42762
Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
🫶 Гэтая мапа змяніла ўяўленне беларусаў пра саміх сябе
Прафесар Яўхім Карскі гадамі запісваў беларускія гаворкі, песні, напісаў шэраг артыкулаў, і ў выніку склаў усё свае веды на адну мапу, якая мела афіцыйную назву «Мапа беларускага племені».
Што такога ўнікальнага было на гэтай мапе і як яна дапамагла сфармавацца беларускай ідэнтычнасці, глядзіце ў нашым відэа!
🔍 Больш інфармацыі можна даведацца ў праграме «Няпростыя рэчы» на YouTube-канале «БЕЛСАТ HISTORY»
💬 «Зафіксавалі ў Еўропе тое, што беларусы – не Расея, і беларусы – не рэжым»
Прэс-служба Святланы Ціханоўскай «падбіла» вынікі дзейнасці лідаркі беларускіх дэмсілаў ды ейнага офісу за 5 гадоў, што мінулі ад выбуху наймаштабнейшых пратэстаў у гісторыі Беларусі.
Адсунуць Лукашэнку ад улады тыя пратэсты так і не здолелі. Але назаўсёды змянілі беларускае грамадства і палітычны клімат ў ім.
📍Чытайце па спасылцы
☝️Дэмсілы папрасілі польскія ўлады забяспечыць дадатковыя захады бяспекі на мерапрыемствах, прысвечаных 5-й гадавіне беларускай рэвалюцыі
7 і 8 жніўня Каардынацыйная рада правядзе ў Варшаве слуханні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, а на 9 і 10 жніўня запланаваныя канферэнцыя «Новая Беларусь» ды Марш Свабоды.
Прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сілаў звярнуліся ў Міністэрства замежных справаў Польшчы з просьбаю забяспечыць дадатковую бяспеку для ўдзельнікаў згаданых мерапрыемстваў. МЗС перанакіравала просьбу ў Міністэрства ўнутраных справаў.
🇵🇱 Караль Наўроцкі заступіў на пасаду прэзідэнта Польшчы
Падчас прысягі палітык заявіў, што будзе голасам тых, хто «хацеў бы бачыць Польшчу суверэннаю – Польшчу, якая месціцца ў ЕЗ, але пры гэтым не ёсць ЕЗ, а застаецца Польшчай».
Цырымонія інаўгурацыі прайшла ў будынку Сейму падчас сесіі Нацыянальнага сходу.
✍️ Нагадаем: Караля Наўроцкага абралі прэзідэнтам Польшчы 2 чэрвеня. Разрыў паміж ім і лібералам Рафалам Тшаскоўскім у другім туры склаў менш за 2%.
Акрамя таго, Наўроцкі стаўся трэцім замежным лідарам, якога вышуквае МУС РФ – пасля прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага і прэм’ер-міністаркі Эстоніі Каі Калас.
☝️Праўладная асацыяцыя перавознікаў заклікае забараніць «падсадкі» ў аўтобусы на мяжы
На сустрэчы з Транспартнай інспекцыяй прадстаўнікі асацыяцыі расказалі пра адну са схемаў, якая дзейнічае на КПП «Берасце-Тэрэспаль»: пад межы наўмысна прыганяюць пустыя аўтобусы, збіраюць пасажыраў пад самым шлагбаумам і не рухаюцца, пакуль не набяруць поўны салон, набраўшы максімум «шэрай» выручкі.
📍Чытайце на старонцы
📷 Фотафакт: у Беларусь зноў прыбываюць эшалоны з расейскай тэхнікай і вайскоўцамі
Гэта звязана з сумеснымі расейска-беларускімі вучэннямі «Захад-2025», якія распачнуцца ў верасні.
Фота: @modmilby
Расея скінула авіябомбы на базу адпачынку ў Запарожжы
Загінулі два чалавекі: 65-гадовая жанчына і ейны муж, 62-гадовы мужчына. Як мінімум 12 чалавек атрымалі раненні (сярод іх былі дзеці).
Паводле мясцовых уладаў, па базе адпачынку было нанесена не менш за чатыры ўдары. Таксама пашкоджана прынамсі дзевяць будынкаў.
Самалёт Стывена Уіткафа прызямліўся ў Маскве
Па выніках гэтага візіту будзе прынята рашэнне аб амерыканскіх санкцый супраць Расеі.
Паведамляецца, што спецпасланнік Трампа правядзе сустрэчы з расейскімі афіцыйнымі асобамі, а таксама, магчыма, з Пуціным. Да заканчэння ўльтыматуму прэзідэнта ЗША застаецца ўсяго два дні.
Таксама вядома, што Трамп сёння выступіць з заявай з Авальнага кабінету. Тэма выступу пакуль не раскрываецца.
