viasna96 | Unsorted

Telegram-канал viasna96 - Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

9792

Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS. Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo Юрыдычная служба: @zvarot96

Subscribe to a channel

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

✊ Падтрымайце «Вясну» на Patreon альбо аднаразовым данатам

На сёння за кратамі знаходзіцца чацвёра праваабаронцаў «Вясны» — іх асудзілі да пазбаўлення волі толькі за тое, што яны абаранялі правы беларусаў. Нягледзячы на гэта, праваабаронцы і валанцёры «Вясны» працягваюць сваю працу па абароне і фіксацыі парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі.

Акрамя магчымасці падтрымаць «Вясну» падпіскай на Patreon, ёсць магчымасць зрабіць і аднаразовы данат праваабаронцам.

Усе сабраныя ахвяраванні будуць накіраваныя на падтрымку дзейнасці арганізацыі, а таксама палітзняволеных вясноўцаў.

❗️Калі ласка, рабіце пераводы толькі, калі для вас гэта бяспечна. Мы настойліва просім не рабіць пераводаў з картак беларускіх ці расійскіх банкаў

💵Падтрымаць «Вясну» аданаразовым данатам
💶Падтрымаць Вясну на Patreon
⁉️«Вясну» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»: як цяпер супрацоўнічаць з намі?

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🇺🇳Эксперты ААН устрывожаныя парушэннямі правоў прафсаюзных актывістаў

Група незалежных экспертаў ААН сёння выказала занепакоенасць з нагоды парушэнняў свабоды аб'яднанняў у працоўных адносінах у Беларусі.

Яны заклікалі ўрад краіны паўнавартасна супрацоўнічаць з Упраўленнем Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека, праваабарончымі механізмамі ААН, Міжнароднай арганізацыяй працы і яе нагляднымі органамі для забеспячэння захавання правоў чалавека лідараў і сябраў незалежных прафсаюзаў.

«Беларусь павінна спыніць рэпрэсіі ў дачыненні да сябраў незалежных прафсаюзаў, якія таксама лічацца праваабаронцамі. Краіна павінна неадкладна вызваліць усіх лідараў і сябраў прафсаюзаў, а таксама скасаваць заканадаўства ды іншыя захады, якія перашкаджаюць дзейнасці незалежных прафсаюзаў».


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118083

🔹«У 21 стагоддзі няма месца рабству і дыскрымінацыі!» Спецдакладчыку ААН прадставілі даклад аб сітуацыі з правамі чалавека ў сферы працы

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

📍Паведамляйце «Вясне» пра затрыманні, ператрусы і «выклікі на размову»

Мы збіраем і захоўваем факты пераследу, што асабліва важна ў цяперашніх умовах.

Па жаданні, ваша інфармацыя можа застацца непублічнай. Вы таксама можаце перадаць такія звесткі праз вашых сяброў, што жывуць за мяжой.

@viasnainfo| @viasna_bot | @ViasnaSOS

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Чарговае папаўненне «Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў»

У яго трапілі Instagram старонкі «kyltyra_bu», «neveragodnasc», а таксама старонка ў TikTok «Eve (белый♥️чырвоно♥️белый♥️)».

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Зняволеных ПК №3 працягваюць пераводзіць у іншыя ўстановы

Як раней паведамлялі праваабаронцы, вязняў віцебскай калоніі № 3 цягам апошняга месяца пачалі масава пераводзіць у іншыя калоніі. Паводле інфармацыі «Вясны», у ПК № 3 знаходзяцца 74 палітвязні.

Перавод вязняў адбываецца з-за рамонту на прамзоне. Як пісала @MAYDAYMog, на тэрыторыі прадпрыемстваў прамысловай зоны ПК-3 ужо ідзе рамонт. Большасць вязняў этапавалі ў шклоўскую ПК-17, магілёўскую ПК-15 і ПК-22 «Ваўчыныя норы».

