Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS. Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo Юрыдычная служба: @zvarot96
❗️У івацэвіцкай калоніі «Ваўчыныя норы» памёр зняволены
Як стала вядома @MAYDAYMog, вязню было каля 50 гадоў, у яго на волі засталася сям'я. Прычыну смерці пакуль высветліць не атрымалася, аднак раней паведамлялася аб верагоднай эпідэміі COVID-19 у гэтай папраўчай установе. Асуджаныя хварэлі цэлымі атрадамі, а лячылі іх толькі парацэтамолам.
Аб тым, што сімптомы хваробы вельмі нагадваюць каранавірус, перадалі на волю самі зняволеныя. Адміністрацыя ПК-22 усяляк абвяргала інфармацыю аб росце захворвання, а калі навіна патрапіла ў незалежныя СМІ, стала пагражаць адказнасцю за перадачу звестак «экстрэмісцкім» рэсурсам.
📝Нагадваем кантакты Праваабарончага цэнтру «Вясна»
🔹Паведаміць пра затрыманне, даслаць інфармацыю з судовых пасяджэнняў: Telegram-бот @viasna_bot | @ViasnaSOS, @SOSViasna;
🔹Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў: @zvarot96 | zvarot@spring96.org;
🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з жорсткім абыходжаннем за кратамі: @ViasnaDOC | viasnadoc@spring96.org;
🔹Распавесці сваю гісторыю журналістам «Вясны»: @Viasnainfo | viasna@spring96.org.
📍Кантакты рэгіянальных прадстаўніцтваў «Вясны»: Бабруйск — @babrujskspring; Барысаў — @Spring_help_r; Брэст — @Nadbuzanski, @BrestSOS; Гомель — @homelspring; Магілёў — @maydayhelp, @mspring_help; Маладэчна — @Maladecza_help; Наваполацк — @impaynes; Віцебск — @Viciebsk_spring; Светлагорск — @svietlahorskspring
❗️Афіцыйныя кантакты ПЦ «Вясна» можна паглядзець у апісанні @viasna96 ці на старонцы «Кантакты» на spring96.org
⁉️«Вясну» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»: як цяпер супрацоўнічаць з намі?
Чарговае папаўненне «Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў»
У яго трапіла старонка ў Facebook «ZMAGAR Association of Belarusians In The USA» — адпаведнае рашэнне было прынятае судом Лідскага раёну 14 траўня.
«Экстрэмісцкім» таксама прызналі і лагатып суполкі.
📚Кнігі зняволеных анархіста:к на кірмашы ў Варшаве
15-18 траўня ў Палацы культуры і навукі што ў Варшаве праходзіць Міжнародны кніжны кірмаш, на якім з дапамогай Інстытута беларускай кнігі будзе арганізаваная секцыя «Вольная Беларусь», дзе выдаўцы прадставяць беларускія кнігі.
Анархічны чорны крыж Беларусь таксама ўдзельнічае ў кірмашы — у іх можна будзе набыць кнігі Ігара Аліневіча, Міколы Дзядка і іншыя выданні на розных мовах (беларуская, руская, польская, украінская, ангельская).
Уваход на кірмаш вольны: 15 траўня (10.00-18.00), 16 траўня (10.00-19.00), 17 траўня (10.00-19.00), 18 траўня 10.00-17.00.
Беларуская секцыя месціцца на стэндзе 140.
❗️Суд над Нінай Багінскай пачнецца 30 траўня
30 траўня а 10:30 у судзе Першамайскага раёну Менску будзе разглядацца крымінальная справа супраць актывісткі Ніны Багінскай паводле ч. 2 арт. 342 («Неаднаразовае парушэнне закону аб правядзенні масавых мерапрыемстваў»). Пра гэта паведамілі крыніцы «Белсату». Аснову абвінавачання супраць Багінскай складаюць адміністратыўныя пратаколы і судовыя пастановы за 2024 год.
