Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906
Папулярная гродзенская блогерка прарэкламавала краму з таварамі, вырабленымі ў калоніях. Аўдыторыя не ацаніла
«Этычны блогер» Леначка Лукашык зрабіла агляд на краму МУС і выклікала абурэнне ў каментарах.
https://nashaniva.com/370236
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370236
Ізраіль нанёс новыя ўдары па Іране
ЦАХАЛ атакаваў Тэгеран. Паведамляецца пра выбухі ў тэгеранскім аэрапорце Мехрабад.
За палітыку асудзілі шматдзетнага бацьку-верніка. Яго жонка памерла два гады таму
Яўгена Кудзіна прызналі вінаватым, але пакінулі на свабодзе.
https://nashaniva.com/370241
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370241
Кіроўца рэйсавага аўтобуса Мінск-Вільня спрабаваў правесці 50 блокаў цыгарэт
Яго затрымалі проста на мяжы.
https://nashaniva.com/370257
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370257
ГУР правёў новую дыверсію: абясточыў аб’екты расійскага ВПК у Калінінградзе
«Сённяшнюю дыверсію ГУР у Калінінградзе нельга назваць тыповай акцыяй украінскіх спецслужбаў на тэрыторыі Расіі».
https://nashaniva.com/370256
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370256
Як прайшоў вогненны фестываль «Свята Сонца» ў Дудутках
Вы пашкадуеце, што не былі там.
https://nashaniva.com/370255
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370255
Іран заявіў, што гатовы заключыць пагадненне, якое гарантуе адсутнасць у яго ядзернай зброі, і патрабуе спыніць Ізраіль
Іран спыніць удары па Ізраілі, калі той спыніць агрэсію ў дачыненні да Ісламскай Рэспублікі, заявіў міністр замежных спраў Ірана Абас Аракчы.
https://nashaniva.com/370253
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370253
Момант прылёту іранскай балістычнай ракеты па жылым доме ў Бат-Яме папаў на відэа
Усяго за ноч у Ізраілі загінулі 10 чалавек, 35 чалавек працягваюць шукаць пад заваламі, яны лічацца зніклымі без вестак, 240 чалавек паранена.
Што будзе, калі не касіць траву, вышэйшую за 20 сантыметраў?
Намеснік міністра ЖКГ абяцае, што ніхто не будзе хадзіць, мерыць і штрафаваць за 21 см.
https://nashaniva.com/370244
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370244
«Мы так і па Менску пройдземся». У Варшаве адбыўся Парад роўнасці
«Я сказаў адразу: я вазьму сцяг, маю права яго прадстаўляць, бо ў мяне іншага выбару няма пасля таго, што зрабілі са мной у турме». @belsat узяў удзел у шэсці і паразмаўляў з суайчыннікамі.
https://nashaniva.com/370245
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370245
Хваля за хвалямі іранскія ракеты білі па жылых раёнах Ізраіля гэтай ноччу. Як і ўчора, невялікая, але частка балістыкі прабіла «Жалезны шчыт»
Вядома, што пад удар папалі Бат-Ям, Іерусалім, Тэль-Авіў, Рышон, Рамат-Ган. Паведамляецца пра шматлікіх параненых. Ці ёсць ахвяры, стане вядома пазней.
Ізраіль тым часам наносіць удары па Іране і Емене
Ізраільскія СМІ паведамляюць пра ўдар ЦАХАЛ па штаб-кватэры хусітаў у Емене. А ў Тэгеране гарыць нафтасховішча.
https://nashaniva.com/370243
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370243
З Ірана зноў запуcцілі ракеты ў бок Ізраіля
У сеціве з'яўляюцца відэа працы СПА на поўначы краіны.
https://nashaniva.com/370242
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370242
Трамп і Пуцін гадзіну гаварылі праз тэлефон
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп паведаміў, што атрымаў званок ад расійскага лідара Уладзіміра Пуціна з нагоды дня нараджэння. Паводле яго слоў, Пуцін «вельмі цёпла павіншаваў яго».
https://nashaniva.com/370239
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370239
Навукоўцы знайшлі просты спосаб паспрыяць росту раслін — музыка, але не кожная
Даследаванні мелі на мэце выявіць, якія музычныя творы стымулююць рост раслін, а якія прыгнятаюць.
https://nashaniva.com/369929
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369929
⚡️ Любіміца Лукашэнкі адвярнулася ад яго: страшныя наступствы смелага рашэння беларускай суперзоркі
Анжаліка Агурбаш калісьці была любімай артысткай Аляксандра Лукашэнкі: хадзілі нават чуткі пра іх раман. Яна выступала на галоўных дзяржаўных святах Беларусі і, здаецца, мела ўсе магчымыя прывілеі.
Але ж калі і чаму яна адвярнулася ад Лукашэнкі? У каго шукала дапамогі і што прасіла ў Наталлі Эйсмант? Як беларускія чыноўнікі пачалі на яе паляванне і за што сілавікі завялі крымінальную справу? А таксама што вядома пра шматлікія раманы, нешчаслівыя шлюбы і гучныя разводы?
