Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906
Былога кіраўніка «фабрыкі троляў» Прыгожына ў Расіі прысудзілі да 10 гадоў калоніі строгага рэжыму
Суд прызнаў былога кіраўніка медыягрупы «Патрыёт» Ілью Гарбунова вінаватым у вымаганні і захоўванні наркотыкаў. Яго таксама аштрафавалі на 500 тысяч расійскіх рублёў (6 370 даляраў).
https://nashaniva.com/369077
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369077
Што ўяўляе сабой база даных, якую сілавікі называюць «узломам «Новай Беларусі»
Сілавікі заявілі, што ідэнтыфікавалі каля тысячы карыстальнікаў праграмы «Новая Беларусь». Раней яны сцвярджалі пра зліў даных з праекта. Але што сабой насамрэч уяўляе тая база, якая выдаецца за зліў?
https://nashaniva.com/369039
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369039
Дзіўную гарачую пляму на полі заўважылі пад Брэстам
Мужчына зняў на відэа незвычайную цёмную пляму пасярод зялёнай паляны, ад якой ідзе дым.
https://nashaniva.com/369069
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369069
Сёння пачынаецца суд над Нінай Багінскай
Аснову абвінавачання складаюць адміністрацыйныя пратаколы і судовыя пастановы за 2024 год.
https://nashaniva.com/369065
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369065
Славакія вяртае ў Беларусь пасла
Ёзэф Мігаш быў паслом у 2016-2020 гадах і падаў у адстаўку пасля ўдзелу ў Парадзе Перамогі ў Мінску
https://nashaniva.com/369062
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369062
Распрацаваны першы за 50 гадоў антыбіётык супраць смяротнай супербактэрыі
Новы прэпарат дзейнічае інакш, чым усе існуючыя лекі, і можа закласці аснову для распрацоўкі новых метадаў лячэння. Кампанія-распрацоўшчык заявіла аб хуткім пачатку выпрабаванняў на людзях.
https://nashaniva.com/368801
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368801
Ротам камуніста Сыранкова зноў укідваецца ідэя адмяніць у Беларусі прэзідэнцкія выбары
Сталініст Сыранкоў прыкрываецца інтарэсамі народа. Маўляў, неабыякавыя грамадзяне падчас дзён інфармавання кажуць, што ўсеагульныя выбары — пекла.
https://nashaniva.com/369055
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369055
У Нацыянальным мастацкім музеі адкрылася выстава, прысвечаная расійскім перамогам
У рускамоўнай версіі сайта музея тэкст насычаны расійскай патрыятычнай рыторыкай пра гістарычныя ахвяры, праваслаўе, змаганне з ворагамі і захаванне традыцый. У беларускай версіі такіх ідэалагічных пасылаў няма, піша @reformby.
https://nashaniva.com/369052
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369052
Галоўная зброя — відэаплатформы і сацсеткі. Стала вядома, як лукашэнкаўская прапаганда спрабуе ўплываць на вынікі польскіх выбараў
Беларускія дзяржаўныя СМІ абыходзяць санкцыі Еўрасаюза і распаўсюджваюць дэзынфармацыю, каб паўплываць на выбары ў Польшчы. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе «Забароненыя, але працягваюць вяшчанне», падрыхтаваным арганізацыямі DFRLab, Фондам адказнай палітыкі і Alliance4Europe.
https://nashaniva.com/369047
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369047
Федэральны суд ЗША прыпыніў тарыфы Трампа і забараніў уводзіць новыя
У Белым доме назвалі гэта «нязначнай перашкодай»
https://nashaniva.com/369045
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369045
Брэсцкі губернатар прапануе, каб гандлёвыя сеткі рабілі перадаплату за яшчэ не вырашчаную гародніну
Старшыня Брэсцкага аблвыканкама Пятро Пархомчык расказаў у эфіры канала «Першы інфармацыйны», што ў Брэсцкай вобласці ў паўтара раза павялічылі плошчы пасеваў бульбы і амаль у два разы — агародніны. Ён запэўніў, што з ураджаем праблем не прадбачыцца: і бульба, і гародніна будуць. А заадно выступіў з нечаканай прапановай.
https://nashaniva.com/369042
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369042
Беларускі IT-мільярдэр Гурскі: Маю першую жонку забіў гемблер
Стваральнік Flo расказаў гісторыю свайго поспеху і тыя цяжкасці, з якімі давялося сутыкнуцца.
