Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS. Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo Юрыдычная служба: @zvarot96
Сацсеткі расійскага блогера Максіма Каца прызналі «экстрэмісцкімі» ў Беларусі
Гаворка пра YouTube-канал, Telegram-канал, а таксама старонкі ў Instagram, Facebook, «X». Адпаведнае рашэнне было прынятае судом Пружанскага раёну 4 жніўня.
Таксама «экстрэмісцкі спіс» папоўнілі Telegram-каналы «Fundacja Tutaka», старонкі ў Instagram «klasby84», «chinchinchannelofficial», «belarusianmartyrology», «_kosovo_lt», «Andrei» старонка ў Facebook «Ihar Sluchak» і старонка ў TikTok «mahno933».
У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 13 прозвішчаў — цяпер у ім 5589 чалавек
8 жніўня МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
Сярод іншых, у спіс дадалі 23-гадовага палітвязня Цімафея Караткевіча, а таксама 73-гадовую Надзею Фафанаву, асуджаную за «абразу Лукашэнкі» і «распальванне варожасці».
Да допіса далучаны апошні «Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
⁉️«Мама, я экстрэміст». Якія абмежаванні накладаюцца на асоб, уключаных у «Спіс экстрэмістаў»
⁉️ Чаму ўлады Беларусі пераследуюць палітычных эмігрантаў?
Юрыдычная служба «Вясны» пракаментавала заявы Следчага камітэта.
«Улады лічаць, што выходзячы на акцыі, удзельнікі аказалі падтрымку экстрэмісцкім фармаванням па дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь на міжнароднай арэне, распальванні сацыяльнай варожасці і варажнечы, прыцягненні фінансавання да існуючых ініцыятыў.
Дзяржава нібыта пераносіць адказнасць на грамадзян за тое, што ў дачыненні да Беларусі ўвялі санкцыі.
На наш погляд, узбуджэнне крымінальных справаў у дачыненні да ўдзельнікаў пратэстаў за мяжой, з'яўляецца адным са спосабаў уціску публічнага выказвання нязгоды з рэжымам. Калі на тэрыторыі Беларусі больш не пратэстуюць, бо ўлады хутка задушылі пратэсты шляхам ужывання гвалту, то цяпер надышоў час прымусіць замаўчаць грамадзян, што знаходзяцца за мяжой. Гэта будзе свайго роду перамогай».
📢 Cімвалічная турэмная камера з'явіцца ў Варшаве 9 жніўня
У пятую гадавіну ад пачатку мірных пратэстаў у Беларусі Amnesty International Polska запрашае далучыцца да акцыі, прысвечанай палітычным вязням.
9 жніўня з 11:00 да 14:00 у Варшаве на Plac Pięciu Rogów будзе размешчана клетка — сімвалічная турэмная камера, у якой на працягу ўсёй акцыі будзе знаходзіцца чалавек, што ўвасабляе палітвязня.
Падчас мерапрыемства мінакі змогуць даведацца пра сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі і выказаць сваю салідарнасць. Удзел у акцыі возьмуць прадстаўнікі «Вясны», актывісты і валанцёры Amnesty International Polska.
Далучайцеся і падтрымайце тых, хто застаецца за кратамі!
🌿Памятайце пра правілы бяспекі. Далучайцеся да салідарных дзеянняў, толькі калі гэта бяспечна для вас.
📍Паведамляйце «Вясне» пра затрыманні, ператрусы і «выклікі на размову»
Мы збіраем і захоўваем факты пераследу, што асабліва важна ў цяперашніх умовах.
Па жаданні, ваша інфармацыя можа застацца непублічнай. Вы таксама можаце перадаць такія звесткі праз вашых сяброў, што жывуць за мяжой.
@viasnainfo| @viasna_bot | @ViasnaSOS
🔗Паведамляйце праваабаронцам пра затрыманні па «справе Гаюна»
Паводле звестак «Вясны», у Беларусі дагэтуль працягваюцца затрыманні ў межах крымінальнай справы за перадачу інфармацыі «Беларускаму Гаюну». Як паведамлялі былыя вязні Акрэсціна, затрыманні адбываюцца ў межах арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Большасць затрыманых — мужчыны.
Ужо распачаліся суды па гэтай справе — нам вядома пра як мінімум шэсць судовых працэсаў.