Прычынай сталі шпацыры са значакам бел-чырвона-белага колеру на адзенні і дэманстрацыя нацыянальнай сімволікі на вуліцах Мінску ў 2024 годзе.
Вядома, што падчас следства па крымінальнай справе Ніну Багінскую некалькі разоў вазілі на псіхіятрычную экспертызу.
🔹Супраць Ніны Багінскай узбудзілі крымінальную справу за адзіночныя пікеты
🌿«Мастацтва з-за кратаў» у Рызе змогуць пабачыць усе
У суботу, 17 траўня, у межах міжнароднай акцыі «Ноч музеяў» Сейм Латвіі адчыніць свае дзверы для наведвальнікаў. Для шырокай публікі гэта — унікальная магчымасць агледзець адкрытую ў парламенце выставу мастацкіх твораў беларускіх палітвязняў «Мастацтва з-за кратаў».
Па задуме арганізатараў, гэтыя працы закліканы паказаць каштоўнасць свабоды, справядлівасці і гуманнасці і даць магчымасць пачуць тых, чые галасы спрабуе заглушыць дыктатарскі рэжым, які кіруе ў Беларусі.
Экспазіцыя арганізавана сумеснымі намаганнямі Асацыяцыі беларусаў Латвіі Supolka і Праваабарончага цэнтру «Вясна».
Будынак Сейма адчыняць для наведвальнікаў 17 траўня з 19:00 да 24:00. Просьба мець пры сабе дакумент, які пацвярджае асобу — пашпарт або eID-карту.
Адміністратарку беларускай Вікіпедыі адправілі на суткі
Рэдактары беларускай Вікіпедыі заўважылі, што адна з адміністратараў раздзела, Вольга Сітнік, вядомая пад нікам Хомелка, знікла 17 красавіка — раптоўна перастала правіць артыкулы і выходзіць на сувязь. Меркавалася, што яна магла быць затрыманая.
Паводле інфармацыі «Нашай Нівы», у той дзень Сітнік затрымлівалі, але адпусцілі дадому. Тыдзень таму Сітнік была затрыманая зноў і змешчана на 10 сутак на Акрэсціна.
Вольга Сітнік — хатняя гаспадыня з Мінска, якая гадуе трох непаўналетніх дзяцей. У Вікіпедыі яна з 2009 года піша пра беларускую традыцыйную культуру і прыроду, а таксама на такія тэмы, як грудное выкормліванне. Больш за два дзясяткі яе артыкулаў былі ўганараваныя статусам «добрых» ці «выдатных». З 2010 года бесперапынна з'яўляецца адміністратаркай беларускай Вікіпедыі.
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
❗️«Сціскай рукі ў кулак, бо зламаем пальцы». Гісторыя былога палітвязня
Мінчук Раман (імя зменена ў мэтах бяспекі) працаваў у адной з еўрапейскіх краінаў у прыватнай фірме. У 2020 годзе ён актыўна далучыўся да пратэсных акцый і ўдзельнічаў амаль ва ўсіх Маршах. Па вяртанні з працоўнай камандзіроўкі ў 2023 годзе яго затрымалі і моцна збілі сілавікі. Рамана асудзілі за інтэрнэт-каментары на некалькі гадоў «хатняй хіміі», падчас якой у яго моцна пагоршыўся псіхалагічны стан і ўвесь час снілася затрыманне. У выніку Раман з’ехаў з Беларусі.
Герой размовы некалькі месяцаў да суда прасядзеў у розных СІЗА і распавёў, у якім да вязняў звяртаюцца па імені, а ў якім – зневажаюць і абражаюць. А таксама падзяліўся гісторыяй, як 9 жніўня 2020 года падчас пратэстаў яму пашанцавала вызваліцца з буса амапаўцаў.
«Мне сказалі так: "Або ты зараз усё падпісваеш, або прыедзе група АМАП, якая цябе будзе катаваць да вечара і ты ўсё адно ўсё падпішаш"».
