9428
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS. Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo Юрыдычная служба: @zvarot96
🎉Беларускаму Хельсінкскаму Камітэту сёлета споўнілася 30-гадоў — падтрымайце дзейнасць праваабаронцаў!
Арганізацыя была зарэгістраваная 1 лістапада 1995 года і ў гэтым месяцы адзначыла свой юбілей. Яе заснавальнікамі сталі вядомыя грамадскія, палітычныя і культурныя дзеячы краіны: Васіль Быкаў (ён жа — першы старшыня Назіральнага Сойма БХК), Рыгор Барадулін, Радзім Гарэцкі, Святлана Алексіевіч, Генадзь Бураўкін, Юрый Хадыка, Карлас Шэрман і іншыя.
Пры Беларускім Хельсінкскім Камітэце дзейнічае грамадская прыёмная і дасведчаныя юрысты бясплатна кансультуюць людзей па пытаннях, што датычацца парушэння правоў чалавека ў Беларусі.
💶Вы можаце падтрымаць @belhelcom і павіншаваць іх з юбілеем, даслаўшы данат праз сэрвіс Stripe!
👉Разавы ўнёсак на любую суму
👉Рэгулярны данат на сістэмную працу з правамі чалавека ў Беларусі — cума 10 еўра кожны месяц, вы зможаце адмяніць падпіску ў любы момант.
🚨Важна: дзеля вашай бяспекі не выкарыстоўвайце беларускія або расійскія карты для такіх данатаў!
Вызваленыя ўчора каталіцкія святары выехалі з краіны
Як паведамляе @katolik_life, святароў адразу вывезлі за мяжу і цяпер яны знаходзяцца ў Ватыкане.
Тут чакаюцца сустрэчы з імі — у хуткім часе павінны з'явіцца афіцыйныя паведамленні. Калі святары змогуць вярнуцца ў Беларусь і што іх чакае далей — пакуль невядома.
Нагадаем, учора стала вядома пра вызваленне палітзняволеных Генрыха Акалатовіча і Анджэя Юхневіча.
🔹Двух палітзняволеных каталіцкіх святароў вызвалілі па памілаванні
«Я гэтага не дарую». У палітвязня Віталя Бандарука, вывезенага ў Літву, знайшлі гепатыт С — напэўна, заразілі за кратамі
Гепатыт С перадаецца нават пры мінімальнай колькасці крыві, таму, каб спыніць хваробу, важна добра стэрылізаваць медычныя інструменты і выкарыстоўваць аднаразовыя шпрыцы.
«Калі выходзіш з ШІЗА ў шклоўскай калоніі, ты заўсёды хворы — у цябе раздзьмутыя суставы на каленях, прышчы па ўсім целе, яны моцна свярбяць, іншыя балячкі выскокваюць. Дык я ў такім выпадку звяртаўся да [турэмных] медыкаў, яны мне ставілі розныя кропельніцы і ўколы.
Я не заўсёды мог за гэтым прасачыць. Часам я бачыў, што дастаюць з упакоўкі аднаразовы шпрыц, а часам і не бачыў. Бываў у такім дрэнным стане, што ўсё роўна на шпрыцы, толькі б хоць нешта калолі. Яшчэ мяне там прышчапілі ад кавіду».
«Аляксандр Рыгоравіч вам падарыў свабоду». Палітзняволеная ўкраінка пра падрабязнасці свайго вызвалення па абмене
Абмен на мяжы адбываўся з берушамі ў вушах і навушнікамі, рукі звязалі зацяжкамі, узгадвае Людміла Ганчарэнка. Ён праходзіў на памежным пераходзе Макраны — Даманава.
«Там да нас нехта зайшоў і сказаў: "Я разумею, што вы ў неразуменні, але сёння ў вас другі дзень нараджэння. Аляксандр Рыгоравіч вам падарыў свабоду. Праз гадзіну вы будзеце ва Украіне". І на кожнага пачаў паказваць і казаць: "У цябе нумар адзін, у цябе — два, у цябе — тры. Калі я назаву ваш нумар, вы выходзіце з машыны".
