Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906
У Польшчы тэсціруюць пераход на 4-дзённы працоўны тыдзень. Чаму дзяржаве выгадна, каб людзі працавалі менш
Польшча — першая краіна ва Усходняй Еўропе, якая спрабуе ўвесці такую навацыю.
https://nashaniva.com/371289
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371289
Па дарозе са Швецыі ў Беларусь машына згубіла мінімум 300 тысяч кіламетраў прабегу — цяпер яе прадаюць за $15 тысяч
Аўтамабілі са скарэктаваным прабегам у Беларусі — не рэдкасць. Але ў некаторых выпадках розніца паміж рэальнымі лічбамі і паказчыкамі на адометры можа ўразіць нават бывалых аўтамабілістаў.
https://nashaniva.com/370895
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370895
Дзед новай кіраўніцы брытанскай разведкі MI6 працаваў на нацыстаў у СССР і насіў мянушку «Мяснік»
Паведамляецца, што лісты да сваіх нацысцкіх начальнікаў ён заканчваў словамі «Хайль Гітлер!» і сцвярджаў, што асабіста ўдзельнічаў у «вынішчэнні габрэяў».
https://nashaniva.com/371288
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371288
Чалы: Лукашэнка гатовы пераступіць цераз асабістую нянавісць дзеля шанцу раскалоць эміграцыю
«Вызваленне Ціханоўскага стала вынікам паспяхова праведзенай аперацыі супраць Лукашэнкі. І ў ёй удзельнічалі дзясяткі экспертаў, палітыкаў, актывістаў і проста неабыякавых людзей».
https://nashaniva.com/371256
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371256
ВІДЭАНАВІНЫ: Ціханоўскі здзівіў усіх: што здарылася / Лукашэнка на нервах: адказ на апошнія навіны
Сяргей Ціханоўскі і яго новае выступленне: пра свой план, беларусаў і Лукашэнку. Марыя Калеснікава і яе прынцыповая пазіцыя: што стала вядома? Лукашэнка прымае гасцей і нервуецца: што здарылася? Былы міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч і новая латэрэя. Незвычайная камера ў Брэсце. Новая праца для вядомага беларускага чыноўніка. Вялікія праблемы ў прыхільніка Лукашэнкі. Дзікая гісторыя ў Салігорску. Кранальная гісторыя ў Магілёве. Камедыя ў Ляхавічах.
Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».
https://www.youtube.com/watch?v=fF_FWdPKX8E
Украінцы нанеслі паспяховы ўдар па расійскаму спецназу на акупаванай тэрыторыі. Загінулі 11 чалавек
Ракетны ўдар быў нанесены па ўкрыцці падраздзялення 346-й асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння ў раёне горада Палогі на тэрыторыі акупаванай Запарожскай вобласці.
https://nashaniva.com/371247
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371247
Пластычнаму хірургу з Беларусі вынеслі ў Маскве абвінаваўчы прысуд і адпраўляюць у калонію
Кацярыну Ланскую, якая родам з Мінска, але цяпер жыве і працуе ў Маскве, расійскі суд прыгаварыў да 11 месяцаў калоніі-пасялення. Акрамя таго, ёй забаранілі займацца прафесійнай дзейнасцю на 2,5 года.
https://nashaniva.com/371268
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371268
Пуцін: Захад хоча пахаваць Расію, але яны самі хутка здохнуць
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін выступіў з рэзкай заявай пра краіны Захаду падчас прэс-канферэнцыі па выніках саміту ЕАЭС у Мінску. Паводле слоў Пуціна, заходнія дзяржавы пастаянна «хаваюць» Расію, аднак, як заявіў ён, «самі хутка здохнуць».
https://nashaniva.com/371262
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371262
Трамп адмовіўся здымаць санкцыі супраць Ірана, бо Хаменеі яго раззлаваў
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп паведаміў, што нядаўна разглядаў магчымасць зняцця санкцый супраць Ірана, каб дапамагчы краіне хутчэй аднавіцца. Аднак, маўляў, пасля рэзкіх выказванняў лідара Ірана аяталы Алі Хаменеі ён адмовіўся ад гэтай ідэі.
https://nashaniva.com/371263
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371263
Літва і Латвія ўсё ж прымуць чэмпіянат Еўропы па футзале, а беларусаў адправяць у Славенію
27 чэрвеня УЕФА абвясціла, што Славенія стане трэцяй краінай-гаспадыняй фінальнай стадыі чэмпіянату Еўропы па футзале 2026 года.
https://nashaniva.com/371253
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371253
Шаснаццаць градусаў. Расійскі карэспандэнт паскардзіўся, што змерз у лукашэнкаўскім палацы
«Не трэба ахалоджваць! Усе ўжо і так ахаладзіліся».
https://nashaniva.com/371260
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371260
Гурт Nazareth у апошні момант абвясціў, што не прыедзе на фестываль «Сонцастаянне» ў Пружанах. У чым прычына?
