viasna96 | Unsorted

Telegram-канал viasna96 - Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

9428

Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS. Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo Юрыдычная служба: @zvarot96

Subscribe to a channel

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

❗️Сем жыхароў Смаргоні асудзілі за ўдзел у закрытым дваровым Telegram-чаце

У Гродзенскім абласным судзе 14 кастрычніка быў абвешчаны прысуд сямі жыхарам Смаргоні па справе «дваровых чатаў». Гэтым разам судзілі ўдзельнікаў і ўдзельніц закрытага Telegram-чата «ВИЛИЯ», які ўваходзіў у дваровую кааліцыю «Ордэн» і ў кастрычніку 2024 года быў прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем».

Шэсць жанчын і аднаго мужчыну прызналі вінаватымі ва «ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаванні» (ч. 3 арт. 361-1 КК). Жыхароў Смаргоні, як і жыхароў Ваўкавыска, асуджаных па аналагічнай справе, адправілі ў калонію і прызначылі буйныя штрафы. Прысуд вынес Юрый Казакевіч.

Па звестках праваабаронцаў «Вясны» па справе «дваровых чатаў» фігуруе мінімум 34 чалавекі па ўсёй Беларусі.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/119008

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Кдбшнік пад выглядам беларуса Нямеччыны спрабаваў арэндаваць яхту ў кіраўніцы Народнай амбасады Беларусі ў Славеніі

«Нейкі мужчына пад іменем Кірыл напісаў мне ў фэйсбуку пад выглядам кліента, ці магу я яму здаць у арэнду яхту. Ён прадставіўся беларусам, які цяпер жыве ў Нямеччыне і спаслаўся на майго калегу з дыяспары, нібы з ім знаёмы».


Акрамя тура на яхце, Кірыл распытваў, як жыве беларуская дыяспара ў Нямеччыне і Славеніі, ці праводзяцца мерапрыемствы, ці можа далучыцца да чатаў.

«Калегі па Народных амбасадаў палічылі Кірыла сумнеўным, бо ягоны акаунт у фэйсбуку быў створаны пасля 2020 года, а ў дыяспары Мюнхена яго ня ведалі».


Праз некаторы час Кірыл пачаў тэлефанаваць і заклікаць супрацоўнічаць, пагражаючы актывістам дыяспары.

«Ён пералічваў некалькі прозвішчаў тых актывістаў, хто былі публічныя. Як толькі я гэта пачула і зразумела, з кім я размаўляю, то спыніла выклік».


🔹«Мы гатовыя верыфікавацца праз вашых сваякоў у Беларусі»: як КДБ вербаваў кіраўніцу Народнай амбасады Беларусі ў Славеніі

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

❗️Дзевяці жыхарам Ваўкавыска прызначылі калонію і буйныя штрафы па справе «дваровых чатаў»

У Гродзенскім абласным судзе асудзілі дзевяць жыхароў Ваўкавыску па так званай справе «дваровых чатаў». Шэсць жанчын і трох мужчын абінавацілі ва «ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаванні» (ч. 3 арт. 361-1 КК) і прызначылі калонію і штрафы ў памеры 800 базавых велічыняў (33 600 беларускіх рублёў) кожнаму.

Такі жорскі прысуд Зінаіда Барцэвіч вынесла за ўдзел жыхароў Ваўкавыска ў дваровым Telegram-чаце «Вольныя ваўкі». Фігуранты справы ўтрымліваюцца пад вартай з канца кастрычніка 2024 года.

Агулам Ліліі Юруць, Людміле Шрубок, Вользе Пракопчык, Алене Жукавай, Ірыне Дабрыновіч, Віктару Турчэніку, Наталлі Краўчук, Іллю Ходасу і Віталю Цынкелю прызначылі 23 гады і тры месяцы зняволення, а таксама штраф у памеры 302 400 рублёў (прыкладна 77 200 еўра).

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/119001

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Напрыканцы кастрычніка была разгледжана апеляцыя па справе гомельскага пастара Алега Лойкі

Прысуд быў пакінуты без зменаў, а апеляцыйная скарга без задавальнення. У хуткім часе палітвязня адправяць у калонію.

