Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906
У Расіі цяпер могуць пераследаваць за экзамен па англійскай мове IELTS
Арганізатара экзамену, British Council, у краіне прызналі «непажаданай» арганізацыяй.
https://nashaniva.com/369520
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369520
«Гэта нібыта жывая камера сачэння, якая ходзіць за табой. І пры гэтым увесь час, калі яна была побач, усё запісвала сабе на руку дробным почыркам»
Што рабіла 22-гадовая віцяблянка Кацярына Макаранка, каб вызваліцца праз 5 гадоў замест прысуджаных за наркотыкі 12 гадоў. Расказваюць былыя палітвязні.
https://nashaniva.com/369489
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369489
Расійскія бомбы канчаткова разбурылі будынак Херсонскай адміністрацыі
Інфармацыі аб пацярпелых ад паўторнага ўдару пакуль што няма.
https://nashaniva.com/369502
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369502
Вільня: Беларускія памежнікі маглі парушыць мяжу, зайшоўшы на тэрыторыю Літвы
Памежнікі заставы імя Юргіса Кібартаса, што адносіцца да Віленскага памежнага атрада, зафіксавалі магчымы факт парушэння дзяржаўнай мяжы з боку Беларусі — пранікненне на тэрыторыю Літвы.
https://nashaniva.com/369497
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369497
Дэпутат-расеец у Сейме Латвіі заявіў з трыбуны, што «нас больш, расейская мова — наша мова», і паказаў фак дэпутатам-латышам
Аляксей Рослікаў — лідар партыі «За стабільнасць», якая атрымала на апошніх выбарах 7% галасоў і мае 10 са 100 месцаў у парламенце.
Рослікава выдварылі з залы паседжанняў.
На Віцебшчыне пенсіянеркі ўсталявалі мемарыял сваёй вёсцы на могілках — канцэпт ацанілі не ўсе
Пенсіянеркі Марыя і Святлана нарадзіліся ў вёсцы Жарнеўка, што ў Дубровенскім раёне Віцебскай вобласці. Цяпер яна, як і многія іншыя вёскі, што квітнелі ў мінуўшчыне, трапіла ў лік паміраючых.
Жанчыны вырашылі ўшанаваць памяць пра родны кут і ўсталявалі мемарыяльную дошку ў яго гонар — на могілках.
https://nashaniva.com/369482
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369482
ЗША забіраюць ва Украіны крытычна важную тэхналогію барацьбы з дронамі
Адразу пасля атакі ўкраінскіх дронаў на расійскія аэрадромы 1 чэрвеня адміністрацыя Трампа прыняла рашэнне забраць у Кіева важны кампанент супрацьдроннай зброі і перадаць яго амерыканскім сілам на Блізкім Усходзе.
https://nashaniva.com/369486
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369486
Новы Нюрнберг. Еўропа стварае Спецтрыбунал па вайне ва Украіне — ці змогуць асудзіць Лукашэнку?
Упершыню з часоў Нюрнбергскага і Такійскага трыбуналаў міжнародная супольнасць будзе прыцягваць да адказнасці службоўцаў за агрэсію ў бок іншай дзяржавы ці яе падтрымку.
Закрануць працэс можа і Беларусь — расказваем, як менавіта.
https://nashaniva.com/369268
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369268
Маск пасварыўся з Трампам: прэзідэнт ЗША здзіўлены нападкамі мільярдэра
Адносіны паміж двума самымі ўплывовымі людзьмі ў свеце рэзка пагоршыліся. Трамп не хавае расчаравання, піша WSJ.
https://nashaniva.com/369474
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369474
Так цяпер выглядае будынак абласной адміністрацыі пасля расійскага ўдару кіраванымі авіябомбамі па цэнтры Херсона.