Праваабаронцам вядома таксама пра як мінімум 38 пацверджаных(!) фігурантаў «справы Гаюна», якіх змясцілі пад варту. Агульная ж лічба затрыманых значна больш. Некаторым затрыманым падаўжаюць меру стрымання пад вартай на некалькі месяцаў.
🔹Затрыманыя пераведзены ў СІЗА за «садзейнічанне экстрэмізму»: што вядома пра «справу Гаюна»
🌿Калі вашых блізкіх затрымалі па гэтай справе, паведаміце, калі ласка, праваабаронцам праз тэлеграм @Viasnainfo
🌿«Застацца»: у Варшаве адкрылася выстава, прымеркаваная да Дня народзінаў Алеся Пушкіна
Урачыстае адкрыццё імпрэзы адбылося ў Музеі Вольнай Беларусі (Foksal 11, Warszawa). Падчас адкрыцця выставы адбываліся размовы пра Алеся Пушкіна, выступ жаночага хору SPIEVY і DJ Xeenool.
На імпрэзе прадстаўленыя жывапіс, інсталяцыі і скульптуры беларускіх мастакоў і мастачак, якія праз мастацтва асэнсоўваюць досвед выгнання, рытуалаў, побыту, а таксама спробу знайсці ўнутраную апору ў часы, калі ўсё навокал змяняецца.
«Гэты праект не столькі пра самога Алеся Пушкіна, колькі пра тэмы і вобразы, якія былі цэнтральнымі ў яго творчасці і жыцці, і якія працягваюць жыць сёння праз іншых мастакоў і мастачак».
❗️У Беларусі +8 новых палітвязняў
Гэта Анастасія Гарчакова, Анастасія Сікірская, Павел Аляксееў, Аляксандр Здаравеннаў, Рычард Логвінаў, Валянцін Нікішын, Кацярына Дзяруга, Ян Пацюпа.
Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 spring96.org/be/news/118433
Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 prisoners.spring96.org
🇨🇭У Цюрыху пройдзе акцыя салідарнасці з беларускімі палітзняволенымі
Яе ладзяць праваабаронцы Libereco, а таксама ініцыятывы RAZAM, ACAT, Campax і Amnesty International.
🗓8 жніўя
🕕18:00 – 19:00
📍Züghusplatz, 8001 Zürich
🌿Памятайце пра правілы бяспекі. Далучайцеся да салідарных дзеянняў, толькі калі гэта бяспечна для вас.
📢 Cімвалічная турэмная камера з'явіцца ў Варшаве 9 жніўня
У пятую гадавіну ад пачатку мірных пратэстаў у Беларусі Amnesty International Polska запрашае далучыцца да акцыі, прысвечанай палітычным вязням.
9 жніўня з 11:00 да 14:00 у Варшаве на Plac Pięciu Rogów будзе размешчана клетка — сімвалічная турэмная камера, у якой на працягу ўсёй акцыі будзе знаходзіцца чалавек, што ўвасабляе палітвязня.
Падчас мерапрыемства мінакі змогуць даведацца пра сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі і выказаць сваю салідарнасць. Удзел у акцыі возьмуць прадстаўнікі «Вясны», актывісты і валанцёры Amnesty International Polska.
Далучайцеся і падтрымайце тых, хто застаецца за кратамі!
🌿Памятайце пра правілы бяспекі. Далучайцеся да салідарных дзеянняў, толькі калі гэта бяспечна для вас.
❗️Як выглядае пастанова па новай крымінальнай справе ў дачыненні да ўдзельнікаў акцый салідарнасці замежжа
Калі вы цяпер у Беларусі і ўдзельнічалі ў такіх акцыях — абавязкова паклапаціцеся пра сваю бяспеку. Звярніце ўвагу на допісы ў сваіх сацсетках і не захоўвайце небяспечныя фотаздымкі на тэлефонах.
Паведамляйце праваабаронцам пра палітычны пераслед за ўдзел у замежных акцыях салідарнасці. Мы збіраем і захоўваем факты пераследу, што асабліва важна ў цяперашніх умовах. Па жаданні, ваша інфармацыя можа застацца непублічнай і не будзе апублікаваная ў адкрытых крыніцах.
Не маўчыце пра рэпрэсіі — дапамажыце паказаць свету маштаб катастрофы з правамі чалавека ў Беларусі!