Нагадаем, 49-гадовага пастара Алега Лойку асудзілі па «справе Гаюна». Яго абвінавацілі паводле арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) і прызначылі тры з паловай гады калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Такі прысуд вынес Сяргей Сакалоўскі. На судзе палітвязень не прызнаў, што зрабіў злачынства.

Пастар шмат гадоў займаўся рэабілітацыяй людзей з наркатычнай залежнасцю ў рамках місіі «Вяртанне». Дзякуючы яго дзейнасці сотні чалавек вярнуліся да нармальнага жыцця. Пра мужчыну раней неаднаразова з захапленнем пісалі дзяржаўныя СМІ.

На мінулым тыдні Алега Лойку дадалі ў «спіс экстрэмістаў».

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Палітвязня Паўла Шпетнага асудзілі па новай крымінальнай справе яшчэ на два гады зняволення

У Бабруйску 8 кастрычніка адбыўся суд над палітзняволеным актывістам анархісцкага руху Паўлам Шпетным. Яго прызналі вінаватым паводле ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Суд Бабруйска і Бабруйскага раёна прызначыў Паўлу яшчэ два гады зняволення ў дадатак да шасці гадоў калоніі, піша @belarus_abc.

Павел — жыхар Брэста. Яго затрымалі 2 сакавіка 2021 у межах крымінальнай справы, заведзенай на актывістаў анархісцкага руху з Брэсцкай вобласці. У верасні 2022 года Паўлу прызначылі шэсць гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штраф у памеры 500 базавых велічыняў (16 000 беларускіх рублёў ці больш за 6 300 даляраў).

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118997

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

📝Завуч, ратаўнік, маці траіх дзяцей: каго дадалі ў «Спіс экстрэмістаў» у кастрычніку

З 2022 Міністэрства ўнутраных справаў увяло рэгулярную практыку: абнаўленне «Пераліку грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці» (Спіса экстрэмістаў). Цяпер у яго ўключаны 5942 чалавекі, якіх асудзілі па палітычных справах.

За кастрычнік у Спіс дадалі 125 чалавек, сярод якіх 47 — жанчыны. Сярод асуджаных — 10 чалавек, старэйшыя за 60 гадоў. Таксама «экстрэмістам» прызналі аднаго замежніка — грамадзяніна Расіі Максіма Гялясіна.

«Вясна» прааналізавала абнаўленні ў мінулым месяцы і распавядае, хто трапіў у «Спіс экстрэмістаў».

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118995

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

📄 Што пачытаць у нядзелю? Сабралі для вас галоўныя матэрыялы «Вясны» за тыдзень:

🔹Вядомага бізнесмена Юрыя Марозава асудзілі ў Мінску паводле палітычнай справы

🔹Сумесная заява з нагоды Міжнароднага дня палітычных зняволеных

🔹Рэпрэсіі ў рэгіёнах Беларусі ў кастрычніку: «Вясна» публікуе агляд па абласцях

🔹Як выкарыстоўваць замарожаныя сродкі, калі вас уключылі ў «спіс тэрарыстаў»: тлумачыць юрыстка

🔹«Беларусь не "рай" для працоўных». Спецыяльны дакладчык прадставіў даклад аб правах працаўнікоў

🔹Беларусь пройдзе Універсальны перыядычны агляд: асноўныя пазіцыі ўладаў і рэкамендацыі грамадзянскай супольнасці

🔹Памежнік, комік, выкладчыца, музыка: каго прызналі палітвязнямі ў кастрычніку

💵Падтрымаць «Вясну» 👉 donate.spring96.org

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🔗За верасень і кастрычнік у «Спіс экстрэмістаў» дадалі 89 чалавек, асуджаных за «садзейнічанне экстрэмізму»

Гэта больш чым траціна ад усіх людзей, якіх дадалі ў спіс за гэты час.

Частка з гэтых людзей — фігуранты «справы Гаюна», пра якіх невядома праваабаронцам.

Калі вы знайшлі ў спісе знаёмыя прозвішчы ці ведаеце акалічнасці крымінальнага пераследу чалавека — калі ласка, паведамляйце праваабаронцам 👉 @Viasnainfo, @ViasnaSOS.