Як толькі я выйшла, з мяне адразу знялі ўсё абмундзіраванне. Я ўжо бачу, што ўдалечыні напісана "Украіна". Сілавікі ўсе стаялі ў зялёных формах. Стаялі добрыя машыны-джыпы, усе без нумарных знакаў. Яны трымалі ў руках аўтаматы, накіраваныя ўніз. Сказалі: "Адзін няправільны крок — мы будзем страляць". Ва Украіне нас сустрэлі ўжо нашыя хлопцы».
❗️У Беларусі +6 новых палітвязняў
Гэта Мікіта Нячаеў, Дар’я Пучыла, Вольга Матусевіч, Павел Ксяндзоў, Людміла Ксяндзова, Сяргей Даронін.
Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 spring96.org/be/news/119118
Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 prisoners.spring96.org
Пракуратура заблакавала сайт з беларускімі кнігамі і сувенірамі
Гаворка пра рэсурс kirma.sh, які быў заблакаваны па пастанове пракурора Магілёўскай вобласці.
Паведамляецца, што на сайце «прапаноўвалася да набыцця інфармацыйная прадукцыя, прызнаная экстрэмісцкімі матэрыяламі». У прыватнасці, кніга «Айчына: Маляўнiчая гiсторыя» і навукова-папулярнае друкаванае выданне «Горкія гады: Трагедыя Заходняй Беларусі 1944-1954».
Акрамя таго, на сайце таксама прадавалі кнігу «Патаемная спадчына. Казкi пра беларускiх жанчын», выдадзеную ініцыятывай ByProsvet, якую раней прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем».
⚡️Лукашэнка памілаваў двух каталіцкіх святароў, якія «здзейснілі цяжкія злачынствы супраць дзяржавы»
Гэта палітзняволеныя святары Генрых Акалатовіч і Анджэй Юхневіч.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/119114
«Забраў КДБ, яна так і засталася на мяжы». У пункты пропуску, што адкрыліся, вярнуліся сілавікі і аднавілі допыты
Журналісты BGmedia вывучылі, што на мінулым тыдні і ў пачатку гэтага пісалі карыстальнікі прыгранічных тэлеграм-чатаў аб «гутарках» і допытах на мяжы з Польшчай.
У пункце пропуску «Брузгі» супрацоўнікі КДБ затрымалі беларуску
«Пашпарт пасажыркі глядзелі гадзіну, цэлую гадзіну. Яе забраў КДБ, яна так і засталася на мяжы».
«На абедзве мяжы пайшло 8 гадзін з улікам таго, што пецярых забіралі на размову».
Больш за 100 Telegram-стыкераў прызналі «экстрэмісцкімі»
Пра гэта паведамляюць прапагандысты.
Сцвярджаецца, што стыкеры «былі створаны з мэтай рэабілітацыі нацызму, публічнага дэманстравання, распаўсюджвання і прапаганды нацысцкай сімволікі і атрыбутыкі, распальвання расавай, сацыяльнай і нацыянальнай варожасці і варажнечы, а таксама стварэння недаверу да дзяржаўнай улады».
Некаторыя з іх «змяшчалі абразы палітычных і дзяржаўных дзеячаў Рэспублікі Беларусь, супрацоўнікаў праваахоўных органаў у сувязі з іх прафесійнай і службовай дзейнасцю, а таксама заклікі да расавай сегрэгацыі і прымянення гвалту».
Што менавіта за стыкеры сталі «экстрэмісцкімі» — пакуль невядома.
❗️У Беларусі +4 новыя палітвязні
Гэта Ілля Князеў, Ігар Шлома, Марына Марозава, Уладзімір Шамякін.
Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 spring96.org/be/news/119107
Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 prisoners.spring96.org
🎧«Пазначаныя жоўтым». Слухайце музычны альбом пра палітвязняў Беларусі на розных пляцоўках
Год таму «Вясна» разам з творчымі дзеячамі прэзентавала музычны альбом пра палітзняволеных Беларусі — «Пазначаныя жоўтым». Над яго стварэннем працавалі паэты, акторы, музыкі і былыя палітзняволеныя. Альбом складаецца з шасці трэкаў, якія адлюстроўваюць шлях палітвязня ад затрымання да вызвалення. Ён з'яўляецца своеасаблівай дакументацыяй рэпрэсій Беларусі.
У аснове тэкстаў — рэальныя сведчанні палітзняволеных, а ў аранжыроўцы выкарыстоўваюцца архіўныя запісы затрыманняў, судовых працэсаў і галасоў палітвязняў. Сярод іншага, у ім можна пачуць бразгат кайданкоў Марыі Калеснікавай, абурэнне жыхароў «Плошчы Перамен» пры затрыманні Сцяпана Латыпава, голас Сяргея Ціханоўскага і як чытаюць лісты да мамы і таты Насця і Ваня — дзеці палітзняволеных Антаніны Канавалавай і Сяргея Ярашэвіча.
Слухаць альбом на розных пляцоўках 👉 linktr.ee/viasna96
📍Праваабаронцы заклікаюць дакументаваць факты катаванняў і парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі
«Вясне» вядома, што ў Беларусі працягваюцца масавыя катаванні і збіванні, утрыманне ў нечалавечых умовах у ізалятарах. Мы разумеем, што праз страх і рызыкі пераследу людзі баяцца звяртацца да праваабаронцаў для дакументавання гэтых фактаў. Але мы заклікаем з дапамогай фота і відэа самім фіксаваць сляды катаванняў і збіванняў. Акрамя гэтага, звяртайцеся да лекараў, каб зафіксаваць траўмы і захаваць медыцынскія дакументы. Гэта дапаможа ў будучыні прыцягнуць да адказнасці ўсіх датычных да рэпрэсій.
✍️Вы можаце самастойна задакументаваць ваш выпадак, дзякуючы «Практычнаму дапаможніку для пацярпелых»
🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з бесчалавечным і жорсткім абыходжаннем у месцах зняволення, парушэннем правоў чалавека — калі ласка, пішыце @ViasnaDOC ці viasnadoc@spring96.org
📝Эксперты ААН заклікаюць Беларусь спыніць умяшанне ў дзейнасць адвакатаў
Эксперты ААН асудзілі прызнанне Беларускай асацыяцыі адвакатаў правоў чалавека «экстрэмісцкай арганізацыяй» і заклікалі Беларусь спыніць рэпрэсіі супраць незалежных адвакатаў.
«Неправамернае ўмяшанне і абмежаванні, якія накладаюцца на адвакацкую прафесію ў Беларусі, ствараюць рызыку сістэматычных парушэнняў права на справядлівае судовае разбіральніцтва і роўнасці перад законам ва ўсёй краіне».
«Мы зноў заклікаем беларускія ўлады адмяніць катэгорыю "экстрэмізм" у нацыянальным заканадаўстве і прывесці нацыянальную прававую базу па барацьбе з тэрарызмам і экстрэмізмам у адпаведнасць з міжнародным правам».
З блогера Сяргея Бяспалава хочуць спагнаць яшчэ 21 мільён рублёў
Суд Мінскага раёна даслаў на адрас рэгістрацыі Сяргея Бяспалава пастанову з патрабаваннем сплаціць 21 158 168 рублёў 55 капеек паводле рашэння па грамадзянскай справе супраць блогера.
Гэта зверху 42 тысяч рублёў штрафу, прызначанага ў парадку «спецвытворчасці», піша @bajmedia.
З дасланага дакумента вынікае, што грамадзянскі пазоў быў высунуты намеснікам генеральнага пракурора Беларусі «ў інтарэсах дзяржавы ў асобе Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь» дзеля кампенсацыі «матэрыяльнай шкоды, нанесенай злачынствам».