Шатландскі рок-гурт Nazareth адмяніў свой удзел у фестывалі «Сонцастаянне», які пройдзе ў беларускіх Пружанах 27-28 чэрвеня. Для публікі гэта стала нечаканым ударам: многія купілі квіткі яшчэ вясной і ехалі менавіта дзеля легендарных хітоў 1970-х, піша @BGazeta.
https://nashaniva.com/371249
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371249
Іван Эйсмант: Калі Трамп скажа хоць слова з патрабаваннем вызваліць палітвязняў, ніводзін не будзе выпушчаны з турмы
Кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі адрэагаваў на словы Сяргея Ціханоўскага, сказаныя ім падчас прэс-канферэнцыі 22 чэрвеня ў Вільні, на другі дзень пасля свайго вызвалення з турмы.
https://nashaniva.com/371252
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371252
Колькі каштуе праехаць у Польшчу без чаргі, калі выезду чакае больш за 2400 машын
Цягам тыдня на выезд з Беларусі ў Польшчу стабільна стаіць больш за 2000 легкавікоў. З ростам чаргі павялічваюцца і стаўкі на пазачарговы праезд.
https://nashaniva.com/371227
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371227
Стала вядома пра прысуд палітвязню Аляксандру Кудрэвічу
Былога супрацоўніка Дэпартамента крымінальнай разведкі МУС асудзілі на 15 гадоў пазбаўлення волі, даведаўся @dissidentBY. Судовы працэс праходзіў у закрытым рэжыме.
https://nashaniva.com/371244
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371244
Загінулыя ў ДТЗ пад Мінскам — грамадзяне Расіі, у тым ліку дзяўчынкі 7 і 13 гадоў
З'явіліся першыя падрабязнасці ДТЗ пад Мінскам, у якім загінулі чатыры чалавекі.
https://nashaniva.com/371294
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371294
«Яўрэй-сіяніст напаў на іранскае дзіця». У твітары істэрыя вакол фэйкаў пра беларуса, які напаў на хлопчыка ў маскоўскім аэрапорце
Адзіным праўдзівым фактам, які застаўся ў гісторыі, якую некалькі дзён распаўсюджваюць па сацсетках, засталося месца трагічнага здарэння. Абуральная непраўдзівая гісторыя прыцягнула ўвагу мільёнаў карыстальнікаў з заходніх краін.
https://nashaniva.com/371229
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371229
Беларускія комікі запусцілі ютуб-шоу спатканняў усляпую
Фармат даволі цікавы: незнаёмыя хлопец і дзяўчына на сцэне адказваюць на пытанні комікаў, але пры гэтым не бачаць адно аднаго. Стэндаперы абяцаюць, што дапамогуць пабудаваць адносіны — ці канчаткова расчаравацца ў іх. Што атрымалася?
https://nashaniva.com/371245
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371245
Пад Мінскам па віне 25-гадовы п'янага кіроўцы «Мерседэса» загінулі дзве жанчыны і двое дзяцей
Ён падбіў «Шкоду», якая ехала ў спадарожным кірунку. Усе пасажыры «Шкоды» загінулі.
https://nashaniva.com/371284
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371284
«Самі хутка здохнуць». Фоты з саміта ў Мінску даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму, а таксама Колю
Тэлеканалы і прэс-службы дыктатарскіх рэжымаў цяпер перад публікацыяй прапускаюць праз фільтры не толькі фоты, але і відэа. Таму кожная падзея тыпу саміта ЕАЭС у Мінску гэта яшчэ і нагода пабачыць рэальны стан Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна, зафіксаваны кадрамі «няродных» фотакамер.
https://nashaniva.com/371281
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371281
Беларуска ў Францыі ператварае плямы ад кавы ў мастацтва
Сафія Вясна, мастачка і актрыса, нарадзілася ў Беларусі, вырасла ў Японіі, а цяпер жыве ў Францыі. Адным з яе захапленняў стала стварэнне малюнкаў з плям кавы, што нядаўна прыцягнула ўвагу прэсы.
https://nashaniva.com/371259
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371259
Памёр Кларк Улафсан — герой гісторыі, якая дала свету паняцце «стакгольмскі сіндром»
Злачынец, імя якога звязваюць з узнікненнем вядомага псіхалагічнага і палітычнага паняцця «стакгольмскі сіндром», пражыў да 78 гадоў.
