Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
😱Скандальны жывы куток, які закрылі зоаабаронцы, цяпер падазраюць у негуманным знішчэнні жывёл
Пасля скаргаў мясцовых зоаабаронцаў быў закрыты жывы куток у Берасцейскім парку культуры. Доўгі час жывёлы ўтрымліваліся ў нягодных умовах: наведнікі спрабавалі падтрымліваць іх стан як маглі, але ў выніку дамагліся закрыцця. Аднак цяпер застаецца незразумелым лёс саміх жывёл.
«Белсат» даведаўся падрабязнасці гэтай гісторыі — чытайце іх у артыкуле.
🥶«Травеньскі ледавіковы перыяд» альбо «Месяц маябарь»
Як беларусы рэагуюць на раптоўнае пахаладанне і запаволеную рэакцыю чыноўнікаў — чытайце тут
Расея едзе «мірыцца» з Украінай у Стамбул
Але ці будзе там Пуцін — пакуль няясна:
Як толькі прэзідэнт палічыць гэта патрэбным, мы аб’явім
«Ёсць шанец, што дзеда сыграе Маляваныч»
Відэапрадакшан «Sort of cinema» ў чэрвені 2025-га пачнуць здымкі кароткага метру. Гэта будзе кранальная гісторыя ўзаемаадносінаў маладога чалавека і ягонага дзеда:
«2022 год, Менск, ва Украіне ідзе вайна, а хлопец, адзін з галоўных герояў, атрымлівае павестку ў войска (вакол чуткі, што беларусаў таксама могуць кінуць на фронт) і стаіць перад дылемай: збегчы ці застацца з блізкім чалавекам, які патрабуе ягонай апекі»
📺 Навіны за 5 хвілін
💥 У Польшчы затрымалі беларуса, які трымаў у хаце вялікую партыю выбухоўкі
А яшчэ:
🔻 Адключэнне гарачай вады ў Менску перанеслі з прычыны халоднага надвор'я
🔻 Палітзняволеная памерла праз паўгода пасля выхаду з турмы
🔻 Чырвоны касцёл у Менску адчыняць пасля рэканструкцыі не раней за 2027 год
🔻Трамп дапусціў магчымасць свайго прыезду на мінрыня перамовы паміж Расеяй і Украінай
🔻Суд над Пі Дыдзі
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🥰Яшчэ ў 1918 годзе яна ўпершыню выйшла на сцэну, і з таго часу яе імя стала сінанімам мастацкай дасканаласці.
Зорка Купалаўскага тэатра, яна з захапленнем і праўдай іграла і шэкспіраўскіх гераінь, і простых беларускіх жанчын. За сваё доўгае творчае жыццё (а пражыла яна 95 гадоў!) Стэфанія Станюта сыграла каля 200 роляў — і да апошніх дзён заставалася вернай сцэне.
Сёння спаўняецца 120 гадоў з дня яе нараджэння, але памяць пра яе жыве ў сэрцах гледачоў 🎬
📺 Глядзіце відэа пра нашу выбітную зямлячку
🤡Як размаўляць з беларускімі чыноўнікамі і ці ёсць сярод іх разумныя людзі?
Блогер Андрэй Павук расказаў пра сваю тактыку перамоваў з чыноўнікамі і міліцыянтамі ў праграме «Раніца з Белсатам»
Глядзіце цалкам на YouTube-канале «Белсат LIFE»
🚫 «Iх выстаўлялі перад усім класам, ламалі іх псіхіку, ганьбілі перад усёй школай...»
«Белсат» паразмаўляў з псіхолагам Алай Марціновіч пра тое, наколькі эфектыўным было «карнае выхаванне» групы падлеткаў, якія паказвазлі нецэнзурныя жэсты падчас 9 траўня
Праз 10 гадоў Расею афіцыйна прызналі адказнай за катастрофу рэйса MH17
У 2014 годзе над Данбасам быў збіты пасажырскі Boeing авіякампаніі Malaysia Airlines. У выніку загінулі 298 чалавек. Толькі цяпер Міжнародная арганізацыя грамадзянскай авіяцыі прызнала, што Расея парушыла канвенцыю і ўжыла зброю супраць грамадзянскага самалёта.
Скаргу на Расею ў ІКАО ў сакавіку 2022 года падалі Аўстралія і Нідэрланды – грамадзяне гэтых краін складалі большасць сярод загінулых. У чэрвені 2024 года Расея абвясціла, што спыняе ўдзел у разглядзе справы, бо не прызнае кампетэнцыю ІКАО.
Да чаго прыйшлі міжнародныя следчыя і хто вінаваты (гэтае прозвішча вам добра вядома) – чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN).
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 Мельнікаву абвінавацілі ў крадзяжы $150 тысяч
Стала вядома, як сыходзілі грошы з рахунку фонду «Białoruś Liberty», якім кіравала Мельнікава. Падрабязней пра сумы чытайце па спасылцы (праз VPN).