Масавыя збоі ў сеціве: не грузяцца сайты па ўсім свеце
Збоі назіраюцца і ў працы сайта «Вясны»
З гэтай нагоды нагадваем вам пра наш YouTube-праект «Прававыя летапісы»!
Статуты ВКЛ, паўстанне 1863, савецкія часы, феномен дысідэнства і 1990 гады... Як усе гэтыя падзеі звязаныя з правамі чалавека? Адказ на гэтае пытанне шукайце ў новай серыі гістарычных відэа «Прававыя летапісы».
🔹Чым каштоўныя Статуты ВКЛ? — Прававыя летапісы
🔹Як Расійская імперыя помсціла ўдзельнікам паўстання 1863-1864 гадоў? — Прававыя летапісы
🔹Савецкія рэпрэсіі над беларусамі — Прававыя летапісы
🔹Дысідэнты ў БССР — Прававыя летапісы
🔹Станаўленне дыктатуры ў Беларусі 90-х — Прававыя летапісы
Бабруйскія пракуроры вырашылі апраўдацца з-за прызнання «экстрэмісцкімі» старонак Рады міністраў Паўночных краін
2 кастрычніка ў судзе Бабруйска і Бабруйскага раёна прызналі «экстрэмісцкімі» сайт і старонкі ў Facebook Рады міністраў Паўночных краін і Усходнееўрапейскага дэмакратычныга цэнтру. Больш чым праз 1,5 месяца намеснік пракурора Бабруйска Дзяніс Бяляўскі распавёў, чаму так адбылося.
Паводле яго, на рэсурсах Рады міністраў «сістэматычна неўстаноўленымі асобамі размяшчаюцца фатаграфіі, якія змяшчаюць выявы экстрэмісцкай сімволікі і атрыбутыкі. Акрамя таго, у асобных публікацыях змяшчаюцца заклікі да актывізацыі пратэснага руху, заведама ілжывыя звесткі аб ходзе правядзення выбараў у Рэспубліцы Беларусь, прававым становішчы грамадзян, інфармацыя, якая дыскрэдытуе дзеянні супрацоўнікаў органаў унутраных спраў».
Нагадаем, Рада міністраў Паўночных краін — гэта міжурадавы форум, створаны пасля Хельсінкскага дагавора. Мэта Рады — садзейнічаць супрацоўніцтву паміж Паўночнымі краінамі.
У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 30 прозвішчаў — цяпер у ім 6019 чалавек
21 лістапада МУС зрабіла традыцыйнае пятнічнае абнаўленне «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
Сярод іх 17 чалавек былі асуджаныя за «садзейнічанне экстрэмізму», а 6 чалавек былі асуджаныя паводле «народнага» арт. 342 КК, але іх вызвалілі ад адказнасці «ў сувязі з выхадам тэрміну прыцягнення».
Да допіса далучаны апошні «Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
⁉️«Мама, я экстрэміст». Якія абмежаванні накладаюцца на асоб, уключаных у «Спіс экстрэмістаў»
Невядомы напісаў беларусцы ад імя рэжысёра, які здымае кіно пра пратэсты — у яе спыталі, ці ўдзельнічала яна ў акцыях у 2020-ым годзе
Чытачка «Люстэрка» атрымала паведамленне нібы ад чальца каманды рэжысёра Аляксея Палуяна. Ён напісаў, што пачынаюцца здымкі фільма аб пратэстах 2020 года, і прапанаваў чытачцы паўдзельнічаць у кастынгу.
Паклікаўшы на яго, аўтар паведамлення прапанаваў адказаць на некалькі пытанняў. Напісаць імя, узрост, горад нараджэння і цяперашняе месца жыхарства. А таксама ўдакладніць, ці ўдзельнічала беларуска «ў мірных акцыях у 2020 годзе». Жанчына нічога не адказала, бо палічыла гэтае паведамленне падазроным.
