэты сацыёлаг у 2005 годзе быў прызнаны «Нашай Нівай» навукоўцам года за тое, што «пачаў пісаць якасную аналітыку на беларускай мове, адкінуўшы карпаратыўную этыку, што гэта забараняла». Яму было толькі 48 гадоў.
https://nashaniva.com/371109
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371109
Пазняк выступіў рэзка супраць акцыі Ціханоўскіх у Варшаве
«Перш чым заклікаць беларусаў да акцыі, трэба зрабіць разлічэнне з «русским миром», з «Пуцін мудры», з «вместе с Россией», з «Міратворцам», з прарасейскай пазіцыяй, якая засталася і не растлумачана».
https://nashaniva.com/371106
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371106
Па чатах беларускіх дыяспар раскідаюць фэйкавыя анонсы акцыі Святланы і Сяргея Ціханоўскіх у Варшаве
Як паведамляюць чытачы @viasna96, анонсы публікуюцца ботамі ў чатах беларусаў па ўсім свеце — на іх стаіць несапраўдны час сустрэчы і пазначана зусім іншае месца збору.
https://nashaniva.com/371105
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371105
Трамп: Сітуацыя ва Украіне выйшла з-пад кантролю
Ён назваў сітуацыю «беспарадкам» для Расіі і заявіў, што вельмі здзіўлены — меркаваў, што вырашыць усё будзе лягчэй.
https://nashaniva.com/371103
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371103
Спецслужбы шукаюць фатографаў на мітынг Ціханоўскіх праз скрадзены акаўнт арыштаванай рэдактаркі Вікіпедыі
Вольга Сітнік, вядомая пад нікнэймам Homelka, дагэтуль за кратамі па «справе вікіпедыстаў».
https://nashaniva.com/371073
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371073
Стала вядома, хто лётаў на Шры-Ланку разам з Анжалікай Мельнікавай і яе агентам
«Кіберпартызаны» апублікавалі новыя факты па справе знікнення спікеркі Каардынацыйнай рады.
https://nashaniva.com/371071
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371071