Найбуйнейшае беларускае незалежнае аб'яднанне медыяпрафесіяналаў. Супольнасць, магчымасці, падтрымка. Сайт https://baj.media Patreon patreon.com/baj_media Insta instagram.com/baj.media.by Сувязь office@baj.media We support 🇺🇦
Сусветны дзень навінаў-2025: арганізатары заклікаюць далучацца
Кампанія праводзіцца штогод 28 верасня, каб паказаць свету сілу і каштоўнасць журналістыкі. Зараз фармуецца парадак дня.
Нас нялёгка запужаць, мы не ламаемся. Мы не губляем свой маральны компас, — сцвярджаюць арганізатары. — Сусветны дзень навінаў 2025 года — гэта не збор сродкаў. Гэта пункт яднання.
#магчымасці
Як выжыць з абмежаванымі рэсурсамі, калі вы — беларускае медыя (дэдайн — 11 ліпеня)
Беларускія медыя ў выгнанні — гэта гісторыя пра супраціў, практыку і знаходлівасць. У эпоху, калі фінансаванне скарачаецца, а выклікі множацца, як знайсці шлях наперад?
15 ліпеня Беларуская асацыяцыя журналістаў запрашае на дыскусію прадстаўнікоў медыясектара, якія знаходзяцца ў Варшаве.
Спікеры:
🎙Аліна Коўшык, дырэктарка тэлеканала «Белсат»
🎙Руслан Кулевіч, галоўны рэдактар MOST Media
🎙Віктар Марчук, галоўны рэдактар Bgmedia
Колькасць месцаў абмежаваная.
Рэгістрацыя і падрабязнасці
без впн
baj.media">❗️Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
«Бывае, што падае непрытомная». У палітзняволенай Валерыі Касцюговай пагаршаецца стан здароўя
Ужо амаль 3 гады Валерыю Касцюгову ўтрымліваюць у жаночай калоніі №4 у Гомлі.
Крыніца, дасведчаная ў справах Валерыі Касцюговай, распавяла «Радыё Свабода» пра яе найперш тое, што ў яе пагаршаецца здароўе.
«Ёй увесь час патрэбен асаблівы догляд, дыета, а гэта ўсё таксама не ўлічваецца».
Orsha.eu: Падпісчыкаў мы згубілі, а аўдыторыю пашырылі
Паразмаўлялі з галоўным рэдактарам Ігарам Казмерчакам пра інсайды, сувязь з чытачамі і місію рэгіянальнага медыя.
У праекце «Без нас вы б не ведалі…» БАЖ распавядае пра тое, якія факты, падзеі, праблемы ў Беларусі засталіся б небачнымі, калі б не было незалежных медыяў і журналістаў.
Цалкам артыкул чытайце тут
без впн
baj.media">❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
BYSOL адкрыў збор для «Витебский Курьер news»
Каб рэдакцыя магла працягнуць працу, трэба знайсці 3500 еўра. Гэта сума пойдзе на хостынг, тэхнічныя сэрвісы і зарлату супрацоўнікаў на тры месяцы.
«Мы верым, што Віцебск заслугоўвае мець праўдзівыя навіны».
60-гадовы юбілей адзначыў Яўген Вапа — галоўны рэдактар штотыднёвіка «Ніва», старшыня Управы Беларускага Радыё Рацыя
Яўген Вапа выпускнік і былы настаўнік Гайнаўскага беларускага ліцэя. Скончыў гістарычны факультэт Варшаўскага ўніверсітэта.
Аўтар і рэдактар такіх кніг, як «Беларусь на старонках «Нівы» 1989–2005», «Бежанства 1915», «Беларускі студэнцкі рух у Польшчы 1981–1992» і іншых. Рэдактар многіх кніг, выдадзеных штотыднёвікам «Ніва».
З 1995 года кіруе Беларускім саюзам у Польшчы. Узнагароджаны Кавалерскім крыжам ордэна Адраджэння Польшчы і Медалём да стагоддзя БНР. Сябра Рады БНР.