Па каментар «Люстэрка» звярнулася да рэжысёра Аляксею Палуяну. Ён адзначыў, што адпраўнік паведамлення ніяк не звязаны з яго камандай. І ніякіх запрашэнняў на кастынгі выпадковым людзям яны не рассылалі.
🔗Хроніка палітычнага пераследу
✍️Шукаем людзей, якія за апошнія паўгода адбывалі арышты ў беларускіх ізалятарах часовага ўтрымання
Распавядзіце праваабаронцам пра ўмовы ўтрымання.
Ананімнасць гарантуецца. Калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
У папраўчых калоніях Беларусі ў сваякоў асуджаных сталі патрабаваць даведкі ад сотавых аператараў
У асабістай справе кожнага асуджанага ёсць інфармацыя аб сваяках і блізкіх, якім дазволена тэлефанаваць. Сам званок (аўдыё і відэа) кантралюецца, а, часта, і ажыццяўляецца спачатку работнікам папраўчай установы, які павінен пераканацца, што размова будзе з чалавекам, указаным у асабістай справе.
Раней для гэтых мэт адміністрацыя папраўчых устаноў патрабавала толькі копіі дакументаў, якія пацвярджаюць сваяцтва — як правіла, копіі пашпартоў. І гэтага было дастаткова. Аднак зараз у шэрагу калоній у абанентаў запатрабавалі пацверджанне прыналежнасці мабільнага нумара, піша @MAYDAYMog.
Асабліва гэта датычыцца замежнікаў і, перш за ўсё, якія пражываюць у Расіі. Яны павінны падаць сваім аператарам заяву аб «актуалізацыі рэгістрацыйных дадзеных абанента» і прад'явіць у ПК адпаведную выпіску.
🗣Паведамляйце праваабаронцам пра сваіх родных, якія ўтрымліваюцца за кратамі па палітычных матывах
Па стане на сёння ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі больш за 1250 чалавек, агулам жа праваабаронцам вядома пра больш за 7000 фігурантаў крымінальных палітычных справаў з 2020-га году. Відавочна, што гэта далёка не ўсе людзі, якія сутыкнуліся з палітычным пераследам у Беларусі за апошнія гады.
❗️Калі нехта з вашых блізкіх ці знаёмых апынуўся за кратамі, але пра іх лёс нічога невядома праваабаронцам, калі ласка, паведамляйце пра гэта «Вясне»: @ViasnaSOS, @Viasnainfo
📱У мэтах бяспекі, вы можаце перадаць такую інфармацыю праз знаёмых, што знаходзяцца за мяжой.
✍️Дапамажыце зафіксаваць усе факты рэпрэсій, каб паказаць свету маштаб катастрофы з правамі чалавека ў Беларусі!
🔗«Калі адмовішся пры ўсіх чытаць гімн, то цябе ставяць у "клетку ганьбы"». Якія ўмовы ў гомельскай жаночай калоніі
У калоніі да Людмілы Ганчарэнкі ставіліся, як і да астатніх палітвязняў. Яна ўзгадвае, што адзін з супрацоўнікаў часта прымушаў жанчын на памяць чытаць беларускі гімн, а Людмілу — гімн Украіны. Калі гэтага не зрабіць, то зянволеную адпраўляюць у ШІЗА. Жанчына ўзгадвае, што некаторыя жанчыны ў ПК-4 адмаўляліся шыць форму для сілавых структур за што іх рэгулярна адпраўлялі ў ШІЗА.
Людміла кажа, што адным з асноўных метадаў ціску і пакарання з'яўляецца «клетка ганьбы». У клетку адпраўляюць як палітычных, так і звычайных зняволеных.
«Ты палаяўся з адміністрацыяй, або адмовіўся пры ўсіх чытаць гімн — цябе ставяць у "клетку ганьбы". Яна знаходзіцца каля фабрыкі. Хтосьці стаіць там паўгадзіны, хтосьці — тры, а хтосьці — шэсць. Гледзячы за што пакаранне».