@ViasnaSOS | @viasna_bot | @viasnainfo
Праваабаронцам вядома пра ператрусы ў беларусаў, што ўдзельнічалі ў мерапрыемствах да Дня Волі
Вядома, што яны адбываюцца ў людзей, якія прымалі ўдзел у акцыях і падзеях не толькі ў Варшаве і Вільні, але і ў іншых гарадах.
Калі вы цяпер у Беларусі — абавязкова паклапаціцеся пра сваю бяспеку. Звярніце ўвагу на допісы ў сваіх сацсетках і не захоўвайце небяспечныя фотаздымкі на тэлефонах.
Паведамляйце праваабаронцам пра палітычны пераслед за ўдзел у замежных акцыях салідарнасці. Мы збіраем і захоўваем факты пераследу, што асабліва важна ў цяперашніх умовах. Па жаданні, ваша інфармацыя можа застацца непублічнай і не будзе апублікаваная ў адкрытых крыніцах.
Не маўчыце пра рэпрэсіі — дапамажыце паказаць свету маштаб катастрофы з правамі чалавека ў Беларусі!
@viasnainfo| @viasna_bot | @ViasnaSOS
Прапагандыст у эфіры пералічыў адрасы аб'ектаў нерухомасці, якой валодаюць некаторыя з беларусаў, якія з'ехалі за мяжу
Раней афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта заявіў, што ўдзельнікі замежных акцый прызнаныя падазраванымі па крымінальнай справе па ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).
— Удала супала, што ў мяне ў руках — табліца з фатаграфіямі, асабістымі дадзенымі і пералікам маёмасці гэтых самых 207 грамадзян, што засталася ў Беларусі, — паведаміў Ігар Тур у эфіры АНТ і агучыў імёны, прозвішчы, імя па бацьку і адрасы некаторых з іх.
Асаблівы акцэнт прапагандыст зрабіў на адной з фігурантак пераліку, у якой «два дамы з участкамі ў Бярэзінскім раёне, яшчэ адзін дом — у Бабруйску і там жа яшчэ кватэра», піша «Люстэрка».
— Валянціна Віктараўна, добры вечар. Яно таго варта? — звярнуўся прапагандыст да беларускі, якой належаць пералічаныя ім аб'екты нерухомасці, дадаўшы, што 5 жніўня «па краіне пачаліся ператрусы па адрасах гэтых 207 грамадзян».
Прадалі 1/12 долі ў праве ўласнасці на жылы дом палітычнай эмігранткі і ўдзельніцы стачкаму «Гроднапрамбуд» Юліі Сліўко
Адзіны ўдзельнік даў згоду на пакупку, піша @nebovkletku.
У дома ёсць абмежаванні — забарона на здзяйсненне рэгістрацыйных дзеянняў, арышт 1/12 долі, зарэгістраванай за Юліяй Сліўко. Гэта значыць, што нельга прадаць, падарыць, абмяняць, перадаць у заклад долю, на якую наклалі забарону.
Юлія Сліўко стала кіраўніцай страйкаму на «Гроднапрамбуд» у жніўні 2020 года. Яна з'ехала ў Польшчу пасля пагроз ёй і яе родным.
🔗Хроніка палітычнага пераследу
❗️Кааліцыя ініцыятыў «Green Network» прызнаная «экстрэмісцкім фармаваннем»
Сярод іх праекты «Belarus Beehive», «Зялёны Партал» і «Экадом». Адпаведнае рашэнне было прынятае КДБ 30 ліпеня.
Паводле ведамства, дачыненне да «Green Network» маюць Герасімавіч Глеб, Мількамановіч Аляксандр, Герасімава Наталля, Бекіш Яраслаў.
🔗Хроніка палітычнага пераследу
73-гадовую беларускую пенсіянерку асудзілі за «абразу Лукашэнкі»
8 жніўня МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
Там з'явілася імя жыхаркі Мінска Надзеі Фёдараўны Фафанавай. Згодна з інфармацыяй МУС, жанчыне 73 гады — у сярэдзіне жніўня ёй споўніцца 74. Яе асудзілі «абразу Лукашэнкі» і «распальванне варожасці».
Які менавіта тэрмін прызначылі жанчыне — невядома. У спісе МУС пазначана, што яе «судзімасць не пагашана».