БАЖ шчыра віншуе спадара Яўгена з юбілеем!
baj.media">
❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
#магчымасці #30годдзеБАЖ
БАЖ запрашае калег на Медыякэмп у Літве 19–20 ліпеня!
Сябраў БАЖ і прадстаўнікоў беларускай медыясупольнасці запрашаем набыць новыя веды, досвед і знаёмствы ў тэматычным медыякэмпе «За Кадрам», які пройдзе ў сярэдзіне лета на тэрыторыі ўтульнай сядзібы пад Коўна.
Падчас двухдзённага нефармальнага мерапрыемства адбудзецца шэраг актыўнасцяў:
🔺прафесійная дыскусія «Журналістыка пасля 2020-га»;
🔺мазгавы штурм «Што рабіць, калі навіны — суцэльны боль»,
🔺медыяквіз;
🔺Каманднае спаборніцтва «Дранік-батл»;
🔺нефармальная камунікацыя, вечаровае вогнішча і выдатная атмасфера.
Рэгістрацыя адкрыта да 14 ліпеня, але можа быць закрыта раней, бо колькасць месцаў абмежаваная.
РЭГІСТРАЦЫЯ і падрабязнасці
без впн
baj.media">❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
#чытаемБАЖнае
Узгадваем важныя тэксты ад аўтараў БАЖ, якія выйшлі на нашым сайце за апошні тыдзень
🌿Ігар Карней: «Адшукалі больш за 50 непадпісаных тэкстаў, аўтарства якіх прыпісалі мне»
🌿 Фінская журналістка: Беларуская гісторыя стала для мяне вельмі асабістай
🌿 Orsha.eu: Калі ў горадзе адбываецца аварыя, мы ведаем гэта раней за ДАІ
🌿 Боты масава атакуюць незалежныя медыярэсурсы, якія пішуць пра Сяргея Ціханоўскага
🌿 Беларускія блогеры публікуюць фэйкі – па замове МТС
🌿 «Бюро» стала сябрам глабальнай сеткі журналістаў
-расследавальнікаў GIJN
🌿 Нямецкі парламентарый стаў сімвалічным хросным Людмілы Чэкінай
Фота: hello aesthe для Pexels.com
baj.media">❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
Уладзімір Караткевіч — «вітамін аптымізму» для беларусаў
Ва Уроцлаве адбылася публічная лекцыя прысвечаная творчасці гэтага беларускага аўтара, якую правёў вядомы беларускі перакладчык і паэт Андрэй Хадановіч.
Пісьменнік, які ў любой сітуацыі нясе радасць, нясе суцяшэнне, нясе здаровую долю смеху, жыццядайна вяртае да актыўнасці.
#магчымасці
Ізноў з намі пятніца. Значыцца, надышоў час штотыднёвай падборкі магчымасцяў ад БАЖ. Выбірайце, што вам найбольш цікава!
🎈БАЖ запрашае калег на Медыякэмп у Літве 19–20 ліпеня!
Да 30-годдзя БАЖ
🎈 «30 да 30» — прэмія International News Media Association для маладых журналсітаў (дэдлайн — 27 чэрвеня)
Узрост — да 30 гадоў
🎈Міжнародны трэнінг Reflect to Connect (дэдлайн — да 30 чэрвеня)
Працоўная мова — англійская
🎈Нязмушаны нэтворкінг у Вільнюсе (дэдлайн — 1 ліпеня)
Пройдзе 3 ліпеня з 18:00 да 20:30 ў раёне Шніпішкес
🎈Тыдзень супраць катаванняў: мерапрыемствы ў 2025 годзе (па 29 чэрвеня)
Канферэнцыі, лекцыі, дыскусіі, выставы
🎈Прэмія за журналістцкія матэрыялы на тэму правоў дзіцяці (дэдлайн — 20 ліпеня)
У гатэгорыях трансляцыя, радыё/падкаст, пісьмовыя навіны, фатаграфія
🎈Стыпендыя для даследавання штодзённай фатаграфіі (дэдлайн — 31 жніўня)
Фінансаванне да 25 000 EUR
Фота: Diego F. Parra для Pexels.com
baj.media">❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
Google и TikTok перенесли кэширующие серверы ближе к Беларуси
Google и TikTok перенесли свои кэширующие серверы в Варшаву, чтобы быть ближе к Беларуси и России, обратил внимание Reform.news.