💥 #галоўнае за 5 жніўня
✔️Украіна рыхтуецца да візіту прэзідэнта Турэччыны
✔️Украінскі горад Лазовая перажыў самую масавую атаку з пачатку вайны
✔️ Беларусь пачынае рыхтаваць аператараў дронаў з малых гадоў
✔️МЗС Беларусі ўручыў ноту часоваму паверанаму Польшчы праз канферэнцыю «Новая Беларусь»
✔️Унук Лукашэнкі — стваральнік кампаніі ў «аршанскім афшоры»
✔️СК палохае беларусаў замежжа пакараннем за вулічныя акцыі
✔️Паспалітае Рушэнне абвяшчае аб закрыцці сваёй дзейнасці
✔️Флагшток: у Рэчыцы ўпаў беспілотнік
✔️Нацбанк паведаміў пра новы максімум золатавалютных рэзерваў
✔️У адказ на забарону сваёй кнігі ў Беларусі Саша Філіпенка выклаў яе ў вольны доступ
✔️Расея выходзіць з ракетнага мараторыя: што чакае Беларусь?
✔️«Гэта не роспуск, а глыбінны перафармат». Сяргей Бульба – пра закрыццё «Паспалітага рушэння»
«Расея робіць з Беларуссю тое ж, што і на акупаваных тэрыторыях Украіны»
😒 Паглядзіце, які «падарунак» беларусам хутка зробіць Мядзінскі.
❗️Паспалітае Рушэнне: «Гэта не роспуск, а глыбінны перафармат»
У каментары «Белсату» кіраўнік «Паспалітага Рушэння» Сяргей Бульба пракаментаваў паведамленне пра закрыццё арганізацыі:
Досвед паказаў, што выпадковыя для беларускага руху людзі могуць добра гучаць як дапаўненне да касцяка, але касцяк утварыць яны не здольныя. Цяпер і засталіся самыя адданыя справе. То на гэты стрыжань і будзем нарошчваць арганізацыі з нармальнымі, у тым ліку маральнымі, прынцыпамі
🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Золатавалютныя рэзервы Беларусі на 1 жніўня склалі амаль $12 млрд. Гэта новы рэкорд. Што гэта азначае для эканомікі? І чаму рост ЗВР нельга назваць заслугаю выключна беларускай гаспадаркі?
🔸 Флагшток: невядомы дрон упаў у Рэчыцы ў ноч на панядзелак, 4 жніўня
🔸 Тысячы аўтаў, доўгія гадзіны чакання. Чэргі на беларуска-польскай мяжы, з беларускага і з польскага бакоў
🔸 Унук Лукашэнкі заснаваў кампанію ў аршанскім афшоры
🔸 А прэзідэнцкі спортклуб, якім кіруе сын Лукашэнкі Дзмітрый, хоча стварыць пад сваёй эгідай сістэму рэгістрацыі IMEI-нумароў тэлефонаў – BelPol
🔸 Нямеччына перакідвае ў Польшчу знішчальнікі Eurofighter. Прычына – вучэнні Захад-2025
🔸 Кіраўнік МЗС Максім Рыжанкоў – з візітам у Інданезіі. Якія інтарэсы там у афіцыйнага Менску?
🔸 107 гадоў таму бел-чырвона-белы сцяг стаў дзяржаўным у БНР
🔸 Паверанаму ў справах Польшчы ў Беларусі афіцыйны Менск уручыў ноту. Прычына – канферэнцыя «Новая Беларусь» і Марш Свабоды, якія плануюцца ў Варшаве 9 жніўня. Разам з тым Следчы камітэт сцвярджае, што ідэнтыфікаваў яшчэ 207 удзельнікаў святкавання Дня волі за мяжой. Чаму лукашэнкаўскія органы ўмешваюцца ў справы іншых дзяржаваў і ці маюць на гэта падставы?
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
👏Украіна знесла апошняга Леніна
Гэта быў помнік у вёсцы Рудкоўцы Хмяльніцкай вобласці. Сам Ленін быў у дрэнным стане і без твару. 1 жніўня яго цалкам дэмантавалі.
«Звезлі разам усе рэшткі камунізму, схавалі пад брызентам. Спадзяёмся, што цяпер усё», – заявіў старшыня мясцовага сельсавету.
Нагадаем, 10 гадоў таму ва Украіне прынялі закон аб дэкамунізацыі. Пасля гэтага пачалася «ленінапад», а савецкія назвы вуліц пачалі масава змяняць.
