Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
📷 Фотафакт: Сяргея Ціханоўскага сёння прыняў польскі прэзідэнт Анджэй Дуда
На сустрэчы Сяргей прысутнічаў разам з жонкай Святланай.
Ужо праз дзве з паловаю гадзіны Ціханоўскія зладзяць мітынг каля помніка Каперніку ў Варшаве, куды могуць прыйсці ўсе ахвочыя беларусы. Наш тэлеканал будзе трансляваць гэтую падзею ў жывым эфіры.
Фота: @tsikhanouskaya
💬 «Практычна кожны, хто памёр у няволі ў 2024 годзе, сваім дыягназам і станам здароўя проста "крычаў" суду аб тым, што з ім не трэба эксперыментаваць»
Беларускі Хельсінкскі камітэт ацаніў леташні стан права на свабоду ад катаванняў у Беларусі ў межах нацыянальнага індэксу правоў чалавека.
Сэнс індэксу – параўнаць Беларусь з Беларуссю ў розныя перыяды – на шкале ад адзінкі (найгоршая ацэнка) да дзясяткі (ідэальны стан).
🔍 Вось якія вынікі паказала даследаванне
🇰🇵 Аматары экстрэмальнага адпачынку, для вас з'явілася новая лакацыя!
Паўночная Карэя цяпер мае не толькі працоўныя лагеры, але і прыбярэжную турыстычную зону, дзе могуць адначасова адпачываць да 20 тысяч чалавек.
👀 Шукайце падрабязнасці вось тут
💬 «Пра мяне не было інфармацыі – пачалі падымаць хвалю і нейкае там відэа выкінулі. Дарэчы, сфабрыкаванае і старое, трохгадовае»
Сяргей Ціханоўскі ў размове з літоўскім выданннем «Delfi» расказаў, што відэазапіс, распаўсюджаны лукашэнкаўскай прапагандаю пасля з'яўлення чутак пра ягоную смерць, быў зняты далёка не ў пазначаную на кадрах дату.
📍Больш чытайце на старонцы
🤯 Немец вёз з сабою парэшткі маманта. На мяжы ў Цярэспалі іх сканфіскавалі
Ацэначны кошт выяўленых фрагментаў біўня складае прыблізна тысячу долараў, аднак іх навуковая і адукацыйная каштоўнасць неацэнная. Лёс дагістарычнай знаходкі вырашыць суд.
👀 Глядзіце падрабязней на сайце
📺 Навіны за 5 хвілін
⬆️ Жыхары вёскі на Салігоршчыне запісалі зварот да Лукашэнкі. Пра што яны просяць?
🔻У Менску распачынаецца саміт Еўразійскага эканамічнага звязу
🔻Рада Еўропы падпісала з Украінай пагадненне пра стварэнне спецтрыбуналу
🔻Іран прызнаў пашкоджанні ядравых аб'ектаў у выніку атак
🔻Распачаліся працы па падаўжэнні трэцяй лініі менскага метро
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў у Міжнародны дзень падтрымкі ахвяр катаванняў
«У апошнія дні мне давялося пачуць нямала гісторыяў пра рэаліі ў беларускіх турмах. За гады працы з тэмай палітвязняў у Беларусі я неаднойчы чула пра нечалавечыя ўмовы ўтрымання.
І, канешне, асабліва балюча ўсё гэта чуць мне з вуснаў мужа, які правёў у гэтым пекле пяць гадоў. За апошнія гады Сяргей страціў палову вагі. Шмат сутак ён правёў у ШІЗА пры нечалавечым холадзе. Да яго не пускалі ні адвакатаў, ні медыкаў. І, канешне, я шчаслівая, што мой муж выжыў пасля гэтых катаванняў»
Беларуская лідарка адзначыла, што кожны чалавек мае магчымасць рабіць крокі дзеля вызвалення людзей. Калі гэта бяспечна – можна дапамагаць фінансава і ўдзельнічаць у акцыях.
Святлана Ціханоўская параіла працягваць пісаць лісты, бо «многім палітвязням іх перадаюць, і словы падтрымкі могуць стаць для іх апорай».
