Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906
П'яны васьмікласнік у Гомелі ў гандлёвым цэнтры біў нагамі супрацоўнікаў міліцыі
У Гомелі судзяць васьмікласніка за збіццё мінакоў і супраціў міліцыі.
https://nashaniva.com/370304
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370304
Стала вядома, хто з’яўляецца хэдлайнерам Сходу неабыякавых — мерапрыемства апанентаў Ціханоўскай
Арганізатары трымалі інтрыгу да апошняга.
https://nashaniva.com/370310
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370310
Шведскае тэлебачанне атрымала здымкі, якія паказваюць развіццё ядзернай базы ў Асіповічах і ў Калінінградзе
Сярод галоўных аб’ектаў, што прыцягнулі ўвагу журналістаў, — вайсковая база ў Асіповічах. Там адбываецца мадэрнізацыя савецкага сховішча ядзернай зброі.
https://nashaniva.com/370308
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370308
На канферэнцыі Reshape 2025 абурыліся «тысячамі канферэнцый», абвінавацілі Ціханоўскую ў дыктатуры і ацанілі вынікі 5 гадоў у эміграцыі
◾️«Замест дэмакратыі беларусы ў эміграцыі будуюць «дэмакратуру».
◾️«Такога, што маюць беларусы, не маюць венесуэльцы, бірманцы і тым больш расейцы».
◾️«Прыняць сваю базэльскую праграму сіянісцкага руху».
У Варшаве 15 чэрвеня прайшла канферэнцыя Reshape. На ёй складалі прагнозы і шукалі аптымістычны погляд на будучыню Беларусі, распавядае @belsat.
https://nashaniva.com/370298
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370298
Міністр абароны Ізраіля прыгразіў, што жыхары Тэгерана хутка заплацяць за іранскія атакі на жылыя кварталы
Ісраэль Кац заявіў, што жыхары іранскай сталіцы могуць пацярпець падчас адказу на іранскія ракетныя ўдары, якія нанеслі значную шкоду жылым раёнам Ізраіля.
https://nashaniva.com/370294
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370294
5 фактаў пра новага прэс-сакратара МЗС, які хамаватасцю косіць пад адыёзную Марыю Захараву
Руслан Варанкоў, які адзначыўся крынжовым падарункам у Маскве — падарыў Захаравай сякеру, ужо некалькі месяцаў працуе прэс-сакратаром МЗС Беларусі. Вось якія цікавыя старонкі ёсць у яго біяграфіі.
https://nashaniva.com/370293
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370293
Беларус будуе незвычайныя дамкі на колах — новы фармат лецішча
Прадпрымальнік Валер Астрынскі расказаў пра новы праект — мабільныя хаткі ў стылі англійскіх пастухоў, якія можна паставіць у лесе ці на беразе ракі. Вось як гэта выглядае.
https://nashaniva.com/370055
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370055
«Мы баімся застацца на вуліцы». Беларуска з дзіцем не можа вылецець з Дубая пасля адмены рэйса Fly Dubai
«Расійскіх турыстаў актыўна вывозяць, а беларускія засталіся без вылету».
https://nashaniva.com/370285
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370285
Трамп заклікаў Ізраіль і Іран заключыць мірнае пагадненне
Прэзідэнт ЗША таксама паведаміў, што не выключае пасярэдніцтва Уладзіміра Пуціна ў мірных перамовах.
https://nashaniva.com/370282
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370282
Беларус з ізраільскага Бат-Яма паказаў сваё жыллё пасля ўдару іранскіх ракет
«Нікому не раю такое перажыць».
https://nashaniva.com/370280
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370280
Па Мінску прайшла працэсія з некалькіх тысяч чалавек
Каталіцкая працэсія прысвечаная святу Цела і Крыві Хрыстовых. У шэсці прымаюць удзел біскупы, святары, манахі і манашкі, дзеці і дарослыя, якія нясуць найсвяцейшыя дары, харугвы і сцягі.
https://nashaniva.com/370278
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370278
Анколаг назвала самыя распаўсюджаныя віды раку
Вось як выглядае спіс для мужчын і жанчын.
https://nashaniva.com/370276
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370276
Гігін агучыў сваю версію нацыянальнай ідэі
Гэту тэму ў чарговы раз Лукашэнка нядаўна ўздымаў на нарадзе.
https://nashaniva.com/370271
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370271
Пчолы захапілі веласіпед мінчука, пакуль ён быў у краме
«Не, мужык, сёння ты ўжо наўрад ці паедзеш».
https://nashaniva.com/370272
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370272
Беларускі трэш-стрымер Mellstroy арандаваў раскошны дом у Кіпры за $500 тысяч на год
Прыбірацца ў чатырохпавярховым катэджы з ліфтам будзе горнічная.
https://nashaniva.com/370270
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370270
«Абзвоньваем дзяцей, унукаў». Чыноўнікі з рулеткамі пачалі правяраць вышыню травы на ўчастках беларусаў
Сельскія начальнікі пайшлі правяраць, як беларусы выконваюць новыя патрабаванні да прыватных прысядзібных участкаў. Робяць яны гэта не абы-як, а з вымяральнымі прыборамі — рулеткамі і лінейкамі. Як гэта адбываецца, паказалі на АНТ.
https://nashaniva.com/370320
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370320
«Туфлі — 400 рублёў». Выпускнікі дзеляцца, у колькі абышліся іх вобразы
Па Беларусі адгрымелі школьныя выпускныя. Рыхтавацца да іх як адзінаццацікласнікі, так і іх бацькі пачалі загадзя, вышукваючы самыя стылёвыя сукенкі і касцюмы і рэзервуючы візажыстаў з цырульнікамі на дзень X. Некаторыя з выпускнікоў падзяліліся, у колькі ім абышліся іх вобразы.