Дапамога былой палітзняволенай Ганне Пышнік, асуджанай за відэа расійскіх верталётаў
Ганна была затрымана 22 сакавіка 2022 года ў Мазыры. Паводле версіі абвінавачвання, яна «зняла відэа з перамяшчэннем верталётаў для ангажаванага дэструктыўнага рэсурсу». Пазней яе асудзілі да 3 гадоў калоніі.
Жанчына цалкам адбыла тэрмін і ў лістападзе 2024 году выйшла на волю.
Пасля вызвалення Ганна была вымушана пакінуць Беларусь пад пагрозай далейшага пераследу. Цяпер ёй з дачкой патрэбна дапамога, каб пачаць жыццё ў новай краіне.
Падтрымаць Ганну на pomagam
🌿Акцыі з нагоды Дня палітвязняў адбудуцца ў шэрагу краін Еўропы
Ужо вядома пра акцыі ў Бельгіі, Польшчы і Літве. Падрабязней пра іх можна пачытаць на prisonersday.info.
У 2020-м беларусы паказалі, што такое салідарнасць: лісты, паштоўкі, данаты, флэшмобы, акцыі, словы падтрымкі. Нават калі лісты не даходзілі — іх пісалі. Бо ведалі: гэта важна. І гэта бачылі.
Таму цяпер рэжым палюе на тых, хто падтрымлівае. Але гэта не спыняе людзей — толькі паказвае, якая моц у салідарнасці.
21 траўня зрабі тое, што лічыш важным, каб пра палітвязняў не забывалі. Каб іх галасы былі чутныя. Бо праўда — не экстрэмізм. А салідарнасць — не злачынства.
❗️Памятайце пра правілы бяспекі. Далучайцеся да салідарных дзеянняў, толькі калі гэта бяспечна для вас.
✍️Калі ласка, паведамляйце пра анонсы акцый і мерапрыемстваў у іншых гарадах праваабаронцам на @Viasnainfo
👀Падрабязную інфармацыю пра ўсе мерапрыемствы можна паглядзець на prisonersday.info
❗️Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай, якую летась вызвалілі па памілаванні
Жыхарку Лунінца адправілі ў калонію на два гады за «паклёп на Лукашэнку». Яе «злачынства» — лайк на публікацыі ў «Аднакласніках», дзе Лукашэнка называўся дыктатарам. Прысуд вынесла суддзя Кацярына Клеўжыц.
Тамара Каравай была ў ліку памілаваных 20 жніўня 2024 года. Яна вызвалілася на тры месяцы раней за прызначаны ёй тэрмін.
Пра смерць жанчыны «Нашай Ніве» паведамілі яе знаёмыя. Афіцыйная прычына — не вытрымала сэрца. Дакладная дата смерці невядомая, аднак Тамара была апошні раз анлайн «Укантакце» 23 красавіка 2025 года.
🥀Праваабарончы цэнтр «Вясна» выказвае спачуванні родным і блізкім Тамары
У Гродне напрыканцы траўня пачнецца чарговы завочны суд
У Гродзенскім абласным судзе прызначаны чарговы крымінальны працэс у рамках спецыяльнай вытворчасці. 26 траўня завочна пачнуць судзіць Віктара Дамарацкага. Яму прапануюць з’явіцца ў будынак абласнога суду, што па вуліцы Карбышава, 20, а 10-ай раніцы.
Мужчыну вінавацяць паводле ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве). Што канкрэтна інкрымінуюць Дамарацкаму — невядома.
Як паведамляе «Гарадзенская Праваабарона», дагэтуль Гродзенскім абласным судом у рамках спецвытворчасці былі асуджаныя ўжо 11 чалавек — пераважна грамадскія актывісты і журналісты.
🇧🇪У Брусэлі адбылася акцыя ў падтрымку Вікторыі Кульшы і ўсіх палітзняволеных Беларусі
Акцыя была прымеркавана да Дня Палітвязняў Беларусі, што будзе адзначацца 21 траўня.