✈️ Флагшток: у Рэчыцы ўпаў беспілотнік
У ноч на 4 жніўня ў Рэчыцы эвакуявалі жыхароў з прыватнага сектару пасля таго, як упаў беспілотнік — паведамляе «Флагшток». Мясцовыя жыхары распавялі, што пасля прыезду сілавікоў дрон быў забраны сапёрамі. Людзі атрымалі распіскі, каб не распаўсюджваць інфармацыю. Сведкі паведамлялі, што навокал месца падзення было міліцэйскае ачапленне:
Ці то на правадах павіс дрон, ці то недзе заблытаўся. Не выбухнуў. Вуліцу ачапілі, жыхароў вывелі за агароджу. Потым прыехалі сапёры і забралі яго. З людзей узялі распіскі, каб усе маўчалі»
📱«Рэгістрацыя звычайна звязаная з пашпартам, то бок гэта дадатковы інструмент сачэння»
«Сямейнае кола» Лукашэнкі задумалася над новым інструментам сцягвання грошай з беларусаў. Адначасова ён яшчэ і дасць новую магчымасць сачыць за грамадзянамі (хаця, здавалася б, лукашэнкаўцам ужо няма куды далей разганяцца ў гэтай сферы).
🔹Эксперт у лічбавай бяспецы Мікалай Кванталіяні расказаў у эфіры «Белсату», што ён думае пра магчымыя новаўвядзенні
🕯Сёння магло б споўніцца 60 гадоў Алесю Пушкіну
Мастак, рэстаўратар гістарычных будынкаў, удзельнік шматлікіх акцыяў беларускага адраджэння 1980-х і 1990-х гадоў...
Жыццё гэтай яскравай асобы скончылася ў гарадзенскай турме 11 ліпеня 2023 года. Прыгадваем Алеся Пушкіна ў нашым відэа.
👀 Глядзіце таксама матэрыял на нашай старонцы
💱 Курсы валютаў 6 жніўня
Долар падрос амаль на капейку. Рост расейскага рубля атрымаўся сціплейшым. Тым часам еўра адкаціўся на палову капейкі.
#курсывалютаў
📺 Навіны за 5 хвілін
⬆️ У беларускія правілы дарожнага руху ўнеслі змены, датычныя раварыстаў і самакатчыкаў
🔻Беспілотнік, які заляцеў з Беларусі ў Літву, меў на сабе выбухоўку
🔻Прадстаўнік Трампа прыляцеў у Маскву
🔻БДУ падвёў вынікі прыёмнай кампаніі. Дзе самы высокі конкурс?
🔻На Меншчыне пашлі пад знос дамы, якія будаваліся для маладых спецыялістаў
🔻Саша Філіпенка выклаў у адкрыты доступ свой новы раман «Слон»
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
💬 «Вызваленне палітвязняў – першы крок. Але мы павінны ставіць і палітычныя мэты, бо першапрычына з'яўлення палітвязняў – палітычная»
Галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка даў вялікае інтэрв'ю выданню @nashaniva.
📍Падсумавалі галоўнае, што ён расказаў у гэтай размове
🤔 Што адбудзецца з беларускай эканомікай, калі Трамп увядзе абяцаныя мыты супраць РФ ды яе саюзнікаў?
Сенатар-рэспубліканец Ліндсі Грэм – адзін з аўтараў законапраекта аб новых антырасейскіх захадах – заявіў, што памер мытаў можа дасягаць 500 %. Сам Трамп публічна называў лічбу ў 100 %.
📍Разбіраемся разам з эканамісткаю
Прапагандысты назвалі імёны беларусаў за мяжой, у якіх могуць канфіскаваць маёмасць
У эфіры АНТ Ігар Тур зноў узяўся пагражаць тым, хто выходзіў на акцыі за мяжой. Ён заяўляў пра падазраваных 207 чалавек, а потым вырашыў публічна назваць сем імёнаў. Хто гэта – чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 Саша Філіпенка выклаў сваю новую кнігу ў вольны доступ
Твор «Слон» знялі з продажу ў Беларусі, таму пісьменнік дазволіў беларусам бясплатна спампоўваць і чытаць яго. Як гэта зрабіць – чытайце па спасылцы (праз VPN)
🔺 Унук Лукашэнкі стаў бізнесоўцам
Аляксандр Лукашэнка (малодшы) зрабіўся сузаснавальнікам прыватнай кампаніі. Чым яна будзе займацца – чытайце на нашым сайце (праз VPN)
🔺 Рэжым зноў палохае беларусаў замежжа пакараннем за вулічныя акцыі
Следчы камітэт распавёў, што высветліў асобы яшчэ 207 удзельнікаў вулічных акцый за мяжой. Чым яны пагражаюць беларусам – чытайце па спасылцы (праз VPN)
#штопачытаць
☝️ Беспілотнік з Беларусі прыляцеў у Літву з выбухоўкай
Літоўскія спецслужбы выявілі, што ён нёс два кілаграмы выбуховага рэчыва. Беспілотнік заляцеў з тэрыторыі Беларусі і ўпаў каля Коўна, але гэта быў расейскі дрон «Гербера».