🔺 Былы палітвязень арганізоўвае незвычайны аўкцыён
Зянковіч, які нядаўна выйшаў на волю, анансаваў аўкцыён з дзіўным падарункам яму ад Лукашэнкі. Што гэта – чытайце на нашым сайце (праз VPN).
🔺 У Лукашэнкі новы стратэгічны партнёр
Да самаабвешчанага прыляцеў лідар адной камуністычнай краіны, якога сустракалі як Пуціна ці Сі. З кім цяпер Лукашэнка хоча завесці сяброўства – чытайце ў нашым матэрыяле (праз VPN).
#штопачытаць
🙏 Палітзняволеная памерла неўзабаве па выхадзе з турмы
Гэта 39-гадовая Ганна Кандраценка. Тры гады калоніі яна адбыла паводле крымінальнай справы аб знявазе ў каментарах.
Анкалагічнае захворванне ў палітзняволенай выявілі ў турме, але датэрмінова так і не вызвалілі.
Пасля турмы Ганна пражыла крыху больш за паўгода.
Больш чытайце на інтэрнэт-старонцы. 👈
🔥 Цукеркі ад Лукашэнкі на падтрымку палітвязняў
Такую канвертацыю свайго падарунку плануе арганізаваць нядаўні палітвязень – ураджэнец Беларусі і грамадзянін ЗША Юры Зянковіч.
Спадар Зянковіч паведаміў, што цукеркі ў каробцы з дзяржаўным гербам яму падарыў Лукашэнка. Зараз былы палітвязень хоча зладзіць аўкцыён па продажы гэтых цукерак, а грошы накіраваць на падтрымку палітвязняў.
Пра каго і што яшчэ паведаміў Юры Зянковіч чытайце па спасылцы.👈
🗺 Беларускае Панямонне — гэта скрыжаванне гандлёвых шляхоў і розных культур
Беларусы, палякі, літоўцы, татары, габрэі — усе яны пакінулі свой след у строі Панямоння. Гэтая культурная сумесь нарадзіла ўнікальную моду, дзе кожны элемент — ад кашулі да гарсэта — мае глыбокі сэнс 💃
Што насілі нашыя продкі напрыканцы XIX — пачатку XX стагоддзя? Чым адрознівалася мода моладзі ад убрання сталых людзей?👗
👀 Кацярына Ваданосава і ейная праграма «Нітка Зорка» зноў спяшаюцца пагрузіць вас у свет гістарычнай моды 👇🏻
🔴 БСДП (Грамада) прызнаная «экстрэмісцкім фармаваннем»
Нагадаем, што яшчэ 20 верасня 2023 года Вярхоўны суд Беларусі вынес рашэнне аб ліквідацыі БСДП (Грамада).
#рэпрэсіі
🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Чаго чакаць ад перамоваў аб замірэнні ва Украіне
🔸Новыя падрабязнасці ў справе зніклай Анжалікі Мельнікавай
🔸Лукашэнка праводзіць перамовы з генсекам В’етнаму
🔸Мінтранспарту прапаноўвае ўсталяваць камеры відэаназірання ва ўсім грамадскім транспарце
🔸ЗША і Кітай дамовіліся ўвесці мараторый на значнае павышэнне імпартных тарыфаў ува ўзаемным гандлі
🔸Голас «Белсату» у Радзе Еўропы
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/BvELIh1l67w
🐘 Гэтыя лялькі пройдуць 20 000 кіламетраў з Афрыкі да Арктыкі
Паглядзіце на неверагодную мастацкую акцыю☝️
👨🎨 Сапраўднае мастацтва з кардону і ценяў
Менавіта так японскі мастак стварае свае неверагодныя ілюзіі.
Паглядзіце, што ў яго атрымліваецца!
🫡 Гісторыя ратавання кацянятаў у Бабруйску
Паглядзіце, што здарылася!
PS. Ніхто не пацярпеў
💱 Курсы валютаў 13 траўня
Долар трошкі ўмацаваўся. Еўра рэзка знізіўся на 6.0 кап.. Расейскі рубель падрос на 1.8 капейкі.
#курсвалютаў
Каўбаскі на грылі, латэкс і брыдкія вусікі — чаго чакаць ад Еўрабачання-2025
Ужо сёння пройдзе першы паўфінал «Еўрабачання». «Белсат» сабраў Топ-10 удзельнікаў конкурсу па версіі букмекераў. Абірайце сваіх фаварытаў вось тут па спасылцы 👈🏻
А як вы ставіцеся ад гэтага конкурсу❓😀
🔴 АМАП, прас і «мэтады з 90-х»
Двух мужчын на Гомельшчыне затрымалі пры сілавой аперацыі, але прычына зусім не тая, якую вы падумалі б…
Усе падрабязнасці жорсткай гісторыі — па спасылцы
😰Забралі дачу, агарод, палову пенсіі, а цяпер — жыццё?