Падчас акцыі адбылася паэтычная імпрэза «Вершы з-за кратаў!», дзе беларусы былі голасам палітвязняў і чыталі іх вершы, напісаныя ў наволі. Таксама ўдзельнікі напісалі лісты і паштоўкі, тым хто за кратамі, каб яшчэ раз паказаць што «Нам не ўсё адно».
✍️Калі ласка, паведамляйце пра анонсы акцый і мерапрыемстваў у сваіх гарадах праваабаронцам на @Viasnainfo
👀Падрабязную інфармацыю пра ўсе мерапрыемствы можна паглядзець на prisonersday.info
Чарговае папаўненне «Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў»
У яго трапілі Telegram-каналы «Зеркало – Новости | TUT.ВY», «Dark Baron», Instagram старонкі «zmitr_ok», «kalinouskipolk», старонка ў Facebook «Pavel Latushka», а таксама старонка ва «Укантакце» «Зробiм Беларусь лепей».
❗️Сілавікі пачалі прыходзіць да сябраў партыі БСДП, якую прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»
Пра гэта паведамляе @BSDP_Hramada.
«Стала вядома аб першым візіце праваахоўнікаў да былога сябра БСДП, які знаходзіцца за мяжой. Сённяшняй раніцай, 13 траўня, супрацоўнікі ў цывільным завіталі да бацькоў актывіста. Папрасілі паказаць асабістыя рэчы.
У выніку забралі партыйны сцяг, партыйны білет, перадвыбарчыя плакаты, буклеты, Статут партыі і іншую партыйную літаратуру. Да ведама партыйная сімволіка з ружай таксама прызнана "экстрэмісцкай"».
✊Amnesty International збірае подпісы ў падтрымку Марфы Рабковай
Каардынатарка Валанцёрскай службы «Вясны» была затрымана 17 верасня 2020 года. Пазней праваабаронцу абвінавацілі па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса за падзеі 2016-2020 гадоў і асудзілі да 15 гадоў зняволення і велізарнага штрафу.
Па выніках апеляцыі Марфе скарацілі тэрмін на тры месяцы. Прысуд уступіў у сілу і Рабкову этапавалі ў гомельскую калонію.
Amnesty International Polska збірае подпісы ў падтрымку Марфы — іх хочуць перадаць кіраўніку МЗС Польшчы, каб ён узнімаў пытанне вызвалення беларускай палітзняволенай на міжнароднай арэне.
Падпісаць петыцыю па спасылцы
🎥«Цень радасці»: Фільм «Вясны» пра рэсацыялізацыю былога палітвязня
Праваабарончы цэнтр «Вясна» прэзентуе кароткаметражны фільм «Цень радасці» пра 36-гадовага былога палітвязня Артура, які пасля трох гадоў зняволення пачаў жыццё з нуля ў Польшчы. Праз яго вочы глядач бачыць цяжкасці адаптацыі: моўны бар’ер, пошук працы, сацыяльную ізаляцыю, настальгію па радзіме і спробы захаваць надзею.
«У мяне да гэтага часу — быццам бы як 11 месяцаў таму я выйшаў — а ў мяне да гэтага часу пачуццё параноі захоўваецца, хай яно і фаніць дзесьці там на заднім плане, але яно ёсць, яно не праходзіць».
«Затрымалі прыяцеля, праз кантакты якога выйшлі на мяне». Як беларуса затрымалі і асудзілі за каментары
Мужчыну асудзілі за інтэрнэт-каментары ў 2021 годзе пра Лукашэнку, сілавікоў і суддзяў. Мінчук да апошняга моманту быў упэўнены, што яго не дэананімізуюць.
«Я быў на 100 адсоткаў упэўнены, што гэта немагчыма. У мяне быў схаваны тэлефон, я некалькі разоў змяняў акаўнты ў Тэлеграме. Але на колькі разумею, іх праграма фіксавала ўсе каментары, якія пакідаліся з 2020 года і нікнэймы, пад якімі пісаліся гэтыя каментары. А пазней затрымалі майго прыяцеля, праз кантакты якога выйшлі на мяне. Спачатку думаў, што мяне затрымліваюць за ўдзел у акцыях пратэсту».