🌿Паводле вашага жадання, інфармацыя будзе непублічнай. Дзеля бяспекі, вы можаце перадаць звесткі праз вашых сяброў, што жывуць у бяспечных краінах

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🌿Падтрымаць «Вясну» стала яшчэ прасцей!

Мы абараняем правы чалавека ў Беларусі ўжо амаль 30 гадоў. Нягледзячы на ўсе перашкоды і цяжкасці, «Вясна» працягвае працу на карысць людзей. Нам патрэбная вашая падтрымка!

Мы сабралі ўсе магчымыя спосабы дапамогі на адной старонцы: donate.spring96.org.

Не заставайся ў баку — ахвяруй на дзейнасць праваабаронцаў!

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

⁉️Як выкарыстоўваць замарожаныя сродкі, калі вас уключылі ў «спіс тэрарыстаў»: тлумачыць юрыстка

Паводле беларускіх уладаў, асобы, уключаныя ў «спіс тэрарыстаў», падлягаюць фінансавым абмежаванням: іх банкаўскія рахункі замарожваюцца, і ўсе аперацыі з імі становяцца немагчымымі.

Але каб атрымаць доступ да сродкаў, неабходных для забеспячэння мінімальных патрэб, трэба звярнуцца ў Дэпартамент фінансавага маніторынгу Камітэта дзяржаўнага кантролю з хадайніцтвам аб ажыццяўленні фінансавых аперацый для забеспячэння сваёй жыццядзейнасці.

Як тлумачыць юрыстка, дазвол даецца на ажыццяўленне банкаўскіх пераводаў у межах сумы пражытачнага мінімуму з замарожанага банкаўскага рахунку на банкаўскі рахунак іншай асобы або арганізацыі.

Шаблон хадайніцтва 👉 https://spring96.org/be/news/118981

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

📝Памежнік, комік, выкладчыца, музыка: каго прызналі палітвязнямі ў кастрычніку

Сёння ў Беларусі налічваецца 1241 палітычны зняволены. У кастрычніку да спісу палітвязняў дадаліся адразу 78 чалавек.

44 чалавек былі абвінавачаныя паводле артыкулаў, звязаных з «экстрэмізмам». 22 чалавек затрымалі паводле дыфамацыйных артыкулаў. 12 чалавек былі абвінавачаныя за ўдзел у мірных сходах.

«Вясна» распавядае пра некаторых з тых людзей, хто былі прызнаныя палітвязнямі.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118991

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 26 прозвішчаў — цяпер у ім 5942 чалавекі

31 кастрычніка МУС зрабіла традыцыйнае пятнічнае абнаўленне «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

Сярод іншых, у спіс дадалі гомельскага пастара Алега Лойку, а таксама пяць чалавек, якіх асудзілі паводле «народнага» арт. 342 КК, але вызвалілі ад адказнасці «ў сувязі з выхадам тэрміну прыцягнення».

Да допіса далучаны апошні «Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

⁉️«Мама, я экстрэміст». Якія абмежаванні накладаюцца на асоб, уключаных у «Спіс экстрэмістаў»

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

У Мінску на таргах прадалі кватэру экс-супрацоўніка Генпракуратуры, якога завочна асудзілі да 12 гадоў калоніі

На таргах прадалі аднапакаёвую кватэру, уладальнікам якой значыцца поўны цёзка Алега Талерчыка — экс-супрацоўніка Генпракуратуры, які раней быў сябрам ініцыятывы BYPOL.

Знайшлося сямёра жадаючых набыць нерухомасць, піша @zerkalo_io.

У лютым 2024 года Алега Талерчыка асудзілі па справе BYPOL — яму прысудзілі 12 гадоў пазбаўлення волі са штрафам у 40 тысяч рублёў. Маёмасць Талерчыка — ізаляванае памяшканне ў Мінску і аўтамабіль — тады пакінулі пад арыштам. Экс-сілавіка абвінавацілі ў тым ліку ў тым, што ён «здзейсніў дзеянні для захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам».