✍️Калі вам вядомыя прозвішчы пераведзеных адтуль палітвязняў — калі ласка, пішыце на @Viasnainfo

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

❗️Палітвязня Уладзіміра Кнігу асудзілі яшчэ да года зняволення за «непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі»

У судзе Барысаўскага раёна асудзілі за «злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі калоніі» (ч. 1 арт. 411 КК) палітзняволенага Уладзіміра Кнігу — яму прызначылі яшчэ адзін год зняволення. Прысуд Людміла Зінкевіч 5 лютага 2025 года, але пра яго стала вядома толькі цяпер, піша @stranafund.

Гэта другая крымінальная справа за кратамі паводле гэтага артыкула супраць палітвязня. Пры гэтым Кніга з верасня 2023 года ўтрымліваецца ў рэжыме інкамунікада — ягонае месцазнаходжанне невядомае.

Вядома, што ў калоніі Уладзіміра змяшчалі ў ПКТ і рэгулярна выпісвалі новыя парушэнні. Акрамя гэтага, пазбавілі перадач, спатканняў і званкоў.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118075

🔹Пяць гадоў за кратамі: гісторыі палітвязняў, з якіх пачаліся масавыя рэпрэсіі ў Беларусі

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

❗️Расклад судовых пасяджэнняў на сайце Вярхоўнага суда стане дасяжны толькі з асабістых кабінетаў

На сайце Вярхоўнага суда з'явілася абвестка, што ў сувязі з прыняццем кодэкса грамадзянскага судаводства Рэспублікі Беларусь на 2026 год запланавана мадэрнізацыя сэрвісаў электроннага судаводства E-court.

«Сэрвіс "расклад судовых пасяджэнняў" будзе пераведзены ў фармат асабістых кабінетаў», — пішуць на сайце Вярхоўнага суда.

Гэта азначае, што пачынаючы з 2026 года, публічны доступ да раскладу судовых пасяджэнняў на сайце Вярхоўнага суда будзе абмежаваны. Замест таго, каб кожны мог адкрыта паглядзець расклад на сайце, гэтая інфармацыя будзе даступная толькі праз асабісты кабінет карыстальніка на платформе электроннага судаводства E-court. Гэта можа расцэньваць як абмежаванне празрыстасці судовай сістэмы, бо звычайныя грамадзяне або журналісты не змогуць проста так, без рэгістрацыі, праглядаць расклад.

Нагадаем, ужо больш за тры месяцы на сайце Вярхоўнага суда вядуцца «рэгламентныя работы». Там публікавалі расклады судоў, у тым ліку па адміністрацыйных, грамадзянскіх і крымінальных справах. Таксама з сайту знік раздзел «спецыяльная вытворчасць», у якім публікавалі не толькі інфармацыю пра будучыя завочныя суды над тымі, хто вымушана пакінуў Беларусь, але таксама і выніковыя часткі прысудаў.

Заклікаем працягваць паведамляць праваабаронцам пра ўсе вядомыя факты палітычнага пераследу. Мы клапоцімся пра вашу бяспеку, таму зробім усё магчымае, каб немагчыма было выкрыць крыніцу.

@ViasnaSOS | @SOSViasna | @Viasnainfo

🔹Праваабаронцы «Вясны» пра тое, як рэжым знішчае доказы сваіх злачынстваў

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🌿У Даўгаўпілсе адкрыюць выставу малюнкаў беларускіх палітвязняў і пакажуць спектакль, прысвечаны загінуламу палітвязню Валянціну Штэрмеру

15 чэрвеня ў Даўгаўпілсе, у Інстытуце культуры New East (вуліца 18 Навэмбра, 41A), Латвійскі тэатр пратэснай культуры прадставіць свой новы спектакль «Хрышчоны». Пачатак а 17-ай гадзіне.

Спектакль прысвечаны памяці Валянціна Штэрмера — беларускага палітвязня, пра смерць якога стала вядома напярэдадні Міжнароднага дня салідарнасці з беларускімі палітычнымі вязнямі, які адзначаецца 21 траўня.

Спектакль на рускай мове, працягласць — каля гадзіны. Квіткі (па 7 еўра) можна купіць па гэтай спасылцы.

У гэты ж дзень, за паўгадзіны да спектакля, адкрыецца выстава малюнкаў беларускіх палітвязняў «Беларусь. Мастацтва за кратамі». Выставу ў New East можна будзе да 14 ліпеня.

