Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906
Мінскі рэстаран з безлімітнай ежай адкрыўся пасля перапынку
На днях у Мінску адкрыўся новы рэстаран азіяцкай кухні з незвычайнай канцэпцыяй. Плаціць трэба не за стравы, а за час — безліміт ежы даступны на працягу дзвюх гадзін.
https://nashaniva.com/368317
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368317
Школьнік напаў з нажом на дзяцей у фінскай Піркале — ён здымаў атаку на відэа
У аўторак ў школе ў фінскім мястэчку Піркала вучань напаў на дзяцей у школе. Пацярпелі трое. Паводле звестак паліцыі, іх жыццю нічога не пагражае.
Падазраваны затрыманы, яго ўзрост не называецца. Перад нападам ён, імаверна, апублікаваў маніфест, а падчас атакі здымаў відэа.
Пакуль не паведамляецца, хто дакладна сярод пацярпелых — хлопцы ці дзяўчынкі. Неафіцыйна сцвярджаецца, што пацярпелыя — дзяўчынкі, а напад хлопец зрабіў з нянавісці да жанчын.
«Мы ганарымся сваім сынам». Бацькі і блізкія загінулага беларускага добраахвотніка Аляксея Аўдзея расказваюць пра яго
Беларус з пазыўным «Рыжы» загінуў ва Украіне ў сярэдзіне красавіка. Яго цела застаецца ў «шэрай зоне», Аляксея пакуль не могуць эвакуяваць — пра гэта @radiosvaboda расказалі бацькі Аляксея. Яны таксама распавялі, якім быў іх сын і чаму паехаў на вайну.
https://nashaniva.com/368308
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368308
Пятрухін не здаецца: хоча, каб КР заслухала 17-гадовага «стартапера». Але без яго бацькоў гэтага рабіць нельга
Ініцыятыву «Народнага рэпарцёра» не падтрымаў бадай ніводзін ўдзельнік Каардынацыйнай рады.
https://nashaniva.com/368302
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368302
«Рак проста здараецца. Ніхто ў ім не вінаваты»
«Я зараз напішу пра тое, што баліць, таму прашу дараваць такі эмацыйны пост», — піша вядоўца Кацярына Ваданосава.
https://nashaniva.com/368296
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368296
Затрымалі 11 менеджараў буйной сеткі сэканд-хэндаў
Па версіі дзяржкантролю, уладальнікі сеткі незаконна раздрабнілі свой бізнэс і недаплацілі ў бюджэт больш за 3,8 мільёна рублёў.
https://nashaniva.com/368290
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368290
Чарговы беларускі трэнер узначаліў кіпрскі «Арыс»
Найлепшы трэнер Беларусі-2022 Арцём Радзькоў афіцыйна ўзначаліў футбольны «Арыс» з Лімасола пасля сыходу іншага беларуса Аляксея Шпілеўскага.
https://nashaniva.com/368280
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368280
Адзінаццаць гадоў Лукашэнка развівае гарады-спадарожнікі. Пакуль атрымліваецца не вельмі
У маі 2014 года Лукашэнка падпісаў указ аб развіцці гарадоў-спадарожнікаў. Статус спадарожніка Мінска тады атрымалі шэсць гарадоў. Яны павінны былі адцягнуць на сябе насельніцтва Мінска, якое імкліва расце. Атрымалася, мякка кажучы, не ўсё, піша @planbmediaio.
https://nashaniva.com/368278
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368278
Людзі ў шоку ад таго, колькі каштуе восем дзён плыць па рэках Палесся на цеплаходзе «Белая Русь»
Нягледзячы на шалёную цану на тур, у канцы мая засталася свабоднай усяго адна каюта.
https://nashaniva.com/368241
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368241
У Мінску пяты год жыве фінскі бізнэсовец са спісу самых шуканых Eўраполам злачынцаў
Што звязвае фігуранта адной з самых гучных махлярскіх схем у гісторыі Фінляндыі з нашай краінай і ці могуць беларускія сілавікі не ведаць пра такога госця, высветліў @Belarus_Files.
https://nashaniva.com/368272
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368272
Трамп заявіў, што гатовы адступіць ад перамоваў паміж Украінай і РФ, калі не будзе прагрэсу
«Гэта крывавая лазня, і я веру, што Пуцін хоча яе спыніць».