🔗Хроніка палітычнага пераследу

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🤯Прапагандыст Азаронак жорстка абразіў дыпламатаў, якія ўсклалі кветкі ўчора ў Курапатах — ён назваў «шл*хай» нямецкую дыпламатку

«Шл*ха. Тварь. Да простит меня Министерство иностранных дел. Тварюги эти, пособирались там. Скорбеть праведной скорбью».

Азаронак абразіў Катрын аўс дэм Зіпэн, каментуючы кароткае відэа агенцтва «Минск-Новости», карэспандэнтка якога прычапілася да нямецкай дыпламаткі ў Курапатах, але атрымала адказ, што гэта недарэчнае месца і недарэчны час для размовы.

На гэты момант ніякай рэакцыі з боку афіцыйнага Берліна на абразы Азаронка не было, піша @belsat.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

58‑гадовую лагістку асудзілі па палітычных артыкулах і назвалі «тэрарысткай»

Юліі Зароўскай 58 гадоў. Яна мінчанка. У апошнія гады Юлія працавала лагістам у фірме, якая оптам вырабляла і прадавала вырабы са скуры. Вядома, што ў жанчыны ёсць дзеці і ўнукі.

Мяркуючы, па сацсетках, Юлія падтрымала рух за свабодныя выбары ў 2020‑м і выступала за мір ва Украіне. Рэпосціла яна і звычайныя рэчы — прыгожыя кветкі, фота сваіх сяброў і сваякоў, здымкі з розных мерапрыемстваў, піша «Наша Ніва».

Увосень 2025‑га Юлію асудзілі ў Мінскім гарадскім судзе па трох палітычных артыкулах — «распальванне варожасці» (ч. 1 арт. 130 КК), «абраза прадстаўніка ўлады» (арт. 369 КК) і «ўваходжанне ў склад экстрэмісцкага фармавання» (ч. 3 арт. 361‑1 КК).

Зароўскай пагражала да шасці гадоў калоніі, але і прысуд невядомы. За апошні тыдзень яе імя дадалі ў спісы «экстрэмістаў» і «тэрарыстаў».

🌿Калі вам вядомыя падрабязнасці справы ці інфармацыя пра Юлію, калі ласка, пішыце на @Viasnainfo

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

❗️«Я нават не значылася ў дэпартацыйным спісе». Як украінку пяць месяцаў трымалі ў ІЧУ без следства

Сёстры Наталля Ярашэнка і Людміла Ганчарэнка — украінкі, родам з Чарнігава. Іх затрымалі ў ліпені 2023 года падчас чарговага візіту ў Беларусь разам з іхнымі двума непаўналетнімі дзецьмі. У выніку Людмілу абвінавацілі ў «агентурнай дзейнасці» і асудзілі да пазбаўлення волі, а Наталлю пратрымалі амаль 5 месяцаў у гомельскім ІЧУ без следства і без прад'яўлення абвінавачвання.

Пасля суда над Людмілай, Наталлю проста вывезлі на мяжу з Украінай і сказалі, што яе дэпартуюць, пры гэтым штамп аб дэпартацыі ў пашпарт не паставілі. Яшчэ праз паўгода абмянялі і Людмілу — як палонную.

Наталля Ярашэнка распавяла «Вясне» пра допыты і пагрозы супрацоўнікамі КДБ, пра пяць месяцаў у рэжыме інкамунікада, пра ўмовы ўтрымання ў гомельскім ізалятары і дэпартацыю.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/119007

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

«Вікіпедыя» папярэджвае пра магчымую небяспеку для рэдактараў з Беларусі

Як паведамляе @euroradio, энцыклапедыя лічыць Беларусь і Расію небяспечнымі краінамі.

Пры стварэнні ўліковага запісу на рускамоўнай старонцы энцыклапедыі з'яўляецца папярэджанне: калі вы знаходзіцеся ў Расіі ці ў Беларусі, нікнэйм трэба выбраць так, каб праз яго немагчыма было вылічыць асобу рэдактара. Напрыклад, нельга выкарыстоўваць псеўданім, пад якім вы ўжо вядомы на іншых сайтах ці ў сацсетках.