Крыніца: Chayka

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Прапагандысты паведамілі пра затрыманне музыкі з Мядзела, які «спяваў дурныя песенькі супраць СВА»

Сілавікі затрымалі музыку Аляксандра Хіхеля — пра гэта паведамілі прапагандысты Азаронак і Гладкая, а таксама прарасійская актывістка Бондарава, піша «Люстэрка.

У пастах, якія распаўсюдзілі ў сваіх тэлеграм-каналах прапагандысты, заяўляецца, што Хіхель нібыта «спяваў дурныя песенькі супраць СВА, супраць нашай улады, супраць Расіі, супраць Дня Перамогі».

«А зараз сядзіць недзе ў іншым месцы. І канал знесены нахрэн», — напісаў Азаронак.

У тэлеграм-канале Бондаравай можна знайсці данос на Хіхеля, датаваны 17 лістапада 2024 года. У той публікацыі прапагандыстка заявіла, што музыка ў 2020 годзе «падтрымаў спробу дзяржперавароту, але па шыі не атрымаў».

Аляксандр Хіхель — аўтар і выканаўца ўласных песень з Мядзела. Свае кампазіцыі на вострасацыяльныя тэмы ён размяшчаў у сацсетках. YouTube-канал Аляксандра, на які было падпісана 49 тысяч карыстачоў, недаступны.

🔗Хроніка палітычнага пераследу

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

✍️Шукаем людзей, якія за апошнія паўгода адбывалі арышты ў беларускіх ізалятарах часовага ўтрымання

Распавядзіце праваабаронцам пра ўмовы ўтрымання.

Ананімнасць гарантуецца. Калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Палітзняволенаму Дзмітрыю Рэзановічу ўзмацнілі рэжым

Як паведамляе @a_partisans, Дзмітрый быў пераведзены на турэмны рэжым тэрмінам на тры гады

Нагадаем, актывіста анархічнага руху затрымалі напрыканцы кастрычніка 2020 года. Яго, а таксама Ігара Аліневіча, Сяргея Раманава і Дзмітрыя Дубоўскага абвінавацілі па шэрагу артыкулаў і асудзілі ад 18 да 20 гадоў зняволення.

Па ініцыятыве адміністрацыі івацэвіцкай калоніі № 22 супраць Дзмітрыя ўзбудзілі крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі). Суддзя Сяргей Кухацкавалец прызнаў яго вінаватым і прызначыў у дадатак да 19 гадоў калой яшчэ 9 месяцаў зняволення.

🔗Хроніка палітычнага пераследу

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

❗️Праваабаронцы заклікаюць дакументаваць факты катаванняў і парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі

«Вясне» вядома, што ў Беларусі працягваюцца масавыя катаванні і збіванні, утрыманне ў нечалавечых умовах у ізалятарах. Мы разумеем, што праз страх і рызыкі пераследу людзі баяцца звяртацца да праваабаронцаў для дакументавання гэтых фактаў. Але мы заклікаем з дапамогай фота і відэа самім фіксаваць сляды катаванняў і збіванняў. Акрамя гэтага, звяртайцеся да лекараў, каб зафіксаваць траўмы і захаваць медыцынскія дакументы. Гэта дапаможа ў будучыні прыцягнуць да адказнасці ўсіх датычных да рэпрэсій.

✍️Вы можаце самастойна задакументаваць ваш выпадак, дзякуючы «Практычнаму дапаможніку для пацярпелых»

🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з бесчалавечным і жорсткім абыходжаннем у месцах зняволення, парушэннем правоў чалавека — калі ласка, пішыце @ViasnaDOC ці viasnadoc@spring96.org

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Журналіста з Брэста будуць судзіць за ўдзел у «экстрэмісцкім фармаванні» за сяброўства ў БАЖ

Як паведамляе пракуратура Брэсцкай вобласці, мужчына не пазней за кастрычнік 2023 года «ўвайшоў у склад групы грамадзян, аб'яднаных пад назвай "Беларуская асацыяцыя журналістаў", якая ў лютым таго ж года была прызнаная "экстрэмісцкім фармаваннем"».

