Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906
«Купалаўцы» анансавалі апошнюю ў сезоне прэм’еру — расказваем, пра што будзе новы спектакль «Валізка»
Яго прэзентуюць 24-26 чэрвеня ў Варшаве.
https://nashaniva.com/368172
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368172
Будаўніцтва каштавала 60 мільёнаў еўра. Што ўнутры новага міжнароднага выставачнага цэнтра ў Мінску
Яго з помпай адкрываў Лукашэнка.
https://nashaniva.com/368183
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368183
Зяленскі і Вэнс правялі сустрэчу ў Ватыкане
Пра гэта паведамляюць украінскія СМІ. Апроч віцэ-прэзідэнта ЗША Джэй Дзі Вэнса прысутнічаў і дзяржсакратар Марка Рубіа.
Жаночае здароўе: што трэба ведаць пра дабраякасныя ўтварэнні і рызыкі раку
Паліпы, кісты, міёмы, фібраадэномы — гэтыя словы часта выклікаюць у жанчын трывогу. Але ці ўсе ўтварэнні сапраўды небяспечныя? Гінеколаг Станіслаў Салавей патлумачыў на @euroradio асаблівасці іх узнікнення, а таксама вызначыў групы рызыкі раку грудзей і метады прафілактыкі.
https://nashaniva.com/367653
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367653
«Мураванку Храптовічаў» у Шчорсах выставілі на аўкцыён. Колькі каштуе
У аграгарадку Шчорсы выставілі на аўкцыён гаспадарчы двор сядзібы Храптовічаў, аднаго з магнацкіх родаў.
https://nashaniva.com/368166
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368166
ТАСС двойчы мяняла загаловак для каментара Эйсмант пра перамовы ў Стамбуле
А сама Эйсмант вымушана была даць поўны каментар з неабходнымі акцэнтамі праз уласныя каналы, піша @reformby.
https://nashaniva.com/368174
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368174
Нават у краме буйной сельгасгаспадаркі, якая ганарыцца сваім ураджаем гародніны, няма бульбы, морквы, цыбулі
Затое пакупнікоў папярэджваюць пра адказнасць за абразы — абвестка пра гэта вісіць якраз побач з абвесткай пра пустыя паліцы з гароднінай.
https://nashaniva.com/368173
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368173
Прэзідэнцкія выбары ў Польшчы: хто асноўныя фаварыты і што яны казалі пра Беларусь
18 мая палякі выбіраюць прэзідэнта. Разам з прэм’ер-міністрам гэта найважнейшая пасада ў дзяржаве, піша @radiosvaboda.
https://nashaniva.com/368171
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368171
Манашак Свята-Елісавецінскага манастыра прагналі ад царквы ў Рыме
Прадстаўніц Свята-Елісавецінскага манастыра, вядомага сваёй падтрымкай расійскай агрэсіі, заўважылі за продажам царкоўных рэчаў каля храма ў цэнтры Рыма. Гэта выклікала абурэнне ўкраінскіх і беларускіх вернікаў, распавядае @christianvision.
https://nashaniva.com/368168
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368168
«Інвестыцыі ў штучны інтэлект скончацца халодным душам». Прагноз IT-бізнэсмена Хамянка
Што будзе з тымі, хто інвестуе ў стартары з ШІ, у бліжэйшыя пару гадоў?
https://nashaniva.com/368055
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368055
Ці прыйдзе нарэшце на наступным тыдні цяпло
Сіноптык Дзмітрый Рабаў расказаў пра надвор'е ў канцы мая.
https://nashaniva.com/368165
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368165
Мерц: Еўропа далёкая ад таго, каб гаварыць аб увядзенні войскаў ва Украіну
Еўропа пакуль не абмяркоўвае магчымасць адпраўкі войскаў ва Украіну — Мерц і Мелоні заклікалі засяродзіцца на спыненні агню.
https://nashaniva.com/368162
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368162
Аўстрыя стала пераможцам «Еўрабачання-2025»
Перамогу выканаўцу JJ забяспечыла лідарства па выніках галасавання нацыянальных журы. На другім месцы — Ізраіль, на трэцім — Эстонія.
Яна прыняла іслам, а ён палюбіў дранікі. У Магілёве пабраліся шлюбам беларуска і пакістанец
Гісторыя беларускі Алены Пуніцкай і ўраджэнца Пакістана Шахзада Мухамада Камрана даказвае: сапраўднае каханне не ведае межаў. Пара распісалася 16 мая ў Магілёўскім ЗАГСе.
https://nashaniva.com/368158
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368158
У Крамлі пацвердзілі падрыхтоўку размовы Пуціна з Трампам
«Пяскоў пацвердзіў ТАСС, што тэлефонная размова Пуціна з Трампам рыхтуецца», — паведаміла гэта інфармагенцтва.
https://nashaniva.com/368157
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368157
Ігар Сергеенка перадаў Папу абраз у падарунак ад Лукашэнкі
Яго вырабілі майстры Мінскага Свята-Елісавецінскага манастыра.
https://nashaniva.com/368185
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368185
Дзяўчынка і даберман з Маладзечна збіраюць у тыктоку мільёны праглядаў
Эмілія і Рагнар разам гуляюць, глядзяць тэлевізар і абараняюць адно аднаго.
https://nashaniva.com/368181
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368181
Узлёт і падзенне Наталлі Качанавай: яе галоўная памылка і рэакцыя Лукашэнкі
У выпадку смерці Аляксандра Лукашэнкі ўлада ў Беларусі павінна перайсці да старшыні Савета Рэспублікі. Гэту пасаду сёння займае звышлаяльная Наталля Качанава. Гэта жанчына пачынала дыспетчаркай водаканала ў Полацку, а сёння з’яўляецца другім чалавекам у Беларусі. Прычым, як ні парадаксальна, не маючы аніякіх палітычных амбіцый.