https://nashaniva.com/370299
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370299
Жанчына злавіла на Прыпяці гіганцкага таўсталобіка. Яго вага — каля 60 кг
Беларусы працягваюць лавіць салідныя трафеі.
https://nashaniva.com/370296
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370296
«Тое, што Ізраіль зрабіў з Іранам, — гэта тое, што Расія хацела зрабіць з Украінай»
Ізраіль атрымаў кантроль над небам Ірана — дасягненне, недасяжнае для Расіі ва Украіне, адзначае The Wall Street Journal.
https://nashaniva.com/370297
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370297
Як даведацца, ці апырсквалі клубніцы: адзін просты спосаб раскрые праўду
Расказваем, як пераканацца, што клубніцы, якія вы купілі, не ўтрымліваюць пестыцыдаў.
https://nashaniva.com/370265
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370265
«Як прыручыць цмока»: культавы мульт ператварылі ў кіно — прыгожае, але зацягнутае
Не паспелі мы адысці ад «Ліла і Сціча», як у пракат выйшла новая сямейная стужка. Расказваем пра прэм’еру «Як прыручыць цмока» (How to Train Your Dragon).
https://nashaniva.com/370262
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370262
«Жалезная заслона вакол нашай краіны». Беларусам усё цяжэй атрымаць польскія візы
Запісу на падачу дакументаў на польскую візу ў Менску цяпер даводзіцца чакаць чатыры месяцы і даўжэй. І гэта нават праз «памагатараў» і за немалыя грошы.
Польшча абяцала змагацца з пасярэднікамі і ботамі, якія браніруюць месцы на сайце візавага цэнтру, уводзіла дадатковыя патрабаванні кшталту відэаверыфікацыі, аднак становіцца толькі горш, піша @belsat.
https://nashaniva.com/370286
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370286
Кіраўніком брытанскай разведкі ўпершыню ў гісторыі стане жанчына
Кіраўніком брытанскай знешняй разведкі, вядомай ва ўсім свеце як легендарная MI6, упершыню за яе 116-гадовую гісторыю стане жанчына — 47-гадовая Блейз Метрэвелі.
https://nashaniva.com/370283
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370283
⚡️ Любіміца Лукашэнкі адвярнулася ад яго: страшныя наступствы смелага рашэння беларускай суперзоркі
Анжаліка Агурбаш калісьці была любімай артысткай Аляксандра Лукашэнкі: хадзілі нават чуткі пра іх раман. Яна выступала на галоўных дзяржаўных святах Беларусі і, здаецца, мела ўсе магчымыя прывілеі.
Але ж калі і чаму яна адвярнулася ад Лукашэнкі? У каго шукала дапамогі і што прасіла ў Наталлі Эйсмант? Як беларускія чыноўнікі пачалі на яе паляванне і за што сілавікі завялі крымінальную справу? А таксама што вядома пра шматлікія раманы, нешчаслівыя шлюбы і гучныя разводы?
Усе падрабязнасці шукайце ў новым сюжэце «Нашай Нівы».
https://youtu.be/r_2Xv-5XY6o?si=StXByVAkb3Ch9sQf
У Венецыі пратэстуюць супраць вяселля амерыканскага мільярдэра Джэфа Безаса
Па чутках, на вяселлі будзе 200 гасцей і сярод іх нямала зорак — Кім Кардаш'ян, Леанарда Ды Капрыа, Опра Уінфры, Іванка Трамп.
https://nashaniva.com/370279
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370279
Доля Беларусі ў сусветным гандлі каліем знізілася
Пастаўкі Расіі ж выраслі.
https://nashaniva.com/370277
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370277
Гэта Егіпет? Дом са сфінксам пад Віцебскам здзівіў тыкток
«Рамзэс трэці перарадзіўся ў Віцебску».
https://nashaniva.com/370275
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370275
Нетаньяху заявіў, што Ізраіль забіў кіраўніка іранскай разведкі і ягонага намесніка
Сёння быў атакаваны будынак разведкі Корпуса вартавых Ісламскай рэвалюцыі.
https://nashaniva.com/370274
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370274
Так цяпер выглядае Тэгеран, сталіца Ірана
Выбухі ў розных частках горада, знішчаныя авіяўдарамі аб’екты міністэрстваў і сілавых структур, патокі вады на вуліцах з разбуранага вадаправода і забітыя дарогі на выезд. Ізраільская авіяцыя метадычна знішчае аб’ект за аб’ектам, іранская СПА бяссільная.
На апошнім відэа: ізраільцяне знішчылі самалёт-запраўшчык на авіябазе ў Мешхедзе, самым аддаленым горадзе на паўночным усходзе Ірана, за 2300 км ад Ізраіля.
У Тэгеране знішчаныя штаб Корпуса вартавых іранскай рэвалюцыі (КВІР), будынкі сілавых міністэрстваў і Міністэрства юстыцыі, удары наносяцца таксама па вайсковых базах і дамах, дзе пражываюць знакавыя асобы рэжыму.
Прайшлі непацверджаныя паведамленні і пра гібель кіраўніка паліцыі Тэгерана, які ўзначальваў падаўленне нядаўніх пратэстаў у горадзе. Таксама не пацверджаная і інфармацыя і пра гібель усяго кіраўніцтва разведкі КВІР, па будынку якой таксама нанесены ўдар.
Відэа @Iranlnternational
«Мяне мама заб'е». Моладзь вылецела ў кювет на хуткасці 160 кіламетраў у гадзіну
На відэа трапіла тое, што ў гэты момант адбывалася ў салоне аўто.
https://nashaniva.com/370269
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370269