❤️Бязмежная салідарнасць: гайд па падтрымцы палітвязняў з-за мяжы
З кожным годам падтрымліваць палітычных вязняў становіцца ўсё складаней. Улады намагаюцца любым спосабам знішчыць салідарнасць беларусаў і блакуюць магчымасці па падтрымцы тых, каго ўтрымліваюць за кратамі. Але, спіс тых, каму трэба нагадаць, што яны не пакінутыя сам-насам з рэпрэсіўнай сістэмай, папаўняецца штотыднёва.
Цяпер, калі тысячы беларусаў раскіданы па ўсім свеце, "Вясна" сабрала магчымыя спосабы, як падтрымаць і парадаваць палітзняволеных з-за мяжы.
Чытаць матэрыял па спасылцы.
✊Не забывайце, што наша сіла — ў салідарнасці. Поўны і актуальны спіс палітвязняў — prisoners.spring96.org.
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
🌿21 траўня — Дзень палітвязняў у Беларусі
Гэтую дату праваабаронцы прысвячаюць памяці Вітольда Ашурка, які загінуў у калоніі 21 траўня 2021 года. Ён павінен быў выйсці на волю ўжо сёлета — але не дажыў. Пасля яго смерці ў зняволенні памерлі яшчэ шасцёра палітзняволеных.
Сёння ў Беларусі не менш за 1175 палітвязняў. Іх імёны гучаць радзей, але яны ёсць. І яны чакаюць нашай салідарнасці.
Падтрымліваць палітвязняў сёння — значыць захоўваць чалавечнасць у нечалавечых умовах. Кожны ліст, кожная згадка, кожны жэст падтрымкі — гэта крок да свабоды. Гэта доказ таго, што салідарнасць жыве.
21 траўня зрабіце тое, што лічыце важным, каб пра палітвязняў не забывалі. Каб іх галасы былі чутныя. Бо праўда — не экстрэмізм. А салідарнасць — не злачынства.
✍️Калі ласка, паведамляйце пра анонсы акцый і мерапрыемстваў у іншых гарадах праваабаронцам на @Viasnainfo
👀Падрабязную інфармацыю пра ўсе мерапрыемствы можна паглядзець на prisonersday.info
«Кожная смерць палітвязня – тое, што дадае новую старонку ў абвінавачванне адказным за іх пераслед», — Павел Сапелка
Нядаўна стала вядома пра смерці дзвюх былых палітзняволеных, якія памерлі ад праблем са здароўем ужо на волі. У 39-гадовай Ганны Кандраценкі, асуджанай за каментары, дыягнаставалі рак шыйкі маткі падчас адбыцця пакарання ў жаночай калоніі № 4 у Гомелі — праз сем месяцаў пасля вызвалення памерла. У 45-гадовай жыхаркі Лунінца Тамары Каравай, якую асудзілі за лайк у «Аднакласніках», прычынай смерці гэтай вясной стала спыненне сэрца — на волі пасля калоніі яна пабыла каля паўгода.
Паразмаўлялі з праваабаронцам «Вясны» Паўлам Сапелкам пра стан здароўя палітвязняў, патрабаванні да ўладаў адносна хворых зняволеных і заклікі праваабаронцаў паведамляць пра праблемы са здароўем сваякоў і сукамернікаў.
«Калі невядома пра стан здароўя палітвязня, то няма спадзеву, што яго праблема будзе праадвакатаваная на ўсіх магчымых узроўнях».
У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» песню «Лукашэску»
Адпаведнае рашэнне было прынятае судом Гомельскага раёну 12 траўня. Паведамляецца, што гэта кампазіцыя С. Марозава.