«Працягваючы рэалізацыю свайго намеру, накіраванага на ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні, мужчына з кастрычніка 2023 года па снежань 2024 года наўмысна склаў не менш за 43 журналісцкія артыкулы, якія былі апублікаваныя ў адкрытым доступе. Артыкулы змяшчалі заведама ілжывыя звесткі аб сацыяльным становішчы Беларусі, прававым становішчы яе грамадзян і былі накіраваныя на дыскрэдытацыю дзейнасці дзяржаўных органаў».


Журналісту прад'яўлена абвінавачанне па ч. 3 арт. 361-1 КК (удзел у экстрэмісцкім фармаванні). Цяпер ён знаходзіцца пад вартай, піша @reformby.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

💔Мінімум 51 палітвязень выйшаў на волю ў траўні, 42 з іх — па памілаванні

На дадзены момант у Беларусі налічваецца 1183 палітвязні, а іх колькасць павялічваецца амаль штотыднёва. Пры гэтым кожны месяц некалькі дзясяткаў палітвязняў выходзяць з месцаў зняволення або па заканчэнні тэрміну, або пасля суда да накіравання ў ПУАТ ці пачатку адбыцця тэрміну на «хатняй хіміі».

Па інфармацыі праваабаронцаў «Вясны», агулам па заканчэнні тэрмінаў з 2020 года з папраўчых установаў выйшлі больш за 1 550 чалавек. У траўні на волю выйшлі мінімум 51 чалавек: 9 цалкам адбылі тэрміны, яшчэ 42 былі памілаваны.

За што палітзняволеныя адбывалі тэрміны і колькі іх утрымлівалі ў месцах няволі — распавядае «Вясна» ў штомесячным дайджэсце.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118065

🌿Калі ласка, паведамляйце праваабаронцам навіны пра палітвязняў, а таксама пра іх вызваленні — @Viasnainfo. Па вашым жаданні, інфармацыя застанецца непублічнай і нідзе не будзе апублікаваная

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🌿12 чэрвеня ў Лейпцыгу адбудзецца сустрэча з Ксеніяй Луцкіной

Нагадаем, былую журналістку Белтэлерадыёкампаніі асудзілі да 8 гадоў калоніі. У зняволенні ў яе пачаліся моцныя праблемы са здароўем — у яе расла пухліна ў галаўным мозгу. Мінулым летам Ксенія выйшла на волю па памілаванні.

Падчас мерапрыемства таксама адбудзецца напісанне лістоў беларускім палітвязням.

📍12 чэрвеня, 18:00
🔹Helmut Space (Kohlgartenstraße 51, Leipzig)
💶Уваход вольны
⁉️Падрабязнасці

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

✍️Шукаем людзей, якія за апошнія паўгода адбывалі арышты ў беларускіх ізалятарах часовага ўтрымання

Распавядзіце праваабаронцам пра ўмовы ўтрымання.

Ананімнасць гарантуецца. Калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

📝Агляд сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў траўні

📍Нягледзячы на ​​імкненне ўладаў схаваць маштаб крымінальных і адміністрацыйных рэпрэсій, у «Вясну» працягваюць паступаць даныя аб затрыманнях і пераследзе па палітычных падставах;
📍У красавіку «Вясна» зафіксавала больш за 80 выпадкаў палітычна матываваных рэпрэсій (у тым ліку затрыманні, ператрусы і г.д.), якія вынікаюць з крымінальнага і адміністрацыйнага пераследу;
📍За травень праваабаронцы прызналі палітвязнямі 28 чалавек — колькасць палітычных зняволеных на канец месяца склала 1 185 чалавек;
📍Канвеер цэнзуры інфармацыі працягвае функцыянаваць праз пашырэнне спісу «экстрэмісцкіх матэрыялаў» — у траўні было вынесена 105 судовых рашэнняў;
📍На канец траўня вядома пра 62 палітвязняў, якім судом быў прызначаны дадатковы тэрмін адвольнага пазбаўлення волі за сукупнасць дысцыплінарных парушэнняў у папраўчай установе.

