Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Дарадца Ціханоўскай перадаў лукашэнкаўскім дыпламатам прапанову пра круглы стол
У Фінляндыі прайшлі мерапрыемствы Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе. У іх бралі ўдзел дзве дэлегацыі ад Беларусі: ад лукашэнкаўскага МЗС і ад Офіса Святланы Ціханоўскай. Дарадца Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі асабіста перадаў намесніку міністра замежных спраў прапанову круглага стала, расказаў ён @zerkalo_io.
https://nashaniva.com/373721
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373721
МАРГ пайменна назвала ўсіх вінаватых у бульбяным дэфіцыце
Вясной 2025 года па ўсёй Беларусі ўзнік недахоп бульбы ў крамах. Праблему хоць і неахвотна, але мусілі прызнавалі і чыноўнікі нават самага высокага рангу. Аднак пры гэтым тое, што прычына яе — у хібах самой сістэмы гаспадарання, рашуча адмаўляецца. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ў сваёй справаздачы па выніках праверак таксама перакладае адказнасць за дэфіцыт на асобных пастаўшчыкоў.
https://nashaniva.com/373719
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373719
У Літве знайшлі расіяніна, які ў чэрвені выскачыў з транзітнага цягніка Адлер — Калінінград
Як паведаміла Міністэрства ўнутраных спраў Літвы, яго месцазнаходжанне вядомае адпаведным службам, але падрабязнасці не раскрываюцца з-за расследавання, якое цяпер праводзіцца.
https://nashaniva.com/373715
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373715
ВІДЭАНАВІНЫ: Зварот Ціханоўскага да Лукашэнкі / Інтрыгі Наталлі Эйсмант / Апраўданні топ-чыноўніка
овы візіт Лукашэнкі: пустыя інтрыгі Наталлі Эйсмант, Коля на фоне і Умка на лавачцы. Сяргей Ціханоўскі заклікаў Лукашэнку адказаць за свае словы: падрабязнасці. Муж Наталлі Пяткевіч Валянцін Рыбакоў анансаваў новыя крокі ў перамовах з Захадам. «Белпол» расказаў, колькі беларусаў у сумнавядомай базе даных. Чыноўнік расказаў праўду пра якасць беларускіх трамваяў. Праваабаронцы Насце Лойцы пастрожылі ўмовы зняволення. Сілавікі ладзяць рэйды па калгасах: падрабязнасці. Рэаліі правінцыйнай медыцыне на прыкладзе з Жодзіна. У Мінску прадставілі абутак «для сапраўдных патрыётаў». Страшная знаходка ў банках з-пад персікаў.
Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».
https://youtu.be/2-D0dwLPRtI
З тыктока знік відэаролік са зваротам бацькоў дашкольнікаў да Лукашэнкі
Некалькі тыдняў таму жыхарка аграгарадка Гаршчэўшчына Талачынскага раёна размясціла на сваёй старонцы ў тыктоку калектыўны зварот да Аляксандра Лукашэнкі. Мясцовыя жыхары цытавалі ягоныя словы пра неабходнасць стварэння годных умоў для жыхароў сельскай мясцовасці, пра захады для замацавання кадраў на вёсцы, і ў сувязі з гэтым прасілі не закрываць дзіцячы сад у іхнім аграгарадку.
Але ў выніку нічога не дабіліся, а цяпер гэтага роліка ў тыктоку ўжо няма, заўважыла @vicspring.
https://nashaniva.com/373713
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373713
На мяжы затрымалі актывіста з Рэчыцы Алеся Здаравеннава, а ў Мінску ягонага брата Вадзіма
У пачатку 2010-х гадоў Алесь Здаравеннаў быў кіраўніком рэчыцкай суполкі Партыі БНФ, паведамляе @viasnaHomel.
https://nashaniva.com/373710
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373710
Мірсалімава назвала Умку «сабакам, які рохкае ў кадры» і «прыніжае прамоўленыя Пуціным словы і сэнсы»
Яго прысутнасць «нівелюе значнасць гэтай гутаркі ў такім духоўным для нас праваслаўным месцы».
