Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906
У Парк высокіх тэхналогій прызначылі новага дырэктара
Дырэктаркай Парку высокіх тэхналогій прызначылі Ганну Рабаву — экс-намесніцу міністра сувязі і інфарматызацыі Беларусі.
https://nashaniva.com/369023
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369023
Германія закупляе ўсё больш беларускіх азотных угнаенняў. За тры гады рост у 120 разоў
З пачатку 2025 года Германія імпартавала з Беларусі азотных угнаенняў на 1,3 мільёна еўра — столькі ж, колькі і за ўвесь 2024 год. Пра гэта сведчаць даныя Міністэрства сельскай гаспадаркі Германіі, якія атрымала @dw_belarus.
https://nashaniva.com/369013
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369013
Расійскага «героя СВА» ў Стаўрапалі ўзарваў хлопец, з якім ён пазнаёміўся на рэсурсе для гей-знаёмстваў
У Стаўрапалі ўзарвалі маёра, які каардынаваў бамбёжкі Украіны. На момант гібелі Заур Гурцыеў працаваў першым намеснікам кіраўніка горада. Цяпер да яго партрэту дадаліся новыя рысы.
https://nashaniva.com/369009
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369009
Сталі вядомыя акалічнасці забойства пад Оршай аднаго расійскага паліцэйскага другім
26 траўня на аўтадарозе ў Аршанскім раёне быў знойдзены труп 45-гадовага расіяніна. Цяпер з'явіліся новыя падрабязнасці, піша @orshaeu.
https://nashaniva.com/369006
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369006
Мінскага крымінальнага аўтарытэта асудзілі за палітыку і прызналі экстрэмістам
Алег Ерашэнкаў атрымаў чарговы тэрмін — але цяпер з палітычным адценнем.
https://nashaniva.com/369000
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369000
Мінінфарм забараніў «Сучасную энцыклапедыю для дзяўчынак» Ментусавай і яшчэ 17 кніг
Міністэрства інфармацыі зноў пашырыла спіс выданняў, якія нібыта «здольныя нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь».
Заўважная колькасць з забароненых цяпер кніг — пра БДСМ, ад «БДСМ-лайт» да «БДСМ для прафесіяналаў».
https://nashaniva.com/368993
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368993
Выкладчык БНТУ Шчукін, які памёр падчас пагоні, быў раней звольнены за дамагальніцтвы
Дзяржаўныя тэлеграм-каналы падключыліся да асвятлення тэмы смерці выкладчыка БНТУ, які спрабаваў уцячы ад міліцыі.
Як сцвярджаецца, ён быў звольнены пасля таго, як дамагаўся студэнтак, пісаў ім у асабістыя паведамленні, прапаноўваў нейкую працу. Аднак працягнуў прыходзіць на тэрыторыі ВНУ. Падчас аднаго з такіх візітаў нібыта адбыўся канфлікт паміж ім і адной са студэнтак. Калі выклікалі службу бяспекі, былы выкладчык спрабаваў уцячы.
На відэа не відаць моманту падзення, толькі тое, як ахоўнікі бягуць вакол яго.
«Усе пытаюцца, навошта гэтыя вяроўкі ў столі?» Мінчук купіў студыю і ператварыў яе ў чылаўт-зону
Кватэра з незвычайным інтэр'ерам знаходзіцца ў ЖК Vogue, на вул. Макаёнка, 12Б. Яе памер — 45 квадратных метраў, жылых з іх — 35,8. На гэтай кампактнай плошчы ўладальніку жылля ўдалося вылучыць спальнае месца, зону кухні, а таксама арганізаваць міні-кінатэатр.
https://nashaniva.com/368976
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368976
«Адчуў сябе калабком». 22-гадовы беларус збег з войска, пажыў на некалькіх кантынентах, але цяпер яму трэба грошы
Руслану Касцевічу з вёскі Горкі Чэрвеньскага раёна было 19 гадоў, калі ён дззерціраваў. Гэта было ў 2022-м. Беларусы сабралі яму грошы праз "Байсол". За тры гады паспеў пажыць у Грузіі, Польшчы, Індыі, Бразіліі і Аргенціне. Пабачыў свет, але цяпер шукае стабільны заробак анлайн.
https://nashaniva.com/368851
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368851
У БНТУ міліцыя ганялася за чалавекам. Што адбылося пасля, незразумела
Відэа было знята ва ўніверсітэцкім дворыку. Сілавікі ўсё ж затрымалі мужчыну. Аднак пасля яго сфатагравалі на зямлі, накрытым белай тканінай.