Справаздача цалкам 👉 https://spring96.org/be/news/118080

💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Сярод іншых, у «экстрэмісцкі» спіс дадалі старонку стваральніцы Іўеўскага музея нацыянальных культур Рэгіны Лавор

Гаворка пра яе Instagram-старонку «neveragodnasc», на якую падпісаныя больш за 1100 чалавек.

Рэгіна Лавор — стваральніца Іўеўскага музея нацыянальных культур. Яе асудзілі да 2 гадоў «хатняй хіміі» за абразу ў чаце «Іўе для жыцця» ў Telegram падпалкоўніка міліцыі Андрэя Ярохіна.

Вядома, што да жанчыны неаднаразова прыходзілі з праверкамі, а таксама арыштоўвалі за парушэнне рэжыму адбывання «хатняй хіміі».Ёй забаранілі наведваць касцёл і нават карыстацца прыбіральняй на вуліцы. На ўсе звароты ў РАУС, МУС жанчына атрымоўвала «адпіскі».

У выніку Лавор была вымушана пакінуць Беларусь праз пагрозы.

🔗Хроніка палітычнага пераследу

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🔗Працягваюцца затрыманні па «справе Гаюна»

Паводле звестак «Вясны», апошнія месяцы ў Беларусі працягваюцца затрыманні ў межах крымінальнай справы за перадачу інфармацыі «Беларускаму Гаюну».

Як паведамлялі былыя вязні Акрэсціна, затрыманні адбываюцца ў межах арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Большасць затрыманых — мужчыны.

Праваабаронцам вядома пра як мінімум 20 фігурантаў «справы Гаюна», якіх змясцілі пад варту.

🔹Затрыманыя пераведзены ў СІЗА за «садзейнічанне экстрэмізму»: што вядома пра «справу Гаюна»

🌿Калі вашых блізкіх затрымалі па гэтай справе, паведаміце, калі ласка, праваабаронцам праз тэлеграм @Viasnainfo

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Антон Матолька апублікаваў у фэйсбуку дэталі прысуду, які завочна вынес яму Гродзенскі абласны суд

З яго стала вядома, што суд наклаў арышт на аўтамабіль Mazda MX-3 1994 года выпуску, садовы домік і зямельны ўчастак у Ждановіцкім сельсавеце Мінскага раёну, 49,75 даляраў, 15,06 эўра, 30,77 рублёў і 1,31 эўра на рахунках у банках, планшэт iPad A1337 з USB-кабелем.

Рэчавыя доказы ў выглядзе DVD-R і CD-R дыскаў вырашана захоўваць пры матэрыялах справы, як і шэсць бэйджаў на імя Антона Матолькі і два значкі з надпісам «Свабода».

Нагадаем, напачатку чэрвеня стала вядома, што блогера Антона Матольку завочна асудзілі да 20 гадоў калоніі.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118060

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

✍️Шукаем людзей, якія за апошнія паўгода адбывалі арышты ў беларускіх ізалятарах часовага ўтрымання

Распавядзіце праваабаронцам пра ўмовы ўтрымання.

Ананімнасць гарантуецца. Калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

❗️У Гродне завочна асудзілі бізнесмена. Будынак, дзе знаходзіцца польскае консульства, канфіскуюць

У судзе Ленінскага раёна Гродна 30 траўня вынеслі прысуд саўладальніку будынка, дзе знаходзіцца польскае консульства, 72-гадоваму Станіславу Буйніцкаму. Яго абвінавацілі ва «ухіленні ад выплаты падаткаў, што пацягнула прычыненне шкоды ў буйным памеры» (ч. 2 арт 243 КК). Бізнесмена асудзілі да трох з паловай гадоў калоніі, але адзін год знялі па амністыі. Таксама яму прызначылі штраф у памеры 2000 базавых велічыняў (84 000 рублёў).

Апроч гэтага, пастаноўлена канфіскаваць адміністрацыйны будынак па адрасе: праезд Эміля Чэчкі, 1 і 2 (да жніўня 2023 года — вул. Будзёнага, 48А), дзе размяшчаецца адміністрацыйны будынак «Форт» і Польскае консульства, як «сродак здзяйснення злачынства».