Падобна, што дрон з выбухоўкаю патрапіў у беларускую паветраную прастору з Украіны, праляцеў праз усю нашую краіну і апынуўся ў Літве.
Міністр замежных справаў Кястуціс Будрыс паведаміў, што праінфармаваў хаўруснікаў Літвы пра інцыдэнт, а таксама напісаў кіраўніку NATO і папрасіў узмацніць супрацьпаветраную абарону краіны:
«Гэта не толькі паветраная прастора Літвы, не толькі бяспека Літвы, гэта паветраная прастора NATO, бяспека NATO і таксама бяспека ЕЗ», – сказаў дыпламат.
☝️ Золатавалютныя рэзервы б'юць рэкорд
Яны перавысілі $ 11,9 мільярдаў і гэтулькі ў дзяржаўным скарбе яшчэ не было. Толькі за месяц аб'ём запасу павялічыўся на $ 400 мільёнаў. Такія звесткі прыводзіць беларускі Нацыянальны банк.
Золатавалютныя рэзервы неабходныя для вяртання дзяржаўных пазыкаў, а таксама абароняць курс рубля ад рэзкіх ваганняў.☝️
🥲 У сына Кадырава цяпер новая місія і пасада
Адам Кадыраў стаў куратарам гуманітарнай дапамогі жыхарам сектару Газа. У свае 17 гадоў ён ужо быў сакратаром Савету бяспекі Чачэніі, куратарам Расейскага ўніверсітэту спецназа імя Пуціна, а таксама куратарам МУС па Чачэнскай Рэспубліцы.
Акрамя таго, непаўналетні сын Кадырава мае мноства ўзнагарод: званне Героя Чачэніі, ордэн Кадырава, медаль «за ўклад у развіццё Расейскага ўніверсітэту спецназу» ды іншыя.
☢️Расея выходзіць з ракетнага мараторыя: што чакае Беларусь?
Расея афіцыйна заявіла аб адмове ад мараторыя на размяшчэнне ракет сярэдняй і малой далёкасці, абвінаваціўшы ЗША ў дэстабілізацыі бяспекі.
У 1987 годзе СССР і ЗША падпісалі дамову аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці, але пасля абвінавачванняў у яе парушэнні Расеяй, ЗША выйшлі з дамовы ў 2019 годзе. Расея абвясціла аднабаковы мараторый. А цяпер Расея афіцыйна адмовілася і ад мараторыя і пачала размяшчаць новыя ракеты, у тым ліку ў Беларусі.
Якія настпуствы гэтага для Беларусі і для бяспекі ў свеце ў цэлым — чытайце ў артыкуле
🇮🇳Дзіцячы лагер «Зубраня» прыняў падлеткаў з Індыі
З 3 жніўня ў рамках міжнароднай змены «Беларусь – Індыя: на крылах дружбы» дзеці будуць праводзіць 12 дзён у Беларусі, дзе будуць аздараўляцца, даведвацца пра беларускую культуру і ўдзельнічаць у розных творчых і гульнявых мерапрыемствах.
Міністэрства адукацыі называе гэтую падзею «мостам сяброўства»
Як гэта дапаможа Лукашэнку наладзіць адносіны з Індыяй пакуль няясна😅
🔗Падрабязнасці — па спасылцы
📘У адказ на забарону сваёй кнігі ў Беларусі Саша Філіпенка выклаў яе ў вольны доступ
Цяпер спампаваць кнігу аўтара можна проста ў яго тэлеграм-канале.
❗️Паспалітае Рушэнне абвяшчае аб закрыцці сваёй дзейнасці
У заяве арганізатары прызналі, што ў апошні час арганізацыя сутыкнулася з недахопам рэсурсаў і падтрымкі, што прывяло да неабходнасці закрыцця. Паводле іх слоў, для эфектыўнай працы арганізацыя патрабавала перабудовы, але ў цяперашнім стане гэта стала немагчымым
У той жа час, члены арганізацыі падкрэслілі, што іх супольнасць працягвае існаваць, і што найбліжэйшы час будзе абвешчаны пра новыя планы на будучыню.
«Паспалітае рушэнне» было створана ў верасні 2022 года пад кіраўніцтвам Валера Сахашчыка складалася з 8 харугваў і налічвала каля 150 чалавек, а ў 2023 годзе абвясціла пра стварэнне самастойнай абарончай арганізацыі.