У ананімных тэлеграм-каналах пішуць, што гэта нібыта выкладчык, якога затрымлівалі за дамагальніцтва.
У расійскім Стаўрапалі ўзарвалі маёра, які ў 2022-м каардынаваў бамбёжкі Украіны
Загінулы Заур Гурцыеў быў першым намеснікам кіраўніка Стаўрапаля.
https://nashaniva.com/368975
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368975
Пяць гадоў таму ў Гродне затрымалі Сяргея Ціханоўскага
29 мая 2020 года блогера і заснавальніка «Краіны для жыцця» затрымалі на перадвыбарным пікеце ў Гродне.
https://nashaniva.com/368969
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368969
«Мой тэрмін паўнамоцтваў падыходзіць да канца». Ілан Маск пакідае адміністрацыю Трампа
Мільярдэр і кіраўнік Дэпартамента эфектыўнасці ўрада ЗША (DOGE) Ілан Маск заявіў, што тэрмін яго паўнамоцтваў у амерыканскай адміністрацыі заканчваецца, і падзякаваў прэзідэнту Дональду Трампу.
https://nashaniva.com/368966
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368966
ВІДЭАНАВІНЫ: Загад Лукашэнкі здзівіў усіх: падрабязнасці / Улады падаюць сігналы суседзям: нечаканы паварот
Лукашэнка прыняў рашэнне: каго і чым ён сабраўся карміць? Праблемы і поспехі Брэсцкай вобласці: топ-чыноўнік абяцае неверагодныя зарплаты. Беларусы і бульба: нечаканы паварот і пастанова ўрада. Як звязаныя знікненне Анжалікі Мельнікавай і гучная справа пра замах на Рыгора Азаронка. Беларускі міністр ці асабіста Лукашэнка: хто падае сігналы суседзям? Пенсіянераў вяртаюць на працу: што адбываецца?
Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».
https://www.youtube.com/watch?v=u89vbqET5Eg
У польскім архіве знайшлі матэрыялы пра расстрэл антысавецкіх партызан у Барысаўскім павеце
28 траўня 1921 года за ўдзел у антысавецкім партызанскім атрадзе пад кіраўніцтвам Казіміра Сляскага (на здымку) камуністы расстралялі 9 чалавек, адзін уцёк з-пад канвою. Столькі ж бальшавікі саслалі або перадалі пад нагляд спецслужбаў, паведамляе @beliph.
https://nashaniva.com/368964
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368964
Адышка ў Лукашэнкі цяпер ужо і калі ён гаворыць седзячы
Раней адышка з’яўлялася, калі Аляксандр Лукашэнка гаварыў стоячы.
«Рыхтаваўся да выезду, але не паспеў». Былога палітвязня паўторна затрымалі неўзабаве пасля выхаду з калоніі
Атрымала працяг гісторыя Ігара Неміровіча, які восенню 2023 года звяртаўся ў камісію па вяртанні беларусаў, якія з'ехалі з-за рэпрэсій, аднак, верагодна, не дачакаўся яе адказу і затым быў затрыманы і асуджаны ў Беларусі. Як стала вядома @zerkalo_io, пасля вызвалення мужчыну зноў затрымалі — гэтым разам праз «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».
https://nashaniva.com/369010
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369010
Беларус прыехаў з Польшчы абнавіць пашпарт, а стаў фігурантам крымінальнай справы з забаронай на выезд. І пытанне не ў палітыцы
На мяжы ў аўтобусе, які ехаў з Польшчы ў Беларусь, нібыта былі знойдзены наркотыкі, піша @expressby.
https://nashaniva.com/369003
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369003
Хлопцам, якія забралі мяч з дарогі, пагражаюць 4 гадамі зняволення
Мяч дзіця кінула без нагляду на дарозе.