https://nashaniva.com/368268
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368268
ВІДЭАНАВІНЫ: Новы закон: абмежаванні на даляры ў Беларусі / Лукашэнка вырашае важную праблему: што ён прыдумаў
Аляксандр Лукашэнка знайшоў новую задачу свайму старэйшаму сыну Віктару: важная сустрэча побач з міністрам Рыжанковым. Гастролі Наталлі Пяткевіч па Беларусі. Нечаканая прапанова ад Наталлі Эйсмант альбо новыя намёкі Лукашэнкі: чаго ён хоча, але не можа сказаць сам? Новы закон: беларусы і даляры. Кіраўнік Гродзенскай вобласці Юрый Караеў, «Дажынкі» і дзіўнае мастацтва за бюджэтныя грошы. Беларускія пенсіянеры працягваюць здзіўляць: вялікія грошы дасталіся махлярам. Праблемы з ураджаем: фермеры папярэджваюць. Колькі каштуюць унікальныя беларускія грошы.
Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».
https://www.youtube.com/watch?v=ESREGguHKPQ
Зяленскі пасля размовы з Трампам: Выводзіць войскі з нашых тэрыторый не будзем
Пасля размовы паміж Трампам і Пуцін прэзідэнт ЗША Дональд Трамп правёў таксама размову з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. Зяленскі пасля яе склікаў брыфінг і зрабіў некалькі заяў.
https://nashaniva.com/368266
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368266
Баранавіцкаму хлопчыку з СМА паспелі зрабіць выратавальны ўкол
Пра тое, што Сашу Астрогу зрабілі вельмі дарагі ўкол Zolgensma, грошы на які — $1 818 000 — збіралі талакой, паведамілі ягоныя бацькі.
https://nashaniva.com/368257
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368257
«Пшэпшык». Гэта рэальны тэг, пад якім прапаганда піша пра выбары ў Польшчы і распальвае недавер да іх вынікаў
Выкарыстоўваюцца тэгі #пшепшик #дурятполяка #польшабезвыбора #невероятныеполяки.
https://nashaniva.com/368223
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368223
Еўрасаюз прыняў 17-ы пакет санкцыі супраць Расіі
У спіс падсанкцыйных устаноў гэтым разам трапіў і Мінскі завод колавых цягачоў.
https://nashaniva.com/368322
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368322
Пад Мінскам з'явіцца новая дарога. Яе кошт ацэньваецца ў мільён долараў
Рух па новай дарозе плануюць пусціць ужо сёлета ўвосень.
https://nashaniva.com/368287
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368287
«Сказалі, што людзі з візамі тыпу C не змогуць перасячы мяжу». На літоўскіх прапускных пунктах здарыўся калапс
У ноч з 19 на 20 мая на пункце пропуску «Каменны Лог» — «Меднікі» на беларуска-літоўскай мяжы адбыліся значныя затрымкі ў перасячэнні мяжы для аўтобусных пасажыраў з шэнгенскімі візамі тыпу С.
https://nashaniva.com/368307
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368307
Што апранаць у самалёт, а што — ні ў якім разе: парады сцюардэсы
Пасля парадаў сцюардэсы Шэрыл Кілаф многія пачалі пераглядаць свае травэл-лукі.
https://nashaniva.com/368297
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368297
У В'етнаме каралеву прыгажосці арыштавалі за падман з цукеркамі
В'етнамскія папулярную мадэль і папулярнага блогера судзяць за махлярства.
https://nashaniva.com/368288
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368288
Ветэрану з Гродна 97 гадоў — у 1945-м ахоўваў мост пад Ніжнім Ноўгарадам, а пасля вайны змагаўся з «бандэраўцамі»
«Калі Іван Аляксандравіч Няўзораў сёння расказваў страшныя ваенныя эпізоды цяперашнім школьнікам, я спачатку падумаў, а ці не рана ім такое чуць… А потым зразумеў — чым раней, тым лепш», — кажа кіраўнік Гродзенскай вобласці Юрый Караеў.