Нагадаем, з пачатку году стала вядома пра знікненне адміністратараў Беларускай Вікіпедыі — некаторыя з іх у выніку былі асуджаныя ў адміністрацыйным парадку, у дачыненні да іншых распачалі крымінальныя справы.

🔗Хроніка палітычнага пераследу

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Палітзняволенага Ігара Аліневіча змясцілі ў ПКТ

Паводле @a_partisans, у памяшканне камернага тыпу Ігара адправілі пасля двух месяцаў у ШІЗА.

У жніўні 2025 году скончыўся тэрмін турэмнага рэжыму Аліневіча, пасля чаго яго адправілі ў мазырскую калонію № 20.

Нагадаем, Ігар — актывіст анархічнага руху, якога затрымалі пры пераходзе мяжы Беларусі ў ноч з 28 на 29 кастрычніка 2020 года. Яго абвінавацілі па шэрагу крымінальных артыкулаў за падпал службовых аўтамабіляў, будынка ДАІ, дзяржаўнага камітэта экспертыз у Гомельскай вобласці. У выніку Ігара асудзілі да 20 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Са «спісу экстрэмістаў» выдалілі чалавека, які памёр пасля суда па палітычных артыкулах

У кастрычніку «Наша Ніва» паведамляла пра смерць у зняволенні гісторыка Георгія Сямёнава. У 2020-ым годзе ён скрадзіўся ў міліцыю на нацыяльныя сцягі, а таксама ўдзельнічаў у праўладных акцыях — але ў 2024-ым годзе быў асуджаны за «распальванне варожасці», «абразу прадстаўніка ўлады» і «рэабілітацыю нацызма».

Сямёнава асудзілі да калоніі, альбо «хіміі» з накіраваннем. Дата і абставіны яго смерці пакуль невядомыя.

Мужчыну ў чэрвені дадалі ў «спіс экстрэмістаў», але восенню яго імя адтуль знікла.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

❗️«Мы гатовыя верыфікавацца праз вашых сваякоў у Беларусі»: як КДБ вербаваў кіраўніцу Народнай амбасады Беларусі ў Славеніі

Грамадска-палітычны шлях актывісткі Аляксандры Мамаевай пачаўся ў пачатку 2000-х, калі яна працавала ў НДА і кіравала моладзевай ячэйкай палітычнай партыі. Тады Аляксандру ўпершыню выклікалі ў КДБ, дзе пагражалі блізкім і схілялі да супрацы. У 2015 годзе яна разам з мужам пераехала ў Славенію.

Пратэсты 2020 года не пакінулі Аляксандру ў баку — актывістка далучылася да беларускай дыяспары і разам з іншымі ініцыявала стварэнне Народных амбасадаў, а таксама прадстаўніцтва ў Славеніі. Апошнія гады актывістцы рэгулярна пішуць кдбшнікі, спрабуюць завербаваць і пагражаюць сваякам у Беларусі.

Аляксандра распавяла, як сілавікі пад выглядам арэнды яхты ўваходзілі да яе ў давер, якія захады для аховы эмігрантаў прыймаюць славенцы, а таксама падзялілася парадамі, што рабіць, калі вам пішуць з КДБ.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118996

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

У Гомелі за «садзейнічанне экстрэмізму» асудзілі ўдзельніцу праўладнага «Марафона адзінства»

У Гомельскім абласным судзе вынесены прысуд 31-гадовай жыхарцы Нароўлі Іне Корбут. Жанчыну абвінавацілі паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Які тэрмін прызначылі жанчыне — невядома.

Сёлета ў студзені Іна Корбут была адной з удзельніцаў «Марафону адзінства» ў Мінску. Пасля мерапрыемства яна вельмі кампліментарна распаваяла пра свае ўражанні ад паездкі мясцовай раёнцы, піша «Гомельская Вясна».

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

❗️Палітзняволены Сяргей Раманаў патрапіў у шпіталь, дзе яму зрабілі аперацыю

Як паведамляе @a_partisans, аперацыя была планавай і прайшла без ускладненняў. Неўзабаве яго ізноў павінны перавесці ў калонію.

Аб праблемах са здароўем Сяргея было вядома даўно, але ніякіх падрабязнасцяў не паведамлялася.