У Магілёўскай вобласці сілавікі збіраюць ДНК сваякоў людзей, што з'ехалі з Беларусі
Як стала вядома @MAYDAYMog, за апошнія два тыдні было некалькі выпадкаў, калі да сваякоў актывістаў і былых палітвязняў, якія з'ехалі з краіны, прыходзілі супрацоўнікі РАУС, каб узяць генетычны матэрыял (сліну).
Прычынай называюць фармаванне базы дадзеных ДНК, каб, у выпадку неабходнасці, людзей за мяжой «можна было апазнаць».
Акрамя таго, MAYDAY атрымала пацверджанне, што такая практыка існуе ў розных гарадах Беларусі.
⁉️Здаць адбіткі ды біяматэрыялы: ці можна адмовіцца?
⚖️«Важна, каб суды адбыліся над самім злачынным рэжымам»: як былыя палітвязні бачаць аднаўленне справядлівасці
За пяць гадоў з пачатку масштабных палітычных рэпрэсій у Беларусі погляды людзей на справядлівасць змяніліся. Гэта выявіла даследаванне пра тое, як успрымаюць справядлівасць беларусы і беларускі, якія сутыкнуліся з дзяржаўным гвалтам падчас і пасля масавых пратэстаў.
Напрыклад, 40% апытаных зараз патрабуюць больш суровага пакарання вінаватых у дзяржаўным гвалце, што значна больш у параўнанні з мінулымі паказчыкамі. У той жа час 16% выказваюць надзею проста на спыненне гвалту.
Мы распыталі пра аднаўленне справядлівасці былых палітзняволеных, якія зараз знаходзяцца ў вымушанай эміграцыі. Як яны бачылі справядлівасць у 2020 годзе і як гэтае разуменне змянілася за пяць гадоў? Ці магчыма дамагчыся справядлівасці, пакуль у краіне працягваюцца рэпрэсіі?
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118445
✍️Задакументаваць парушэнне правоў чалавека ў Беларусі — @ViasnaDOC | viasnadoc@spring96.org
🎒Збяром у сад і школу дзяцей палітвязняў!
Фонд BYSOL збірае сродкі, каб дапамагчы дзецям палітвязняў пайсці ў дзіцячы садок ці школу з тым, што трэба: адзеннем, абуткам, канцылярыяй, заплечнікамі. Гэта простыя рэчы, без якіх цяжка адчуваць сябе нароўні з іншымі.
«Чаму гэта важна? Таму што адсутнасць аднаго з бацькоў само па сабе сур'ёзнае выпрабаванне. Бо ўвага грамадства здольнае падтрымаць там, дзе няма ні стабільнасці, ні пачуцця бяспекі. Кожны ўнёсак – гэта канкрэтная дапамога канкрэтнаму дзіцяці. І адначасова – знак салідарнасці».
Журналіста Данііла Палянскага асудзілі да 10 гадоў калоніі за «здраду дзяржаве»
Брэсцкі абласны суд 25 ліпеня ў закрытым рэжыме вынес прысуд 53-гадоваму журналісту-фрылансеру Даніілу Палянскаму, піша @bajmedia. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 356 КК (здрада дзяржаве) і прызначылі яму 10 гадоў зняволення, а таксама штраф памерам 500 базавых велічыняў (21 000 рублёў). Сутнасць абвінавачвання невядомая.
53-гадовы Данііл Палянскі —брэсцкі журналіст. У якасці відэааператара ў свой час супрацоўнічаў з дзяржаўнымі і камерцыйнымі тэлеканаламі, а таксама з незалежнымі рэгіянальнымі сайтамі. У апошнія гады быў вядомы ў Брэсце як валанцёр пошукава-выратавальнага атрада «Анёл».
На пачатку верасня 2024 года Палянскі ездзіў у Расію да сваякоў. У дарозе здарыўся інцыдэнт з расійскімі сілавікамі. Яго аўтамабіль спынілі супрацоўнікі ФСБ і пасля звінавацілі ў адміністрацыйным парушэнні за непадпарадкаванне — нібыта ён адмовіўся паказваць дакументы.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118442
🔗Ператрусы, арышты маёмасці, допыты: як у Беларусі пераследуюць удзельнікаў акцый салідарнасці за мяжой
Следчы камітэт паведаміў, што выяўленыя асобы яшчэ 207 удзельнікаў вулічных акцый за мяжой 25 сакавіка на Дзень Волі, а таксама пра правядзенне ў іх ператрусаў ды арыштаў маёмасці. Супраць гэтых людзей распачалі крымінальныя справы за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».