Таксама ў Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў трапілі старонкі праекту «Август2020» у сацсетках, Instagram старонкі «stop_tarakan_by», «belpotatoit», старонка ў Facebook «pavel.barkouski», а таксама TikTok-старонкі «Натали», «HarleyQuinn», «Dmitry_Stinger», «JAMBO LIFE», «SONCAU».
⚖️Каб абскардзіць адміністрацыйны прысуд, запрасіце ў суда матывіровачную частку, і звяртайцеся па дапамогу да юрыстаў «Вясны»
Вы можаце зрабіць гэта незалежна ад таго, быў у вас штраф ці арышт.
❓Навошта гэта патрэбна?
- Дае шанец на адмену пастановы;
- Дазволіць адцягнуць час, пакуль пастанова не ўвойдзе ў сілу;
- Дае магчымасць дакументальна пацвердзіць факт палітычнага пераследу.
📍Калі ласка, запрашвайце матывіровачную частку сваёй пастановы ў судзе — гэта вельмі важна!
🔹Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, а таксама абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў:
Telegram: @zvarot96 | Email: zvarot@spring96.org
🔗Працягваюцца затрыманні па «справе Гаюна»
Паводле звестак «Вясны», апошнія месяцы ў Беларусі працягваюцца затрыманні ў межах крымінальнай справы за перадачу інфармацыі «Бларускаму Гаюну».
Як паведамлялі былыя вязні Акрэсціна, затрыманні адбываюцца ў межах арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Большасць затрыманых — мужчыны.
Праваабаронцам вядома пра як мінімум 15 фігурантаў «справы Гаюна», што былі затрыманыя па крымінальных справах.
🔹Затрыманыя пераведзены ў СІЗА за «садзейнічанне экстрэмізму»: што вядома пра «справу Гаюна»
🌿Калі вашых блізкіх затрымалі па гэтай справе, паведаміце, калі ласка, праваабаронцам праз тэлеграм @Viasnainfo
💔3 гады і 10 месяцаў таму затрымалі Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Уладзіміра Лабковіча
14 ліпеня 2021 года да іх і іншых «вясноўцаў» прыйшлі з ператрусамі. Праваабаронцаў абвінавачвалі ў «кантрабандзе» і «фінансаванні групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак».
У пазамінулым сакавіку суддзя Марына Запаснік прысудзіла «вясноўцам» вялікія тэрміны: Уладзю — 7 гадоў калоніі, Валянціну — 9 гадоў калоніі, Алесю — 10 гадоў калоніі. Праваабаронцы не прызналі віну ні па адным артыкуле, які ставіўся ім у віну.
Пазней праваабаронцаў унеслі ў «спіс экстрэмістаў».
💌Месца ўтрымання «вясноўцаў»:
- ПК № 9, 213410, Горкі, Дабралюбава, 16, Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму
- ПК № 15, 213105, Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183, Валянціну Канстанцінавічу Стэфановічу
- ПК № 17, 213004, Шклоў, 1-я Заводская, 8, Уладзіміру Мікалаевічу Лабковічу
💻Напісаць анлайн
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
🧹Шукаем людзей, якіх прымушалі ўдзельнічаць у суботніках
Для прадастаўлення звестак у ААН, збіраем інфармацыю аб суботніках і аб мерах, якія прымаюцца супраць тых, хто ўхіляўся ад такой працы.
Калі вы гатовы падзяліцца інфармацыяй, напішыце, калі ласка, нам — @zvarot96
🌿21 траўня — Дзень палітвязняў у Беларусі. Што можна зрабіць у гэты дзень?
Што можна зрабіць?
🔹 Арганізуй ці далучайся да акцыі салідарнасці — нават маленькі жэст мае значэнне.
🔹 Надзень жоўтае ці «жоўтую бірку экстрэміста» — гэта сімвал тых, каго сістэма спрабуе зламаць.
🔹 Пішы пра палітвязняў у сацсетках — выкарыстоўвай хэштэг #PrisonersDayBelarus.
🔹 Напішы ліст зняволенаму/ай — падтрымка важная, нават калі яна віртуальная.