Палітвязень быў затрыманы 29 кастрычніка 2020 года. 22 снежня 2021 года Мінскі абласны суд прызначыў яму 20 гадоў калоніі. Пазней яго тройчы судзілі паводле арт. 411 (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Цяпер яго агульны тэрмін складае 24 гады і 5 месяцаў зняволення.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🌿2 лістапада — Міжнародны дзень барацьбы за спыненне беспакаранасці за злачынствы супраць журналістаў

З нагоды гэтага дня праваабарончая арганізацыя Justice for Journalists апублікавала даклад пра зняволеных журналістаў у Беларусі і Расіі. Паводле іх, 103 супрацоўнікі медыя знаходзяцца за кратамі ў гэтых двух краінах.

Як мінімум 13 журналістаў асуджаныя завочна ў Беларусі на тэрміны да 20 гадоў зняволення.

Як паведамлялася раней, у 2023–2024 гадах адбылося 759 атак на беларускіх журналістаў. Агулам з 2020 года больш за 400 журналістаў пакінулі Беларусь, а астатнія, якія засталіся ў краіне, працуюць у падполлі або сышлі з прафесіі.

Цяпер за кратамі ў Беларусі знаходзіцца як мінімум 28 медыйшчыкаў.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🔗Паведамляйце праваабаронцам пра затрыманні і судовыя працэсы па «справе Гаюна»

«Вясна» мае інфармацыю пра як мінімум 115 пацверджаных фігурантаў «справы Гаюну», якіх змясцілі пад варту.

Агульная ж лічба затрыманых значна больш. Затрыманні адбываюцца па ўсёй Беларусі да гэтага часу. Таксама вядома, што некаторых затрыманых адпускаюць да суда пад залог.

Таксама ў Беларусі кожны дзень адбываюцца суды па гэтай справе. Фігурантам прызначаюць як «хімію» з накіраваннем, так і калонію. Справы некаторых людзей перадаюць з Мінску ў рэгіянальныя суды.

🌿Калі вашых блізкіх затрымалі па гэтай справе, паведаміце, калі ласка, праваабаронцам праз тэлеграм @Viasnainfo

❗️Па вашым жаданні, інфармацыя пра фігурантаў справы будзе цалкам непублічнай

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🌿Праваабарончая праграма «Вясна» на Беларускім радыё Рацыя

1:23 Праваабарончая супольнасць 30 кастрычніка прыняла сумесную заяву з нагоды Міжнароднага дня палітычных зняволеных. Сярод падпісантаў — і ПЦ «Вясна»

4:45 Падтрымаць «Вясну» стала прасцей. Якім чынам?

9:27 Знаёмімся з асобай праваабаронцы Марэка Навіцкага

15:11 Як «Ноч (не) расстраляных паэтаў» прайшла ў Вільні

23:36 і Варшаве

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

❗️Уладальніка гродзенскага блога «S13» Сяргея Чабоцьку асудзілі на 3,5 гады калоніі

Гродзенскі абласны суд асудзіў палітвязня Сяргея Чабоцьку паводле арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання). Рэдактару прызначылі тры гады і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штраф 1000 базавых велічыняў.

Паведамляецца, што ў судовым паседжанні мужчына віну не прызнаў.

Паводле матэрыялаў справы, Сяргей Чабоцька «сумесна з іншымі асобамі стварыў сайт S13 і аднайменныя рэсурсы, дзе публікаваліся заклікі да гвалтоўнай змены канстытуцыйнага ладу, абраза прадстаўнікоў улады і паклёпніцкі сведчанні адносна прэзідэнта Беларусі».

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118990

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Палітзняволеная шматдзетная маці Юлія Лаптановіч выйшла на волю і з'ехала з краіны

Юлія — шматдзетная маці з Пружанаў, фігурантка «справы карагодаў». Спачатку яе асудзілі да 3 гадоў «хатняй хіміі», а пасля ў дачыненні да яе распачалі яшчэ дзве крымінальныя справы. Агулам жанчыне прысудзілі 4 гады і 9 месяцаў зняволення.

Юлія выйшла на волю ў кастрычніку і была вымушаная з'ехаць з краіны.