Паводле звестак «Вясны», у той жа дзень у Беларусі пачаліся ператрусы, арышты маёмасці, а таксама допыты ўдзельнікаў акцый. Адзначым, што крымінальныя справы ўзбуджаюць і супраць удзельнікаў іншых акцыяў салідарнасці.
Разбіраемся з Юрыдычнай службай «Вясны», што пагражае ўдзельнікам акцый за мяжой, якія мэты пераследуюць беларускія ўлады, і як засцерагчыся, калі вы ўдзельнічалі ў акцыях і цяпер знаходзіцеся ў Беларусі, або збіраецеся туды ехаць.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118440
🌿Паведаміць пра палітычны пераслед 👉 @ViasnaSOS | @viasna_bot | @viasnainfo
📝Front Line Defenders: «Мы глыбока ўзрушаныя жорсткімі ўмовамі ўтрымання Насты Лойкі»
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Front Line Defenders выказала трывогу з нагоды пагаршэння ўмоў утрымання беларускай праваабаронцы Насты Лойкі ў гомельскай папраўчай калоніі №4. 1 жніўня стала вядома, што Лойка была пераведзеная ў памяшканне камернага тыпу з больш жорсткімі ўмовамі ўтрымання. Гэта распаўсюджаная карная практыка, што ўжываецца ўладамі ў дачыненні да палітычных зняволеных.
Як адзначаецца ў заяве, ПКТ азначае зняволенне ў малюсенькай камеры плошчай 4 квадратныя метры без санітарных выгод і захавання прыватнасці:
«У падлозе — дзірка замест прыбіральні, няма гарачай вады, доступ да душу абмежаваны».
У Беларусі заблакавалі сайт украінскі навінавы сайт «Главком»
Гэта зроблена па пастанове пракурора Магілёўскай вобласці.
Сцвярдажецца, што на сайце «размяшчаліся інфармацыйныя матэрыялы, якія змяшчалі заведама ілжывыя звесткі аб палітычным становішчы Рэспублікі Беларусь, прававым становішчы яе грамадзян, а таксама матэрыялы, накіраваныя на дыскрэдытацыю кіраўніка дзяржавы, органаў улады і кіравання».
⚖️У Беларусі кожны дзень працягваюцца суды па экстрэмісцкіх артыкулах. Паведамляйце праваабаронцам вынікі
Нагадаем, з вясны на сайце Вярхоўнага суда вядуцца «рэгламентныя работы». Праз адсутнасць афіцыйнай статыстыкі па крымінальных і адміністрацыйных асуджэннях складана ацэньваць рэальную сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі.
Але праваабаронцы нагадваюць, што сіла беларусаў — у салідарнасці. Таму заклікаем працягваць паведамляць праваабаронцам пра ўсе вядомыя факты палітычнага пераследу. Напрыклад, можна перадаваць інфармацыю праз сваіх блізкіх і сяброў, якія знаходзяцца за мяжой і якія могуць бяспечна камунікаваць з праваабаронцамі. Або проста папярэдзіць, што інфармацыя для статыстыкі, а не для распаўсюду.
Дапамажыце зафіксаваць усе факты рэпрэсій, каб паказаць свету маштаб катастрофы з правамі чалавека ў Беларусі!
@ViasnaSOS | @SOSViasna | @Viasnainfo
🔹Праваабаронцы «Вясны» пра тое, як рэжым знішчае доказы сваіх злачынстваў
❗️У Беларусі +5 новых палітвязняў
Гэта Вадзім Здаравеннаў, Ігар Бурдэль, Станіслаў Сіліч, Марына Мазоўка, Вольга Калпакова.
Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 spring96.org/be/news/118429
Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 prisoners.spring96.org
Да польскіх уладаў звярнуліся з просьбай узмацніць меры бяспекі на акцыях салідарнасці беларусаў
Пра гэта паведаміў Павел Латушка.