Кэширующие серверы призваны ускорить загрузку контента. Чем ближе они находятся к потребителям, тем быстрее происходит загрузка.
«Гэта пытанне жыцця і смерці». Сяргей Ціханоўскі выступіў падчас сесіі ААН па правах чалавека
Ён заклікаў выкарыстоўваць усе магчымыя рэсурсы для выратавання палітвязняў, піша праваабарончы цэнтр «Вясна».
«Я заклікаю Генеральнага сакратара ААН умяшацца, выкарыстаць усе рэсурсы, каб выратаваць гэтыя жыцці. І я заклікаю ўсіх вас выказацца пра тое, што адбываецца ў самым сэрцы Еўропы».
Фотафакт. На тэчцы ў Святланы Ціханоўскай цяпер партрэт палітзняволенага журналіста Андрэя Пачобута.
Фота @tsikhanouskaya
#магчымасці
Кінафестываль One World на тэму правоў чалавека (дэдлайн — 1 верасня)
XXVIII штогадовы Міжнародны фестываль дакументальнага кіно аб правах чалавека One World пройдзе ў сакавіку 2026 года ў Чэхіі.
Прымаюцца фільмы, праца над якімі скончана ў 2024–2026 гадах. Для кінематаграфістаў з Беларусі ўдзел бясплатны.
Падрабязнасці тут
без впн
baj.media">❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
Якімі сацсеткамі найбольш актыўна карыстаюцца беларусы
Больш за 60% карыстальнікаў кожнай платформы — жанчыны, за выключэннем TikTok у Беларусі, піша Беларуская служба Польскага радыё са спасылкай на officelife.
У Беларусі сёлета сярод сацыяльных сетак на першым месцы TikTok паводле колькасці аўдыторыі. За год яна вырасла на 10%.
Елена Приходько: «Грантовая поддержка — это единственная форма существования сейчас для белорусских СМИ в изгнании»
В Женеве в рамках 59‑й сессии Совета по правам человека ООН прошел круглый стол на тему преследования журналистов в постсоветских странах.
О протестах 2020 года в Беларуси и пяти годах оппозиционной деятельности в изгнании корреспондент RFI поговорил с журналисткой и бывшим членом Координационного совета оппозиции Еленой Приходько.
Горизонт планирования сейчас хорошо, если три месяца, полгода. Все очень нестабильно. В этом плане очень сложно и других способов монетизации, к сожалению, не существует.
Сілавікі двойчы дапыталі маці былога журналіста «Белсата» Сяргея Скулаўца
Супрацоўнікаў праваахоўных органаў цікавіла, ці не збіраецца Сяргей Скулавец вярнуцца ў Беларусь. Але тут, як яны заявілі маці былога журналіста, «ён усё адно будзе злачынцам, нават калі зменіцца палітычная сітуацыя».
Падрабязнасці
без впн
baj.media">❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
Павіншуйце журналістаў-палітвязняў з днём народзінаў! Імяніннікі ліпеня:
🌟 Залатых Канстанцін Уладзіміравіч — 05 ліпеня 1969 года
📨 ПК №1, 211440, Віцебская вобл., г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8
🌟 Слаўнікава Ірына Аляксандраўна — 12 ліпеня 1970 года
📨 ПК №4, 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3.
🌟 Чэкіна Людміла Юр'еўна — 13 ліпеня 1973 года
📨 ПК №4, 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3
🌟 Толчын Андрэй Мікалаевіч, 18 ліпеня 1959 года
📨 СІЗА №3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1.