Як раней пісалі СМІ, уласнікі будынку расцэньвалі арышт дома як незаконны, бо «паводле міжнародных дамоваў нельга арыштаваць будынак, у якім знаходзіцца генконсульства».

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118073

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

У Гродне адбудзецца завочны суд за «здраду дзяржаве»

Як стала вядома праваабаронцам «Вясны», 16 чэрвеня ў Гродзенскім абласным судзе адбудзецца завочны суд над 39-гадовым Андрэем Занеўскім. Яго абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве» (ч. 1 арт. 356 КК). Сутнасць абвінавачвання невядомая.

Агулам з 2020 года за «здраду дзяржаве» былі асуджаныя мінімум 107 чалавек.

🌿Калі вам вядомыя падрабязнасці справы ці інфармацыя пра Андрэя, калі ласка, пішыце на @Viasnainfo

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

💔Пяць гадоў за кратамі: гісторыі палітвязняў, з якіх пачаліся масавыя рэпрэсіі ў Беларусі

Трынаццаць палітвязняў, затрыманых яшчэ да пачатку масавых пратэстаў 2020 года, ужо пяць гадоў за кратамі. Іх гісторыі сведчаць пра маштаб палітычнага пераследу і жорсткасць сістэмы: турэмныя рэжымы, рэпрэсіі за кратамі, ізаляцыя, шматлікія справы паводле арт. 411 Крымінальнага кодэкса.

Чатыры з 13 першых палітвязняў, якіх затрымалі да 18 чэрвеня 2020 года, на дадзены момант утрымліваюцца ў стане інкамунікада без сувязі з роднымі і знешнім светам. Крымінальныя справы супраць гэтых палітвязняў фактычна распачалі палітычны масавы пераслед у Беларусі пяць гадоў таму.

«Вясна» сабрала гісторыі тых, хто стаў першымі ахвярамі рэжыму Лукашэнкі перад масавымі пратэстамі 2020 года.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118071

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Ва ўдзельнікаў сацапытанняў «Беларускай аналітычнай майстэрні» прайшлі ператрусы — ёсць затрыманыя

Пра гэта «Позірку» паведамілі дзве крыніцы, знаёмыя з сітуацыяй. Рэйды праводзілі супрацоўнікі КДБ.

Паводле інфармацыі крыніц, некаторыя людзі маюць статус сведкаў, як мінімум на аднаго затрыманага заведзена крымінальная справа. Аднаму ўдзельніку апытанняў атрымалася выехаць у бязвізавую краіну.

Нагадаем, сёння стала вядома, што па справе «Беларускай аналітычнай майстэрні» можа быць затрыманая журналістка Ціна Палынская і яе 22-гадовая дачка.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Ціна Палынская і яе 22-гадовая дачка знаходзяцца пад вартай — верагодна, па справе «Беларускай аналітычнай майстэрні»

Як паведамлялася раней, з канца траўня не выходзіла на сувязь журналістка і каталіцкая верніца з Полацку Ціна Палынская. Тады меркавалася, што яна магла быць затрымана.

Цяпер, як стала вядома @christianvision, Ціна і яе старэйшая дачка, 22-гадовая Маргарыта, знаходзяцца пад вартай па крымінальнай справе. Жанчыны ўтрымліваюцца ў СІЗА-2 у Віцебску. У Ціны таксама ёсць малодшая непаўнагадовая дачка — ёй 14 гадоў.

Падрабязнасці абвінавачання афіцыйна не раскрываюцца. Па ўскосных прыкметах ёсць меркаванне, што справа можа быць звязана з рашэннем КДБ прызнаць «Беларускую аналітычную майстэрню» прафесара Андрэя Вардамацкага «экстрэмісцкім фармаваннем». Гэтая арганізацыя праводзіла сацыялагічныя апытанні сярод беларускіх грамадзян. Вядома пра ператрусы і канфіскацыю тэхнікі ў іншых людзей, якіх апытвалі ў рамках сацыялагічных даследаванняў майстэрні.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

📝На З’ездзе Еўрапейскай федэрацыі журналістаў была прынятая тэрміновая заява датычна беларускіх журналістаў-палітвязняў

З 2020 года ў Беларусі працягваюцца татальныя рэпрэсіі супраць журналістаў і СМІ. Праца незалежных грамадска-палітычных рэдакцый стала немагчымай з прычыны беспрэцэдэнтнага ціску з боку ўладаў. Дзясяткі рэдакцый незалежных СМІ былі вымушаныя пакінуць Беларусь, каб працягваць сваю працу для замежнай беларускай аўдыторыі.