Для суда над расейскім кіраўніцтвам будзе створаны свой «Нюрнберг»
Прэзідэнт Украіны і генсакратар Рады Еўропы падпісалі пагадненне аб стварэнні Спецтрыбуналу па злачынствах агрэсіі супраць Украіны. Паводле Зяленскага, гэта «рэальны шанец» дамагчыся справядлівасці.
Мэта гэтага трыбуналу – прыцягнуць вышэйшае кіраўніцтва Расеі да адказнасці за «вайсковыя злачынствы», пачынаючы з поўнамаштабнага ўварвання ў 2022 годзе.
«Мы ўсе памятаем трыбунал, які чыніў правасуддзе пасля жахаў нацызму. Праз гады спатрэбіўся яшчэ адзін трыбунал – на гэты раз за злачынствы ў былой Югаславіі. Цяпер нам патрэбны такі ж трыбунал за агрэсію Расеі супраць Украіны», – заявіў украінскі лідар.
Зяленскі таксама заклікаў судзіць прэзідэнта Пуціна, назваўшы яго «вайсковым злачынцам».
Падрабязней пра трыбунал і якую ўладу ён будзе мець, чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
💥 #галоўнае за 25 чэрвеня
✔️NATO зладзіць у Польшчы вучэнні «Жалезны абаронца» – яны стануць адказам на расейска-беларускі «Захад». Маем з гэтай нагоды каментар польскага міністра абароны і каментар Анджэя Дуды
✔️Паразмаўлялі на палях саміту NATO таксама са Святланай Ціханоўскай
✔️Расследаванне: тры беларускія кампаніі пастаўлялі РФ станкі для вырабу балістычных ракет
✔️«Кіберпартызаны» апублікавалі новыя звесткі пра паездкі Анжалікі Мельнікавай
✔️ Што вядома пра беларуса, які напаў на дзіця ў аэрапорце «Шарамецьева»?
✔️«Механічная траўма». Прыкметаў гвалтоўнай смерці Змітра Каспяровіча не выявілі
✔️Нацбанк Беларусі ўпершыню за тры гады павысіў стаўку рэфінансавання
#рэпрэсіі:
▫️Ігар Лосік знаходзіцца ў няволі роўна пяць гадоў
▫️Сілавікі шукаюць ахвочых «папрацаваць» фатографамі на заўтрашняй акцыі Ціханоўскіх у Варшаве
▫️«Экстрэмісцкай» нечакана прызналі старонку берасцейскай піцэрыі, якая адкрыта падтрымлівала ідэі «рускага свету» і пагражала людзям ГУБАЗіКам
🤷♂️ Беларусь ізноў у лідарах. Па колькасці зняволеных жанчын
Жанчын за кратамі ў Беларусі ўдвая болей, чым у суседняй Польшчы і Літве І значная колькасць сярод іх – зняволеныя паводле палітычнага пераследу.
Парушэнне правоў, павышаны кантроль, ціск фізічны і псіхалагічны – звыклая паўсядзённасць жанчын за кратамі. Паслухайце што кажа былая палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк.
Якія наступствы чакаюць іх на волі? Пра гэта глядзіце ў праграме «Аб'ектыў».☝️
🙏 «Яго забілі і пра гэта трэба прама казаць»
Гібель Вітольда Ашурка ў турме дадалася новымі падрабязнасцямі.
Даследчыкі і палітвязні высветлілі, што ўлады падалі сваякам і грамадскасці фальшывую версію смерці грамадска-палітычнага актывіста. У шклоўскай калоніі ў траўні 2021 году Вітольда Ашурка жорстка катавалі.
Хто і як забіў палітвязня? Пра гэта глядзіце і слухайце размову ў праграме «Студыя Белсат». ☝️
💁🏻♂️ Беларускія прадпрыемствы дапамагалі стратэгічнаму заводу ва Удмуртыі вырабляць балістычныя ракеты
«Менавіта з дапамогаю балістычных ракетаў кшталту „Іскандэр“ Расея ў 2025 годзе здзейсніла свае найбольш крывавыя атакі на ўкраінскія гарады, далёкія ад лініі фронту», – падкрэсліваюць расследавальнікі.