Як Качанава ўвогуле трапіла ва ўладу? Якога міністра звольнілі пасля яе выбачення? З чым не справілася чыноўніца і чаму гэтая памылка стала прычынай вяртання ў Беларусь Наталлі Пяткевіч? І якая роля Качанавай у апошнім пераабранні Лукашэнкі?
Усе падрабязнасці глядзіце ў новым сюжэце «Нашай Нівы».
https://youtu.be/d8Bq6_txyDY
Папа Леў XIV заклікае да адзінства Царквы і абяцае не быць «аўтакратам»
У Ватыкане прайшла цырымонія інтранізацыі новага Папы. Леў XIV заклікаў да адзінства і паабяцаў захаваць спадчыну Касцёла і не кіраваць як «аўтакрат».
https://nashaniva.com/368178
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368178
Што будзе з Беларуссю, калі ЕС увядзе поўнае гандлёвае эмбарга супраць Расіі
Politico паведамляе, што ЕС разглядае варыянт увядзення поўнага гандлёвага эмбарга супраць Расіі. Спыталі ў эканаміста Змітра Крука, што гэта можа азначаць для Беларусі, калі такое рашэнне будзе прынятае.
https://nashaniva.com/368044
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368044
На Купянскім кірунку загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей «Рыжы» Аўдзей
Яму было 26 гадоў.
https://nashaniva.com/368175
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368175
Расія запусціла рэкордную колькасць дронаў па Украіне
У выніку расійскай атакі ў Абухоўскім раёне Кіеўскай вобласці загінула дзяўчына.
https://nashaniva.com/368163
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368163
У Ватыкане пачалася цырымонія інтранізацыі новага папы Рымскага Льва XIV
Пантыфік праехаў на папамабілі па плошчы Святога Пятра, пасля ён адслужыць імшу.
На ўрачыстасць прыехалі прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі і віцэ-прэзідэнт ЗША Вэнс.
Беларускую дэлегацыю ўзначаліў старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергеенка.
Трансляцыю глядзіце тут.
У вучэннях «Захад-2025» будуць адпрацоўваць удары тактычнай ядзернай зброяй і «Арэшнікам»
Вучэнні «Захад-2025» будуць накіраваны супраць заходніх краін, улічаць досвед вайны з Украінай і адпрацуюць ядзерны ўдар.
https://nashaniva.com/368167
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368167
73-гадовую мінчанку асудзілі за ўдзел у пратэстах і дадалі ў спіс «экстрэмістаў»
Алене Панкратавай прысудзілі хатнюю хімію.
https://nashaniva.com/368087
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368087
У Румыніі сёння праходзіць вырашальны тур прэзідэнцкіх выбараў
Гэтыя выбары ўжо называюць паваротным момантам у гісторыі краіны.
https://nashaniva.com/368164
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368164
Мексіканскі карабель сутыкнуўся з Бруклінскім мостам. Ёсць пацярпелыя
Як вынікае з відэа, паруснік не разлічыў вышыню мачтаў, якія ўдарыліся ў мост.
https://nashaniva.com/368161
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368161
Электронік і Сыраежкін сталі генераламі-казакамі і ваююць за Расію
Браты Юрый і Уладзімір Тарсуевы, вядомыя па фільму «Прыгоды Электроніка», пайшлі на фронт.
https://nashaniva.com/368081
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368081
«Не было адчування, што я на іншай планеце». Беларуская доктарка-гінеколаг расказала пра сваю місію ў Кеніі
Маладая акушэрка-гінеколаг Аляксандра Гваздзёва жыве і працуе ў Чэхіі, а ў сакавіку 2025-га яна ў межах чэшскай місіі на тры тыдні адправілася ў бальніцу ў кенійскай глыбінцы. Там ёй давялося жыць у сціплых умовах, прымаць роды з налобным ліхтарыкам, назіраць асаблівае стаўленне да жыцця і смерці ў рэлігійнай патрыярхальнай супольнасці. Падчас місіі Аляксандра набыла не толькі новыя скілы, але і сяброўства мясцовых калег ды натхненне іх культурай.
https://nashaniva.com/368155
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368155
Восем азіяцкіх соусаў, якія варта мець на кухні
Ад карэйскіх твэнджану і качуджану да ганконгскага соусу XO — кухні Азіі прапануюць сотні спосабаў надаць стравам смак і водар.
https://nashaniva.com/367736
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367736