https://nashaniva.com/373704
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373704
«Мінская праўда» абвясціла Бондараву «шкоднай змагаркай»
Пакуль вядомая даносчыца Вольга Бондарава ездзіць па кітайскай Манчжурыі (фотарэпартажы адтуль апошнімі днямі рэгулярна з'яўляюцца ў яе тэлеграм-канале), у афіцыёзнай «Мінскай праўдзе» яе афіцыйна саму залічылі да ліку ненавісных ёй «змагароў».
https://nashaniva.com/373697
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373697
Так выглядаў Аляксандр Лукашэнка на Валааме
Замежныя паездкі даюць магчымасць пабачыць Аляксандра Лукашэнку без празмернай рэтушы і фільтроў, якую задзейнічаюць беларускія афіцыйныя СМІ і «Пул першага». Не стаў выключэннем і палёт на востраў Валаам 1 жніўня 2025 года.
https://nashaniva.com/373691
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373691
«Спала і прачнулася на абломках унізе». Гісторыя дзяўчыны, якая падчас атакі Расіі на Кіеў выпала з 9-га паверха і выжыла
Падчас масіраванай атакі Расіі на Кіеў у ноч на 31 ліпеня 23-гадовая Вераніка выпала з дзявятага паверха і цудам выжыла. Цяпер яна знаходзіцца ў бальніцы.
https://nashaniva.com/373676
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373676
Лукашэнка заявіў, што ў беспілотніку, які ўпаў у Мінску, было 59 кг выбухоўкі
Аляксандр Лукашэнка пракаментаваў падзенне ў Мінску беспілотніка — 29 ліпеня дрон упаў побач з дзіцячым садком.
https://nashaniva.com/373680
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373680
Белы дом пераўтвараецца ў казачны палац: Трамп будуе бальную залу за 200 мільёнаў даляраў
Дональд Трамп працягвае перарабляць Белы дом на свой капыл.
https://nashaniva.com/373673
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373673
А вы ведалі, што ў Мінску працуе «Донер Трамп»? Што там прапануюць?
Кебабная пад шыльдай «Донер Трамп» працуе ў пераходзе на станцыі метро Кунцаўшчына — арыенцір БЦ «Фарэнгейт»
https://nashaniva.com/373655
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373655
Латушка: Круглы стол з Лукашэнкам немагчымы
«На сённяшні дзень мы канстатуем, што Лукашэнка не самастойны, ён палітычны слабак, ён цалкам пад кантролем Крамля. Калі б ён кіраваўся нацыянальнымі інтарэсамі Беларусі, ён бы даўно пайшоў на дыялог або ўжо сышоў бы з пасады», — мяркуе Павел Латушка.
https://nashaniva.com/373665
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373665
У Літве знайшлі беспілотнік, што заляцеў з Беларусі
Яго знайшлі на палігоне каля Каўнаса.
https://nashaniva.com/373662
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373662
У адказ на балбатню Мядзведзева Трамп загадаў перамясціць ядзерныя падводныя лодкі
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп напісаў пост у сваёй сацыяльнай сетцы Truth Social, у якім працягнуў сваю распачатую раней палеміку з былым прэзідэнтам Расіі, а цяпер намеснікам старшыні Рады бяспекі Дзмітрыем Мядзведзевым. Пры гэтым ён гэтым разам пагражае не спыніцца на адных словах.
https://nashaniva.com/373720
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373720
Галоўнае за 1 жніўня
Так выглядаў Аляксандр Лукашэнка на Валааме. Ён вучыў Зяленскага: «Я хачу сустрэцца з Пуціным» — ну што ты крычыш пра гэта?» А таксама заявіў, што ў беспілотніку, які ўпаў у Мінску, было 59 кг выбухоўкі
Келагу паказалі кампраметуючыя відэаматэрыялы на беларускую апазіцыю? Так мяркуе Латушка. Таксама ён лічыць, што круглы стол з Лукашэнкам немагчымы
Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома
Дзяржаўныя прапагандысты абвясцілі Бондараву «шкоднай змагаркай»
Былую кандыдатку ад партыі Гайдукевіча пасадзілі за ўдзел у пратэстах
У Літве знайшлі беспілотнік, што заляцеў з Беларусі. Вось як ён выглядае
Ціханоўскі адказаў Лукашэнку наконт палітвязняў: Проста зараз 20 аўтобусаў будзе на мяжы, трэба будзе, будзе 100 — забярэм усіх
Выйшаў на свабоду медыяменеджар і былы футбаліст Сяргей Капанец
«Я гатовая стаць міністрам эканомікі Беларусі». Новы твар у Кабінеце Аліса Рыжычэнка — пра карупцыю на карысць Лукашэнак, Зарэцкую і рэформы
Насту Лойку перавялі на паўгода ў памяшканне камернага тыпу
Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома
1 жніўня праваабаронцы «Вясны» паведамілі пра рэйсавы аўтобус з Польшчы, з якога 14 чалавек адвялі на допыты. Ці так адбываецца на польска-беларускай мяжы кожны раз?