🔍 Глядзіце болей на старонцы
🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 У Гаазе завяршаецца саміт краінаў NATO. Пра асноўныя вынікі, у тым ліку пра ўдзел Святланы Ціханоўскай распавядзем у злучэнні з месца падзеяў
🔸 ПАРЕ прызнала Лукашэнку датычным да вывазу ўкраінскіх дзяцей
🔸 Да Лукашэнкі прыехаў прэзідэнт Кубы. Пра якую супрацу можна дамовіцца з адной з бяднейшых краінаў Карыбскага басейну?
🔸 Нацбанк Беларусі ўпершыню за два гады змяніў стаўку рэфінансавання. Што гэта значыць?
🔸 У Армені заявілі, што прадухілілі дзяржаўны пераварот
🔸 Парламент Ірану прыняў закон, які абмяжоўвае інспекцыі МАГАТЭ
🔸 У Польшчы завялі справу аб ненаўмысным забойстве пасля гібелі актывіста Каспяровіча
🔸 Беларусы ў сацыяльных сетках скардзяцца на якасць вады. З кранаў цячэ ці то капучына, ці то квас – жартуюць нашыя суайчыннікі. А што ж застаецца рабіць апроч таго як жартаваць?
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
🇵🇱 Анджэй Дуда адказаў на пытанні «Белсату» пра вучэнні «Жалезны абаронца»
«Варта памятаць, што пасля папярэдніх вучэнняў „Захад“ Расея напала на Украіну. Мы ўсе гэта ўсведамляем, таму цяпер трэба выразна дэманстраваць нашу гатовасць і нашу сілу».
📍Чытайце болей на нашым сайце
💁🏻♂️ «Сезонны чыннік». Кадраў у беларускай эканоміцы стала яшчэ меней
Зрэшты, эканамістка Настасся Лузгіна мяркуе, што не ўсё так страшна. А звесткі лепш параўноўваць не месяц да месца, а год да года.
📍Ейнае меркаванне, а таксама шмат лічбаў ды інфаграфікі знойдзеце па спасылцы
🇵🇱 Польскі міністр унутраных справаў падоўжыў спрошчаную працэдуру выдачы «пашпартазамяняльніка» для беларусаў да канца года
Спрошчаная сістэма атрымання гэтага дакументу дзейнічае для нашых суайчыннікаў у Польшчы ўжо два гады. Цалкам магчыма, што напрыканцы 2025-га яе зноў падоўжаць.
👀 Глядзіце падрабязней на нашым сайце
📍Глядзіце на «Белсаце» трансляцыю першага мітынга Сяргея Ціханоўскага пасля вызвалення
Сёння ўвечары Святлана і Сяргей Ціханоўскія правядуць у Варшаве сустрэчу з беларусамі. На нашым канале можна будзе пабачыць жывую трансляцыю гэтай падзеі!
❓Калі: 26 чэрвеня а 19-й гадзіне польскага часу (20-я гадзіна беларускага)
❓Дзе: помнік Мікалаю Каперніку (Варшава, Кракаўскае прадмесце 1) і ў эфіры «Белсату»
🙈 Сям'я ў Кітаі проста абедала, калі пачаўся землятрус
Паглядзіце, што было далей ☝️
💱 Курсы валютаў 26 чэрвеня
Курс расейскага рубля не змяніўся, а долар адкаціўся больш як на палову капейкі. Па еўра гандляванняў зноў не адбывалася.
#курсывалютаў
💁🏻♂️ У Менску адбываецца саміт ЕАЭС. На яго прыехаў нават прадстаўнік Італіі
Абавязковыя краіны, якія прымаюць удзел – гэта члены Еўразійскай эканамічнай супольнасці: Беларусь, Расея, Казахстан, Арменія і Кыргызстан. Ад іх звычайна прыязджаюць кіраўнікі дзяржаў ці прадстаўнікі высокага ўзроўню.
📍Чытайце болей на старонцы
🔍 Зліты дакумент: чыноўнікі непакояцца, што санкцыі ды неканкурэнтаздольнасць перашкаджаюць беларускім таварам заваёўваць рынкі далёкага замежжа
Даходзіць да смешнага: у адрас японскіх кампаніяў часам накіроўваюць гандлёвыя прапановы на расейскай мове.