Відэа: Суспільне Херсон
Скончыў жыццё самагубствам 34-гадовы стваральнік музыкі і відэа Максім Бельскі
У 2020 годзе хлопец падтрымаў пратэсты, пасля чаго быў вымушаны з’ехаць у эміграцыю.
https://nashaniva.com/369466
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369466
«Удзелу ў пратэстах ужо недастаткова». Беларуска не без цяжкасцяў атрымала міжнародную абарону ў Польшчы
Польшча больш не разглядае ўдзел у пратэстах у Беларусі ў 2020 годзе як аўтаматычную падставу для прадастаўлення міжнароднай абароны.
Гэта паказвае нядаўні выпадак з беларускай, якая праз гады пасля пратэстаў на радзіме падала заяву, але была вымушана даказваць, што не можа вярнуцца на радзіму, піша @mostmediaio.
https://nashaniva.com/369463
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369463
Трамп забараніў уезд у ЗША грамадзянам 12 краін
Таксама часткова будзе абмежаваны ўезд грамадзянам яшчэ сямі краін. Забарона ўступіць у сілу з 9 чэрвеня.
https://nashaniva.com/369459
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369459
У Чарнігаўскай вобласці пяць загінулых падчас налёту «шахедаў», у тым ліку аднагадовае дзіця
Маці і дзіця знайшлі пад заваламі.
https://nashaniva.com/369458
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369458
Памёр былы палітвязень Аляксандр Класкоўскі
Аляксандр стаў вядомы ў 2010-м, калі ў сваёй лейтэнанцкай форме выйшаў да шэрагаў міліцыі і заклікаў супрацоўнікаў перайсці на бок народа. Быў арыштаваны, атрымаў тэрмін у калоніі.
Бацька Класкоўскага — вядомы палітычны аглядальнік, сястра Вольга Класкоўская — таксама былая палітзняволеная.
Аляксандру было 46 гадоў. Апошнім часам жыў у ЗША.
Чыноўнік заявіў, што моладзь хоча працаваць нармальна — «як рускія»
«Я з узбекістанцамі працаваў. Яны казалі, што рускія ніколі так не будуць працаваць як мы».
https://nashaniva.com/369503
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369503
Кіслы звальняў супрацоўнікаў «Варгеймінга», якія падтрымалі напад Расіі на Украіну
Кампанію, якая развівае гульню «Свет танкаў», прызналі ў Расіі «экстрэмісцкай». «Коммерсант» расказаў некаторыя акалічнасці, па якіх Генпракуратура РФ дабілася прызнання экстрэмістамі заснавальніка міжнароднай карпарацыі Wargaming Віктара Кіслага, а таксама ўласніка групы кампаній «Леста» Маліка Хатажаева.
https://nashaniva.com/369499
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369499
Польскія памежнікі зноў прымаюць аўтобусы з Беларусі
Дзяжурны афіцэр Надбужанскага аддзела памежнай службы Польшчы запэўніў @zerkalo_io, што абмежавання руху няма, але насамрэч некалькі гадзін мяжа не працавала.
https://nashaniva.com/369501
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369501
У Горадні шквалісты вятрыска валіў дрэвы
Відэа: @AutoGrodnoBy
На Гродна абрынулася моцная залева
Бачнасць часам была нулявой, ламаліся галіны, падаў град.
Памежны камітэт: Польскі бок перастаў прымаць аўтобусы
Польскі бок прыпыніў пропуск аўтобусаў праз пункт пропуску «Тарэспаль» (з беларускага боку — «Брэст»). З 10:00 польскія кантрольныя службы спынілі запуск аўтобусаў на сваю тэрыторыю, паведамляе Дзяржпагранкамітэт Беларусі.
https://nashaniva.com/369490
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369490
Мядзведзь уплаў сышоў з Беларусі ў Літву
Літоўскія памежнікі ўначы зафіксавалі, як звер у цемры па Нёмане праплыў больш за 50 метраў да літоўскага берага. Пасля ён выбраўся з вады і пайшоў ў лес.