Усе падрабязнасці шукайце ў новым сюжэце «Нашай Нівы».
https://youtu.be/r_2Xv-5XY6o?si=StXByVAkb3Ch9sQf
У Беларусі на вуліцах з’явіліся чырвоныя канапы
Вось што гэта значыць.
https://nashaniva.com/370261
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370261
Беларускі святар растлумачыў, ці можна дзецям гуляць з шалёна папулярнымі монстрыкамі лабубу
Бацюшка Мікалай Ляшкевіч, які служыць ва Успенскім храме Краснаполля Магілёўскай епархіі, адказаў на пытанне, ці варта бацькам баяцца цацак лабубу. Яго думкі вас здзівяць.
https://nashaniva.com/370115
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370115
Ці сапраўды ў Турцыі сёлета паўпустыя пляжы?
У тыктоку вірусяцца відэа, быццам у Турцыі сёлета амаль няма турыстаў. Але ці сапраўды ўсё так сумна?
https://nashaniva.com/370227
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370227
Патрыярх Кірыл драматычна расказаў, як натаўцы адправілі насустрач яму грозны знішчальнік F-16
«Патрыярха не напалохаеце — гэта дакладна!» — з гонарам адзначыў ён.
https://nashaniva.com/370249
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370249
На «Камунарцы» новы генеральны дырэктар
Ім стаў Аляксандр Нячай, які да гэтага ўзначальваў іншае сталічнае кандытарскае прадпрыемства — «Слодыч».
https://nashaniva.com/370254
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370254
Выпускніца з Баранавічаў, якая набрала 400 балаў з 400, расказала, куды думае паступаць і што не разглядае замежныя ВНУ
Дар’я Юрэня дасягнула выбітнага выніку.
https://nashaniva.com/370252
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370252
На фоне вайсковага парада Трампа ў Вашынгтоне па ўсёй Амерыцы прайшлі пратэсты
Тысячы амерыканцаў выходзяць на вуліцы, пакуль у сталіцы праходзіў вайсковы парад з нагоды 250-годдзя арміі і 79-га дня нараджэння прэзідэнта ЗША.
https://nashaniva.com/370251
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370251
Пентагон павіншаваў амерыканцаў з Днём Сцяга выявай расійскага флага
Паведамленне дагэтуль не выдаленае.
https://nashaniva.com/370246
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370246
«Напісалі, як я хачу вярнуцца ў святую Расію». Расійская прапаганда перакруціла жарт беларускі і прыдумала фэйк пра загніваючую Амерыку
Дзяўчына, у якой дома на сцяне вісіць бел-чырвона-белы сцяг, раптам даведалася, што насамрэч яна расчараваная амерыканскай марай мадэль з Екацярынбурга.
https://nashaniva.com/370161
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370161
Пры іранскай атацы па ізраільскім горадзе Тамра як мінімум 14 чалавек былі параненыя. Пасля параненая жанчына, якая знаходзілася ў крытычным стане, памерла
У горадзе Тамра амаль усё насельніцтва складаюць ізраільскія арабы.
У адным з раёнаў Хайфы пасля ўдару пачаўся пажар
Паведамляецца пра траплянне ў мясцовы НПЗ.
«Чарнагорыя нікому не хоча даваць прытулку». Беларуска расказала пра перавагі і складанасці жыцця ў гэтай краіне
«Пішуць, што ў Беларусі ўсё выдатна, краіна атрымлівае газ з Расіі, эканоміка на вышыні, дэмакратыя ў краіне развіваецца, спасылаюцца на дакументы 2016 года», — расказала жанчына @gazetaby.
https://nashaniva.com/370237
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370237
Іран пагражае перакрыць Армузскі праліў. Чым гэта пагражае Еўропе і свету?
Іранскі дэпутат Ісмаіл Касары, які раней уваходзіў у камандны склад Рэвалюцыйнай гвардыі, у інтэрв'ю мясцовым СМІ заявіў, што іранскія ўлады цяпер разглядаюць пытанне аб закрыцці ў адказ на ізраільскія атакі Армузскага праліва «і Іран рашуча прыме найлепшае рашэнне». Што гэта будзе азначаць для Еўропы і свету і што пастаўлена на карту, калі такое адбудзецца?
https://nashaniva.com/370234
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370234
Бяспека Ірана пад пытаннем: ягоны ўрад няздольны абараніць нават сам сябе
Нават для многіх прыхільнікаў Ісламскай Рэспублікі Іран маштаб нападаў Ізраіля, забойства галоўных камандзіраў Корпуса вартавых Ісламскай рэвалюцыі (КВІР) і іншых вайскоўцаў ды супрацоўнікаў службаў бяспекі стала шокам і нечаканасцю, піша карэспандэнт Персідскай службы Бі-бі-сі Кейван Хасейні.
https://nashaniva.com/370230
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370230