https://nashaniva.com/371261
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371261
Украінцы знішчылі два расійскія самалёты на аэрадроме пад Валгаградам
Сілы спецыяльных аперацый Узброеных сіл Украіны і Служба бяспекі Украіны правялі сумесную спецаперацыю, у выніку якой на расійскім вайсковым аэрадроме Марынаўка ў Валгаградскай вобласці былі знішчаныя два самалёты Су-34 і яшчэ два пашкоджаныя.
https://nashaniva.com/371266
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371266
Галоўнае за 27 чэрвеня
З 1 ліпеня ва ўсіх крамах запрацуюць новыя правілы — тлумачым, як цяпер рабіць пакупкі
Прагноз лепшае, заробкі растуць, але ёсць нюанс. Што адбываецца з эканомікай Беларусі
Шаснаццаць градусаў. Расійскі карэспандэнт паскардзіўся, што змерз у лукашэнкаўскім палацы
Чалы дасціпна пажартаваў наконт выказвання Пуціна пра бот расійскага салдата
Іван Эйсмант: Калі Трамп скажа хоць слова з патрабаваннем вызваліць палітвязняў, ніводзін не будзе выпушчаны з турмы
Колькі каштуе праехаць у Польшчу без чаргі, калі выезду чакае больш за 2400 машын
У Магілёве дырэктара рэкламнай фірмы асудзілі па справе «Беларускага Гаюна»
«Цяпер ні ад каго не залежу». З «СБ. Беларусь сегодня» звольнілася чарговая прапагандыстка
Беларус, які вярнуўся з працоўнага рабства ў Маскве, памёр
«Я служу два дні на месяц». Беларус расказаў пра сваю службу ў арміі ЗША і заробак
ВІДЭАНАВІНЫ: Ціханоўскі здзівіў усіх: што здарылася / Лукашэнка на нервах: адказ на апошнія навіны
Сяргей Ціханоўскі і яго новае выступленне: пра свой план, беларусаў і Лукашэнку. Марыя Калеснікава і яе прынцыповая пазіцыя: што стала вядома? Лукашэнка прымае гасцей і нервуецца: што здарылася? Былы міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч і новая латэрэя. Незвычайная камера ў Брэсце. Новая праца для вядомага беларускага чыноўніка. Вялікія праблемы ў прыхільніка Лукашэнкі. Дзікая гісторыя ў Салігорску. Кранальная гісторыя ў Магілёве. Камедыя ў Ляхавічах.
Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».
https://www.youtube.com/watch?v=fF_FWdPKX8E
Міністр абароны Украіны абвясціў пра рэзкае павелічэнне дальнабойных удараў па Расіі
Украіна рыхтуецца значна павялічыць колькасць удараў па тэрыторыі Расіі з дапамогай дальнабойных беспілотнікаў, заявіў міністр абароны Украіны Рустэм Умераў у інтэрв'ю, якое публікуе «Інтэрфакс-Украіна».
https://nashaniva.com/371257
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371257
Чалы пажартаваў наконт выказвання Пуціна пра бот расійскага салдата
20 чэрвеня, выступаючы на Пецярбургскім міжнародным эканамічным форуме, прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін сказаў, што «там, дзе ступае нага рускага салдата, гэта наша». Беларускі аналітык Сяргей Чалы у сваёй праграме на ютубе жартоўна абыграў гэта выказванне, звязаўшы яго з яшчэ адной нядаўняй навіной.
https://nashaniva.com/371255
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371255
Сяргей і Святлана Ціханоўскія сустрэнуцца з беларусамі Вільні
Акцыя салідарнасці з удзелам нядаўна вызваленага палітвязня Сяргея Ціханоўскага і ягонай жонкі, дэмакратычнай лідаркі Святланы Ціханоўскай, прызначаная на суботу, 28 чэрвеня.
https://nashaniva.com/371157
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371157
Колькі каштуе вяселле мільярдэра Джэфа Безаса і хто з зорак запрошаны
Гучнае вяселле мільярдэра, заснавальніка Amazon Джэфа Безаса і яго спадарожніцы Ларэн Санчэс называюць «вяселлем стагоддзя». Святкаваць яго ў Венецыю, нягледзячы на пратэсты мясцовых, прыехала каля 200 гасцей. Хто з зорак запрошаны і колькі каштавала мерапрыемства?
https://nashaniva.com/371248
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371248
Спецслужбы прыдумалі новы спосаб, як збіраць фота беларусаў замежжа з сустрэчы з Ціханоўскімі
Дзяўчына, згенераваная штучным інтэлектам, заклікае дасылаць фота з «нашай сімволікай», каб паўдзельнічаць у конкурсе на самае прыгожае фота з сустрэчы з Сяргеем Ціханоўскім.
https://nashaniva.com/371238
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371238