Крымінальная справа супраць сімвала беларускага пратэсту Ніны Багінскай можа скончыцца трагічна. Шмат хто мяркуе, што яе могуць прысудзіць да «хатняй хіміі» — пакарання, якое абавязвае чалавека працаўладкавацца. У адваротным выпадку абмежаванне волі могуць замяніць на рэальнае пазбаўленне волі. Пры гэтым пенсіянерка мае шэраг сур’ёзных хранічных захворванняў 😢
Чым гэта можа скончыцца да 78-гадовай пенсіянеркі чытайце тут
🤳 Колькі часу вы праводзіце ў сацсетках?
Парады медыя-эксперта Дзяніса Васількова, як экалагічна і карысна для сябе датыкацца з сацыяльнымі сеткамі.
Яшчэ больш цікавага глядзіце ў праграме «Раніца з Белсатам» на YouTube-канале «Белсат LIFE»
А каб выконваць парады, падпісвайцеся на наш другі тэлеграм @vynikidnia
☝🏻У ім не прапусціце асноўныя падзеі ды зберажаце свой вольны час. Падсумоўваем вынікі дня каротка і лаканічна, далучайцеся!
◾️ У Варшаве ад нечаканай хваробы памерла беларуска Ніна Маргаева
Ёй было ўсяго 40 гадоў.
Тры гады таму яна з непаўналетнім сынам была вымушаная выехаць з Беларусі ў Польшчу, дзе атрымала статус дадатковай абароны. Праз год у яе дыягнаставалі бакавы аміятрафічны склероз, які з’яўляецца невылечным.
Ніна яшчэ ў Менску заснавала мастацкую студыю PLOT. У 2020 годзе яна падпісала «Адкрыты ліст дзеячаў культуры супраць гвалту і фальсіфікацыі выбараў».
У беларускі застаўся сын, якому цяпер 13 гадоў.
💥 #галоўнае за 12 траўня
✔️ Зяленскі адказаў Пуціну на ідэю перамоваў замест замірэння
✔️ Кальцавую лінію метро ў Менску пачнуць будаваць ужо налета
✔️ Падпал гандлёвага цэнтру ў Варшаве замовілі спецслужбы РФ
✔️ Польшча закрывае расейскае консульства
✔️ Інфляцыя ў Беларусі абганяе план
✔️ Кітай і ЗША знізяць мыты. Часова
✔️ Аліна Коўшык заклікала ўзмацніць падтрымку беларускіх медыяў
✔️Нямеччына прагразіла дадатковымі санкцыямі, калі Расея сёння не спыніць агонь
❗️«Кіберпартызаны» даведаліся лёс грошай фонду Мельнікавай. Яе абвінавацілі ў крадзяжы $150 000
#рэпрэсіі
▫️БСДП (Грамада) прызнаная «экстрэмісцкім фармаваннем»
☝️«Мельнікава выводзіла грошы на асабісты рахунак невялікімі сумамі цягам лютага і сакавіка»
Пра гэта паведаміла прадстаўніца «Кіберпартызанаў» Юліяна Шаметавец. Яна таксама дадала, што агулам з рахунку фонду «Białoruś Liberty» Мельнікава забрала 150 тысячаў долараў.
З нагоды крадзяжу новы кіраўнік фонду Віталь Пацехін звярнуўся ў праваахоўныя органы Польшчы.
Падрабязнасці чытайце на сайце Белсату.
🙌 У абарону беларусаў: рэдактарка Белсату выступіла ў Радзе Еўропы
Яна заклікала падтрымаць незалежныя беларускія медыі, каб «Не даць Лукашэнку і Пуціну заглушыць галасы беларусаў».
Гэтыя словы прагучалі падчас працы міжнароднай канферэнцыі па правах чалавека ў інтэрнэце.
Больш глядзіце ў праграме «Аб'ектыў».👈
🤨 Знайшоўся галоўны фанат «Зорных войнаў»
Паглядзіце, што ён зрабіў ☝️
🇺🇸🇺🇦Трамп можа прыляцець на мірныя перамовы Зеленскага і Пуціна.
«Я думаў пра тое, каб паляцець туды. Я не ведаю, дзе буду ў чацвер — у мяне так шмат сустрэч, але я сапраўды разглядаў магчымасць паляцець
🎬 «Пан Зубр: Волат і Брэст памерлі героямі, а Пацук трапіў у КДБ…»
🟥 Пан Зубр нарадзіўся ў Менску. Дзяцінства правёў у дварах. Да пэўнага моманту сітуацыя ва Украіне не цікавіла хлопца, пакуль ягоны сябра не паказаў, як збіваюць студэнтаў на Майдане. Як толькі надарылася магчымасць, наш герой вырушыў туды.
🟥 Калі быў захоплены Крым, хлопец пастанавіў бараніць Украіну. Вось ужо адзінаццаты год беларускі добраахвотнік ваюе.
🟥 У гэтым выпуску ён раскажа, як пачыналася ягоная поўнамаштабная вайна і як ён абараняў Кіеў.
🟥 Разам са здымачнай групай Пан Зубр наведае мясцовых жыхароў. Падрабязней – у новым выданні праекту «Ваяры і валанцёры».