https://nashaniva.com/373716
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373716
Прызналі «экстрэмісцкімі» фэйсбук-старонку і тэлеграм-канал журналіста Аляксандра Класкоўскага
Адпаведнае рашэнне было прынята судом Горацкага раёна.
https://nashaniva.com/373714
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373714
У Мінску мужчына заснуў у аўтобусе і атрымаў дзявятую судзімасць
Бо заснуў ён не проста так.
https://nashaniva.com/373709
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373709
Пуцін заявіў Лукашэнку, што ва Украіне Расія не захоплівае тэрыторыі, а вяртае свае
Падчас размовы Лукашэнка адзначыў, што Украіне трэба садзіцца за стол перамоваў на ўмовах Пуціна, інакш расійскія войскі, маўляў, «усё адгрызуць, захопяць і пойдуць далей, адваююць».
https://nashaniva.com/373699
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373699
Келагу паказалі кампраметуючыя відэаматэрыялы на беларускую апазіцыю? Так мяркуе Латушка
«У дачыненні да мяне рыхтуецца правакацыя», — заявіў Павел Латушка.
https://nashaniva.com/373698
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373698
Работнікам памылкова налічылі лішнія грошы, а пасля прымусілі іх вяртаць. Ці законна гэта?
У Віцебску два супрацоўнікі арганізацыі чатыры месяцы вярталі заробак, які ім выпадкова пераплацілі за кастрычнік 2024 года. З лістапада па люты працадаўца ўтрымліваў грошы з іх заробку. Але ўрэшце людзі звярнуліся ў Дзяржаўную інспекцыю працы з пытаннем, ці не парушаюць такія дзеянні Працоўны кодэкс.
https://nashaniva.com/373692
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373692
Былую кандыдатку ад партыі Гайдукевіча пасадзілі за ўдзел у пратэстах
Маргарыта Шчырэц вылучалася ў мясцовыя дэпутаты ад Ліберал-дэмакратычнай партыі ў 2014 годзе. Падобна, што яна дагэтуль за кратамі.
https://nashaniva.com/373693
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373693
У Лукашэнкі вырвалася, што Расія захоплівае ўкраінскія землі. Пуцін перабіў яго і ўдакладніў, што «забірае сваё». Лукашэнка ў адказ на гэта нацягнута насмяяўся
Читать полностью…Лукашэнка заклікаў Зяленскага «проста сесці за стол перамоў» з Пуціным, а не «кідаць камяні адзін у аднаго»
«Я хачу сустрэцца з Пуціным» — ну што ты крычыш пра гэта?»
https://nashaniva.com/373677
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373677
Джасцін Цімберлэйк расказаў, што мае хваробу Лайма, якую пераносяць кляшчы
Боль ён трываў два гады на сцэне.
https://nashaniva.com/373671
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373671
Як выглядае беспілотнік, які сёння знайшлі ў Літве
Фота дрона апублікавала міністарка абароны Давіле Шакалене. Паводле папярэдніх даных, гэта «Гербера».
https://nashaniva.com/373666
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373666
Пошукава-выратавальныя работы ў Кіеве завершаны: забіты 31 чалавек, у тым ліку пяцёра дзяцей
Раненні атрымалі 159 чалавек, з іх 16 — дзеці.
https://nashaniva.com/373661
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373661
«Самае старое» дзіця ў свеце нарадзілася з эмбрыёна, які быў замарожаны 30 гадоў таму
Хлопчык Тадэвуш стаў своеасаблівым рэкардсменам: яго эмбрыён быў замарожаны яшчэ ў 1994 годзе — задоўга да таго, як яго бацькі пайшлі ў пачатковую школу. Як так магло стацца?
https://nashaniva.com/373580
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373580