https://nashaniva.com/369024
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369024
Вольга Сямашка прыняла рашэнне прыпыніць супрацу з беларускімі праектамі
Яе ананімныя калегі з Альянса расследавальнікаў Беларусі запэўніваюць, што аплацілі для яе паход на паліграф, які нібыта «не выявіў ніякай датычнасці Сямашкі да спецслужбаў». Але падрабязнасці расказаць не могуць. Як не могуць і праверыць яе мужа-агента з пашпартам прыкрыцця.
https://nashaniva.com/369038
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369038
Лукашэнка заявіў, што падзеж жывёлы ў Беларусі дасягнуў «гістарычнага максімуму»
Падчас нарады з урадам Аляксандр Лукашэнка выказаў заклапочанасць сітуацыяй з падзяжом жывёлы ў Беларусі.
https://nashaniva.com/369031
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369031
«Стрэл у спіну». Расія абвінаваціла Сербію ў пастаўцы боепрыпасаў Украіне
Расійская Служба знешняй разведкі заявіла, што Сербія таемна пастаўляе боепрыпасы ва Украіну, хоць афіцыйна заяўляе пра нейтралітэт.
https://nashaniva.com/369027
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369027
«Цяпер зброя вайны — клавіятура». Брытанія выдаткуе 1 мільярд фунтаў на мадэрнізацыю кібервойскаў
Брытанскія ўлады абвясцілі пра стварэнне новага вайсковага падраздзялення — кіберкамандавання, якое будзе займацца абаронай краіны ад нападаў хакераў, а таксама дапамогай брытанскім вайскоўцам у самастойнай арганізацыі падобных атак.
https://nashaniva.com/369074
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369074
Кацярыну Казнадзей знайшлі
Жанчына жывая.
https://nashaniva.com/369071
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369071
У Маладзечанскім раёне прадаюць лецішча з марскога кантэйнера
30 квадратаў, але ёсць гарачая вада і электрычнае ацяпленне.
https://nashaniva.com/369061
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369061
Каб зняць прапагандысцкі кліп, прыдворны кампазітар Алейнік выцягнуў літаральна з-пад кропельніцы 86-гадовую бабулю
Каб «навесці парадак» у вёсцы, праўладны кампазітар і прадзюсар Яўген Алейнік спецыяльна шукаў дагледжаны вясковы дом. А цяпер бядуе, што людзі не вераць яго артыстам.
https://nashaniva.com/369034
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369034
У ДТЗ у Воранаўскім раёне загінула аднагадовае дзіця
Яшчэ двое дзяцей і іх бацькі дастаўлены ў бальніцу.
https://nashaniva.com/369063
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369063
Пяць пытанняў, якія застаюцца пасля смерці экс-выкладчыка БНТУ Шчукіна, што ўцякаў ад міліцыі
Сілавікі апублікавалі відэа, на якім няма самага галоўнага моманту. Што папярэднічала смерці?
https://nashaniva.com/369054
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369054
ВІДЭАНАВІНЫ: Уцякаў ад міліцыі і памёр: страшная трагедыя ў Мінску / Лукашэнка знайшоў вінаватых: загад сілавікам
Галоўныя навіны дня. Вялікая нарада Лукашэнкі з міністрамі: прызнаў сур’ёзную праблему, прызначыў вінаватых і рыхтуе новую забарону для банкаў. Што здарылася ў БНТУ: загадкавая трагедыя ў Мінску. Новыя падрабязнасці дзіўнай гісторыі пад Оршай: выпадковая паездка ў Беларусь скончылася дрэнна. Страшны юбілей Сяргея Ціханоўскага. Праблемы на беларускай чыгунцы. Як беларускія медыкі выконваюць патрабаванні ўладаў: хітрая схема. Эксперымент у Мінску скончыўся міліцыяй.
Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».
https://www.youtube.com/watch?v=3sBcEsz4KtQ
«400 зорак у п***у». Махляры надурылі школьнікаў, прадаючы ім няправільныя адказы да ЦТ і ЦЭ
Сёння ў Беларусі праходзілі выпускныя экзамены: цэнтралізаваны экзамен (ЦЭ) і цэнтралізаванае тэсціраванне (ЦТ) па рускай і беларускай мовах. У гэты ж дзень у тэлеграме з’явіўся ананімны канал, дзе прапаноўвалі купіць нібыта «злітыя» адказы на тэсты з РІКЗ (Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў), расказвае @zerkalo_io.
https://nashaniva.com/369049
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369049
У Баранавічах адкрылі завод халадзільнікаў
Ён створаны ў супрацоўніцтве з кітайскай кампаніяй Midea.