Учора гродзенскія ўлады папярэджвалі пра мядзведзя на ўскрайку Гродна. Можа, гэта якраз той самы.
У цэнтры Мінска зносяць вышку-глушылку, узведзеную яшчэ ў савецкія часы
Менавіта гэту вышку ў 1960-я збіраўся ўзарваць беларускі дысідэнт Сяргей Ханжанкоў, за што трапіў у мардоўскія лагеры.
https://nashaniva.com/369476
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369476
ЗСУ ўдарылі па «Іскандэрах»: знішчана расійская ракетная ўстаноўка, што хацела нанесці ўдар па Кіеве
Адна з установак здэнатавала, іншая, імаверна, пашкоджаная, паведамляе генштаб Украіны.
https://nashaniva.com/369473
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369473
Жудаснае ДТЗ пад Слуцкам: 17-гадовы падлетак разбіўся на бацькавай машыне
Хлопец не даў рады кіраванню.
https://nashaniva.com/369469
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369469
Блогерка паказала спосаб, як даехаць з Мінска ў Варшаву і не стаяць у чарзе на мяжы
У каментарах прапанавалі яшчэ больш трапных лайфхакаў.
https://nashaniva.com/369438
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369438
У мінскіх крамах заўважылі мяса ў правакацыйных упакоўках і без маркіровак. Адкуль?
«Спачатку сасі, потым жуй» — напісана на адной з упаковак. Прадаўцы не ведаюць, адкуль мяса ўзялося на прылаўках. Журналісты разабраліся ў гэтай незвычайнай гісторыі.
https://nashaniva.com/369456
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369456
Інтэрв’ю са 100-гадовым доктарам Анатолем Занковічам — пра жыццё падчас Другой сусветнай і працу хірургам у ЗША
Жыццё Анатоля Занковіча — гэта няпростая гісторыя ХХ стагоддзя, расказаная праз лёс аднаго чалавека. Яго сям’я зазнала раскулачванне, Анатоль давялося пажыць пры паляках, саветах і нацыстах.
Урэшце мужчына эміграваў у ЗША, дзе 40 гадоў адпрацаваў хірургам у Чыкага. Сваю гісторыю ён расказаў @nashaniva.
https://nashaniva.com/369019
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369019
ВІДЭАНАВІНЫ: Арыштавалі важнага чыноўніка: што здарылася / Лукашэнка не змог схаваць праблемы: падрабязнасці
Лукашэнка просіць дапамогі: стала вядома, навошта ён паехаў «на абед» і як да яго ставяцца «сябры». Затрымалі важнага чыноўніка, які мог стаць беларускім міністрам. Памылка чыноўнікаў нарабіла праблем: што высветлілі падчас праверкі ў Асіповіцкім раёне? За што асудзілі маладую беларуску: дзікая гісторыя. Новы закон насмяшыў беларусаў. Чыноўнікі супраць каўбасы ў мінскім метро. Цынічныя падарункі ад Лукашэнкі. Што адбываецца ў Слуцку і што кажа МУС. Чыноўнікі ўзяліся за беларускіх школьнікаў: новыя правілы.
Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».
https://youtu.be/ADWimWfSv5E?si=dcRo4SJ-6vfbEr9g
Праціўнікі Ціханоўскай збіраюцца на круглы стол, каб вырашыць, як жыць далей
Былыя палітвязні Сяргей Пятрухін і Сяргей Коршун, блогер-правакатар Віталь «Вірус» Кандраценка і актывіст дыяспары Міхаіл Кучараў, некалі блізкі да Вольгі Карач і сям’і Цапкалаў, рэкламуюць круглы стол пад назвай «Сход неабыякавых». Мерапрыемства мае адбыцца 21 чэрвеня ў Варшаве і «знайсці стратэгічнае рашэнне для развязвання беларускага палітычнага крызісу».
https://nashaniva.com/369449
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369449