Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906
Ціханоўскі расказаў, што працягвае губляць вагу
Кажа, што калі раптам памрэ, то значыць яму нешта ўкалолі ці падсыпалі напаследак.
Па выхадзе з турмы блогер важыў 79 кг. Цяпер яго вага знізілася да 76 кг.
Людзі падыходзяць сфатаграфавацца з Сяргеем Ціханоўскім на памяць
Па ацэнцы прадстаўнікоў віленскай паліцыі, на акцыю сабралася каля 350 чалавек.
Ціханоўскі расказаў, што будзе дабівацца сустрэчы з Зяленскім
А таксама — што атрымаў пашпарт Новай Беларусі.
Ціханоўскі прачытаў верш, напісаны ў турме
«В тюрьме лишен всего, но не сдаюсь.
Я знаю правду: вечно будут жить
Свобода, братство, наша Беларусь».
На акцыю ў Вільню Святлана Ціханоўская прыйшла з папкай з партрэтам Бяляцкага
Праваабаронца «Вясны» і нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі прысуджаны да 10 гадоў калоніі.
Смерці няма. Як рэжысёрка Дар'я Жук стала маці, а праз паўтара года пахавала сваё дзіця
Восенню 2023 года Дар'я Жук — рэжысёрка фільма «Хрусталь», намінаванага на Оскар — страціла дачку. Маленькай Зоі было ўсяго паўтара года. Цяпер Дар'я ўпершыню расказвае пра свой шлях мацярынства ў шчымлівым маналогу для @nashaniva.
https://nashaniva.com/370979
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370979
Загінулыя ў ДТЗ пад Мінскам — грамадзяне Расіі, у тым ліку дзяўчынкі 7 і 13 гадоў
З'явіліся першыя падрабязнасці ДТЗ пад Мінскам, у якім загінулі чатыры чалавекі.
https://nashaniva.com/371294
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371294
«Яўрэй-сіяніст напаў на іранскае дзіця». У твітары істэрыя вакол фэйкаў пра беларуса, які напаў на хлопчыка ў маскоўскім аэрапорце
Адзіным праўдзівым фактам, які застаўся ў гісторыі, якую некалькі дзён распаўсюджваюць па сацсетках, засталося месца трагічнага здарэння. Абуральная непраўдзівая гісторыя прыцягнула ўвагу мільёнаў карыстальнікаў з заходніх краін.
https://nashaniva.com/371229
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371229
Беларускія комікі запусцілі ютуб-шоу спатканняў усляпую
Фармат даволі цікавы: незнаёмыя хлопец і дзяўчына на сцэне адказваюць на пытанні комікаў, але пры гэтым не бачаць адно аднаго. Стэндаперы абяцаюць, што дапамогуць пабудаваць адносіны — ці канчаткова расчаравацца ў іх. Што атрымалася?
https://nashaniva.com/371245
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371245
Пад Мінскам па віне 25-гадовы п'янага кіроўцы «Мерседэса» загінулі дзве жанчыны і двое дзяцей
Ён падбіў «Шкоду», якая ехала ў спадарожным кірунку. Усе пасажыры «Шкоды» загінулі.
https://nashaniva.com/371284
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371284
«Самі хутка здохнуць». Фоты з саміта ў Мінску даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму, а таксама Колю
Тэлеканалы і прэс-службы дыктатарскіх рэжымаў цяпер перад публікацыяй прапускаюць праз фільтры не толькі фоты, але і відэа. Таму кожная падзея тыпу саміта ЕАЭС у Мінску гэта яшчэ і нагода пабачыць рэальны стан Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна, зафіксаваны кадрамі «няродных» фотакамер.
https://nashaniva.com/371281
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371281
Беларуска ў Францыі ператварае плямы ад кавы ў мастацтва
Сафія Вясна, мастачка і актрыса, нарадзілася ў Беларусі, вырасла ў Японіі, а цяпер жыве ў Францыі. Адным з яе захапленняў стала стварэнне малюнкаў з плям кавы, што нядаўна прыцягнула ўвагу прэсы.
https://nashaniva.com/371259
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371259
Памёр Кларк Улафсан — герой гісторыі, якая дала свету паняцце «стакгольмскі сіндром»
Злачынец, імя якога звязваюць з узнікненнем вядомага псіхалагічнага і палітычнага паняцця «стакгольмскі сіндром», пражыў да 78 гадоў.
https://nashaniva.com/371261
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371261
Мітынг Ціханоўскіх у Вільні сабраў каля 350 чалавек
На фота: былыя палітвязні фатаграфуюцца на памяць з Сяргеем Ціханоўскім.
На мітынг прыйшоў чалавек, які стаў скандаваць Ціханоўскім «Ганьба»
Гэта Святаслаў Мілейкоўскі, былы каардынатар штаба Бабарыкі па Фрунзенскім раёне. Кажа, што глядзеў трансляцыю сустрэчы і так абурыўся, што сышоў з працы і прыехаў сюды. Ён заявіў, што Ціханоўскі — пагроза нацбяспецы Літвы.
Людзі сталі крычаць яму ў адказ «Ганьба».