🌟 Ільяш Ігар Уладзіміравіч, 18 ліпеня 1988 года
📨 СІЗА-1, 223016, Мінская вобласць, Мінскі раён, Навадворскі сельсавет, в. Пашковічы, 143/4.
Фота: pexels.com
baj.media">❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
Telegram запустил функцию проверки фактов
Новая функция впервые была замечена под публикацией в канале We TON, в которой утверждалось, что Telegram якобы уходит из России. Представители мессенджера пока официально не заявляли о начале работы сервиса фактчекинга, пишет «Холод».
Подробности тут
без впн
«Дапамажы сабе — і вакол цябе ўратуюцца тысячы». Пад Вільняй прайшоў сплаў на байдарках
«Зараз ідзе хваля вызваленняў: больш за 300 чалавек выйшлі з беларускіх турмаў. Упэўнены, любыя акцыі, якія падтрымліваюць палітвязняў, у тым ліку і журналістаў, карысныя і ўносяць сваю лепту ў вызваленне», — з гэтымі словамі юрыста Алега Мацкевіча былі згодныя ўсе, хто ўдзельнічаў ў сплаве салідарнасці на байдарках, які 28 чэрвеня зладзіў БАЖ на літоўскай рэчцы Мерычанка.
Падчас сплаву ўдзельнікі зладзілі дадатковую міні-акцыю: запусцілі па рацэ караблікі з імёнамі палітзняволеных медыйшчыкаў.
Гэта — мірны сімвалічны акт салідарнасці і напамін аб рэпрэсіях супраць свабоды слова ў Беларусі. Кожны папяровы караблік як напамін, што за кратамі знаходзяцца жывыя людзі, калегі, сябры, прафесіяналы.
З мінскай кватэры 67-гадовага фатографа Верацінскага СК вынес некаторыя рэчы
Ператрус у фатографа Генадзя Верацінскага правёў увесну Следчы камітэт, зараз высветліліся некаторыя абставіны, піша «Позірк».
Падрабязнасці тут
без впн
Топ-10 фільмаў з агучкай па-беларуску
Усе людзі падзяляюцца на тых, хто любіць глядзець фільмы ў арыгінале, ці з субтытрамі, ці з роднай яму агучкай. Беларускія сэрвісы прапануюць такія магчымасці.
«Новы Час» склаў аўтарскі спіс дзесяці лепшых фільмаў, якія можна ўключыць дома па-беларуску.
Чытайце і глядзіце тут
без впн
🌱 Зялёны партал праводзіць апытанку, каб з дапамогай чытачоў зрабіць свой кантэнт больш цікавым і карысным
«Мы ведаем, як важна быць у курсе экалагічных навін і разумець, што адбываецца вакол. Але каб стаць яшчэ лепшымі, нам патрэбны ваш голас!» — зазначае рэдакцыя.
Выданне прапануе прайсці кароткае апытанне, якое зойме ўсяго 5 хвілін.
«Дзякуй, што дапамагаеце нам развівацца! Мы вельмі цэнім вашу думку. Гэта дапаможа нам рабіць матэрыялы, якія будуць яшчэ больш актуальнымі і цікавымі менавіта для вас», — падкрэслівае «Зялёны партал».
Как одно неудачное фото могло стоить жизни фотографу из Минска
Минчанин Моисей Наппельбаум владел роскошным фотоателье в самом центре беларусской столицы — сперва там, где теперь магазин «Лакомка», затем на месте нынешнего входа в метро «Октябрьская», рассказывает «Зеркало».
Переехав в Петербург, он снимал богачей, а затем Ленина, Сталина, других вождей и классиков литературы, театра и кино, которые теперь смотрят на нас со страниц учебников истории. Однако одно неудачное фото и один опрометчивый комментарий могли стоить ему жизни.
«У отца было поразительное чутье художника. Не имея не только высшего, но и среднего образования, порой не прочитав книг писателя, которого снимал, он улавливал неповторимую индивидуальность человека и характер его творчества».