🔹«Адзін няправільны крок — будзем страляць», — палітзняволеная ўкраінка пра падрабязнасці свайго вызвалення па абмене
❗️Экс-каліноўца Максіма Ралько асудзілі да 10 гадоў калоніі
Былога байца палка Каліноўскага Максіма Ралько абвінавацілі паводле некалькіх артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці», «праходжанне навучання або іншай падрыхтоўкі для ўдзелу ў экстрэмісцкай дзейнасці», «удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеянняў, вярбоўка або падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу».
Мінскі гарадскі суд прызначыў палітвязню 10 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, паведаміла Генпракуратура.
Мужчыну затрымалі ў 2024 годзе пры ўездзе ў краіну праз беларуска-польскую мяжу ў пункце пропуску «Брэст». Раней было толькі вядома, што ён звольніўся з палка, жыў у Варшаве, а потым нечакана апынуўся ў мінскім СІЗА.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/119111
🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
🇺🇳Працоўная група ААН прызнала адвольным пазбаўленне волі актывісткі Паліны Шарэнды-Панасюк
Працоўная група ААН па адвольных затрыманнях разгледзела справу былой палітзняволенай Паліны Шарэнды-Панасюк і вынесла рашэнне на сваім апошнім пасяджэнні 25-29 жніўня 2025 года.
Эксперты ААН пагадзіліся з аргументамі скаргі і прызналі пазбаўленне волі беларускай палітычнай актывісткі адвольным і парушаючым нормы міжнароднага права. Пра гэта паведамляе праваабарончая арганізацыя Respect-Protect-Fulfil.
Мандат Працоўнай групы па адвольных затрыманнях прадугледжвае расследаванне выпадкаў адвольнага пазбаўлення волі або пазбаўлення волі ў парушэнне міжнародных нормаў, замацаваных ва Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека або міжнародна-прававых актах.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/119110
🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
У Дрыбінскім раёне хлопец і дзяўчына сарвалі дзяржаўны сцяг з будынка — распачата крымінальная справа
Фігурантамі справы сталі двое мясцовых жыхароў — 20-гадовая дзяўчына і 17-гадовы хлопец
Па версіі следства, юнак сарваў дрэўка са сцягам, пасля чаго маладыя людзі выкінулі драўляную частку, а сам сцяг забралі. Палотнішча пасля было канфіскавана па месцы жыхарства дзяўчыны.
Следчы камітэт распачаў крымінальную справу. Хлопцу з дзяўчынай пагражае да 3 гадоў пазбаўлення волі.
🔹«Усход сонца над балотам»: у Беларусі за чырвона-зялёны сцяг асудзілі мінімум 211 чалавек
Сям'ю былога палітвязня з Гродна хочуць прызнаць «сацыяльна небяспечнай»
Дзяцей былога палітзняволенага Аляксандра Лаўрэнцьева 20 лістапада могуць прызнаць такімі, што знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. У школе збярэцца камісія, расказаў Аляксандр. Ён упэўнены, што прычына — «інакамыслячы бацька пражывае з сям’ёй і можа навучыць дзяцей любіць Радзіму, менавіта Радзіму, а не дзеда з ТБ».
Мужчына апублікаваў у Threads фатаграфіі авіябілетаў з Масквы ў Стамбул, а адтуль у Прагу. Аляксандр адзначыў, што вымушаны пакінуць і сям’ю, і Беларусь у сувязі з павышанай увагай з боку органаў апекі і «не толькі». Але абяцае, што хутка створыць умовы, каб уз’яднацца з роднымі.
Раней мужчына ўжо пісаў, што збіраецца пакінуць Беларусь. Гродзенец расказваў, што яго выклікалі на прафілактычную гутарку ў міліцыю. З ім размаўлялі з нагоды «дармаедства». Таксама далі, як выказаўся Аляксандр, «прымусовае запрашэнне на спецыяльныя курсы пра любоў да радзімы», піша Hrodna.life.