Паліцыя адвяла Мілейкоўскага да сваёй машыны.
Сяргей Ціханоўскі таксама расказаў пра страшныя ўмовы, у якіх сядзіць экс-кандыдат у прэзідэнты Мікола Статкевіч
Па словах Ціханоўскага, Статкевіча ўтрымлівалі ў Глыбокім у камеры, дзе нават локці немагчыма развесці.
Да Статкевіча, па словах Ціханоўскага, таксама прыязджалі з прапановамі пісаць прашэнне ад памілаванні, але Статкевіч плюнуў ім у твар.
«Сяргей — джэнтэльмен» — такі плакат прынёс адзін з удзельнікаў
Так сябе назваў сам Ціханоўскі: раз яго жонка — прэзідэнт, то ён — першы джэнтэльмен краіны (па аналогіі з першай лэдзі).
На сустрэчу з ЦІханоўскімі ў Вільні прыйшло каля 200 чалавек
Павіншаваць Сяргея з вызваленнем прыйшла і былая палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк.
Варона разбіла шкло аўтамабіля ў Гродне
У міліцыю звярнулася 55-гадовая жанчына. Жанчына выявіла скол на лабавым шкле свайго аўтамабіля, калі вярталася з працы.
Ці ўдасца выбіць кампенсацыю шкоды ў птушкі?
https://nashaniva.com/371299
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371299
У Польшчы тэсціруюць пераход на 4-дзённы працоўны тыдзень. Чаму дзяржаве выгадна, каб людзі працавалі менш
Польшча — першая краіна ва Усходняй Еўропе, якая спрабуе ўвесці такую навацыю.
https://nashaniva.com/371289
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371289
Па дарозе са Швецыі ў Беларусь машына згубіла мінімум 300 тысяч кіламетраў прабегу — цяпер яе прадаюць за $15 тысяч
Аўтамабілі са скарэктаваным прабегам у Беларусі — не рэдкасць. Але ў некаторых выпадках розніца паміж рэальнымі лічбамі і паказчыкамі на адометры можа ўразіць нават бывалых аўтамабілістаў.
https://nashaniva.com/370895
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370895
Дзед новай кіраўніцы брытанскай разведкі MI6 працаваў на нацыстаў у СССР і насіў мянушку «Мяснік»
Паведамляецца, што лісты да сваіх нацысцкіх начальнікаў ён заканчваў словамі «Хайль Гітлер!» і сцвярджаў, што асабіста ўдзельнічаў у «вынішчэнні габрэяў».
https://nashaniva.com/371288
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371288
Чалы: Лукашэнка гатовы пераступіць цераз асабістую нянавісць дзеля шанцу раскалоць эміграцыю
«Вызваленне Ціханоўскага стала вынікам паспяхова праведзенай аперацыі супраць Лукашэнкі. І ў ёй удзельнічалі дзясяткі экспертаў, палітыкаў, актывістаў і проста неабыякавых людзей».
https://nashaniva.com/371256
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371256
ВІДЭАНАВІНЫ: Ціханоўскі здзівіў усіх: што здарылася / Лукашэнка на нервах: адказ на апошнія навіны
Сяргей Ціханоўскі і яго новае выступленне: пра свой план, беларусаў і Лукашэнку. Марыя Калеснікава і яе прынцыповая пазіцыя: што стала вядома? Лукашэнка прымае гасцей і нервуецца: што здарылася? Былы міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч і новая латэрэя. Незвычайная камера ў Брэсце. Новая праца для вядомага беларускага чыноўніка. Вялікія праблемы ў прыхільніка Лукашэнкі. Дзікая гісторыя ў Салігорску. Кранальная гісторыя ў Магілёве. Камедыя ў Ляхавічах.
Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».
https://www.youtube.com/watch?v=fF_FWdPKX8E
Украінцы нанеслі паспяховы ўдар па расійскаму спецназу на акупаванай тэрыторыі. Загінулі 11 чалавек
Ракетны ўдар быў нанесены па ўкрыцці падраздзялення 346-й асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння ў раёне горада Палогі на тэрыторыі акупаванай Запарожскай вобласці.
https://nashaniva.com/371247
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371247
Пластычнаму хірургу з Беларусі вынеслі ў Маскве абвінаваўчы прысуд і адпраўляюць у калонію
Кацярыну Ланскую, якая родам з Мінска, але цяпер жыве і працуе ў Маскве, расійскі суд прыгаварыў да 11 месяцаў калоніі-пасялення. Акрамя таго, ёй забаранілі займацца прафесійнай дзейнасцю на 2,5 года.
https://nashaniva.com/371268
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371268
Пуцін: Захад хоча пахаваць Расію, але яны самі хутка здохнуць
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін выступіў з рэзкай заявай пра краіны Захаду падчас прэс-канферэнцыі па выніках саміту ЕАЭС у Мінску. Паводле слоў Пуціна, заходнія дзяржавы пастаянна «хаваюць» Расію, аднак, як заявіў ён, «самі хутка здохнуць».
https://nashaniva.com/371262
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371262