Але сведкам якіх страшных ваенных эпізодаў стаў Няўзораў?
https://nashaniva.com/368286
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368286
Брусэль плануе скараціць дыпперсанал у Беларусі
ЕС плануе скарачэнне дыпламатычных супрацоўнікаў для эканоміі бюджэту. Скарачэнні закрануць краіны, да якіх Брусэль больш не адчувае «моцную цікавасць». Сярод іх называюць Беларусь.
https://nashaniva.com/368282
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368282
У ЕС узгаднілі адмену штампаў на мяжы Шэнгену
Рада ЕС і Еўрапарламент заключылі папярэдняе пагадненне аб паступовым запуску аўтаматызаванай пагранічнай сістэмы ўезду і выезду ў Еўрасаюзе, якая заменіць штампы ў замежных пашпартах.
https://nashaniva.com/368277
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368277
Беларус знайшоў на набытым участку дзіўныя рэчы на выпадак апакаліпсісу
Калі набываеце стары дом, будзьце гатовыя да нечаканасцяў. Андрэй з Бабруйска натрапіў на набор загадкавых прадметаў — ад вуглекіслотнага вогнетушыцеля да цэлай банкі аднаўляльнага шампуня. І знайшоў ён усё гэта ў далёка не самым прыдатным месцы.
https://nashaniva.com/368274
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368274
«Шыкоўны рэстаран №1». Як выглядае абноўленая сталовая гарвыканкама ў Брэсце
Блогерка паказала інтэр’еры гарвыканкамаўскай сталоўкі, якая больш нагадвае рэстаран. Вось колькі каштуе там паабедаць.
https://nashaniva.com/368247
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368247
З радавога гнязда ў Сяхновічах прыбралі бюст Касцюшкі. Замест экспазіцыі пра героя — зала генацыду беларускага народа
Ушанаванне памяці пра нацыянальнага героя Беларусі, ЗША, Польшчы і Літвы было адзінай прычынай, чаму ў вёсцы, дзе няма і сотні жыхароў, быў адкрыты раённы музей.
https://nashaniva.com/368240
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368240
Каму Лукашэнка апошнім часам давярае сваю ахову?
@zerkalo_io вывучыла, якія супрацоўнікі Службы бяспекі суправаджаюць палітыка ў ягоных паездках апошнія паўгода. Пра іх удалося даведацца пры дапамозе Belpol і «Кіберпартызан».
https://nashaniva.com/368264
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368264
Што за 17-гадовы стартапер, які выліў цэбар хлусні на Лібера на радасць спецслужбам
Баранавіцкі падлетак з сям'і, звязанай з сілавікамі, выдаў сябе за праграміста «Новай Беларусі» і разам з блогерам Сяргеем Пятрухіным выставіў абвіначванне Паўлу Ліберу. А перад тым напрасіўся ў Моладзевы хаб правесці прэзентацыю свайго неіснуючага прадукта і запрасіў туды супрацоўнікаў «экстрэмісцкага фарміравання».
https://nashaniva.com/368252
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368252
Вы — працаголік і часта перапрацоўваеце? Навукоўцы высветлілі, як гэта змяняе мозг
Праца звыш 52 гадзін на тыдзень можа выклікаць не толькі стомленасць і раздражнёнасць — яна, паводле меркавання паўднёвакарэйскіх навукоўцаў, здольная прыводзіць да фізічных зменаў у мозгу.
https://nashaniva.com/367906
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367906
Галоўнае за 19 мая
У Польшчы ў другі тур прэзідэнцкіх выбараў выйшлі мэр Варшавы Тшаскоўскі і гісторык Наўроцкі. У беларусаў Польшчы былі прычыны не галасаваць за Тшаскоўскага. Што за Мэнцэн і Зандберг і чаму маладыя палякі масава галасавалі за іх? «Пшэпшык». Гэта рэальны тэг, пад якім прапаганда піша пра выбары ў Польшчы і распальвае недавер да іх вынікаў
Трамп пра вынікі размовы з Пуціным: Перамовы паміж Расіяй і Украінай пачнуцца неадкладна. Пуцін быў больш стрыманы
17-гадовы стартапер заявіў, што базу карыстальнікаў «Новай Беларусі» ўзламалі. Лібер адказвае: абвінавачванне абсурднае
Пяткевіч прыехала ў Смалявічы з люксавым рэменем Hermes
«Азаронак — выдатны журналіст». Намеснік міністра інфармацыі пракаментаваў стрымы Азаронка
Што будзе з Беларуссю, калі ЕС увядзе поўнае гандлёвае эмбарга супраць Расіі
Вызваліўся з калоніі гомельскі правакатар Яўген Какойта
Як за год змяніліся цэны на нерухомасць у буйных гарадах. Сталіца не ў лідарах росту
На мітынгу ў Варшаве Латушка публічна паспрачаўся з Пазняком пра санкцыі
Мараканцаў, якія зладзілі бойку ў Гомелі, высылаюць з краіны. Перад гэтым правялі публічную цырымонію іх высылкі