«Была накіраваная просьба ў Міністэрства замежных спраў Польшчы аб забеспячэнні бяспекі пры правядзенні легальных, публічных і грамадска-значных мерапрыемстваў у Польшчы. Міністэрства замежных спраў Польшчы сёння праінфармавала, што накіравала просьбу ў Міністэрства ўнутраных спраў Польшчы аб прыняцці дадатковых мер бяспекі ў перыяд правядзення мерапрыемстваў».
У Мінску з аўкцыёну прадаюць кватэру плыўчыхі Аляксандры Герамісені
На таргі выстаўлены чатырохпакаёвая кватэра і парковачнае месца, піша «Люстэрка».
Кватэра размешчана на вуліцы Філімонава. Яе агульная плошча — 120,5 квадратнага метра. Сярод складанасцяў — арышт следчых органаў. У кватэры зарэгістраваны тры чалавекі, у тым ліку адзін непаўналетні. Даўжніком указана Герасіменя Аляксандра Віктараўна — поўная цёзка беларускай спартсменкі. Яна ж указана ў аб’яве аб продажы машынамесца побач з домам, у якім прадаецца кватэра.
Таргі прызначаны на 19 жніўня.
Нагадаем, у снежні 2022 года Мінскі гарадскі суд агучыў прысудзіў трохразовай медалістцы Алімпійскіх гульняў 12 гадоў калоніі завочна.
🥀Сёння Алесю Пушкіну магло б споўніцца 60 гадоў
Алесь — вядомы беларускі мастак, быў асуджаны да 5 гадоў зняволення ў калоніі строгага рэжыму. Яго абвінавацілі ў здзеку з дзяржаўных сімвалаў (арт. 370 КК) і ў распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы (ч. 3 арт. 130 КК).
Прысуд яму вынесла суддзя Алена Шылько, пракурорам па справе быў Аляксандр Кароль.
У ноч з 10 на 11 ліпеня 2023-га году Алесь памёр у рэанімацыі, куды ён трапіў з гродзенскай турмы. Як пазней высветлілася, у Алеся была прабадная язва, яму своечасова не аказалі дапамогу ў турме. Мастака ўжо ў непрытомным стане прывезлі ў бальніцу, на аперацыйным стале ў яго спынілася сэрца.
🎨Алесь шмат маляваў за кратамі — яго малюнкі можна паглядзець на асобнай старонцы праекту PrisonarArt.
«Каб зноў не трапіць у турму, я ламаў сабе мезенцы». Экс-палітзняволены ў эміграцыі мае патрэбу ў дапамозе
Былы палітвязень Дзмітрый Сушчык ужо больш за месяц знаходзіцца ў Варшаве. У Беларусі жыхар Навагрудка правёў у зняволенні амаль 2,5 года. За гэты час ён перажыў сыход жонкі і смерць мамы. Большую частку свайго тэрміну мужчына правёў у штрафных ізалятарах за адмову падпарадкоўвацца рэжыму ў турмах і калоніі.
Падчас зняволення мужчыну выдралі тры зубы, пачаліся праблемы з мачавой сістэмай і псіхасаматычныя засмучэнні. Цяпер яму патрэбна лячэнне, базавая стабілізацыя.
«Галоўнае для мяне цяпер – вывучыць мову, знайсці працу і нарэшце пачаць жыць па-чалавечы. Вельмі спадзяюся, што салідарныя беларусы не пакінуць мяне ў гэтай кропцы ніжэй за нуль».
Паведамляйце праваабаронцам пра палітычны пераслед за ўдзел у замежных акцыях салідарнасці
Следчы камітэт сцвярджае, што ідэнтыфікаваў яшчэ 207 удзельнікаў святкавання Дня волі за мяжой. Паведамляецца, што ў дачыненні да іх распачалі крымінальныя справы паводле ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Ведамства піша, што маёмасць ўдзельнікаў акцый арыштоўваецца, адбываюцца ператрусы.
Мы збіраем і захоўваем факты пераследу, што асабліва важна ў цяперашніх умовах. Па жаданні, ваша інфармацыя можа застацца непублічнай і не будзе апублікаваная ў адкрытых крыніцах.
Не маўчыце пра рэпрэсіі — дапамажыце паказаць свету маштаб катастрофы з правамі чалавека ў Беларусі!
@viasnainfo| @viasna_bot | @ViasnaSOS