У Беларусі ўлады забаранілі працу Беларускай асацыяцыі журналістаў (сябра EFJ), а журналісты падвяргаюцца крымінальнай адказнасці за факт удзелу ў БАЖ.

У сувязі з гэтым з’езд EFJ патрабуе ад Беларусі неадкладнага вызвалення ўсіх зняволеных журналістаў. З’езд EFJ заклікае ўсіх міжнародных суб’ектаў аказаць ціск на ўлады Беларусі з мэтай вызвалення зняволеных і спынення рэпрэсій, а таксама спрыяць стварэнню магчымасцей для працягу дзейнасці незалежных СМІ для беларускага грамадства, піша БАЖ.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» кнігу «Iдыёт, самы настаяшчы»

Адпаведнае рашэнне было прынятае судом Бабруйска і Бабруйскага раёну 29 траўня.

Таксама «экстрэмісцкі» спіс папоўнілі старонкі ў Instagram «apbel_com», старонка ў «Аднакласніках» «ЗА МИР БЕЛАРУСЬ ЗА УКРАИНУ», а таксама старонкі ў TikTok «tribunal.infо», «Роман», «śudłoŭski».

🔗Хроніка палітычнага пераследу

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🇪🇺Пяць новых «хросных» з Шатландыі для палітвязняў у Беларусі

У межах кампаніі #WeStandBYyou Эдвард Маўнцін, Джэксан Карлаў і Рэйчал Гамільтан (Шатландская кансерватыўная ды юніянісцкая партыя), Клэр Бэйкер (шатландскія лейбарысты) і Кевін Сцюарт (Шатландская нацыянальная партыя) сталі «хроснымі» Андрэя Крылова, Жанны Дашкевіч, Вікторыі Дамастой, Тамаза ды Цімура Піпій і Аляксандра Нікіціна.

«Свабода слова ў Беларусі даступная толькі тым, хто згодны з прэзідэнтам. Усе астатнія павінны рабіць тое, што ім кажуць».


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118064

✊#WeStandBYyou. Распавядаем, хто такія «хросныя» палітвязняў і чым яны займаюцца

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Дапамога 19-гадоваму беларусу, якога затрымалі праз актыўнасць брата. Асцерагаючыся крымінальнай справы, ён з'ехаў з краіны

«Мяне завуць Зміцер Стагурскі, мне 19 гадоў. Я брат Мікалая Стагурскага, якога затрымлівалі за каментары і спрабавалі вербаваць. Пасля таго, як ён з'ехаў з краіны, да нас дадому некалькі разоў прыходзілі з ператрусам.

Падчас арышту мяне двойчы выклікалі да следчага, пыталіся пра брата. Апошні раз зноў пачалі пагражаць, што павязуць у лес, зламаюць нагу, падкінуць што-небудзь. Было страшна. Калі я выйшаў з «содняў», плакаў. Па словах родных, быў вельмі бледны, моцна схуднеў, баяўся сказаць чагосьці не вартага.

Пасля гэтага вырашыў з'ехаць – мяне палохалі пагрозы аб тым, што могуць пасадзіць надоўга. А мне толькі 19 год, не хочацца праводзіць гэты час у калоніі. Тым больш, што «содні» сталі вялікім стрэсам: магу прачнуцца пасярод ночы, бо здаецца, што я зноў у ізалятары.

Цяпер планую вяртацца да нармальнага жыцця і тэрмінова шукаць, дзе атрымаць адукацыю».


Падтрымаць хлопца на BYSOL

Читать полностью…
Subscribe to a channel