Доктарку сацыялагічных навук і супрацоўніцу Акадэміі навук асудзілі за «фінансаванне экстрэмізму»
Ірыне Андрас 49 гадоў. Яе профільная навуковая тэма — сацыялогія прадпрымальніцтва. З 2003‑га па 2006‑ты была дацэнтам кафедры кіравання Інстытута кіравання і прадпрымальніцтва. Выкладала ў БДУ.
З 2010 па 2011 гады Андрас вяла аўтарскую рубрыку «Прадпрымальніцтва» ў дзяржаўнай газеце «Рэспубліка». Выступала на шматлікіх канферэнцыях, у тым ліку за мяжой. З'яўляецца членам Еўрапейскай сацыялагічнай асацыяцыі.
Была дактарантам кафедры сацыялогіі факультэта філасофіі і сацыяльных навук Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 2021‑м годзе абараніла дысертацыю і атрымала ступень доктара сацыялагічных навук.
Апошняе вядомае месца працы Андрас — вядучы навуковы супрацоўнік Цэнтра чалавечага развіцця Інстытута эканомікі Акадэміі навук, піша «Наша Ніва».
Ірыну асудзілі ў 2025‑м годзе па артыкуле 361‑2 КК — «фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці». Верагодна, жанчыне прысудзілі «хатнюю хімію».
❗️«Адзін няправільны крок — будзем страляць», — палітзняволеная ўкраінка пра падрабязнасці свайго вызвалення па абмене
Украінка Людміла Ганчарэнка — адна з палітвязняволеных, якіх абмянялі як ваеннапалонных у чэрвені 2024 года. Яна правяла ў зняволенні ў Беларусі амаль год. Беларускія ўлады абвінавацілі Людмілу ў «агентурнай дзейнасці» і асудзілі да трох гадоў калоніі за фота і відэа расійскай вайсковай тэхнікі ў тэлефоне.
Праз год пасля вызвалення ў былой палітзняволенай знайшлі рак шчытападобнай залозы. Цяпер яна праходзіць лекаванне.
Людміла распавяла «Вясне» пра пагрозы і доўгія допыты супрацоўнікамі КДБ, пра ўмовы ўтрымання ў жаночай калоніі № 4 і «клетку ганьбы», а таксама падрабязна распавяла пра вызваленне з калоніі, домік пад Минскам, дзе ўтрымлівалі ўкраінцаў каля двух тыдняў і пра абмен.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/119102
🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
📍Паведамляйце «Вясне» пра затрыманні, ператрусы і «выклікі на размову»
Мы збіраем і захоўваем факты пераследу, што асабліва важна ў цяперашніх умовах.
Па жаданні, ваша інфармацыя можа застацца непублічнай. Вы таксама можаце перадаць такія звесткі праз вашых сяброў, што жывуць за мяжой.
@ViasnaSOS | @viasnainfo | @viasna_bot
🌿Дапамога палітзняволенаму настаўніку, якога асудзілі за ўдзел у пратэстах
Настаўнік замежных моў Андрэй Салапура з Брэста выйшаў на пратэсты ў 2020 годзе, быў арыштаваны ў 2024 і правёў паўтары гады ў калоніі.
Пасля вызвалення мужчына быў вымушаны з'ехаць у Польшчу і зараз мае патрэбу ў падтрымцы сваёй сям'і на час афармлення віда на жыхарства і ўладкавання ў эміграцыі.
«Мая задача – за некалькі месяцаў стабілізавацца, забяспечыць мінімальную ўстойлівасць і бяспеку сям'і, легалізавацца ў Польшчы і пачаць працаваць, але на першыя два месяцы нам патрэбна падтрымка, каб зняць жыллё, харчавацца і набываць прадметы першай неабходнасці».