📍Прааналізавалі дакумент, які перадаў нам «BELPOL»
У Расеі разглядаюць асобу, якая можа замяніць Пуціна
Гэта ягоная дачка – Кацярына Ціханава.
Апошнім часам вакол яе выбудоўваецца новая палітычная архітэктура. Паводле тг-каналу ВЧК-ОГПУ, Расею сёння кантралюе не адзін Пуцін, а тры ўлады: сям’я, служба аховы і фінансавы клан Кавальчукоў.
«Ціханава – не проста дачка. Яна – пераемнік. Унутры эліты ўжо не пытаюцца «Ці будзе яна?», а абмяркоўваюць «Калі?», – адзначае крыніца ВЧК-ОГПУ.
Сама Кацярына не вельмі публічная асоба, але яна кантралюе шматмільённыя кантракты, звязаныя з імпартазамяшчэннем і тэхналогіямі. Цікава, што дачка Пуціна мае дзіцё ад Зяленскага Ігара – былога дырэктара Баварскага дзяржаўнага балету.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 «Кіберпартызаны» апублікавалі новую інфармацыю пра Анжаліку Мельнікаву
Стала вядома, што супрацоўнік КДБ, з якім неаднаразова сустракалася Мельнікава, быў не адзіным агентам, уцягнутым у гэтую справу. Што пра іх вядома – чытайце па спасылцы (праз VPN).
🔺 Польшча змяніла працоўнае заканадаўства, якое можа закрануць некаторых беларусаў
Падрабязней пра новыя правілы працаўладкавання замежнікаў – чытайце на нашым сайце (праз VPN).
🔺 У адказ на расейска-беларускія вучэнні, Польшча запланавала свае
Міністр абароны суседняй краіны распавёў, што гэта будуць за вучэнні і хто ў іх возьме ўдзел. Чытайце па спасылцы (праз VPN).
#штопачытаць
☝️ На кожнага беларуса за год — адна хвароба
Такія звесткі прыводзіць Белстат. І гэта азначае, што колькасць захворванняў у Беларусі вырасла. Перадусім гэта анкалагічныя хваробы і адзёр — найвялікшая колькасць за апошнія 30 гадоў.
Месцаў жа для лячэння стала менш: амбулаторыяў і паліклінік на 14, шпіталяў на 5, а станцыяў хуткай дапамогі – на 31.
Яшчэ пра лічбы -- на сайце Белсату. 👈
☝️ Польшча ўскладніла працаўладкаванне, але не для рэпрэсаваных
Змены ў працоўным заканадаўстве Польшчы ад 1 чэрвеня істотна ўскладнілі працаўладкаванне для замежнікаў. Але не для ўладальнікаў гуманітарных візаў, якія з 2020 году пачалі атрымоўваць рэпрэсаваныя беларусы.
Дазвол на працу давядзецца браць у тым выпадку, калі праца распачалася на падставе гуманітарнай візы, аднак у працэсе чакання ВНЖ яна скончылася. Але колькасць гуманітарных візаў для беларусаў істотна скарачаецца.
Больш падрабязнасцяў чытайце па спасылцы. 👈
😳 У Лагойску з’явіўся новы народны лайфхак
Выглядае, як рэвалюцыя ў сельскай гаспадарцы 🙊
👀 Якія яшчэ супрацоўнікі спецслужбаў каталіся па свеце разам з Мельнікавай ды ейным каханкам?
«Кіберпартызаны» раскрываюць імёны і кар'ерны шлях гэтых людзей.
📍Чытайце падрабязнасці вось тут
⬜️🟥⬜️ Беларусь на саміце NATO – эксклюзіўнае інтэрв'ю са Святланай Ціханоўскай
Паслухайце, што яна расказала нашаму карэспандэнту!
👉 Таксама чытайце тэкставую версію на сайце
📍Польская паліцыя не лічыць смерць беларуса Змітра Каспяровіча гвалтоўнай
Каспяровіч, імаверна, упаў з лесвіцы, аднак здолеў падняцца, прайсці два паверхі і трапіць у свой пакой у доме, мяркуюць у паліцыі.
🔍 Падрабязней чытайце вось тут