🔹 Ахвяруй правераным ініцыятывам, напрыклад, «Вясне».
🔹 Прыдумай свой спосаб выказаць салідарнасць — творчасць мацней за страх.
❗️Памятайце пра правілы бяспекі. Далучайцеся да салідарных дзеянняў, толькі калі гэта бяспечна для вас.
✍️Калі ласка, паведамляйце пра анонсы акцый і мерапрыемстваў у сваіх гарадах праваабаронцам на @Viasnainfo
👀Падрабязную інфармацыю пра ўсе мерапрыемствы можна паглядзець на prisonersday.info
«Добра, што людзі выйшлі раней». Што вядома пра новую хвалю памілаваньняў палітвязняў
Юрыст «Вясны» Павел Сапелка пракаментаваў «Радыё Свабода» апошнія вызваленні палітвязняў па памілаванню.
«Я не стаў бы абясцэньваць працэс памілавання. Кожны дзень, праведзены за кратамі, — пекла для людзей. Безумоўна, добра, што людзі выйшлі раней.Читать полностью…
Праваабаронцы падкрэсліваюць, што многія вызваленыя і праз памілаванне, і па поўным адбыцці тэрміну кажуць, што яны знаходзяцца пад татальным кантролем, ціскам. Такі ціск можна расцэньваць як пераслед з палітычных матываў.
Для некаторых выезд з краіны быў умовай памілавання, а гэта дэ-факта — дэпартацыя, што таксама злачынства. Для многіх татальны кантроль і процьма абмежаванняў сталі прычынай таго, што людзі вымушаныя з'ехаць за мяжу. Часта з вялікімі цяжкасцямі. Некаторым, наадварот, чыняць усялякія перашкоды, каб яны не маглі выехаць з краіны.
Хоць усё гэта, магчыма, мае на мэце прымусіць чалавека выязджаць нелегальна, каб ён у бліжэйшы час не мог вярнуцца ў Беларусь».
💔«Узімку без цёплых рэчаў, недаядала, была галоднай». Суседкі расказваюць пра памерлую экс-палітзняволеную Ганну Кандраценка
Былая палітзняволеная рэдактарка канала «Мая краіна Беларусь» Ірына Шчасная, якая ў калоніі была ў адным атрадзе з Ганнай, распавяла «Нашай Ніве» пра жанчыну.
«Яна сказала мне, што дзетак і мужа ў яе няма, у яе ёсць толькі маці. Яна ніколі падрабязна не расказвала пра яе (і агулам пра сям’ю), нібыта абараняючы, але мы зразумелі, што маці ў яе хварэла. Было бачна, як Аня за яе турбуецца. Калі Ані прыйшоў мамін ліст (а ёй рэдка прыходзілі лісты), яна проста дрыжэла над ім! Гэта для яе была сапраўдная падзея.
Яе шкадавалі, нават крымінальніцы намагаліся яе накарміць. Мы таксама дапамагалі чым маглі — нейкімі рэчамі, дробязямі, проста ўвагай. Нават праз забарону адміністрацыі — знаходзілі шляхі».
Збор сродкаў да Міжнароднага дня абароны правоў людзей з інваліднасцю
«Хуткая гуманітарная дапамога» запускае новы збор для падтрымкі людзей з інваліднасцю, якія апынуліся ў складанай сітуацыі праз палітычныя рэпрэсіі.
Куды пойдуць сродкі?
🔸медыкаменты і медыцынскія сродкі (напрыклад, вазкі, бандажы, прылады для рэабілітацыя і іншае);
🔸аплата медыцынскіх маніпуляцый, умяшанняў і кансультацый медыкаў;
🔸аплата сацыяльных таксі і іншых транспартных паслуг, што неабходныя для атрымання медыцынскай дапамогі.
Арганізатары плануюць сабраць 10 000 еўра. Памер выплат для кожнай сям'і будзе залежаць ад іх патрэб. Максімальная сума выплат — 300 еўра.
Падтрымаць збор можна па спасылцы