Боты масава атакуюць незалежныя медыярэсурсы, якія пішуць пра Сяргея Ціханоўскага
Да траўлі вызваленага палітвязня відавочна далучыліся не толькі боты. Медыйшчыкі выказалі журналісту БАЖ версію, што супрацоўнікі дзяржструктур атрымалі адпаведную разнарадку і прыблізны тэмнік.
«Еўрарадыё» выпампавала масіў у 700 каментароў і зрабіла аўтаматвзаваны кантэнт-аналіз, а таксама аналіз таймінгу з‘яўлення каментароў.
#замежжа
Из американского Vogue уходит главред, которая возглавляла журнал почти 40 лет
Британская журналистка Анна Винтур уходит с должности главного редактора американского выпуска модного журнала Vogue, которую она занимала с 1988 года, сообщает Русская служба ВВС со ссылкой на издательский дом Condé Nast.
Считается, что именно Винтур послужила прототипом для героини актрисы Мэрил Стрип Миранды Пристли в голливудском фильме 2006 года «Дьявол носит Prada».
У Польшы плануюць адкрыць Універсітэт Залатога Веку для сталых беларусаў
У фундацыі «Акно на Усход» у Беластоку прайшла арганізацыйная сустрэча, прысвечаная стварэнню адукацыйнай і грамадскай ініцыятывы — Універсітэта Залатога Веку для беларусаў сталага веку, якія цяпер жывуць у Польшчы, паведамляе «Радыё Рацыя».
Праект з’яўляецца працягам дзейнасці аднайменнай ўстановы ў Гародні, якая працавала з 2010 года і была закрытая ўладамі ў 2023 годзе.
Падрабязнасці
Фінская журналістка: «Сустрэчы па аўторках як тэлепатычная сувязь са зняволенымі»
Першая анлайн-сустрэча адбылася 18 жніўня 2020 года. Зараз журналісты са Швецыі, Нарвегіі, Даніі, Фінляндыі, а таксама палітыкі і грамадскія актывісты па-ранейшаму сустракаюцца з беларускімі калегамі анлайн.
Нарадзілася ідэя напісаць кнігу пра Беларусь у экзайле. Пакуль я зрабіла некалькі інтэрв’ю як даследчык праекта, паразмаўляла са Святланай Ціханоўскай для аднаго з фінскіх выданняў.
Ігар Карней: «Адшукалі больш за 50 непадпісаных тэкстаў, аўтарства якіх прыпісалі мне»
Былы журналіст «Радыё Свабода» Ігар Карней стаў адным з 14-ці палітвязняў, вызваленых і выдвараных за межы Беларусі 21 чэрвеня. Асуджаны амаль на 4 гады зняволення, ён адседзеў два. Пра свае «турэмныя ўніверсітэты» Ігар распавёў у вялікім інтэрв’ю БАЖ.
Супрацоўнікі КДБ адабралі больш за паўсотні матэрыялаў, аўтарства якіх прыпісвалася мне. Пры тым што гэтыя тэксты не былі падпісаныя, а значыць, маглі адшукаць не 50, а ўсе сто ці дзвесце тэкстаў і прыпісаць іх мне.
Усе яны былі накіраваныя на экспертызу (безадносна да аўтарства) — ніводзін з іх не прызналі ні абражальным, ні недакладным, ні сфальсіфікаваным. Але адна справа — высновы экспертаў, і зусім іншая — што вырашыць следства.
#BecauseTheJournalist
Нямецкі парламентарый стаў сімвалічным хросным Людмілы Чэкінай
У межах кампаніі #WeStandBYyou прадстаўнік нямецкай партыі «Саюз 90 / Зялёныя» Канстанцін фон Нотц узяў на сябе сімвалічнае шэфства над беларускай палітвязынкай Людмілай Чэкінай.
Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».
Як дэмакраты, мы абавязаныя не забываць такіх людзей, як Людміла, і працягваць змагацца за іх вызваленне.