Фотаздымкі жачыны са Швейцарыі публікуе @BSDP_Hramada.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🌿Аляксандр Капуцкі: «Ад вузкай сцежкі — да Вялікага Гасцінца»

Нядаўна былі абраныя лаўрэаты прэміі «Голас пакалення свабоды». Сярод іх — 62-гадовы праваабаронца з Маладзечна Алесь Капуцкі. Ён адстойвае правы беларусаў больш за 20 гадоў, за што неаднаразова пераследваўся ўладамі.

Упершыню яго судзілі ў 1990 годзе за выкарыстанне нацыянальнага БЧБ-сцяга на грамадскім мерапрыемстве, але тады яго апраўдалі. Гэта быў адзін з першых у гісторыі БССР судовых працэсаў за выкарыстанне нацыянальнай сімволікі, і гэта нават адлюстравана ў энцыклапедыі «Гісторыя Беларусі». Апошнім разам нагодай для затрымання Алеся сталі перапосты «экстрэмісцкіх матэрыялаў». За гэта яму чатыры разы запар прысуджалі арышты па 15 сутак. Пасля гэтага спадар Алесь з'ехаў з Беларусі.

Гэтае інтэрв'ю — частка зборніка «Голас пакалення свабоды», жывога сведчання творчай і грамадзянскай прысутнасці тых, хто не згубіў свой голас нават у выгнанні.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118986

✍️Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

У гомельскага пракурора спыталі, чаму людзей так жорстка караюць за лайкі і падпіскі ў сацсетках

«Чым больш у групы падпісантаў тым вышэйшая яе бачнасць у рэкамендацыях. Чым больш лайкаў тым больш актыўнае яе прасоўванне. І вось палітычна нейтральны малады чалавек, які ніколі раней не цікавіўся палітыкай, па выпадковым запыце ці праз рэкамендацыі трапляе ў такую ​​групу.

Менавіта таму заканадаўства прадугледжвае адказнасць за падпіску на падобныя рэсурсы кожны ўдзельнік мімаволі падвышае іх небяспечную папулярнасць».


Пры гэтым пракурор Уладзіслаў Журакоўскі сцвярджае, што за «адзін лайк ніхто за краты не трапляе».

«Зразумела, што за адзін лайк чалавека ў турму не пасадзяць. Але калі вы ўвесь час каментуеце, лайкаеце не толькі малюнак, але і тэкставую інфармацыю дэструктыўнага характару вось гэта ўжо паказвае, што вы прытрымліваецеся гэтых поглядаў. Калі вы ставіце лайк, вы папулярызуеце гэтую інфармацыю, надаяце ёй значнасць. Таму нашая дзяржава праз адпаведныя формы і метады з гэтым змагаецца».

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

💔70-гадовы былы палітвязень быў вымушаны з'ехаць з Беларусі — яму патрэбная дапамога ў лячэнні зубоў

Аляксандр Патапаў з вёсцы Хатоля Віцебскай вобласці быў асуджаны да 2 гадоў калоніі за «абразу Лукашэнкі» ў «Аднакласніках». Падчас ракетнага абстрэлу Кіева загінула пляменніца Аляксандра, а ейная трохгадовая дачка была сур'ёзна параненая. Пасля гэтага Аляксандр размясціў у сацсетцы два каментары, якія экспертыза палічыла «абразлівымі».

Пенсіянер цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю, але працягваў сутыкацца з пераследам з боку сілавікоў — мужчына быў вымушаны з'ехаць з Беларусі.

«За час тэрміну ў калоніі і прэвентыўнага нагляду ў мяне зусім знішчыліся зубы, а лячыць іх было немагчыма. Я адчуваю вялікія фінансавыя цяжкасці, а праз адсутнасць зубоў – праблемы са здароўем і маўленнем.

Я прашу дапамагчы мне з пратэзаваннем зубоў (устаўная сківіца не будзе трымацца бо дзёсны не дазваляюць гэтага), таму што для мяне сума на пратэзаванне зусім непад'ёмная».


Падтрымаць мужчыну фінансава на BYSOL

Читать полностью…
Subscribe to a channel