https://nashaniva.com/368999
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368999
У Віцебскай вобласці карова нарадзіла ад зубра
На ферме «Пашкі» Шаркоўшчынскага райаграсэрвісу 6 мая адна з кароў павінна была ацяліцца — тэрмін падышоў. Не было ніякіх трывожных сімптомаў ці падстаў для хвалявання.
https://nashaniva.com/368992
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368992
Міліцыя пра памерлага пры затрыманні выкладчыка БНТУ: «аказаў супраціў»
Сёння ў сеціве распаўсюдзілася навіна, што ў двары БНТУ пры спробе затрымання памер выкладчык. Ва ўніверсітэце паведамілі пра сардэчны прыступ у яго. Цяпер з тлумачэннямі выступіла міліцыя.
https://nashaniva.com/368995
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368995
СК пахваліўся, што ідэнтыфікаваў больш за 1000 карыстальнікаў праграмы «Новая Беларусь»
Некаторых, кажуць, ужо арыштавалі як удзельнікаў «экстрэмісцкага фармавання».
БНТУ: Выкладчык памёр ад сардэчнага прыступу
На факультэце інфармацыйных тэхналогій і робататэхнікі БНТУ @nashaniva пацвердзілі смерць выкладчыка, які ўцякаў ад міліцыі.
https://nashaniva.com/368987
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368987
Прапала жонка экс-хакеіста зборнай Беларусі Іллі Казнадзея
Пошукава-выратавальны атрад «Анёл» паведаміў пра пошук 36-гадовай Кацярыны Казнадзей.
https://nashaniva.com/368980
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368980
У Стаўрапалі падарвалі маёра, які кіраваў бамбёжкамі Марыупаля. З'явілася відэа выбуху
Невядомы падарваў гранату, ад выбуху якой загінуў ён сам, а таксама Заур Гурцыеў, які цяпер працаваў першым намеснікам кіраўніка Стаўрапаля.
Не выязджаў з Беларусі, а патрапіў у роўмінг: як жыхар Брэстчыны страціў грошы на мабільнай сувязі
Адпачываючы ў вёсцы, мужчына заўважыў, што ягоны тэлефон раптам падключыўся да замежнага аператара — і спрацаваў роўмінг.
https://nashaniva.com/368974
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368974
Навукоўцы высветлілі, якія прадукты ў рацыёне жанчын сярэдніх гадоў павышаюць шанцы на здаровае старэнне
Ці залежыць якасць жыцця ў старэйшым узросце ад таго, што мы ямо ў 40—50 гадоў? Амерыканскія даследчыкі далі на гэта дакладны адказ: так. І не толькі што, але і як менавіта мы харчуемся, можа вызначаць, ці зможам мы дажыць да 70—90 гадоў без дыябету, раку і страты памяці.
https://nashaniva.com/368841
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368841
У беларускіх радзільнях бяруць у закладнікі немаўлят, якіх нарадзілі мігранткі, каб спагнаць з бацькоў грошы? Разбіраемся
Памятаеце гісторыю дзяўчынкі з Гвінеі, якая нарадзілася ў Мінску і важыла ўсяго 600 грам, а беларускія дактары яе выратавалі? Польскія актывісты сцвярджаюць, што з яе маці беларускія ўлады цяпер патрабуюць больш за 30 тысяч даляраў.
https://nashaniva.com/368956
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368956
Мядзведзеў расказаў, колькі расіян падпісалі вайсковыя кантракты, і моцна разышоўся з Пуціным
У Мядзведзева каля 175 тысяч, а ў Пуціна 250-300.
https://nashaniva.com/368965
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368965
У чэрвені па ўсёй Беларусі будуць ладзіцца бясплатныя экскурсіі
«Вандруй. Адчуй. Натхняйся» — акцыя пад такой назвай будзе праходзіць па ўсёй Беларусі з 2 па 8 чэрвеня 2025 года. Удзельнічаць будуць музеі, культурныя цэнтры, установы адукацыі, аграсядзібы, турыстычныя комплексы, экалагічныя паркі — агулам каля 800 розных аб’ектаў.
https://nashaniva.com/368940
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368940