https://nashaniva.com/369041
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369041
Галоўнае за 29 мая
У дворыку БНТУ памёр чалавек, які ўцякаў ад міліцыі. БНТУ: Выкладчык, які ўцякаў ад міліцыі, памёр ад сардэчнага прыступу. У міліцыі свая версія
У расійскім Стаўрапалі ўзарвалі маёра, які каардынаваў бамбёжкі Украіны. Яго ўзарваў хлопец, з якім той пазнаёміўся на рэсурсе для гей-знаёмстваў
Беларускі IT-мільярдэр Гурскі: Маю першую жонку забіў гемблер
Сталі вядомыя акалічнасці забойства пад Оршай аднаго расійскага паліцэйскага другім
Беларус прыехаў з Польшчы абнавіць пашпарт, а стаў фігурантам крымінальнай справы з забаронай на выезд. І пытанне не ў палітыцы
Прапала жонка экс-хакеіста зборнай Іллі Казнадзея
Вольга Сямашка прыняла рашэнне прыпыніць супрацу з беларускімі праектамі
У беларускіх радзільнях бяруць у закладнікі немаўлят, якіх нарадзілі мігранткі, каб спагнаць з бацькоў грошы? Разбіраемся
«Адчуў сябе калабком». 22-гадовы беларус збег з войска, пажыў на некалькіх кантынентах, але цяпер яму трэба грошы
У Віцебскай вобласці карова нарадзіла ад зубра
«У мяне свой прэзідэнт, мая жонка прэзідэнт». Пра Сяргея Ціханоўскага расказала ягоная адвакатка Наталля Мацкевіч
У гадавіну затрымання Сяргея Ціханоўскага ягоная адвакатка Наталля Мацкевіч у вялікім інтэрв’ю @radiosvaboda раскрывае невядомыя і неагучаныя раней факты пра сустрэчу палітвязняў з Лукашэнкам у СІЗА і размову Ціханоўскага з ім, пра стаўленне Сяргея да ўчынку жонкі Святланы, пра ўспрыняцце ім пратэсту.
https://nashaniva.com/369040
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369040
ВІДЭАНАВІНЫ: Уцякаў ад міліцыі і памёр: страшная трагедыя ў Мінску / Лукашэнка знайшоў вінаватых: загад сілавікам
Галоўныя навіны дня. Вялікая нарада Лукашэнкі з міністрамі: прызнаў сур’ёзную праблему, прызначыў вінаватых і рыхтуе новую забарону для банкаў. Што здарылася ў БНТУ: загадкавая трагедыя ў Мінску. Новыя падрабязнасці дзіўнай гісторыі пад Оршай: выпадковая паездка ў Беларусь скончылася дрэнна. Страшны юбілей Сяргея Ціханоўскага. Праблемы на беларускай чыгунцы. Як беларускія медыкі выконваюць патрабаванні ўладаў: хітрая схема. Эксперымент у Мінску скончыўся міліцыяй.
Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».
https://www.youtube.com/watch?v=3sBcEsz4KtQ
«Трэба адштурхнуцца ад дна, але гэтага штуршка не адбываецца». На змаганне з падзяжом жывёлы выйшаў генерал Караеў
Разам з Лукашэнкам на барацьбу з падзяжом буйной рагатай жывёлы, які пасля 30-годдзя «адраджэння сяла» дасягнуў «гістарычнага максімуму», выйшлі і ў рэгіёнах. Нараду па гэтым пытанні правёў і два месяцы таму прызначаны на пасаду старшыня Гродзенскага аблвыканкама, былы міністр унутраных спраў Юрый Караеў, які падышоў да пытання па-вайсковаму рашуча.
https://nashaniva.com/369026
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369026
Расійскія войскі маюць поспехі на Сумшчыне
Расіяне прасунуліся ў Сумскай вобласці каля сёлаў Вадалага, Локня і Белаводы, сведчаць звесткі маніторынгавага праекта Deep State.
https://nashaniva.com/369033
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369033
Матч футбольнай зборнай з-за кепскага стану поля перанеслі са стадыёна «Дынама» ў Барысаў
5 чэрвеня на мінскім стадыёне «Дынама» павінен быў адбыцца матч зборнай Беларусі па футболе са зборнай Казахстана. Але цяпер аказалася, што поле на «Дынама» непрыдатнае для гульні, таму матч перанеслі на «Барысаў-Арэну».
https://nashaniva.com/369020
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369020